WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Відкрити в Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Показати більше751
Підписники
+224 години
+37 днів
-630 день
Архів дописів
Чарговы выпадак дыскрымінацыі за беларускі пашпарт: у Італіі беларусцы адмовіліся адчыняць рахунак
Карыстальніца Threads пад нікам nata_alekseeva падзялілася гісторыяй, як італьянскі банк адмовіўся адкрываць ёй рахунак — праз беларускі пашпарт.
Паводле яе словаў, спачатку яна аформіла рахунак анлайн, атрымала картку, але калі прыйшла ў банк, каб яе актываваць, супрацоўнікі, даведаўшыся, што яна беларуска, адразу ж закрылі рахунак і разрэзалі картку.
Афіцыйнага тлумачэньня адмовы не далі — усё было сказана вусна. Разрэзаная картка засталася ў банку.
На гарачай лініі банку, як яна адзначае, зьдзівіліся сытуацыі і прапанавалі даслаць новую картку, але беларуска заявіла, што «дакладна будзе спыняць адносіны» з гэтым банкам.
Крыніца: devby
‼️ Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам
Пра гэта паведамілі праваабаронцы. Палітвязень Сцяпан Латыпаў у ліпені 2025 году спрабаваў зьдзейсьніць суіцыд у калёніі «Воўчыя норы», дзе яго ўтрымлівалі ў ШЫЗА і ПКТ. Там ён парэзаў сабе вены, пасьля чаго яму наклалі швы.
Паведамляецца, што палітвязьня трымалі ў цяжкіх умовах: у камэры не было разеткі, а кіпень давалі толькі двойчы на дзень. Сам Латыпаў казаў, што «не бачыць сэнсу жыцьця» і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.
+1
У Вільні злавілі падлетка, які маляваў надпісы "Вільня наша". Ён размаўляе па-літоўску без акцэнту
Паліцыя ў цэнтры Вільні ў сераду раніцай затрымала непаўналетняга, які на набярэжнай Нярыса фарбай кірыліцай напісаў «Вільня наша». Высьветлілася, што парушальніка затрымаў мінак — ён расказаў падрабязнасьці.
Паводле словаў Паўлюса (сапраўднае імя вядомае рэдакцыі), незвычайную сытуацыю ён заўважыў раніцай, калі ішоў на працу.
«Я ўбачыў, што чалавек прысядае, нешта робіць. Спачатку не зьвярнуў увагі, але калі падышоў бліжэй, заўважыў, што чалавек у капюшоне, апрануты ў чорнае, нешта фатаграфуе», — сказаў ён.
Тады ён убачыў, што той фатаграфуе надпіс кірыліцай. Паўлюс ужо чуў пра падобныя надпісы ў Вільні і ведаў, што, паводле падазрэньняў праваахоўных і выведкі, яны прызначаныя для распальваньня варожасьці ў Літве, а іх зьяўленьне арганізуюць расейскія і беларускія службы.
Апошнім часам падобныя графіці зьяўляліся ў розных сымбалічных месцах Вільні, напрыклад, каля ўраду і беларускай школы. У перакладзе гэта азначае «Вільня наша».
«Я спытаў: “Што ты тут робіш?” Ён зразумеў, што яго злавілі, і пачаў уцякаць», — успамінае Паўлюс.
Ён кінуўся даганяць. Калі хлопец дабег да праспэкту Гедыміна, Паўлюс пачаў крычаць, каб мінакі дапамаглі яго затрымаць. Той спатыкнуўся, упаў, і мужчына прыціснуў яго да зямлі.
Паводле Паўлюса, затрыманы сказаў, што яму толькі 14 гадоў, заплакаў і пачаў прасіць прабачэньня.
«Ён сказаў, што не хацеў нічога маляваць, але яго прымусілі: пагражалі, што калі не намалюе і не сфатаграфуе, спаляць яго дом», — дадаў ён.
Паліцыя, якая прыбыла на месца, адзначыла, што гэты падлетак ім ужо вядомы. Таксама Паўлюса зьдзівіла, што хлопец размаўляў па-літоўску без акцэнту.
Паўлюс адзначыў, што вырашыў затрымаць парушальніка, бо належыць да Саюзу стралкоў і ведае пра правакацыі, зьвязаныя з Расеяй. Ён лічыць, што гэта сыстэмная дзейнасьць.
«Гэта не нянавісьць, а, хутчэй за ўсё, сам гэты чалавек — ахвяра. Хтосьці сыстэмна імі маніпулюе. Але ў час вайны такія людзі могуць выдаваць пазыцыі або карэктаваць артылерыю. Гэта страшна», — сказаў ён.
Паліцыя Вільні паведаміла, што затрыманы нарадзіўся ў 2011 годзе, але іншых падрабязнасьцяў не раскрывае, бо вядзецца расьсьледаваньне і справа датычыць непаўналетняга.
Repost from Будзьма беларусамі!
🚀 Будзьма Раіць! Тэлеграм-каналы, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца!
🔘 Cudy Animacyi — блог беларускага аніматара. Тут знойдзеце анонсы навінак сусветнай анімацыі, асабістыя рэкамендацыі. Цікава будзе не толькі прафесіяналам, але і ўсім аматарам паглядзець на прыгожае.
👍 WARTA — нацыянальна-арыентаванае медыя, створанае дзеля пашырэння беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі, культурніцкіх і асветніцкіх матэрыялаў.
🎧 Беларуская музыка — аўтарскі тэлеграм-канал Аляксандра Чарнухі. Анонсы новых выпускаў «Міністэрства сепультуры», аўтарскія рэцэнзіі на новыя альбомы, вельмі актыўны чат і шмат прыемных бонусаў для падпісчыкаў.
🇬🇪 Беларусы Грузии / BY in Georgia — інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.
🤖 Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.
Прэзідэнт Украіны павіншаваў беларусаў з Днём Волі
На старонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў сацыяльнай сетцы X зьявіўся адмысловы зварот з нагоды Дня Волі:
«Сёньня дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасьць і рэальную бясьпеку. Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Эўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі. Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхэньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыцьцёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сьведчыць пра ягоныя намеры.
Эўропа — гэта супольнасьць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем сувэрэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях. Сьвету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім эўрапейскім народам без выключэньня. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расейскай агрэсіі.
Жыве Беларусь!»
Міністэрства абароны Ўкраіны з нагоды Дня Волі адзначыла беларускіх добраахвотнікаў узнагародамі
«Сёньня, на Дзень Волі, у Запарожжы адбылася ўрачыстасьць узнагароджаньня ваяроў Палка Каліноўскага. [...] Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў! І віншуем усіх беларусаў з Днём Волі!»У палку Каліноўскага ўдакладнілі, што за баявыя заслугі і асабістую мужнасьць, праяўленыя ў баях, беларускія добраахвотнікі атрымалі адзнакі міністра абароны — вайсковы крыж, крыж доблесьці і жалезны крыж.
У красавіку пабачыць сьвет “Выбранае” Кастуся Езавітава
Беларускі інстытут навукі і мастацтва разам з выдавецтвам Фонду “Камунікат” абвясьцілі пра выхад першага тому новай кніжнай сэрыі “Спадчына БНР”. Адкрывае сэрыю выданьне “Выбранае” Кастуся Езавітава.
Над кнігай працавалі трое ўкладальнікаў: Натальля Гардзіенка, Юры Грыбоўскі і Лявон Юрэвіч.
Як адзначаецца ў анатацыі, выданьне ўключае біяграфію Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, заснавальніка яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўца і публіцыста. Таксама ў кнізе сабраныя ягоныя асноўныя творы: успаміны, дасьледаваньні, вершы, нарысы, ліставаньне ды іншыя матэрыялы. Частка дакумэнтаў друкуецца ўпершыню.
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус павіншаваў беларусаў з Днём Волі
"Дзяды нашых дзядоў абралі волю, за якую баролася кожнае наступнае пакаленьне. Прыйшоў і наш час спраўдзіць непахіснасьць выбару беларускай нацыі".
⚡️ Віншаваньне з Днём Волі ад Зянона Пазьняка
https://www.youtube.com/watch?v=q5HXblV-4Zw
❗️Расея нанесла мэтанакіраваны ўдар па гістарычным цэнтры Львову і ў жылы шматкватэрны дом
+7
У Полацку зьнішчылі гістарычны драўляны дом №14 па Ніжне-Пакроўскай вуліцы — адной з найстарэйшых у горадзе
На сёньняшні дзень ад будынку засталіся толькі руіны цаглянага цокальнага паверху, які ўрэзаны ў схіл. Драўляны аб’ём, што выходзіў на ўзровень вуліцы, знесены цалкам — не засталося ніякіх сьлядоў, піша канал Спадчына.
Гэты дом быў узьведзены ў пачатку ХХ стагодзьдзя сьвятаром Сьвята-Мікалаеўскага сабору Фамой Антаневічам. Да апошняга часу ён захоўваў традыцыйнае аблічча гістарычнага кутка Полацку, уключаючы арыгінальныя аканіцы, разьбяныя падзоры і ўпрыгожаныя філёнгамі вуглавыя накладкі.
Фармальна будынак ня быў унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў як асобны помнік, але яго каштоўнасьць была юрыдычна замацаваная зусім нядаўна. У зацьверджаным у верасьні 2023 году праекце зон аховы гістарычнага цэнтру Полацку дом №14 (разам з шэрагам іншых на вуліцы) быў уключаны ў афіцыйны пералік «аб’ектаў шэраговай гістарычнай забудовы».
Згодна з пунктам 20 гэтага дакумэнту, на тэрыторыі ахоўнай зоны катэгарычна забараняецца «страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакумэнтальных вартасьцяў… шэраговай гістарычнай забудовы, якая ня мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці». Рэглямэнты таксама наўпрост забараняюць неабгрунтаванае зьмяненьне характару архітэктуры фасадаў такіх будынкаў.
Знос гэтага дому — прамое парушэньне беларускага заканадаўства.
Крыніца фота: https://www.facebook.com/groups/153225413381656/permalink/1277010044336515/
Repost from Будзьма беларусамі!
🐎 ✊ Дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.
На жаль, пасля падзей 2020 года у Беларусі гэтае свята адзначаць публічна стала немагчыма, але з некаторых урачыстых імпрэзаў у замежжы будзе весціся анлайн-трансляцыя, таму далучыцца да святкавання можна з любой кропкі свету.Падборка па спасылцы. 🤍 Без VPN адкрыецца тут.
Пуцін прызнаў пачатак рэцэсіі расейскай эканомікі
У студзені 2026 году ВУП Расеі апынуўся на 2,1% ніжэйшы, чым год таму, а прамысловая вытворчасьць зьнізілася на 0,8%. Пуцін заявіў, што гэта не было нечаканасьцю, і заклікаў урад вярнуць эканоміку да «ўстойлівага росту», не дапусьціўшы росту інфляцыі і праблемаў на рынку працы.
Фэдэральны бюджэт ужо атрымаў дэфіцыт 3,5 трлн рублёў за студзень—люты і сутыкнуўся са зьніжэньнем даходаў.
Эканамічны рост у 2025 годзе запаволіўся да 1%, а большасьць галін прамысловасьці апынулася ў мінусе. Прагноз росту на 2026 год ужо зьніжаны і можа быць яшчэ меншы, у той час як бюджэт можа быць скараціўшыся, а яго дэфіцыт — вырасьці значна вышэй за плян.
Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
"Гэта быў дзень, напоўнены сэнсам і пачуцьцямі, калі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг — як сімвал нашай годнасці і свабоды. Разам паглядзелі фільм пра вытокі нашай незалежнасьці, сьпявалі «Магутны Божа», і ў гэтых словах гучала нешта большае за музыку — вера, боль і надзея.
Асаблівым момантам сталі лісты палітвязьням — цёплыя, жывыя словы падтрымкі тым, хто сёння не з намі, але заўсёды ў нашых сэрцах.
Дзень Волі — гэта не проста дата. Гэта пра нас. Пра тых, хто памятае. Хто верыць. Хто не здаецца.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍"
— паведамілі ўдзельнікі сьвяткаваньня
У той самы дзень, калі палітвязьня Сяргея Дароніна памілавалі, ягонай жонцы Натальлі прысудзілі 8,5 году калёніі.
Мужчыну затрымалі ў кастрычніку 2024 году падчас аблавы на ўдзельнікаў дваровых чатаў і асудзілі на 2,5 году за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні».
Разам зь ім арыштавалі і жонку, якой выставілі больш цяжкія абвінавачаньні, у тым ліку «ўдзел у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» .
Натальля ўжо каля паўтара году правяла ў СІЗА, а 19 сакавіка суд прызначыў ёй працяглы тэрмін зьняволеньня.
Акадэмія навук запусьціла ўнікальны партал беларускіх казак — іх можна чытаць і слухаць у арыгінальных запісах
Мы прывыклі ўспрымаць казкі як тэксты ў дзіцячых кніжках, але іх сапраўдная прырода — у жывым голасе апавядальніка, які, здавалася, быў страчаны. Аднак Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук стварыў унікальны партал, дзе сабраныя ня толькі тэксты, але і аўдыязапісы беларускіх казак з 1960-х гадоў. Гэта сапраўдны лічбавы помнік вуснай традыцыі.
Партал створаны ў межах праекту «Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасьць, каталягізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі» і стаў вынікам вялікай працы 2023–2025 гадоў.
Кіраўніцай праекту выступіла фальклярыстка Тацьцяна Валодзіна. Мэта — не проста сабраць казкі, а зрабіць іх часткай сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Кожную казку можна не толькі прачытаць, але і паслухаць у арыгінальным запісе. У аснове — архіў аўдыязапісаў, зробленых этнографамі з канца 1960-х да 2000-х гадоў.
Кожны запіс суправаджаецца расшыфроўкай і пашпартам: хто, дзе і калі распавёў казку. Гэта фактычна «капсулы часу» з жывымі галасамі мінулага.
Праект уключае і рукапісы XIX стагодзьдзя, знойдзеныя ў архівах Беларусі, Масквы і Санкт-Пецярбургу.
Ён працягвае традыцыю такіх дасьледнікаў, як Ян Чачот, Павал Шэйн, Еўдакім Раманаў. Раней беларускія казкі часта выдаваліся як «рускія» або «польскія», і толькі дзякуючы фалькларыстам ім вярнулі сапраўднае імя.
У час, калі культурныя сувязі часта губляюцца, такі партал становіцца важным якаром памяці. Ён паказвае, што беларускія казкі — гэта не проста дзіцячыя гісторыі, а глыбокі культурны код, які фармаваў народ стагодзьдзямі.
https://warta.media/4130
Палітвязьні, якіх вызвалілі 19 сакавіка і якім дазволілі застацца ў Беларусі, фактычна моцна абмежаваныя ў сваех правах
Пра гэта паведамляе @pinkscarvesbelarus.
Ім паведамілі аб маючых адбыцца праверках і ўвядзеньні шэрага строгіх абмежаваньняў.
Сярод асноўных патрабаваньняў:
• забарона на выкарыстаньне банкаўскіх карт
• забарона на афармленьне і выкарыстаньне SIM-карт
• любое парушэньне (аж да нязначных, напрыклад ужываньня алкаголю) можа прывесьці да паўторнага зняволеньня
Таксама паведамляецца, што ў сьвяточныя дні вызваленых могуць змяшчаць у ІЧУ ці СІЗА.
Па асобных звестках, значная колькасьць жанчын была вызвалена без пашпартоў. Афіцыйнае тлумачэньне — дакументы нібы згубленыя.
Добрыя весьці
Зянон Пазьняк пра вызваленьне 250 палітвязьняў:
"На гэты час ёсьць відавочны прагрэс: бальшыня вызваленых палітвязьняў засталася ў Беларусі, канчаткова зьнятыя амэрыканскія санкцыі зь Беларуськалія і зь некаторых банкаў. Магчыма наступным паўстане пытаньне аб спыненьні масавых рэпрэсіяў супраць беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Тут ёсьць разуменьне. Спатрэбіцца воля і ўзаемавыгадная дыпляматыя".
Чытаць цалкам:
https://warta.media/4090
