MineAsveta
Відкрити в Telegram
Навіны, артыкулы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову. Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — праз паведамленні каналу MineAsveta НЕ АФІЦЫЙНЫ ПРАДУКТ MINECRAFT. MineAsveta НЕ ЎХВАЛЕНА І НЕ ЗВЯЗАНА З MOJANG ЦІ MICROSOFT.
Показати більше258
Підписники
Немає даних24 години
-17 днів
Немає даних30 днів
Архів дописів
258
CommunityCraft выйшаў!
Больш за 1200 удзельнікаў і ЦАЛКАМ перамалёваны, перашыты, перароблены ці нават перасабраны Minecraft ужо даступны ў сетцы. Відэа з перадаглядам — па спасылцы.
#супольнасць@mineasveta
258
Выйшаў пяты снапшот 26.4 📸
• Дададзена цэгла са шчыльнага льду 🧊, а таксама ейныя варыянты — пліты, прыступкі, сцены і разьбяны шчыльны лёд.
• Цэглу са шчыльнага льду можна стварыць з 2х2 шчыльнага льду, або ў каменярэзе ⚒️
• Дададзена новае дасягненне 🏆 — за забойства мерзляка ледзяным шарам ❄️
258
Выйшаў чацвёрты снапшот 26.4! 🚀
• Дададзены плэйлісты для прайгравальнікаў 🎵. Пастаўце любы від куфра на прайгравальнік і загрузіце ў яго пласцінкі. Пласцінкі будуць праігрывацца ў парадку ячэек куфра, прапускаючы пустыя ячэйкі і не-пласцінкі.
• Дададзены крохкі лёд ❄️. Гэта новы блок, што можна знайсці натуральна выключна ў ледзяных пячорах. Калі на яго наступіць гулец ці іншая істота, ён пачне трэскацца і ў выніку зламаецца. Мерзлякі могуць хадзіць па крохкаму ільду не ламаючы яго. Вада побач з сінім ільдом ператвараецца на крохкі лёд. Крохкі лёд можна здабыць з дапамогай зачаравання шаўковы дотык ✨
#снапшот@mineasveta
258
Сід панарамы да 1.17 знойдзены!
Удзельнік Minecraft@Home праз 5 гадоў пасля выхаду нарэшце змог знайсці сід панарамы для 1.17. Праблема была ў тым, што месца для панарамы было вельмі зменена распрацоўшчыкамі, і ўсе адметнасці, на якія заўсёды звяртаюць увагу, былі штучнымі, а жэода была размешчана не па правілах версіі, у якой быў згенерыраваны свет. Праз гэта нават знойдзены сід — проста найбольш імаверны кандыдат.
Структурны сід -
133232492494267
Сід света - -5535916609452687941
#супольнасць@mineasveta258
Выйшаў трэці снапшот 26.4! 🚀
*Пераклады новаўвядзенняў не з’яўляюцца канчатковымі
Дададзены новы біём — ледзяныя пячоры! ❄️ Гэта новы біём пячор, які генеруецца пад халоднымі біёмамі ў верхнім свеце. Складаецца са шчыльнага льду і кальцыту. Са столі звісаюць новыя блокі — ледзяныя нацёкі, якія падобныя на звычайныя нацёкі і серныя нарасты. У пячорах генеруецца снег, руды, а таксама ледзяныя крышталі, якія падобныя на аметысты. ✨
Таксама акрамя звычайных істот у біёме з'яўляюцца бадзягі і новы від зомбі — мерзлякі. 🧟 Мерзлякі могуць як кусацца, так і кідацца ледзянымі шарамі ў залежнасці ад адлегласці да гульца. Атакі мерзляка накладваюць новы эфект — замярзанне, падобны на эфект ад знаходжання ў сыпкім снезе. Ад яго абараняе скураная браня. 🛡
Дададзены ўсе віды зелляў для накладання эфекта замярзання, якія варацца з дапамогай ледзяных шароў, што выпадаюць з мерзляка. Ледзянымі шарамі можна кідацца, каб наносіць пашкоджанні. ⚔️
#снапшот@mineasveta
258
Калі ласка, выберыце ЎСЕ варыянты, якія вы НЕ СУПРАЦЬ БАЧЫЦЬ у гульні (можна выбраць некалькі):
258
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы. Каманда перакладу Minecraft віншуе вас з Міжнародным днём перакладчыкаў і звяртаецца з просьбай прайсці невялічкае апытанне!
У сувязі з актыўнай працай над адаптацыяй Dungeons and Dragons і перакладам Terraria на беларускую мову з’явілася нагода яшчэ раз звярнуць увагу на адаптацыю назвы монстра Slime. Цяперашні варыянт - Слімак - здаецца нятрапным праз некалькі прычын:
1. Паводле нашага аналізу, хаця слова "слімак" можа значыць як істот без ракушкі, так і істот з ёй, больш трывала яно асацыюецца менавіта з ракавіннымі жывёламі.
2. У гульнях, якія маюць адначасова Slime, Snail і Slug, узнікаюць асаблівыя цяжкасці з выбарам адпаведнікаў да кожнай істоты.
Нам цікава ваша думка наконт чатырох наступных варыянтаў для адаптацыі і патэнцыйнага перайменавання Slime:
1. Слізень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'смоўж', 'слізняк'.
2. Смоўж
Стандартнае беларускае слова. Значыць тое ж, што і 'слімак', але больш трывала асацыюецца з істотамі без ракушкі.
3. Слімень
Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'вераценніца', 'смоўж'.
4. Слайм
Непасрэднае запазычанне.
Калі ласка, прагаласуйце ў апытанцы ніжэй і падзяліцеся ёй са сваімі беларускамоўнымі сябрамі!
#апытанка@mineasveta
258
🧥 Апошні, верагодна, плашч даступен для атрымання!
З 29 верасня а 11:00 да 15 кастрычніка а 10:59 па Мінску, вы можаце атрымаць спецыяльны плашч для Java і Bedrock-выдання за прагляд трансляцый у катэгорыі Minecraft Dungeons II (хаця на момант напісання запісу, на пляцоўках залічваецца прагляд катэгорыі Minecraft) у TikTok ці Twitch.
#касметыка@mineasveta
258
Вынікі Minecraft Live 2026
Minecraft на Nintendo Switch 2
- Выхад 27 кастрычніка 2026.
Minecraft Dungeons 2
- Выхад ужо ў гэты аўторак (29 верасня).
Дзесяцігоддзе Minecraft: Education Edition
- Будзе святкавацца 1 лістапада.
Minecraft World
- Парк адкрыецца ў 2027 годзе.
- Анансаваны Minecraft World Hotel.
Новы біём - Ледзяныя пячоры
- Падземны біём з ледзянымі крышталямі (асноўная крыніца святла) і ледзякамі.
- Новы моб - мярзляк. Можа кідаць ледзяныя шары і замарожваць гульца.
Новае вымярэнне (упершыню за 14 гадоў!) - The Sift
- Спачатку з’явіцца ў Minecraft Dungeons 2, а ў 2027 — у звычайным Minecraft.
Community Challenge: Camp Out
- Трэба паставіць як мага больш саламяных ложкаў і падушак з 26 верасня па 1 кастрычніка.
- Мэта: 50 млн саламяных ложкаў + 200 млн падушак.
- Узнагароды: бясплатныя прадметы Character Creator і скіны для Java.
- Падрабязнасці
#minecraft_live@mineasveta #навіны@mineasveta
258
Асноўная частка шоў завершаная. Дзякуем усім, хто сачыў за ім разам з намі!
А тым часам распрацоўшчыкі гуляюць у новым вымярэнні ў Minecraft Dungeons.
258
У Майнкрафт упершыню за 14 гадоў з'явіцца новае вымярэнне — The Sift, раней анансаванае для Minecraft Dungeons!
258
У межах трансляцыі паказваюць парк Minecraft World, адкрыццё каторага чакаецца ў 2027. Анансаваны Minecraft World Hotel.
