ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

MineAsveta

MineAsveta

الذهاب إلى القناة على Telegram

Навіны, артыкулы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову. Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — праз паведамленні каналу MineAsveta НЕ АФІЦЫЙНЫ ПРАДУКТ MINECRAFT. MineAsveta НЕ ЎХВАЛЕНА І НЕ ЗВЯЗАНА З MOJANG ЦІ MICROSOFT.

إظهار المزيد
258
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-17 أيام
لا توجد بيانات30 أيام
أرشيف المشاركات
CommunityCraft выйшаў! Больш за 1200 удзельнікаў і ЦАЛКАМ перамалёваны, перашыты, перароблены ці нават перасабраны Minecraft
CommunityCraft выйшаў! Больш за 1200 удзельнікаў і ЦАЛКАМ перамалёваны, перашыты, перароблены ці нават перасабраны Minecraft ужо даступны ў сетцы. Відэа з перадаглядам — па спасылцы. #супольнасць@mineasveta

Выйшаў пяты снапшот 26.4 📸 • Дададзена цэгла са шчыльнага льду 🧊, а таксама ейныя варыянты — пліты, прыступкі, сцены і разь
Выйшаў пяты снапшот 26.4 📸 • Дададзена цэгла са шчыльнага льду 🧊, а таксама ейныя варыянты — пліты, прыступкі, сцены і разьбяны шчыльны лёд. • Цэглу са шчыльнага льду можна стварыць з 2х2 шчыльнага льду, або ў каменярэзе ⚒️ • Дададзена новае дасягненне 🏆 — за забойства мерзляка ледзяным шарам ❄️

Выйшаў чацвёрты снапшот 26.4! 🚀 • Дададзены плэйлісты для прайгравальнікаў 🎵. Пастаўце любы від куфра на прайгравальнік і з
Выйшаў чацвёрты снапшот 26.4! 🚀 • Дададзены плэйлісты для прайгравальнікаў 🎵. Пастаўце любы від куфра на прайгравальнік і загрузіце ў яго пласцінкі. Пласцінкі будуць праігрывацца ў парадку ячэек куфра, прапускаючы пустыя ячэйкі і не-пласцінкі. • Дададзены крохкі лёд ❄️. Гэта новы блок, што можна знайсці натуральна выключна ў ледзяных пячорах. Калі на яго наступіць гулец ці іншая істота, ён пачне трэскацца і ў выніку зламаецца. Мерзлякі могуць хадзіць па крохкаму ільду не ламаючы яго. Вада побач з сінім ільдом ператвараецца на крохкі лёд. Крохкі лёд можна здабыць з дапамогай зачаравання шаўковы дотык ✨ #снапшот@mineasveta

Сід панарамы да 1.17 знойдзены! Удзельнік Minecraft@Home праз 5 гадоў пасля выхаду нарэшце змог знайсці сід панарамы для 1.17
Сід панарамы да 1.17 знойдзены! Удзельнік Minecraft@Home праз 5 гадоў пасля выхаду нарэшце змог знайсці сід панарамы для 1.17. Праблема была ў тым, што месца для панарамы было вельмі зменена распрацоўшчыкамі, і ўсе адметнасці, на якія заўсёды звяртаюць увагу, былі штучнымі, а жэода была размешчана не па правілах версіі, у якой быў згенерыраваны свет. Праз гэта нават знойдзены сід — проста найбольш імаверны кандыдат. Структурны сід - 133232492494267 Сід света - -5535916609452687941 #супольнасць@mineasveta

Выйшаў трэці снапшот 26.4! 🚀 *Пераклады новаўвядзенняў не з’яўляюцца канчатковымі Дададзены новы біём — ледзяныя пячоры! ❄️
Выйшаў трэці снапшот 26.4! 🚀 *Пераклады новаўвядзенняў не з’яўляюцца канчатковымі Дададзены новы біём — ледзяныя пячоры! ❄️ Гэта новы біём пячор, які генеруецца пад халоднымі біёмамі ў верхнім свеце. Складаецца са шчыльнага льду і кальцыту. Са столі звісаюць новыя блокі — ледзяныя нацёкі, якія падобныя на звычайныя нацёкі і серныя нарасты. У пячорах генеруецца снег, руды, а таксама ледзяныя крышталі, якія падобныя на аметысты. ✨ Таксама акрамя звычайных істот у біёме з'яўляюцца бадзягі і новы від зомбі — мерзлякі. 🧟 Мерзлякі могуць як кусацца, так і кідацца ледзянымі шарамі ў залежнасці ад адлегласці да гульца. Атакі мерзляка накладваюць новы эфект — замярзанне, падобны на эфект ад знаходжання ў сыпкім снезе. Ад яго абараняе скураная браня. 🛡 Дададзены ўсе віды зелляў для накладання эфекта замярзання, якія варацца з дапамогай ледзяных шароў, што выпадаюць з мерзляка. Ледзянымі шарамі можна кідацца, каб наносіць пашкоджанні. ⚔️ #снапшот@mineasveta

Калі б выбар быў толькі паміж Слізень і Слімень, каго б вы выбралі?
Anonymous voting

Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙМЕНШ падабаецца:
Anonymous voting

Калі ласка, выберыце АДЗІН варыянт, які вам НАЙБОЛЬШ падабаецца:
Anonymous voting

Калі ласка, выберыце ЎСЕ варыянты, якія вы НЕ СУПРАЦЬ БАЧЫЦЬ у гульні (можна выбраць некалькі):
Anonymous voting

photo content
+1

Дабрыдзень, шаноўныя чытачы. Каманда перакладу Minecraft віншуе вас з Міжнародным днём перакладчыкаў і звяртаецца з просьбай прайсці невялічкае апытанне! У сувязі з актыўнай працай над адаптацыяй Dungeons and Dragons і перакладам Terraria на беларускую мову з’явілася нагода яшчэ раз звярнуць увагу на адаптацыю назвы монстра Slime. Цяперашні варыянт - Слімак - здаецца нятрапным праз некалькі прычын: 1. Паводле нашага аналізу, хаця слова "слімак" можа значыць як істот без ракушкі, так і істот з ёй, больш трывала яно асацыюецца менавіта з ракавіннымі жывёламі. 2. У гульнях, якія маюць адначасова Slime, Snail і Slug, узнікаюць асаблівыя цяжкасці з выбарам адпаведнікаў да кожнай істоты. Нам цікава ваша думка наконт чатырох наступных варыянтаў для адаптацыі і патэнцыйнага перайменавання Slime: 1. Слізень Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'смоўж', 'слізняк'. 2. Смоўж Стандартнае беларускае слова. Значыць тое ж, што і 'слімак', але больш трывала асацыюецца з істотамі без ракушкі. 3. Слімень Дыялектнае беларускае слова, няма ў стандартных слоўніках. Мае значэнні 'вераценніца', 'смоўж'. 4. Слайм Непасрэднае запазычанне. Калі ласка, прагаласуйце ў апытанцы ніжэй і падзяліцеся ёй са сваімі беларускамоўнымі сябрамі! #апытанка@mineasveta

🧥 Апошні, верагодна, плашч даступен для атрымання! З 29 верасня а 11:00 да 15 кастрычніка а 10:59 па Мінску, вы можаце атрым
🧥 Апошні, верагодна, плашч даступен для атрымання! З 29 верасня а 11:00 да 15 кастрычніка а 10:59 па Мінску, вы можаце атрымаць спецыяльны плашч для Java і Bedrock-выдання за прагляд трансляцый у катэгорыі Minecraft Dungeons II (хаця на момант напісання запісу, на пляцоўках залічваецца прагляд катэгорыі Minecraft) у TikTok ці Twitch. #касметыка@mineasveta

Вынікі Minecraft Live 2026 Minecraft на Nintendo Switch 2 - Выхад 27 кастрычніка 2026. Minecraft Dungeons 2 - Выхад ужо ў гэт
Вынікі Minecraft Live 2026 Minecraft на Nintendo Switch 2 - Выхад 27 кастрычніка 2026. Minecraft Dungeons 2 - Выхад ужо ў гэты аўторак (29 верасня). Дзесяцігоддзе Minecraft: Education Edition - Будзе святкавацца 1 лістапада. Minecraft World - Парк адкрыецца ў 2027 годзе. - Анансаваны Minecraft World Hotel. Новы біём - Ледзяныя пячоры - Падземны біём з ледзянымі крышталямі (асноўная крыніца святла) і ледзякамі. - Новы моб - мярзляк. Можа кідаць ледзяныя шары і замарожваць гульца. Новае вымярэнне (упершыню за 14 гадоў!) - The Sift - Спачатку з’явіцца ў Minecraft Dungeons 2, а ў 2027 — у звычайным Minecraft. Community Challenge: Camp Out - Трэба паставіць як мага больш саламяных ложкаў і падушак з 26 верасня па 1 кастрычніка. - Мэта: 50 млн саламяных ложкаў + 200 млн падушак. - Узнагароды: бясплатныя прадметы Character Creator і скіны для Java. - Падрабязнасці #minecraft_live@mineasveta #навіны@mineasveta

Асноўная частка шоў завершаная. Дзякуем усім, хто сачыў за ім разам з намі! А тым часам распрацоўшчыкі гуляюць у новым вымярэнні ў Minecraft Dungeons.

У Майнкрафт упершыню за 14 гадоў з'явіцца новае вымярэнне — The Sift, раней анансаванае для Minecraft Dungeons!
У Майнкрафт упершыню за 14 гадоў з'явіцца новае вымярэнне — The Sift, раней анансаванае для Minecraft Dungeons!

стаўце лайк калі таксама думалі што яны ўспомняць пра ледзянога калдуна (iceologer)

Ледзяным пячорам — ледзянога мерцвяка. Сустракайце: мярзляк!
Ледзяным пячорам — ледзянога мерцвяка. Сустракайце: мярзляк!

Ледзяныя крышталі — асноўная крыніца святла ў новых пячорах!
Ледзяныя крышталі — асноўная крыніца святла ў новых пячорах!

Анансаваныя ледзяныя пячоры — новы падземны біём!
Анансаваныя ледзяныя пячоры — новы падземны біём!

У межах трансляцыі паказваюць парк Minecraft World, адкрыццё каторага чакаецца ў 2027. Анансаваны Minecraft World Hotel.
У межах трансляцыі паказваюць парк Minecraft World, адкрыццё каторага чакаецца ў 2027. Анансаваны Minecraft World Hotel.