Klub "Apora"
Відкрити в Telegram
Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://apora.lt/
Показати більше606
Підписники
+124 години
+27 днів
+730 день
Архів дописів
606
🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя!
У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх былі і нашы продкі. Гэтая славутая перамога — адна з найважнейшых старонак супольнага мінулага.
Беларусы выступілі з ініцыятывай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар — як знак памяці і прызнання нашага ўнёску ў разгром Тэўтонскага ордэна.
🤝 Клуб APORA цалкам падтрымлівае гэты крок.
Для нас гэта не проста сцяг. Гэта вяртанне беларусаў у еўрапейскую гістарычную прастору, права шанаваць сваіх герояў і захоўваць сувязь пакаленняў. Наш штандар мае поўнае права быць там, дзе продкі здабывалі славу.
✍️ Далучайцеся!
Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву і паставіць свой подпіс.
Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜
@klub_apora
606
🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым!
Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу.
Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг.
Куды звяртацца для запісу і кансультацый:
☎️ +48 22112 0206
💬 cudzoziemcy@petramedica.pl
Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏
@Klub_Apora
606
🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў
Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач. Прапануем прафесійную псіхатэрапеўтычную дапамогу.
🔹 Фармат: анлайн (па ўсім свеце).
Таксама пры неабходнасці магчыма арганізаваць афлайн-сустрэчы.
🔹 Верыфікацыя: праз ц’ютараў.
Каб запісацца ці задаць пытанні, пішыце ў бот: @Licvinybot
606
🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы
Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі.
Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі.
Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі.
Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama.
Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам.
Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў.
Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу.
606
🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач
9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы.
⚪️🔴⚪️Гонар і вечная памяць!
606
💥 Трэніроўкі: Праца ў двойках і TCCC
На нашых занятках мы сумяшчаем тактыку і выжыванне, бо ў рэальным баі гэтыя рэчы непадзельныя.
Мы ствараем максімальна стрэсавыя ўмовы, каб навучыцца:
▪️ Не губляцца пры кантакце
▪️ Хутка прымаць рашэнні
▪️ Працаваць з напарнікам
▪️ TCCC (Tactical Combat Casualty Care)
Чаму ТССС — гэта важна?
Мы вучым базавым пратаколам аказання дапамогі ў баі:
— Спыненне крытычных крывацёкаў.
— Аказанне дапамогі ў «чырвонай» і «жоўтай» зонах.
— Эвакуацыя параненага пад прыкрыццём напарніка.
Ніякай сухой тэорыі. Толькі практыка, рэальныя сцэнары і поўны адрэналін.
❓️Хочаш навучыцца дзейнічаць упэўнена, а не губляцца?
🛡Далучайся да трэніровак клуба!
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
❤️🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам
🌐Сайт
⚪️Інстаграм
🔴Фэйсбук
⚪️Тэлеграм LT
606
🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках?
Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні пра апаганьванне мемарыялаў — ад помніка Кудзірку да мемарыяла ахвярам 13 студзеня. Гэта не выпадковае хуліганства, а спланаваная гібрыдная аперацыя.
Спецслужбы Літвы (VSD і AOTD) адзначаюць, што інтэнсіўнасць правакацый расце. Мэта — пастаянна «біць у балючыя кропкі» гістарычнай памяці.
⚠️ Заказчыкі шукаюць выканаўцаў (студэнтаў, беспрацоўных) праз Telegram. За горшы ім прапануюць наносіць правакацыйныя надпісы («Вільня наша», фразы пра літвінаў і г.д.) або псаваць помнікі.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас і прэм’ер-міністр Інга Ругінене напрамую звязваюць такія інцыдэнты з гібрыднымі атакамі варожых дзяржаў.
❗️Кожны такі надпіс — гэта не меркаванне супольнасці, а танная спроба пасварыць суседзяў. Не вядзіцеся на эмоцыі, якіх ад вас чакаюць.
@Licviny_klub
606
🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў
Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй.
☑️ Што гэта мяняе на практыцы?
➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы.
➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме.
➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні.
🛡Чаму гэта перамога?
Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю.
"Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas.
@Licviny_klub
606
Repost from Тактычная Група Крыўцова
Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість здійснювати ротаціі особового складу в таких умовах і місцях, де ніякий інший транспорт окрім квадріка пройти не може.
Дякуємо всім небайдужим!
Слава Україні!
https://send.monobank.ua/jar/59m2wo7RKm
PayPal: levin.tattoo@gmail.com
606
🛡Зрабі свой падатак карысным!
Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку.
Мэта:
🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям;
⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант.
Як гэта зрабіць?
▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму.
■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268.
■ Адсотак: пазначце 1,2%.
■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод.
- пацвердзіце і адпраўце заяўку.
📆 Дэдлайн:
Заяўку можна падаць да 2 траўня
Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!
📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ
606
👊 Штурм, зачыстка, кантроль
На відэа — працэс баявога зладжвання і адпрацоўка складаных тактычных элементаў:
● Перамяшчэнне ў калонах.
● Штурм акопаў у складзе двоек.
● Упраўленне FPV-дронамі і каардынацыя групы з вышыні.
❤️🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
🌐Сайт
⚪️Інстаграм
🔴Фэйсбук
⚪️Тэлеграм LT
606
Repost from URBANOVICH
‼️ Адкрываем збор на бягучыя патрэбы нашага падраздзялення:
Банка: https://send.monobank.ua/jar/2okJ3FYLNo
Нумар карткі банкі: 4441111123964177
IBAN: UA163220010000026209356127228
PayPal: belarusiancorps.press@gmail.com
BTC (Bitcoin):
bc1qm9d5ukrdqm6jccujyaqqrcef030r4749nwjrdp
Ethereum, USDT, USDC (ERC20):
0x39Ef1491A6D54f939d686986F297536ad9179514
USDT (TRC20):
THyjnNJ7P6PaHEUWUQapA9PhrW5A6URMFi
Збор заўсёды актуальны. Канчатковай сумы няма, бо патрэбы не спыняюцца. Справаздачы – рэгулярна ў сторыс.
Ваша падтрымка важная для паспяховага выканання баявых задач. Дзякуй!
БДК | ДАЛУЧАЙСЯ
606
25 сакавіка — Дзень Волі!
У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай сучаснай дзяржаўнасці і свабоды.
Гэта свята годнасці і памяці пра тых, хто марыў пра незалежную Беларусь.
Наша воля — гэта супольная каштоўнасць і сіла, якую мы ствараем разам кожны дзень.
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
❤️🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
🌐Сайт
⚪️Інстаграм
🔴Фэйсбук
⚪️Тэлеграм LT
606
Дапамога на дастаўку 15 аўто для Украіны
Літва перадае Благодійнай організації "Благодійний Фонд «Координаційний Штаб Волонтерів» (Украіна) 15 аўтамабіляў у якасці гуманітарнай дапамогі.
Таму грамадзянская ініцыятыва «Аўтаполк», «Сустрэча» (Украіна), а таксама клуб «Ліцвіны» звяртаюцца з просьбай дапамагчы ў тэрміновым зборы сродкаў на паліва і кампенсацыю выдаткаў на праезд валанцёраў.
Украінскі бок просіць беларускіх валанцёраў сабраць гэтыя машыны па Літве (Шаўляі, Таўраге, Клайпеда, Уцена, Алітус, Вільня) для адпраўкі ва Украіну. Мы шукаем упэўненых кіроўцаў катэгорыі B у Вільні (як мужчын, так і жанчын) для гэтага валанцёрства 16 і 17 сакавіка (панядзелак, аўторак).
Просім кіроўцаў адгукнуцца праз ТГ @blacktech2
Для запраўкі аўтамабіляў і арганізацыі лагістыкі кіроўцаў мы адкрываем хуткі збор на 500 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на паліва для аўтамабіляў і на квіткі для кіроўцаў, каб дабрацца да месца старта.
Крайні тэрмін — панядзелак, 16 сакавіка.
Рэквізіты:
IBAN:
LT283500010018949546
Bank name: Paysera LT, UAB
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Recipient: Barys Haretski
Bank address: Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania606
🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік
4 сакавіка 2026 года падчас выканання баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіцкі.
Як дапамагчы:
Пералічыць сродкі можна наўпрост на ўкраінскую картку жонкі загінулага:
💳 4149 4990 8177 5155
Атрымальнік: Svitlana Rapitska
Вечная памяць герою.
606
🛡Зрабі свой падатак карысным!
Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку.
Мэта:
🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям;
⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант.
Як гэта зрабіць?
▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму.
■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268.
■ Адсотак: пазначце 1,2%.
■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод.
- пацвердзіце і адпраўце заяўку.
📆 Дэдлайн:
Заяўку трэба падаць да 2 траўня
Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!
📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ
606
🇺🇦 4 гады. 1461 дзень мужнасці, болю і нязломнасці.
Сёння гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Побач з украінскім народам увесь гэты час плячо ў плячо стаяць і беларусы — тыя, хто са зброяй у руках, валанцёрствам і шчырай падтрымкай дапамагае набліжаць перамогу над агульным злом.
Мы памятаем кожную ахвяру і кожнага героя. Наш шлях цяжкі, але праўда на нашым баку.
За нашу і вашу свабоду! ⚪️🔴⚪️🇺🇦
❤️🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
🌐Сайт
⚪️Інстаграм
🔴Фэйсбук
⚪️Тэлеграм LT
606
📣 Чаму беларускія дабраахвотнікі застаюцца без абароны?
Больш за тысячу беларусаў паехалі абараняць Украіну, але сёння многія з іх апынуліся ў прававой пастцы. Гісторыя Васіля Верамейчыка, якога затрымалі ў В’етнаме і перадалі КДБ, стала трывожным сігналам для ўсіх. Належнай прававой абароны ў ЕС і Украіне сёння няма праз адсутнасць адзінага механізму прызнання іх статусу.
➡️ Глядзіце новы сюжэт DW Беларусь пра лёс нашых ваяроў.
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
❤️🩹Дапамагчы клубу
🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT
606
Зрабі свой падатак карысным!
Калі вы хочаце легальна падтрымаць клуб, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny».
Хто можа зрабіць унёсак?
Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаткі у Літве.
Мэта:
- працяг дапамогі добраахвотнікам і іх блізкім;
- паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны час.
Як гэта зрабіць?
- зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
- выберыце раздзел Prašymai skirti paramą.
- запоўніце форму:
Код арганізацыі: увядзіце 306151268 (арганізацыя VšĮ Litvinai).
Адсотак: пазначце 1,2%.
Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод.
- пацвердзіце і адпраўце заяўку.
Дэдлайн:
Заяўку трэба падаць да 2 траўня
Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!
Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ
606
🌿 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы!
Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас.
У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго "Беларускай песні":
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
🛡Віншуем са святам, сябры! Няхай наша мова гучыць моцна і ўпэўнена, як пераможны марш!
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
❤️🩹Дапамагчы клубу
🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
