ch
Feedback
Klub "Apora"

Klub "Apora"

前往频道在 Telegram

Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://apora.lt/

显示更多
606
订阅者
+124 小时
+27
+730
帖子存档
​🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя! ​У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскаг
​🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя! ​У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх былі і нашы продкі. Гэтая славутая перамога — адна з найважнейшых старонак супольнага мінулага. ​Беларусы выступілі з ініцыятывай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар — як знак памяці і прызнання нашага ўнёску ў разгром Тэўтонскага ордэна. 🤝 ​Клуб APORA цалкам падтрымлівае гэты крок. ​Для нас гэта не проста сцяг. Гэта вяртанне беларусаў у еўрапейскую гістарычную прастору, права шанаваць сваіх герояў і захоўваць сувязь пакаленняў. ​Наш штандар мае поўнае права быць там, дзе продкі здабывалі славу. ​✍️ Далучайцеся! ​Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву і паставіць свой подпіс. ​Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜ @klub_apora

🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым! Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую
🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым! Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу. Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг. Куды звяртацца для запісу і кансультацый: ☎️ +48 22112 0206 💬 cudzoziemcy@petramedica.pl Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏 @Klub_Apora

🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў ​Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач
🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў ​Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач. Прапануем прафесійную псіхатэрапеўтычную дапамогу. ​🔹 Фармат: анлайн (па ўсім свеце). Таксама пры неабходнасці магчыма арганізаваць афлайн-сустрэчы. 🔹 Верыфікацыя: праз ц’ютараў. ​Каб запісацца ці задаць пытанні, пішыце ў бот: @Licvinybot

🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады
🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі. Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі. Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі. Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama. Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам. Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў. Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу.

🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач ​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне заг
🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач ​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы. ⚪️🔴⚪️​Гонар і вечная памяць!

​💥 Трэніроўкі: Праца ў двойках і TCCC ​На нашых занятках мы сумяшчаем тактыку і выжыванне, бо ў рэальным баі гэтыя рэчы непадзельныя. ​Мы ствараем максімальна стрэсавыя ўмовы, каб навучыцца: ▪️ Не губляцца пры кантакце ▪️ Хутка прымаць рашэнні ▪️ Працаваць з напарнікам ▪️ ​TCCC (Tactical Combat Casualty Care) ​Чаму ТССС — гэта важна? ​Мы вучым базавым пратаколам аказання дапамогі ў баі: — Спыненне крытычных крывацёкаў. — Аказанне дапамогі ў «чырвонай» і «жоўтай» зонах. — Эвакуацыя параненага пад прыкрыццём напарніка. ​Ніякай сухой тэорыі. Толькі практыка, рэальныя сцэнары і поўны адрэналін. ❓️Хочаш навучыцца дзейнічаць упэўнена, а не губляцца? 🛡​Далучайся да трэніровак клуба! Далучыцца да клубу: @Licvinybot ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

​🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках? Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні
​🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках? Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні пра апаганьванне мемарыялаў — ад помніка Кудзірку да мемарыяла ахвярам 13 студзеня. Гэта не выпадковае хуліганства, а спланаваная гібрыдная аперацыя. ​Спецслужбы Літвы (VSD і AOTD) адзначаюць, што інтэнсіўнасць правакацый расце. Мэта — пастаянна «біць у балючыя кропкі» гістарычнай памяці. ⚠️ Заказчыкі шукаюць выканаўцаў (студэнтаў, беспрацоўных) праз Telegram. За горшы ім прапануюць наносіць правакацыйныя надпісы («Вільня наша», фразы пра літвінаў і г.д.) або псаваць помнікі. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас і прэм’ер-міністр Інга Ругінене напрамую звязваюць такія інцыдэнты з гібрыднымі атакамі варожых дзяржаў. ❗️​Кожны такі надпіс — гэта не меркаванне супольнасці, а танная спроба пасварыць суседзяў. Не вядзіцеся на эмоцыі, якіх ад вас чакаюць. @Licviny_klub

🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў ​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні
🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў ​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй. ☑️ ​Што гэта мяняе на практыцы? ​➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы. ➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме. ➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні. 🛡​Чаму гэта перамога? Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю. "Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas. @Licviny_klub

Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість зді
Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість здійснювати ротаціі особового складу в таких умовах і місцях, де ніякий інший транспорт окрім квадріка пройти не може. Дякуємо всім небайдужим! Слава Україні! https://send.monobank.ua/jar/59m2wo7RKm PayPal: levin.tattoo@gmail.com

🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% св
🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку. Мэта: 🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям; ⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант. Як гэта зрабіць? ▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI. ■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму. ■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268. ■ Адсотак: пазначце 1,2%. ■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод. - пацвердзіце і адпраўце заяўку. 📆 Дэдлайн: Заяўку можна падаць да 2 траўня Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу! 📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ

👊 Штурм, зачыстка, кантроль На відэа — працэс баявога зладжвання і адпрацоўка складаных тактычных элементаў: ● ​Перамяшчэнне ў калонах. ● ​Штурм акопаў у складзе двоек. ● ​Упраўленне FPV-дронамі і каардынацыя групы з вышыні. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам Далучыцца да клубу: @Licvinybot 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

Repost from URBANOVICH
‼️ Адкрываем збор на бягучыя патрэбы нашага падраздзялення: Банка: https://send.monobank.ua/jar/2okJ3FYLNo Нумар карткі банкі: 4441111123964177 IBAN: UA163220010000026209356127228 PayPal: belarusiancorps.press@gmail.com BTC (Bitcoin): bc1qm9d5ukrdqm6jccujyaqqrcef030r4749nwjrdp Ethereum, USDT, USDC (ERC20): 0x39Ef1491A6D54f939d686986F297536ad9179514 USDT (TRC20): THyjnNJ7P6PaHEUWUQapA9PhrW5A6URMFi Збор заўсёды актуальны. Канчатковай сумы няма, бо патрэбы не спыняюцца. Справаздачы – рэгулярна ў сторыс. Ваша падтрымка важная для паспяховага выканання баявых задач. Дзякуй! БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

25 сакавіка — Дзень Волі! ​У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай сучаснай дзяржаўнасці і сваб
25 сакавіка — Дзень Волі! ​У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай сучаснай дзяржаўнасці і свабоды. ​Гэта свята годнасці і памяці пра тых, хто марыў пра незалежную Беларусь. ​Наша воля — гэта супольная каштоўнасць і сіла, якую мы ствараем разам кожны дзень. Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам Далучыцца да клубу: @Licvinybot 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

Дапамога на дастаўку 15 аўто для Украіны Літва перадае Благодійнай організації "Благодійний Фонд «Координаційний Штаб Волонте
Дапамога на дастаўку 15 аўто для Украіны Літва перадае Благодійнай організації "Благодійний Фонд «Координаційний Штаб Волонтерів» (Украіна) 15 аўтамабіляў у якасці гуманітарнай дапамогі. Таму грамадзянская ініцыятыва «Аўтаполк», «Сустрэча» (Украіна), а таксама клуб «Ліцвіны» звяртаюцца з просьбай дапамагчы ў тэрміновым зборы сродкаў на паліва і кампенсацыю выдаткаў на праезд валанцёраў. Украінскі бок просіць беларускіх валанцёраў сабраць гэтыя машыны па Літве (Шаўляі, Таўраге, Клайпеда, Уцена, Алітус, Вільня) для адпраўкі ва Украіну. Мы шукаем упэўненых кіроўцаў катэгорыі B у Вільні (як мужчын, так і жанчын) для гэтага валанцёрства 16 і 17 сакавіка (панядзелак, аўторак). Просім кіроўцаў адгукнуцца праз ТГ @blacktech2 Для запраўкі аўтамабіляў і арганізацыі лагістыкі кіроўцаў мы адкрываем хуткі збор на 500 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на паліва для аўтамабіляў і на квіткі для кіроўцаў, каб дабрацца да месца старта. Крайні тэрмін — панядзелак, 16 сакавіка. Рэквізіты: IBAN: LT283500010018949546 Bank name: Paysera LT, UAB SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX Recipient: Barys Haretski Bank address: Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania

🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік 4 сакавіка 2026 года падчас выканання баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіцк
🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік 4 сакавіка 2026 года падчас выканання баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіцкі. ​Як дапамагчы: Пералічыць сродкі можна наўпрост на ўкраінскую картку жонкі загінулага: ​💳 4149 4990 8177 5155Атрымальнік: Svitlana Rapitska ​Вечная памяць герою.

🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% св
🛡Зрабі свой падатак карысным! Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку. Мэта: 🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям; ⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант. Як гэта зрабіць? ▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI. ■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму. ■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268. ■ Адсотак: пазначце 1,2%. ■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод. - пацвердзіце і адпраўце заяўку. 📆 Дэдлайн: Заяўку трэба падаць да 2 траўня Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу! 📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ

🇺🇦 4 гады. 1461 дзень мужнасці, болю і нязломнасці. ​Сёння гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Побач з у
🇺🇦 4 гады. 1461 дзень мужнасці, болю і нязломнасці. ​Сёння гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Побач з украінскім народам увесь гэты час плячо ў плячо стаяць і беларусы — тыя, хто са зброяй у руках, валанцёрствам і шчырай падтрымкай дапамагае набліжаць перамогу над агульным злом. ​Мы памятаем кожную ахвяру і кожнага героя. Наш шлях цяжкі, але праўда на нашым баку. ​За нашу і вашу свабоду! ⚪️🔴⚪️🇺🇦 ❤️‍🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам Далучыцца да клубу: @Licvinybot 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

📣 Чаму беларускія дабраахвотнікі застаюцца без абароны? Больш за тысячу беларусаў паехалі абараняць Украіну, але сёння многія з іх апынуліся ў прававой пастцы. Гісторыя Васіля Верамейчыка, якога затрымалі ў В’етнаме і перадалі КДБ, стала трывожным сігналам для ўсіх. Належнай прававой абароны ў ЕС і Украіне сёння няма праз адсутнасць адзінага механізму прызнання іх статусу. ➡️ ​Глядзіце новы сюжэт DW Беларусь пра лёс нашых ваяроў. Далучыцца да клубу: @Licvinybot ❤️‍🩹Дапамагчы клубу 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

Зрабі свой падатак карысным! Калі вы хочаце легальна падтрымаць клуб, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny». Хто можа зрабіць унёсак? Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаткі у Літве. Мэта: - працяг дапамогі добраахвотнікам і іх блізкім; - паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны час. Як гэта зрабіць? - зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI. - выберыце раздзел Prašymai skirti paramą. - запоўніце форму: Код арганізацыі: увядзіце 306151268 (арганізацыя VšĮ Litvinai). Адсотак: пазначце 1,2%. Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод. - пацвердзіце і адпраўце заяўку. Дэдлайн: Заяўку трэба падаць да 2 траўня Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу! Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ

​🌿 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай
​🌿 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас. ​У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго "Беларускай песні": ​Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч. Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. ​ 🛡​Віншуем са святам, сябры! Няхай наша мова гучыць моцна і ўпэўнена, як пераможны марш! Далучыцца да клубу: @Licvinybot ❤️‍🩹Дапамагчы клубу 🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT