cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Гомельская вясна

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Більше
Рекламні дописи
534
Підписники
-124 години
-237 днів
-3630 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Repost from N/a
Сёння – Дзень памяці Анатоля Сыса, сапраўднага паэта, які нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Заўчасна памёр ад хваробы пакінуты ўсімі ў Мінску 4 траўня 2005 года. Прапануем увазе артыкул пра Анатоля, дзе распавядаецца пра ягоную грамадскую дзейнасць "Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса" https://sys-s.org/2016/682 На фота: Анатоль Сыс у Гарошкаве са сваякамі і бардам Андрэем Мельнікавым. Фота Сяргея Сыса.
Показати все...
7🔥 2👍 1
🌹🌹🌹У першай палове траўня – дні нараджэння ў 2-х палітзняволеных-жанчын у гомельскай колоніі. 9 траўня - Міхалюк Алена Васільеўна. 14 траўня - Колас Таццяна Генадзьеўна. 💌 Іх можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму па адрасе: : ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035.
Показати все...
3💔 2
Repost from Новы Час
Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд Планаваны тэрмін выхаду палітвязынкі — 21 траўня. Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей, асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Пасля яе двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «‎непадпарадкаванне адміністрацыі»‎. Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі інтэрв'ю з Палінай. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. Крыніца: dissedentby
Показати все...
6🤬 1
❗️Палітзняволеная Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала былая палітзняволеная. Паводле яе, нядаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку. Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дома журналістку чакае непаўнагадовы сын. 💌Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна 💻Напісаць анлайн
Показати все...
😢 7
Ехала ў Гомель па аліменты, а трапіла за краты на 3 гады: стала вядомая гісторыя яшчэ адной асуджанай украінкі Гэтая гісторыя адбылася ў жніўні мінулага году: дзве сястры ехалі з Чарнігава ў Гомель разам з дзецьмі, бо адна з іх хацела падаць на аліменты на былога мужа. Але да гораду яны не даехалі, бо былі затрыманыя: адна з сясцёр правяла за кратамі 5 месяцаў, а другая атрымала тры гады зняволення за шпіянаж. ✅ Чытаць болей
Показати все...
😢 5🤬 3
Гомельская суддзя марыла пра працу ў КДБ, але яе не ўзялі Ейная гісторыя ўсплыла на паверхню дзякуючы зліву базы даносаў у КДБ, які нядаўна апублікавалі Кіберпартызаны. Завуць яе Алена Шайн. Гэтая жанчына апальна вядомая па судах над апазіцыянерамі. ✅ Чытаць болей
Показати все...
🤬 5😱 1💩 1
Колькі беларусаў зазналі пераслед у першым квартале 2024 года Цэнтр новых ідэй прадставіў вынікі даследавання "Барометр рэпрэсій у Беларусі". Вось як яны выглядаюць у лічбах. ✅ Чытаць болей
Показати все...
😢 8
Былы жыхар Светлагорска загінуў у расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Паводле інфармацыі, непадцверджанай афіцыйнымі крыніцамі, былы жыхар Светлагорска Марат Суўханаў загінуў у складзе расійскай ПВК. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10627
Показати все...
👏 7👍 1
♦️Верагодна, што на мінулым тыдні быў затрыманы за "непарадкаванне службовай асобе" дырэктар КСУП "Урыцкае" Аляксандр Барсукоў. 29 красавіка ў судзе Гомельскага раёна на Аляксандра Барсукова было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па артыкуле 24.3 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП РБ. Пастанову суда выносіла суддзя Баль Жана. Што стала прычыны затрымання - невядома. Вынік адміністрацыйнага спагнання і падрабязнасці справы высвятляюцца. Вядома, што Аляксандр Барсукоў узначаліў КСУП "Урыцкае" у траўні 2023 г. Ён шматдзетны бацька - разам з жонкай выхоўвае 4 дзяцей.
Показати все...
😱 6🤬 1
Што стаіць за біркай "экстрэміст", якую лукашэнкаўцы навешваюць на людзей? Што нельга "экстрэмістам"? Што можна? Выданне "Медиазона" распрацавала кароткі даведнік, каб вы не заблыталіся, дзе гэтыя спісы шукаць, што і хто вядзе, чым пагражае трапленне ў пералік. ✅ Чытаць болей
Показати все...
🤬 6😢 2