sacral_BY
Відкрити в Telegram
Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Показати більше3 054
Підписники
Немає даних24 години
-67 днів
-1630 день
Архів дописів
3 054
+4
#вілейка #sacral_orthodox
Не самы цікавы мураваны помнік, але якая назва! - Храм Марыі Егіпецкай! Экзатычна? Трошкі. Але ж само хрысціянства да пэўнага часу было экзотыкай, а многія галоўныя персанажы - ураджэнцы Палестынаў, Сірыяў і гэных іхных Егіптаў. А жыціе ў Марыі было цікавае: зарабляла блудадзействам у Александрыі, потым адкрыла сваё сэрца Ісусу, пакаялася і сышла маліцца ў палесцінскую пустыню. Там яе знайшоў іераманах Засіма (збягаў туды пасціцца). Праз год Марыя ўжо пайшла да Засімы на прычасце. Пайшла пешшу па водах Ярдану. Гэта VI ст. Тады такое здаралася. Яшчэ праз год Засіма знайшоў Марыю на старым месцы нябожчыцай і папрасіў мясцовага льва (VI ст, не здзіўляйцеся) вырыць ёй магілу.
Прападобная Марыя лічыцца заступніцай тых, хто змагаецца з цялеснымі спакусамі ды блуднымі думкамі. Частку грошай на гэты храм ахвяраваў арлоўскі дваранін Апалон Рэдкін. Менавіта ён пажадаў, каб царква насіла імя гэтай сьвятой. Вось дзе загадкавыя абставіны: чаму Марыя Егіпецкая і што звязвала спадара з Вілейкай?
3 054
#sacral_data
25 чэрвеня 1892 года пайшоў з жыцця ўраджэнец Віцебшчыны – Іван Чэрскі. Не ў сябе дома на ложку, а недзе на берагох ракі Калымы, ужо недалёка ад Паўночнага Ледавітага акіяну. Проста паглядзіце на мапу. Вось гэта падарожжа! Ды ў ХІХ ст. Там, канешне, ужо жылі людзі, падданыя імперыі, але ўяўленні пра наваколлі былі, мякка кажучы, недасканалымі. Вось менавіта спадар Чэрскі быў адным з тых, хто гэтыя веды ўдасканальваў. Давайце хуценька прасочым яго шлях да дамавіны ў далёкай вёсцы Калымскае.
У 1863 годзе 17-гадовы студэнт Янка далучыўся да паўстанцаў Каліноўскага (кажуць, нават непасрэдна да атраду Кастуся), трапіў у палон, быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры. Там-сям неяк выжываў, але галоўнае, што сустрэў калегу-паўстанца Аляксандра Чаканоўскага, які даў маладзейшаму Чэрскаму базу ведаў па геалогіі. Далей іншыя цудоўныя сустрэчы, самаадукацыя і ў пачатку 70-х маем сур'ёзнага навукоўца, які хоць і ня вольны чалавек, не зусім здаровы, але гатовы да доўгіх экспедыцый.
З галоўных дасягненняў, што паспеў зрабіць Чэрскі за свае ня поўныя паўстагоддзя жыцця:
- геалагічна-геамарфалагічнае даследванне берагоў Байкалу, мапай якога карысталіся ажно да 1940-х гг;
- геалагічнае даследаванне Сібірскага паштовага тракту, што пазней стане Транссібірскай чыгуначнай магістраллю, у тым ліку, дзякуючы намаганням высланага беларуса;
- даследаванне берагоў рэк паўночна-ўсходняй Сібіры (экспедыцыя, якую ён так і не скончыў).
Спадар Іван адчуваў, што гэта☝️ягоная апошняе падарожжа, таму ў 1890 годзе паспявае, першы раз за шмат гадоў, наведаць радзіму, сваякоў на Віцебшчыне.
25 чэрвеня ў навукоўца пачаўся моцны прыступ задышкі, з горла пайшла кроў, вечарам І. Чэрскі сканаў ад сухотаў. Тры дні, праз буру, удзельнікі экспедыцыі (яго жонка Маўра ды праваднік казак Растаргуеў) не маглі адплыць да заімкі Калымскае, а пасля некалькі дзён дзяўблі замёрзлую зямлю, каб выкапаць магілу. Пахаванне адбылося толькі 1 ліпеня (вось такое лета!). Паставілі драўляны крыж з агароджай. У 1943 годзе тут паставілі каменны помнік.
Што цікава, жонка Чэрскага павяла экспедыцыю далей, да Ніжне-Калымску.
У гонар нашага земляка было названа шмат геаграфічных абʼектаў: горы, хрыбты, вулкан, ледавік, пасёлак, вуліцы.
На радзіме яго імя носіць вуліца ў Верхнядзвінску, музей у вёсцы Валынцы. У 95 годзе выпусцілі паштовую марку з ім. А яшчэ ў Іркуцку існуе таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
На здымках старонікі “За даляглядам айкумены” В.А. Ярмоленкі.
3 054
+9
#вілейка #sacral_jews #sacral_graveyard
Шмат тых, хто бачыў апошнюю «сторыз» на канале, пазналі месца, пра якое зараз пойдзе гаворка. Канешне, гэта горад Вілейка. Толькі сёння не самая відавочная славутасць, а весткі з ускраін: могілкі! Пры тым юдэйскія. Пры тым гэта першыя габрэйскія могілкі, што наведаў адмін некалі даўно (больш за 10 гадоў прайшло). Тады я яшчэ не зразумеў, што пабачыў. Пабачыўшы за столькі гадоў шмат-шмат розных могілак (юдэйскіх, у дадзеным выпадку), не магу прыпомніць, дзе б яшчэ так масава выкарыстоўвалі падобныя саркафагі з бетону? Няўжо перад намі ўнікальны аб'ект? Вельмі, ведаеце, падобна.
Лёс гэтых могілах ня просты (але не ўнікальны): пасля вайны з могілак бралі пясок, разбівалі бетон, каменныя мацэвы цягнулі для гаспадарчых патрэбаў (і зараз недзе ёсць хаты з надмагіллямі ў падмурку) ды не захавалася ніводнай гранітнай шыльды з саркафагу. Мяркуючы па нішах у бетоне яны былі. А яшчэ дайшоў стары здымак, які яшчэ яскравей пацвярджае гэтую версію (зазірні ў каментары).
3 054
#жылічы
Па-за чаргой напішу нататку пра апошняе падарожжа. Нават назва будзе:
«Вяртанне праз 7 гадоў ці лагістычнае пекла»
Ну як пекла? Давайце па парадку.
Сабраўся паглядзець, што там нарабілі ў беларускім «версалі». Першы раз быў у палацы ў 2019-м, калі актыўна праходзілі будоўлі\рэстаўрацыі. Тады мяне зручна завезлі на аўто. Гэтым разам такой магчымасці не было і вандроўка атрымалася нашмат весялейшая:
Раніцай (каля 9 гадзіны) шуруем на маршрутцы Менск-Бабруйск. Там на аўтавакзале шукаем рэйс у бок Рагачова. На маё шчасце, была пятніца, а гэта значыць, што ў 11:30 ёсць бусік на Доўск. Трэба выскачыць у вёсцы Перасека, збочыць з трасы і неяк пераадолець 6-7 км, каб апынуцца ў Жылічах. Вельмі зручна там на павароце сустракалі аднаго з пасажыраў «Жыгулі». А чаму б ня сесці на хвост да іх? Без праблемаў.
Мы на месцы. Гадзінка-другая, агляд скончаны. Трэба вяртацца. Ёсць аўтобус... а 19-й. Вой, не, доўга. Выходзім на вялікую дарогу з працягнутай рукой.
- Вам куды? - Перасека. Ці мо ў Бабруйск едзеце? - Не, да Вялікіх Бортнікаў давязу.Шыкоўна, гэта куды бліжэй да культурнага гораду. Выскокваю на прыпынку, азіраюся. Падыходзіць хлапец, суе паперку. Там расклад мясцовай маршруткі: праз 20 хвілін адчальваем у Бабруйск. Ну а далей самі разумееце... Карацей, маршрут складаны, быццам, але так удала склалася, што амаль без усіх гэтых чаканняў і пакутаў на шашы з выцягнутай рукой. Пазней запілую допіс у стылі «было\стала». А пакуль паскарджуся: як гэта так? Такі амбіцыйны і дарагі праект! Такое месца перспектыўнае! І ніякага табе зручнага аўтобуса, каб туды-назад пракаціцца. Тым больш, што ў Жылічах цэлы каледж ёсць. Навучэнцы ж неяк павінны дабірацца. На сёння ўсё. Працяг будзе.
3 054
#sacral_data
Як сваечасова з’явіўся допіс пра могілкі Ельскіх у Дудзічах! Бо сёння прыйшоў час успомніць прадстаўніка гэтага роду – Аляксандра, які ня толькі пахаваны менавіта тут, але і нарадзіўся ў гэтым маёнтку 16 чэрвеня 1834 г.
Важная асоба для Беларусі. Яго можна лічыць адным з пачынальнікаў навуковага беларусазнаўства. Але давайце па парадку.
У 1857 годзе, па смерці бацькі, Аляксандр атрымлівае ў спадчыну маёнтак Замосце (зусім побач з Дудзічамі), кідае вайсковую службу, каб засяродзіцца на гаспадарчай дзейнасці. Акрамя таго ён пачынае збіраць матэрыялы для ўласнага музею, што прысвечаны пераважна Беларусі: мастацкія, археалагічныя, нумізматычныя, а галоўнае, літаратурныя экспанаты. Ад часоў Францыска Скарыны да блізкіх яму па часе твораў.
«Шаноўны мой зямляча! Пасылаю Вам прывітанне, прашу ласкава прыслаць мне кнігу пана Ул. Вярыгі з Вашай прадмовай «Беларускія паданні», якая толькі што выйшла ў Львове. Я рупліва збіраю ўсё, што датычыць беларускай літаратуры, і хацеў бы мець названую кніжку, якую цяжка дастаць у краі...»- з ліста да этнографа і фалькларыста Яна Карловіча. А. Ельскі ня толькі збіраў літаратурныя творы, але і сам шмат пісаў у перыядычных выданнях ды асобнымі тамамі падпісваючыся псеўданімамі Бацян з-над Пцічы ці Літвін-грамадзянін. Пералічваць працы ня буду, бо там шмат. Ня толькі твораў але і кірункаў. У 2004 годзе выйшаў зборнік «Выбранае» з тэкстамі А.Е. Бачыў гэты томік у анлайн-барахолцы, але прамарудзіў і не паспеў набыць. Зараз шкадую. Частку сваёй калекцыі Ельскі падараваў Кракаўскаму універсітэту, частку адправіў у Вільню, але шмат чаго наўпрост згарэла ў часы Першай сусветнай вайны, якую сам сабж не перажыў.
«Нельга сумнявацца, што яшчэ і Беларусь будзе жыць сваім духоўным жыццём і выпрацуе сваю «гаворку» да ступені «мовы». Мова штодзень перайначваецца, калі мае для гэтага прастор, і гіне ці камянее, калі зменіцца лёс і яна адыграе сваю ролю ў грамадстве. Але Беларусь, амаль некранутая, мае будучыню не народаў, што аджылі, а тых, якія цягнуцца да жыцця, як кветка пад праменнямі сонца. О! He згінем і мы, і маладыя нашы браты! Я веру ў гэта...»Спадзяюся, А.Е. ганарыўся б нашчадкамі. Ганарыўся б??!🤨 Паводле главы з кнігі «Зорка філаматаў» Кастуся Цвіркі.
3 054
+7
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча Кобань!
Гэты ўзгорак мае салідную гісторыю. Бо перш за ўсё, гэта археалагічны помнік, гарадзішча ранняга жалезнага веку. То-бок, людзі тут пачалі займацца сваімі справамі недзе пару тысяч гадоў назад. Насыпалі валы, вырылі роў. Але пазаўчора (не літаральна. У гістарычных маштабах) шляхецкая сям'я зладзіла тут родавыя могілкі. Таму зараз тут можна пабачыць помнікі Аляксандра Ельскага, яго жонкі, іншых прадстаўнікоў роду і, відаць, іншых прадстаўнікоў роду чалавечага.
3 054
Добрага дня! Сёння параю сяброўскі канал – Я бачыў Бога 👁
📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а таксама суб‘ектыўнасць парадку ў аб‘ектыўным хаўсе. Уплыў культуры, філасофскія пытанні, чалавек у свеце і паміж іншых.
Мы не аб‘ектыўныя і не імкнемся стаць акадэмічнымі. Хаця перыяд быў, трэба адзначыць. Тым не менш гэта ў мінулым. Мы прайшлі праз шмат унутраных праблем. Аднак яны, у выніку, прымушалі нас ісці ўперад, пазнаваць свет і сябе . І гэтае імкненне мы хочам перадаць вам.
Канал для тых, каму ўжо лянота філасофстваваць на папойках, але надаль цікава шукаць новыя пытанні.
https://t.me/jabacyuboha
3 054
+8
#дудзічы #sacral_dominium
Перш за ўсё, мясціна сённяшняя вядома праз музейны комплекс «Дудуткі». Сам асабіста бываў там шмат разоў дзеля імпрэзаў розных, а часам і каб прадэгуставаць мясцовай гарэлачцы. Упэўнены, што і вы, калі там не былі, то дакладна чулі. Шкада толькі, у комплексе няма ніякіх аўтэнтычных будынкаў. Ёсць цудоўны вятрак, але ён далёка на ўзгорку (вунь, дарэчы, яго бачна з неўласцівага боку).
Таму сёння давайце ўспомнім, што некалі тут была сядзіба роду Ельскіх. Сям'я гэтая аказалася даволі важнай для беларускай культуры, але пра гэта пазней. А пакуль нагадаю, што валодаць маёнткам яны пачалі з канца XVIII ст. У Дудзічах былі корчмы, сады, аранжарэя, вадзяны млын, уніяцкая царква. А што да нас дайшло? У асноўным здымкі ды малюнкі. Бачыце драўляныя слупкі на рацэ Пціч? Магчыма недзе тут і стаяў той самы млын.
Кажуць, фантазія мацней за рэчаіснасць. Таму давайце паўяўляем, як гэта ўсё некалі выглядала і будзем рухацца далей. Засталося ня шмат.
3 054
+7
#грэбень #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox
Сёння зноў могілкі. Вёска Грэбень. Адразу бачым на першых дзвюх здымках помнікі былых уладальнікаў вёскі з ХІХ стагоддзя: Себасцьяна Кабылінскага, а пасля яго Анны Лыкавай (з Кабылінскіх☝️). Канфесійны склад тут неаднародны, ёсць і каталікі, і праваслаўныя. А яшчэ нечакана і прыемна, што з такога непрыкметнага месца захавалася старая фотачка капліцы. Яна вось, вядома, не захавалася.
3 054
+7
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard
Арганічны дадатак да шыкоўнай драўлянай капліцы - старыя пахаванні вакол. Так бы мовіць, утвараюць суцэльны ансамбль ды чароўную атмасферу.
3 054
+6
#шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard
Калі не арыентавацца па мапе, вы можна асабліва не заўважыць, што Войраўка скончылася і пачалася вёска Шабуні. А гэта, насамрэч, тое месца, што натхніла на тое падарожжа. І ўсё дзеля драўлянай капліцы на могілках. І капліцы старажытнай, асабліва для дрэва – канец XVIII стагоддзя. Канешне, рамонтаў з таго часу хапала, але тут, як з тым Тэсеевым караблём. Дошкі змяняліся, але капліца такая ж драўляная і так жа носіць імя святога Роха.
Дарэчы, Рох з Манпелье – каталіцкі святы і цудатворац з XIV ст. Абаронца ад пошасцяў. І менавіта з апошнім звязана асвячэнне храму яго імем. Паводле легенды, эпідэмія халеры скончылася пасля таго, як жыхары набылі і ўсталявалі абраз Роха на алтары. Сціплая легенда атрымалася. Паглядзіце якая прыгажосць, у такім месцы абраз мог бы з'явіцца людзям і цудоўным чынам. Ці то запозны час для такіх цудаў, ці ўласцівасць іншай канфесіі. Але ж якая прыгажосць!
3 054
#войраўка #sacral_orthodox #sacral_graveyard
А мы працягваем падарожжа па прасторах былой Ігуменшчыны. Калі вы калі-небудзь ездзілі з Менску ў музей у Дудутках, то маглі бачыць гэтае месца. Могілкі ля вёскі Войраўка. А там капліца, якую цяжка не заўважыць. Прысвечана Уваскрасенне Хрыстову і пабудавана ў 2006 годзе. Але там ёсць шыльда, на якой пазначана, што капліца існуе з 1886 году. Проста яе разабралі і пабудавалі нанова.
Тут у нас атрымлеваецца нейкі парадокс карабля Тэсея: калі ўсе часткі аб'екту замянілі на новыя, гэта той самы абʼект?
Ну-у... па Арыстоцелю, нагод апісваючых абʼект існуе тры: матэрыял, форма, і галоўнае – сутнасць. Ня ведаю, як выглядала і з чаго была папярэдняя капліца, але згодна з апошнім крытэрыям, мы маем справу з той самай старой капліцай. Існуюць і іншыя канцэпцыі. Напрыклад, што капліц, агулам, не існуе. Абірайце, што больш падабаецца. На мой погляд, Арыстоцель – норм.
А яшчэ недалёка ад могілак па дарозе быў заўважаны бюст нейкага сурʼёзнага мужчыны. Непадпісаны. Твар ягоны мне не знаёмы. Хто такі і што тут робіць так і ня высветліў. Мо вы пазнаеце?
3 054
#sacral_data
31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Беларусі". Раптоўна падкраўся 30-гадовы юбілей.
А вось здымак 8-мі гадовай даўніны, дзе адмэн адпачывае ў гэтым самым цэнтры пасля доўгага кручэння понажаў і напаўняецца. Больш прыстойнага фота не знайшлося.
А вы ведалі, бачылі пра такое?
3 054
#самуэлева #гара_цэгла #sacral_dominium
Ад пачатку цікавостак на маршруце (ён, дарэчы, ажыццяўляўся на ровары) перанясемся ў дальнюю кропку маршруту – вёску Самуэлева. Гэта ўжо раён Менскі, а не Пухавіцкі, але ў ХІХ ст. усе гэтыя землі адносіліся да Ігуменскага павету. Чаму я ўспамінаю менавіта ХІХ ст? Таму, што з таго часу да нас дайшлі парачка гаспадарчых будынкаў былога маёнтка. Першы ўжо занядбаны, другі выкарыстоўваецца пад жытло.
У пачатку ХІХ ст. вёска належала Дамініку Гераніму Радзівілу. У 1812 годзе выступіў на баку Напалеона. Працягнуў яму служыць і пасля паразы ў Расейскай імперыі. Загінуў у 1813 годзе падчас бітвы пры Ганау (суч. Нямеччына). Яго дачка пабралася шлюбам з Ільвом Вітгенштэйнам – сынам расейскага генерал-фельдмаршала Пятра Хрысціянавіча (у 1812-м, зразумела, змагаўся на іншым баку). А ўжо бліжэй да канца стагоддзя маёнтак набыў прадстаўнік уплывовага на Меншчыне роду, што таксама меў сваяцкія стасункі з Радзівіламі – Эмерык Гутэн-Чапскі. Мяркуючы па лічбах на падмурку свірану, будынак пабудаваны пры ім.
На жаль, не захаваліся ў Самуэлеве вадзяны млын і бровар, што калісьці складалі важныя пункты прыбытку маёнтка. Але прыемна пабачыць і такое.
А мы рушым далей. Працяг будзе.
3 054
#узляны #sacral_jews #sacral_graveyard
Як і абяцаў вышэй, пачнем могілкавыя (пераважна) прыгоды на абшарах былога Ігуменскага павету (а зараз Пухавіцкі раён), адным вокам зазірнем у суседнюю Меншчыну.
Сённяшняя вёска знаходзіцца недзе паміж Дудуткамі і пасёлкам\чыгуначнай станцыяй Рудзенск. Больш аднаго разу даводзілася раней тут праязджаць. І раней ведаў пра існаванне тут закінутых габрэйскіх могілак. Вунь, наўпрост з дарогі бачны помнік. Але гэта помнік больш сучасны, прысвечаны ахвярам Галакосту. Дзе ж старыя мацэвы старажытных пахаванняў?
Аказалася, каб іх пабачыць, трэба наведаць месца, калі ўсё ўжо паспела вызваліцца ад снегу і не паспела зарасці травою. І вось, побач на пагорку старыя могілкі. Не самыя ўражлівыя, але хіба гэта нагода іх не паглядзець?
Габрэйская супольнасць ва Ўзлянах з'явілася не пазней за XVII ст. А ў XVIII ужо была драўляная сінагога. Яна, канешне ж, не захавалася. Але ёсць малюнак і нават здымак. Не факт, што той самай першай, бо дрэва, самі ведаеце, матэрыял не самы надзейны, але нешта старэнькае, дакладна.
Дарэчы, назва вёскі мае варыянт Вузлянка і паходзіць ад назвы маленькай рачулкі Вуж\Вушанка.
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
