cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пытанні і прапановы @belcabinet_bot "Адно акно" @odnooknobysocial_bot Кантакт для СМІ [email protected]

Больше
Рекламные посты
3 148
Подписчики
Нет данных24 часа
-57 дней
+2130 дней
Время активного постинга

Загрузка данных...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Анализ публикаций
ПостыПросмотры
Поделились
Динамика просмотров
01
Польшча ідзе насустрач беларускім студэнтам: новыя змены ў заканадаўстве і павышэнне стыпендый Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык атрымала ад міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі адказ на свой ліст з запытам аб падтрымцы беларускіх студэнтаў. У лісце міністр адзначае: ▪️Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі распрацавала прапанову па ўнясенні змяненняў у Закон «Аб сістэме адукацыі», якая дасць магчымасць вырашыць праблемы беларускіх грамадзян, звязаныя з пацвярджэннем адукацыі. ▪️Цяпер працэдура прыняцця новага закона знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Яго палажэнні ў тым ліку датычацца легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі. ▪️Як адзначыў Дарыюш Вячорка, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі накіравала рэктарам рэкамендацыі, каб ВНУ не ставілі залічэнне грамадзян Беларусі ў залежнасць ад наяўнасці ў іх завераных дакументаў, і праінфармавала іх аб зменах у правілах, якія рыхтуюцца. ▪️Акрамя таго, плануецца павялічыць памер стыпендый па праграме Каліноўскага, прызначанай для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі. Аліна Коўшык: «Мы знаходзімся ў сталым кантакце з міністэрствам. Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць ў жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ. Радуе, што пасля нашых настойлівых просьбаў урэшце будуць падвышаныя стыпендыі для студэнтаў праграмы Каліноўскага. Будзем далей працаваць для паляпшэння яе ўмоў для беларусаў». @CabinetBelarus
2124Loading...
02
Асноўныя падзеі візіту кіраўніцы Кабінета ў ЗША ⚪️ Святлана Ціханоўская пачала візіт у Вашынгтон сустрэчай з амбасадарамі і дыпламатамі краін G7, а таксама прадстаўнікамі экспертнай супольнасці. Тэмамі сустрэчы былі: узмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, павелічэнне фінансавай дапамогі Беларусі; пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі інш. Абмеркавалі і сітуацыю з палітвязнямі: дыпламаты прапанавалі правесці амерыканскую кампанію супраць утрымання палітвязняў, у тым ліку ініцыяваць публічны ліст Генсакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў. 🔴 У першы дзень візіту Святлана Ціханоўская сустрэлася з ганаровай спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі і сенатарамі Джын Шахін, Дзікам Дурбінам і Пітэрам Уэлчам. Ціханоўская падзякавала Пэлосі за салідарнасць і абмеркавала праект Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Кіраўніца Кабінета расказала аб палітзняволеных, узмацненні рэпрэсій і спробах Расіі паглынуць Беларусь, падкрэсліла важнасць амерыканскага лідарства ў падтрымцы беларускай дэмакратычнай супольнасці. ⚪️ Адну з галоўных сустрэч у Вашынгтоне дэмакратычная лiдарка правяла з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам у Белым доме. Яна распавяла пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне – і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для перамен у Беларусі. Яна ўзняла пытанне ваенна-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне, адзначыўшы мізэрную падтрымку грамадствам уступлення ў вайну.  🔴 Таксама кіраўніца Кабінета сустрэлася з беларусамі і беларускамі Вашынгтона і з намеснікам дзяржсакратара па палітычных пытаннях ЗША Джонам Басам. ⚪️ Падчас візіту беларуская лідарка ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. У прамове кіраўніца Кабінета акцэнтавала ўвагу на штодзённых рэпрэсіях у Беларусі, жахлівых умовах утрымання людзей у турмах, заклікала сусветную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб як мага хутчэй вызваліць людзей з-за кратаў. 🔴 Ціханоўская сустрэлася з камандамі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, распавяла пра гуманітарны спіс, а таксама пра рэжым інкамунікада, у якім утрымліваюць палітвязняў, прасіла павялічыць падтрымку незалежных медыя, праваабаронцаў, рэпрэсаваных, беларускай культуры, не дапусціць новай жалезнай заслоны. ⚪️ Кіраўніца Кабінета атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Гэтую ўзнагароду таксама атрымлівалі экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і інш. @CabinetBelarus
3392Loading...
03
«Гэта ўзнагарода для мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю»: Святлана Ціханоўская – на ўручэнні прэміі NED Democracy Medal Падчас візіту ў ЗША беларуская лідарка атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўнёсак у справу свабоды і дэмакратыі. Раней прэмію атрымлівалі, напрыклад, экс-спікерка палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла, што такое барацьба за дэмакратыю для беларусаў у сённяшніх рэаліях: «Змаганне за дэмакратыю – гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі вы нечакана перамагаеце на выбарах і абмяркоўваеце палітыку з прэзідэнтам Байдэнам, адначасова турбуючыся пра тое, ці жывы ваш муж. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі ваш адзіны сын адпраўляецца ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай. Сын гіне, а вы, яго маці, далучаецеся да яго таварышаў на фронце. Змаганне за дэмакратыю – кожны дзень выходзіць у 77 гадоў на вуліцы з нацыянальным сцягам, правакаваць міліцыю, быць няўхільна арыштаваным, шыць новы сцяг і зноў выходзіць на вуліцу. Змаганне за дэмакратыю – гэта пратэстуючы супраць русіфікацыі, вы вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску, таму што гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць, і гэта паліва для супраціву. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі бізнесовец пералічвае сродкі на падтрымку зняволеных, кампанію зачыняюць, ён пераязджае ў іншую краіну і працягваеце дапамагаць за мяжой. Змаганне за дэмакратыю – працаваць журналістам, як Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык з «Радыё Свабода», трансляваць пратэсты і казаць праўду, пакуль у адзін дзень у вашы дзверы не пастукае КДБ».
2833Loading...
04
Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША У прамове дэмакратычная лідарка адзначыла: ▪️рэжым працягвае помсціць беларускаму народу за імкненне жыць у дэмакратыі і свабодзе; праваабаронцы налічваюць каля 1400 палітвязняў; ▪️арышты часта адбываюцца па даносах, як у савецкія часы, а ў КДБ людзей вымушаюць агаворваць сябе ў «пакаяльных» відэа; ▪️у турмах людзі пазбаўленыя медыцынскай і юрыдычнай дапамогі і сувязі з навакольным светам: некаторым спатрэбіліся месяцы, каб даведацца аб пачатку вайны ва Украіне; ▪️ніякіх вестак няма ад Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Максіма Знака, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча і інш. Кіраўніца Кабінета расказала пра гуманітарны спіс палітзняволеных, які ўключае імёны людзей з абмежаванымі магчымасцямі, цяжкімі захворваннямі, пенсіянераў, непаўналетніх і інш. Усе яны павінны быць неадкладна вызвалены. Мінімум 250 палітвязняў знаходзяцца ў смяротнай небяспецы. Дэмакратычная лідарка выказала надзею, што ЗША зробяць свой унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітвязняў і адзначыла, што больш за 1600 чалавек ужо маюць патрэбу ў рэабілітацыі і магчымасці пераезду ў бяспечныя краіны. Ціханоўская звярнула ўвагу прысутных на сітуацыі з Андрэем Гнётам, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь: «Мы не павінны дазволіць гэтаму здарыцца. І я спадзяюся, што ЗША зоймуць рашучую пазіцыю, каб абараніць не толькі Андрэя, але і ўсіх беларусаў, якія знайшлі прытулак у ЗША і ва ўсім свеце». Кіраўніца Кабінета заклікала ЗША: ▪️падтрымаць зварот да Генсакратара ААН, каб дабіцца доступу да зняволеных; ▪️аказаць ціск на рэжым, каб вызваліць палітвязняў; ▪️дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку і яго паплечнікаў да адказнасці; ▪️павялічыць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і сем'ям рэпрэсаваных; ▪️прыняць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі і прызначыць спецпасланніка па Беларусі. «Нам патрэбен голас урада ЗША, каб Беларусь заставалася на парадку дня. Беларусам неабходна кіраўніцтва ЗША, каб дапамагчы вызваліць палітвязняў», – падкрэсліла Ціханоўская. @CabinetBelarus
5027Loading...
05
Бясплатныя кансультацыі ад кваліфікаванай адвакаткі Служба «Адно Акно», створаная пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, працягвае аказваць юрыдычную дапамогу беларусам і беларускам. Найбліжэйшыя дзяжурствы: ☑️ 14 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для медыцынскіх работнікаў Беларусі; ☑️ 21 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад хатняга гвалту; ☑️ 28 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад рэпрэсій і катаванняў у Беларусі. Таксама нагадваем, што беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, могуць пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка паступова на іх адкажа. Усе спосабы сувязі – па спасылцы. @CabinetBelarus
8925Loading...
06

10Loading...
07
Адбылося першае пасяджэнне беларуска-польскай стратэгічнай платформы Пасяджэнне прайшло з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. Беларуска-польская стратэгічная платформа арганізавана па ініцыятыве намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі і дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Яна Маліцкага. Плануецца, што яна будзе функцыянаваць на пастаяннай аснове. Платформа створаная для рэгулярнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канкрэтных крокаў супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі і польскага боку ў мэтах дэмакратычных змен у Беларусі. Павел Латушка: «Нічога пра нас без нас: важна, каб беларускія пытанні вырашаліся ў Еўропе з удзелам беларусаў і беларускага грамадства. Стварэнне беларуска-польскай стратэгічнай платформы дэманструе падтрымку гэтага падыходу. Польшча з'яўляецца лідарам у выпрацоўцы палітыкі Еўрапейскага саюза ў адносінах да Беларусі». У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. Аліна Коўшык: «Польшча можа быць найбольш гучным голасам Беларусі на міжнароднай арэне, найлепшым адвакатам беларускай справы ў свеце. І ўзмацненне гэтага голасу – таксама адна з задач стратэгічнай платформы. У Польшчы багата экспертаў, якія выдатна разумеюць сітуацыю ў Беларусі. Але гэты супольны фармат здольны паглыбіць гэтае разуменне і паспрыяць таму, каб польская ўсходняя палітыка стала больш скаардынаванай». @CabinetBelarus
85315Loading...
08
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара па палітычных пытаннях ЗША Джонам Басам На сустрэчы таксама прысутнічаў Крыстафер Сміт, які адказвае ў Дзярждэпартаменце за Беларусь. Святлана Ціханоўская: ☑️ заклікала прадоўжыць і павялічыць фінансавую падтрымку для беларускіх СМІ, рэпрэсаваных, культурных і адукацыйных ініцыятыў, а таксама спрасціць працэдуру выдачы віз; ☑️ падзякавала за кансультацыі і дзейнасць працоўных груп у рамках Стратэгічнага дыялогу; ☑️ расказала пра Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў, які падтрымалі Швецыя і Нарвегія; Абмяркоўвалі: ▪️магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў; ▪️прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды; ▪️новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё шчылін, сінхранізацыю санкцый паміж ЕС і ЗША; ▪️працяг Стратэгічнага дыялогу з ЗША, прызначэнне спецыяльнага пасланніка па Беларусі; ▪️бягучыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай і ўзаемадзеянне з украінскім урадам; ▪️тэму Беларусі на Саміце міру па Украіне ў Швейцарыі і Саміце НАТА ў Вашынгтоне. Прадстаўнікі ЗША запэўнілі Ціханоўскую, што палітыка ЗША застанецца паслядоўнай і прынцыповай у адносінах да Беларусі і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі працягнецца. @CabinetBelarus
8177Loading...
09
Спроси у ма
121Loading...
10
Турэмная сістэма Беларусі. Вачыма тых, хто праз яе прайшоў Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – пра фільм ініцыятывы «Сумленныя людзі»: «"Сумленныя людзі" выпусцілі на YouTube фільм "Фабрыка несвабоды". У ім прадстаўлены меркаванні вопытных экспертак і гісторыі некалькіх герояў і гераінь, сярод якіх ёсць як палітычныя, так і непалітычныя зняволеныя. Калі вы яшчэ гэтага не ведалі, то фільм раскажа вам: за апошнія 30 гадоў, пакуль Лукашэнка ва ўладзе, кожны дзясяты грамадзянін Беларусі аказваўся ў месцах несвабоды. А яшчэ вы даведаецеся аб прымусовай працы зняволеных, якім плацяць цыгарэтамі і гарбатай. Падумаць толькі, з больш як 32 тысяч зняволеных у Беларусі ад 20 да 27 тысяч занятыя прымусовай працай. Пашывам уніформы «Еўраопта», вырабам дзіцячых ложкаў, апрацоўкай металу і бурштыну і шмат чым іншым. Вам калі-небудзь прыходзіла ў галаву, што так званы Дэпартамент выканання пакаранняў Беларусі – найбуйнейшае ў краіне прамысловае прадпрыемства? Аўтары фільма яшчэ раз даказваюць: пры гэтай уладзе і ў гэтай сістэме сесці ў турму можа любы, пры гэтым выйсці з яе вельмі складана. І яшчэ складаней – не вярнуцца ў яе зноў. Ад гісторый былых зняволеных сціскаецца сэрца. Яны спрабуюць адаптавацца пасля выхаду на волю. Іх не бяруць на працу. І нават тыя, хто ўладкоўваецца і атрымлівае падтрымку, сутыкаюцца з рызыкай зноў аказацца на дне, часта з-за алкаголю. І не таму, што з імі нешта не так, а з-за адсутнасці рэальных магчымасцей для рэабілітацыі. Праўда шакіруе: дзяржава атрымлівае выгаду з вялікай колькасці зняволеных. Гэты бізнес кіруецца Дэпартаментам выканання пакаранняў, сайт якога, як дэманструюць аўтары, больш нагадвае анлайн-гіпермаркет. І ў ім можна купіць усё: ад мэблі і камплектуючых для тэхнікі да ежы і абутку. І ўсё гэта – вынік прымусовай працы зняволеных. Я вельмі ўдзячная аўтарам фільма. Дзякуючы яму, аб тым, пра што мы гаворым на кожнай сустрэчы з замежнымі партнёрамі, можа даведацца шмат беларусаў і беларусак. І я спадзяюся, што ён паслужыць штуршком да больш рашучых дзеянняў міжнароднай супольнасці па вызваленні палітзняволеных Беларусі». @CabinetBelarus
8476Loading...
11
«Стратдыялог замацоўвае нашае высокае месца ў амерыканскім знешнепалітычным парадку дня» Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі ў інтэрв’ю выданню «Позірк» распавёў пра значэнне Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» і супрацоўніцтва з амерыканскімі партнёрамі: ▪️Аб практычным значэнні Стратдыялогу: «Трэба сустракацца, каб мы маглі ўвесь час быць на сувязі для абмеркавання таго, што адбываецца, па ўсіх шасці кірунках. Літаральна ў красавіку і траўні адбываліся сустрэчы працоўных груп, якія абмяркоўвалі на сваім узроўні паглыблена і мэтанакіравана, як выглядае сітуацыя і якімі могуць быць рашэнні, каб дапамагчы беларускаму боку». ▪️Аб беларускіх прадстаўніках Стратдыялогу: «Беларускі дэмакратычны рух – гэта не толькі палітычныя структуры, не толькі Офіс Ціханоўскай, Кабінет, Каардынацыйная Рада. Гэта і вельмі шырокая грамадзянская супольнасць, якая ўключае ў сябе праваабаронцаў, СМІ, арганізацыі, якія працуюць па пытаннях моладзі, дыяспары. Стратдыялог дапамагае ўключыць як мага больш удзельнікаў, людзей, якія займаюцца практычнымі справамі». ▪️Аб перспектывах прызначэння спецпасланніка ЗША па Беларусі: «Прызначэнне спецпасланнікаў патрабуе ўхвалення Сената, а гэта часта вельмі зацягнутая працэдура, якая можа заняць і паўгода, і год. Пакуль пытанне з прызначэннем спецпасланніка па Беларусі вырашаецца, мы адзначаем, што Крыстафер Сміт вядзе вельмі актыўную працу і кампенсуе адсутнасць прызначанага на гэты пост чалавека». ▪️Аб магчымай змене ўлады ў ЗША: «Мы працуем з дэмакратычнымі краінамі, дзе змена ўлады – гэта норма: мяняюцца міністры, прэзідэнты, парламенты. Беларусь успрымаюць абсалютна аднолькава і рэспубліканцы, і дэмакраты, і яны гатовыя з намі супрацоўнічаць». ▪️Аб крытыцы наконт «бессэнсоўнасці шматлікіх візітаў» кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета: «Перад намі стаяць суперсур’ёзныя задачы. І ў гэтым сэнсе вельмі важная праца з міжнароднай супольнасцю. Каб нам дапамагалі так, як дапамагаюць украінцам, якія супрацьстаяць расійскай агрэсіі». @CabinetBelarus
1 0398Loading...
12
Аб чым гаварыла прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык з еўрапейскімі партнёрамі падчас канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні»: 📌 «Мастацтва, музыка, вечарыны – магніт для беларусаў замежжа. Толькі ў Варшаве зараз дзейнічаюць 6 беларускіх тэатральных груп, 4 беларускія школкі, 2 беларускія мастацкія школкі. 📌 У беларусаў няма праблем з адаптацыяй у еўрапейскіх краінах. Хутчэй без моцнай супольнасці нам пагражае асіміляцыя. А гэта таксама страта для Еўропы. 📌 Заклікаю палітыкаў ЕС спрасціць беларусам працэдуры атрымання шэнгенскіх віз і легалізацыі. 📌 Прашу аказаць падтрымку асобным сферам беларускай культуры. Гэта могуць быць праекты ўстаноў краін-партнёраў і беларускіх арганізацый, якія прадугледжваюць стварэнне сумесных прадуктаў: спектакляў, фільмаў, выстаў, кніг і інш. 📌 Установы культуры і грамадзянская супольнасць ЕС могуць спрыяць уключэнню незалежных беларускіх мастакоў у еўрапейскі кантэкст, узнікненню новых сувязей: арт-рэзідэнцыі, стажыроўкі, культурныя абмены, стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў у краіне-патраната, праграмы па рэабілітацыі рэпрэсаваных дзеячаў культуры. 📌 Калі кожная краіна Рады Еўропы рэалізуе хоць адзін пункт, агульны эфект будзе вялізарны. 📌 Зрабіце наймацнейшы «падарунак» Лукашэнку на 30 годзе дыктатуры – падтрымайце беларускую культуру». @CabinetBelarus
7917Loading...
13
Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі – пра змест і прызначэнне абноўленага Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі @CabinetBelarus
8905Loading...
14
Кіраўніца Кабінета наведае Вашынгтон Святлана Ціханоўская выступіць у Кангрэсе ЗША па пытаннях палітзняволеных і правядзе сустрэчы ў Белым доме і Дзярждэпартаменце. У графіку візіту, які працягнецца з 11 па 13 чэрвеня, – сустрэчы з прадстаўнікамі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, намеснікам сакратара па палітычных пытаннях Дзярждэпартамента Джонам Басам, ганаровым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, старшынём Камітэта па замежных справах Сената Бенжамінам Кардзінам, старшынём падкамітэта па замежных справах Томасам Кінам-малодшым, дарадцам віцэ-прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Філам Горданам і інш. Таксама плануюцца: ☑️ сустрэчы з дыяспарай, групай «Сябры Беларусі» ў Кангрэсе ЗША, прадстаўнікамі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, ☑️ брыфінг для паслоў і дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Вашынгтоне, ☑️ удзел дэмакратычнай лідаркі ў папулярных палітычных праграмах «Morning Joe show» і «Erin Burnett show» на CNN. @CabinetBelarus
31 50739Loading...
15
Апублікаваны тэкст Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі 2024 года Пра змест і прызначэнне дакумента расказвае намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі: «Кангрэс ЗША рыхтуецца прыняць абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, першая версія якога набыла статус закона ў 2004 годзе. Законапраект аб перасцвярджэнні і мадыфікацыі Акта быў унесены ў Палату прадстаўнікоў 8 мая 2024 года і накіраваны ў некалькі камітэтаў для разгляду. Сёння на сайце амерыканскага заканадаўчага органа апублікаваны тэкст гэтага законапраекта. Я ўпэўнены, што гэты дакумент адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычных сіл Беларусі, аказваючы палітычны, эканамічны і маральны ціск на рэжым Лукашэнкі, садзейнічаючы міжнароднай салідарнасці і намаганням па дэмакратычных пераўтварэннях у нашай краіне. Гэтым дакументам Кангрэс ЗША асуджае рэжым Лукашэнкі за фальсіфікацыю выбараў, рэпрэсіі, размяшчэнне расійскай ядзернай зброі прысутнасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі ва Украіне і ўдзел у выкраданні і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь, утрыманне палітвязняў, выкарыстанне мігрантаў як зброі для дэстабілізацыі межаў Польшчы і Літвы і інш. Кангрэс патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў, спынення выкарыстання тэрыторыі Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны, прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці праз міжнароднае правасуддзе. Канрэс падтрымлівае імкненне народа Беларусі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона, і захавання незалежнасці і суверэнітэту сваёй краіны. Кангрэс ЗША заклікае: ▪️не прызнаваць рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць правядзенне свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, у тым ліку прэзідэнцкія выбары 2025 года; ▪️прызнаць Каардынацыйную Раду і Аб'яднаны Пераходны Кабінет як легітымныя інстытуты для дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і падтрымліваць іх у гэтым працэсе; ▪️узняць перад міжнароднымі арганізацыямі праблему пазбаўлення консульскіх паслуг беларускіх грамадзян за мяжой; ▪️урад ЗША цесна супрацоўнічаць з ЕС, Вялікабрытаніяй, Канадай і іншымі краінамі і арганізацыямі для працягу ўвядзення мэтавых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Усё гэта ўзмацняе ціск на рэжым Лукашэнкі з боку міжнароднай супольнасці. І будзе садзейнічаць далейшым санкцыям і ізаляцыі рэжыму. Такім чынам, гэты дакумент: 1️⃣ патрабуе прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека і падтрымцы агрэсіі Расіі. Гэта стварае юрыдычныя і маральныя падставы для пераследу вінаватых асоб і садзейнічае правасуддзю; 2️⃣ спрыяе падтрымцы свабоды слова, незалежных медыя, няўрадавых арганізацый; 3️⃣ падмацоўвае санкцыі супраць рэжыму і абяцае эканамічную падтрымку дэмакратычнаму развіццю Беларусі; 4️⃣ выказвае салідарнасць з беларускім народам, падтрымліваючы яго імкненне да свабоды, правоў чалавека і вяршэнства закону» @CabinetBelarus
1 36725Loading...
16
«Культура – гэта частка бяспекі» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык выступіла на «Люксембургскай канферэнцыі»: «Беларусаў садзяць у турмы, выціскаюць з краіны, русіфікуюць. Рэжым забараняе і знішчае кнігі, забівае эфіры таннай расійскай папсовай культурай. Тых, хто вымушана з’ехаў, прапаганда грэбліва называе «беглыя». У прыярытэтах рэжыму і прарасійскіх актывістаў – змаганне з нашымі нацыянальнымі героямі, сярод якіх Кастусь Каліноўскі і Тадэвуш Касцюшка. У маі ўлады праслаўлялі расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ, пры якой пачалася анексія беларускіх тэрыторый у XVIII стагоддзі, мітрапаліта Іосіфа (Сямашку), які адыграў адну з найважнейшых роляў у ліквідацыі на тэрыторыі Беларусі Брэсцкай царкоўнай уніі. Няспынна вынішчаецца «няправільная» гісторыя Беларусі: яе перапісваюць згодна з ідэалагічнымі наратывамі. Любое распаўсюджванне гістарычных ведаў бярэцца пад татальны кантроль. Сакралізуецца савецкае мінулае. Прарасійскія актывісты працягваюць настойваць на павелічэнні ўжывання рускай мовы ў грамадскіх месцах. Беларуская літаратура існуе ва ўмовах рэпрэсій і забарон. У маі ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча. Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць. Мы бачым у гэтым прыкметы культурнага генацыду. І сітуацыя ўсё больш нагадвае акупаваныя тэрыторыі Украіны. Мы жывём у змрочны час. Але мы жывём і ў час надзеі. Як кажуць у нас у Беларусі, самы змрочны час – перад світанкам. Паводле розных падлікаў, зараз па-за межамі Беларусі жыве ад 1 да 2 мільёнаў беларусаў. Задумайцеся, кожны пяты. Гэта вялікая сіла, якая можа ўплываць і ўплывае на Беларусь. Мы павінны прыняць меры для ўмацавання беларускай незалежнай культуры ў Беларусі і за яе межамі. І трэба прыкласці намаганні для пашырэння кола ведаў, даступных беларусам. Культура – гэта частка бяспекі». @CabinetBelarus
9725Loading...
17
Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі – аб працы над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі «Праца працягваецца, штодзённая і напружаная. Мы не выносім у публічнае поле кожны наш крок і з меркаванняў бяспекі, і для прадухілення магчымых правакацый. Таксама варта прызнаць, што далёка не кожны крок паспяховы. Але мы ўдасканальваем падыходы да прызнання дакумента, бо нашая галоўная задача, каб яно адбылося. Відавочна, што без органа выдачы немагчыма надрукаваць узоры пашпартоў. А орган выдачы не можа працаваць без ключавых кадраў, з пошукам якіх – праблема. Людзі адмаўляюцца, бо разумеюць: публічная праца ў такім праекце – гэта рэпрэсіі з боку рэжыму ў адносінах да спецыяліста і яго родных. Пры гэтым мы шукаем высокакваліфікаваныя кадры, якіх не так шмат. Самая тэрміновая патрэба – у дырэктары органа выдачы. Гэта мусіць быць чалавек з менеджарскім досведам, валоданнем англійскай мовай, функцыяй публічных камунікацый, які ўсведамляе рызыкі. На жаль, мы трапляем у заганнае кола: пакуль мы не знойдзем людзей – не будзе органа выдачы. Пакуль не будзе органа выдачы – не будзе ўзораў. Пакуль не будзе ўзораў – не будзе пачынацца размова аб прызнанні. Праверкай кампаніі Garsų Pasaulis зараз займаецца Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы. Калі ДДБ Літвы прызнае гэтую кампанію нядобранадзейнай – мы будзем шукаць новага партнёра для друку ўзораў і далейшага супрацоўніцтва, з рэпутацыяй, якая не будзе ні ў кога выклікаць пытанняў. Пры гэтым супрацоўніцтва з Геральдычнай Радай працягнецца, бо яна займаецца выключна дызайнам. Ніякага доступу да тэхнічнай часткі праекта, друку, выдачы, бяспекі, персанальных даных беларусаў Геральдычная Рада не мела і мець не будзе. Самы складаны адказ будзе на пытанне беларусаў «Калі?». Я не магу назваць новыя тэрміны. Ёсць абставіны, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем. Прашу зразумець, што мы робім справу, якую ніколі не рабілі. Магу толькі прасіць аб цярплівасці. У праекта дакладна ёсць перспектыва» @CabinetBelarus
8277Loading...
18
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з віцэ-прэм’ерам Люксембурга Ксаўе Бэтэль прыняў Святлану Ціханоўскую перад пачаткам канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні» Разам з кіраўніцай Кабінета ўдзел у сустрэчы ўзялі яе намеснік Валер Кавалеўскі і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за падтрымку канферэнцыі і адзначыла моцную і прынцыповую пазіцыю Люксембурга па Беларусі на міжнароднай арэне. Падчас сустрэчы абмеркавалі: ▪️выкананне рэкамендацый ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдур легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС; ▪️дапамогу рэпрэсаваным і палітвязням праз Міжнародны гуманітарны фонд, а таксама падтрымку незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці, беларускай культуры; ▪️падрыхтоўку да Саміта міру па Украіне, Саміта НАТА і Саміта Генасамблеі ААН. @CabinetBelarus
10Loading...
19

8482Loading...
20
Праблемы беларусаў у выгнанні разглядаюцца на канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні» Канферэнцыя арганізаваная Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы ў супрацоўніцтве з парламентам Люксембургу У ёй бяруць удзел віцэ-прэм'ер Люксембургу Ксаўе Бэтэль, прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка, іншыя прадстаўнікі дэмсіл, а таксама беларускія медыя, бізнес-асацыяцыі, культурніцкія ініцыятывы. Сярод выступоўцаў – сузаснавальніца і дырэктар «Belarus Free Theatre» Наталля Каляда і пісьменнік Саша Філіпенка. Мадэратарамі панэльных дыскусій выступаюць члены ПАРЕ і іншыя выбітныя асобы. Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў канферэнцыі падтрымліваць беларусаў у выгнанні і дапамагаць беларусам унутры краіны, у тым ліку выдачай віз: «Давайце як мага больш спрыяць мабільнасці беларусаў. Мы не можам дапусціць новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Гэта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі беларусаў. А на самой справе – чым больш кантактаў паміж Беларуссю і Еўропай, тым менш устойлівай будзе дыктатура». Галоўная тэма канферэнцыі – роля нацыянальных парламентаў у падтрымцы рэкамендацый з рэзалюцыі ПАРЕ 2499 (2023) і развіцці супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, праваабаронцамі, незалежнымі журналістамі і акадэмічнай супольнасцю. @CabinetBelarus
1 1309Loading...
Фото недоступноПоказать в Telegram
Польшча ідзе насустрач беларускім студэнтам: новыя змены ў заканадаўстве і павышэнне стыпендый Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык атрымала ад міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі адказ на свой ліст з запытам аб падтрымцы беларускіх студэнтаў. У лісце міністр адзначае: ▪️Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі распрацавала прапанову па ўнясенні змяненняў у Закон «Аб сістэме адукацыі», якая дасць магчымасць вырашыць праблемы беларускіх грамадзян, звязаныя з пацвярджэннем адукацыі. ▪️Цяпер працэдура прыняцця новага закона знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Яго палажэнні ў тым ліку датычацца легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі. ▪️Як адзначыў Дарыюш Вячорка, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі накіравала рэктарам рэкамендацыі, каб ВНУ не ставілі залічэнне грамадзян Беларусі ў залежнасць ад наяўнасці ў іх завераных дакументаў, і праінфармавала іх аб зменах у правілах, якія рыхтуюцца. ▪️Акрамя таго, плануецца павялічыць памер стыпендый па праграме Каліноўскага, прызначанай для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі. Аліна Коўшык: «Мы знаходзімся ў сталым кантакце з міністэрствам. Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць ў жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ. Радуе, што пасля нашых настойлівых просьбаў урэшце будуць падвышаныя стыпендыі для студэнтаў праграмы Каліноўскага. Будзем далей працаваць для паляпшэння яе ўмоў для беларусаў». @CabinetBelarus
Показать все...
12👏 6🔥 2
Асноўныя падзеі візіту кіраўніцы Кабінета ў ЗША ⚪️ Святлана Ціханоўская пачала візіт у Вашынгтон сустрэчай з амбасадарамі і дыпламатамі краін G7, а таксама прадстаўнікамі экспертнай супольнасці. Тэмамі сустрэчы былі: узмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, павелічэнне фінансавай дапамогі Беларусі; пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі інш. Абмеркавалі і сітуацыю з палітвязнямі: дыпламаты прапанавалі правесці амерыканскую кампанію супраць утрымання палітвязняў, у тым ліку ініцыяваць публічны ліст Генсакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў. 🔴 У першы дзень візіту Святлана Ціханоўская сустрэлася з ганаровай спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі і сенатарамі Джын Шахін, Дзікам Дурбінам і Пітэрам Уэлчам. Ціханоўская падзякавала Пэлосі за салідарнасць і абмеркавала праект Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Кіраўніца Кабінета расказала аб палітзняволеных, узмацненні рэпрэсій і спробах Расіі паглынуць Беларусь, падкрэсліла важнасць амерыканскага лідарства ў падтрымцы беларускай дэмакратычнай супольнасці. ⚪️ Адну з галоўных сустрэч у Вашынгтоне дэмакратычная лiдарка правяла з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам у Белым доме. Яна распавяла пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне – і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для перамен у Беларусі. Яна ўзняла пытанне ваенна-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне, адзначыўшы мізэрную падтрымку грамадствам уступлення ў вайну.  🔴 Таксама кіраўніца Кабінета сустрэлася з беларусамі і беларускамі Вашынгтона і з намеснікам дзяржсакратара па палітычных пытаннях ЗША Джонам Басам. ⚪️ Падчас візіту беларуская лідарка ўзяла ўдзел у слуханнях Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. У прамове кіраўніца Кабінета акцэнтавала ўвагу на штодзённых рэпрэсіях у Беларусі, жахлівых умовах утрымання людзей у турмах, заклікала сусветную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб як мага хутчэй вызваліць людзей з-за кратаў. 🔴 Ціханоўская сустрэлася з камандамі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, распавяла пра гуманітарны спіс, а таксама пра рэжым інкамунікада, у якім утрымліваюць палітвязняў, прасіла павялічыць падтрымку незалежных медыя, праваабаронцаў, рэпрэсаваных, беларускай культуры, не дапусціць новай жалезнай заслоны. ⚪️ Кіраўніца Кабінета атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Гэтую ўзнагароду таксама атрымлівалі экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і інш. @CabinetBelarus
Показать все...
22🔥 4👍 3👎 1
«Гэта ўзнагарода для мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю»: Святлана Ціханоўская – на ўручэнні прэміі NED Democracy Medal Падчас візіту ў ЗША беларуская лідарка атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўнёсак у справу свабоды і дэмакратыі. Раней прэмію атрымлівалі, напрыклад, экс-спікерка палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла, што такое барацьба за дэмакратыю для беларусаў у сённяшніх рэаліях: «Змаганне за дэмакратыю – гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі вы нечакана перамагаеце на выбарах і абмяркоўваеце палітыку з прэзідэнтам Байдэнам, адначасова турбуючыся пра тое, ці жывы ваш муж. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі ваш адзіны сын адпраўляецца ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай. Сын гіне, а вы, яго маці, далучаецеся да яго таварышаў на фронце. Змаганне за дэмакратыю – кожны дзень выходзіць у 77 гадоў на вуліцы з нацыянальным сцягам, правакаваць міліцыю, быць няўхільна арыштаваным, шыць новы сцяг і зноў выходзіць на вуліцу. Змаганне за дэмакратыю – гэта пратэстуючы супраць русіфікацыі, вы вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску, таму што гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць, і гэта паліва для супраціву. Змаганне за дэмакратыю – гэта калі бізнесовец пералічвае сродкі на падтрымку зняволеных, кампанію зачыняюць, ён пераязджае ў іншую краіну і працягваеце дапамагаць за мяжой. Змаганне за дэмакратыю – працаваць журналістам, як Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык з «Радыё Свабода», трансляваць пратэсты і казаць праўду, пакуль у адзін дзень у вашы дзверы не пастукае КДБ».
Показать все...
IMG_4209.mp41.72 MB
26👍 5👏 3👎 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША У прамове дэмакратычная лідарка адзначыла: ▪️рэжым працягвае помсціць беларускаму народу за імкненне жыць у дэмакратыі і свабодзе; праваабаронцы налічваюць каля 1400 палітвязняў; ▪️арышты часта адбываюцца па даносах, як у савецкія часы, а ў КДБ людзей вымушаюць агаворваць сябе ў «пакаяльных» відэа; ▪️у турмах людзі пазбаўленыя медыцынскай і юрыдычнай дапамогі і сувязі з навакольным светам: некаторым спатрэбіліся месяцы, каб даведацца аб пачатку вайны ва Украіне; ▪️ніякіх вестак няма ад Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Максіма Знака, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча і інш. Кіраўніца Кабінета расказала пра гуманітарны спіс палітзняволеных, які ўключае імёны людзей з абмежаванымі магчымасцямі, цяжкімі захворваннямі, пенсіянераў, непаўналетніх і інш. Усе яны павінны быць неадкладна вызвалены. Мінімум 250 палітвязняў знаходзяцца ў смяротнай небяспецы. Дэмакратычная лідарка выказала надзею, што ЗША зробяць свой унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітвязняў і адзначыла, што больш за 1600 чалавек ужо маюць патрэбу ў рэабілітацыі і магчымасці пераезду ў бяспечныя краіны. Ціханоўская звярнула ўвагу прысутных на сітуацыі з Андрэем Гнётам, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь: «Мы не павінны дазволіць гэтаму здарыцца. І я спадзяюся, што ЗША зоймуць рашучую пазіцыю, каб абараніць не толькі Андрэя, але і ўсіх беларусаў, якія знайшлі прытулак у ЗША і ва ўсім свеце». Кіраўніца Кабінета заклікала ЗША: ▪️падтрымаць зварот да Генсакратара ААН, каб дабіцца доступу да зняволеных; ▪️аказаць ціск на рэжым, каб вызваліць палітвязняў; ▪️дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку і яго паплечнікаў да адказнасці; ▪️павялічыць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і сем'ям рэпрэсаваных; ▪️прыняць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі і прызначыць спецпасланніка па Беларусі. «Нам патрэбен голас урада ЗША, каб Беларусь заставалася на парадку дня. Беларусам неабходна кіраўніцтва ЗША, каб дапамагчы вызваліць палітвязняў», падкрэсліла Ціханоўская. @CabinetBelarus
Показать все...
👍 25 20🔥 3👏 3👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Бясплатныя кансультацыі ад кваліфікаванай адвакаткі Служба «Адно Акно», створаная пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, працягвае аказваць юрыдычную дапамогу беларусам і беларускам. Найбліжэйшыя дзяжурствы: ☑️ 14 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для медыцынскіх работнікаў Беларусі; ☑️ 21 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад хатняга гвалту; ☑️ 28 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад рэпрэсій і катаванняў у Беларусі. Таксама нагадваем, што беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, могуць пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка паступова на іх адкажа. Усе спосабы сувязі – па спасылцы. @CabinetBelarus
Показать все...
13👍 8🔥 6👏 2👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Бясплатныя кансультацыі ад кваліфікаванай адвакаткі Служба «Адно Акно», створаная пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, працягвае аказваць юрыдычную дапамогу беларусам і беларускам. Найбліжэйшыя дзяжурствы: ☑️ 14 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для медыцынскіх работнікаў Беларусі; ☑️ 21 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад хатняга гвалту; ☑️ 28 чэрвеня з 13:00 да 15:00 – для пацярпелых ад рэпрэсій і катаванняў у Беларусі. Таксама нагадваем, што беларусы і беларускі, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, могуць пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка паступова на іх адкажа. Усе спосабы сувязі – па спасылцы. @CabinetBelarus
Показать все...
Фото недоступноПоказать в Telegram
Адбылося першае пасяджэнне беларуска-польскай стратэгічнай платформы Пасяджэнне прайшло з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. Беларуска-польская стратэгічная платформа арганізавана па ініцыятыве намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі і дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Яна Маліцкага. Плануецца, што яна будзе функцыянаваць на пастаяннай аснове. Платформа створаная для рэгулярнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канкрэтных крокаў супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі і польскага боку ў мэтах дэмакратычных змен у Беларусі. Павел Латушка: «Нічога пра нас без нас: важна, каб беларускія пытанні вырашаліся ў Еўропе з удзелам беларусаў і беларускага грамадства. Стварэнне беларуска-польскай стратэгічнай платформы дэманструе падтрымку гэтага падыходу. Польшча з'яўляецца лідарам у выпрацоўцы палітыкі Еўрапейскага саюза ў адносінах да Беларусі». У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. Аліна Коўшык: «Польшча можа быць найбольш гучным голасам Беларусі на міжнароднай арэне, найлепшым адвакатам беларускай справы ў свеце. І ўзмацненне гэтага голасу – таксама адна з задач стратэгічнай платформы. У Польшчы багата экспертаў, якія выдатна разумеюць сітуацыю ў Беларусі. Але гэты супольны фармат здольны паглыбіць гэтае разуменне і паспрыяць таму, каб польская ўсходняя палітыка стала больш скаардынаванай». @CabinetBelarus
Показать все...
👍 34 13🔥 4👏 4👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара па палітычных пытаннях ЗША Джонам Басам На сустрэчы таксама прысутнічаў Крыстафер Сміт, які адказвае ў Дзярждэпартаменце за Беларусь. Святлана Ціханоўская: ☑️ заклікала прадоўжыць і павялічыць фінансавую падтрымку для беларускіх СМІ, рэпрэсаваных, культурных і адукацыйных ініцыятыў, а таксама спрасціць працэдуру выдачы віз; ☑️ падзякавала за кансультацыі і дзейнасць працоўных груп у рамках Стратэгічнага дыялогу; ☑️ расказала пра Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў, які падтрымалі Швецыя і Нарвегія; Абмяркоўвалі: ▪️магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў; ▪️прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды; ▪️новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё шчылін, сінхранізацыю санкцый паміж ЕС і ЗША; ▪️працяг Стратэгічнага дыялогу з ЗША, прызначэнне спецыяльнага пасланніка па Беларусі; ▪️бягучыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай і ўзаемадзеянне з украінскім урадам; ▪️тэму Беларусі на Саміце міру па Украіне ў Швейцарыі і Саміце НАТА ў Вашынгтоне. Прадстаўнікі ЗША запэўнілі Ціханоўскую, што палітыка ЗША застанецца паслядоўнай і прынцыповай у адносінах да Беларусі і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі працягнецца. @CabinetBelarus
Показать все...
🔥 29👍 21 15👎 1
Спроси у ма
Показать все...
Фото недоступноПоказать в Telegram
Турэмная сістэма Беларусі. Вачыма тых, хто праз яе прайшоў Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – пра фільм ініцыятывы «Сумленныя людзі»: «"Сумленныя людзі" выпусцілі на YouTube фільм "Фабрыка несвабоды". У ім прадстаўлены меркаванні вопытных экспертак і гісторыі некалькіх герояў і гераінь, сярод якіх ёсць як палітычныя, так і непалітычныя зняволеныя. Калі вы яшчэ гэтага не ведалі, то фільм раскажа вам: за апошнія 30 гадоў, пакуль Лукашэнка ва ўладзе, кожны дзясяты грамадзянін Беларусі аказваўся ў месцах несвабоды. А яшчэ вы даведаецеся аб прымусовай працы зняволеных, якім плацяць цыгарэтамі і гарбатай. Падумаць толькі, з больш як 32 тысяч зняволеных у Беларусі ад 20 да 27 тысяч занятыя прымусовай працай. Пашывам уніформы «Еўраопта», вырабам дзіцячых ложкаў, апрацоўкай металу і бурштыну і шмат чым іншым. Вам калі-небудзь прыходзіла ў галаву, што так званы Дэпартамент выканання пакаранняў Беларусі найбуйнейшае ў краіне прамысловае прадпрыемства? Аўтары фільма яшчэ раз даказваюць: пры гэтай уладзе і ў гэтай сістэме сесці ў турму можа любы, пры гэтым выйсці з яе вельмі складана. І яшчэ складаней – не вярнуцца ў яе зноў. Ад гісторый былых зняволеных сціскаецца сэрца. Яны спрабуюць адаптавацца пасля выхаду на волю. Іх не бяруць на працу. І нават тыя, хто ўладкоўваецца і атрымлівае падтрымку, сутыкаюцца з рызыкай зноў аказацца на дне, часта з-за алкаголю. І не таму, што з імі нешта не так, а з-за адсутнасці рэальных магчымасцей для рэабілітацыі. Праўда шакіруе: дзяржава атрымлівае выгаду з вялікай колькасці зняволеных. Гэты бізнес кіруецца Дэпартаментам выканання пакаранняў, сайт якога, як дэманструюць аўтары, больш нагадвае анлайн-гіпермаркет. І ў ім можна купіць усё: ад мэблі і камплектуючых для тэхнікі да ежы і абутку. І ўсё гэта – вынік прымусовай працы зняволеных. Я вельмі ўдзячная аўтарам фільма. Дзякуючы яму, аб тым, пра што мы гаворым на кожнай сустрэчы з замежнымі партнёрамі, можа даведацца шмат беларусаў і беларусак. І я спадзяюся, што ён паслужыць штуршком да больш рашучых дзеянняў міжнароднай супольнасці па вызваленні палітзняволеных Беларусі». @CabinetBelarus
Показать все...
😢 24 10👍 4🔥 3👎 2👏 1