cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Прадстаўніцтва па замежных справах

Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Кіраўнік: намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі. Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot

Больше
Рекламные посты
412
Подписчики
-124 часа
-37 дней
-830 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Уладзімір Астапенка прызначаны выконваючым абавязкі прадстаўніка па замежных справах Кабінета. Валер Кавалеўскі склаў паўнамоцтвы Рашэнне аб прызначэнні Уладзіміра Астапенкі прыняла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская. Да гэтага часу Астапенка з’яўляўся намеснікам прадстаўніка па замежных справах Кабінета. Папярэдні кіраўнік Прадстаўніцтва па замежных справах Валер Кавалеўскі падчас пасяджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета склаў паўнамоцтвы. Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала змены ў кіраўніцтве прадстаўніцтва: «Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады супольнай працы, спачатку ў Офісе, а потым і ў Кабінеце. Сярод іншага, Валерый Георгіевіч уздымаў пытанне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дапамагаў вырашаць пытанні беларусаў за мяжой. Сёння на нарадзе Кабінета Валер праінфармаваў пра сваё рашэнне пакінуць пасаду прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Часова выконваць абавязкі прадстаўніка па замежных справах будзе амбасадар Уладзімір Астапенка, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, які таксама быў намеснікам Валера Кавалеўскага». Уладзімір Астапенка дыпламат, кандыдат юрыдычных навук. У 2020 годзе падаў заяву аб вызваленні ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне, заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. @CabinetBelarus
Показать все...
13👍 2👏 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
«Сітуацыя ў Беларусі патрабуе нестандартных рашэнняў і смеласці ад усіх, неабходна быць рашучымі» На трэцім пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС», падчас абмеркавання палітычнай сітуацыі ў Беларусі, рэгіянальных перспектыў, стратэгіі дэмакратычных сіл і дзеянняў ЕС, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: ▪️падзякаваў еўрапейскім партнёрам за значнае развіццё адносін, у тым ліку са Службай знешніх дзеянняў ЕС, Еўрапарламентам, Еўракамісіяй, Еўрапейскай Радай, НАТА і інш.; ▪️апісаў сітуацыю ў Беларусі як патрабуючую нестандартных рашэнняў і смеласці ўсіх, у тым ліку і беларускага дэмакратычнага руху, адзначыў неабходнасць быць рашучымі ў адказ на дзеянні Лукашэнкі, які імкнецца пабудаваць таталітарную сістэму; ▪️падкрэсліў, што Расія выкарыстоўвае Беларусь у сваіх інтарэсах як інструмент супраць Захаду, узмацняючы свой уплыў у рэгіёне. Пры гэтым беспакараныя дзеянні Расіі і падтрымка Лукашэнкі падахвочваюць Пуціна да далейшых агрэсіўных крокаў; ▪️адзначыў, што абарона незалежнасці Беларусі павінна быць прыярытэтам, каб мець магчымасць яе дэмакратычнай будучыні і еўрапейскага выбару, а таксама для вырашэння бягучых праблем, такіх як вызваленне палітвязняў і аднаўленне канстытуцыйнага парадку; ▪️адзначыў неабходнасць уключэння Беларусі і яе дэмакратычных сіл у мірны працэс вакол Украіны; ▪️заклікаў міжнародных партнёраў абмеркаваць стратэгію вываду Беларусі з вайны супраць Украіны і падкрэсліў важнасць асуджэння незаконнай прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі; ▪️падкрэсліў неабходнасць увядзення санкцый супраць Расіі за яе дзеянні ў Беларусі; ▪️адзначыў важнасць прызнання інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі, згадаўшы нядаўнія поспехі, такія як падпісанне Ліста аб намерах супрацоўніцтва з Еўрапарламентам і пачатак палітычнага дыялогу з НАТА; ▪️заклікаў ЕС падтрымаць палітычнымі дзеяннямі ініцыятыву надання беларускім дэмсілам статусу назіральніка ў ААН; ▪️заклікаў разгледзець магчымасць прызначэння спецпасланніка ЕС па Беларусі, які будзе каардынаваць намаганні паміж еўрапейскімі інстытутамі, дзяржавамі-чальцамі ЕС, а таксама знешнімі партнёрамі, такімі як Вялікабрытанія, ЗША і Канада; ▪️падкрэсліў важнасць падтрымкі незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый, дэмакратычных палітычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі. @CabinetBelarus
Показать все...
👍 10 4💯 1
25 чэрвеня ў Бруселі адбудзецца трэцяе пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» Вырашэннем якіх праблем беларусаў займаецца група тлумачыць намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: 1️⃣ Рэпрэсіі супраць беларусаў, стан палітычных зняволеных, пагроза незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі, саўдзел Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. 2️⃣ Стратэгія 2025 года: якім чынам будзе выбудоўвацца нашая дзейнасць напярэдадні важнай палітычнай кампаніі. Мы павінны падкрэсліць легітымнасць дэмакратычных сіл і нелегітымнасць Лукашэнкі і яго залежнасць ад Расіі. 3️⃣ Міграцыйная праблематыка. Гэта і пытанні візавай палітыкі: што можна зрабіць для палягчэння працэдур, каб беларусы захоўвалі магчымасць ездзіць у ЕС. Таксама для нас вельмі важна вырашаць праблемы з легалізацыяй. Зараз мы вырашаем пытанне пра стварэнне міграцыйна-консульскай службы, якая будзе адзіным цэнтрам, каб акумуляваць інфармацыю, выпрацоўваць рашэнні і камунікаваць з нацыянальнымі ўрадамі, цэнтральнымі еўрапейскімі структурамі, ЗША, Вялікабрытаніяй…». У пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» прымуць удзел кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснікі Валер Кавалеўскі і Павел Латушка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч. @CabinetBelarus
Показать все...
Кансультатыўная група «Беларусь – ЕС»: чым яна займаецца? Адказвае Валер Кавалеўскі

Напярэдадні чарговай сустрэчы Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра важнасць дзейнасці групы для беларусаў унутры краіны і за мяжою, а таксама адказаў на распаўсюджаныя пытанні адносна гэтага фармату супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. #беларусь #ес #кавалеўскі #кабінет #кансультатыўнаягрупа

👍 5🔥 5 2🤔 1🕊 1
01:33
Видео недоступноПоказать в Telegram
«Мы просім, каб працэдуры пропуску людзей праз мяжу паляпшаліся, каб людзі не стаялі суткамі на мяжы» Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі ў нядзельным эфіры тэлеканалу «Белсат» распавёў пра тое, што можна зрабіць з чэргамі на памежных пераходах з еўрапейскімі краінамі: «Будзем настойваць на тым, каб гэты падыход быў збалансаваны. Так, можна ціснуць на рэжым праз закрыццё нейкіх грузапатокаў праз мяжу беларуска-польскую, але разам з тым давайце мы будзем паляпшаць сітуацыю для беларусаў, таму што гэта не толькі пытанне адукацыйнага, бізнэс-абмену, ці персанальнага абмену – гэта пытанне таксама і прыналежнасці беларускай нацыі да еўрапейскай сямʼі, нельга абрываць гэтыя сувязі. Наадварот, трэба ўзмацняць гэтыя сувязі, менавіта праз палепшаную візавую палітыку, менавіта праз тэхнічныя працэдуры праходу мяжы» Як літоўскія ўлады пачулі беларусаў у справе санкцый на прадукты, чаго чакаць дэмакратычнаму руху ад вынікаў выбараў у Еўрапарламент і якім чынам змяняецца стаўленне Арменіі да Лукашэнкі, Ціханоўскай і беларусаў – глядзіце ў праграме «Тыдзень».
Показать все...
IMG_0272.MP418.58 MB
👍 8 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў «Белсату», што бліжэйшым часам ініцыюе кансультацыі з польскімі ўладамі на тэму магчымага закрыцця мяжы з Беларуссю.
«Для рэжыму Лукашэнкі інтарэсы беларусаў як фізічных асобаў не маюць асаблівага значэння; інтарэсы беларусаў – прыярытэт для дэмакратычных сілаў»
Валер Кавалеўскі зазначыў, што рэжым баіцца санкцыяў, уплыў якіх толькі часткова кампенсуецца за кошт Расеі:
«Тое, што б сапраўды паўплывала на рэжым Лукашэнкі, – абмежаванне магчымасцяў зарабляць на гандлі з ЕЗ, бо гэтыя прыбыткі ідуць на фінансаванне рэпрэсіўнага апарата. Закрыццё мяжы для гандлю з ЕЗ, а тым больш для транзіту праз Беларусь, было б сапраўды балючым для рэжыму»
У той самы час – падкрэслівае прадстаўнік у замежных справах – важна захаваць для беларусаў магчымасць ездзіць у Еўразвяз, каб падтрымоўваць сувязі, каб развівацца, каб падкрэсліваць «прыналежнасць да еўрапейскай сям’і»:
«Мы прапануем паляпшаць візавыя практыкі для беларусаў, каб яны лягчэй атрымлівалі візы для наведвання Польшчы і агулам ЕЗ. Тут мы працуем з нацыянальнымі ўрадамі, з Еўракамісіяй. Пазіцыя кабінета – абмежаванні ў гандлі, але не ў паездках беларусаў – застаецца актуальнай ад жніўня мінулага года, калі АПК накіроўваў ліст урадам Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, у Еўрапейскую камісію. З улікам вяртання да разгляду такой магчымасці планую запрасіць адпаведныя кансультацыі з польскімі ўладамі найбліжэйшым часам»
Показать все...
👍 9 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
«Новы генсакратар NATO працягне лінію супрацы з беларускімі дэмсіламі» Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў Euroradio прызначэнне Марка Рутэ новым генеральным сакратаром NATO: «З гэтым чалавекам ёсць трывалыя сувязі, Святлана Ціханоўская з ім сустракалася не адзін раз, і гэты персанальны кантакт вельмі важны. Але для нас істотна тое, што да гэтага моманту мы падышлі ўжо з пачаткам палітычнага дыялогу паміж дэмакратычнымі сіламі і NATO. Праз некалькі тыдняў Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у саміце NATO у Вашынгтоне, і гэта таксама важны паказчык таго, што нашыя адносіны становяцца больш сістэмнымі. Гэта толькі пачатак, але мы бачым высокую ступень зацікаўленасці да супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. І я лічу, што новы генсек таксама будзе працягваць гэтую лінію».
Показать все...
🔥 10👍 6👏 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
«Спецыялізаваныя міжнародныя арганізацыі сістэмы ААН павінны даць рэкамендацыі для міжнароднай супольнасці аб тым, як вырашыць міграцыйныя праблемы беларусаў у выгнанні» Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі ў Сусветны дзень уцекача: «Сёння, у Сусветны дзень уцекача, я хачу звярнуць увагу на сотні тысяч беларусаў, які былі вымушаны пакінуць свае дамы і сем'і з-за палітычных рэпрэсій, што бушуюць у Беларусі з 2020 года. Вымушаная дэпартацыя, калі людзей выціскаюць з роднай краіны за іх палітычную і грамадзянскую пазіцыю, з'яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці. Гэтае злачынства рэжыму Лукашэнкі ўсё яшчэ павінна атрымаць ацэнку міжнароднай супольнасці. Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па ўцекачах павінны правесці ацэнку сітуацыі беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому праз страх пераследу. Як галоўныя арганізацыі па міграцыі ў свеце яны павінны даць рэкамендацыі для ўрадаў і іншых міжнародных арганізацый аб тым, як вырашыць праблемы беларусаў у выгнанні, і зрабіць практычныя крокі ў гэтым кірунку» @CabinetBelarus
Показать все...
👍 11🔥 4 1
Саміт за мір ва Украіне: што ён значыць для Беларусі? Каментуе намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: «Калі толькі стала вядома пра тое, што ў Швейцарыі будзе адбывацца саміт за мір ва Украіне, мы пачалі працу з нашымі партнёрамі дзеля таго, каб уключыць нашую прысутнасць. Не ўсё ў нас атрымалася, тым не менш, мы змаглі давесці інфармацыю пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі, каб Беларусь была пазначаная на «мапе дзеянняў». Дзеля дасягнення ўстойлівага міру ва Украіне, трэба абавязкова дамагацца таго, каб расійскія войскі цалкам выйшлі з тэрыторыі Беларусі, прыхапілі за сабой сваю ядзерную зброю, і каб у Беларусі была адноўленая дэмакратыя. Пасля завяршэння саміту ў нас будзе працяг кансультацый з нашымі партнёрамі, з якімі мы распачыналі дыялог напярэдадні». Падрабязней – у відэа на YouTube-канале Кабінета. @CabinetBelarus
Показать все...
Валер Кавалеўскі – пра месца Беларусі ў мірным працэсе па Украіне

Саміт за мір ва Украіне: што ён значыць для Беларусі? Хто мусіць прадстаўляць Беларусь? Якую ролю мусяць адыгрываць беларускія дэмакратычныя сілы ў гэтым працэсе? Ці ёсць месца для нацыянальных інтарэсаў беларусаў у гэтых перамовах? Каментуе намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: «Калі толькі стала вядома пра тое, што ў Швейцарыі будзе адбывацца саміт за мір ва Украіне, мы пачалі працу з нашымі партнёрамі дзеля таго, каб уключыць нашую прысутнасць. Не ўсё ў нас атрымалася, тым не менш, мы змаглі давесці інфармацыю пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі, каб Беларусь была пазначаная на «мапе дзеянняў». Дзеля дасягнення ўстойлівага міру ва Украіне, трэба абавязкова дамагацца таго, каб расійскія войскі цалкам выйшлі з тэрыторыі Беларусі, прыхапілі за сабой сваю ядзерную зброю, і каб у Беларусі была адноўленая дэмакратыя. Пасля завяршэння саміту ў нас будзе працяг кансультацый з нашымі партнёрамі, з якімі мы распачыналі дыялог напярэдадні». #кавалеўскі #саміт #украіна #беларусь #кабінет

6👏 3👍 2🔥 2🤔 1
Сенатары ЗША падтрымалі ініцыятыву надання статусу назіральніка ў ААН беларускім дэмакратычным сілам Чаму гэта важна – тлумачыць намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: «ААН з’яўляецца адзінай у свеце ўніверсальнай міжнароднай арганізацыяй, у якой разглядаюцца пытанні міру і бяспекі. Зараз мы вывучаем працэдуру таго, як праходзіць такая акрэдытацыя, але ўжо вельмі важна, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца прыхільнікамі гэтай ініцыятывы. Што гэта азначае для нас? Мы зможам даносіць, што адбываецца ў Беларусі непасрэдна да кожнай краіны, якая ўваходзіць у склад ААН. А гэта 193 краіны. Гэта будзе працягам нашай працы па інстытуцыялізацыі адносін з нашымі міжнароднымі партнёрамі. На сёння ўжо створаныя такія механізмы, як Кантактная група пры Радзе Еўропы, Стратэгічны дыялог з ЗША, Кансультатыўная група «Беларусь – ЕС». Падпісаны Ліст аб супрацоўніцтве з Еўрапарламентам, пачаўся палітычны дыялог з НАТА. Прызначаны цэлы шэраг спецпасланнікаў па Беларусі, дзейнічае Альянс «За дэмакратычную Беларусь» з парламенцкіх груп. У АБСЕ створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі, у якую ўваходзяць ужо 30 краін». Нагадаем, учора стала вядома, што кіраўнікі сенацкага кокуса «За вольную Беларусь» сенатары Джын Шахін і Роджэр Уікер накіравалі просьбу амбасадару ЗША ў ААН Ліндзе Томас-Грынфілд пасадзейнічаць беларускаму дэмакратычнаму руху ў афармленні заяўкі на атрыманне статусу пастаяннага назіральніка ў ААН. @CabinetBelarus
Показать все...
Валер Кавалеўскі – пра значэнне статусу назіральніка ў ААН для беларускіх дэмакратычных сіл

👍 8 4🔥 2🏆 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сенатары ЗША выступілі за статус сталага назіральніка ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый для беларускіх дэмакратычных сіл Кіраўнікі сенацкага кокуса «За вольную Беларусь» сенатары Джын Шахін і Роджэр Уікер накіравалі ліст амбасадару ЗША ў ААН Ліндзе Томас-Грынфілд з просьбай аб супрацы з беларускім дэмакратычным рухам над заяўкай на атрыманне статусу пастаяннага назіральніка ў ААН. Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі падзякаваў сенатарам за ініцыятыву надаць пастаянны назіральніцкі статус беларускаму дэмакратычнаму руху: «Гэты статус будзе лагічным развіццём нашых намаганняў па інстытуцыяналізацыі адносін з нашымі партнёрамі, якія ўжо ўключаюць у сябе кантактную групу з Радай Еўропы, кансультатыўную групу Беларусь-ЕС, стратэгічны дыялог з ЗША, супрацоўніцтва з Еўрапейскім Парламентам, альянс «За дэмакратычную Беларусь» з дзясяткамі парламентаў, спецыяльных пасланнікаў у шэрагу МЗС, групу сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, якая складаецца з 30 краін, і развіццё палітычнага дыялогу з НАТА. Гэтыя механізмы гарантуюць, што Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня, што вядзе да практычных рашэнняў і крокаў нашых партнёраў у падтрымку дэмакратычнай, незалежнай, вольнай Беларусі. Такія шырокія інстытуцыяналізаваныя адносіны падкрэсліваюць, што суверэнітэт належыць беларускаму народу, а не дыктатару». Джын Шахін – сенатар ЗША ад Дэмакратычнай партыі, старэйшы чалец камітэтаў Сената ЗША па ўзброеных сілах і па міжнародных адносінах, старшыня падкамітэта па Еўропе і рэгіянальным супрацоўніцтве ў галіне бяспекі Камітэта па замежных справах Сената. Роджэр Уікер – сенатар ЗША ад Рэспубліканскай партыі, чалец Камітэта па ўзброеных сілах Сената ЗША. @BelarusiSvet
Показать все...
👍 12 4👏 1🤯 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.