cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

STRYZHAK

Персональный блог Андрея Стрижака. Компетентно о важном и не без юмора :) Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak

Больше
Рекламные посты
1 381
Подписчики
+224 часа
+567 дней
+4730 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Хаджу па Берліне, чытаючы навіны з Кіева і ўвесь час пераходжу былую мяжу паміж Савецкай Імперыяй і вольным светам: Ost - West, und nochmal Ost, und wieder West. Пераходжу паміж светам дзе грамадства спрабуе пратэстамі і выбарамі кантраляваць гвалт дзяржавы (не заўсёды паспяхова) у свет, дзе дзяржава жалезнай дубінай і страхам кантралюе грамадства (цалкам паспяхова) На шчасце, сёння Берлін не падзелены на Ўсход і Захад, хаця шнары савецкай эпохі бясслэдна не знікаюць. Але ж мяжа паміж воляй і няволяй, светам і цемрай, ёсць і сёння і праходзіць гэтая мяжа праз галовы людзей. Сёння ў Кіеве адбылося роўна тое, што павінна было адбыцца аднойчы - гэтыя блядскія ракеты рана ці позна павінныя былі ўдарыць/зачапіць/упасці на дзіцячы шпіталь. Фармальная логіка мордара ў тым, што вінны той, хто абараняецца - каб вы не збівалі ракеты, то яны б не падалі на шпіталі. Логіка такая ж як у гвалтаўніка, які прапануе ахвяры расслабіцца і атрымліваць задавальненне. Мае думкі, дзеянні і данаты з украінцамі. Я разумею што гэтая вайна можа скончыцца па-рознаму, але ж ад гэтага не змяняецца галоўная ўстаноўка - Carthago delenda est.
Показать все...
15😢 7💔 5
Фото недоступноПоказать в Telegram
⁉️Амністыя ці памілаванне? Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе вызваленне палітвязняў
«Вызваленне па часе супала з падпісаннем і публікацыяй закона аб амністыі. Дык вось, вызваленне пералічаных палітвязняў не магло ажыццявіцца ў адпаведнасці з гэтым законам. Ён паставіў непераадольныя перашкоды для палітвязняў, за выключэннем тых, хто асуджаны па асобных складах (у пераліку практычна ўсе "экстрэмісцкія") і тых, хто ўнесены ў пералік асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Ніякіх выключэнняў для асобаў, пералічаных у артыкуле 1 закона аб амністыі, дзе ў тым ліку гаворка ідзе пра тых, хто з'яўляецца чалавекам з інваліднасцю 1 і 2 групы, пакутуе на некаторыя захворванні, не прадугледжана, больш за тое, для ўжывання ў дачыненні да іх вызвалення ёсць яшчэ шэраг абмежаванняў па ступені цяжкасці злачынстваў, у здзяйсненні якіх яны абвінавачваліся».
🔹«Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека». Праваабаронца «Вясны» каментуе вызваленне палітвязняў
Показать все...
9👌 4
Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне. Дадатковыя лічбы, якімі можна бяспечна падзяліцца: Тэрміны якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома: 5 чалавек - у межах месяца; 3 чалавека - у межах года; 5 чалавек - у межах 1.5-2 год; 1 чалавек - у межах 2-3 год; 1 чалавек - больш за 6 год. Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва. РЭЗЮМІРУЮ: 1) траціна палітвязняў пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела што памятаем пра магчымасць "бонуснага" гадзічнага тэрміна па КК 411). 2) Абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі. 3) Інфармацыя пра тое што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.
Показать все...
👍 15🤬 11😢 5 3🙏 3👌 1
"Плюшавы дэсант" быў 12 год таму. Жывіце з гэтым фактам.
Показать все...
👍 6👻 3💊 2 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
РОЎНА ЧАТЫРЫ ГАДЫ НЕ ДОМА Я ніколі так надоўга не выязджаў з Беларусі. Не думаў пра ад’езд і збіраўся працаваць далей на карысць грамадства і краіны у якой пашчасціла нарадзіцца. Але ж кошт прагі лепшага жыцця для краіны - эміграцыя, турма, ці падполле. Я абраў першае, бо разумеў што чым бліжэй да выбараў, тым бліжэй я да турмы. Роўна чатыры гады таму я зрабіў гэты здымак на мяжы. Пройдзе меньш двух год і праз гэтую мяжу пойдуць танкі і яшчэ больш адтэрмінуюць час вяртання, бо рака пралітай крыві - адна з найвялікшых дарожных перашкод на шляху жыцця. Кажуць што сапраўдная турма пачынаецца са словаў, якія сканчаюцца на "ь". Людзі што адсядзелі 5 і больш год вельмі складана вяртаюцца да цывільнага жыцця. Паглядзім што/ці зменіць ува мне пяты год самай доўгай у маім жыцці камандзіроўкі.
Показать все...
💔 15 13👍 5🤪 1
Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.
Показать все...
44👍 4😁 2
Паводзіны ахвяры, што кажа пра міласэрнасць гвалтаўніка, бо ён троху меньш стаў душыць ахвяру, мае назву "Стакгольмскі сіндром". І нажаль, я бачу ягоныя праявы сярод тых людзей, што не павінныя верыць ва ўяўнае «імкненне да гуманнасці»
Показать все...
💯 39👍 8 2👌 1
ПРА ГУМАНІЗМ І "ГУМАНІЗМ" Спачатку пра лічбы і факты. За першыя суткі вядома пра 7 чалавек, што выйшлі з калоній (ёсць інфа пра восьмага, але не падцверджаная). Большасць тых, хто выйшаў - людзі якім заставалася сядзець невялікую частку тэрміна. Дакладна вядома пра анказахворванне толькі ў Рыгора Кастусёва. Нічога не вядома пра лёс іншых закладнікаў, што могуць памерці ў турмах, а іх ня меньш за 254 чалавекі: чытайце на Вясне https://spring96.org/be/news/111366 Але радасць за людзей, што выйшлі з турмаў, у якіх яны не павінныя былі сядзець ні дня, азмрочаная. Прывяду цытату для разумення кантэкста: «— Это в менталитете в принципе нашего народа — милосердие к поверженным врагам. Тем более что эти люди… Здоровье не то, и прочие вещи. Здесь, конечно, наша власть, Александр Лукашенко проявляет высочайшее милосердие по отношению к тем людям, которые пошли фактически против государства, совершали попытку мятежа, события 2020 года, но тем не менее определенное наказание понесли, — заявил Вячеслав Данилович. — И сейчас в таких условиях мы еще раз демонстрируем, что мы в принципе открытый и миролюбивый народ, мы готовы, значит, прощать, если поступать милосердно по отношению к тем врагам, которые повержены.» Гэта «дэпутат палаткі». Сістэма разумее міласердзе і гуманнасць у кантэксце Оруэлаўскага «1984» - ты павінны палюбіць Вялікага Брата. Ты павінны быць зламаны, павержаны і дабіты катаваннямі і турмамі. Тады пераможца можа паглядзець на цябе з пагардай і адпусціць. Калі гэта пра міласерддзе, то гэта пра міласерддзе Залатой Арды, ці змрочнага Сярэднявечча. І яшчэ цытата: «Падпісаны закон «Аб амністыі…» прадэманстраваў імкненне да гуманнасці. Сацыяльна-медычныя крытэрыі павінны распаўсюдзіцца на ўсіх, без дыскрымінацыі, таму што жыццёвыя абставіны, стан здароўя, узрост, не залежаць ад палітычных поглядаў. Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем'яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога.» А гэта прадстаўніца АПК па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова. Я так разумею што катаванні і нечалавечыя ўмовы ў якіх зараз знаходзяцца ня меньш за паўтары тысячы палітвязняў, усё гэта таксама частка «імкнення да гуманнасці»? Паліна Шарэнда-Панасюк, якую запусцілі па пякельным коле 411 КК і накінуць яшчэ год турмы - гэта пра «крок да гуманнасці»? Людзі, якія зараз паміраюць у турмах - Луцкіна, Бераснеў, Войніч і яшчэ дзясяткі прозвішчаў, гэта таксама пра «імкненне да гуманнасці»? Надзея на тое, што біць будуць, але троху меньш, катаваць будуць, але троху лагодней, гвалціць будуць, але праз аднаго? Палітык нясе адказнасць за свае словы і гэтыя словы асабліва важныя зараз, бо будуць скарыстаныя рэжымам і ягонымі памагатымі на Захадзе як доказ таго што: - рэжым стаў больш гуманным і міралюбным, але ж гэта хлусня і зман. Не стаў, катаванні і нечалавечае абыходжанне буяе. - рэжым гатовы разглядаць мяккія падыходы, меньш саджаць і больш адпускаць. Не гатовы, колькасць палітвязняў толькі расце. - рэжым гатовы зніжаць узровень і жорсткасць рэпрэсій. Не, гэта не так, бо рэпрэсіі ўвесь час пашыраюцца ў метадах і падыходах. Мы дакладна ня ведаем прычын па якіх Лукашэнка вырашыў выпусціць жменьку палітычных закладнікаў, я лічу што працуюць санкцыі Захада, ціск Кітая і пагрозы Польшчы закрыць мяжу. Хтосьці лічыць што Лукашэнка рыхтуецца да новага сезона гандлю нявольнікамі на фоне будучай перамогі Трампа ў амерыканскіх выбарах і прымусовым развязанні ваеннага канфлікта паміж Расеяй і Украінай. Гэта нам невядома. Вядома тое, што дыктатуры разумеюць толькі ціск і сілу. Марна лічыць што Мінск зараз робіць штосьці з меркаванняў «імкнення да гуманнасці». Усё што робяць лукашысты, яны робяць выключна з мэтай захавання свайго статус-кво. Лічыць што нешта раптоўна змянілася ў галовах тых, хто катуе, гвалтуе і забівае дзеля захавання ўлады - небяспечная фантазія на мяжы са здрадай і злачынствам.
Показать все...
👍 42💯 15 2🤝 2👏 1😁 1😢 1
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах В помощи нуждается активистка, которая сломала руку Беларуску зовут Анастасия Веровская, она из Минска. В 2020 году ее семья участвовала в акциях протеста: они получали штрафы и сидели на сутках. Мужа уволили с работы — он трудился на Минском моторном заводе. Анастасия стала подозреваемой по уголовному делу за администрирование районного чата. Весной 2024 года силовики стали интересоваться деятельностью ее мужа — и тогда семья уехала из страны. Недавно беларуска упала с велосипеда и сломала запястье. Это сильно ударило по бюджету семьи — Анастасии требуется лечение и реабилитация. Сумма сбора составляет 3000 евро — средства пойдут на лекарства, а также на пополнение семейного бюджета в то время, пока беларуска не может работать. https://www.bysol.org/ru/private/anastasiaverovskaya/ Помощь нужна брестчанину, эвакуированному от «домашней химии» в Литву Мужчину зовут Александр, в 2020 году он участвовал в акциях протеста. Беларус сидел на «сутках», также ему назначали штраф. В 2023 на работу к Александру пришел ГУБОПиК и забрал его в ИВС. Задержание было жестким — мужчине сломали пальцы на руке. Его осудили на 2.5 года «домашней химии». Далее начались проверки и «сутки». После беларус узнал, что его «домашнюю химию» меняют на колонию, и на следующий же день был эвакуирован командой BYSOL в Литву. Сейчас ему нужна помощь. Сумма сбора для Александра составляет 2500 евро — средства пойдут на аренду жилья, питание и одежду, а также предметы первой необходимости. https://www.bysol.org/ru/private/alexander072024/ Экс-политзаключенный нуждается в помощи после эвакуации в Польшу Мужчина отсидел в колонии три года. После освобождения легче не стало — задержали его близкого знакомого, и беларусу пришлось уехать из страны с помощью команды BYSOL, чтобы не стать следующим. Он подал документы на международную защиту и сейчас ожидает решения, но находится в затруднительном материальном положении. Сумма сбора для беларуса составляет 3000 евро — деньги пойдут на одежду и предметы быта, обучение польскому языку, медикаменты и коммунальные платежи. https://www.bysol.org/ru/private/help072024/
Показать все...

12😁 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
ТРЭЦЦІ ДЗЕНЬ ПАНЯДЗЕЛКА Гэты тыдзень асабліва цяжка ідзе. Сёння вырашыў выгрузіць праз 10 км прагулкі па Вільні - стому, нянавісць і негатыў, што штодзённа атачаюць мяне паўсюль. Доўгі шпацыр не прынес спакою, але адшліфаваў думкі што заўтра будуць пакладзеныя ў тэкст. Рады за тых, хто сёння ляжа ў свае ложкі, а не на нары. Пра ўсё астатняе, у тым ліку і пра ўяўны "акт гуманізму", ужо заўтра.
Показать все...
16🤝 13👍 2😁 1💊 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.