cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Лебяжий 97%

Чат t.me/liabiazhy97 Прислать новость, фото/видео - @Lebiadz97_bot

Больше
Рекламные посты
498
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
Нет данных30 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Гадавіна вайны. Мінск, 24 лютага 2023. Беларусы супраць! ✊ Фота: @motolkohelp
Показать все...
🖤 Два гады без Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў на вуліцу, каб абараніць свой двор, Плошчу Перамен, ад невядомых, за што быў збіты да смерці. "Я Выхажу" ці "Выходзім" — гэта былі апошнія словы Рамана ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020-га. ✊Не забудзем. Не даруем.
Показать все...
Pomidor/OFF — Я Выхажу (прысвячаецца Раману Бандарэнку і ўсім, хто змагаецца за свабоду Беларусі)

Беларускі гурт Pomidor/OFF 20 лістапада аддае песню «Я Выхажу», прысвечаную Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады. Глядзіце lyric video да песні. Слухайце песню на ўсіх лічбавых музычных платформах:

https://band.link/JaVychazu.

«Я Выхажу» ці «Выходзім» — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Збіты невядомымі ў мінскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «Плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральны РАУС Мінска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы. Музыка — Pomidor/OFF. Словы — Аляксандр Памідораў. Відэа — Alex. Гук — Яблык. Лога гурта — Wiecier. Тэкст песні: Я ВЫХАЖУ Я той самы, Я такі самы Зацюканы марна – Крок улева – крок управа. Мяне таксама Палохаюць стрэлы, Палохаюць выбухі, чорныя шэрагі. Ды калі ў двор мой Прыйшлі з аўтаматам – Маці, прабач! – я скажу. Я выхажу. Я той самы, Я такі ж самы. Задзяўбаны марнымі справамі. Ды не ў галечы: Ёсць, дзе прылегчы, Ёсць чым сагрэцца На цёплае печы… Ды ўваліліся ў хату – Я на лаве сяджу. Пад лавай сякера. Я выхажу. Прыпеў: Маці – Радзіма Дачок радзіла, Сыноў радзіла У жвіру ды ў пылу. Вароны ходзяць. Дочкі ня родзяць. Забілі сына… Хопіць! Мы выходзім. Я – той самы. З экрану, з муралу. Забіты, застрэлены, закатаваны. Чыё жыццё замяшалі ў гной. Я назаўсёды буду з табой. Я буду з табой, калі возмеш ты чарку. Я буду з табою ў ложку з каханкай. Я ў промнях сонца, у кроплях дажджу. Я буду з табой, калі скажаш – Я выхажу! Прыпеў: Маці – Радзіма У жвіру ды ў пылу Дачок радзіла, Сыноў нарадзіла. Вароны ходзяць. Дочкі ня родзяць. Забілі сына… Хопіць! Мы выходзім. Аляксандр Памідораў 13.11.2020 Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску:

https://www.youtube.com/channel/UCq73t6Go8XfsyArFp7M1Jlw/join

Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:

https://instagram.com/symbalby/

https://facebook.com/symbalby/

https://t.me/symbalby

https://twitter.com/symbalby

https://vk.com/symbal_by

https://ok.ru/symbalby

https://youtube.com/symbalbybelarus

https://tiktok.com/@symbalby

▪️Сацсеткі і песні гурта TOR BAND прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі". ▪️Сілавікі авалодалі акаўнтамі гурта і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў. ▪️Музыкі і іх жонкі цяпер знаходзяцца за кратамі, іх затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. Чатыром з шасці затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту, яшчэ аднаму чалавеку — 30 базавых штрафу. Лёс жонкі аднаго з музыкаў дагэтуль невядомы. 🥷 На знак салідарнасці з рэпрэсаванымі музыкамі, на знак падтрымкі ўсіх беларускіх партызанаў, мы яшчэ раз публікуем кліп вольнага народа Лебядзінага на песню TOR BAND.
Показать все...
❤️Жыхары мінскай Чыжоўкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру «Віншуем Алеся Бяляцкага, Вясну і ўсіх беларусаў! Чалавек, які прысвяціў жыццё барацьбе за правы і за свабоду свайго народа, заслугоўвае прэмію міра, як ніхто іншы. Дзякуй, спадар Алесь! Беларусы ад пачатку падтрымліваюць вас і ганарацца вамі, а сёння вас падтрымаў увесь свет», — напісалі яны. Крыніца: @chijinfo 💌Павіншаваць Алеся: - СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму 💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Показать все...
Забралі 70 мужчын і 20 жанчын. Паводле чытача @zerkalo_io, раніцай яго маці прыехала на працу — і ўбачыла супрацоўнікаў АМАПа ў балаклавах. Таксама каля рынку стаялі "два аўтазакі і адзін аўтобус". Па адной з версій, затрымлівалі тых, хто меў некалькі пашпартоў. Па іншай — толькі тых, у каго не было беларускага. Прычыны затрымання невядомыя.
Показать все...
❗️На рынак Новы Лебядзіны (Табары) сёння ранкам прыязджаў АМАП Пра гэта паведамілі "Радыё Свабода" сведкі здарэння. У пакупнікоў і рабочых рынку правяралі дакументы. Амапаўцы затрымалі больш дзясятка выпадковых людзей, змясцілі іх у аўтазак і павезлі ў невядомым кірунку. Калі вы нешта ведаеце пра гэта - напішыце нам у @Lebiadz97_bot ці на @SvabodaBelarus
Показать все...
"Пагоню не спыняе Ні боль, ні кроў, ні страх І над крывіцкім краем, Як птах, лунае сьцяг". З днём нацыянальнага сцяга, вольны Лебядзіны! ✊ 31 год таму па пастанаўленні Вярхоўнага савету Беларусі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" сталі нацыянальнымі сімваламі краіны. ▪️Музей дваравых сцягоў пратэсту тут — файлы можна спампаваць. І проста прыемна яшчэ раз паглядзець на крэатыўную хвалю сучаснай беларускай думкі. Жыве! 🤍❤️🤍
Показать все...
У Мінску хтосьці вывесіў на прыпынку смелы плакат Фота: чытач @Nashaniva.
Показать все...
Беларусы запусцілі салюты а 23:34 у Менску Па нашых звестках, залпы чулі ў шматлікіх раёнах гораду. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️ @motolkohelp
Показать все...