cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Больше
Рекламные посты
10 998
Подписчики
-724 часа
-297 дней
-12630 дней
Время активного постинга

Загрузка данных...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Анализ публикаций
ПостыПросмотры
Поделились
Динамика просмотров
01
Амаль 94% усіх "экстрэмісцкіх матэрыялаў" дададзена ў спіс пасля выбараў 2020-га. За першыя 12 гадоў, што існаваў спіс, у яго ўнеслі 167 судовых рашэнняў — то бок з 2008-га па жнівень 2020-га. А за апошнія гады дададзена яшчэ больш за 2,5 тысячы запісаў, падлічыла @euroradio. Мы глядзелі не па колькасці акаўнтаў, ролікаў ці кніг, а па першаму слупку табліцы. Калі лічыць менавіта адзінкі кантэнту, хутчэй за ўсё, атрымаецца яшчэ больш за 94%. Напэўна, не трэба і ўдакладняць, што пераважная большасць "экстрэмісцкіх матэрыялаў" — не нешта датычнае, напрыклад, неанацызму ці тэрарыстычных рухаў кшталту "ІГІЛ", а выключна крытыка Лукашэнкі і яго памагатых. А апошні такі "матэрыял" — тг-канал з 3 падпісантамі, які не абнаўляўся больш за год.
2694Loading...
02
Тры гады таму рэжым знішчыў найбуйнейшае ў краіне медыя — TUT.BY. 18 траўня 2021-га доступ да сайта абмежавалі, а сілавікі арганізавалі ператрусы ў офісах кампаніі і затрымалі 15 супрацоўнікаў. Большасць праз даволі працяглы час адпусцілі. Дагэтуль за кратамі застаюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і дырэктарка Людміла Чэкіна — іх пакаралі 12 гадамі зняволення. Выключна за прафесійную дзейнасць выдання. Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 — Марына Васільеўна Золатава, Людміла Юр'еўна Чэкіна
6311Loading...
03
Сёння свой 52 дзень народзінаў мог бы святкаваць музыка, лідар гурта Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч. Але музыкі рана не стала: ён раптоўна памёр 3 жніўня 2018, Аляксандра забіла пнеўманія. "Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча “Ляпісы” лічылі за гонар разаграваць Neuro Dubel. Музыкі ― пра Сашу Кулінковіча
7902Loading...
04
0,1 мл анестэзіі і 15 хвілін на агляд. Мінздароўя вызначыла, колькі часу ў прыватных стаматалогіях мусяць чым займацца і колькі выдаткоўваць розных матэрыялаў. Напрыклад, на часовую пломбу мусяць выдаткаваць не больш за тры хвіліны, а на выдаленне зуба мудрасці — да 50 хвілін. Відавочна, прынятыя гэтыя нормы не праз вялізарны клопат за дактарамі, а ў чарговай спробе рэгуляваць цэны на прыватную стаматалогію. Папярэднія такія спробы абыходзіліся клінікамі, бо чыноўнікі пакінулі зашмат "шэрых зонаў" і працэдур, якія не рэгуляваліся. Як вынік — цэны ўсё роўна выраслі.
1 1269Loading...
05
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 17 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:10 Як Каардынацыйная рада рыхтуецца да выбараў? 16:54 Навіны спорту 18:49 Чарговыя “кардынальныя змены” і нясплата за даўгі — што там у эканоміцы? 27:05 Навіны шоу-бізу 29:46 Бунт у Новай Каледоніі і навязлівыя іспанскія мухі — #ІхНоравы
1 9250Loading...
06
Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін. Чытаць тут: euroradio.fm/bunt-na-krai-svetu-nashesce-mukh-i-debaty-pra-kopalu-ikhnoravy А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
2 0480Loading...
07
Перапынак на мілату. У Брэсце на Вяслярным канале завёўся бабёр. Так, іх можна заўважыць не толькі ў Польшчы!
1 99814Loading...
08
Ад Swatch Ціханоўскай да Patek Philippe Лукашэнкі: гадзіннікі беларускіх віпаў! Гадзіннік можа быць знакам статусу і прыкметай карупцыі. @euroradio вырашыла даведацца, што носяць на руках іншыя публічныя беларусы: палітыкі, журналісты, палітолагі, актывісты, бізнэсоўцы. Чытаць тут: euroradio.fm/ad-swatch-cikhanouskay-da-patek-philippe-lukashenki-gadzinniki-belaruskikh-vipau А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
2 0722Loading...
09
Сёлета ў Мінску каля паўсотні дзяцей сталі ахвярамі педафілаў. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама: Па гэтых фактах на сёння ўжо прыцягнутыя да адказнасці альбо з'яўляюцца фігурантамі расследваных крымінальных спраў 34 асобы. Выяўлена ўжо каля 48 пацярпелых дзетак, з якіх 28 не дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
2 0816Loading...
10
Го на каву перад доўгімі выходнымі? Абмяркуем гадзіннікі палітыкаў і дапаможам выбраць нармальны SPF на лета Новы ліст штотыднёвай рассылкі @euroradio: https://kubachakkawy.substack.com/ Падпісвайцеся!
2 0461Loading...
11
Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёну ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі. Дзіця ідзе на папраўку. 12 траўня 11-гадовая дзяўчынка прыйшла з мамай у парк забаў. На адным з атракцыёнаў яна літаральна праз некалькі секундаў пасля запуску звалілася з вышыні.
2 1072Loading...
12
Не давярайце ўсяму, што пішуць. Хімік тлумачыць, як правільна выбраць SPF. Калі ўжо гарачае сонца заспела вас на вуліцы, дык паклапаціцеся пра добрую абарону ад яго. Чытаць тут: euroradio.fm/ne-davyarayce-usyamu-shto-pishuc-khimik-tlumachyc-yak-pravilna-vybrac-spf А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
2 1277Loading...
13
Беларусы сталі куды больш эканамічна лібелальнымі, а Лукашэнка не здолеў "перагарнуць старонку". Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio разважае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня. Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=FI_tgFTksgM
2 1097Loading...
14
Па месцы прапіскі намесніка кіраўніка "Беларускай асацыяцыі журналістаў" адбыўся ператрус. Пра гэта паведамляе @bajmedia. Супраць Барыса Гарэцкага, які з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, распачата крымінальная справа. Аднак пакуль невядома, па якім артыкуле.
2 0652Loading...
15
“Могуць паўтарыць”. Спіс прыдуркаватых па версіі беларускага прапагандыста! У ім і начальнік Ігара Тура, і Пуцін, і Салаўёў. Няёмка атрымалася. Чытаць тут: euroradio.fm/moguc-pautaryc-spis-prydurkavatykh-pa-versii-belaruskaga-prapagandysta А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
2 0764Loading...
16
У Віцебску кэдэбісты выламалі дзверы ў кватэры журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Ён пакінуў Беларусь у жніўні 2021 года. Пасля таго, як я выехаў з Беларусі, было ціха. Нібыта. Але 15 траўня "органы" выпытвалі ў суседзяў, ці жыве хто ў кватэры, ці з'яўляецца нехта там. Недзе ў 6:40 16 траўня туды прыйшлі супрацоўнікі КДБ разам з супрацоўнікамі МНС і пачалі ламаць дзверы, паднялі на вушы ўвесь дом. Пасля сыходу сілавікі пакінулі на дзвярах кватэры паперку: "Опечатано. КГБ. По всем вопросам обращаться в СК Республики Беларусь".
2 14411Loading...
17
Дэбаты на @euroradio! Выканаўца абавязкаў старшыні “Народнай грамады” Яўген Вільскі (спіс №1) vs былы інструктар BYPOL (цяпер: BELPOL) Максім Дзенісевіч (спіс №2). https://www.youtube.com/watch?v=xpjulAKvZiA
2 0974Loading...
18
У Літве папярэджваюць пра магчымыя падпалы. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас кажа, што ўзровень пагрозы высокі: Мы заклікаем грамадства захоўваць пільнасць. Мы кансультавалі кампаніі, прадаставілі ім рэкамендацыі, кансультавалі і ахоўныя кампаніі, якія адказваюць за бяспеку асобных аб'ектаў. Працэс не спыняецца. Паводле яго, падпальваць могуць гандлёвыя цэнтры, склады і офісы кампаній, якія аказваюць дапамогу Украіне.
2 0364Loading...
19
Не злаваць дзеда: што гэта дасць і ці дачакаемся ў такім выпадку зменаў. Ці застаецца перакананым, што “дзеда злаваць не трэба” і ці атрымаў новыя доказы вернасці сваёй пазіцыі? Ці застаюцца ў беларусаў надзеі на пазітыўныя перамены ў краіне, у якой перспектыве і на каго ці што нам варта разлічваць? Адкуль з’явілася вера ў “вялікі беларускі народ” і што маецца на ўвазе пад гэтым пафасным выразам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня. https://www.youtube.com/watch?v=FI_tgFTksgM
2 15610Loading...
20
На долю беларусаў прыходзіцца 3,4% адмоваў у Шэнгенскай візе. Працэнт адказаў у мінулым годзе павялічыўся таксама для грамадзян Расіі (10,6%), Турцыі (16,1%) і Ірана (30,3). У 2022 годзе заяўкі беларусаў на візу адхілялі толькі ў 1,9% выпадкаў. А агулам, паводле Еўракамісіі, працэнт адмоваў у візах Шэнген складае каля 16%.
2 0695Loading...
21
Апошнія ў спісе: у КР не трапяць, а “крыміналку” атрымалі — ці вартае яно таго? Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта “Блок Пракоп’ева-Ягорава” абралі ў якасці старта? Ці разумее, што ў Каардынацыйную раду, маючы №33 у спісе, найхутчэй не патрапіць, але фігурантам крымінальнай справы ўжо стаў? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган можна рэалізаваць хоць нешта задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка. https://www.youtube.com/watch?v=eMTGTZo-tOw
2 1704Loading...
22
Долар у Беларусі пачаў расці. Еўра панізіся, расійскі рубель імкнецца ўверх. Новыя курсы валют на канец тыдня пасля таргоў на валютнай біржы 17 траўня: 1 USD = 3,2166 рубля. 1 EUR = 3,4850 рубля. 100 RUB = 3,5071 рубля.
2 1254Loading...
23
Хто сёння хоча да канца працоўнага дня атрымаць кубачак кавы — пішыце нам! А хто не хоча — што з вамі не так? :) Пераходзьце па гэтай спасылачцы — ну ці проста ў бот нам скіньце адрасок, мы вас запомнім. І дашлем сціслую і змястоўную падборку навін за тыдзень. https://kubachakkawy.substack.com
2 0953Loading...
24
Беларусь — гэта Еўропа, але ёсць нюанс і ён не ў геалакацыі. У эфіры — традыцыйны пятнічны стрым з Аляксандрам Кныровічам. Чым адрозніваецца шлях, абраны Лукашэнкам для Беларусі і нашых суседзяў, якія пайшлі ў ЕС? Ці сапраўды ў Еўрасаюзе лепш з пункту гледжання дабрабыту звычайнага чалавека і адкуль тады ў Еўпропе столькі еўраскептыкаў? Ці моцна ўзбагаціцца рэжым за кошт маёмасці сваіх апанентаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае блогер, бізнесмен, сябра выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду Аляксандр Кныровіч. Далучайцеся да абмеркавання! https://www.youtube.com/watch?v=QksRDpSSelg
2 0945Loading...
25
У Брэсце аб'явілі вайну амерыканскаму беламу матылю. Жыхароў просяць паведамляць пра яго куды варта. А дакладней — у дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. Бо гэта небяспечны шкоднік і чужы для нас від. Амерыканскі белы матылёк вельмі пражэрлівы і шкодзіць 243 відам раслін. Ён можа аблытаць павуціннем усё дрэва.
2 06812Loading...
26
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на пятніцу (час пазначаны мінскі): 13:00 — традыцыйны пятнічны стрым з Аляксандрам Кныровічам; 14:00 — сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у КР, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка; 15:00 — дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня; 16:00 — Дэбаты: Яўген Вільскі (спіс №1) vs Максім Дзенісевіч (спіс №2). Пытанні, як заўсёды, вітаюцца!
2 1296Loading...
27
У Гродна за прусакоў у інтэрнаце аштрафавалі прарэктара навучальнай установы. Справу разглядалі ў судзе. І суд вырашыў, што прарэктар не выканаў прадпісанні галоўнага санітарнага доктара Гродна і Гродзенскага раёна. Па кухні як бегалі прусакі да праверкі, так і працягваюць пасля яе. Прарэктар прызнаў віну часткова, і яму далі штраф у памеры 120 рублёў.
2 1272Loading...
28
Не давярайце ўсяму, што пішуць. Хімік тлумачыць, як правільна выбраць SPF. Беларусам варта падумаць пра… сіесту, кажа навуковец і вядомейшы беларускі папулярызатар хіміі Сяргей Бесараб. Клімат змяняецца, таму нам варта прыгледзецца да таго, як жывуць іспанцы і італьянцы. Ну а каб захаваць прыгажосць і маладосць, варта карыстацца SPF. Як выбраць сродак для абароны ад сонца: https://euroradio.fm/ne-davyarayce-usyamu-shto-pishuc-khimik-tlumachyc-yak-pravilna-vybrac-spf ЧЫТАЦЬ БЕЗ VPN
2 19320Loading...
29
Аналізы паказалі сальманэлёз: што стала прычынай атручання пасля вячэры ў рэстарацыі ў Брэсце. Па афіцыйнай інфармацыі, пасля гастрафэсту з прыкметамі харчовага атручання ў шпіталь паклалі 12 чалавек. Але, мяркуючы па каментарах у сацсетках, людзей, якія апісваюць адныя і тыя ж сімптомы — высокую тэмпературу, боль у жываце, ваніты і дыарэя — некалькі дзясяткаў. Некаторыя з шпіталізаваных кажуць, што аналізы паказалі сальманэлёз. У падазраваных — тартар, страва з сырога мяса. Праца ўстановы дагэтуль прыпыненая, праходзіць разбіральніцтва.
2 24211Loading...
30
Пад Гродна на полі знялі тарнада. Слуп пылу завярцеўся пры дарозе ад Скідзеля да і Азёраў. Але насамрэч гэта не тарнада, а пылавая віхура, і такуя прыродную з'яву назіраюць ў Беларусі ўсё часцей. Гэта сведчанне абязводжвання глебы — прамое наступства меліярацыі і бязглуздага менеджменту сельскагаспадарчых земляў.
2 1879Loading...
31
Польшча будуе электронную плаціну на памежных рэках. Ахову мяжы ўмацоўваюць на Свіслачы і Істачанцы. Пасярод рэк паставяць слупы са спецыяльнымі электроннымі прыладамі, якія дапамогуць адсочваць спробы нелегальнага ўварвання ў Польшчу з Беларусі. Даўжыня этага электроннага бар'ера складзе 47 км. Таксама Польшча разглядае магчымасці ўмацаваць пабудаваны ў мінулым годзе плот. Бо цяпер мігранты могуць разагнуць пруты аўтамабільнымі дамкратаміпо.
2 2167Loading...
32
У Беларусі ў пасылках з-за мяжы шукаюць запчасткі для дронаў. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавёў начальнік Гомельскай мытні Алег Парашчанка: "Супрацоўнікі ажыццяўляюць кантроль над пасылкамі, якія прыбываюць у адрас фізічных асоб, мэта гэтага кантролю — выяўленне якраз або састаўных частак, або саміх беспілотных лятальных апаратаў". Калі пасылку немагчыма праверыць рэнтгенам, яе адкрываюць і правяраюць уручную. Відавочна, пасылкі правяраюцца не толькі ў Гомелі. І так было і да закона, які забараняе ў Беларусі дроны. Цяпер ва ўладаў з'явілася яшчэ адна падстава падглядзець, што людзям шлюць з-за мяжы.
2 36714Loading...
33
Міністр абароны выклікаў кіраўнікоў абласцей і Мінска на зборы. Пад кіраўніцтвам Віктара Хрэніна старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама ваенныя камісары абласцей і сталіцы будуць вучыцца абыходзіцца з дронамі і зброяй. Ім пакажуць, на што здольныя добраахвотнкіі з народнага апалчэння і якая тэхніка ёсць у войску і дарожных рэмонтнікаў — і чым яна дапаможа пры абароне.
2 3956Loading...
34
Нямецкія балерыны занадта худыя, а ў Кітаі — таксі-беспілотнікі — #ІхНоравы Амаль усе дрэвы ў Германіі хворыя. І гэта не адзіная праблема, якая турбуе сёння немцаў. "Балерыны не павінны худнець на шкоду здароўю!" — заявілі акадэмікі Мюнхена, абвясціўшы вайну выдуманым стандартам зграбнасці танцорак. Ці падтрымаюць гэты парыў у іншых краінах свету? Пакуль незразумела. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін. Чытаць далей: https://euroradio.fm/nyameckiya-baleryny-zanadta-khudyya-u-kitai-taksi-bespilotniki-ikhnoravy Чытаць без VPN
2 6460Loading...
35
Абраны прэзідэнт Славакіі паразмаўляў у шпіталі з параненым прэм'ерам. Роберт Фіца у свядомасці, але ў цяжкім стане. "Мне дазволілі паразмаўляць з ім усяго некалькі хвілін. Яго стан патрабуе цішыні і пакоя без знешніх адцягваючых фактараў", — зрабіў заяву для СМІ нядаўна абраны прэзідэнт Пітэр Пелегрыні. Ён дадаў, што прэм'ер цудам пазбег смерці. І што той перадаў яму, што ўсе "думаюць пра яго і трымаюць кулачкі".
2 5761Loading...
36
У Мінску абрынуўся фасад шматпавярховіка. Ніхто не пацярпеў. Цэгла ўпала на доме па вуліцы Громава, 28. Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дом належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні. Для абследавання дома выклікалі спецыялістаў.
2 5178Loading...
37
"Дыктатура Аліева Лукашэнку блізкая і цікавая". Чаму Беларусь вытанцоўвае перад Азербайджанам? Пра гэта разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам эфір глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=rEo-sTQUnPM
2 4441Loading...
38
У Беларусі распрацуюць тыпавы праект аграгарадкоў для Азербайджана. У Беларусь запрасілі дэлегацыю для вывучэння досведу будаўніцтва аграгарадкоў. А перад гэтым Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым выказаў жаданне паўдзельнічаць у аднаўленні Нагорнага Карабаха. "Думаю, будзем праектаваць свой тып аграгарадка, уключаючы ў тым ліку вытворчыя аб'екты — малочна-таварныя комплексы", — сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.
2 4625Loading...
Фото недоступноПоказать в Telegram
Амаль 94% усіх "экстрэмісцкіх матэрыялаў" дададзена ў спіс пасля выбараў 2020-га. За першыя 12 гадоў, што існаваў спіс, у яго ўнеслі 167 судовых рашэнняў — то бок з 2008-га па жнівень 2020-га. А за апошнія гады дададзена яшчэ больш за 2,5 тысячы запісаў, падлічыла @euroradio. Мы глядзелі не па колькасці акаўнтаў, ролікаў ці кніг, а па першаму слупку табліцы. Калі лічыць менавіта адзінкі кантэнту, хутчэй за ўсё, атрымаецца яшчэ больш за 94%. Напэўна, не трэба і ўдакладняць, што пераважная большасць "экстрэмісцкіх матэрыялаў" — не нешта датычнае, напрыклад, неанацызму ці тэрарыстычных рухаў кшталту "ІГІЛ", а выключна крытыка Лукашэнкі і яго памагатых. А апошні такі "матэрыял" — тг-канал з 3 падпісантамі, які не абнаўляўся больш за год.
Показать все...
🤡 7👍 1🤬 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Тры гады таму рэжым знішчыў найбуйнейшае ў краіне медыя — TUT.BY. 18 траўня 2021-га доступ да сайта абмежавалі, а сілавікі арганізавалі ператрусы ў офісах кампаніі і затрымалі 15 супрацоўнікаў. Большасць праз даволі працяглы час адпусцілі. Дагэтуль за кратамі застаюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і дырэктарка Людміла Чэкінаіх пакаралі 12 гадамі зняволення. Выключна за прафесійную дзейнасць выдання. Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 — Марына Васільеўна Золатава, Людміла Юр'еўна Чэкіна
Показать все...
🤬 14💔 7😁 2 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сёння свой 52 дзень народзінаў мог бы святкаваць музыка, лідар гурта Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч. Але музыкі рана не стала: ён раптоўна памёр 3 жніўня 2018, Аляксандра забіла пнеўманія. "Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча “Ляпісы” лічылі за гонар разаграваць Neuro Dubel. Музыкі ― пра Сашу Кулінковіча
Показать все...
💔 17 4😁 1😢 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
0,1 мл анестэзіі і 15 хвілін на агляд. Мінздароўя вызначыла, колькі часу ў прыватных стаматалогіях мусяць чым займацца і колькі выдаткоўваць розных матэрыялаў. Напрыклад, на часовую пломбу мусяць выдаткаваць не больш за тры хвіліны, а на выдаленне зуба мудрасці — да 50 хвілін. Відавочна, прынятыя гэтыя нормы не праз вялізарны клопат за дактарамі, а ў чарговай спробе рэгуляваць цэны на прыватную стаматалогію. Папярэднія такія спробы абыходзіліся клінікамі, бо чыноўнікі пакінулі зашмат "шэрых зонаў" і працэдур, якія не рэгуляваліся. Як вынік — цэны ўсё роўна выраслі.
Показать все...
🤡 28💩 6🤬 3
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 17 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:10 Як Каардынацыйная рада рыхтуецца да выбараў? 16:54 Навіны спорту 18:49 Чарговыя “кардынальныя змены” і нясплата за даўгі — што там у эканоміцы? 27:05 Навіны шоу-бізу 29:46 Бунт у Новай Каледоніі і навязлівыя іспанскія мухі — #ІхНоравы
Показать все...
🔥 6👍 3🤮 1💩 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін. Чытаць тут: euroradio.fm/bunt-na-krai-svetu-nashesce-mukh-i-debaty-pra-kopalu-ikhnoravy А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показать все...
👍 9💩 2
00:16
Видео недоступноПоказать в Telegram
Перапынак на мілату. У Брэсце на Вяслярным канале завёўся бабёр. Так, іх можна заўважыць не толькі ў Польшчы!
Показать все...
41🤩 5👍 3💩 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Ад Swatch Ціханоўскай да Patek Philippe Лукашэнкі: гадзіннікі беларускіх віпаў! Гадзіннік можа быць знакам статусу і прыкметай карупцыі. @euroradio вырашыла даведацца, што носяць на руках іншыя публічныя беларусы: палітыкі, журналісты, палітолагі, актывісты, бізнэсоўцы. Чытаць тут: euroradio.fm/ad-swatch-cikhanouskay-da-patek-philippe-lukashenki-gadzinniki-belaruskikh-vipau А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показать все...
👍 13🤡 4💩 2🤮 1🥱 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сёлета ў Мінску каля паўсотні дзяцей сталі ахвярамі педафілаў. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама:
Па гэтых фактах на сёння ўжо прыцягнутыя да адказнасці альбо з'яўляюцца фігурантамі расследваных крымінальных спраў 34 асобы. Выяўлена ўжо каля 48 пацярпелых дзетак, з якіх 28 не дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
Показать все...
🤬 32👎 2🤣 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Го на каву перад доўгімі выходнымі? Абмяркуем гадзіннікі палітыкаў і дапаможам выбраць нармальны SPF на лета Новы ліст штотыднёвай рассылкі @euroradio: https://kubachakkawy.substack.com/ Падпісвайцеся!
Показать все...
🔥 9🤮 2👍 1💩 1