Шытпост і воля
رفتن به کانال در Telegram
Дурны гумар, палявыя нататкі з вайны, зусім трошкі пра палітыку і шмат дзедаўскага бурчання.
نمایش بیشتر267
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-230 روز
آرشیو پست ها
Зноў сумная навіна, сёння ўначы памёр Ігар Конік, без перабольшання легендарная асоба для панк-хардкор сцэны не толькі Беларусі, але і ўсяго рэгіёну.
Мы пазнаёміліся на пачатку 2010-х. Ужо нават не памятаю, як менавіта гэта адбылося. Тады я пачаў займацца лэйблам і дыстра, і праз гэтыя каналы неяк выйшаў на Ігара.
Так атрымалася, што мы жылі побач, і я перыядычна заходзіў да яго ў госці. Конік любіў пагутарыць і расказаць гісторыі з мінулага. Кожны раз замест кароткай размовы я заставаўся ў яго на кубак гарбаты, слухаючы, як яны гралі з MDC у 1992 годзе, як сабралася група Hate to State, як ён разам з сынам, які быў старэйшы за мяне, ездзіў на фестывалі ў Еўропу.
Нягледзячы на ўзрост, у далёкім 2013 годзе ў 50-гадовага Ігара быў рэюніён Hate to State, ён працягваў граць у розных групах і некалькі разоў выступаў у Баранавічах па маім запрашэнні. Падаецца, што апошні раз мы бачыліся на пачатку 2020 як раз такі на канцэрце ў Баранавічах.
Пра ўсе яго групы, праекты і гісторыі можна гаварыць гадзінамі. Але лепш пачытайце, што сам Ігар расказваў пра сябе.
Repost from N/a
У Беларусі ўжо 24 верасня. Мой таварыш і сябар, палітзняволены, легенда анархізму ў БУР, літаратар і проста выдатны чалавек, адзначае сёння 42 дзень нараджэння. Чарговы раз за кратамі, чарговы год нязломлены, "чарговы дзень пад акупацыяй..."
Мы пазнаёміліся дакладна 10 год таму. Тады мне патэлефанаваў наш агульны сябар і сказаў, што Ігар у Польшчы і ці я мог бы дапамагчы зладзіць яму сустрэчу ў Кракаве. Мы з мясцовымі анархіс(т)камі, канешне, усё арганізавалі. Было цікава. Пазней мы працягнулі нашыя размовы ўжо ў нас удомку. Быў міліярд тэм для размоў і было душэўна. Так завязалася наша сяброўства.
У пыльных архівах захаваўся запіс той кракаўскай сустрэчы. Думаю, што прыйшоў час сімвалічна падзяліцца рэдкімі кадрамі з Ігарам, які літаральна месяц да гэтага быў вывалены з засценкаў з апошнімі тады палітвязнямі.
Няхай гэты відэазапіс (разбіты на 8 частак) стане сімвалічным падарункам на дзень нараджэння сучаснага беларускага рэвалюцыянера і адачасова гуманіста з-пад чорнага сцяга.
І, канешне, верш, прысвечаны Ігару і такім асобам, як ягоныя паплечнікі.
Учора я думаў, што 14 гадзін у аўтобусе гэта найгоршае, што здарылася за дзень. Але ў самым канцы дня дайшла страшная навіна: Печенег і Молот 200.
З Печенегам я пазнаёміўся 7 сакавіка 2022 года ў Хэлме, каля самай польска-ўкраінскай мяжы. Мы ехалі ў адной машыне ва Украіну, нават не ўяўляючы, што нас чакае далей. Тады мяне ўразіла, як так малады хлопец так лёгка пакінуў мірнае еўрапейскае жыццё, каб ісці ваяваць. Пазней я даведаўся, што для яго вайна пачалася яшчэ ў 2014 годзе, на родным Данбасе. Многія яе жахі ён бачыў яшчэ тады.
У Абухаўскім 135-м ОБТРО, дзе ствараўся антыаўтарытарны ўзвод, мы з Печенегам трапілі ў адно аддзяленне. Там жа я пазнаёміўся і з Молотам. Яны былі старымі сябрамі, знаёмымі па львоўскім вулічным антыфашызме і фан-сектары ФК «Львоў». Амаль усе ў аддзяленні былі з гэтай тусоўкі.
Служылі мы разам нядоўга, праз паўтара месяца вайсковая бюракратыя нас разлучыла. А мала ведаю пра далейшы баявы шлях хлопцаў, але Псіх і сястра Печенега трошкі пра яго ўзгадалі ў сваіх пастах.
Напэўна, апошні раз я бачыў іх напрыканцы вясны 2022 года. Нядаўна мы з Печенегам былі адначасова ў Кіеве, тэлефанавалі адзін аднаму, хацелі сустрэцца. Не выйшла. Цяпер ужо ніколі не выйдзе.
17 верасня 2025 года вайна забрала Печенега і Молота. Але мы яшчэ сустрэнемся ва ўтопіі.
Repost from Mikola Dziadok
Привет, друзья!
Вы, должно быть, догадываетесь, сколько раз я представлял этот день в своих мечтах. И вот он настал. Благодаря вам.
Поэтому начну с благодарностей. Спасибо моей жене и моим родителям, моим товарищам по анархистскому движению, которые без устали боролись за меня. Спасибо правозащитникам и журналистам, которые не давали забыть моё дело несмотря на происходившие в стране и в мире более важные события. Спасибо дипломатам стран ЕС, своими словами и делами опровергающим миф о “циничных политиках”. Спасибо всем неравнодушным беларусам, которые молились за меня, писали мне письма, слали переводы и передачи. Некоторые за это были репрессированы. Спасибо всем арестантам – политическим и уголовным, которые поддерживали меня в заключении не взирая на опасность этого. Спасибо Литве, которая меня приютила и спасибо, (да, можете подкалывать :) Дональду Трампу за его вклад в свободу мою и других политзаключенных. Это великое дело.
Этот канал будет единственным информресурсом, что будет вестись преимущественно на российском языке: уступка русскоязычной аудитории. Остальные соцсети будут вестись преимущественно по-беларуски и на других европейских языках. Сейчас я нахожусь в процессе восстановления своих соцсетей. Это может занять 2-3 дня. В крайнем случае, в старых страницах (ФБ, Инст, Ютуб, Икс) будет размещена ссылка на новые. Пока смотрите мои интервью в СМИ. Их будет ещё немало.
Как только восстановлю соцсети, все ссылки вы увидите тут.
Серъезной аналитики ближайшее время пока не будет – чтобы делать её, нужно не менее месяца начитки и раздумий, сами понимаете, гнать вам туфту я не могу себе позволить. Так что пока здесь видеоинтервью другим СМИ и, может, небольшие комментарии о том о сём.
Что я скажу, друзья. Сегодня все мы ждем новых освобождений. Их бы не было, если бы после страшного разгрома в 2020 мы опустили руки, предались самобичеванию или нытью. Как бы ни было тяжело, тысячи и тысячи беларусов внутри страны и за её пределами продолжили жить, надеяться и работать, работать, работать... И пусть порой просвета не видно, мы должны делать то, что подсказывает совесть. И раньше или позже для нас всех засветит солнце свободы, как засветило оно 11 сентября для меня.
Всё будет хорошо.
Сёння мы назіраем чарговую серыю гандлю беларускімі закладнікамі. Гэтым разам, пасля прыезду амерыканскага барына, з беларускіх турмаў вызвалілі, калі гэта наогул можна назваць «вызваленнем», больш за 50 чалавек, з вывазам да еўрапейскай мяжы і фактычным выгнаннем пад канвоем.
У абмен на гэта рэжым рыжага дурня аднаўляе працу сваёй амбасады і атрымлівае скасаванне санкцый супраць «Белавіа».
Пішуць, што сярод вызваленых ёсць Мікола Дзядок. Пакуль не пабачу яго фота не паверу. Але, безумоўна, было б вельмі прыемна ўбачыць хоць частку нашых таварышаў на волі.
Мікола Статкевіч цяпер знаходзіцца на нейтральнай тэрыторыі, аднак адмаўляецца пакідаць краіну. Вось гэта сапраўдны прыклад сумлення, паслядоўнасці і любові да радзімы.
Разбіраючы архівы, учора я знайшоў гэта кранальнае фота, на якім Лешы гладзіць пса Амбуш пасля трэніроўкі. Пачатак вясны 2022 года.
А сёння таварыш нагадаў, што ў Дзімы дзень народзінаў. Мы маглі б у гэты дзень піць піва ў бары і спрачацца пра нацыяналізм, але, на жаль, ужо ніколі не зможам.
Калі раптам вы не ведаеце, пра каго ідзе гаворка і за што Дзмітрый «Лешы» Пятроў загінуў пад Бахмутам, раю прачытаць яго апошні ліст.
Нашая крайняя выправа была той яшчэ прыгодай. Задача адразу гучала як задача з зорачкай. Але іншых задач для нас няма, да і больш не будзе, таму вырушаем.
Першая група правяла разведку мясцовасці. Пазіцыі знайшлі, умовы працы цяжкія, але пры выкананні ўсіх правілаў маскіроўкі выканаць яе магчыма.
Збіраем рэчы і выязджаем. Звычайна адзін з самых небяспечных момантаў любой задачы гэта заезд і выезд. Так атрымалася і тут, адразу пасля выгрузкі мы трапілі пад шчыльны абстрэл, падчас якога ўсе нашы рэчы былі знішчаныя. Машыну таксама дагнаў дрон, але на шчасце хлопцы абышліся лёгкімі раненнемі.
А самі мы сутыкнуліся з адным з маіх галоўных вайсковых страхаў. Пасля паўтары гадзіны сядзення пад шчыльным агнём дронаў і мінамёта варожы FPV заляцеў у нашу траншэю.
У гэты момант адзін з пабрацімаў сядзеў у праходзе са ўзнятай зброяй. Пасля яго слоў «Он тут» я ўжо падумаў што ўсё, даваяваўся. Але ці то наш пабрацім быў настолькі суровы, што аператар дрона спалохаўся яго твару і страціў кіраванне, ці то гэта здарылася з-за пылу што падняўся, або праз дрэнную сувязь. У выніку дрон здэтанаваў на ўваходзе ў бліндаж.
Па адчуваннях гэта нагадала мне першы блізкі выбух гранаты падчас так званага «псіхафізічнага тэсту» ў выкананні спачылага пана МММа. Яшчэ раз хачу сказаць яму дзякуй за падрыхтоўку.
Пад прыкрыццём пылу што падняўся ад выбуху, ахуеўшыя, са старым нядобрым звонам у вушах і з лёгкімі і вачыма поўнымі таго самага пылу, мы нарэшце змаглі пакінуць наша часовае сховішча і перабежкамі дабрацца да асноўнага.
А там даклад камандаванню, аказанне дапамогі параненаму (не хвалюйцеся, жыць будзе), абмеркаванне плана эвакуацыі, потым тры кіламетры «на нозі, на мужика» па голых пасадках да кропкі эвакуацыі і "камфортная" паездка ў машыне, якая зусім не прызначана для такой колькасці людзей. І гэта ўсе толькі гучыць як хуткая прыгода, але заняло не адзін дзень.
Увогуле выправа атрымалася цікавай і запамінальнай. Але паўтараць вам не раю. Ды і сам спадзяюся больш у такое очко не трапляць.
Банка для жадаючых нас падтрымаць.
Repost from Кримський херес
Схоже сьогодні у Києві намічається чесний протест. Якби був там, неодмінно прийшов би.
Мені здається влада перегинає із батогом для військових на фоні пряника для цивільних чоловіків (дозвіл на виїзд закордон). Хочуть ще більше посилити покарання для військових . А жодного бонуса нам натомість не пропонують.
На вимогу ГШ у 2022 ВР вже посилила покарання для військових (точніше позбавило суди права давати покарання менше меншого). Єдиною лазівкою залишалась стаття «непокора», тоді можна було сподіватись на умовне покарання. Наприклад за СЗЧ суд не може дати менше 5 років реального ув’язнення. Про кількість таких злочинів, їх вимушене «амністування» і використання як варіант переведення до іншої в/ч ви в курсі.
Про «зарплати» військових я писав вже давно. Очевидно, що їх треба радикально збільшувати, це вигідно усім, в т.ч. цивільним. І очевидно, що диспропорція, коли «премія» (додаткове грошове забезпечення, якого легше позбавити) фронтовика у 5 разів більша за гарантовану «ставку» (а в тилу люди отримують ці жалюгідні 20 тис) не вигідна для захисниць і захисників.
Найбільш дискримінована і взискувана людина в Україні сьогодні — це солдат-піхотинець. І він не має уповноваженого зі своїх прав. Військова омбудсменка призначена, але закон, що регулював би її діяльність, так і не прийнятий. Вона може вирішувати питання тільки механічно звертаючись у кожну військову частину з вимогою «дотримуйтесь закону». Це нечувано на 4 рік повномасштабної війни.
Жодного руху у напрямку визначення термінів дійсної служби влада також не учинила. Навіть напів-кроків.
Repost from Чорнозем
Сьогодні 29 серпня — день пам'яті всіх полеглих у боях за Україну. Анархісти та антифашисти — теж частина цього пантеону.
Сергій Кемський — у строю!
Янів — у строю!
Ревні — у строю!
Руслан — у строю!
Жвір — у строю!
Леший — у строю!
Марсі — у строю!
Фінбар — у строю!
Купер Ендрюс — у строю!
Пух — у строю!
Сова — у строю!
Чичкан — у строю!
Банан — у строю!
Волохов — у строю!
Пєтровічев — у строю!
Пірат — у строю!
Ольга Волкова — у строю!
Та інші гідні люди, імена яких ми не згадали.
Памʼятати означає боротися!
Сутычка з Вайт Рэксам на развітанні з Давідам Чычканам паказальная. Тут справа не столькі ў левых і правых, колькі ў старым вялікадзяржаўным шавінізме. Рускi ў цэнтры Кіева спрабуе вучыць украінцаў, як ім развітвацца са сваімі героямі. Гэта і ёсць тая самая звычка «старэйшага брата» дыктаваць суседзям свае правілы.
Не менш характэрная рэакцыя ўкраінскіх правых. Замест таго каб убачыць у гэтым праяўленне вялікадзяржаўнага мыслення, яны сталі на абарону імперца. Гэта ўжо адваротны бок, комплекс «малодшага брата».
Але гэтым грашаць не толькі правыя. Пост таварышаў з БОАК паказаў, што нават анархістам, колькі б яны ні гаварылі пра свабоду і роўнасць, няпроста пазбавіцца ад каланіяльнага погляду на суседзяў.
Пакойны Лешы, пры ўсёй маёй да яго павазе, таксама не раз праяўляў тую ж логіку. Напрыклад, ён абвінавачваў беларусаў і ўкраінцаў, якія пасля пачатку вайны пераходзілі на свае мовы, у нацыяналізме.
Даставалася ад яго і мне. Але я да такога звыкся, рускія клеймілі мяне нацыяналістам яшчэ задоўга да Майдану. У іх вуснах гэта ўжо даўно не абраза, а пацверджанне слушнасці маёй пазіцыі.
І адсюль галоўная выснова, вялікадзяржаўная спадчына сядзіць глыбей, чым любыя палітычныя ярлыкі. І з гэтым давядзецца змагацца доўга не толькі на фронце, але і ў галовах.
Шукаючы інфармацыю пра анархістаў мінулага, я неаднаразова чытаў пра пахаванні таварышаў, што ператвараліся ў мітынгі і дэманстрацыі.
Учора кніжныя гісторыі мінулага сталі рэчаіснасцю. Упершыню за шмат гадоў вялікая колькасць чорных сцягоў паднялася над натоўпам на вуліцах Кіева. Менавіта так анархісты, сацыялісты, феміністкі і проста неабыякавыя праводзілі ў апошні шлях анархіста, рысавальшчыка, бацьку, ваяра і проста годнага чалавека Давіда Чычкана.
Кульмінацыяй развітання на Майдане стала сутычка з расійскім ультраправым быдлам, якое невядома чаму ўсё яшчэ знаходзіцца ва Украіне. Пры спробе навязаць свае "традиционные ценности" быдла атрымала адпор, а фраза: «Я гей кажу, що ти п**ор» стане мемам.
Пасля гэтага працэсія накіравалася на могілкі. Гледзячы на натоўп з сотняй чорных сцягоў, вялікай колькасцю таварышаў, добрымі словамі ў бок нябожчыка і злым у бок сістэмы прыгнета, дымам ад фаераў і павержаных правых можна сказаць упэўнена, такім развітаннем Давід быў бы задаволены.
Афіцыйная заява!
Нейкі блохер Балкунец нахабна збрахаў пра сваю «сувязь» з тэлефоннымі перамовамі паміж Прэзідэнтам Трампам і апошнім дыктатарам Еўропы.
Бо асабіста я, праз Кіта Кэлага, вёў перамовы пра гэты гістарычны званок. Але галоўным ініцыятарам быў сам Прэзідэнт Дональд Джон Трамп, чалавек, чыя прычоска – сімвал свабоды ўсяго заходняга свету. Даведаўшыся пра творчасць геніяльнага мастака Уладзіка Бохана, Дони (як мы яго лагодна клічам у кулуарах вялікага мастацтва) вырашыў тэрмінова выйсці на сувязь.
Так сталася, што пасля легендарнай выставы «REBELARIS», якая шакавала сваёй геніяльнасцю ўсё чалавецтва ад Варшавы да Вашынгтона, я з’яўляюся афіцыйным менеджарам Уладзіка.
Па прамой просьбе Прэзідэнта Трампа, шматпаважаны Кіт Кэлаг звязаўся са мной, каб запрасіць геніяльнага мастака-акцыяніста ў Белы дом.
Мы ж з Уладзіка вырашылі выкарыстаць гэтую магчымасць для подзвігу сусветнага маштабу, выратавання нашых сяброў і суайчыннікаў, якія гніюць у турмах рэжыму. Таму быў пастаўлены ультыматум:
Нага Бохана ступіць на зямлю Амерыкі толькі пасля таго, як апошні палітвязень у Беларусі выйдзе на волю!Прэзідэнт Трамп, не раздумваючы нават даўжэй за 5 секунд, прыняў гэтае ўмова і неадкладна пачаў глабальную аперацыю «Free Бохан Friends». Як вы бачыце, Прэзідэнт Трамп гатовы на ўсё дзеля асабістага знаёмства з геніем! Слава генію Уладзіку Бохану! Слава Прэзідэнту Трампу! Трошкі і мне слава! Свабоду палітвязням! І хай пан Балкунец застанецца ў гісторыі як галоўны хлус XXI стагоддзя!
Падчас перадвыбарчых пратэстаў 2020 года, калі вуліцы беларускіх гарадоў захліснула бяспрэцэдэнтная хваля міліцэйскага гвалту, таварышы з групы «Прамень» выпусцілі брашуру «Зачем милиция?», у якой падрабязна распавялі пра рэпрэсіўную і антынародную сутнасць гэтага карнага воргана і пра тыя альтэрнатывы, што прапануюць анархісты.
І цяпер, калі былыя мусары гучна ныюць пра тое, што іх нібыта крыўдзяць, заклікаю ўсіх зноў адкрыць гэтую брашуру і выразна ўзгадаць, кім былі гэтыя людзі і якую брудную працу яны рабілі ў Беларусі да таго, як пераабуліся.
Да слова пра Жыгара. Мне давялося пакамунікаваць з ім у адным з беларускіх чатаў на тэму ўдзелу Азарава ў рэпрэсіях супраць анархістаў.
Тады Жыгар на словы: «Азаров участвовал в репрессиях- это объективный факт» адказаў: «Фактом считается нечто доказанное. Доказательством могут служить видео, аудио, фото итд. Такого я не видел. Видел слова».
Але пошук доказаў не прымусіў сябе доўга чакаць. Неўзабаве адзін з таварышаў знайшоў у сябе пратаколы вобшуку па справе аб нападзе на офіс БТ, падпісаныя Азаравым.
Маючы пад рукой прамыя доказы, я працягнуў размову з Жыгаром ужо ў асабістай перапісцы. Не магу сказаць, што быў моцна здзіўлены, калі гэты былы мусар пачаў абараняць свайго, тады яшчэ, начальніка. Найбольш цікавую частку я прыкладу да гэтага паста.
Ну вы зразумелі. Калі трэба, то рэпрэсіі, гэта не рэпрэсіі. На мой погляд, гэта найлепшы доказ правільнасці пазіцыі Лізаветы.
Калі хто хоча пабачыць усю перапіску, звяртайцеся 🫡
