"Беларуская мова і літаратура"
رفتن به کانال در Telegram
Часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у педагагічнай працы, тут асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню і інш.
نمایش بیشتر2 166
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
-1830 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئیه '26
ژوئیه '26
+7
در 0 کانالها
ژوئن '26
+11
در 1 کانالها
Get PRO
مه '26
+38
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+36
در 2 کانالها
Get PRO
مارس '26
+45
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+30
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+37
در 1 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+71
در 2 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+115
در 1 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+32
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+37
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '25
+112
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+23
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+33
در 0 کانالها
Get PRO
مه '25
+98
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+73
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '25
+46
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+64
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+86
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+83
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+109
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+128
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+62
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '24
+1 716
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 23 ژوئیه | 0 | |||
| 22 ژوئیه | +1 | |||
| 21 ژوئیه | +1 | |||
| 20 ژوئیه | 0 | |||
| 19 ژوئیه | 0 | |||
| 18 ژوئیه | 0 | |||
| 17 ژوئیه | 0 | |||
| 16 ژوئیه | +1 | |||
| 15 ژوئیه | 0 | |||
| 14 ژوئیه | 0 | |||
| 13 ژوئیه | +1 | |||
| 12 ژوئیه | 0 | |||
| 11 ژوئیه | 0 | |||
| 10 ژوئیه | +1 | |||
| 09 ژوئیه | 0 | |||
| 08 ژوئیه | +1 | |||
| 07 ژوئیه | 0 | |||
| 06 ژوئیه | +1 | |||
| 05 ژوئیه | 0 | |||
| 04 ژوئیه | 0 | |||
| 03 ژوئیه | 0 | |||
| 02 ژوئیه | 0 | |||
| 01 ژوئیه | 0 |
پستهای کانال
Глядзіце ў ліпеньскім нумары!
✴️ Каляровы партрэт Цёткі (1876—1916).
Мастак А. Прынькова.
✴️ Фотаздымак помніка ў гонар паэта і фалькларыста Яна Чачота ў г. п. Карэлічы Гродзенскай вобласці на плошчы 17 Верасня. Адкрыццё адбылося ў 1996 годзе да 200-годдзя паэта.
Фота забяспечана ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» (дырэктар Л. К. Арцюх).
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
🔸Падпісацца на №№8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by
| 2 | ✴️ Чытайце ў часопісе № 7
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Юбілей
▫️ Пучынская Т. М. Навучанне літаратуры ў метадычнай сістэме акадэміка М. А. Лазарука
Запрашаем на ўрок
▫️ Казлоўская І. І. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Маўленчы этыкет (урок у VII класе)
▫️ Зубко А. С. Правапіс прыслоўяў разам. Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў (VІІ клас, другі ўрок па тэме)
▫️ Троцкая Т. А. Літаратурны квэст для вучняў V класа
▫️ Ясковіч Г. А. Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф» (урок у ІХ класе)
▫️ Казакевіч-Альшанец Н. Г. Рабочыя аркушы да ўрокаў беларускай літаратуры (Х клас)
▫️ Кашко В. В. Звесткі пра жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка. Жанравая адметнасць п’есы «Зацюканы апостал» (урок у ХІ класе)
Рыхтуемся да алімпіяды
▫️ Караткевіч І. І., Варановіч В. Л., Караткевіч В. І., Шаршнёва В. М. Матэрыялы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (2026 год, ІХ клас)
▫️ Свістунова М. І. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»: аналіз вынікаў і парады (2026 год, ІХ клас)
▫️ Мойса Т. І. Дыягнастычная раённая алімпіяда па беларускай мове і літаратуры (VІІ—VІІІ класы)
Навуковыя публікацыі
▫️ Белая А. І. Этнакультурныя стэрэатыпы ў падарожным нарысе Цёткі «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю»
Займальны матэрыял
▫️ Цётка: жыццё і творчасць: крыжаванка.
Склала А. А. Чарнавус
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
🔸Падпісацца на №№8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 603 |
| 3 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Літаратурны квэст
для вучняў V класа
Т. А. Троцкая
Запрашаем здзейсніць цікавае і захапляльнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры!
Удзельнікаў квэста чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя заданні: рэбусы, філворды, QR-коды, загадкі, праца з цытатамі і сустрэчы з вядомымі героямі літаратурных твораў. Каб дайсці да фіналу, трэба не толькі правільна выканаць заданні, але і знайсці ключавыя словы-падказкі, якія дапамогуць перайсці да наступнага этапу.
Мэта квэста — развіваць чытацкую адукаванасць, лагічнае і творчае мысленне, уменне працаваць у камандзе, падтрымліваць цікавасць да чытання твораў беларускай літаратуры.
Пераможцай становіцца каманда, якая хутчэй за ўсіх разгадае літаратурныя таямніцы. У фінале ўдзельнікаў чакае галоўная разгадка і віншаванне.
Матэрыял можна выкарыстоўваць не толькі для правядзення літаратурных квэстаў, але і для паўтарэння вывучанага матэрыялу, падагульняльных урокаў напрыканцы навучальнага года, арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў (у час прадметнага тыдня, літаратурнай гасцёўні, конкурсаў і інш.), а таксама ў якасці асобных займальных заданняў на ўроках беларускай літаратуры.
Найперш прапануем квэст для вучняў V класа. Квэсты для навучэнцаў VI—XI класаў глядзіце ў наступных нумарах.
Да ўсіх заданняў падаюцца адказы.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №№8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 909 |
| 4 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Навучанне літаратуры
ў метадычнай сістэме акадэміка
М. А. Лазарука
Т. М. Пучынская
Міхась Арсеньевіч Лазарук (1926—2000) — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, прафесар, доктар філалагічных навук. Сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасцю, творчай спадчынай ён унёс значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне нацыянальнай літаратурнай адукацыі на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў.
Тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы М.А.Лазарука былі пакладзены ў аснову распрацоўкі канцэптуальных палажэнняў і праграмных дакументаў у сферы літаратурнай адукацыі, спрыялі рэалізацыі прынцыпаў гуманітарызацыі і гуманізацыі адукацыі на новым этапе. Навуковыя ідэі вучонага і сёння захоўваюць сваю актуальнасць: з’яўляюцца асновай для распрацоўкі вучэбных праграм, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў, служаць надзейным арыенцірам у прафесійнай дзейнасці настаўнікаў і выкладчыкаў.
Частка творча-метадычнай спадчыны Міхася Арсеньевіча захавалася ў сучаснай адукацыйнай практыцы. Найперш гэта вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры для VII і VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У артыкуле кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан лінгвістычнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Т.М.Пучынская прапануе аналітычны агляд навуковай спадчыны акадэміка М.А.Лазарука і асэнсоўвае асноўныя палажэнні яго метадычнай сістэмы навучання літаратуры.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 904 |
| 5 | Да юбілею.
Цётка
Цётка (Алаіза Пашкевіч) — беларуская паэтка, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца, рэдактар, педагог, асветніца, грамадскі дзеяч.
Нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч 15 ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын (цяпер — Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Дзяцінства правяла ў маёнтку Тарэсін. У 1894 годзе паступіла ў прыватную жаночую гімназію. З-за цяжкай хваробы на сухоты пакінула вучобу, настаўнічала на вёсцы. Вучылішча скончыла ў 1901 годзе.
У 1902—1904 гадах вучылася на курсах П.Лесгафта ў Пецярбургу. Вярнулася ў Вільню. Удзельнічала ў рэвалюцыйных падзеях 1905—1907 гадоў. Пад пагрозай арышту з’ехала з Беларусі і паступіла на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Нелегальна прыязджала на радзіму, удзельнічала ў выданні беларускай газеты «Наша доля». У 1908—1909 гадах жыла ў Кракаве, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. У 1911 годзе вярнулася ў Беларусь. Заснавала і рэдагавала першы беларускі часопіс для дзяцей і моладзі «Лучынка».
У час Першай сусветнай вайны — сястра міласэрнасці, добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У 1916 годзе Цётка прыехала на радзіму ў Стары Двор. Ратуючы хворых родных і землякоў, захварэла на тыф і памерла.
Цётка пачала пісаць у 1902 годзе. Пры яе жыцці выйшлі два паэтычныя зборнікі: «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская» (абодва ў 1906 годзе).
Цётка — адна з пачынальніц беларускай мастацкай прозы. Яе пяру належаць апавяданні «Міхаська», «Зялёнка», «Асеннія лісты», «Лішняя» і інш.
Стварыла першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» і «Гасцінец для малых дзяцей».
Аўтары часопіса «Беларуская мова і літаратура» звярталіся да творчасці пісьменніцы. На старонках нашага выдання надрукаваны матэрыялы Л.М.Балуевай (2021, №6), Н.М.Зяткінай (2025, №12) і інш.
У год святкавання 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі ў ліпеньскім нумары будуць змешчаны артыкул доктара філалагічных навук А.І.Белай, займальны матэрыял настаўніка-метадыста А.А.Чарнавус; вывучэнню творчасці Цёткі паспрыяе рабочы аркуш настаўніцы вышэйшай катэгорыі Н.Г.Казакевіч-Альшанец. Плануецца да друку и новы каляровы партрэт Цёткі (аўтар А.Прынькова).
Выява: каляровы партрэт Цёткі, змешчаны ў №10 за 2016 год. Аўтар А.Прынькова. | 866 |
| 6 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
▫️Да новага навучальнага года▫️
Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Маўленчы этыкет
Урок у VII класе
І. І. Казлоўская
Матэрыял настаўніцы Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна І.І.Казлоўскай прызначаны для сістэматызацыі і замацавання ведаў пра нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У распрацоўцы прапануецца агляд літаратурных норм беларускай мовы з акцэнтам на асобных з іх.
На ўроку сямікласнікі будуць вучыцца складаць і запісваць сказы і тэксты. Для замацавання ведаў выкарыстоўваюцца розныя прыёмы, у тым ліку выпраўленне памылак у сказах і пераклад. З мэтай кантролю засваення тэмы прапануецца тэст.
Падабраны дыдактычны матэрыял будзе спрыяць выхаванню любові і павагі да мовы беларускага народа.
🔸Прыклад тэставага задання:
6. Суаднясіце рускамоўныя выразы маўленчага этыкету з адпаведнікамі ў беларускай мове.
1) Приятного аппетита! —?—
а) Сардэчна запрашаем!
2) До встречи —?—
б) Як жывяце?
3) Как жизнь? —?—
в) Да спаткання!
4) Милости просим! —?—
г) Смачна есці.
Да пытанняў даюцца адказы, да заданняў — узоры выканання.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 782 |
| 7 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»
Урок у ІХ класе
Г. А. Ясковіч
Распрацоўка ўрока настаўніцы Брэсцкай санаторнай школы-інтэрната Г.А.Ясковіч дапаможа асэнсаваць асобу Францыска Скарыны як носьбіта перадавога светапогляду эпохі Адраджэння, раскрыць патрыятычны і агульначалавечы змест прадмовы да кнігі «Юдзіф».
Матэрыял змяшчае звесткі пра гісторыка-культурны кантэкст эпохі, асноўныя факты жыцця і дзейнасці першадрукара для складання стужкі часу, тлумачэнне паняцця «прадмова», вучнёўскае паведамленне пра біблейскі вобраз Юдзіф, пытанні для абмеркавання зместу прадмовы і стварэння кластара з мэтай замацавання ведаў, творчае заданне.
Для параўнання прыводзяцца два варыянты прадмовы да кнігі «Юдзіф» — блізкі да арыгінала тэкст і пераклад Алеся Разанава.
Да пытанняў прапануюцца адказы, а да заданняў — узоры выканання.
Выява: тытульны ліст кнігі «Юдзіф» з гравюрай Францыска Скарыны.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 912 |
| 8 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»
Урок у ІХ класе
Г. А. Ясковіч
Распрацоўка ўрока настаўніцы Брэсцкай санаторнай школы-інтэрната Г.А.Ясковіч дапаможа асэнсаваць асобу Францыска Скарыны як носьбіта перадавога светапогляду эпохі Адраджэння, раскрыць патрыятычны і агульначалавечы змест прадмовы да кнігі «Юдзіф».
Матэрыял змяшчае звесткі пра гісторыка-культурны кантэкст эпохі, асноўныя факты жыцця і дзейнасці першадрукара для складання стужкі часу, тлумачэнне паняцця «прадмова», вучнёўскае паведамленне пра біблейскі вобраз Юдзіф, пытанні для абмеркавання зместу прадмовы і стварэння кластара з мэтай замацавання ведаў, творчае заданне.
Для параўнання прыводзяцца два варыянты прадмовы да кнігі «Юдзіф» — блізкі да арыгінала тэкст і пераклад Алеся Разанава.
Да пытанняў прапануюцца адказы, а да заданняў — узоры выканання.
Выява: тытульны ліст кнігі «Юдзіф» з гравюрай Францыска Скарыны.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 |
| 9 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Рабочыя аркушы
да ўрокаў беларускай літаратуры
(Х клас)
▫️Беларуская літаратура
пачатку ХХ ст.▫️
▫️Цётка. Вершы▫️
▫️Ядвігін Ш.
Апавяданне «Дуб-дзядуля»▫️
Н. Г. Казакевіч-Альшанец
Працягваем публікацыю серыі рабочых аркушаў да ўрокаў літаратуры ў Х класе, распрацаваных Н.Г.Казакевіч-Альшанец, настаўніцай вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Пружаны».
Дыдактычныя матэрыялы дапамогуць сфарміраваць у вучняў уяўленне пра літаратурны працэс у Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя. Апрача таго, рабочыя аркушы стануць надзейнай апорай пры вывучэнні жыцця і творчасці Цёткі і Ядвігіна Ш.
Заданні ў аркушах ахопліваюць факты з гісторыі літаратуры (стужка часу), тэорыі літаратуры (кластар «Малыя жанры беларускай прозы пачатку ХХ ст.»), а таксама біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў. Прадугледжана і праца над асобнымі творамі.
Прыклады заданняў:
🔸 Прачытайце матэрыял вучэбнага дапаможніка на с. 83—86 і суаднясіце смайлікі-піктаграмы з літаратурнымі напрамкамі і мадэрнісцкімі плынямі, характэрныя рысы якіх яны адлюстроўваюць.
🔸 Абапіраючыся на ключавыя выразы з верша «Мора» Цёткі, вызначце этапы развіцця вобраза мора і зрабіце выснову.
🔸 Суаднясіце назвы твораў Ядвігіна Ш. з адпаведнымі жанрамі.
Прапануюцца творчыя заданні. Напрыклад, напісаць зварот ад імя Цёткі да сучасных беларусаў.
Да аркушаў падаюцца выбарачныя адказы.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 300 |
| 10 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Звесткі пра жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка.
Жанравая адметнасць п’есы «Зацюканы апостал»
Урок у ХІ класе
В. В. Кашко
Распрацоўка настаўніцы вышэйшай катэгорыі гімназіі №31 г.Мінска імя К.Т.Мазурава В.В.Кашко дапаможа вучням засвоіць факты з біяграфіі Андрэя Макаёнка і асэнсаваць змест п’есы «Зацюканы апостал». Праца на ўроку будзе спрыяць выхаванню ў адзінаццацікласнікаў актыўнай жыццёвай пазіцыі, фарміраванню крытычнага мыслення, умення супрацьстаяць маніпуляцыі і адстойваць уласную годнасць.
У дапамогу пры вывучэнні біяграфіі Андрэя Макаёнка прапануюцца медыяплакат і ўзор вучнёўскага паведамлення паводле яго. Распрацоўка змяшчае пытанні для абмеркавання твора з разгорнутымі адказамі. Асобна разглядаецца жанравая адметнасць п’есы «Зацюканы апостал».
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 274 |
| 11 | Да юбілею.
Ян Чачот
Ян Чачот — паэт, фалькларыст, этнограф і драматург, сучаснік і сябар Адама Міцкевіча.
Нарадзіўся 7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у шляхецкай сям’і.
Вучыўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку і Віленскім універсітэце. У 1818 годзе далучыўся да Таварыства філаматаў. За ўдзел у гэтым таварыстве быў арыштаваны, знаходзіўся ў ссылцы ва Уфе, жыў пад паліцэйскім наглядам да 1830 года.
Ян Чачот стаў адным з пачынальнікаў беларускай фалькларыстыкі. Пасля вяртання на радзіму працаваў у Лепелі і Шчорсах, збіраючы беларускі фальклор. У 1837—1846 гадах выдаў шэсць зборнікаў народных песень, у тым ліку «Сялянскія песенькі з-над Нёмана» і «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны».
Першыя літаратурныя творы Чачота з’явіліся каля 1818 года. Ён — аўтар гістарычных балад на польскай мове, заснаваных на беларускіх паданнях і летапісных сюжэтах. Стварыў вершаваны цыкл «Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года» (1842—1844).
Ян Чачот належыць да першых пісьменнікаў, якія свядома выкарыстоўвалі беларускую мову ў літаратурнай творчасці. Аўтар вершаў «Покуль сонца ўзыдзе...», «Да мілых мужычкоў», «На прыезд Адама Міцкевіча» і інш.
Памёр 23 жніўня 1847 года. Пахаваны ў Ротніцы каля Друскенікаў (цяпер — Літва).
У №7 за 2022 год нашага часопіса надрукавана распрацоўка ўрока для X класа Н.В.Осіпавай «Ян Чачот. Вершы “Покуль сонца ўзыдзе…”, “Да мілых мужычкоў”, “На прыезд Адама Міцкевіча”». У №6 часопіса за 2026 год — рабочы аркуш Н.Г.Казакевіч-Альшанец, прысвечаны жыццю і творчасці Яна Чачота.
Выява: каляровы партрэт Яна Чачота, змешчаны ў №9 за 2022 год. Аўтар А.Прынькова. | 1 291 |
| 12 | Да юбілею.
Янка Лучына
Янка Лучына — паэт, публіцыст, перакладчык, драматург, этнограф, крытык, культурны дзеяч.
Нарадзіўся Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі) 6 ліпеня 1851 года ў Мінску ў сям’і адваката. Пасля заканчэння Мінскай класічнай гімназіі (1870) стаў студэнтам матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе правучыўся адзін год. Потым адукацыю працягваў у Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, які скончыў у 1877 годзе. Працаваў інжынерам-тэхнолагам у чыгуначных майстэрнях Тыфліса (цяпер Тбілісі, Грузія), часта наведваў Мінск. У час апошняга прыезду ў родны горад моцна захварэў і пасля доўгага лячэння ўладкаваўся на працу ў Мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі.
Памёр 16 ліпеня 1897 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Янка Лучына пісаў на беларускай, рускай і польскай мовах. Дэбютаваў у друку ў 1886 годзе вершам «Не ради славы иль расчета» ў газеце «Минский листок». У тым жа годзе ў польскім часопісе «Kłosy» («Каласы») надрукаваў верш «Раскоша натхнення». З 1887 года, пад уражаннем ад выступлення ўкраінскіх артыстаў у Мінску, Янка Лучына пачаў пісаць паэтычныя творы па-беларуску. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўбачыла свет кніга беларускіх вершаў «Вязанка». Сярод яго найбольш вядомых твораў — паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся».
Янка Лучына быў тонкім лірыкам. Ён добра ведаў народную культуру, збіраў беларускі фальклор, з’яўляўся карэспандэнтам вядомага этнографа П.Шэйна. Пераклаў творы славянскіх і еўрапейскіх аўтараў: У.Сыракомлі, М.Някрасава, А.Асныка, Г.Гейнэ і інш.
У нашым часопісе надрукаваны артыкул В.В.Кругловай «Творчасць Янкі Лучыны: новыя аспекты вывучэння» (2017, №2, с.48—55).
Выява: партрэт Янкі Лучыны, змешчаны ў №3 за 2021 год. Аўтар А.Прынькова. | 1 304 |
| 13 | Да юбілею.
Янка Лучына
Янка Лучына — паэт, публіцыст, перакладчык, драматург, этнограф, крытык, культурны дзеяч.
Нарадзіўся Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі) 6 ліпеня 1851 года ў Мінску ў сям’і адваката. Пасля заканчэння Мінскай класічнай гімназіі (1870) стаў студэнтам матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе правучыўся адзін год. Потым адукацыю працягваў у Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, які скончыў у 1877 годзе. Працаваў інжынерам-тэхнолагам у чыгуначных майстэрнях Тыфліса (цяпер Тбілісі, Грузія), часта наведваў Мінск. У час апошняга прыезду ў родны горад моцна захварэў і пасля доўгага лячэння ўладкаваўся на працу ў Мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі.
Памёр 16 ліпеня 1897 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Янка Лучына пісаў на беларускай, рускай і польскай мовах. Дэбютаваў у друку ў 1886 годзе вершам «Не ради славы иль расчета» ў газеце «Минский листок». У тым жа годзе ў польскім часопісе «Kłosy» («Каласы») надрукаваў верш «Раскоша натхнення». З 1887 года, пад уражаннем ад выступлення ўкраінскіх артыстаў у Мінску, Янка Лучына пачаў пісаць паэтычныя творы па-беларуску. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўбачыла свет кніга беларускіх вершаў «Вязанка». Сярод яго найбольш вядомых твораў — паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся».
Янка Лучына быў тонкім лірыкам. Ён добра ведаў народную культуру, збіраў беларускі фальклор, з’яўляўся карэспандэнтам вядомага этнографа П.Шэйна. Пераклаў творы славянскіх і еўрапейскіх аўтараў: У.Сыракомлі, М.Някрасава, А.Асныка, Г.Гейнэ і інш.
У нашым часопісе надрукаваны артыкул В.В.Кругловай «Творчасць Янкі Лучыны: новыя аспекты вывучэння» (2017, №2, с.48—55).
Выява: партрэт Янкі Лучыны, змешчаны ў №3 за 2021 год. Аўтар А.Прынькова. | 1 |
| 14 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Дыягнастычная раённая алімпіяда
па беларускай мове і літаратуры
(VІІ, VІІІ класы)
Т. І. Мойса
Заданні, распрацаваныя метадыстам вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы «Дзяржынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Т.І.Мойса, дапамогуць настаўніку вызначыць якасць і ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў.
Прапанаваныя матэрыялы змяшчаюць творчае заданне (тэмы сачыненняў) і заданні комплекснай работы, якія ахопліваюць як тэмы па мове (фанетыка, арфаграфія, сінтаксіс, лексіка, фразеалогія і інш.), так і пытанні па літаратуры (на веданне біяграфіі пісьменнікаў і інш.).
На ўсе заданні даюцца адказы, а пры іх пазначана пэўная колькасць балаў для падліку вынікаў.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №№8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 521 |
| 15 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Правапіс прыслоўяў разам.
Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
VІІ клас, другі ўрок па тэме
А. С. Зубко
Распрацоўка А.С.Зубко, настаўніцы вышэйшай катэгорыі ДУА «Пліская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, дапаможа пазнаёміць сямікласнікаў з правапісам прыслоўяў разам, правапісам спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
Лексічная тэма ўрока і практычны матэрыял грунтуюцца на тэкстах з твораў Івана Мележа.
На ўроку прадугледжана таксама праца з лексікай і фразеалогіяй, якая скіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў.
Да ўсіх заданняў пададзены адказы.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 544 |
| 16 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Этнакультурныя стэрэатыпы ў падарожным
нарысе Цёткі «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю»
А. І. Белая
У артыкуле доктара філалагічных навук А.І.Белай разглядаецца падарожны нарыс Цёткі (Алаізы Пашкевіч) «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю» як крыніца ўяўленняў пра нацыянальную культуру, лад жыцця, побыт фінаў і беларусаў пачатку ХХ стагоддзя. Пісьменніца ўважліва назірае за жыццём фінскага народа, адзначаючы яго працавітасць, імкненне да асветы, павагу да чалавека і дэмакратычнасць. Праз апісанне побыту, сямейных традыцый, мовы і нацыянальнага пейзажу раскрываюцца асаблівасці фінскай ментальнасці, а таксама асэнсоўваецца ўласны беларускі досвед.
Асаблівую ўвагу Цётка надае гістарычным паралелям паміж фінамі і беларусамі. Яе захапляе фінскі народ, які здолеў захаваць родную мову, культуру і нацыянальную годнасць.
Параўнанне нарыса Цёткі з творам Аляксандра Купрына «Трошкі Фінляндыі» дазваляе выявіць як агульныя, так і адметныя нацыянальныя стэрэатыпы, а таксама лепш зразумець механізмы ўспрымання «свайго» і «чужога» ў літаратуры і культуры.
Артыкул прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Цёткі і Году беларускай жанчыны.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №8—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 784 |
| 17 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды
па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»:
аналіз вынікаў і парады
(ІХ клас)
М. І. Свістунова
Што ўяўляюць сабой філалагічныя заданні і выпрабаванні на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і як з імі справіліся дзевяцікласнікі?
Даведацца пра гэта, а таксама атрымаць парады па падрыхтоўцы да будучых інтэлектуальна-філалагічных спаборніцтваў дапаможа аглядава-кансультацыйны матэрыял М.І.Свістуновай, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Водгук на верш Янкі Сіпакова «Для радасці ўрачыстай на зямлі…» стаў сапраўдным творчым выклікам — асабліва ў тых момантах, дзе філасофскае разважанне нечакана пераходзіць у вечную тэму кахання. Наймацнейшыя ўдзельнікі здолелі ярка выказаць сябе праз мову і маўленне.
Комплексная работа дазволіла праверыць грунтоўнасць ведаў і кампетэнцый: ад граматыкі і лексікі да разумення і асэнсавання творчасці класікаў. Алімпіяднікі прадэманстравалі высокі ўзровень лінгвістычнай падрыхтоўкі і значны творчы патэнцыял.
Аўтар артыкула адзначае як моцныя бакі падрыхтоўкі, так і найбольш праблемныя аспекты, прапаноўваючы настаўнікам і навучэнцам каштоўныя парады і рэкамендацыі.
Алімпіядны ўзровень — гэта рэальны шанец раскрыць магчымасці і патэнцыял вашых вучняў!
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №7—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 849 |
| 18 | Чытайце ў ліпеньскім нумары!
Матэрыялы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды
па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
(2026 год, ІХ клас)
В.І.Караткевіч, В.Л.Варановіч,
І.І.Караткевіч, В.М.Шаршнёва
Прапануюцца заданні, якія выконвалі дзевяцікласнікі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў 2026 годзе. Гэтыя матэрыялы распрацаваны В.І.Караткевічам, загадчыкам сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі цэнтра ацэнкі якасці адукацыі, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі, В.Л.Варановічам, кандыдатам філалагічных навук, І.І.Караткевіч, кандыдатам філалагічных навук, В.М.Шаршнёвай, кандыдатам філалагічных навук.
У гэтым годзе тэматыка, якая аб’ядноўвае алімпіядныя заданні, — горад, гарадскі культурны ландшафт і добраўпарадкаванне, а асноўная ідэя — парадак, гармонія і адказнасць як у навакольным асяроддзі, так і ў свеце мовы.
У якасці тэксту для водгуку быў прапанаваны верш Янкі Сіпакова «Для радасці ўрачыстай на зямлі…». Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры змяшчае 10 заданняў, якія разлічаны: на праверку ведаў па фанетыцы (гукі, транскрыпцыя, фанетычнае слова); на разуменне лексічных значэнняў слоў і назваў (інфраструктура горада); на ўменне падбіраць беларускія адпаведнікі да слоў і словазлучэнняў з рускай мовы; на веданне граматыкі (у першую чаргу дзеяслова і яго форм); словаўтварэння і граматычнага аналізу тэксту; на валоданне культурай мовы і маўлення (пошук і тлумачэнне памылак); на веданне літаратуразнаўчых паняццяў (вершаваны памер, рыфмоўка, мастацкія сродкі); на веданне жыцця і творчасці беларускіх класікаў. Сёмае заданне прадугледжвае пераклад тэксту афіцыйнага стылю, дзясятае — творчае.
Змешчаны адказы да ўсіх заданняў, даецца крытэрый ацэнкі творчага задання.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №7—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 654 |
| 19 | Запрашаем аўтараў да супрацоўніцтва!
✅ Патрабаванні да артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе «Беларуская мова і літаратура»
🆗 Тэматыка. Арыгінальнасць. Часопіс прымае да публікацыі практыка-арыентаваныя артыкулы, прызначаныя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Матэрыял, прапанаваны да публікацыі, мусіць быць закончаным, арыгінальным (не размешчаным як у друку, так і на інтэрнэт-рэсурсах), лагічна цэльным тэкстам на беларускай мове, прысвечаным канкрэтнаму пытанню, тэме. Тэму неабходна суаднесці з вучэбнай праграмай. Аўтарскі тэкст павінен утрымліваць новую інфармацыю, мець адукацыйную і практычную накіраванасць (навукова-метадычныя падыходы, парады, каментарыі да тэмы, практыкаванні, заданні і г. д.).
🆗 Форма. Аб’ём навуковага артыкула мусіць быць не менш за 14 000 знакаў з прабеламі і не больш за 22 000 знакаў з прабеламі.
Навуковы артыкул павінен змяшчаць наступныя кампаненты: індэкс УДК, звесткі пра аўтара (аўтараў), назву артыкула, анатацыю і ключавыя словы на беларускай і англійскай мовах, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, спіс выкарыстаных (і рэкамендаваных) крыніц, аформлены ў адпаведнасці з прынятымі бібліяграфічнымі правіламі і стандартамі. Да артыкула неабходна дадаць рэцэнзію і выпіску-рэкамендацыю.
У артыкуле — распрацоўцы ўрока (пазакласнага мерапрыемства), займальным матэрыяле індэкс УДК, анатацыя і ключавыя словы не патрабуюцца. Спіс выкарыстаных крыніц неабходны ў тым выпадку, калі ў матэрыяле былі выкарыстаны цытаты з чужых (публіцыстычных, навуковых, мастацкіх) твораў.
🆗 Ілюстрацыі. Прэзентацыі. Ілюстрацыйны матэрыял да артыкула мусіць быць дасланы асобна (кожная выява — файлам) у фармаце gif, png, jpg, jpeg (на выбар).
Калі распрацоўка ўрока будуецца з улікам прэзентацыі ці слайдаў, пажадана даслаць іх таксама.
🆗 Афармленне электроннага пісьма. У тэме неабходна пазначыць тэму і тып артыкула (навуковы артыкул, распрацоўка ўрока, займальны матэрыял і інш.). Дасылаючы распрацоўку ўрока, неабходна пазначыць адпаведную чвэрць, калі вывучаецца тэма.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️Матэрыялы для разгляду прымаюцца на электронную пошту belmova@aiv.by
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
📌 Пра актуальнасць матэрыялаў
Звяртаем вашу ўвагу, што матэрыялы для публікацыі прымаюцца з улікам іх актуальнасці і загадзя — у адпаведнасці з тэматычным планаваннем. Просім дасылаць распрацоўкі не менш чым за тры месяцы да вывучэння адпаведнай тэмы. У першую чаргу будуць прымацца да друку артыкулы па тэмах, якія дагэтуль не асвятляліся на старонках часопіса.
Праца з матэрыяламі, якія паступілі са спазненнем, будзе ажыццяўляцца ў наступным годзе.
Без звестак для сувязі (імя і прозвішча аўтара, адрас пошты, кантактны нумар тэлефона) рэдакцыя матэрыялы да разгляду не прымае.
Дзякуем за разуменне і спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва. Зычым творчых поспехаў!
#да_ведама | 1 819 |
| 20 | Глядзіце ў чэрвеньскім нумары!
✴️ Каляровы партрэт Кастуся Губарэвіча (1907—1987).
Мастак А. Ю. Прынькова
Кастусь Губарэвіч — беларускі драматург, кінасцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне кінематаграфіі (1972).
Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч нарадзіўся 5 студзеня 1907 года ў вёсцы Радучы Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобласці) у шматдзетнай сям’і. У 1927 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум. Настаўнічаў на Гомельшчыне. У 1932 годзе скончыў сцэнарнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў у газеце «Палеская праўда», рэдактарам на кінафабрыцы Белдзяржкіно ў Ленінградзе, на Беларускім радыё ў Мінску.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе быў мабілізаваны ў Чырвоную армію і накіраваны на фронт у якасці спецыяльнага карэспандэнта радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», а потым працаваў на ёй рэдактарам, вёў радыёперадачы. З 1944 года загадваў аддзелам палітычнага вяшчання і літаратурных перадач Беларускага радыё. З 1949 года працаваў загадчыкам аддзела мастацтва газеты «Літаратура і мастацтва». У 1962–1970 гадах быў галоўным рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР.
Памёр пісьменнік 3 ліпеня 1987 года.
Выступаць у друку пачаў у 1926 годзе з вершамі і апавяданнямі. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і Жывыя шрубы» (1930). Асноўную ўвагу К.Губарэвіч надаваў драматургіі, тэатру і кіно. Аўтар гераічнай драмы «Брэсцкая крэпасць» (першапачатковая назва — «Цытадэль славы», 1949; пастаўлена ў 1953 годзе; аднайменны спектакль Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра быў адзначаны ў 1967 годзе прэміяй Усесаюзнага Ленінскага камсамола). Выйшлі зборнікі п’ес К.Губарэвіча «П’есы» (1954, 1963, 1969), «Драмы і камедыі» (1981) і інш. Па яго сцэнарыях зняты мастацкія кінастужкі «Анюціна дарога», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Дрэвы на асфальце», «Паланэз Агінскага».
✴️ Фотаздымак бюста ў гонар народнага паэта Янкі Купалы ў аг. Копысь Аршанскага раёна пры будынку школы на вуліцы Кастрычніцкай, 6. Скульптар У Вэйшань. Адкрыццё адбылося 1 ліпеня 2022 года. Фота забяспечана Копыскай сярэдняй школай імя Янкі Купалы (дырэктар Л.В.Максак).
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №№7—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by | 1 651 |
