cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Тадэвуш Падкасцюшка

Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт. Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استزبان مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
پست‌های تبلیغاتی
904
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
-1330 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Археалогія: пакапайма! Блог пра археалогію і жыццё археолага. Там вы даведаецеся, што ж такое археалогія і чаму там не вывучаюць дыназаўраў, чаму людзі ідуць у археалогію і чым займаюцца на працы, пачытаеце пра розныя віды археалогіі, чым харчаваліся старажытныя людзі і ці існуе сэксізм у археалогіі. Напісана дужа цікава, з гумарком, таму падыйдзе не толькі на археолагам ці гісторыкам, а і шырокай аўдыторыі. Паспрабуйце! Я адабраў вам некалькі артыкулаў, можаце пачаць з іх: 1. З чаго пачынаецца цывілізацыя - вядома ж, з піва і хлеба! 2. Падводная археалогія: трылер з акуламі, скарбамі і марціні 3. Ваяры-вікінгі і гендэрныя стэрыятыпы, і ці абавязкова пахаваны вікінг з мячом - гэта мужчына У тэлеграм-канале паведамляецца пра новыя пасты, за адно і экстра-кантэнт з жыцця археолага пабачыце 🙃 🦴 Усе пасты 📩 Тэлеграм-канал
نمایش همه...
Photo unavailableShow in Telegram
Алесь Чахоўскі | Беларускі вайб Трэвэл-лайфстайл youtube-блог, у якім аўтар вандруе па свеце (пакуль што ЗША), паказвае мясціны, звязаныя з Беларуссю, сустракаецца з нашымі суайчыннікамі, распытвае пра іх ініцыятывы і проста жыццё, запісвае рэакцыю замежнікаў на беларускае мастацтва і музыку, - карацей кажучы, шукае беларускі вайб за мяжой. Глядзець дужа цікава, і сам Алесь вельмі харызматычны. Выйшла ўжо 3 выпускі: 1. Беларусы сэксі? А Касцюшка і Шагал? Што пра гэта кажуць украінкі і ў кангрэсе | Саша ў Вашынгтоне 2. Што кажуць амерыканцы пра беларускі рок і чаму мы любім горы і мора | Саша ў Фларыдзе і Нью-Хэмпшыры 3. Якая рэпутацыя беларусаў у Новай Англіі і што кажуць пра наш хіп-хоп амерыканцы | Саша ў Бостане Акрамя таго, Алесь вядзе інстаграм-блог, таксама запрашаю падпісацца. 🎥 Youtube 📸 Instagram
نمایش همه...
🔥 25👍 4 3
Photo unavailableShow in Telegram
Я ўжо аднойчы распавядаў вам пра гэты круцезны праект, і вось адкрылася новая рэгістрацыя. 🍁Адкрываецца першы восеньскі набор у Альтанку — клуб знаёмстваў па-беларуску! Як працуе Альтанка: Кожны тыдзень вы атрымліваеце беларускамоўнага суразмоўцу з розных куткоў сьвета🌍 Вы сустракаецеся афлайн ці анлайн, знаёміцеся, размаўляеце па-беларуску і файна бавіце час🌝 🤝 Такім чынам, за месяц ваша кола сяброў і сябровак, якія размаўляюць па-беларуску, павялічыцца на некалькі чалавек! 👯‍♂️Арганізатары ўлічваюць ваш узрост, асабістыя пажаданні і ўзровень беларускай мовы пры размеркаваньні суразмоўцаў. Пачатак: 23.09.23 Запоўніце гугл-анкетку, каб далучыцца да Альтанкі🏛: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdYOL5AUAlc88IKMfyC1byEQuTmPkMO2mVkphqO0tyyvgr8nw/viewform У шапцы тамака ж уся неабходная інфармацыя для ўдзелу✨ Дэдлайн рэгістрацыі: 22 верасьня, 22:00 Менск P.S., можаце ў анкеце напісаць, што вы ад Пана Тадэвуша. Вам не складана, а мне будзе прыемна, што вас цікавяць такія ініцыятывы)
نمایش همه...
🔥 22 8👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння хачу распавесці вам пра сваіх калег па раўспаўсюджванні беларускамоўных праектаў. Мала кантэнту Гэта тэлеграм-канал, аўтар якога кожны дзень дзеліцца цікавым кантэнтам на беларускай мове, у асноўным новымі відэа, фільмамі, падкастамі і музыкай. Хоць ідэя нашых праэктаў і падобная, рэалізая зусім іншая, таму там вы дакладна знойдзеце нешта, пра што я не пісаў і што вас зацікавіць. 📩 Telegram
نمایش همه...
29👍 6🔥 4👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Новы гістарычны праэкт ад Мікіты Мелказёрава! ЗАГЛЯНЕ СОНЦА Мікіта Мелказёраў, якога мы ведаем па праэкце жыццё-маліна, стварыў гістарычны youtube-канал. Там Мікіта выдае базу пра гісторыю Беларусі, і робіць гэта каротка, жвава і дужа энергічна. Выйшла ўжо 2 відэа: 1. Чаму беларусы крутыя, а рускія ідуць лесам 2. Як Альгерд даваў прасрацца маскалям і ледзь не знішчыў Крэмль Дужа раю да прагляду, асабліва тым, хто кепска ведае гісторыю Беларусі. P.S., вы маглі ўжо бачыць гэты канал пад іншай назвай, але адбыўся рэбрэндынг, і цяпер гэта Загляне сонца 🎥 Youtube
نمایش همه...
🔥 29 6
Photo unavailableShow in Telegram
Другі падкаст запар! Formuła Pieramohi З'явіўся першы падкаст пра Формулу 1 па-беларуску. І абодва вядучыя вам ужо знаёмыя: гэта Ян з тэлеграм-каналу пра Формулу-1 "Формула Перамогі" і Арцём з тэлеграм-каналу пра воблачныя тэхналогіі Azure "Абажуры". Я паслухаў, і мне спадабалася! Падкаст дакладна зойдзе ўсім аматарам аўтаспорту. Ці раптам як раз пасля праслухоўвання вы станеце фанатам? Паспрабуйце! Хлопцы абмяркоўваюць вынікі праходзячых Гран-пры, аналізуюць актуальную форму ўдзельнікаў і расклад камандаў, і ў прынцыпе ўсе навіны, звязаныя з Каралеўскім аўтаспортам. 🎧 Падкаст
نمایش همه...
🔥 17👍 8 2
Photo unavailableShow in Telegram
Я рэдка распавядаю пра зусім новыя праекты, але гэты таго варты. Выйшаў новы падкаст ад Кніжнага Хомы! Вы ўжо ведаеце Хому па яго цудоўнаму Instagram-профілю пра беларускую літаратуру і мемы. А цяпер у яго з'явіўся і літаратурны падкаст. І дужа, дарэчы, класны падкаст. У першым выпуску Хома распавядае пра кнігу Максіма Гарэцкага - Віленскія камунары. Я паслухаў і адзначыў для сябе, што ў аўтара цудоўна атрымалася спалучыць карыснасць і цікавасць. Вы і адначасова даведаецеся нешта пра Максіма Гарэцкага, і дакладна цікава правядзеце час, нават калі вы не дужа абазнаныя ў літаратуры. Таму дужа-дужа раю. Дарэчы, чытаць кнігу перад праслухоўваннем зусім не абавязкова. А калі вы не падпісаныя на інстаграм Хомы, то тэрмінова гэта выпраўляйце! 🎧 Падкаст 📸 Instagram
نمایش همه...
26👍 8🔥 4
Photo unavailableShow in Telegram
Айцішнікі і ім спачуваючыя, кантэнт для вас! АБАЖУРЫ Тэлеграм-канал пра воблачныя тэхналогіі, а менавіта Microsoft Azure. Аўтар распавядае навіны пра Azure, піша артыкулы пра свой вопыт карыстання новымі тэхналогіямі, распавядае, як зэканоміць кошты ці палепшыць бяспеку. Большасць IT-спецыялістаў у той ці іншай ступені ўзаемадзейнічае з воблачнымі тэхналогіямі, таму ўпэўнены, што нешта карыснае вы там знойдзеце. На жаль, падобнага кантэнту па-беларуску яшчэ вельмі мала, таму я заўжды цешуся, калі даведваюся пра падобныя каналы. І падзяліцеся са сваімі сябрамі-айцішнікамі, яны будуць удзячныя :) 📩 Telegram
نمایش همه...
🔥 21 6👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
Падзівіся! Калянавуковы падкаст, звязаны з медыцынай, біялогіяй, нейрабіялогіяй і нейрапсіхалогіяй. Аўтарка ў фармаце кароткіх аўдыявыпускаў (каля 10 хвілін) распавядае факты аб нашым жыцці, ад неверагоднасці якога мурашкі па скуры. А пачынаючы з апошняга выпуску, з'явіўся новы фармат пра ўражваючыя навукова-папулярныя кнігі Прапаную вам паслухаць, напрыклад, выпускі пра: 1. Лабатамію. Як дзясяткам тысяч людзей рабілі апярацыі, ад якіх яны гублялі сваю ідэнтычнасць. 2. Уплыў музыкі на мозг 3. Біцэпс сілай думкі, ці чаму нашае мысленне настолькі ж эфектыўнае, як і фізічныя практыкаванні А ў тэлеграм-канале вы знойдзеце дадатковыя матэрыялы да выпускаў. 🎧 Падкаст на розных платформах 📩 Telegram
نمایش همه...
Невялічкі апдэйт: у Кінакіпы з'явіўся сайт, стары пост абноўлены. Цяпер глядзець фільмы і серыялы па-беларуску яшчэ зручней. Завітвайце! https://kinakipa.site/
نمایش همه...
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.