fa
Feedback
Праз космас

Праз космас

رفتن به کانال در Telegram

Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev

نمایش بیشتر
1 275
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
+1030 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئن '26
ژوئن '26
+26
در 3 کانال‌ها
مه '26
+27
در 1 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+52
در 5 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+66
در 3 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+11
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+9
در 2 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+13
در 3 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+16
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+33
در 5 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+130
در 4 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+30
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+35
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+52
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+20
در 1 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+42
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+24
در 3 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+41
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+35
در 2 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+100
در 2 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+129
در 7 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+35
در 2 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+33
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+49
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+79
در 5 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+146
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+58
در 2 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+48
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+276
در 3 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+14
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+41
در 2 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+87
در 4 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+27
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+352
در 3 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
26 ژوئن+1
25 ژوئن+1
24 ژوئن0
23 ژوئن+1
22 ژوئن0
21 ژوئن+2
20 ژوئن0
19 ژوئن0
18 ژوئن+1
17 ژوئن+1
16 ژوئن0
15 ژوئن+4
14 ژوئن+1
13 ژوئن+1
12 ژوئن+1
11 ژوئن+2
10 ژوئن+2
09 ژوئن+1
08 ژوئن+1
07 ژوئن0
06 ژوئن0
05 ژوئن0
04 ژوئن+3
03 ژوئن0
02 ژوئن+2
01 ژوئن+1
پست‌های کانال
NASA апублікавала новы камбінаваны здымак галактыкі M82, больш вядомай як галактыка Цыгара, створаны на аснове назіранняў кас
NASA апублікавала новы камбінаваны здымак галактыкі M82, больш вядомай як галактыка Цыгара, створаны на аснове назіранняў касмічных тэлескопаў James Webb і Hubble. Дзякуючы Webb навукоўцы ўпершыню змаглі разгледзець каля 16,5 мільёна асобных зорак у гэтай галактыцы. А дадзеныя Hubble дапамаглі паказаць вобласці іянізаванага вадароду, дзе працягваецца актыўнае зоркаўтварэнне. M82 знаходзіцца прыкладна за 12 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі і вядомая тым, што ў ёй нараджаюцца зоркі ў дзясяткі разоў хутчэй, чым у нашым Млечным Шляху. Менавіта гэта выклікае магутныя патокі газу і пылу, якія вырываюцца далёка за межы галактычнага дыска.

2
Вось так выглядае палярнае ззянне з борта Міжнароднай касмічнай станцыі. Французская астранаўтка Adenot Sophie падзялілася зд+3
Вось так выглядае палярнае ззянне з борта Міжнароднай касмічнай станцыі. Французская астранаўтка Adenot Sophie падзялілася здымкамі, зробленымі падчас яе 127-га дня місіі на МКС. Па яе словах, гэта было адно з самых яркіх палярных ззянняў, якія экіпаж назіраў за час палёту. Яго хвалі літаральна танчылі пад станцыяй, а зялёнае святло было настолькі яркім, што асвятляла ўсю МКС.
399
3
Сёння дзень летняга сонцастаяння. 21 чэрвеня Сонца дасягне сваёй найвышэйшай кропкі над нябесным экватарам. Для нас гэта азна
Сёння дзень летняга сонцастаяння. 21 чэрвеня Сонца дасягне сваёй найвышэйшай кропкі над нябесным экватарам. Для нас гэта азначае самы доўгі дзень і самую кароткую ноч года. З гэтага моманту светлавы дзень пачне паступова скарачацца. Менавіта сёння апоўдні ў Паўночным паўшар'і можна назіраць самае высокае Сонца і самыя кароткія цені. У той жа самы момант у Паўднёвым паўшар'і ўсё наадварот, там надыходзіць зімовае сонцастаянне, самы кароткі дзень і самая доўгая ноч года. З астранамічнага пункту гледжання менавіта дзень летняга сонцастаяння лічыцца пачаткам лета ў Паўночным паўшар'і.
632
4
NASA хоча выратаваць касмічны тэлескоп, які падае на Зямлю. Ужо больш за 20 гадоў касмічная абсерваторыя Swift назірае за сам
NASA хоча выратаваць касмічны тэлескоп, які падае на Зямлю. Ужо больш за 20 гадоў касмічная абсерваторыя Swift назірае за самымі магутнымі выбухамі ў Сусвеце — гама-ўсплёскамі, дзякуючы якім навукоўцы вывучаюць нараджэнне чорных дзірак, нейтронныя зоркі і нават паходжанне цяжкіх элементаў, такіх як золата і плаціна. Але сёння місія апынулася пад пагрозай. Тэлескоп паступова губляе вышыню і без дапамогі можа згарэць у атмасферы ўжо да канца года. NASA вырашыла паспрабаваць тое, чаго яшчэ ніхто ніколі не рабіў. Кампанія Katalyst Space Technologies усяго за дзевяць месяцаў стварыла спецыяльны касмічны апарат Link, які павінен дагнаць Swift, захапіць яго трыма робатызаванымі маніпулятарамі і падняць на больш высокую арбіту. Запуск місіі запланаваны ўжо на 27 чэрвеня. Калі ўсё атрымаецца, Swift зможа працягнуць працу яшчэ як мінімум на пяць гадоў. Гэта вельмі складаная і рызыкоўная аперацыя: тэлескоп ніколі не праектаваўся для стыкоўкі, а яго цеплаізаляцыя за два дзесяцігоддзі ў космасе магла стаць вельмі далікатнай.
580
5
Запрашаем Вас далучыцца да канала Belkantent, дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза, гульні і ста
Запрашаем Вас далучыцца да канала Belkantent, дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза, гульні і стаць крыху бліжэй да мовы. Усё па-беларуску. https://t.me/belkantent
672
6
Зноў можна адправіць сваё імя ў космас. Пасля акцыі Send Your Name with Artemis NASA запусціла новую ініцыятыву. Цяпер кожны+2
Зноў можна адправіць сваё імя ў космас. Пасля акцыі Send Your Name with Artemis NASA запусціла новую ініцыятыву. Цяпер кожны жадаючы можа адправіць сваё імя на борце касмічнага тэлескопа Nancy Grace Roman, які будзе даследаваць Сусвет з адлегласці каля 1,5 мільёна кіламетраў ад Зямлі. Імёны ўдзельнікаў будуць запісаныя на SD-карту, замацаваную на тэлескопе, які пасля запуску адправіцца да пункта Лагранжа L2. Туды ж, дзе сёння працуе тэлескоп James Webb. Nancy Grace Roman стане новым флагманскім касмічным тэлескопам NASA і дапаможа вывучаць цёмную матэрыю, цёмную энергію, экзапланеты і самыя далёкія куткі Сусвету. go.nasa.gov/RomanNames
757
7
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, т
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі! Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!
676
8
NASA абвясціла экіпаж місіі Artemis III. Сталі вядомыя імёны чатырох астранаўтаў, якія адправяцца ў місію Artemis III. У скла
NASA абвясціла экіпаж місіі Artemis III. Сталі вядомыя імёны чатырох астранаўтаў, якія адправяцца ў місію Artemis III. У склад экіпажа ўвайшлі: 👨‍🚀 Randy Bresnik — камандзір місіі 👨‍🚀 Luca Parmitano (ESA) — пілот 👨‍🚀 Andre Douglas — спецыяліст місіі 👨‍🚀 Frank Rubio — спецыяліст місіі Аднак гэта будзе не пасадка на Месяц. Artemis III адправіцца на калязямную арбіту, дзе астранаўты будуць адпрацоўваць стыкоўку карабля Orion з месяцовымі пасадачнымі апаратамі Blue Moon і Starship, выпрабуюць новыя сістэмы і падрыхтуюць глебу для будучай высадкі людзей на паверхню Месяца ў рамках Artemis IV.
677
9
🛰 Выпуск #106 — Падкаст «Праз космас». Планы NASA па будаўніцтве базы на Месяцы, выбух New Glenn, чаму Artemis III пакуль не
🛰 Выпуск #106 — Падкаст «Праз космас». Планы NASA па будаўніцтве базы на Месяцы, выбух New Glenn, чаму Artemis III пакуль не паляціць да Месяца, першы палёт Starship V3. Слухаць: Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok
844
10
31 траўня нас чакае другая поўня ў межах аднаго каляндарнага месяца. Менавіта такія поўні называюць «Блакітным Месяцам», хоць
31 траўня нас чакае другая поўня ў межах аднаго каляндарнага месяца. Менавіта такія поўні называюць «Блакітным Месяцам», хоць насамрэч Месяц не стане блакітным. Цікава, што гэта будзе яшчэ і самая маленькая поўня сёлета. У гэты момант Месяц будзе знаходзіцца амаль у самай далёкай кропцы сваёй арбіты ад Зямлі, таму яго дыск будзе выглядаць крыху меншым і менш яркім за звычайны. Акрымя таго поўны Месяц будзе свяціць побач з яркай зоркай Антарэс — «сэрцам» сузор'я Скарпіёна. Месяц з'явіцца над паўднёва-ўсходнім гарызонтам пасля 22:30 па беларускім часе.
761
11
Падчас агнявога выпрабавання перад чарговым запускам ракета New Glenn кампаніі Blue Origin выбухнула на стартавай пляцоўцы LC
Падчас агнявога выпрабавання перад чарговым запускам ракета New Glenn кампаніі Blue Origin выбухнула на стартавай пляцоўцы LC-36 у Фларыдзе. На шчасце, ніхто не пацярпеў, але маштаб выбуху быў настолькі вялікі, што пашкоджанні стартавага комплексу могуць аказацца вельмі сур'ёзнымі. Гэта ўжо не проста праблема для Blue Origin. New Glenn павінна стаць асноўнай ракетай для запуску месячнага карабля Blue Moon, які NASA выбрала для праграмы Artemis разам са Starship ад SpaceX. Пакуль невядома, наколькі моцна пацярпела пляцоўка і колькі часу зойме расследаванне. Але паколькі LC-36 зараз з'яўляецца адзінай пляцоўкай для запуску New Glenn, гэта можа прывесці да працяглай паўзы ў палётах ракеты. NASA ўжо заявіла, што будзе ацэньваць магчымы ўплыў інцыдэнту на праграму Artemis.
693
12
Гарачыя і кіношныя кадры ад SpaceX з Flight 12 🔥+9
Гарачыя і кіношныя кадры ад SpaceX з Flight 12 🔥
1 173
13
Starship V3 упершыню паляцеў. SpaceX амаль паспяхова запусціла Flight 12 — першы палёт цалкам новага Starship V3. Гэта быў пе+3
Starship V3 упершыню паляцеў. SpaceX амаль паспяхова запусціла Flight 12 — першы палёт цалкам новага Starship V3. Гэта быў першы запуск Starship з кастрычніка 2025 года і дэбют новага пакалення ракеты. Палёт атрымаўся вельмі відовішчным і ў цэлым паспяховым, хаця без праблем не абышлося. Падчас старту адзін з 33 рухавікоў бустара Super Heavy адключыўся, а пазней бустар не змог выканаць поўны манеўр вяртання з-за адмовы рухавікоў і быў страчаны над Мексіканскім залівам. Верхняя ступень Ship 39 таксама страціла адзін рухавік падчас набору хуткасці, але ўсё ж змагла выйсці ў космас. Starship выпусціў 22 макеты Starlink. Два з іх былі абсталяваныя камерамі і перадалі фантастычныя кадры. Пасля гэтага карабель увайшоў у атмасферу і здзейсніў кіраванае прызямленне ў Індыйскім акіяне каля Аўстраліі. Падчас спуску SpaceX праводзіла новыя эксперыменты з цеплааховай і манеўрамі для будучага вяртання на стартовую пляцоўку. У канцы Ship планавана і традыцыйна выбухнуў.
682
14
🔥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн! Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас». Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі! Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!❤️ 👉 YouTube: https://youtu.be/C3f8BxIOIOw 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/46
394
15
Starship Flight 12 перанесены. Новае стартовае акно адкрываецца ў ноч з 21 на 22 траўня: 22 траўня ў 01:30 па беларускім часе
Starship Flight 12 перанесены. Новае стартовае акно адкрываецца ў ноч з 21 на 22 траўня: 22 траўня ў 01:30 па беларускім часе.
603
16
SpaceX афіцыйна пацвердзіла дату Starship Flight 12. Наступны выпрабавальны палёт Starship можа адбыцца ўжо ў ноч з 19 на 20
SpaceX афіцыйна пацвердзіла дату Starship Flight 12. Наступны выпрабавальны палёт Starship можа адбыцца ўжо ў ноч з 19 на 20 траўня. Стартовае акно адкрываецца 20 траўня ў 01:30 ночы па беларускім часе. Гэта будзе адзін з самых важных палётаў у гісторыі праграмы, бо ўпершыню стартуе цалкам новае пакаленне ракеты Starship V3. Што новага ў Flight 12: • дэбютуюць Starship V3 і Super Heavy V3; • упершыню паляцяць новыя рухавікі Raptor 3; • запуск адбудзецца з новай стартавай пляцоўкі Pad 2 у Starbase; • гэта будзе першы палёт значна перапрацаванай версіі ракеты. Што будзе рабіць Booster 19: Першая ступень павінна выканаць узлёт, падзел, разварот і тармазны манеўр, пасля чаго здзейсніць мяккую пасадку ў Мексіканскі заліў. На гэты раз SpaceX не будзе спрабаваць лавіць бустар вежай. Што чакае Ship 39: • разгортванне 22 макетаў спадарожнікаў Starlink новага пакалення; • два апошнія макеты будуць абсталяваныя камерамі і здымуць цеплавы шчыт Starship; • спроба паўторнага запуску аднаго рухавіка Raptor у космасе; • эксперыменты з цеплаахоўнымі пліткамі, у тым ліку з адной загадзя выдаленай пліткай; • выпрабаванне манеўраў, якія імітуюць будучае вяртанне і пасадку ў Starbase. Пасля ўваходу ў атмасферу Starship павінен прызямліцца ў Індыйскім акіяне недалёка ад Аўстраліі. Прамая трансляцыя пачнецца прыкладна за 30 хвілін да старту.
765
17
Упершыню Starship V3 сабраны цалкам. На стартавай пляцоўцы ў Starbase упершыню разам усталявалі Starship і Super Heavy версіі+6
Упершыню Starship V3 сабраны цалкам. На стартавай пляцоўцы ў Starbase упершыню разам усталявалі Starship і Super Heavy версіі V3. Гэта першая поўнасцю сабраная ракета новага пакалення, якая ўжо зусім хутка пройдзе фінальныя перадпалётныя выпрабаванні.
794
18
SpaceX паказала ўражлівыя кадры поўнага статычнага агнявога тэсту Super Heavy V3, калі ўсе 33 рухавікі Raptor працавалі на по+1
SpaceX паказала ўражлівыя кадры поўнага статычнага агнявога тэсту Super Heavy V3, калі ўсе 33 рухавікі Raptor працавалі на поўнай магутнасці амаль 14 секунд. На відэа асабліва добра відаць вар'яцкія ўдарныя хвалі ад працы рухавікоў. Цяпер чакаем наступны этап: усталяванне Starship S39 на Booster 19. Пасля гэтага ракета будзе амаль гатовая да фінальнай генеральнай рэпетыцыі перад Flight 12. Пакуль запуск чакаецца не раней за 15 траўня 🚀
0
19
12 000+ здымкаў Artemis II. NASA апублікавала больш за 12 000 фота з місіі Artemis II . I там сапраўды ёсць на што паглядзець+3
12 000+ здымкаў Artemis II. NASA апублікавала больш за 12 000 фота з місіі Artemis II . I там сапраўды ёсць на што паглядзець.
0
20
12 000+ здымкаў Artemis II. NASA апублікавала больш за 12 000 фота з місіі Artemis II — і там сапраўды ёсць на што паглядзець.
0