cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра

پست‌های تبلیغاتی
301
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+47 روز
+630 روز
توزیع زمان ارسال

در حال بارگیری داده...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تجزیه و تحلیل انتشار
پست هابازدید ها
به اشتراک گذاشته شده
ديناميک بازديد ها
01
🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію 📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё. 📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды. 👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках. 🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё. ❓Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе. ❗️Курсы можна паглядзець на сайце Васьміног #курсы
751Loading...
02
Ці задумваліся вы калісьці, колькі выбітных жанчын пакінулі яркі след у гісторыі Беларусі? 👭 На сайце “Васьмінога” дасяжны курс “Жаночая гісторыя Беларусі” “Гэты курс – спроба падсвяціць, зрабіць бачнымі жаночыя постаці нашай гісторыі. Паказаць звыклыя вобразы з нечаканага ракурсу. Раскрыць, якія перашкоды даводзілася праходзіць жанчынам цягам стагоддзяў толькі для таго, каб праявіць сябе, пайсці сваёй дарогай.” — Гаворыцца ў анатацыі да курсу. 👀 Курсы скіраваныя на навучэнцаў 12-16 год, якія маюць пачатковае ўяўленне пра гісторыю Беларусі. 📌 Курс пачынаецца са знаёмства з цікавымі фактамі з жыцця жанчын у першабытныя часы. І працягваецца інфармацыяй пра першых князёўнаў беларускіх зямель, вялікіх княгінь ВКЛ. У курсе прыводзяцца прыклады паспяховых жанчын у беларускай гісторыі, а таксама жанчын-ваярак і ўдзельніц паўстанняў. Васьміног #курсы
811Loading...
03
Настаўніца фізікі і стваральніца беларускай прасторы «аКсяродак» Аксана Акуневіч згадвае, як на гарышчы знайшла падручнік па фізіцы на беларускай мове.  📌 "За год перад ад'ездам я многа вандравала па Беларусі, у тым ліку, па сваяках. Я таксама некалькі разоў была ў доме сваёй бабы Нюры (Ганна) Калала і дзеда Мішы Стальмашэнка, у вёсцы Поўшава (Казённыя Лычыцы), паміж Шчорсамі і Любчай у Навагрудскім раёне. Месцы, дзе нарадзіўся і вырас мой бацька, Павел, самы малодшы з 4 дзяцей.  🏠 📖 І там, на гарышчы, у пыле і пілавінні, якім засыпалі столь, каб цяпло не сыходзіла, я знайшла падручнік “Фізікі” за 6 клас (7 клас сучаснай школы). Аўтары Пёрышкін і Родзіна, пад рэдакцыяй акадэміка Кікоіна. ❗️НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!! 👉 Выдавецтва “Народная асвета”, Мінск, 1968. Друкарня выдавецтва “Звязда”. Перакладчыкі Л.Т. Карповіч і З.В.Старынская. Тыраж 105 тысяч! Відавочна, что гэтыя падручнікі былі для ўсіх класаў. ❓Сябры, можа хто ведае, дзе знайсці іншыя? " Васьміног
1041Loading...
04
А вы паглядзелі ўжо нашыя курсы “Васьмінога”? ❗️Курсы дасяжныя на сайце Васьмінога. “Мы рады прадставіць зусім новую адукацыйную платформу, распрацаваную спецыяльна для беларускіх дзяцей, напоўненую курсамі, якія аднолькава абяцаюць задавальненне і навучанне. Наша платформа простая ў карыстанні і даступная з дому або ў дарозе. Незалежна ад таго, пачатковец вы, філосаф ці будучы гісторык — тут кожны знойдзе што-небудзь для сябе. Далучайцеся да нас, каб не толькі вучыцца, але і кінуць выклік вашай творчасці і абудзіць вашу цікаўнасць”, — запрашае да навучання на платформе “Васьмінога” кіраўнік адукацыйнага праекту Аляксей Канстанцінаў. 🎞 Глядзіце відэа пра нашыя курсы. Васьміног
5249Loading...
05
🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей 🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў 📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі. Сярод прадметаў: ➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі; ➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове"; ➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі; курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!" ➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя. ❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога" Васьміног #курсы
55910Loading...
06
Тэатральная студыя для дзяцей “Купалінка” закрыццё года адзначыць трыма прэм’ерамі ⏰ Паказ спектакляў з удзелам падапечных студыі адбудзецца 5 чэрвеня ў Мазавецкім інстытуце культуры. Warta паразмаўляла з рэжысёркай тэатральнай студыі Наталляй Локіць пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі”. Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.👉 ❗️Дарэчы, некаторыя напрамкі работы “Купалінкі” падтрымліваліся Васьміногам. Так, летась беларуская арганізацыя ў Варшаве “Купалінка” паспяхова правяла арт-летнік для дзетак. Арганізатары зрабілі вялікі дапаможнік на 17 старонак для тых, хто хоча таксама рэалізаваць такія імпрэзы. І гэты арт-летнік "Купалінкі" быў падтрыманы Васьміногам. Чытаць размову цалкам можна тут. Васьміног
1592Loading...
07
Жахлівая сітуацыя: беларускую мову для здачы экзамену выбралі ў 4 разы меней вучняў, чым рускую 😢 🔖 У Беларусі адбыўся цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове. Паводле Мінадукацыі, на яго запісаліся 55,7 тысяч выпускнікоў. З іх — усяго 11,5 тысяч абралі для здачы беларускую мову. 😱 А 44,2 тысяч — рускую. 😢😡 У Беларусі няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасці. А, паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, на беларускай мове навучаюцца ўсяго 10% школьнікаў. 🙈 Васьміног
1500Loading...
08
Адна з прычын адсутнасці на ЦЭ — прызыў у армію У Беларусі 27 траўня адбыўся першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 667 навучэнцаў. Самым папулярным прадметам была матэматыка: яго здавалі 35,4% зарэгістраваных на ЦЭ. 🧐 Як паведамляе Мінадукацыі, на ЦЭ не з’явіўся 151 навучэнец. Прычын для пропуску было некалькі. На першым месцы - хвароба: 50 чалавек прапусціла з гэтай прычыны. 🔫 На другім месцы - прызыў у армію: з гэтай прычыны не з’явілася 12 чалавек. Маладыя людзі маюць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Напрыклад, пасля сканчэння коледжу адтэрміноўка для паступлення ў ВНУ не прадастаўляецца. Васьміног
1730Loading...
09
З -за мяжы перастаў адкрывацца сайт Мінадукацыі 🧐 Сайт Міністэрства адукацыі edu.gov.by/ не адкрываецца нават пры выкарыстанні ВПН. Яшчэ на мінулым тыдні інтэрнэт-рэсурс міністэрства быў дасяжны. Так супала, што сайт Мінадукацыі стаў недасяжны з-за мяжы, калі ў Беларусі пачаўся цэнтралізаваны экзамен. Менавіта 27 траўня адбыўся ЦЭ па вучэбным прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 668 навучэнцаў. Вынікі па ЦЭ стануць вядомымі не пазней за 10 працоўных дзён. 30 траўня адбудзецца ЦЭ па беларускай ці па рускай мове. Васьміног
1450Loading...
10
🔔 У Беларусі праходзяць апошнія званкі. З якімі вынікамі прыйшлі школы ў Беларусі напрыканцы навучальнага года? ➡️ Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ. ➡️ Дзесяцікласнікі ў Беларусі апошні год вывучаюць “Гісторыю Беларусі” ➡️ З 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". ➡️ Засталося толькі 10 % беларускамоўных класаў. ➡️ Засталося ўсяго 6 прыватных школ. ➡️ Збіраюцца ўводзіць адзіную форму для школьнікаў. ➡️ Папяровы дзённік дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу. ➡️ Большасць класных і інфармацыйных гадзін было прысвечана патрыятычным тэмам. ➡️ Для навучэнцаў 5-7 класаў стварылі падручнік па фінансавай пісьменнасці. ➡️ З 1 верасня 2024 усе школы пяройдуць на новыя правілы арганізацыі харчавання. ❓А якія б вынікі школ у Беларусі адзначылі б вы? Дзяліцеся ў каментарыях. Васьміног
1711Loading...
11
Сустрэча світанку выпускнікамі: арганізавана, па вызначаных маршрутах і з суправаджэнні міліцыі ⏰ 💃 Выпускныя вечары для школьнікаў адбудуцца 14 чэрвеня. Яны скончацца традыцыйнай сустрэчай світанку. Аднак не самавольнай, а арганізаванай педагогамі, па вызначаных Міністэрствам адукацыі маршрутах і ў суправаджэнні міліцыі. Пра гэта паведаміла журналістам кансультант Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская: “Усіх хвалююць пытанні бяспекі, не толькі ў сценах школы, але і калі выйдуць сустракаць світанак, і пагуляць яшчэ па вуліцах горада. І тут суправаджэнне будзе забяспечанае калегамі з органаў унутраных спраў. Вызначаныя лакацыі, маршруты”. 🎉А вось у нашых суседзяў, у Польшчы, выпускных вечароў няма. Тут навучэнцы ліцэяў святкуюць "стотыднёўку" — дзень, калі застаецца сто дзён да экзаменаў. Аднак святы гэтыя праводзяцца часцей па-за межамі ліцэяў, у кавярнях ці рэстарацыях. І, зразумела, без суправаджэння сілавікоў. Васьміног
1640Loading...
12
Курсы анлайн для дзяцей па біялогіі 🐸, геаграфіі 🌋 і прыродазнаўстве 🌱 ад “Беларускай школы ў Варшаве” ☀️ Курсы будуць адбываецца ўлетку. “Заняткі падыдуць як тым, хто атрымлівае адукацыю на замежнай мове і хоча замацаваць веды, так і тым, хто проста цікавіцца наваколлем. ” — Гаворыцца на старонцы “Беларускай школы ў Варшаве”. На занятках школьнікі даведаюцца пра загадкі старажытных мораў, што такое вірусы, які адрас Зямлі, як прагназаваць землятрусы і многае іншае. Для запісу неабходна звярнуцца ў асабістыя @bel.szkola.wawa (інстаграм) ці @belszkola (тэлеграм) 🙌 Увага: заняткі — платныя 🔥 Васьміног
1781Loading...
13
😢 Улады Беларусі і Расеі збіраюцца інтэграваць і аб’яднаць узроўні спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Дзеля гэтага ствараецца Асацыяцыя каледжаў Беларусі і Расеі. Як адзначалалася ў базавым даследаванні стану беларускай адукацыі пасля 2020 года, праведзенага ў межах праекта “Васьміног”, галоўны бенефіцыяр цяперашняй ізаляцыі Беларусі — менавіта Расея. (Падрабязней пра даследаванне тут) Таксама міністры адукацыйных ведамстваў Расеі і Беларусі дамовіліся пра актывізацыю школьных амбенаў і падрыхтоўцы дамовы аб адзіным лічбавым кантэнце па пытаннях выхавання. Тым часам, сёлета ўзніклі цяжкасці з падачай дакументаў для паступлення за мяжу для беларускіх абітурыентаў. Гэта звязаны з тым, што Дэпартамент якасці адукацыі РБ перастаў выдаваць даведкі, што школа мае права выдаваць дакументы дзяржузору. Менавіта гэтыя дакументы пачалі патрабаваць, напрыклад, пры паступленні ў Польшчы пасля спынення Пагаднення паміж Беларусяй і Польшчай аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі. Васьміног
1930Loading...
14
Хочаце вучыцца там, дзе Скарына? Даведайцеся як, падчас анлайн-сустрэчы Магістрант і амбасадар Ягелонскага ўніверсітэта Раман Адамовіч пазнаёміць і падкажа, як паступіць у найстарэйшае ВНУ Еўропы.Таксама падчас сустрэчы можна даведацца, як арганізаваная ўступная кампанія, якія дакументы патрэбныя, колькі каштуе жыццё ў Кракаве і іншыя. ⏰ Сустрэча адбудзецца 22 траўня ў 18.00 па Мінску. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца на сайце: https://adu.place/anlayn-sustrecha-pra-pastuplyennye-w-yahyelonski-wnivyersitet-paspyey-zapisacca/ Васьміног
1671Loading...
15
Дзесяцікласнікі ў Беларусі апошні год вывучаюць “Гісторыю Беларусі” 😢  З 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".  "На гэты момант для школьнікаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» — гэта два розныя прадметы, якія не маюць цеснай сувязі. Але менавіта гэтага інтэграванага ўяўлення пра гістарычны працэс не хапала сістэме адукацыі. Важна, каб дзеці разумелі, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі, як яны звязаныя", —адзначаў у паведамленні пра гэтую навацыю міністр адукацыі Андрэй Іванец яшчэ ў пачатку 2024 года. Аргументуецца ўвядзенне гэтай змены тым, што "сёння ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю, «падагнаць» факты пад пэўнае бачанне".  Васьміног
1552Loading...
16
🔔 25 траўня для школьнікаў празвініць апошні званок 📚Школьныя заняткі для выпускнікі 9 і 11 класаў, якія сёлета здаюць іспыты, скончацца 24 траўня. І ўжо праз тры дні 11 класы будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен па выбары, а 30 траўня — ЦЭ па беларускай ці па рускай мове. Для 9 класаў экзамены пройдуць з 3 па 10 чэрвеня. 🗓Навучэнцы іншых класаў, якія сёлета не здаюць іспыты, будуць вучыцца да 31 мая. Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у 2024 годзе дзявятыя класы скончаць прыкладна 100 тысяч навучэнцаў, 11-ыя — прыкладна 50 тысяч. 🎉 Выпускныя вечары для 11 класаў Мінадукацыі рэкамендуе праводзіць у школах. У рэдкіх выпадках для гэтага могуць быць выдзеленыя плошчы ўстаноў культуры і дадатковай адукацыі. Васьміног
1970Loading...
17
📕У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў авантурны раман "Капітан Лятучая Рыба”, ілюстраваны музыкам Лявонам Вольскім. Ягоны аўтар, Альгерд Бахарэвіч, адзначае, што кнігу напісаў для ўзросту ад 14 да 140 гадоў. Так што, школьнікі старэйшых класаў акурат падпадаюць пад мэтавую групу. 🚞 🛳 🛬“Капітан Лятучая Рыба” — кніжка пра вялікае беларускае падарожжа. Пашпарты і гатэлі, цягнікі і самалёты, караблі і межы — вось дэкарацыі для гэтага рамана. Прыгоды гераіні пачынаюцца ў еўрапейскім партовым горадзе, а завяршаюцца ў... А паміж гэтымі пунктамі — краіны, якія ёсць і якіх няма. Краіны, якіх лепш не было б — і краіны, якія маглі б шчаслівейшымі. Краіны, якія прысніліся і краіны, якія мы не выбіраем.” — Напісаў Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва "Янушкевіч", на маркетплейсе Allegro і на Amazon. Васьміног
1930Loading...
18
👩‍💻🧑‍💻У рамках школьных лабараторый праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшло абмеркаванне тэмы “Крызіс сучасных сістэм адукацыі”. ❓Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі даць адказ на пытанне, у чым есць сутнасць праблем беларускай адукацыі і наколькі яны звязаныя (ці не звязаныя) з глабальнымі адукацыйнымі выклікамі. ❗️Былі абмеркаваныя наступныя пытанні: ➡️ Чаму сёння адбываецца трансфармацыя сучасных адукацыйных сістэм? ➡️ Якім чынам гэта ўплывае (ці не ўплывае) на выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская адукацыя? ➡️ Ці можа міжнародны вопыт дапамагчы беларускай адукацыі вырашыць уласныя праблемы? Сярод выклікаў была пазначаная таксама сумная рыса нашага часу, як “падзел”. То бок тое, што падзяляе цяпер людзей, якія хочуць працаваць і вучыцца ў адной  адукацыйнай прасторы, але знаходзяцца знутры і звонку Беларусі. ✅ Падрабязней: https://vasminoh.school/kryzis-glabalnyh-sistjem-adukacyi-anlajn-dyskusija-vasminoga/ Васьміног
1771Loading...
19
ℹ️ Працягваем распавядаць пра youtube-каналы адукацыйнай скіраванасці, якія могуць цікавыя школьнікам. З’явіўся канал “Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура”. Як ужо зразумела з назвы, канал прысвечаны падарожжам па Беларусі, яе архітэктуры і гісторыі. “Мы расказваем пра захапляльныя архітэктурныя шэдэўры, выдатныя гістарычныя мясціны і ўнікальныя традыцыі дзіўнай краіны ў самым сэрцы Еўропы.” — Гаворыцца ў анатацыі да відэаканала. 🎞 На дадзены момант на канале можна знайсці два відэа працягласцю 3 хвіліны: “Паставы, якія вы яшчэ не бачылі! З жабрацкага паселішча — у файны каменны горад” і “Галоўны цэнтр мальтыйскіх рыцараў у Беларусі: Сталовічы”. А таксама некалькі кароткіх відэа: “Архітэктурныя скарбы Паставаў”, “Скарбы Ашмяншчыны”, “Як Тызенгаўз змяніў Паставы” і іншыя. 👀 Стваральнікі канала абяцаюць распавядаць пра самыя ўражлівыя будынкі і помнікі архітэктуры, а таксама пра дзіўныя падзеі, якія пакінулі свой след у гісторыі. Васьміног #ютубдзецям #youtubeдзецям #відэашкольнікам
1840Loading...
20
Шакуючая статыстыка: за 18 год колькасць абітурыентаў, якія пісалі ЦТ па беларускай мове зменшылася ў 40 разоў 😱 Што праўда, у значнай ступені зменшылася і агульная колькасць абітурыентаў. Дырэктар Установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” Мікалай Фяськоў у артыкуле “Аб асноўных выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2005 г.” падае агульную лічбу ўдзельнікаў ЦТ у 525411 чалавек. З іх — больш за 122 тысячы чалавек абралі для здачы беларускую мову. У 2010 годзе ў ЦТ прымала ўдзел 172 тысячы ўдзельнікаў. А цяпер вынікі за 2024 год. Агульная колькасць чалавек, якія запісаліся на ЦТ — амаль 55 тысяч удзельнікаў. Колькі з іх зарэгістравалася на беларускую мову не паведамляе ні Мінадукацыі, ні Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але ў 2023 год ЦТ па беларускай мове здавала больш за 3 тысячы чалавек. У параўнанні з 2005 годам — гэта ў 40 разоў меней. Васьміног
4284Loading...
🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію 📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё. 📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды. 👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках. 🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё. ❓Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе. ❗️Курсы можна паглядзець на сайце Васьміног #курсы
نمایش همه...
👍 4 2
00:11
Video unavailableShow in Telegram
Ці задумваліся вы калісьці, колькі выбітных жанчын пакінулі яркі след у гісторыі Беларусі? 👭 На сайце “Васьмінога” дасяжны курс “Жаночая гісторыя Беларусі”
“Гэты курс – спроба падсвяціць, зрабіць бачнымі жаночыя постаці нашай гісторыі. Паказаць звыклыя вобразы з нечаканага ракурсу. Раскрыць, якія перашкоды даводзілася праходзіць жанчынам цягам стагоддзяў толькі для таго, каб праявіць сябе, пайсці сваёй дарогай.”
— Гаворыцца ў анатацыі да курсу. 👀 Курсы скіраваныя на навучэнцаў 12-16 год, якія маюць пачатковае ўяўленне пра гісторыю Беларусі. 📌 Курс пачынаецца са знаёмства з цікавымі фактамі з жыцця жанчын у першабытныя часы. І працягваецца інфармацыяй пра першых князёўнаў беларускіх зямель, вялікіх княгінь ВКЛ. У курсе прыводзяцца прыклады паспяховых жанчын у беларускай гісторыі, а таксама жанчын-ваярак і ўдзельніц паўстанняў. Васьміног #курсы
نمایش همه...
11.mp413.11 MB
🔥 6👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Настаўніца фізікі і стваральніца беларускай прасторы «аКсяродак» Аксана Акуневіч згадвае, як на гарышчы знайшла падручнік па фізіцы на беларускай мове.  📌 "За год перад ад'ездам я многа вандравала па Беларусі, у тым ліку, па сваяках. Я таксама некалькі разоў была ў доме сваёй бабы Нюры (Ганна) Калала і дзеда Мішы Стальмашэнка, у вёсцы Поўшава (Казённыя Лычыцы), паміж Шчорсамі і Любчай у Навагрудскім раёне. Месцы, дзе нарадзіўся і вырас мой бацька, Павел, самы малодшы з 4 дзяцей.  🏠 📖 І там, на гарышчы, у пыле і пілавінні, якім засыпалі столь, каб цяпло не сыходзіла, я знайшла падручнік “Фізікі” за 6 клас (7 клас сучаснай школы). Аўтары Пёрышкін і Родзіна, пад рэдакцыяй акадэміка Кікоіна. ❗️НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!! 👉 Выдавецтва “Народная асвета”, Мінск, 1968. Друкарня выдавецтва “Звязда”. Перакладчыкі Л.Т. Карповіч і З.В.Старынская. Тыраж 105 тысяч! Відавочна, что гэтыя падручнікі былі для ўсіх класаў. ❓Сябры, можа хто ведае, дзе знайсці іншыя? " Васьміног
نمایش همه...
👍 9
02:05
Video unavailableShow in Telegram
А вы паглядзелі ўжо нашыя курсы “Васьмінога”? ❗️Курсы дасяжныя на сайце Васьмінога. “Мы рады прадставіць зусім новую адукацыйную платформу, распрацаваную спецыяльна для беларускіх дзяцей, напоўненую курсамі, якія аднолькава абяцаюць задавальненне і навучанне. Наша платформа простая ў карыстанні і даступная з дому або ў дарозе. Незалежна ад таго, пачатковец вы, філосаф ці будучы гісторык — тут кожны знойдзе што-небудзь для сябе. Далучайцеся да нас, каб не толькі вучыцца, але і кінуць выклік вашай творчасці і абудзіць вашу цікаўнасць”, — запрашае да навучання на платформе “Васьмінога” кіраўнік адукацыйнага праекту Аляксей Канстанцінаў. 🎞 Глядзіце відэа пра нашыя курсы. Васьміног
نمایش همه...
rolik_kursy.mp4158.93 MB
🔥 12 1
Photo unavailableShow in Telegram
🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей 🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў 📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі. Сярод прадметаў: ➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі; ➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове"; ➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі; курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!" ➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя. ❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога" Васьміног #курсы
نمایش همه...
7
Тэатральная студыя для дзяцей “Купалінка” закрыццё года адзначыць трыма прэм’ерамі ⏰ Паказ спектакляў з удзелам падапечных студыі адбудзецца 5 чэрвеня ў Мазавецкім інстытуце культуры. Warta паразмаўляла з рэжысёркай тэатральнай студыі Наталляй Локіць пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі”. Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.👉 ❗️Дарэчы, некаторыя напрамкі работы “Купалінкі” падтрымліваліся Васьміногам. Так, летась беларуская арганізацыя ў Варшаве “Купалінка” паспяхова правяла арт-летнік для дзетак. Арганізатары зрабілі вялікі дапаможнік на 17 старонак для тых, хто хоча таксама рэалізаваць такія імпрэзы. І гэты арт-летнік "Купалінкі" быў падтрыманы Васьміногам. Чытаць размову цалкам можна тут. Васьміног
نمایش همه...
6🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Жахлівая сітуацыя: беларускую мову для здачы экзамену выбралі ў 4 разы меней вучняў, чым рускую 😢 🔖 У Беларусі адбыўся цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове. Паводле Мінадукацыі, на яго запісаліся 55,7 тысяч выпускнікоў. З іх — усяго 11,5 тысяч абралі для здачы беларускую мову. 😱 А 44,2 тысяч — рускую. 😢😡 У Беларусі няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасці. А, паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, на беларускай мове навучаюцца ўсяго 10% школьнікаў. 🙈 Васьміног
نمایش همه...
🤬 7
Photo unavailableShow in Telegram
Адна з прычын адсутнасці на ЦЭ — прызыў у армію У Беларусі 27 траўня адбыўся першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 667 навучэнцаў. Самым папулярным прадметам была матэматыка: яго здавалі 35,4% зарэгістраваных на ЦЭ. 🧐 Як паведамляе Мінадукацыі, на ЦЭ не з’явіўся 151 навучэнец. Прычын для пропуску было некалькі. На першым месцы - хвароба: 50 чалавек прапусціла з гэтай прычыны. 🔫 На другім месцы - прызыў у армію: з гэтай прычыны не з’явілася 12 чалавек. Маладыя людзі маюць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Напрыклад, пасля сканчэння коледжу адтэрміноўка для паступлення ў ВНУ не прадастаўляецца. Васьміног
نمایش همه...
😨 4
Photo unavailableShow in Telegram
З -за мяжы перастаў адкрывацца сайт Мінадукацыі 🧐 Сайт Міністэрства адукацыі edu.gov.by/ не адкрываецца нават пры выкарыстанні ВПН. Яшчэ на мінулым тыдні інтэрнэт-рэсурс міністэрства быў дасяжны. Так супала, што сайт Мінадукацыі стаў недасяжны з-за мяжы, калі ў Беларусі пачаўся цэнтралізаваны экзамен. Менавіта 27 траўня адбыўся ЦЭ па вучэбным прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 668 навучэнцаў. Вынікі па ЦЭ стануць вядомымі не пазней за 10 працоўных дзён. 30 траўня адбудзецца ЦЭ па беларускай ці па рускай мове. Васьміног
نمایش همه...
😱 5 1

🤔 3