cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра

پست‌های تبلیغاتی
294
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+530 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

ℹ️ Працягваем распавядаць пра youtube-каналы адукацыйнай скіраванасці, якія могуць цікавыя школьнікам. З’явіўся канал “Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура”. Як ужо зразумела з назвы, канал прысвечаны падарожжам па Беларусі, яе архітэктуры і гісторыі. “Мы расказваем пра захапляльныя архітэктурныя шэдэўры, выдатныя гістарычныя мясціны і ўнікальныя традыцыі дзіўнай краіны ў самым сэрцы Еўропы.” — Гаворыцца ў анатацыі да відэаканала. 🎞 На дадзены момант на канале можна знайсці два відэа працягласцю 3 хвіліны: “Паставы, якія вы яшчэ не бачылі! З жабрацкага паселішча — у файны каменны горад” і “Галоўны цэнтр мальтыйскіх рыцараў у Беларусі: Сталовічы”. А таксама некалькі кароткіх відэа: “Архітэктурныя скарбы Паставаў”, “Скарбы Ашмяншчыны”, “Як Тызенгаўз змяніў Паставы” і іншыя. 👀 Стваральнікі канала абяцаюць распавядаць пра самыя ўражлівыя будынкі і помнікі архітэктуры, а таксама пра дзіўныя падзеі, якія пакінулі свой след у гісторыі. Васьміног #ютубдзецям #youtubeдзецям #відэашкольнікам
نمایش همه...
🔥 2👍 1
Шакуючая статыстыка: за 18 год колькасць абітурыентаў, якія пісалі ЦТ па беларускай мове зменшылася ў 40 разоў 😱 Што праўда, у значнай ступені зменшылася і агульная колькасць абітурыентаў. Дырэктар Установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” Мікалай Фяськоў у артыкуле “Аб асноўных выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2005 г.” падае агульную лічбу ўдзельнікаў ЦТ у 525411 чалавек. З іх — больш за 122 тысячы чалавек абралі для здачы беларускую мову. У 2010 годзе ў ЦТ прымала ўдзел 172 тысячы ўдзельнікаў. А цяпер вынікі за 2024 год. Агульная колькасць чалавек, якія запісаліся на ЦТ — амаль 55 тысяч удзельнікаў. Колькі з іх зарэгістравалася на беларускую мову не паведамляе ні Мінадукацыі, ні Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але ў 2023 год ЦТ па беларускай мове здавала больш за 3 тысячы чалавек. У параўнанні з 2005 годам — гэта ў 40 разоў меней. Васьміног
نمایش همه...
😱 5
Падбока кніг і фільмаў на тэму вайну Падрыхтавалі для вас уласную падборку кніг і фільмаў на беларускай мове на тэму ІІ Сусветнай вайны, якія можна пачытаць і абмеркаваць са школьнікамі. 🎞 Анімацыйны фільм Калі вы яшчэ не глядзелі мультфільм “Доўгія-доўгія вакацыі” ў перакладзе на беларускую мову, то на канале Gavarun.by акурат даступныя ўсе серыі. Падзеі ў стужцы адбываюцца ў акупаванай падчас ІІ сусветнай вайны Францыі. У стужцы прыгожая музыка і захапляльныя прыгоды герояў, а напрыканцы – рэальныя згадкі тых, хто падчас ІІ сусветнай вайны быў дзіцёнкам. І ўсе серыі фільма перакладзеныя на беларускую мову. 📚Кнігі: “У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч. “Знак Бяды”, "Сотнікаў", "У тумане" Васіля Быкава. "Скрыжалі майго маленства" Барыса Манцэвіча На жаль, на беларускую мову не перакладзеныя такія сусветна вядомыя і вартыя для прачытання кнігі, як “Дзённік Ганны Франк”, “Біяграфія плюшавага мядзведзя” Томі Унгерэра ці "Мішка і Фрэд" Ірыс Аргаман. Васьміног #кнігі
نمایش همه...
👍 2
🎞"English з Наталкай” вяртаецца з новымі ўрокамі
🥦🍔🥐 “Цяперака штотыдзень будзем радаваць вас заняткамі на самую смачную тэму — Ежа. У новым выпуску абмяркуем з Наталкай розныя прадукты і традыцыі харчавання ў Беларусі і Англіі.”
— Гаворыцца ў пабліку "English з Наталкай” у Інстаграме. ✔️Таксама на канале "English з Наталкай” можна знайсці цікавыя ўрокі ангельскай для 5 класа паводле падручніка Лапіцкай. Гэта школьны матэрыял, патлумачаны простымі словамі, новыя тэхнікі навучання і запамінання — яскравыя вобразы, мнематэхнікі, гульні і цікавыя заданні. Выкладае ангельскую мову пісьменніца Наталка Харытанюк. 📌 Як пішуць у каментарах пад відэа на канале YouTube "English з Наталкай”, “як крута, што можна вучыць англійскуб і беларускую, праглядаючы такія відэа. ✅ Падпісвайцеся на "Васьмінога" у іншых сацсетках: instagram і facebook — у нас усё пра адукацыю! Васьміног #навучанне #відэадзецям
نمایش همه...
4
🐣🐇5 траўня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень. Віншуем са святамі. ❗️Дарэчы, а ці ведаеце вы, што да 1998 года другі дзень пасля Вялікадня, як і ў большасці заходніх краін, быў выходным. Аднак у панядзелак беларускія школьнікі пойдуць вучыцца. Васьміног
نمایش همه...
👍 2
Вывучаем беларускую мову разам з Ліхтарыкам. ❗️На youtube з’явіўся канал “Беларуская мова з Ліхтарыкам” для вывучэння беларускай мовы. “Цікавыя лексічныя матэрыялы, практыкаванні на замацаванне новых слоў, вясёлыя тэксты, інтэрактыўныя гульні і загадкі”, -- гаворыцца ў анатацыі. 🎞 На канале размешчана 9 відэа. Сярод іх -- “Часткі цела”, “Назвы посуду”, “Хто можа вылупіцца з яйка?”, “Вясна. Назвы вясновых месяцаў па-беларуску” і іншыя. Таксама “Беларуская мова з Ліхтарыкам” мае паблік у фэйсбук, дзе размяшчаюцца не толькі відэа, а таксама гульні, словы для запамінання, загадкі, прыказкі і практыкаванні. Васьміног #адукацыяпабеларуску #беларускаяадукацыя #беларускаямова #роднаямова #навучанне
نمایش همه...
3🔥 2
Раптам вы не ведалі, то працягваецца праграма падтрымкі праходжання моўных курсаў ад праграмы EU4Belarus – SALT. ✅ Падаць на яе маюць у тым ліку навучэнцы сярэдніх, сярэдне-спецыяльных ці вышэйшых устаноў, якіх пераследвалі па палітычных матывах. Сярод падтрымкі -- аплата аднаго моўнага курсу коштам да 1200 еўра. Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету і прадставіць пацвярджальныя дакументы, уключаючы пасведчанне аб рэпрэсіях і дакументы аб навучанні. Падрабязней можна пачытаць на сайце праграмы EU4Belarus – SALT. ❗️А яшчэ EU4Belarus – SALT абяцае ў пачатку траўня абвясціць новыя конкурсы. Васьміног
نمایش همه...
👍 4
❓🗣 А вы слухалі новы гістарычна-сямейны падкаст па-беларуску ад аўтара бестселера “Кароткая гісторыя Беларусі” Аляксандра Краўцэвіча і Юліі Краўцэвіч у ролі сярэдняй дачкі? 👉 Калі не, наперадзе выходныя — і акурат можна паслухаць падкаст “Без доктара навук не разабрацца” ў Tik-Tok, Instagram і Youtube.  “Тут мы гутарым аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка. Успамінаем нашую гісторыю і прыпамінаем мае дзіцячыя траўмы. Дыскутуем, хто быў важнейшы, Кейстут ці Альгерд, і чаму я павінна быць улюбёнай дачкой спадара прафесара”, — тлумачыць Юлія ў трэйлеры да падкастаў мэту з’яўлення будучых матэрыялаў. 🎧 За няпоўныя два месяцы з’явілася тры падкасты, аб’яднаныя загалоўкам “Чаму Беларусь такая небеларуская?”: “Шляхецкі пачатак”, “XVIII стагоддзе”, “глыбей у заняпад”. Падкасты ўяўляюць сабой размову паміж Юліяй і яе бацькам Аляксандрам Краўцэвічам. Юлія задае пытанні, а кандыдат гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч ёй адказвае. Васьміног #гісторыя #адукацыяпабеларуску #беларускаяадукацыя
نمایش همه...
🔥 6❤‍🔥 3
☀️Паглядзіце, як прыгожа выглядае настаўніца беларускай мовы ў народным строі Настаўніца па беларускай мове Святлана паходзіць сама з Магілёўшчыны. І сфатаграфавалася яна ў строі са свайго рэгіёна. Ткала і вышывала строй майстрыха з з вёскі Янава Магілёўскай вобласці Кузьменка Соф'я Аврамаўна, якая нарадзілася ў 1904 годзе. ❗️Праект фотасесій сучасных жанчын у старадаўніх строях распачалі калекцыянерка этнічнага і антыкварнага тэкстылю і ювелірных вырабаў @skarodzitsa і фатограф Кацярына Аракчэева. “Неверагодна цікава адлюстраваць, як ажываюць старадаўнія строі, калі апрануць іх на сучасных прыгажунь.” - Напісана на старонках калекцыянеркі і фатографкі ў Інстаграме. Васьміног #народныстрой #настаўніца
نمایش همه...
7👍 1
10 гадоў таму ў Беларусі ў школах увялі электронныя дзённікі. ✍️ Аднак беларускія школьнікі дагэтуль працягваюць кожны тыдзень перапісваць ад рукі адзін і той жа расклад урокаў. 💰Ды яшчэ і пашыраная версія электроннага дзённіка, як аказалася, з’яўляецца платнай для бацькоў. 📖 Больш за тое, папяровыя дзённікі можна выкарыстоўваць у школах не ўсе, а толькі тыя, якія дазволіць Міністэрства адукацыі. 🤷 Планаў адмяняць папяровыя дзённікі пакуль у Міністэрства няма. Нават наадварот: электронны дзённік не з’яўляецца абавязковым і прымаецца дырэктарам ва ўзгадненні з бацькамі вучняў. А вось папяровы носьбіт -- дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу. У адрозненне, напрыклад, у еўрапейскіх краін, дзе ўжо адмовіліся ад папяровых дзённікаў і школьнікам не даводзіцца кожны тыдзень запаўняць ягоныя старонкі. ❓А што думаеце вы? Дзяліцеся ў каментарах. Васьміног
نمایش همه...
👍 3