cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

PALATNO

PALATNO расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. Свежы артыкул — кожны дзень. Наш сайт: https://palatno.media/

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
262
مشترکین
+124 ساعت
+117 روز
+1930 روز
توزیع زمان ارسال

در حال بارگیری داده...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تجزیه و تحلیل انتشار
پست هابازدید ها
به اشتراک گذاشته شده
ديناميک بازديد ها
01
Як жывуць і што ствараюць брэнды, якія нарадзіліся пасля беларускіх пратэстаў 2020 год змяніў Беларусь у многіх аспектах. На фоне бурных пратэстаў у свеце беларускай моды ўзнікла новая хваля крэатыву. Група дызайнераў скарысталася момантам, каб запусціць уласныя брэнды. Яны напоўненыя духам супраціву і надзеі. Дызайнеры і сёння працягваюць кідаць выклік цяжкасцям, выкарыстоўваюць сваё майстэрства, каб расказваць пра культурную самабытнасць, пераасэнсоўваючы беларускую моду ў час перамен. ▪️ Znivien. Гісторыя брэнда пачалася ў 2021 годзе. Стваральнік Уладзімір жыў у Беларусі, займаўся арт-пратэстам. Асноўныя кліенты «Жніўня» — маладыя беларусы ў эміграцыі. Па словах стваральніка, брэнд расказвае не толькі пра адзенне, а яшчэ і пра самавыяўленне. Самая папулярная рэч сярод пакупнікоў — цішотка з надпісам Make Belarus Zaebis Again. Продажы цішоткі з гэтым надпісам складаюць 70% продажаў ад усіх астатніх прынтаў. ▪️ PRALIŬ. Гэты брэнд пачаўся з трох чалавек — кахастанца Дзяніса, беларусаў Жоры і Паўла. Адзін са стваральнікаў брэнду, Дзяніс, яшчэ да заснавання брэнду займаўся рознымі бізнес-праектамі. Пасля пераезду ў Польшчу ў яго асяроддзі з’явілася шмат беларусаў. Паступова Дзяніс стаў паглыбляцца ў беларускую культуру, традыцыю і мову. Першая калекцыя баек была пад назвай «Вогнішча». Першую калекцыю, як і ўсе наступныя, стваральнікі звязвалі адпаведным гістарычным сэнсам. ▪️ PROEKT_ETIKA. Стваральніца Воля не называе PROEKT_ETIKA брэндам. Праект пачаўся з цікавасці Волі да тэм экалогіі, экалагічных праблем. Воля называе сваю працу падарункам, які вельмі прыемны сэрцу. «Праект Этыка» ў асноўным абіраюць маладыя людзі. Стваральніца кажа, што хоча, каб «Этыку» асацыіравалі са шчырасцю. Некаторыя рэчы, якія робіць стваральніца Воля, прадаюцца ў адным экзэмпляры. А штосьці паўтараецца, напрыклад, каралі або вышыўка. 🖥 Больш пра беларускія брэнды чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
700Loading...
02
Фестываль дзіўнай беларускай музыкі збірае грошы на адпачынак дзецям палітвязняў Першага чэрвеня ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski пройдзе фестываль Belarus Outside Sound System. Гэты музычны фестываль, прысвечаны падтрымцы дзяцей беларускіх палітвязняў, прапануе слухачам акунуцца ў свет беларускай электроннай музыкі. Фестываль супадае з Міжнародным днём абароны дзяцей, што надае яму асаблівую значнасць. Арганізатары — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — заклікаюць наведвальнікаў пакінуць данат, які пойдзе на летні адпачынак для дзяцей палітвязняў. Асабліва шчодрым ахвярадаўцам уручаць вініл, які стане сувенірам ад мерапрыемства. 🖥 Яшчэ больш пра фестываль чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1061Loading...
03
💐 Святлане Алексіевіч — 75 гадоў! ▪️ Вы ж ведаеце, што Алексіевіч стала першым лаўрэатам Нобелеўскім лаўрэатам у гісторыі незалежнай Беларусі? Вось тут мы расказваем пра шлях Святланы і чаму ёй далі Нобелеўку (і яшчэ крыху пра лаўрэатаў гэтай прэміі, звязаных з Беларуссю). ▪️ Кнігі Святланы Алексіевіч можна паслухаць (і не толькі пачытаць) — вось тут мы расказваем, што за яны і дзе іх слухаць. «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Чарнобыльская малітва» — і гэта яшчэ не ўсё. Можна даведацца самім, чаму Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію. 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1084Loading...
04
Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна Халодная зімовая раніца ў Віцебску. Дзверы ў кватэру вядомага мастака Юдаля Пэна — адчыненыя. Для Машы Самсонавай, якая павінна была гатаваць сняданак знакамітаму Пэну, гэта было дзіўным. Яна ведала, што мастак заўсёды зачыняў дзверы на ноч: не толькі ключамі, але яшчэ і ланцужком. Спужаная дзяўчына зайшла ў кватэру, а перад гэтым падняла ключы — яны проста ляжалі ля дзвярэй. На падлозе кватэры ляжаў абкрываўлены, ужо мёртвы, Юдаль Пэн. ▪️ Юдаль Пэн нарадзіўся ў 1854 годзе ў Ковенскай губерні. Яго бацькі памерлі ў яго дзяцінстве. Юдаль рана пачаў маляваць, нягледзячы на рэлігійныя забароны. Адвучыўся ў Санкт-Пецярбургу — у мастацкую акадэмію ён паступіў з другога разу, бо не ведаў рускую мову. ▪️ Пасля акадэміі вярнуўся ў Віцебск. Тама дкрылася яго прыватная школа малявання і жывапісу. Школа Пэна была першым у Расійскай імперыі яўрэйскім мастацкім вучылішчам. У Віцебску ён навучаў многіх мастакоў, у тым ліку і Марка Шагала. ▪️ За некалькі гадоў да смерці Юдаль напісаў карціну «Аўтапартрэт з музай і смерцю»: на ёй мастак сядзеў паміж жыццём і смерцю, нібыта не вырашаўся прыняць чыйсьці бок. ▪️ Юдаля Пэна забілі ў 1937 годзе. Існуе шмат версій, хто быў забойцам. Афіцыйна забойцамі прызналі яго сваякоў, якія нібыта хацелі завалодаць спадчынай мастака. Аднак у гэту версію амаль ніхто не паверыў. Па іншай версіі, Пэна забілі бандыты. А па яшчэ адной — да яго забойства спрычыніліся чэкісты. ▪️ Дагэтуль невядома дакладна, хто быў забойцам мастака і настаўніка іншых вядомых беларускіх творцаў. Для нашай гісторыі Юдаль Пэн — адзін з вялікіх мастакоў. Ён ашаламляльны партрэтыст, які фіксаваў рэчаіснасць, жыццё і быт яўрэяў Віцебска на рубяжы стагоддзяў. Большасць карцін Юдаля Пэна была страчаная падчас эвакуацыі ў гады Другой сусветнай вайны. 🎙 Паслухаць «Галаваломку» пра забойства Юдаля Пэна можна на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1120Loading...
05
Хто прыдумаў Трэці рэйх? Усе ведаюць пра нацызм, Гітлера і генацыд яўрэяў, але хто стварыў Трэці рэйх? Хто прыдумаў гэтую назву і ўклаў у яе першапачатковы (і, дарэчы, не такі як у нацыстаў сэнс)? ▪️ Гісторыя пра стварэнне Трэцяга рэйха пачалася з ідэй Артура Мёлера ван дэн Брука. Мёлер ван дэн Брук быў не задаволены школьнай адукацыяй, таму рана кінуў гімназію і пачаў займацца самаадукацыяй. У маладым узросце пачаў пісаць свае творы: спачатку гэта былі эсэ, а потым цэлыя кнігі. Яго раннія творы адлюстроўвалі жаданне вярнуцца да традыцыйных каштоўнасцей, шмат крытыкаваў індывідуалізм. ▪️ Усё сваё жыццё ён змагаўся з праблемамі са здароўем, асабліва — з псіхічнымі захворваннямі. Пісьменнік шмат часу праводзіў у ізаляцыі, жыў у адзіноце і глыбока пагружаным у сябе. У яго часта адбываліся нервовыя зрывы, і адзін з іх давёў яго да самагубства. Артур Мёлер ван дэн Брук застрэліўся 30 мая 1925 года. ▪️ Да свайго самагубства Мёлер ван дэн Брук паспеў апублікаваць кнігу «Das Dritte Reich». Гэтая кніга стане адной з ключавых для фарміравання нацысцкай ідэалогіі. У ёй пісьменнік расказаў сваё бачанне новай нямецкай дзяржавы: заклікаў стварыць так званы Трэці рэйх, які будзе адрознівацца ад Свяшчэннай Рымскай імперыі («Першага рэйха») і Германскай імперыі («Другога рэйха»), але пераймаць найлепшае з іх. Гэта канцэпцыя была для Мёлер ван дэн Брука шляхам да культурнага і духоўнага адраджэння краіны. Вядома, пазней нацысты інтэрпрэтуюць яе інакш, і яна стане асацыіравацца з фашысцкай дзяржавай. 🖥 Яшчэ больш пра тое, як Артур Мёлер ван дэн Брук стаў стваральнікам Трэцяга рэйху, вы можаце прачытаць на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
990Loading...
06
Паставы: маршрут на адзін дзень ад мясцовых Сфатаграфавацца на фоне старога млына, убачыць косткі маманта, аб’есціся беларускімі стравамі ў рэстаране за невялікія грошы і зайсці ў палац, дзе раней меліся палотны самога Леанарда да Вінчы. ▪️ Касцёл Святога Антонія Падуанскага. Мясцовыя раяць пачаць шпацыр з касцёла Святога Антонія Падуанскага, які стаіць на рацэ Мядзелка. Знайсці яго будзе нескладана — касцёл знаходзіцца ў гістарычным цэнтры і бачны практычна з любой часткі горада. Касцёл Святога Антонія Падуанскага прыцягвае ўвагу не толькі каталікоў. Фатографы і аматары архітэктуры таксама прыязджаюць паглядзець на неагатычны помнік архітэктуры, які збудавалі ў 1904 годзе. Касцёл Святога Антонія Падуанскага ёсць у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ▪️ «Стары млын» на беразе ракі. Далей па маршруце — былы вадзяны млын на беразе ракі Мядзелка. Цяпер унутры размяшчаецца мясцовы Дом рамёстваў «Стары млын». Каля млына на рэчцы вы ўбачыце дэкаратыўны фантан, які працуе ў цёплую пару года. Будынак пабудавалі ў стылі позняга класіцызму ў другой палове ХІХ стагоддзя на месцы больш старога драўлянага млына. ▪️ Палац Тызенгаўза. Яшчэ адзін пункт маршруту — палац Тызенгаўза. Будынак другой паловы XVIII — першай паловы XIX стагоддзя, які пабудаваў у стылі класіцызму архітэктар Джузэпэ дэ Сака. Ініцыяваў будаўніцтва Антоні Тызенгаўз, які валодаў тады горадам. Скончыў будаўніцтва і жыў там яго сваяк Канстанцін, які захапляўся жывапісам. У тыя гады ў палацы размяшчалася галерэя. Там былі сканцэнтраваны палотны многіх вядомых мастакоў, у тым ліку Леанарда да Вінчы. 🖥 Яшчэ больш пра тое, што і дзе паглядзець у Паставах, расказваем на сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1032Loading...
07
🔥 «Дыктатары» — на PALATNO! Першы выпуск — пра Муамара Кадафі. У першым эпізодзе аўдыёлекцыі «Дыктатары» мы паглыбімся ў жыццё чалавека, чыё імя стала сінонімам як рэвалюцыйнай перамогі, так і жорсткай тыраніі — Муамара Кадафі. Кіраванне Кадафі доўжылася больш за чатыры дзесяцігоддзі: ён праводзіў адназначна смелую і часта супярэчлівую палітыку, меў унікальную палітычную ідэалогію і пакінуў складаную спадчыну, якая працягвае фармаваць рэгіён і сёння. Ад яго драматычнага прыходу да ўлады ў выніку бяскроўнага перавароту да эксцэнтрычнага стылю кіравання і канчатковага падзення падчас арабскай вясны… Гісторыя Кадафі — гэта амбіцыі, прага да ўлады і, у рэшце рэшт, трагедыя. 🎙 Слухайце першы выпуск падкаста «Дыктатары» на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1020Loading...
08
Псс, не хочаце даведацца больш пра яйцаклеткі? Пра тое, што мужчыны могуць стаць донарамі спермы, ведаюць многія. Але можа спатрэбіцца дапамога з рэпрадуктыўным матэрыялам не толькі ад мужчын, але і ад жанчын. Расказаць падрабязней пра гэту з’яву мы папрасілі акушэра-гінеколага Валянціна Парашчука. ▪️ Як правяраюць, ці можа жанчына стаць донарам? Жанчыны, якія пагадзіліся стаць донарамі, праходзяць вялікі комплекс даследаванняў. Здаюць шэраг аналізаў — у тым ліку на ВІЧ, гепатыт, сіфіліс, хламідыі, мочапалавыя інфекцыі і іншыя. Усё гэта донар не аплачвае сама. ▪️ Ці можа жанчына стаць донарам некалькі разоў? Колькасць стымуляцый не абмяжоўваецца, абмяжоўваецца колькасць дзяцей. Прычына ў тым, каб мінімізаваць магчымасць інцэсту, каб у дарослым жыцці гэтыя дзеці ад аднаго донара не сталі парай ▪️Ці балючая працэдура і што адбываецца пасля яе? Працэдура мае два этапы. Першы — стымуляцыя, а другі — пункцыя. З першых дзён цыклу пачынаецца стымуляцыя: жанчына коле кожны дзень прапісаны прэпарат. Гэта падскурныя ін’екцыі, якія можна лёгка рабіць самому сабе. Прыкладна праз дзесяць дзён саспеюць фалікулы. А дактары разумеюць, калі прызначаць пункцыю. Пункцыю робяць пад кароткачасовым наркозам. Маніпуляцыя доўжыцца 15-20 хвілін. Усё пераносіцца вельмі лёгка, нібы гэта глыбокі сон. Ніякага перыяду аднаўлення не патрабуецца. 🖥 Больш пра донарства яйцаклетак расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1240Loading...
09
«Усе шчыра верылі, што нас будуць ратаваць». Што праходзяць палітзняволеныя ў Беларусі У Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі ініцыятыва «Палітвязынка» ў партнёрстве з «Беларускім домам» правяла прэс-канферэнцыю з удзелам былых палітычных зняволеных. На ёй жанчыны расказвалі пра ўмовы вязняў, настроі людзей, унутраны распарадак і іншыя пытанні побыту за кратамі. ▪️ Мію Міткевіч за тры допісы «ВКонтакте» пра міліцыянераў асудзілі на тры гады зняволення, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці. Міа выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання: «З улікам таго, што ў калонію я трапіла ў 2021-м годзе, мы яшчэ не разумелі, як гэта ўсё працуе. Звычайна збіраліся разам, размаўлялі пра тое, што нас будуць ратаваць. Усе шчыра верылі, што нас будуць ратаваць. Што трэба крыху пратрымацца — і нас абавязкова выратуюць. Больш за тое, мы перадавалі на волю запіскі з паланам дзеянняў па нашаму вызваленню». ▪️ Кукішаву Наталлю затрымалі ў Оршы, везлі ў мікрааўтобусе з завязанымі ззаду рукамі. Побач ляжаў збіты мужчына, у якога з носа моцна цякла кроў. Уся падлога была залітая крывёй, Наташа ляжала ў гэтай крыві. Яна паважаны ў горадзе стаматолаг. На сёння яна з’ехала з Беларусі, прадала кватэру і дом. Разам з ёй з’ехалі муж, сын, нявестка і нават сабака. ▪️ Дарья Афанасьева была асуджаная на 2,5 года за ўдзел у пратэстах: «Ты проста спрабуеш заставацца тым чалавекам, якім была на волі. Я разумею, што вельмі складана ўявіць, [як гэта] калі трапляеш у закрытае памяшканне, дзе сама сабе не належыш. Вы сёння маглі пяць хвіліначак паляжаць, недзе там паўтыкаць у тэлефон, вы адчынілі шафу і выбралі, што вам надзець. У нас быў выбар толькі адзін: “На территории жилой зоны объявляется подъём, всем приступить к выполнению распорядка дня! Форма одежды номер два”. Або “Форма одежды номер один”. Вось гэта твой адзіны выбар». 🖥 Гісторыі жанчын, якія былі ў зняволенні ў Беларусі і якія дагэтуль застаюцца там за кратамі, чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1301Loading...
10
Як фестываль «Сонцаграй» вяртае да аўтэнтычных каранёў «Сонцаграй» — фестываль беларускай традыцыі на Падляшшы. Сёлета арганізоўваецца фондам «Тутака» ў трэці раз і скіраваны на аднаўленне ўнікальнай аўтэнтычнай беларускай культуры ў рэгіёне. ▪️ У 2024 годзе фэст адбудзецца ў Беластоку (31 мая), Вітава (1 чэрвеня), Супраслі (7 чэрвеня) і Навасадах (8 чэрвеня). Усе мерапрыемствы пачнуцца ў 17 гадзін. ▪️ Адна з традыцый, якую імкнуцца адрадзіць арганізатары фестывалю — валоканне. Гэта велікодны абыход двароў у першы дзень Вялікадня з віншаваннямі. ▪️ Некаторыя філолагі-даследчыкі спрабуюць адносіць гаворкі на поўдні Падляшша да ўкраінскай мовы, але што датычыцца песеннага фальклору ў тым рэгіёне, то, паводле Зміцера Косціна, нярэдка тыя самыя песні з падляскім палескім дыялектам маюць тыя самыя сюжэты, тыя самыя словы ў варыянце, бліжэйшым да песень на беларускай мове. ▪️ Падляшша — гэта рэгіён, дзе шмат абрадавага фальклору. Прычым і каляднага, велікоднага з канапелькамі, і юр’еўскіх песень. Цікава, што на гэтай зямлі не ўдалося зафіксаваць купальскіх песень: гэты абрад тут вельмі рана адышоў. ▪️ Кіраўнік фонду «Тутака» Павел Станкевіч кажа, што ва ўсёй Польшчы захапленне аўтэнтычнай культурай становіцца папулярным заняткам. А культура падляскіх беларусаў, як лічыць спадар Павел, з’яўляецца спадчынай як беларускай, так і польскай дзяржавы. А таму яе важна захаваць і развіваць. 🖥 Вы можаце даведацца больш пра фестываль «Сонцаграй» і што будзе адбывацца на ім сёлета на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
3163Loading...
11
Чысць — пасёлак, дзе спалучаецца беларуcкі характар і нямецкія архітэктурныя ідэі ▪️ Чысць — найбольш добраўпарадкаваны населены пункт краіны сельскага тыпу. Ён знаходзіцца ўсяго ў дваццаці кіламетрах ад Маладзечна, а зусім блізка ля Чысці стаіць вёска Ракуцёўшчына, у якой знаходзіцца музей Максіма Багдановіча. Па колькасці насельніцтва (там жыве каля шасці тысяч чалавек) і адсотку занятасці ў прамысловасці ён можа быць горадам ці пасёлкам гарадскога тыпу, але ён толькі цэнтр сельсавета. ▪️ Чысць праектавалі і будавалі з нуля на пустым месцы — на беразе вялікага балота, якое і дало пасёлку назву. Галоўнай задачай бачылі месца для рассялення рабочых, якія працуюць у торфаздабычы. Гэты кірунак наладзілі ў пачатку 1950-х. ▪️ У 1980-я гады ратаваць пасёлак павінна была праграма будаўніцтва камбіната будматэрыялаў. Чысць трапіла ў праграму супрацоўніцтва СССР і ФРГ: немцы дапамагалі будаваць новае прадпрыемства і перадалі тэхналогіі вытворчасці. У 1990 годзе ўтварылася акцыянернае таварыства «Забудова». Завод стаўся вельмі дарэчным для выратавання пасёлка ад эканамічнага заняпаду і забеспячэння мясцовага насельніцтва працоўнымі месцамі. ▪️ Чысць вельмі кампактны і завершаны пасёлак. Тут шмат зелені, жылыя дамы не ціснуцца адзін да аднаго, а ў прасторы паміж імі часцяком хапае месца для вялікіх дзялянак сасновага лесу. Асабліва адметнай у Чысці з’яўляецца архітэктура будынкаў і жылых комплексаў. Архітэктура пасёлка адлюстроўвае гісторыю яго развіцця. Жылую забудову Чысці можна падзяліць на некалькі частак: рабочы пасёлак 1950-х гадоў, раён «чысцінскіх» домікаў і прыватная забудова. ▪️ Забудова з нямецкімі архітэктурнымі рашэннямі, якая цяпер радуе вока і з’яўляецца адной з разынак Чысці, фарміравалася ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза і ўжо ў незалежнай Беларусі. Пры ўдзелу нямецкіх архітэктараў выраслі кварталы індывідуальнай забудовы, таўнхаўсаў і шматпавярховікаў. 🖥 Яшчэ больш пра Чысць і архітэктуру пасёлка расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1582Loading...
12
Піва: знаёмімся з напоем і шукаем свой гатунак Піва — гэта цэлы свет, такі ж велізарны, як і віно: з рознымі гатункамі, смакам і дэталямі. Часта яно не падобнае да класічнага, але пры гэтым застаецца ўсё тым жа півам — алкагольным напоем са збожжа, хмелю, дражджэй і вады. Як сярод усёй разнастайнасці абраць штосьці, што дакладна будзе смакаваць? ▪️ Варта вызначыцца з двума рэчамі: які вы хочаце адчуваць смак і які чакаеце эфект. Вам больш цікава піць якаснае, але зразумелае піва, блізкае да класічных смакаў, ці пакаштаваць як мага больш відаў і гатункаў? ▪️ Калі вы п’яце піва не ў бары ці пабе, веданне некаторых абазначэнняў дапаможа лепш арыентавацца ў гатунках і чытаць этыкеткі, а значыць, лягчэй знайсці «сваё» піва самастойна: IBU — ступень горычы, BLG — колькасць цукру, EBC — вызначае колер піва і соладу. ▪️ Мы дзелім піва на светлае і цёмнае, моцнае і светлае, салодкае і горкае, па водары і крэпасці. Цяпер жа паспрабуем адрозніваць таксама піва верхавога і нізавога браджэння, — эль і лагер. Арыентуючыся ў смаку розных гатункаў лагераў і эляў заўсёды можна будзе знайсці нешта на свой густ. На нашым сайце — больш падрабязна (будзеце расказваць сябрам, як адрозніваць Witbier ад Raunch). 🖥 Усё пра гатункі піва — на нашым сайце (вы дакладна знойдзіце сваё любімае, але не злоўжывайце!). Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1132Loading...
13
🔥 Чацвёрты выпуск «Гавораць падлеткі»! У чацвёртым выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» пагутарылі з Юстынай Карпіловіч — маладой музыкай, песні якой ужо гучалі на радыё і тэлеперадачах. Асноўная тэма выпуску — беларуская музыка і шлях маладых людзей у музычным свеце. Ці ўплывае музычная адукацыя на творчасць? Што робіць беларускіх музыкантаў унікальнымі? Абмеркавалі, як вядомыя бацькі могуць уплываць на дзяцей і іх будучыню, на чым факусавацца ў вучобе ў замежжы і шмат чаго іншага, што вы можаце паслухаць ужо цяпер. 🎙 Слухайце падкаст «Гавораць падлеткі» — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1834Loading...
14
Фразы, якія дапамогуць вам культурна сварыцца па-беларуску У палымяных слоўных спрэчках патрэбна не толькі кемлівасць, але і валоданне мовай: яна паможа не толькі майстэрскі справіцца з апанентам, але і не перайсці мяжу непавагі. У Беларусі, дзе мова і спадчына глыбока пераплецены, разуменне рознага свету беларускіх кляцьбонаў і фраз вельмі важны для тых, хто хоча годна трымаць сваю пазіцыю ў спрэчцы. ▪️ Ад’яда душы — назойлівы, надакучлівы чалавек. ▪️ Браць на зы́хер — дзейнічаць самаўпэўнена, правакаваць каго-небудзь. ▪️ Выганяць матыліцу — строга ўздзейнічаць на каго-небудзь: «Ці з яго толк будзе? Чуць што — і закруціць, і пайшоў!.. Я з цябе матыліцу выганю!». ▪️ Голь перакатная — бедны, збяднелы ці маральна заняпалы чалавек. ▪️ Каду́к яго! — вокліч абурэння, злосці, гневу ці здзіўлення. ▪️ Як дзядзька ў Вільні — збянтэжана, непрывычна. ▪️ Як лапцем па балоце — вельмі недарэчна, нетактоўна сказаць што-небудзь. 🖥 Яшчэ больш пра кляцьбоны і культурную лаянку беларусаў (з яе спісам) — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1694Loading...
15
Тры галоўныя сюжэты «Іліяды», якія павінен ведаць кожны Напрыканцы красавіка выйшаў пераклад «Іліяды» на беларускую мову — ён уключае ў сябе 12 з 24 песень. Аўтар перакладу са старагрэцкай на беларускую — філолаг Лявон Баршчэўскі. Гэта не першы пераклад «Іліяды», але да сённяшняга дня цэлага перакладу, які рабіў Браніслаў Тарашкевіч у 1920-я гады, не захавалася. «Іліяда» па-ранейшаму прыцягвае ўвагу людзей, бо даследуе глыбокія тэмы: ад чалавечай прыроды і пачуццяў да разумення чалавекам лёсу і ўзаемадзеянню паміж багамі і смяротнымі. ▪️ Ахілес выходзіць з бітвы. Ахілес і Агамемнан сварацца з-за ваенных прызоў. Агамемнон забірае палонную Ахілеса, Брысеіду: так Ахілес адмаўляецца ад удзелу ў бітву і просіць сваю маці, Фетыду, каб тая ўгаварыла Зеўса змяніць ход вайны. ▪️ Дуэль Парыса і Менелая. Парыс і Менелай дамаўляюцца на дуэль, каб вырашыць лёс Алены. Аднак Афрадыта выратоўвае Парыса, калі той вось-вось прайграе, зрываючы тым самым пагадненне. ▪️ Пасольства да Ахілеса. Грэкі — у небяспецы, таму яны адпраўляюць паслоў да Ахілеса. Паслы павінны пераканаць Ахілеса ўступіць у бітву. Яны прапануюць яму вялікую ўзнагароду, але той адмаўляецца змагацца. 🖥 Больш падрабязна расказваем пра «Іліяду» на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1580Loading...
16
Галоўныя трэнды ў TikTok, якіх не хапае беларусам TikTok — адна з галоўных платформ, дзе сядзяць беларусы і яшчэ дзясяткі мільёнаў чалавек. Там кожны дзень з’яўляюцца новыя відэа, трэнды. Частка з іх становіцца віруснай і не губляе папулярнасць некалькі тыдняў, а тое і месяцаў. ▪️ «Вядома, я…». Магчыма, гэта самы папулярны трэнд у TikTok, які доўгі час не здае свае пазіцыі. Ён з’явіўся на платформе яшчэ ўзімку 2024 года. Яго сутнасць вельмі простая. Людзі расказваюць пра сябе, падкрэсліваючы частку сваёй ідэнтычнасці — прафесію, нацыянальнасць, расу ці пол. Пры гэтым яны расказваюць пра адметныя асаблівасці. ▪️ «Я не феміністка — я ўмею гатаваць». Адзін з самых новых трэндаў, што з’явіліся напрыканцы красавіка ў TikTok. Усё пачалося з відэа ў акаўнце Lily Kate Show. Дзяўчына з ЗША зняла відэаролік, які частка аўдыторыі спачатку ўспрыняла як жартоўны, пра тое, што яна не з’яўляецца феміністкай. У роліку яна расказвае і паказвае, што на яе думку быць не феміністкай — гэта лепш, чым адстойваць правы жанчын. Згодна з яе меркаваннем, феміністкі не ўмеюць гатаваць, адмаўляюцца насіць сукенкі і не хочуць, каб ім адчынялі дзверы мужчыны. Частку з відэа дзяўчыны, дзе яна кажа «Я не феміністка — я ўмею гатаваць» сотні жанчын узялі для сваіх відэа: і паказваюць, што сапраўды ўмеюць «гатоваць» — пры гэтым з’яўляюцца феміністкамі. У англійскай мове дзеяслоў to cook мае слэнгавае значэнне: паказваць нешта крутое, выдатна штосьці рабіць. ▪️ «Патлумачце, што складанага ў шлюбе». Гэта адзін з самых маладых трэндаў у TikTok, які з’явіўся напачатку мая. Яго пачала дзяўчына пад назвай акаўнта liveroniandcheese. Яна папрасіла людзей, якія знаходзяцца ў шлюбе, патлумачыць, што для іх з’яўляецца самым складаным. Відэа завірусілася — з’явілася шмат відэа, у якіх людзі нічога не кажуць, а проста паказваюць, што іх раздражняе ў партнёрах: абутак, які яны няправільна ставяць, ці крыва павешаны рушнік. 🖥 Расказваем пра трэнды і паказваем відэа — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1380Loading...
17
Што такое Радаўніца і чаму беларусы яе адзначаюць? Кожны беларус ведае пра Радаўніцу: часта яе адзначаюць, каб успомніць нашых памерлых сваяком, для некаторых — гэта звычайны выхадны дзень падчас майскіх выхадных. Аднак Радаўніца — гэта часта традыцыі, якая захавалася ў найбольш архаічнай форме толькі ў беларусаў. ▪️ Радаўніцу называлі радужніцай, радуніцкімі дзядамі. Адметна, што памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках. Радаўніца заўсёды адбываецца ў паслявялікодны тыдзень у аўторак. ▪️ На Радаўніцу кожная сям’я ішла памінаць памерлых родзічаў. Спачатку — у царкву, а потым на могілкі: там прыводзілі ў парадак магілы сваіх блізкіх. На насыпе рассцілалі абрус, там жа пачыналі памінальную трапезу. Частку ежы — яйкі, куццю і іншыя стравы — пакідалі «для мёртвых». Яйка на магілу клалі як магічны сродак: лічылася, што так можна часова ажывіць мёртвага. ▪️ «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць», — так казалі беларусы пра радуніцкія дзяды. ▪️ Вядома, з Радаўніцай звязвалі разнастайныя назіранні і павер’і. Напрыклад, добры ўраджай будзе, калі на Радаўніцу быў маладзік. А яшчэ ў гэтыя дні нельга было садзіць і сеяць. Абрадавыя рытуалы на Радаўніцу праводзілі толькі для таго, каб задобрыць душы продкаў і заслужыць іх садзейнічанне ў жыцці і гаспадарцы. ▪️ Часта беларусы называлі Радаўніцу «снеданнем па радзіцелях», часам яна мела назву «грэць бацькоў». 🖥 Больш расказваем пра Радаўніцу на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1401Loading...
18
Пабачыць Касцюковічы і... Расказваем, навошта трэба туды ехаць і што ўбачыць ▪️ Калі вы прыехалі ў Касцюковічы на цягніку, то абавязкова трапіце на чыгуначную станцыю Камунары. Назва станцыі ідэнтычнай з назвай горада не існуе: для Беларусі падобная з’ява вельмі рэдкая, хоць і не ўнікальная. Тапонім Камунары — напамін пра эпоху пракладкі чыгуначнай лініі ў раннія гады савецкай улады. Будаўніцтва станцыі паспрыяла ўзнікненню новых камун каля станцыі, адпаведна асаблівасці пасёлка замацаваліся ў назве. Ён з цягам часу зліўся з горадам і стаў адной з частак сённяшніх Касцюковічаў. ▪️ Праз дарогу ад будынка чыгуначнага вакзала знаходзіцца будынак імпазантнай рытуальнай крамы касцюковіцкага райпо, пабудаваны за савецкім часам, аформленай у чырвона-зялёных колерах. Колеравая гама рытуалкі выглядае смешна, аднак мабыць у гэтым схаваны канкрэтны мэсэдж да жыхароў і гасцей Касцюковічаў. ▪️ У канцы XIX стагоддзя ў Касцюковічах жылі каля дзвюх тысяч яўрэяў — больш за палову насельніцтва паселішча. Яшчэ ў даваенны час пры савецкай уладзе колькасць яўрэяў стала нязменна скарачацца. На сённяшні дзень яны амаль што зніклі з этнічнай мапы горада. Яўрэйскія могілкі працягваюць заставацца гарадской адметнасцю. На яўрэйскіх могілках у Касцюковічах ёсць розныя тыпы пахаваннях з розных часоў. ▪️ Галоўным сакральным аб’ектам горада з’яўляецца Крыжаўзвіжанская царква, якую пабудавалі ў 1999 годзе. Яе пабудавалі на месцы цаглянага храма 1835 года. Праваслаўная цагляная царква 1830-х дзейнічала больш за 90 гадоў. У 1929 годзе ў час антырэлігійнай палітыкі савецкай улады храм закрылі, а святара рэпрэсавалі і саслалі ў Сібір. Праз чатыры гады, у 1933 годзе, храм увогуле ўзарвалі. ▪️ А яшчэ ў Касцюковічах любяць памятныя камяні: іх ставяць да ўрачыстых дат, адкрыцця школ і іншых падзей. Цікава, што ў горадзе стаяць два валуны да 400-годдзя і 500-годдзя Касцюковічаў — іх паставілі з прамежкам у 16 гадоў. 🖥 Яшчэ больш пра Касцюковічы — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1230Loading...
19
📱 А вы ведаеце, што ў нас ёсць TikTok? Часам бывае лянота як чытаць доўгія артыкулы — хочацца пагартаць стужку, каб інфармацыю данеслі максімальна сцісла. Для гэтага мы і стварылі акаўнт у TikTok. https://www.tiktok.com/@palatnomedia https://www.tiktok.com/@palatnomedia https://www.tiktok.com/@palatnomedia 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1641Loading...
20
Што пачытаць з Вацлава Ластоўскага? Пасля нядаўняга прызнання «экстрэмісцкімі матэрыяламі» томіка выбраных твораў Вацлава Ластоўскага, які пабачыў свет больш чвэрці стагоддзя таму, зноў павялічыўся інтарэс да гэтага беларускага дзеяча. ▪️ «Мовазнаўчыя працы». Зусім свежая кніга з творамі Вацлава Ластоўскага, якая з’явілася ў канцы мінулага году да юбілею класіка. Пад адной вокладкай сабраныя тэксты самага рознага жанру і памеру — гэта і допісы, і зацемкі, і нататкі, і грунтоўныя артыкулы, якія тычацца беларускай мовы. ▪️ «Кароткая гісторыя Беларусі». Калі Ластоўскі быў сакратаром «першай беларускай газеты з рысункамі», то ўзяўся за амбітную справу — даць беларусам сваю гісторыю. Матэрыялы для будучай гістарычнай кнігі Ластоўскага выходзілі на старонках «Нашай Нівы». Ужо потым іх сабралі пад адну вокладку.. ▪️ «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік». Высілкамі Вацлава Ластоўскага сто гадоў таму ў Коўна свет пабачыў знакаміты «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік». Прафесійнымі мовазнаўцамі ён быў сустрэты даволі халодна. Так Сцяпан Некрашэвіч, які жыў у той час у БССР, жорстка яго крытыкаваў, але адзначыў за добра сабраны матэрыял. ▪️ Часопіс «Крывіч». Увесну 1923 года Вацлаў Ластоўскі разам з Клаўдзіем Душ-Дужэўскім заняўся выданнем часопіса «Крывіч». На старонках выдання публікаваліся самыя розныя матэрыялы: этнаграфічныя, гістарычныя, эканамічныя, культурніцкія. За чатыры гады выданне стала адным з самых заўважных і адметных у беларускай эміграцыі таго часу. ▪️ «Гісторыя Беларускай (Крыўскай) кнігі». Яшчэ ў 1924 годзе Вацлаў Ластоўскі заклікаў на старонках выдаванага ім «Крывіча» адзначыць супольна 400-годдзе беларускага кнігадруку. У межах гэтай падзеі анансавалася выданне грунтоўнага даследавання беларускай кніжнай спадчыны, якое пабачыла свет толькі ў 1926 годзе. 🖥 Падрабязна расказваем, што цікавага пачытаць з твораў Вацлава Ластоўскага. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1681Loading...
21
Доўгая дарога да пакаяння. Як Германія пераадольвала нацысцкую спадчыну Другая сусветная вайна стала самым страшэнным канфліктам XX стагоддзя. Праз агрэсію нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў загінулі ад 70 да 85 мільёнаў чалавек, з іх мірных жыхароў — да 60 мільёнаў. Аднак пасля разгрому фашыстаў барацьба не скончылася — перад светам і германскім грамадствам стаяла задача: не дапусціць паўтарэння трагедыі 1939-1945 гадоў. Расказваем пра тое, як праходзіла палітыка дэнацыфікацыі Германіі ў першыя гады пасля капітуляцыі, якімі былі настроі немцаў пасля паражэння, калі з’явіліся першыя неанацысты, што цяпер расказваюць нямецкім школьнікам пра тую вайну, і дзе — ва Усходняй ці Заходняй Германіі — найбольш папулярныя ўльтраправыя. 🖥 Больш падрабязна чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1401Loading...
22
Росквіт і падзенне Трэцяга Рэйха на дзесяці фотаздымках Любы таталітарны рэжым з чагосьці пачынаецца: з лідара, законаў… І ён абавязкова чымсьці заканчваецца. Запрашаем у візуальнае падарожжа, у якіх мы разам даследуем узлёты і падзенні, веліч і трагедыю, якія вызначалі эпоху Трэцяга Рэйха. 🖥 Паказваем на нашым сайце, як нарадзіўся і памёр нацысцкі рэжым. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1360Loading...
23
Хто і за што спаліў Хатынь? 81 год таму паліцэйскі батальён спаліў Хатынь з амаль усімі яе жыхарамі. У Беларусі налічваюць больш за 9 тысяч спаленых нацыстамі вёсак з дзясяткамі тысяч жыхароў. Але толькі Хатынь стала сімвалам таго, як акупацыйная нацысцкая ўлада абыходзілася з мірнымі жыхарамі. Прапаганда Лукашэнкі кожны год выкарыстоўвае Хатынь у сваіх мэтах: падчас пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў за спаленне вёскі паказвалі на «бчб-эшнікаў», а цяпер галоўнымі ворагамі і крыўдзіцелямі называюць бандэраўцаў. Ні першыя, ні другія дачынення да знішчэння Хатыні не мелі. 🖥 Яшчэ больш пра тых, хто вінаваты ў знішчэнні Хатыні, — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1280Loading...
24
Абпаленыя целы на дроце, згарэлыя будынкі. Як нацысты двойчы знішчалі Слуцкае гета У лютым 1943 года ў слуцкім гета забілі тысячы яўрэяў. Дасціпна спланаваная акцыя пайшла не па плане: людзей палілі, расстрэльвалі і забівалі. Гэта было не першае масавае забойства ў Слуцку падчас Другой сусветнай вайны — двума гадамі раней нацысты забілі і абрабавалі тысячы яўрэяў. Жорсткай расправай нават былі шакаваныя прадстаўнікі нацысцкай адміністрацыі — так, што пісалі Вільгельму Кубе, каб гэтыя батальёны больш не адпраўлялі ў Слуцк. 🖥 Больш падрабязна пра Слуцкае гета расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1290Loading...
25
Ажаніцца з сырою зямлёю, пайсці на піва да Абрама. Як беларусы размаўляюць пра смерць У беларускай культуры тэма смерці — гэта не проста канец, але пераход, ахоплены мноствам эўфемізмаў. Яны паказваюць як нашы продкі праяўлялі павагу да гэтага працэсу, іх погляд на апошні шлях у жыцці. Гэтыя фразы не толькі змякчалі жорсткую рэчаіснасць смерці, але і адлюстроўвалі гістарычную глыбіню традыцыі: пачынаючы ад «пайсці ў вечнасць» і заканчваючы больш мудрагелістымі выразамі — «пайсці да Абрама на піва». ▪️ Ажаніцца з сырою зямлёю — памерці, загінуць ▪️ Адпраўляць у Магілёўскую губерню — у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. ▪️ Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці. ▪️ Зводзіць у магілу (дамавіну, са свету) — даводзіць да смерці, гібелі. ▪️ На паповы сані збірацца ▪️ У вырай — на той свет, у магілу. ▪️ Як з крыжа зняты — вельмі слабы, даведзены да знямогі, ледзь жывы. ▪️ Я́му заскварыць — загінуць, быць пахаваным. 🖥 Дзясяткі фраз, якімі беларусы гаварылі пра смерць, — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1321Loading...
26
25 гадоў таму знік Юрый Захаранка 7 мая 1999 года Захаранка патэлефанаваў дадому і сказаў жонцы: «Хутка прыйду, грэй вячэру», але дадому так і не вярнуўся. Крымінальную справу аб знікненні міністра ўзбудзілі праз чатыры месяцы. ▪️ Юрый Захаранка да 1991 года быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Затым — начальнікам следчага ўпраўлення, а пасля ўзначальваў Следчы камітэт МУС Беларусі. Пасля выбараў прэзідэнта ў 1994 годзе Захаранку прызначылі на пасаду міністра ўнутраных спраў. ▪️ Захаранка перайшоў на бок апазіцыі пасля адстаўкі. Удзельнічаў у акцыях пратэсту і ў кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 1999-м. ▪️ 7 мая 1999 года знік без вестак. Сведкі расказвалі, што бачылі, як Захаранку выкралі невядомыя. Справу Захаранкі пачалі расследаваць праз некалькі дзён пасля знікнення яшчэ двух палітычных апанентаў Лукашэнкі — Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. ▪️ У 2019 годзе экс-баец спецатрада МУС Беларусі (САХР) Юрый Гараўскі заявіў, што Захаранку выкралі байцы яго атрада. Перад гэтым за Захаранкам каля паўтара тыдня сачыла група з васьмі чалавек пад кіраўніцтвам камандзіра роты САХРа Дзмітрыя Паўлічэнкі. Па словах Гараўскага, Захаранку забілі пад Мінскам са спецыяльнага пісталета з глушыцелем, які выкарыстоўваецца для выканання смяротных прысудаў у Беларусі. ▪️ Дагэтуль дакладна невядома, што здарылася з Юрыям Захаранкам. 🖥 Больш падрабязна пра знікненне палітычных канкурэнтаў у Беларусі — чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 🎙 Гэты тэкст можна паслухаць у аўдыёфармаце — вось тут. 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1250Loading...
27
Загадкі па-беларуску пра вясну з адгадкамі: паспей загадаць да пачатку лета! ❓ Столь без бэлек і без дошак высока над намі, збіта ўпоперак і ўздоўж белымі цвікамі. Адказ: неба і зоркі ❓ Праз горы, даліны, праз тысячы сёл з далёкай краіны вярнуўся пасол. Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе, у ботах чырвоных, каб бачылі ўсе. Адказ: бусел ❓ У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: залатое вочка, белыя раснічкі. Адказ: рамонкі ❓ Добра было б тут ляжаць лайдаку на роўным і гладкім жалезным таку, ды вельмі гарачы жалезны ток — варочацца трэба з боку на бок. Адказ: блін на патэльні ❓ Як ідзе — і шастом галавы не дастаць, а ўпадзе — і з травы-муравы не відаць. Адказ: дождж 🖥 Больш загадак — на нашым сайце. Паспрабуйце разгадаць. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
1424Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Як жывуць і што ствараюць брэнды, якія нарадзіліся пасля беларускіх пратэстаў
2020 год змяніў Беларусь у многіх аспектах. На фоне бурных пратэстаў у свеце беларускай моды ўзнікла новая хваля крэатыву. Група дызайнераў скарысталася момантам, каб запусціць уласныя брэнды. Яны напоўненыя духам супраціву і надзеі. Дызайнеры і сёння працягваюць кідаць выклік цяжкасцям, выкарыстоўваюць сваё майстэрства, каб расказваць пра культурную самабытнасць, пераасэнсоўваючы беларускую моду ў час перамен.
▪️ Znivien. Гісторыя брэнда пачалася ў 2021 годзе. Стваральнік Уладзімір жыў у Беларусі, займаўся арт-пратэстам. Асноўныя кліенты «Жніўня» — маладыя беларусы ў эміграцыі. Па словах стваральніка, брэнд расказвае не толькі пра адзенне, а яшчэ і пра самавыяўленне. Самая папулярная рэч сярод пакупнікоў — цішотка з надпісам Make Belarus Zaebis Again. Продажы цішоткі з гэтым надпісам складаюць 70% продажаў ад усіх астатніх прынтаў. ▪️ PRALIŬ. Гэты брэнд пачаўся з трох чалавек — кахастанца Дзяніса, беларусаў Жоры і Паўла. Адзін са стваральнікаў брэнду, Дзяніс, яшчэ да заснавання брэнду займаўся рознымі бізнес-праектамі. Пасля пераезду ў Польшчу ў яго асяроддзі з’явілася шмат беларусаў. Паступова Дзяніс стаў паглыбляцца ў беларускую культуру, традыцыю і мову. Першая калекцыя баек была пад назвай «Вогнішча». Першую калекцыю, як і ўсе наступныя, стваральнікі звязвалі адпаведным гістарычным сэнсам. ▪️ PROEKT_ETIKA. Стваральніца Воля не называе PROEKT_ETIKA брэндам. Праект пачаўся з цікавасці Волі да тэм экалогіі, экалагічных праблем. Воля называе сваю працу падарункам, які вельмі прыемны сэрцу. «Праект Этыка» ў асноўным абіраюць маладыя людзі. Стваральніца кажа, што хоча, каб «Этыку» асацыіравалі са шчырасцю. Некаторыя рэчы, якія робіць стваральніца Воля, прадаюцца ў адным экзэмпляры. А штосьці паўтараецца, напрыклад, каралі або вышыўка. 🖥 Больш пра беларускія брэнды чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 8 1🔥 1🥰 1😁 1😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Фестываль дзіўнай беларускай музыкі збірае грошы на адпачынак дзецям палітвязняў
Першага чэрвеня ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski пройдзе фестываль Belarus Outside Sound System. Гэты музычны фестываль, прысвечаны падтрымцы дзяцей беларускіх палітвязняў, прапануе слухачам акунуцца ў свет беларускай электроннай музыкі.
Фестываль супадае з Міжнародным днём абароны дзяцей, што надае яму асаблівую значнасць. Арганізатары — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — заклікаюць наведвальнікаў пакінуць данат, які пойдзе на летні адпачынак для дзяцей палітвязняў. Асабліва шчодрым ахвярадаўцам уручаць вініл, які стане сувенірам ад мерапрыемства. 🖥 Яшчэ больш пра фестываль чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
7👍 3🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
💐 Святлане Алексіевіч — 75 гадоў! ▪️ Вы ж ведаеце, што Алексіевіч стала першым лаўрэатам Нобелеўскім лаўрэатам у гісторыі незалежнай Беларусі? Вось тут мы расказваем пра шлях Святланы і чаму ёй далі Нобелеўку (і яшчэ крыху пра лаўрэатаў гэтай прэміі, звязаных з Беларуссю). ▪️ Кнігі Святланы Алексіевіч можна паслухаць (і не толькі пачытаць) — вось тут мы расказваем, што за яны і дзе іх слухаць. «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Чарнобыльская малітва» — і гэта яшчэ не ўсё. Можна даведацца самім, чаму Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію. 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
🔥 7👍 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна
Халодная зімовая раніца ў Віцебску. Дзверы ў кватэру вядомага мастака Юдаля Пэна — адчыненыя. Для Машы Самсонавай, якая павінна была гатаваць сняданак знакамітаму Пэну, гэта было дзіўным. Яна ведала, што мастак заўсёды зачыняў дзверы на ноч: не толькі ключамі, але яшчэ і ланцужком. Спужаная дзяўчына зайшла ў кватэру, а перад гэтым падняла ключы — яны проста ляжалі ля дзвярэй. На падлозе кватэры ляжаў абкрываўлены, ужо мёртвы, Юдаль Пэн.
▪️ Юдаль Пэн нарадзіўся ў 1854 годзе ў Ковенскай губерні. Яго бацькі памерлі ў яго дзяцінстве. Юдаль рана пачаў маляваць, нягледзячы на рэлігійныя забароны. Адвучыўся ў Санкт-Пецярбургу — у мастацкую акадэмію ён паступіў з другога разу, бо не ведаў рускую мову. ▪️ Пасля акадэміі вярнуўся ў Віцебск. Тама дкрылася яго прыватная школа малявання і жывапісу. Школа Пэна была першым у Расійскай імперыі яўрэйскім мастацкім вучылішчам. У Віцебску ён навучаў многіх мастакоў, у тым ліку і Марка Шагала. ▪️ За некалькі гадоў да смерці Юдаль напісаў карціну «Аўтапартрэт з музай і смерцю»: на ёй мастак сядзеў паміж жыццём і смерцю, нібыта не вырашаўся прыняць чыйсьці бок. ▪️ Юдаля Пэна забілі ў 1937 годзе. Існуе шмат версій, хто быў забойцам. Афіцыйна забойцамі прызналі яго сваякоў, якія нібыта хацелі завалодаць спадчынай мастака. Аднак у гэту версію амаль ніхто не паверыў. Па іншай версіі, Пэна забілі бандыты. А па яшчэ адной — да яго забойства спрычыніліся чэкісты. ▪️ Дагэтуль невядома дакладна, хто быў забойцам мастака і настаўніка іншых вядомых беларускіх творцаў. Для нашай гісторыі Юдаль Пэн — адзін з вялікіх мастакоў. Ён ашаламляльны партрэтыст, які фіксаваў рэчаіснасць, жыццё і быт яўрэяў Віцебска на рубяжы стагоддзяў. Большасць карцін Юдаля Пэна была страчаная падчас эвакуацыі ў гады Другой сусветнай вайны. 🎙 Паслухаць «Галаваломку» пра забойства Юдаля Пэна можна на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
🔥 4👍 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
Хто прыдумаў Трэці рэйх?
Усе ведаюць пра нацызм, Гітлера і генацыд яўрэяў, але хто стварыў Трэці рэйх? Хто прыдумаў гэтую назву і ўклаў у яе першапачатковы (і, дарэчы, не такі як у нацыстаў сэнс)?
▪️ Гісторыя пра стварэнне Трэцяга рэйха пачалася з ідэй Артура Мёлера ван дэн Брука. Мёлер ван дэн Брук быў не задаволены школьнай адукацыяй, таму рана кінуў гімназію і пачаў займацца самаадукацыяй. У маладым узросце пачаў пісаць свае творы: спачатку гэта былі эсэ, а потым цэлыя кнігі. Яго раннія творы адлюстроўвалі жаданне вярнуцца да традыцыйных каштоўнасцей, шмат крытыкаваў індывідуалізм. ▪️ Усё сваё жыццё ён змагаўся з праблемамі са здароўем, асабліва — з псіхічнымі захворваннямі. Пісьменнік шмат часу праводзіў у ізаляцыі, жыў у адзіноце і глыбока пагружаным у сябе. У яго часта адбываліся нервовыя зрывы, і адзін з іх давёў яго да самагубства. Артур Мёлер ван дэн Брук застрэліўся 30 мая 1925 года. ▪️ Да свайго самагубства Мёлер ван дэн Брук паспеў апублікаваць кнігу «Das Dritte Reich». Гэтая кніга стане адной з ключавых для фарміравання нацысцкай ідэалогіі. У ёй пісьменнік расказаў сваё бачанне новай нямецкай дзяржавы: заклікаў стварыць так званы Трэці рэйх, які будзе адрознівацца ад Свяшчэннай Рымскай імперыі («Першага рэйха») і Германскай імперыі («Другога рэйха»), але пераймаць найлепшае з іх. Гэта канцэпцыя была для Мёлер ван дэн Брука шляхам да культурнага і духоўнага адраджэння краіны. Вядома, пазней нацысты інтэрпрэтуюць яе інакш, і яна стане асацыіравацца з фашысцкай дзяржавай. 🖥 Яшчэ больш пра тое, як Артур Мёлер ван дэн Брук стаў стваральнікам Трэцяга рэйху, вы можаце прачытаць на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Паставы: маршрут на адзін дзень ад мясцовых
Сфатаграфавацца на фоне старога млына, убачыць косткі маманта, аб’есціся беларускімі стравамі ў рэстаране за невялікія грошы і зайсці ў палац, дзе раней меліся палотны самога Леанарда да Вінчы.
▪️ Касцёл Святога Антонія Падуанскага. Мясцовыя раяць пачаць шпацыр з касцёла Святога Антонія Падуанскага, які стаіць на рацэ Мядзелка. Знайсці яго будзе нескладана — касцёл знаходзіцца ў гістарычным цэнтры і бачны практычна з любой часткі горада. Касцёл Святога Антонія Падуанскага прыцягвае ўвагу не толькі каталікоў. Фатографы і аматары архітэктуры таксама прыязджаюць паглядзець на неагатычны помнік архітэктуры, які збудавалі ў 1904 годзе. Касцёл Святога Антонія Падуанскага ёсць у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ▪️ «Стары млын» на беразе ракі. Далей па маршруце — былы вадзяны млын на беразе ракі Мядзелка. Цяпер унутры размяшчаецца мясцовы Дом рамёстваў «Стары млын». Каля млына на рэчцы вы ўбачыце дэкаратыўны фантан, які працуе ў цёплую пару года. Будынак пабудавалі ў стылі позняга класіцызму ў другой палове ХІХ стагоддзя на месцы больш старога драўлянага млына. ▪️ Палац Тызенгаўза. Яшчэ адзін пункт маршруту — палац Тызенгаўза. Будынак другой паловы XVIII — першай паловы XIX стагоддзя, які пабудаваў у стылі класіцызму архітэктар Джузэпэ дэ Сака. Ініцыяваў будаўніцтва Антоні Тызенгаўз, які валодаў тады горадам. Скончыў будаўніцтва і жыў там яго сваяк Канстанцін, які захапляўся жывапісам. У тыя гады ў палацы размяшчалася галерэя. Там былі сканцэнтраваны палотны многіх вядомых мастакоў, у тым ліку Леанарда да Вінчы. 🖥 Яшчэ больш пра тое, што і дзе паглядзець у Паставах, расказваем на сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 7 3🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 «Дыктатары» — на PALATNO! Першы выпуск — пра Муамара Кадафі.
У першым эпізодзе аўдыёлекцыі «Дыктатары» мы паглыбімся ў жыццё чалавека, чыё імя стала сінонімам як рэвалюцыйнай перамогі, так і жорсткай тыраніі — Муамара Кадафі.
Кіраванне Кадафі доўжылася больш за чатыры дзесяцігоддзі: ён праводзіў адназначна смелую і часта супярэчлівую палітыку, меў унікальную палітычную ідэалогію і пакінуў складаную спадчыну, якая працягвае фармаваць рэгіён і сёння. Ад яго драматычнага прыходу да ўлады ў выніку бяскроўнага перавароту да эксцэнтрычнага стылю кіравання і канчатковага падзення падчас арабскай вясны… Гісторыя Кадафі — гэта амбіцыі, прага да ўлады і, у рэшце рэшт, трагедыя. 🎙 Слухайце першы выпуск падкаста «Дыктатары» на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 8🔥 1😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Псс, не хочаце даведацца больш пра яйцаклеткі?
Пра тое, што мужчыны могуць стаць донарамі спермы, ведаюць многія. Але можа спатрэбіцца дапамога з рэпрадуктыўным матэрыялам не толькі ад мужчын, але і ад жанчын. Расказаць падрабязней пра гэту з’яву мы папрасілі акушэра-гінеколага Валянціна Парашчука.
▪️ Як правяраюць, ці можа жанчына стаць донарам? Жанчыны, якія пагадзіліся стаць донарамі, праходзяць вялікі комплекс даследаванняў. Здаюць шэраг аналізаў — у тым ліку на ВІЧ, гепатыт, сіфіліс, хламідыі, мочапалавыя інфекцыі і іншыя. Усё гэта донар не аплачвае сама. ▪️ Ці можа жанчына стаць донарам некалькі разоў? Колькасць стымуляцый не абмяжоўваецца, абмяжоўваецца колькасць дзяцей. Прычына ў тым, каб мінімізаваць магчымасць інцэсту, каб у дарослым жыцці гэтыя дзеці ад аднаго донара не сталі парай ▪️Ці балючая працэдура і што адбываецца пасля яе? Працэдура мае два этапы. Першы — стымуляцыя, а другі — пункцыя. З першых дзён цыклу пачынаецца стымуляцыя: жанчына коле кожны дзень прапісаны прэпарат. Гэта падскурныя ін’екцыі, якія можна лёгка рабіць самому сабе. Прыкладна праз дзесяць дзён саспеюць фалікулы. А дактары разумеюць, калі прызначаць пункцыю. Пункцыю робяць пад кароткачасовым наркозам. Маніпуляцыя доўжыцца 15-20 хвілін. Усё пераносіцца вельмі лёгка, нібы гэта глыбокі сон. Ніякага перыяду аднаўлення не патрабуецца. 🖥 Больш пра донарства яйцаклетак расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
5👍 3🔥 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Усе шчыра верылі, што нас будуць ратаваць». Што праходзяць палітзняволеныя ў Беларусі
У Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі ініцыятыва «Палітвязынка» ў партнёрстве з «Беларускім домам» правяла прэс-канферэнцыю з удзелам былых палітычных зняволеных. На ёй жанчыны расказвалі пра ўмовы вязняў, настроі людзей, унутраны распарадак і іншыя пытанні побыту за кратамі.
▪️ Мію Міткевіч за тры допісы «ВКонтакте» пра міліцыянераў асудзілі на тры гады зняволення, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці. Міа выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання: «З улікам таго, што ў калонію я трапіла ў 2021-м годзе, мы яшчэ не разумелі, як гэта ўсё працуе. Звычайна збіраліся разам, размаўлялі пра тое, што нас будуць ратаваць. Усе шчыра верылі, што нас будуць ратаваць. Што трэба крыху пратрымацца — і нас абавязкова выратуюць. Больш за тое, мы перадавалі на волю запіскі з паланам дзеянняў па нашаму вызваленню». ▪️ Кукішаву Наталлю затрымалі ў Оршы, везлі ў мікрааўтобусе з завязанымі ззаду рукамі. Побач ляжаў збіты мужчына, у якога з носа моцна цякла кроў. Уся падлога была залітая крывёй, Наташа ляжала ў гэтай крыві. Яна паважаны ў горадзе стаматолаг. На сёння яна з’ехала з Беларусі, прадала кватэру і дом. Разам з ёй з’ехалі муж, сын, нявестка і нават сабака. ▪️ Дарья Афанасьева была асуджаная на 2,5 года за ўдзел у пратэстах: «Ты проста спрабуеш заставацца тым чалавекам, якім была на волі. Я разумею, што вельмі складана ўявіць, [як гэта] калі трапляеш у закрытае памяшканне, дзе сама сабе не належыш. Вы сёння маглі пяць хвіліначак паляжаць, недзе там паўтыкаць у тэлефон, вы адчынілі шафу і выбралі, што вам надзець. У нас быў выбар толькі адзін: “На территории жилой зоны объявляется подъём, всем приступить к выполнению распорядка дня! Форма одежды номер два”. Або “Форма одежды номер один”. Вось гэта твой адзіны выбар». 🖥 Гісторыі жанчын, якія былі ў зняволенні ў Беларусі і якія дагэтуль застаюцца там за кратамі, чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
😢 4🤬 2👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Як фестываль «Сонцаграй» вяртае да аўтэнтычных каранёў
«Сонцаграй» — фестываль беларускай традыцыі на Падляшшы. Сёлета арганізоўваецца фондам «Тутака» ў трэці раз і скіраваны на аднаўленне ўнікальнай аўтэнтычнай беларускай культуры ў рэгіёне.
▪️ У 2024 годзе фэст адбудзецца ў Беластоку (31 мая), Вітава (1 чэрвеня), Супраслі (7 чэрвеня) і Навасадах (8 чэрвеня). Усе мерапрыемствы пачнуцца ў 17 гадзін. ▪️ Адна з традыцый, якую імкнуцца адрадзіць арганізатары фестывалю — валоканне. Гэта велікодны абыход двароў у першы дзень Вялікадня з віншаваннямі. ▪️ Некаторыя філолагі-даследчыкі спрабуюць адносіць гаворкі на поўдні Падляшша да ўкраінскай мовы, але што датычыцца песеннага фальклору ў тым рэгіёне, то, паводле Зміцера Косціна, нярэдка тыя самыя песні з падляскім палескім дыялектам маюць тыя самыя сюжэты, тыя самыя словы ў варыянце, бліжэйшым да песень на беларускай мове. ▪️ Падляшша — гэта рэгіён, дзе шмат абрадавага фальклору. Прычым і каляднага, велікоднага з канапелькамі, і юр’еўскіх песень. Цікава, што на гэтай зямлі не ўдалося зафіксаваць купальскіх песень: гэты абрад тут вельмі рана адышоў. ▪️ Кіраўнік фонду «Тутака» Павел Станкевіч кажа, што ва ўсёй Польшчы захапленне аўтэнтычнай культурай становіцца папулярным заняткам. А культура падляскіх беларусаў, як лічыць спадар Павел, з’яўляецца спадчынай як беларускай, так і польскай дзяржавы. А таму яе важна захаваць і развіваць. 🖥 Вы можаце даведацца больш пра фестываль «Сонцаграй» і што будзе адбывацца на ім сёлета на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
7👍 3🔥 3