cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

PALATNO

PALATNO расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. Свежы артыкул — кожны дзень. Наш сайт: https://palatno.media/

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
243
مشترکین
+224 ساعت
+27 روز
+730 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Галоўныя трэнды ў TikTok, якіх не хапае беларусам
TikTok — адна з галоўных платформ, дзе сядзяць беларусы і яшчэ дзясяткі мільёнаў чалавек. Там кожны дзень з’яўляюцца новыя відэа, трэнды. Частка з іх становіцца віруснай і не губляе папулярнасць некалькі тыдняў, а тое і месяцаў.
▪️ «Вядома, я…». Магчыма, гэта самы папулярны трэнд у TikTok, які доўгі час не здае свае пазіцыі. Ён з’явіўся на платформе яшчэ ўзімку 2024 года. Яго сутнасць вельмі простая. Людзі расказваюць пра сябе, падкрэсліваючы частку сваёй ідэнтычнасці — прафесію, нацыянальнасць, расу ці пол. Пры гэтым яны расказваюць пра адметныя асаблівасці. ▪️ «Я не феміністка — я ўмею гатаваць». Адзін з самых новых трэндаў, што з’явіліся напрыканцы красавіка ў TikTok. Усё пачалося з відэа ў акаўнце Lily Kate Show. Дзяўчына з ЗША зняла відэаролік, які частка аўдыторыі спачатку ўспрыняла як жартоўны, пра тое, што яна не з’яўляецца феміністкай. У роліку яна расказвае і паказвае, што на яе думку быць не феміністкай — гэта лепш, чым адстойваць правы жанчын. Згодна з яе меркаваннем, феміністкі не ўмеюць гатаваць, адмаўляюцца насіць сукенкі і не хочуць, каб ім адчынялі дзверы мужчыны. Частку з відэа дзяўчыны, дзе яна кажа «Я не феміністка — я ўмею гатаваць» сотні жанчын узялі для сваіх відэа: і паказваюць, што сапраўды ўмеюць «гатоваць» — пры гэтым з’яўляюцца феміністкамі. У англійскай мове дзеяслоў to cook мае слэнгавае значэнне: паказваць нешта крутое, выдатна штосьці рабіць. ▪️ «Патлумачце, што складанага ў шлюбе». Гэта адзін з самых маладых трэндаў у TikTok, які з’явіўся напачатку мая. Яго пачала дзяўчына пад назвай акаўнта liveroniandcheese. Яна папрасіла людзей, якія знаходзяцца ў шлюбе, патлумачыць, што для іх з’яўляецца самым складаным. Відэа завірусілася — з’явілася шмат відэа, у якіх людзі нічога не кажуць, а проста паказваюць, што іх раздражняе ў партнёрах: абутак, які яны няправільна ставяць, ці крыва павешаны рушнік. 🖥 Расказваем пра трэнды і паказваем відэа — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 5🔥 4
Што такое Радаўніца і чаму беларусы яе адзначаюць?
Кожны беларус ведае пра Радаўніцу: часта яе адзначаюць, каб успомніць нашых памерлых сваяком, для некаторых — гэта звычайны выхадны дзень падчас майскіх выхадных. Аднак Радаўніца — гэта часта традыцыі, якая захавалася ў найбольш архаічнай форме толькі ў беларусаў.
▪️ Радаўніцу называлі радужніцай, радуніцкімі дзядамі. Адметна, што памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках. Радаўніца заўсёды адбываецца ў паслявялікодны тыдзень у аўторак. ▪️ На Радаўніцу кожная сям’я ішла памінаць памерлых родзічаў. Спачатку — у царкву, а потым на могілкі: там прыводзілі ў парадак магілы сваіх блізкіх. На насыпе рассцілалі абрус, там жа пачыналі памінальную трапезу. Частку ежы — яйкі, куццю і іншыя стравы — пакідалі «для мёртвых». Яйка на магілу клалі як магічны сродак: лічылася, што так можна часова ажывіць мёртвага. ▪️ «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць», — так казалі беларусы пра радуніцкія дзяды. ▪️ Вядома, з Радаўніцай звязвалі разнастайныя назіранні і павер’і. Напрыклад, добры ўраджай будзе, калі на Радаўніцу быў маладзік. А яшчэ ў гэтыя дні нельга было садзіць і сеяць. Абрадавыя рытуалы на Радаўніцу праводзілі толькі для таго, каб задобрыць душы продкаў і заслужыць іх садзейнічанне ў жыцці і гаспадарцы. ▪️ Часта беларусы называлі Радаўніцу «снеданнем па радзіцелях», часам яна мела назву «грэць бацькоў». 🖥 Больш расказваем пра Радаўніцу на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 3🔥 3 1
Пабачыць Касцюковічы і... Расказваем, навошта трэба туды ехаць і што ўбачыць ▪️ Калі вы прыехалі ў Касцюковічы на цягніку, то абавязкова трапіце на чыгуначную станцыю Камунары. Назва станцыі ідэнтычнай з назвай горада не існуе: для Беларусі падобная з’ява вельмі рэдкая, хоць і не ўнікальная. Тапонім Камунары — напамін пра эпоху пракладкі чыгуначнай лініі ў раннія гады савецкай улады. Будаўніцтва станцыі паспрыяла ўзнікненню новых камун каля станцыі, адпаведна асаблівасці пасёлка замацаваліся ў назве. Ён з цягам часу зліўся з горадам і стаў адной з частак сённяшніх Касцюковічаў. ▪️ Праз дарогу ад будынка чыгуначнага вакзала знаходзіцца будынак імпазантнай рытуальнай крамы касцюковіцкага райпо, пабудаваны за савецкім часам, аформленай у чырвона-зялёных колерах. Колеравая гама рытуалкі выглядае смешна, аднак мабыць у гэтым схаваны канкрэтны мэсэдж да жыхароў і гасцей Касцюковічаў. ▪️ У канцы XIX стагоддзя ў Касцюковічах жылі каля дзвюх тысяч яўрэяў — больш за палову насельніцтва паселішча. Яшчэ ў даваенны час пры савецкай уладзе колькасць яўрэяў стала нязменна скарачацца. На сённяшні дзень яны амаль што зніклі з этнічнай мапы горада. Яўрэйскія могілкі працягваюць заставацца гарадской адметнасцю. На яўрэйскіх могілках у Касцюковічах ёсць розныя тыпы пахаваннях з розных часоў. ▪️ Галоўным сакральным аб’ектам горада з’яўляецца Крыжаўзвіжанская царква, якую пабудавалі ў 1999 годзе. Яе пабудавалі на месцы цаглянага храма 1835 года. Праваслаўная цагляная царква 1830-х дзейнічала больш за 90 гадоў. У 1929 годзе ў час антырэлігійнай палітыкі савецкай улады храм закрылі, а святара рэпрэсавалі і саслалі ў Сібір. Праз чатыры гады, у 1933 годзе, храм увогуле ўзарвалі. ▪️ А яшчэ ў Касцюковічах любяць памятныя камяні: іх ставяць да ўрачыстых дат, адкрыцця школ і іншых падзей. Цікава, што ў горадзе стаяць два валуны да 400-годдзя і 500-годдзя Касцюковічаў — іх паставілі з прамежкам у 16 гадоў. 🖥 Яшчэ больш пра Касцюковічы — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
9👍 2
📱 А вы ведаеце, што ў нас ёсць TikTok? Часам бывае лянота як чытаць доўгія артыкулы — хочацца пагартаць стужку, каб інфармацыю данеслі максімальна сцісла. Для гэтага мы і стварылі акаўнт у TikTok. https://www.tiktok.com/@palatnomedia https://www.tiktok.com/@palatnomedia https://www.tiktok.com/@palatnomedia 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
7👍 3🔥 3😱 1
Што пачытаць з Вацлава Ластоўскага?
Пасля нядаўняга прызнання «экстрэмісцкімі матэрыяламі» томіка выбраных твораў Вацлава Ластоўскага, які пабачыў свет больш чвэрці стагоддзя таму, зноў павялічыўся інтарэс да гэтага беларускага дзеяча.
▪️ «Мовазнаўчыя працы». Зусім свежая кніга з творамі Вацлава Ластоўскага, якая з’явілася ў канцы мінулага году да юбілею класіка. Пад адной вокладкай сабраныя тэксты самага рознага жанру і памеру — гэта і допісы, і зацемкі, і нататкі, і грунтоўныя артыкулы, якія тычацца беларускай мовы. ▪️ «Кароткая гісторыя Беларусі». Калі Ластоўскі быў сакратаром «першай беларускай газеты з рысункамі», то ўзяўся за амбітную справу — даць беларусам сваю гісторыю. Матэрыялы для будучай гістарычнай кнігі Ластоўскага выходзілі на старонках «Нашай Нівы». Ужо потым іх сабралі пад адну вокладку.. ▪️ «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік». Высілкамі Вацлава Ластоўскага сто гадоў таму ў Коўна свет пабачыў знакаміты «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік». Прафесійнымі мовазнаўцамі ён быў сустрэты даволі халодна. Так Сцяпан Некрашэвіч, які жыў у той час у БССР, жорстка яго крытыкаваў, але адзначыў за добра сабраны матэрыял. ▪️ Часопіс «Крывіч». Увесну 1923 года Вацлаў Ластоўскі разам з Клаўдзіем Душ-Дужэўскім заняўся выданнем часопіса «Крывіч». На старонках выдання публікаваліся самыя розныя матэрыялы: этнаграфічныя, гістарычныя, эканамічныя, культурніцкія. За чатыры гады выданне стала адным з самых заўважных і адметных у беларускай эміграцыі таго часу. ▪️ «Гісторыя Беларускай (Крыўскай) кнігі». Яшчэ ў 1924 годзе Вацлаў Ластоўскі заклікаў на старонках выдаванага ім «Крывіча» адзначыць супольна 400-годдзе беларускага кнігадруку. У межах гэтай падзеі анансавалася выданне грунтоўнага даследавання беларускай кніжнай спадчыны, якое пабачыла свет толькі ў 1926 годзе. 🖥 Падрабязна расказваем, што цікавага пачытаць з твораў Вацлава Ластоўскага. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
5👍 2🔥 2
Доўгая дарога да пакаяння. Як Германія пераадольвала нацысцкую спадчыну
Другая сусветная вайна стала самым страшэнным канфліктам XX стагоддзя. Праз агрэсію нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў загінулі ад 70 да 85 мільёнаў чалавек, з іх мірных жыхароў — да 60 мільёнаў. Аднак пасля разгрому фашыстаў барацьба не скончылася — перад светам і германскім грамадствам стаяла задача: не дапусціць паўтарэння трагедыі 1939-1945 гадоў.
Расказваем пра тое, як праходзіла палітыка дэнацыфікацыі Германіі ў першыя гады пасля капітуляцыі, якімі былі настроі немцаў пасля паражэння, калі з’явіліся першыя неанацысты, што цяпер расказваюць нямецкім школьнікам пра тую вайну, і дзе — ва Усходняй ці Заходняй Германіі — найбольш папулярныя ўльтраправыя. 🖥 Больш падрабязна чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 7
Росквіт і падзенне Трэцяга Рэйха на дзесяці фотаздымках Любы таталітарны рэжым з чагосьці пачынаецца: з лідара, законаў… І ён абавязкова чымсьці заканчваецца. Запрашаем у візуальнае падарожжа, у якіх мы разам даследуем узлёты і падзенні, веліч і трагедыю, якія вызначалі эпоху Трэцяга Рэйха. 🖥 Паказваем на нашым сайце, як нарадзіўся і памёр нацысцкі рэжым. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
🔥 6👍 1
Хто і за што спаліў Хатынь?
81 год таму паліцэйскі батальён спаліў Хатынь з амаль усімі яе жыхарамі. У Беларусі налічваюць больш за 9 тысяч спаленых нацыстамі вёсак з дзясяткамі тысяч жыхароў. Але толькі Хатынь стала сімвалам таго, як акупацыйная нацысцкая ўлада абыходзілася з мірнымі жыхарамі.
Прапаганда Лукашэнкі кожны год выкарыстоўвае Хатынь у сваіх мэтах: падчас пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў за спаленне вёскі паказвалі на «бчб-эшнікаў», а цяпер галоўнымі ворагамі і крыўдзіцелямі называюць бандэраўцаў. Ні першыя, ні другія дачынення да знішчэння Хатыні не мелі. 🖥 Яшчэ больш пра тых, хто вінаваты ў знішчэнні Хатыні, — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
5😱 2👍 1😁 1😢 1
Абпаленыя целы на дроце, згарэлыя будынкі. Як нацысты двойчы знішчалі Слуцкае гета У лютым 1943 года ў слуцкім гета забілі тысячы яўрэяў. Дасціпна спланаваная акцыя пайшла не па плане: людзей палілі, расстрэльвалі і забівалі. Гэта было не першае масавае забойства ў Слуцку падчас Другой сусветнай вайны — двума гадамі раней нацысты забілі і абрабавалі тысячы яўрэяў. Жорсткай расправай нават былі шакаваныя прадстаўнікі нацысцкай адміністрацыі — так, што пісалі Вільгельму Кубе, каб гэтыя батальёны больш не адпраўлялі ў Слуцк. 🖥 Больш падрабязна пра Слуцкае гета расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
😢 3😱 2👍 1
Ажаніцца з сырою зямлёю, пайсці на піва да Абрама. Як беларусы размаўляюць пра смерць
У беларускай культуры тэма смерці — гэта не проста канец, але пераход, ахоплены мноствам эўфемізмаў. Яны паказваюць як нашы продкі праяўлялі павагу да гэтага працэсу, іх погляд на апошні шлях у жыцці. Гэтыя фразы не толькі змякчалі жорсткую рэчаіснасць смерці, але і адлюстроўвалі гістарычную глыбіню традыцыі: пачынаючы ад «пайсці ў вечнасць» і заканчваючы больш мудрагелістымі выразамі — «пайсці да Абрама на піва».
▪️ Ажаніцца з сырою зямлёю — памерці, загінуць ▪️ Адпраўляць у Магілёўскую губерню — у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. ▪️ Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці. ▪️ Зводзіць у магілу (дамавіну, са свету) — даводзіць да смерці, гібелі. ▪️ На паповы сані збірацца ▪️ У вырай — на той свет, у магілу. ▪️ Як з крыжа зняты — вельмі слабы, даведзены да знямогі, ледзь жывы. ▪️ Я́му заскварыць — загінуць, быць пахаваным. 🖥 Дзясяткі фраз, якімі беларусы гаварылі пра смерць, — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
نمایش همه...
👍 4 3🔥 1