Паштоўкі і застаўкі | Тадора і кот Сырнік
رفتن به کانال در Telegram
Цёплыя паштоўкі і застаўкі на кожны дзень — на дзвюх мовах, выбірай сваю. Пошта цяпла з палескай вёскі. Сырнік завозіць 💌 Па ўсім пытанням: @aelissa_ciao
نمایش بیشتر678
مشترکین
-324 ساعت
-97 روز
-1730 روز
آرشیو پست ها
+1
🌾 Добрай раніцы, мае мілыя!
Нядзеля. Сушым лета на зіму.
Апошнія кветкі з саду — пучкамі, галоўкамі ўніз, пад столь. Гартэнзія, кермек, бяссмертнік і піжма.
Узімку зірнеш — і ўспомніш, якая ж прыгожая і духмяная была восень.
Ці вы сушыце кветкі на зіму?
Ціхай вам нядзелі ✨
#добрайраніцы #доброеутро #нядзеля #воскресенье
+1
🍂 Добрай раніцы, шаноўныя!
Субота. Цэлую раніцу грабла лісце. Адышла на хвілінку папіць кавы — а Сырнік усё па садзе ізноў разварушыў.
А на мордзе — ні кроплі сумлення.
Што ж, граблі — у бок. Скачам разам.
А што вытвараюць вашы хатнія шкоднікі? 😄
Вясёлых вам выхадных ✨
#добрайраніцы #доброеутро #субота #суббота #лісце #листья
+1
🍷 Добрай раніцы, мае дарагія!
Пятніца. Плануем вечар.
Глінтвейн, гірлянда на тэрасе, сяброўкі — і смех, ад якога суседзі зноў будуць пытацца, што ў нас за свята.
А свята простае: пятніца.
З кім вы сёння збіраецеся грэцца?
Утульных вам выхадных ✨
#добрайраніцы #доброеутро #пятніца #пятница #глінтвейн #глинтвейн
🗳 Якая кветка адкрые нашу калекцыю?
Рубрыка «Кветка месяца» вяртаецца ў новым фармаце. У першую нядзелю кожнага месяца — кветка, застаўкі на тэлефон і аркуш вінтажных марак.
Маркі можна раздрукаваць на паперы-наклейцы і выразаць — атрымаюцца стыкеры. Імі можна ўпрыгожыць канверт, паштоўку ці падарунак, наклеіць у нататнік. А можна проста збіраць — як у дзяцінстве збіралі маркі і ўкладышы. За год складзецца ўся калекцыя: дванаццаць кветак.
Першую кветку выбіраеце вы. Галасаванне — да нядзелі ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#кветкамесяца #цветокмесяца
+1
🌷 Добрай раніцы, даражэнькія!
Чацвер. Сёння гатуем сюрпрыз для вясны.
Цыбуліны цюльпанаў — у зямлю, пакуль яна не замерзла.
Зіма пройдзе, а яны праб'юцца першымі. Падарунак усім, хто пройдзе міма, — з адкладзенай дастаўкай.
А вы што садзіце восенню?
Цёплага вам дня ✨
#добрайраніцы #доброеутро #чацвер #четверг #цюльпаны #тюльпаны
+1
🎶 Вітаю, шаноўнае спадарства!
Серада. Сярэдзіна тыдня — самы час для танцаў.
Пласцінка круціцца, у духоўцы пячэцца гарбузовы пірог, а я скачу па кухні ў цёплых шкарпэтках. Сырнік здзіўлена паглядзеў з-пад стала і зробіў выгляд, што мяне не ведае.
Музыку — гучней. Суседзі па вёсцы нават і не пачуюць.
Пад якую песню вы танцуеце, калі ніхто не бачыць?
Вясёлага вам дня ✨
#добрайраніцы #доброеутро #серада #среда #музыка
+1
🌶 Добрай раніцы, сябры!
Аўторак. Грэемся знутры.
Імбір, цытрына, лыжка мёду — і шчыпотка вострага перцу для адважных. Першы глыток прабірае да самых пятак, а потым цяпло разыходзіцца аж да кончыкаў пальцаў.
Не для слабых духам.
А вы адважыцеся на гарбату з перцам? 😄
Цёплага вам дня ✨
#добрайраніцы #доброеутро #аўторак #вторник #гарбата #чай
+1
🚲 Добрай раніцы, мае харошыя!
Панядзелак. Пакуль сонца яшчэ грэе — на ровар.
Па лясной сцежцы ў лісці, з ветрам у вушах, з кнігамі з бібліятэкі і букетам касмей на багажніку. Тармазы? Потым.
Увесь гэты тыдзень збіраем цяпло на зіму. Па-свойму — з запалам.
А як гэтыя кветкі называюць у вашай мясцовасці? 🌸
Добрага вам тыдня ✨
#добрайраніцы #доброеутро #панядзелак #понедельник #ровар #велосипед
+1
🌰 Добрага дня, шаноўнае спадарства!
Нядзеля. Пад нагамі — каштаны.
Помніце, як збіралі іх па дарозе ў школу ці ў садок? Ляжыць на асфальце трэснутая калючая шкарлупіна, а ўнутры — каштан. Дастаеш — а ён яшчэ ў серабрыстым налёце, мяккім, як аксаміт. Выціраеш аб рукаў — і ён ззяе, як лакіраваны. І адразу ў кішэню.
Цэлая кішэнь каштанаў ці жалудоў — гэта быў сапраўдны скарб.
І нават цяпер рука сама цягнецца падняць хоць адзін.
А што вы рабілі з каштанамі ў дзяцінстве?
Ціхай вам нядзелі ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрагадня #хорошегодня #нядзеля #воскресенье #каштаны
+1
🍏 Добрага дня, сябры!
Субота. Самы час для шарлоткі.
Кастрычнік — пара, калі яблыкі раздаюць вёдрамі.
Шклянка мукі, шклянка цукру, тры яйкі і яблыкі — колькі не шкада. Праз паўгадзіны пахне так, што хочацца з'есці ўвесь пірог, не дачакаўшыся, пакуль ён астыне.
За акном шэра, а на кухні цёпла. Вось за гэта і любім кастрычніцкія суботы.
А ў вас атрымліваецца дачакацца, пакуль астыне? 😄
Смачных вам выхадных ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрагадня #хорошегодня #субота #суббота #шарлотка #яблыкі #яблоки
+1
📖 Добрага дня, мае даражэнькія!
Пятніца. Цямнее ўжо адразу пасля шостай.
Затое вечары зноў нашы. Плед, гарбата, свечкі на стале, цёплы кот, які прыйшоў пагрэцца побач, — і кніга, якую даўно адкладалі на «калі будзе час».
Гэты вечар — толькі для сябе.
А якую кнігу вы перачытваеце кожную восень?
Утульных вам выхадных ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрагадня #хорошегодня #пятніца #пятница #свечкі #свечи #кніга #книга
+1
🍁 Добрага дня, спадарства!
Чацвер. Самы час для прагулкі ў парку.
Шамацець лісцем пад нагамі, слухаць, як яно ападае з галін, — і трымаць у руцэ тэрмас з чымсьці гарачым. Кава, гарбата ці какава — галоўнае, каб грэла далоні.
Восеньскі парк ціхі і залаты. Дзеля такіх хвілін і любім кастрычнік.
А з кім вы любіце гуляць восенню?
Яснага вам дня ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрагадня #хорошегодня #чацвер #четверг #восень #осень #парк #лісце #листья
+1
🤍 З Днём маці, мае харошыя!
Сёння той дзень, калі хочацца проста патэлефанаваць. Не па справе — каб пачуць голас.
Мамы памятаюць пра нас дробязі, якія мы самі даўно забылі: першае слова, любімую цукерку, шапку, якую мы ні за што не хацелі надзяваць.
Ёсць хвіліны, якія не адкласці на потым: мамін голас у тэлефоне, яе «Ну, як ты там?» і абавязковае «Апраніся цяплей», гарбата, якую яна ставіць, калі вы яшчэ толькі ў дзвярах.
Дашліце маме — нават калі ўжо патэлефанавалі ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#дзеньмаці #деньматери
+1
🧡 Добрага дня, шаноўныя!
Аўторак. Сезон абляпіхі.
Многія чакаюць першых замаразкаў: падмерзлыя ягады лягчэй здымаць з галінкі, і яны не лопаюцца ў пальцах.
А ў горадзе можна прасцей — наведаць любімую кавярню, дзе ўжо абнавілі асенняе меню 🍂🥤, і атрымаць асалоду ад абляпіхавай гарбаты.
Ці прыгатаваць такую ж дома: жменю замарожанай абляпіхі раздушыце відэльцам з лыжкай мёду і заліце гарачай вадой — толькі не кіпнем. Дадайце палачку карыцы, некалькі бутонаў гваздзікі і лустачку яблыка ці апельсіна. Аранжавая гарбата, ад якой цяплее нават у самы шэры дзень.
А што вы дадаеце ў гарбату, калі на дварэ халадае?
Цёплага вам дня ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрагадня #хорошегодня #аўторак #вторник #абляпіха #облепиха #гарбата #чай
+1
🍂 Добрага дня, мае дарагія!
Панядзелак. Кастрычнік паспеў перафарбаваць усё навокал.
Жоўты колер у лісці быў усё лета, проста яго хавала зялёнае. Восенню хларафіл разбураецца — і нарэшце відаць, якое лісце насамрэч.
Дарэчы, пра восень: увесь гэты тыдзень — маленькія радасці кастрычніка. Тое, дзеля чаго яго варта любіць.А што вы любіце ў кастрычніку больш за ўсё? Добрага вам тыдня ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #панядзелак #понедельник #лісце #листья
+1
🕊 Добрай раніцы, шаноўныя!
Нядзеля. Сад амаль пусты.
Але не зусім: на галінках засталося некалькі яблыкаў і груш, а на кустах — жменя ягад. Не забывайце пакінуць птушкам трошкі ураджаю — ім таксама трэба дажыць да вясны.
Вось і мы з Сырнікам за гэты тыдзень усё сабралі, схавалі — і крыху пакінулі іншым.
Ціхай вам нядзелі ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрайраніцы #доброеутро #нядзеля #воскресенье #яблыкі #яблоки #птушкі #птицы
+1
☀️ Добрай раніцы, мае даражэнькія!
Субота. Нікуды не трэба спяшацца.
Абрыкосавы джэм — мая слабасць. Адкрыеш слоік — а там сонца, спёка, доўгія летнія дні.
Самае смачнае — на хрусткай скарынцы батона, з кавалачкам саланаватага масла. І кубак гарбаты побач.Добрых вам выхадных ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрайраніцы #доброеутро #субота #суббота #джэм #джем
+1
💐 З Днём настаўніка!
Само свята — у нядзелю 4-а кастрычніка, але ў школах віншуюць сёння.
Успомніце свайго настаўніка — таго самага, у каго было цікава нават на апошнім уроку. Хтосьці навучыў нас першым літарам, а хтосьці — верыць у сябе.
А калі вы ці вашы дзеці яшчэ за партай — сёння якраз нагода сказаць настаўніку дзякуй. Не абавязкова кветкамі: часам дастаткова пары цёплых слоў.
Перашліце гэтую паштоўку таму, каму хочацца сказаць дзякуй 🙏🏻
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#дзеньнастаўніка #деньучителя
+1
🍐 Добрай раніцы, спадарства!
Пятніца. І зноў грушы на застаўцы, яны якраз дашлі да свайго часу.
Іх здымаюць крыху недаспелымі: на дрэве груша перастойвае і робіцца рыхлай знутры, хоць звонку яшчэ прыгожая. А дома, на падаконніку, за пару дзён даходзіць якраз.
Наперадзе выхадныя ✨
Тадора і кот Сырнік ✉️🐈
#добрайраніцы #доброеутро #пятніца #пятница #грушы #груши
