ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

Паштоўкі і застаўкі | Тадора і кот Сырнік

Паштоўкі і застаўкі | Тадора і кот Сырнік

الذهاب إلى القناة على Telegram

Цёплыя паштоўкі і застаўкі на кожны дзень — на дзвюх мовах, выбірай сваю. Пошта цяпла з палескай вёскі. Сырнік завозіць 💌 Па ўсім пытанням: @aelissa_ciao

إظهار المزيد
676
المشتركون
-324 ساعات
-97 أيام
-1730 أيام
أرشيف المشاركات
🌾 Добрай раніцы, мае мілыя! Нядзеля. Сушым лета на зіму. Апошнія кветкі з саду — пучкамі, галоўкамі ўніз, пад столь. Гартэнз
+1
🌾 Добрай раніцы, мае мілыя! Нядзеля. Сушым лета на зіму. Апошнія кветкі з саду — пучкамі, галоўкамі ўніз, пад столь. Гартэнзія, кермек, бяссмертнік і піжма. Узімку зірнеш — і ўспомніш, якая ж прыгожая і духмяная была восень. Ці вы сушыце кветкі на зіму? Ціхай вам нядзелі ✨ #добрайраніцы #доброеутро #нядзеля #воскресенье

🍂 Добрай раніцы, шаноўныя! Субота. Цэлую раніцу грабла лісце. Адышла на хвілінку папіць кавы — а Сырнік усё па садзе ізноў р
+1
🍂 Добрай раніцы, шаноўныя! Субота. Цэлую раніцу грабла лісце. Адышла на хвілінку папіць кавы — а Сырнік усё па садзе ізноў разварушыў. А на мордзе — ні кроплі сумлення. Што ж, граблі — у бок. Скачам разам. А што вытвараюць вашы хатнія шкоднікі? 😄 Вясёлых вам выхадных ✨ #добрайраніцы #доброеутро #субота #суббота #лісце #листья

🍷 Добрай раніцы, мае дарагія! Пятніца. Плануем вечар. Глінтвейн, гірлянда на тэрасе, сяброўкі — і смех, ад якога суседзі зно
+1
🍷 Добрай раніцы, мае дарагія! Пятніца. Плануем вечар. Глінтвейн, гірлянда на тэрасе, сяброўкі — і смех, ад якога суседзі зноў будуць пытацца, што ў нас за свята. А свята простае: пятніца. З кім вы сёння збіраецеся грэцца? Утульных вам выхадных ✨ #добрайраніцы #доброеутро #пятніца #пятница #глінтвейн #глинтвейн

Кветка лістапада — якая?
Anonymous voting

🗳 Якая кветка адкрые нашу калекцыю? Рубрыка «Кветка месяца» вяртаецца ў новым фармаце. У першую нядзелю кожнага месяца — кветка, застаўкі на тэлефон і аркуш вінтажных марак. Маркі можна раздрукаваць на паперы-наклейцы і выразаць — атрымаюцца стыкеры. Імі можна ўпрыгожыць канверт, паштоўку ці падарунак, наклеіць у нататнік. А можна проста збіраць — як у дзяцінстве збіралі маркі і ўкладышы. За год складзецца ўся калекцыя: дванаццаць кветак. Першую кветку выбіраеце вы. Галасаванне — да нядзелі ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #кветкамесяца #цветокмесяца

🌷 Добрай раніцы, даражэнькія! Чацвер. Сёння гатуем сюрпрыз для вясны. Цыбуліны цюльпанаў — у зямлю, пакуль яна не замерзла.
+1
🌷 Добрай раніцы, даражэнькія! Чацвер. Сёння гатуем сюрпрыз для вясны. Цыбуліны цюльпанаў — у зямлю, пакуль яна не замерзла. Зіма пройдзе, а яны праб'юцца першымі. Падарунак усім, хто пройдзе міма, — з адкладзенай дастаўкай. А вы што садзіце восенню? Цёплага вам дня ✨ #добрайраніцы #доброеутро #чацвер #четверг #цюльпаны #тюльпаны

🎶 Вітаю, шаноўнае спадарства! Серада. Сярэдзіна тыдня — самы час для танцаў. Пласцінка круціцца, у духоўцы пячэцца гарбузовы
+1
🎶 Вітаю, шаноўнае спадарства! Серада. Сярэдзіна тыдня — самы час для танцаў. Пласцінка круціцца, у духоўцы пячэцца гарбузовы пірог, а я скачу па кухні ў цёплых шкарпэтках. Сырнік здзіўлена паглядзеў з-пад стала і зробіў выгляд, што мяне не ведае. Музыку — гучней. Суседзі па вёсцы нават і не пачуюць. Пад якую песню вы танцуеце, калі ніхто не бачыць? Вясёлага вам дня ✨ #добрайраніцы #доброеутро #серада #среда #музыка

🌶 Добрай раніцы, сябры! Аўторак. Грэемся знутры. Імбір, цытрына, лыжка мёду — і шчыпотка вострага перцу для адважных. Першы
+1
🌶 Добрай раніцы, сябры! Аўторак. Грэемся знутры. Імбір, цытрына, лыжка мёду — і шчыпотка вострага перцу для адважных. Першы глыток прабірае да самых пятак, а потым цяпло разыходзіцца аж да кончыкаў пальцаў. Не для слабых духам. А вы адважыцеся на гарбату з перцам? 😄 Цёплага вам дня ✨ #добрайраніцы #доброеутро #аўторак #вторник #гарбата #чай

🚲 Добрай раніцы, мае харошыя! Панядзелак. Пакуль сонца яшчэ грэе — на ровар. Па лясной сцежцы ў лісці, з ветрам у вушах, з к
+1
🚲 Добрай раніцы, мае харошыя! Панядзелак. Пакуль сонца яшчэ грэе — на ровар. Па лясной сцежцы ў лісці, з ветрам у вушах, з кнігамі з бібліятэкі і букетам касмей на багажніку. Тармазы? Потым. Увесь гэты тыдзень збіраем цяпло на зіму. Па-свойму — з запалам. А як гэтыя кветкі называюць у вашай мясцовасці? 🌸 Добрага вам тыдня ✨ #добрайраніцы #доброеутро #панядзелак #понедельник #ровар #велосипед

🌰 Добрага дня, шаноўнае спадарства! Нядзеля. Пад нагамі — каштаны. Помніце, як збіралі іх па дарозе ў школу ці ў садок? Ляжы
+1
🌰 Добрага дня, шаноўнае спадарства! Нядзеля. Пад нагамі — каштаны. Помніце, як збіралі іх па дарозе ў школу ці ў садок? Ляжыць на асфальце трэснутая калючая шкарлупіна, а ўнутры — каштан. Дастаеш — а ён яшчэ ў серабрыстым налёце, мяккім, як аксаміт. Выціраеш аб рукаў — і ён ззяе, як лакіраваны. І адразу ў кішэню. Цэлая кішэнь каштанаў ці жалудоў — гэта быў сапраўдны скарб. І нават цяпер рука сама цягнецца падняць хоць адзін. А што вы рабілі з каштанамі ў дзяцінстве? Ціхай вам нядзелі ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #нядзеля #воскресенье #каштаны

🍏 Добрага дня, сябры! Субота. Самы час для шарлоткі. Кастрычнік — пара, калі яблыкі раздаюць вёдрамі. Шклянка мукі, шклянка
+1
🍏 Добрага дня, сябры! Субота. Самы час для шарлоткі. Кастрычнік — пара, калі яблыкі раздаюць вёдрамі. Шклянка мукі, шклянка цукру, тры яйкі і яблыкі — колькі не шкада. Праз паўгадзіны пахне так, што хочацца з'есці ўвесь пірог, не дачакаўшыся, пакуль ён астыне. За акном шэра, а на кухні цёпла. Вось за гэта і любім кастрычніцкія суботы. А ў вас атрымліваецца дачакацца, пакуль астыне? 😄 Смачных вам выхадных ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #субота #суббота #шарлотка #яблыкі #яблоки

📖 Добрага дня, мае даражэнькія! Пятніца. Цямнее ўжо адразу пасля шостай. Затое вечары зноў нашы. Плед, гарбата, свечкі на ст
+1
📖 Добрага дня, мае даражэнькія! Пятніца. Цямнее ўжо адразу пасля шостай. Затое вечары зноў нашы. Плед, гарбата, свечкі на стале, цёплы кот, які прыйшоў пагрэцца побач, — і кніга, якую даўно адкладалі на «калі будзе час». Гэты вечар — толькі для сябе. А якую кнігу вы перачытваеце кожную восень? Утульных вам выхадных ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #пятніца #пятница #свечкі #свечи #кніга #книга

🍁 Добрага дня, спадарства! Чацвер. Самы час для прагулкі ў парку. Шамацець лісцем пад нагамі, слухаць, як яно ападае з галін
+1
🍁 Добрага дня, спадарства! Чацвер. Самы час для прагулкі ў парку. Шамацець лісцем пад нагамі, слухаць, як яно ападае з галін, — і трымаць у руцэ тэрмас з чымсьці гарачым. Кава, гарбата ці какава — галоўнае, каб грэла далоні. Восеньскі парк ціхі і залаты. Дзеля такіх хвілін і любім кастрычнік. А з кім вы любіце гуляць восенню? Яснага вам дня ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #чацвер #четверг #восень #осень #парк #лісце #листья

🤍 З Днём маці, мае харошыя! Сёння той дзень, калі хочацца проста патэлефанаваць. Не па справе — каб пачуць голас. Мамы памят
+1
🤍 З Днём маці, мае харошыя! Сёння той дзень, калі хочацца проста патэлефанаваць. Не па справе — каб пачуць голас. Мамы памятаюць пра нас дробязі, якія мы самі даўно забылі: першае слова, любімую цукерку, шапку, якую мы ні за што не хацелі надзяваць. Ёсць хвіліны, якія не адкласці на потым: мамін голас у тэлефоне, яе «Ну, як ты там?» і абавязковае «Апраніся цяплей», гарбата, якую яна ставіць, калі вы яшчэ толькі ў дзвярах. Дашліце маме — нават калі ўжо патэлефанавалі ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #дзеньмаці #деньматери

🧡 Добрага дня, шаноўныя! Аўторак. Сезон абляпіхі. Многія чакаюць першых замаразкаў: падмерзлыя ягады лягчэй здымаць з галінк
+1
🧡 Добрага дня, шаноўныя! Аўторак. Сезон абляпіхі. Многія чакаюць першых замаразкаў: падмерзлыя ягады лягчэй здымаць з галінкі, і яны не лопаюцца ў пальцах. А ў горадзе можна прасцей — наведаць любімую кавярню, дзе ўжо абнавілі асенняе меню 🍂🥤, і атрымаць асалоду ад абляпіхавай гарбаты. Ці прыгатаваць такую ж дома: жменю замарожанай абляпіхі раздушыце відэльцам з лыжкай мёду і заліце гарачай вадой — толькі не кіпнем. Дадайце палачку карыцы, некалькі бутонаў гваздзікі і лустачку яблыка ці апельсіна. Аранжавая гарбата, ад якой цяплее нават у самы шэры дзень. А што вы дадаеце ў гарбату, калі на дварэ халадае? Цёплага вам дня ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #аўторак #вторник #абляпіха #облепиха #гарбата #чай

🍂 Добрага дня, мае дарагія! Панядзелак. Кастрычнік паспеў перафарбаваць усё навокал. Жоўты колер у лісці быў усё лета, прост
+1
🍂 Добрага дня, мае дарагія! Панядзелак. Кастрычнік паспеў перафарбаваць усё навокал. Жоўты колер у лісці быў усё лета, проста яго хавала зялёнае. Восенню хларафіл разбураецца — і нарэшце відаць, якое лісце насамрэч.
Дарэчы, пра восень: увесь гэты тыдзень — маленькія радасці кастрычніка. Тое, дзеля чаго яго варта любіць.
А што вы любіце ў кастрычніку больш за ўсё? Добрага вам тыдня ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрагадня #хорошегодня #панядзелак #понедельник #лісце #листья

🕊 Добрай раніцы, шаноўныя! Нядзеля. Сад амаль пусты. Але не зусім: на галінках засталося некалькі яблыкаў і груш, а на куста
+1
🕊 Добрай раніцы, шаноўныя! Нядзеля. Сад амаль пусты. Але не зусім: на галінках засталося некалькі яблыкаў і груш, а на кустах — жменя ягад. Не забывайце пакінуць птушкам трошкі ураджаю — ім таксама трэба дажыць да вясны. Вось і мы з Сырнікам за гэты тыдзень усё сабралі, схавалі — і крыху пакінулі іншым. Ціхай вам нядзелі ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрайраніцы #доброеутро #нядзеля #воскресенье #яблыкі #яблоки #птушкі #птицы

☀️ Добрай раніцы, мае даражэнькія! Субота. Нікуды не трэба спяшацца. Абрыкосавы джэм — мая слабасць. Адкрыеш слоік — а там со
+1
☀️ Добрай раніцы, мае даражэнькія! Субота. Нікуды не трэба спяшацца. Абрыкосавы джэм — мая слабасць. Адкрыеш слоік — а там сонца, спёка, доўгія летнія дні.
Самае смачнае — на хрусткай скарынцы батона, з кавалачкам саланаватага масла. І кубак гарбаты побач.
Добрых вам выхадных ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрайраніцы #доброеутро #субота #суббота #джэм #джем

💐 З Днём настаўніка! Само свята — у нядзелю 4-а кастрычніка, але ў школах віншуюць сёння. Успомніце свайго настаўніка — таго
+1
💐 З Днём настаўніка! Само свята — у нядзелю 4-а кастрычніка, але ў школах віншуюць сёння. Успомніце свайго настаўніка — таго самага, у каго было цікава нават на апошнім уроку. Хтосьці навучыў нас першым літарам, а хтосьці — верыць у сябе. А калі вы ці вашы дзеці яшчэ за партай — сёння якраз нагода сказаць настаўніку дзякуй. Не абавязкова кветкамі: часам дастаткова пары цёплых слоў. Перашліце гэтую паштоўку таму, каму хочацца сказаць дзякуй 🙏🏻 Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #дзеньнастаўніка #деньучителя

🍐 Добрай раніцы, спадарства! Пятніца. І зноў грушы на застаўцы, яны якраз дашлі да свайго часу. Іх здымаюць крыху недаспелым
+1
🍐 Добрай раніцы, спадарства! Пятніца. І зноў грушы на застаўцы, яны якраз дашлі да свайго часу. Іх здымаюць крыху недаспелымі: на дрэве груша перастойвае і робіцца рыхлай знутры, хоць звонку яшчэ прыгожая. А дома, на падаконніку, за пару дзён даходзіць якраз. Наперадзе выхадныя ✨ Тадора і кот Сырнік ✉️🐈 #добрайраніцы #доброеутро #пятніца #пятница #грушы #груши