fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
751
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
-430 روز
آرشیو پست ها
🛂❌Рэйтынг пашпартоў у 2025 годзе: Беларусь на 62-м месцы Кампанія Henley&partners кожны год складае рэйтынг наймацнейшых і слабых пашпартоў, у залежнасьці ад таго, колькі краін яго ўладальнікам даступныя без віз. Наймацнейшым стаў пашпарт Сінгапура, ён дае магчымасьць уезду ў 195 з 227 краін. Другое месца ў Японіі (193 краіны), трэцяе падзялілі Нямеччына, Італія, Гішпанія, Францыя, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя, ім даступны 192 дзяржавы. Польшча заняла 7-е месца, яе грамадзянам лёгка даступны 188 краін. Украіна аказалася на 30-м месцы, з пашпартам гэтай краіны даступны 148 краін. Ніжэй за ўсіх ў рэйтынгу, на апошнім 106-м месцы, — Афганістан. А вось Беларусь апынулася на 62-м месцы — толькі 81 краіна гатова свабодна ўпусьціць да сябе грамадзян нашае краіны. Цікава зазначыць, што Расея, краіна-агрэсар, якая зазнала палітыку санкцыяў з боку краінаў вольнага свету, заняла ў гэтым рэйтынгу 46-е месца.

Атакі нелегальных мігрантаў на заходнуюю мяжу з Беларусі раптоўна спынілася 13 студзеня памежныя службы Літвы, Латвіі і Польш
Атакі нелегальных мігрантаў на заходнуюю мяжу з Беларусі раптоўна спынілася 13 студзеня памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы не зафіксавалі ніводнай спробы парушэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Адпаведныя звесткі апублікаваны ў зводках за мінулыя суткі. Трэба адзначыць, што спакойныя дні на граніцы з канца мінулага года неаднаразова фіксаваліся пагранічнымі службамі асобных суседніх краін. Так, у Летуве не было спробаў парушэньня мяжы на працягу 15 дзён запар.

Летува скасавала пагадненьне з Беларусі аб прадухіленьні двайнога падаткааблкладаньня. Гэта ўдар па простых беларусах Літоўскі Сойм адобрыў прапанову аб дэнансацыі пагадненьня Літвы з Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня даходаў і фіскальных парушэньняў. Гэтая дамова была падпісаная паміж дзвюма краінамі яшчэ ў ліпені 1995 года ў Менску. І вось сёньня адбылося галасаваньне: 111 парламентарыяў выказаліся "за" спыненьне яго дзеяньня, 4 — "супраць", яшчэ 6 чалавек устрымалася. Міністэрства фінансаў, якое ініцыявала дэнансацыю, патлумачыла, што прыбыткі грамадзянаў Беларусі, якія тыя атрымліваюць у Летуве, павінны абкладацца падаткам на больш ільготных умовах. Але сама Беларусь ужо не прымяняе гэты парадак — а значыць даходы рэзідэнтаў Летувы не абкладаюцца падаткам па больш выгадных тарыфах. Акрамя таго ў тлумачальнай запісцы да праекту ўказвалася, што з 2022 года Летува не абменьваецца інфармацыяй з Беларусьсю ў падатковых мэтах. Ніякай логікай падобнае рашэньня патлумачыць немагчыма, бо гэта ўдар найперш не па рэжыму Лукашэнкі, а па простых беларусах, якія пазбаўляюцца ільготаў і магчымасьці пазбягаць падвойных падаткаў.

Атакі нелегальных мігрантаў на заходнуюю мяжу з Беларусі раптоўна спынілася 13 студзеня памежныя службы Літвы, Латвіі і Польш
Атакі нелегальных мігрантаў на заходнуюю мяжу з Беларусі раптоўна спынілася 13 студзеня памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы не зафіксавалі ніводнай спробы парушэньня мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Адпаведныя звесткі апублікаваны ў зводках за мінулыя суткі. Трэба адзначыць, што спакойныя дні на граніцы з канца мінулага года неаднаразова фіксаваліся пагранічнымі службамі асобных суседніх краін. Так, у Летуве не было спробаў парушэньня мяжы на працягу 15 дзён запар.

Сяржук Доўгушаў пашырае беларускую традыцыю ў ЗША Зьбіральнік народных традыцый і песень, Сяржук Доўгушаў, пасьля доўгага перапынка завітаў з Калядамі ў ЗША, дзе радуе як маленькіх, так і вялікіх беларусаў. Паміж гэтымі справамі творца адказаў на пытаньні "Беларускага крока", распавёў пра стан "Дома творцаў" і крыху паразважаў пра жыцьцё. Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/TQsKqQ7P3IM?si=1yCJj_iM0tLJhvBO

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін Уладзімер Мулявін унёс велізарны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і т
12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін Уладзімер Мулявін унёс велізарны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і традыцый. Ён стварыў і праславіў у сьвеце самы вядомы ансамбль Беларусі “Песьняры”, адрадзіў старадаўнія беларускія песьні й надаў ім новае гучаньне, зрабіў знакамітымі вершы нашых паэтаў, сярод якіх Янка Купала. Пад кіраўніцтвам Мулявіна "Песьняры" набылі міжнароднае прызнаньне, гастралявалі па сьвеце і сталі сымбалем беларускай музычнай культуры. Сярод знакавых твораў ансамбля — "Песня пра долю", "Касіў Ясь канюшыну" і рок-опера "Песьня пра долю". З неверагодным пачуцьцем Уладзімер Мулявін выконваў “Пагоню” на верш Максіма Багдановіча. На 25-годзьдзе “Песьняроў” Мулявін выканаў праніклівую “Малітву” на словы вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

Міліцэйскі вышук у вольных краінах: забойцы, гвалтаўнікі, рабаўнікі. Міліцэйскі вышук у акупаванай Беларусі: вядомыя музыкі,
Міліцэйскі вышук у вольных краінах: забойцы, гвалтаўнікі, рабаўнікі. Міліцэйскі вышук у акупаванай Беларусі: вядомыя музыкі, фатографы, стэндап-комікі... Сярод тых, каго шукае міліцыя, комік Слава Камісаранка, музыка Сяргей Міхалок, вядомыя фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік і іншыя прыстойныя людзі.

У Менску беларус зьнішчыў афіцыйны агітацыйны плякат, прысьвечаны "выбарам" Сцвярджаецца, што ўначы ў Мінску на прыпынку па в
У Менску беларус зьнішчыў афіцыйны агітацыйны плякат, прысьвечаны "выбарам" Сцвярджаецца, што ўначы ў Мінску на прыпынку па вуліцы Аранскай мужчына сарваў агітацыйны плакат з інфармацыяй аб кандыдатах на выбарах. Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, дзеяньням мінчука будзе дадзена прававая ацэнка. Выбар народа — Байкот.

Параза Украіны абыдзецца ЗША на $808 млрд даражэй, чым дапамога краіне, — Bloomberg Выданьне са спасылкай на справаздачу-анал
Параза Украіны абыдзецца ЗША на $808 млрд даражэй, чым дапамога краіне, — Bloomberg Выданьне са спасылкай на справаздачу-аналіз Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва піша, што ў выпадку перамогі Расіі ЗША трэба будзе выдаткаваць $808 млрд на стрымліваньне патэнцыйнай расійскай агрэсіі ў Еўропе, што рэзка павысіць бягучы пяцігадовы план Пентагона з $4,4 трлн да $5,2 трлн. "Кароткатэрміновыя выдаткі на аказаньне дапамогі Украіне ў абароне ад расійскай агрэсіі значна менш, чым доўгатэрміновыя выдаткі на тое, каб дазволіць Расіі перамагчы", — гаворыцца ў дакуменце.

Высокапастаўлены іранскі генерал заявіў, што Расея ў Сірыі бамбіла не супернікаў дыктатара Башара Асада, а пустыню Адзін з ка
Высокапастаўлены іранскі генерал заявіў, што Расея ў Сірыі бамбіла не супернікаў дыктатара Башара Асада, а пустыню Адзін з камандуючых Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі брыгадны генерал Бехруз Эсбаці падчас выступу ў мячэці ў Тэгеране абвінаваціў Расею ў дэзінфармацыі аб праведзеных аперацыях супраць антыўрадавых сіл у Сірыі, піша The New York Times. Паводле яго слоў, Расія заяўляла, што расейскія самалёты нібыта бамбуюць сірыйскіх паўстанцаў, але на самой справе проста скідалі бомбы на пустэльню. Акрамя таго, паводле слоў Эсбаці, летась, калі Ізраіль наносіў удары па іранскіх цэлях у Сірыі, Расія "адключыла радары", спрыяючы гэтым атакам. Сяброўства па-маскоўску.

❗️Чаму вучыць досвед краін, куды аднойчы ступіў бот «рускага міратворца» — вялікі аналіз імперскай палітыкі Расеі Расійская Ф
❗️Чаму вучыць досвед краін, куды аднойчы ступіў бот «рускага міратворца» — вялікі аналіз імперскай палітыкі Расеі Расійская Федэрацыя з пачатку свайго існаваньня развязвае адну вайну за другой, пры гэтым называе сябе міратворцам і дэкларуе імкненьне да міру. Як пры Ельцыне, так і пры Пуціне гэтая краіна заваёўвае суседнія краіны альбо цалкам – і тады анэксуе іх, альбо часткова. У другім выпадку ствараюцца падкантрольныя "бананавыя" рэспублікі. Пры гэтым сцэнары войн РФ з 1991 года стаяць на двух кітах: або "ўшчамленьні рускай мовы" ў краіне-ахвяры, або гістарычнай прысутнасьці на тэрыторыі будучых акупаваных "рэспублік" расійскіх войскаў. Пры гэтым пачатак мірных перамоваў з Расіяй ніколі не спыняе яе і не памяншае яе апетытаў, а толькі адцягвае працяг агрэсіі — прамой або гібрыднай. "Галоўрэд" распавядае пра тое, як Расея вядзе "мірныя перамовы" насамрэч і што пасля адбываецца з краінамі, з якімі РФ падпісала мірныя пагадненьні. Чытаць: https://glavred.info/longrid/5-krovavyy-mirotvorec.html

Месца памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Смаленшчыне пад пагрозай зьнішчэньня Пахаваньне ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе ў 19
Месца памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Смаленшчыне пад пагрозай зьнішчэньня Пахаваньне ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе ў 1929-1937 гадах былі расстраляныя сотні людзей, знаходзіцца паміж вёскамі Слабада і Крывалес у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласьці. Па дадзеных архіваў, толькі ў горадзе Рослаў, за гэты перыяд пакаралі смерцю 717 чалавек. У гэтым рэгіёне рэпрэсіі закранулі пераважна беларусаў і палякаў. Многія зь іх былі асуджаныя па палітычных артыкулах, як, напрыклад, за «шпіянаж» на карысьць Польшчы — распаўсюджанае абвінавачаньне падчас так званай «Польскай аперацыі» НКУС. У канцы 1980-х гадоў намаганьнямі грамадскасьці на месцы пахаваньня быў усталяваны памятны знак, а ў 2009 годзе,-- паўнавартасны мэмарыял у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсій. Аднак у апошнія гады доступ да гэтых зьвестак пачаў абмяжоўвацца: з інтэрнэту зьнікаюць матэрыялы, а зараз, паводле зьвестак прадстаўніка Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтру Сяргей Фралова, існуе пагроза зьнішчэньня гэтага памятнага знака. Падобныя дзеяньні, на думку Фралова, могуць быць часткай шырокай палітыкі па замоўчваньні гістарычных злачынстваў савецкага перыяду. Знос помніка і ліквідацыя інфармацыі аб ім стане яшчэ адным ударам па гістарычнай памяці, якая і так знаходзіцца пад ціскам. Актывіст заклікае міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў да прыцягненьня ўвагі грамадскасьці да гэтай праблемы і абароны мэмарыялу.

У Вільні ў сутарэньнях сабора знайшлі таемнае сховішча з гістарычнымі скарбамі Як піша Тэлеграм канал "ArchiDucatus: Вільня|V
+9
У Вільні ў сутарэньнях сабора знайшлі таемнае сховішча з гістарычнымі скарбамі Як піша Тэлеграм канал "ArchiDucatus: Вільня|Vilna", у сутарэньнях віленскага сабора Сьвятога Станіслава 16 сьнежня 2024 года знайшлі таемнае сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусьветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Яны былі вырабленыя ўжо пасьля смерці манархаў і прызначаныя для пахавальных цэрэмоній. Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцуг, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны. Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

Рашысцкі тэрор супраць мірных украінцаў: расейскі дрон атакаваў гарадскі маршрутны аўтобус у Херсоне У выніку расейскага ўдару па аўтобусе адзін чалавек загінуў, яшчэ 9 атрымалі раненьні. Пра гэта паведамілі ў Абласной ваеннай адміністрацыі. Асьцярожна, на відэа жорсткія кадры.

У інтэрв'ю амэрыканскаму журналісту Лексу Фрідману прэзідэнт Украіны Зяленскі распавёў пра размову з Лукашэнкам ў першыя дні вайны: У першыя дні вайны Лукашэнка папрасіў прабачэньня і сказаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі яго краіны былі запушчаны ракеты.

Васіль Быкаў без цэнзуры – новая кніга ад Камуніката Фонд "Камунікат" рыхтуем да друку творы В.Быкава "Мёртвым не баліць» і «
Васіль Быкаў без цэнзуры – новая кніга ад Камуніката Фонд "Камунікат" рыхтуем да друку творы В.Быкава "Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя». Упершыню гэтыя аповесьці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля сьмерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяваньні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі. А гэтая кніга, якуя ў студзені выйдзе ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданьне. Выпадак не такі ўжо часты для беларускай літаратуры — каб твор, хай сабе праз дзесяцігоддзі, але выйшаў без аніякага ўмяшальніцтва цэнзуры. Замовы прымаюцца тут: https://kamunikat.shop Высылка – пасьля 20 студзеня 2025.

У Баранавічах беларус у навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны лукашысцкі сьцяг Паведамляецца, што яго затрымалі, муж
У Баранавічах беларус у навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны лукашысцкі сьцяг Паведамляецца, што яго затрымалі, мужчыне 43 гады. Распачата крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Што ні робяць, як ні навязваюць фальшывую сымболіку беларускаму народу, а людзі яе не прымаюць і зьнішчаюць.

Сёньня дзень памяці Адама Мальдзіса Тры гады таму, 3 студзеня 2022-га, пайшоў з жыцьця Адам Мальдзіс -- вядомы беларускі гіст
Сёньня дзень памяці Адама Мальдзіса Тры гады таму, 3 студзеня 2022-га, пайшоў з жыцьця Адам Мальдзіс -- вядомы беларускі гісторык, пісьменьнік, літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч. Адам Мальдзіс займаўся даследаваньнем гісторыі беларускай літаратуры, культурных сувязяў Беларусі зь іншымі краінамі, асабліва Польшчай і Летувой. Мальдзіс зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац, у тым ліку манаграфій, артыкулаў і эсэ, прысьвечаных беларускім пісьменьнікам і гісторыі беларускай літаратуры. Яго працы адрозьніваюцца грунтоўнасьцю даследаваньняў, шырокім выкарыстаньнем архіўных матэрыялаў і ўменьнем падаць навуковыя факты ў цікавай і даступнай форме. Акрамя навуковай дзейнасьці, Адам Мальдзіс актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцьці Беларусі. Ён быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў некалькіх грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіцьцю беларускай культуры і літаратуры.

З’явілася нейрамадэль агучкі беларускай мовы З яе дапамогай можна рабіць агучку з тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі.
З’явілася нейрамадэль агучкі беларускай мовы З яе дапамогай можна рабіць агучку з тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі. Паспрабаваць можна тут https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts А тут можна больш даведацца пра беларускі Штучны Інтэлект ды звязацца са стваральнікамі: https://t.me/belarusai/

Фінляндыя знайшла сляды якара на марскім дне, якія паказваюць на верагоднае пашкоджаньне кабеляў расійскім танкерам Eagle S,
Фінляндыя знайшла сляды якара на марскім дне, якія паказваюць на верагоднае пашкоджаньне кабеляў расійскім танкерам Eagle S, — Bloomberg Старшы інспектар Нацыянальнага бюро расследаваньняў Самі Пайла заявіў, што сьлед даўжынёй дзясяткі кіламетраў пачынаецца ў месцы разрыву 170-кіламетровай лініі электраперадачы, якая злучае Фінляндыю і Эстонію. Танкер Eagle S быў вызначаны як вінаваты ў аварыі. Адзін з якароў судна, які адсутнічае, як мяркуецца, зачапіўся за кабель 25 снежня. Таксама фіксуюцца збоі ў працы чатырох падводных кабеляў перадачы даных. З-за дрэннага надвор'я даследаваньне судна і марскога дна часова адкладзена. Нагадаем, на танкеры Eagle S, затрыманым Фінляндыяй, было знойдзена шпіёнскае абсталяваньне для адсочваньня тэхнікі НАТА. Судна таксама падазраецца ў пашкоджаньні кабеля Estlink 2 і іншых дыверсіях на падводных камунікацыях. Акрамя таго, раней крыніцы ў НАТА паведамілі фінскаму выданню Iltalehti Journal, што расея адпрацоўвае сцэнары нападу на Фінляндыю і іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА. Мэтамі патэнцыйнага ўварваньня могуць стаць тэрыторыі да ракі Кюміёкі і праліў Пуумалан.