fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
752
مشترکین
+224 ساعت
+37 روز
-630 روز
آرشیو پست ها
За год колькасьць беларусаў з дазволам на пражываньне ў Летуве скарацілася на 7,2 тыс Дзейсны дазвол на пражываньне ў Летуве
За год колькасьць беларусаў з дазволам на пражываньне ў Летуве скарацілася на 7,2 тыс Дзейсны дазвол на пражываньне ў Летуве на 1 студзеня 2026 году мелі 50 286 грамадзян Беларусі. На пачатак 2025 году ў краіне налічвалася 57 511 беларускіх грамадзянаў з адпаведным дазволам. Такім чынам, за год іх колькасьць скарацілася на 7 225, або на 12,56 %.

⚡️ЗША захапілі яшчэ адзін танкер «ценявога флоту». Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі ў Карыбскім моры танкер Sophia, «які нале
⚡️ЗША захапілі яшчэ адзін танкер «ценявога флоту». Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі ў Карыбскім моры танкер Sophia, «які належыць асобам без грамадзянства і знаходзіцца пад санкцыямі», паведаміла Паўднёвае камандаваньне ўзброеных сілаў ЗША. «Берагавая ахова ЗША суправаджае танкер Sophia для канчатковай утылізацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

+2
Амэрыканскі дэсант высаджваецца на танкер Marinera, для абароны якога Пуцін накіраваў падводную лодку і ваенныя караблі Прапагандысцкі тэлеканал RT апублікаваў відэа і фота меркаванай высадкі амэрыканскага дэсанту на танкер «ценявога флоту» РФ Marinera, які ўжо два тыдні спрабуе адарвацца ад берагавой аховы ЗША. Гаворка ідзе пра судна, раней вядомае як Bella 1, што ішло пад панамскім сьцягам у Вэнэсуэлу і, паводле ацэнак Вашынгтону, удзельнічае ў пастаўках іранскай нафты, якая падпадае пад амэрыканскія санкцыі. Пасьля таго як амэрыканскія сілы паспрабавалі спыніць судна ў Карыбскім моры, экіпаж намаляваў расейскі трыкалёр на борце і паведаміў берагавой ахове, што знаходзіцца пад кантролем РФ. Пасьля гэтага, як паведамляе NYT, Расея накіравала ЗША афіцыйны зварот з патрабаваньнем спыніць перасьлед танкера. Санкцыйны Bella 1 пазьней знайшлі ў афіцыйным расейскім рэестры судоў ужо пад новай назвай Marinera. Раней сёньня амэрыканскія СМІ паведамілі, што Расея накіравала падводную лодку і іншыя ваенна-марскія сілы для суправаджэньня танкера.

❗️ 7 студзеня, Варшава — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА Кніга "Стаць у праломе мура" — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазьня
❗️ 7 студзеня, Варшава — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА Кніга "Стаць у праломе мура" — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазьняка (330 стар.), запісанае журналістамі ў 2013-2015 гг. аб падзеях другой паловы ХХ стагоддзя, сьведкам і ўдзельнікам якіх быў Зянон Пазьняк. ❗️Унікальная магчымасьць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.КАЛІ: 7 студзеня (серада), 19:00 📍ДЗЕ: Крама "Вырай", Warszawa, al. Armii Ludowej 12

4 студзеня ў Нью-Ёрку прайшла паніхіда па Мікіце Мелказёраву 4 студзеня беларуская дыяспара Нью-Ёрку мела магчымасьць памаліцца за спачын беларускага блогера Мікіту Мёлказёрава. Паніхіда прайшла ў саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага. Разьвітаньне з Мікітам адбылося 30 сьнежня ў Варшаве. У той дзень на цэрымонію прыйшло шмат беларусаў. https://youtube.com/shorts/GtO0NTYoqvc?si=mb31yaugdDUdFaxJ

Нікаласу Мадура і яго жонцы Сіліі Флорэс прад’яўлены абвінавачваньні https://warta.media/3628

⚡️ Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы Прэзідэнт ЗША пракаментаваў аперацыю ў Венесуэле. «Злучан
⚡️ Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы Прэзідэнт ЗША пракаментаваў аперацыю ў Венесуэле. «Злучаныя Штаты Амерыкі паспяхова правялі маштабны ўдар па Венесуэле і яе лідарах. Прэзідэнт Мадура разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены з краіны. Аперацыя была праведзена ў каардынацыі з праваахоўнымі органамі ЗША. Падрабязнасьці будуць паведамленыя пазней. Сёньня аб 11‑й гадзіне раніцы ў Мар-а-Лага адбудзецца прэс-канферэнцыя», — напісаў Трамп у сацсетках. Як паведамляе CBS News, Мадура быў захоплены элітным падраздзяленьнем спецыяльнага прызначэньня «Дэльта». 63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікі выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла з традыцыйным святочным зваротам да беларусаў: https://youtu.be/mecD2_uPoiw?is=sbdzNMV9o8sOc5bF

Антыбеларускі рэжым прызнаў экстрэмісцкай яшчэ адну кнігу па беларускай гісторыі Як стала вядома, экстрэмсцкай прызналі кнігу
Антыбеларускі рэжым прызнаў экстрэмісцкай яшчэ адну кнігу па беларускай гісторыі Як стала вядома, экстрэмсцкай прызналі кнігу Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнаьсці». Акрамя гэтага ў сьпісе ўжо знаходзяцца іншыя кнігі па гісторыі Беларусі: "Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002)" Захара Шыбекі, "Таямніцы беларускай гісторыі" Вадзіма Дзеружынскага, "На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы" Кастуся Цьвіркі.

⚡️У Беларусі памілавалі 22 чалавекі. Сярод іх 20 палітвязьняў Заяўляецца, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын.
⚡️У Беларусі памілавалі 22 чалавекі. Сярод іх 20 палітвязьняў Заяўляецца, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын.

Удава Васіля Быкава з інфарктам і пераломам сьцягна ў шпіталі Як паведамляе Белсат, 98-гадовая Ірына Міхайлаўна знаходзіцца з
Удава Васіля Быкава з інфарктам і пераломам сьцягна ў шпіталі Як паведамляе Белсат, 98-гадовая Ірына Міхайлаўна знаходзіцца зараз у шпіталі. Пасьля сьмерці Васіля Быкава яна займалася захаваньнем літаратурнай спадчыны мужа, брала ўдзел у імпрэзах, прысьвечаных ягонай памяці. Ірына Міхайлаўна цягам многіх гадоў была надзейнай падтрымкай і памочніцай Васіля Быкава. У свой час яна займалася наборам твораў пісьменьніка на друкарцы: «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды».

❗️«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць», – пара з Украіны распавяла жахлівую гісторыю перасьледу акупацыйным
❗️«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць», – пара з Украіны распавяла жахлівую гісторыю перасьледу акупацыйным рэжымам у Беларусі Увесну 2025 года грамадзяне Украіны Вольга і Мікалай прыехалі ў Беларусь з еўрапейскай краіны, дзе жылі з 2023 года. Яны планавалі пераехаць у Беларусі ў вёску. Але Вольгу і Мікалая затрымалі неўзабаве пасля пераезду. Іх абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасьці, шпіянажы, тэрарызме і іншых цяжкіх палітычных злачынствах. Паўгода іх утрымлівалі ў нечалавечых умовах без перадач, зменнай бялізны і сродкаў гігіены. Мікалая катавалі, збівалі, здзекаваліся, змяшчалі ў «прэс-хаты», шантажавалі сэксуальным гвалтам над жонкай да такога стану, што ён перастаў размаўляць і ў яго пачаліся псіхалагічныя праблемы. Пасля перажытых у Беларусі катаваньняў і псіхалагічнага ціску мужчына моцна заікаецца і з цяжкасьцю размаўляе.
«Спрацоўнік КДБ сказаў мне, што адвёз маю жонку ў пансіянат КДБ нібыта ў дом адпачынку. І яна цяпер там усіх абслугоўвае».
Праз паўгады катаваньняў у лукашысцкіх лагерах Вольгу і Мікалая дэпартавалі з Беларусі ва Ўкраіну. Падрабязьней: https://spring96.org/be/news/119370

У Беларусі на 30% вырас продаж кніг і тавараў на беларускай мове Беларускі брэнд OZ падвёў вынікі году і падзяліўся з партала
У Беларусі на 30% вырас продаж кніг і тавараў на беларускай мове Беларускі брэнд OZ падвёў вынікі году і падзяліўся з парталам Tochka.by статыстыкай і трэндамі. Выявілася, што ў 2025 годзе ў пакупнікоў рэзка ўзрос інтарэс да кніг айчынных аўтараў. Сукупныя продажы такіх выданьняў павялічыліся на 200%, што робіць беларускую літаратуру адным з найбольш дынамічна растучых напрамкаў. Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў: продажы зборнікаў апавяданьняў і раманаў вырасьлі больш як на траціну. На працягу году на 30% узрос інтарэс да тавараў на беларускай мове. Гэты трэнд ідзе поруч з папулярнасьцю клясычнай літаратуры: напрыклад, «Шляхціц Завальня» па-ранейшаму ў топе продажаў, а яго гадавыя паказьнікі працягваюць расьці, хоць кнізе ўжо амаль 180 гадоў. Калі казаць пра жанры, то попыт разьмеркаваўся нераўнамерна. У OZ адзначаюць, што містыка і жахі паводле вынікаў году дадалі 130%. Гэтыя кнігі ўсё часьцей выбіраюць, каб адпачыць і аддаліцца ад штодзённай руціны. У той жа час псыхалёгія і гістарычныя раманы паказалі зьніжэньне продажаў на 15%: цікавасьць да іх паступова саступае месца іншым напрамкам. Найбольш папулярныя кнігі году: «Калі ўсе каты ў сьвеце зьнікнуць», «(Ня)чысты Менск», «Бог заўсёды падарожнічае інкогніта». Прыкметны рост дэманструе і навучальная літаратура. У топе апошніх пяці гадоў застаюцца дапаможнікі па ПДР.

❗️ 7 студзеня, Варшава — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА Кніга "Стаць у праломе мура" — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазьня
❗️ 7 студзеня, Варшава — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА Кніга "Стаць у праломе мура" — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазьняка (330 стар.), запісанае журналістамі ў 2013-2015 гг. аб падзеях другой паловы ХХ стагоддзя, сьведкам і ўдзельнікам якіх быў Зянон Пазьняк. ❗️Унікальная магчымасьць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.КАЛІ: 7 студзеня (серада), 19:00 📍ДЗЕ: Крама "Вырай", Warszawa, al. Armii Ludowej 12

Павал Севярынец запісаў свой першы відэа-зварот пасьля свайго вызваленьня "Увесь час размаўляў па-беларуску, прашэньне аб памілаваньні не падпісваў, віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю тых, хто гэта зрабіў". Таксама вядома, што Павал нарэшце ўз'яднаўся ў Вільні са сваёй жонкай і сынам.

🕯 За Ўкраіну загінула беларуска Натальля Барышовец Натальля Барышовец нарадзілася 13 лютага 1987 года ў горадзе Любань (Бела
🕯 За Ўкраіну загінула беларуска Натальля Барышовец Натальля Барышовец нарадзілася 13 лютага 1987 года ў горадзе Любань (Беларусь). Большую частку жыцьця яна пражыла ва Ўкраіне — у горадзе Славуціч. На пачатку 2024 года Натальля добраахвотна ўступіла ў шэрагі Збройных Сіл Украіны. Яна памерла 18 сьнежня 2025 года ў Нацыянальным ваенна-мэдычным клінічным цэнтры ў Кіеве падчас лячэньня. 20 сьнежня Наталлю Барышовец пахавалі ў Славуцічы. Героі не паміраюць! Жыве Беларусь! Слава Украине!

У Расеі ліквідаваны генерал з Генштабу расейскіх войскаў У Маскве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў высокапастаўлены расейск
У Расеі ліквідаваны генерал з Генштабу расейскіх войскаў У Маскве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў высокапастаўлены расейскі ваеначальнік У Маскве ў выніку падрыву аўтамабіля загінуў начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Ўзброеных сіл Расеі, генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў. Як паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі, ён памёр у шпіталі ад атрыманых параненьняў. Паводле зьвестак сьледства, раніцай 22 сьнежня у Маскве прывялі ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, усталяванае пад аўтамабілем. Сьледствам краіны-агрэсара разглядаюцца розныя вэрсіі, у тым ліку магчымасьць таго, што забойства арганізавалі ўкраінскія сьпецслужбы.

📝Петыцыя з заклікам дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads На платформе change.org зьявілася петыцыя з просьбай да кампаніі Meta дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads.
Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў чалавек, якія з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі Instagram і Threads, але мы вымушаны карыстацца расійскай, украінскай альбо англійскай версіямі сэрвісаў Meta па той прычыне, што нашая родная мова ў іх адсутнічае.
Аўтар ініцыятывы, Захар Яноўскі, звярнуўся да Meta ад імя беларусаў і заклікаў падтрымаць збор подпісаў.
Як аўтар петыцыі асобна хачу дадаць, што гатовы арганізаваць для кампаніі Meta як каманду прафесійных перакладчыкаў, так і каманду мовазнаўцаў-валанцёраў для выканання перакладу зараз і падтрымцы беларускай версіі сэрвісаў у будучыні.
Падпісаць петыцыю: https://www.change.org/p/add-belarusian-language-to-instagram-and-threads

У дзень загадкавай сьмерці Мікіты Мелказёрава антыбеларускі рэжым сьвяткаваў "Дзень супрацоўнікаў КГБ".

Раптоўна ня стала Мікіты Мёлказёрава Паводле паведамленьня жонкі, Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 сьнежня. Не вырымала сэ
Раптоўна ня стала Мікіты Мёлказёрава Паводле паведамленьня жонкі, Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 сьнежня. Не вырымала сэрдца. Мікіта асабісты прыкладам паказаў, што дарослы чалавек здольны вывучыць і пераключыцца ў паўсядзённым жыцьці на беларускую мову. Папулярны блогер натхняў і абуджаў цікавасьць да Беларушчыны ў моладзі. Прагляды відэа Мікіты набіралі сотні тысяч праглядаў. Гэта вялікая страта для сучаснай Беларусі. Вечная памяць.