fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
751
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
-330 روز
آرشیو پست ها
Сёньня, 11 красавіка, споўнілася 89 гадоў Івонцы Сурвілле – беларускай грамадска-палітычнай дзяячцы ў эміграцыі і старшыні Ра
Сёньня, 11 красавіка, споўнілася 89 гадоў Івонцы Сурвілле – беларускай грамадска-палітычнай дзяячцы ў эміграцыі і старшыні Рады БНР. Віншуем Івону Уладзімераўну з Днём нараджэньня! Зычым ёй моцнага здароўя! Жыве Беларусь!

Як нацыі адраджаюць з небыцьця свае нацыянальныя мовы https://www.youtube.com/watch?v=bOL_baLz68Q

Прысьвячаецца ўсім беларусам, якія дагэтуль слухаюць расейскую папсу і ходзяць на канцэрты расейскіх сьпевакоў, нават за межа
Прысьвячаецца ўсім беларусам, якія дагэтуль слухаюць расейскую папсу і ходзяць на канцэрты расейскіх сьпевакоў, нават за межамі Беларусі.

9 красавіка — дзень памяці герояў, загінуўшых падчас антысавецкіх пратэстаў 1989 году ў Грузіі 9 красавіка 1989 году расейскі
+4
9 красавіка — дзень памяці герояў, загінуўшых падчас антысавецкіх пратэстаў 1989 году ў Грузіі 9 красавіка 1989 году расейскія войскі крывава падавілі пратэсты ў Тбілісі — грузінская сталіцы. Акупанцкае войска забіла сапёрнымі рыдлёўкамі 21 пратэстоўца, але гэта не спыніла народны рух за незалежнасьць. І ўжо праз 2 гады, у 1991 годзе, была абвешчана незалежнасьць Грузіі. Беларускі Народны Фронт падтрымаў гераічнае змаганьне грузінаў за незалежнасьць у тыя драматычныя дні. У Тбілісі была скіравана дэлегацыя Фронту. Валеры Сядоў ад імя беларусаў выказаў салідарнасьць грузінскаму народу.

Фондавы рынак ЗША адкрыўся ростам пасля трохдзённага падзеньня ◾️Індэкс S&P 500 павялічыўся на 3,3% ◾️Індэкс NASDAQ, арыентав
Фондавы рынак ЗША адкрыўся ростам пасля трохдзённага падзеньня ◾️Індэкс S&P 500 павялічыўся на 3,3% ◾️Індэкс NASDAQ, арыентаваны на тэхналагічныя кампаніі, вырас на 3,6% ◾️Індэкс Dow Jones Industrial Average (DJIA), які ўключае 30 буйных кампаній, якія каціруюцца на фондавых біржах ЗША, падняўся на 3,3%

Зацемкі аб палітыцы Трампа і аб пераменах "На сёньняшні дзень прэзыдэнт Трамп — гэта рэальны палітычны лідар кансэрватыўна-дэмакратычнага папулісцкага кшталту, які можа нанесьці ўдар па разбуральнай практыцы левага глабалізму. Левы (менавіта левы) глабалізм — вялікая небясьпека для дэмакратыі, для Беларусі, Украіны і атлантычнай цывілізацыі". Зянон Пазьняк пра палітыку і перамены ў Амэрыцы, Эўропе і Беларусі. Чытаць цалкам: https://warta.media/2744

На фоне ўвядзеньня ЗША пошлін расейская нафта абвалілася ў кошце ніжэй за 50 даляраў за барэль — Bloomberg Расейскі гадавы бю
На фоне ўвядзеньня ЗША пошлін расейская нафта абвалілася ў кошце ніжэй за 50 даляраў за барэль — Bloomberg Расейскі гадавы бюджэт быў разьлічаны з кошту ў $70 за барэль.

Зянон Пазьняк пра Генадзя Карпенку У дачыненьнях ён быў чалавек надзейны, да фронтаўскай дзейнасьці адносіўся з павагай, меў адказнасьць, быў адчынены для беларушчыны, меў пачуцьцё грамадзкага абавязку. Што важна — яго не цікавілі пытаньні асабістай матэрыяльнай выгады. У палітыцы гэта істотна. Грамадзкае беларускае дабро мела для яго значэньне, і ён гатовы быў дзейнічаць. https://warta.media/1756

Збор сродкаў на пастаноўку спэктаклю паводле п'есы З. Пазьняка "Інсургенты" Беларуская дыяспара ў Беластоку працуе над стварэньнем драматычнага спэктакля-містэрыі "Інсургенты". «Інсургенты» – гэта п’еса пра тых, хто з адвагай стаў на шлях змаганьня за свабоду і незалежнасьць, пра ахвяры і перамогі, пра боль і надзею. Гэта гісторыя, якая гучыць актуальна і сёньня – калі беларусы зноў мусяць змагацца за свае правы, за сваю культуру, за сваю мову, за сваё жыцьцё. Прэм’ера спэктаклю запланавана на 30 красавіка ў Беластоку. Падтрымаць ініцыятыву данатам можна па спасылцы: https://zrzutka.pl/nnvhzg?utm_medium=mail&utm_source=postmark&utm_campaign=chipin_creation

Толькі на Варце: урывак п'есы Зянона Пазьняка ў аўтарскім выкананьні П'еса "Інсургенты" — містэрыя ў адной дзеі, пасьвечаная подзьвігу паўстанцаў Каліноўскага, іхняму ўплыву на беларускае Адраджэньне і на сёньняшні дзень. Урывак чытае аўтар. https://youtu.be/5z3z7apXxkQ Выкананьне твору адбылося ў межах адзначэньня 107-й гадавіны Незалежнасьці БНР. Таксама на мерапрыемстве былі прачытаныя вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зянона, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева, Насты Кудасавай. Відэа з вершамі: https://youtu.be/PVw4aF912W4

Рашысцкі тэрор Украіны: расейская ракета патрапіла ў дзіцячую пляцоўку ў Крывым Розе. Загінула 6 дзяцей Расейская ракета ўлуч
+2
Рашысцкі тэрор Украіны: расейская ракета патрапіла ў дзіцячую пляцоўку ў Крывым Розе. Загінула 6 дзяцей Расейская ракета ўлучыла ў жылы раён Крывога Рогу. Загінула 16 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Каля 50 чалавек ранена.

Невядомыя старонкі беларускай гісторыі: як на Румынскім фронце падчас Першай сусьветнай вайны ўтварылася беларуская нацыянальная армія І што ў выніку з ёй стала. https://youtu.be/1VpeWITGoQk

У БНР былі ня толькі сацыялісты: прафэсар і гісторык Алесь Смалянчук распавядае пра заможнага інтэлектуала Рамана Скірмунта, які прысьвяціў жыцьцё служэньню Беларусі, і пра кансэрватыўную плынь у БНР Лекцыя да 107-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. https://youtu.be/D94-UdLApFA

Лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі стаў Томас Вайлер за пераклад кнігі з беларускай мовы. Прэмію за пераклад на Ляйпцыгскім
Лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі стаў Томас Вайлер за пераклад кнігі з беларускай мовы. Прэмію за пераклад на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы атрымаў нямецкі перакладчык Томас Вайлер за пераклад з беларускай на нямецкую мову кнігі "Я з вогненнай вёскі..." Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзімера Калесьніка. Томас Вайлер (Thomas Weiler) — нямецкі літаратурны перакладчык з польскай, расейскай і беларускай моваў. Жыве ў Ляйпцыгу. Зь беларускай мовы пераклаў, сярод іншага, раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы», вершы Уладзімера Арлова, Алеся Разанава, Веры Бурлак і інш. Кніга "Я з вогненнай вёскі..." Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзімера Калесьніка была апублікавана 50 гадоў таму і зьмяшчае сьведчанні пра трагедыі спаленых вёсак у Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны.

❗️За 30 год улады Лукашэнкі насельніцтва Беларусі скарацілася на 1,1 млн. чалавек — гэта больш за 11%! Як паведаміў Белстат, на 1 студзеня 2025 году ў Беларусі жыло 9 109 280 чалавек. Пікавае значэньне насельніцтва было зафіксаванае ў 1994 годзе. Да прыходу да ўлады Лукашэнкі ў Беларусі жыло 10 243 500 чалавек. Пасьля пачатку ўлады расейскага стаўленьніка, насельніцтва Беларусі пачало рэзка скарачацца. За 30 год мы згубілі 1 134 220 чалавек! І гэта без вайны. Дакладней, вайна супраць беларускай нацыі ідзе бесперапынна, але ціхая і незаўважная: зьнішчаецца архітэктура і будынкі, высякаюцца дрэвы і лясы, а насельніцтва вымірае. Ціхае забойства цэлай нацыі.

Намесьнік Старшыні Рады БНР і Дэпутат Незалежнасьці Сяргей Навумчык распавёў пра сучасны стан і дзейнасьць Рады БНР Выступ, прысьвечаны 107-й гадавіне абвяшчэньня Незалежнасьці БНР. https://youtu.be/iasP9jw9a8s

Суд Тбілісі адмяніў рашэньне грузінскага МУС аб адмове ў прытулку беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку Праваабаронца Рама
Суд Тбілісі адмяніў рашэньне грузінскага МУС аб адмове ў прытулку беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку Праваабаронца Раман Кісляк, які жыве апошнія чатыры гады ў Грузіі, абскардзіў рашэньне Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі аб адмове ў прадастаўленьні яму міжнароднай абароны. Суд стаў на бок беларуса. Як распавёў праваабаронца «Салідарнасьці», Тбіліскі гарадскі суд часткова задаволіў ягоную скаргу і адмяніў рашэньне Дэпартамента міграцыі. Зрэшты, статус уцекача Раман Кісляк пакуль так і не атрымаў. Дэпартамент міграцыі МУС павінен зараз паўторна разгледзець яго заяву аб міжнароднай абароне. — Гэта ўсё крыху зацягне справу, — адзначыў у каментары «Салідарнасці» праваабаронца. — У любым выпадку сёньняшні дзень паказаў, што суд можа адмяняць рашэньні МУС аб адмове даць прытулак. І гэта добра. Нагадаем, праваабаронца Раман Кісляк дабіваецца прадастаўленьня прытулку ў Грузіі з ліпеня 2023 года. На гэты момант у яго скончыўся тэрмін дзеяньня беларускага пашпарта. 7 жніўня 2024 года праваабаронца атрымаў адмову ў атрыманьні статуса бежанца. У рашэьнні Дэпартамента міграцыі гэта тлумачылася тым, што знаходжаньне Рамана Кісляка ў Грузіі "супярэчыць інтарэсам краіны". 9 верасьня праваабаронца падаў у Тбіліскі гарадскі суд скаргу, дзе зьвярнуў увагу, што яго заява не была разгледжана своечасова – на працягу шасьці месяцаў, з-за чаго 24 лютага 2024 года скончыўся тэрмін дзеяньня яго беларускага пашпарта, замяніць які на новы за межамі Беларусі немагчыма з верасьня 2023 года, пасьля загаду Лукашэнкі. Крыніца: "Салідарнасьць"

❗️Відэа асьветніцкай канфэрэнцыі ў гонар Дня Волі 23 сакавіка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар 107-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. На канферэнцыі былі зачытаныя навукова-папулярныя даклады пра Беларускую Народную Рэспубліку і падзеі тых часоў. Выступілі: Зянон Пазьняк, Алесь Смалянчук, Валеры Буйвал, Сяргей Навумчык (па відэа). Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=4zrMHlnH7Q8

Беларускую мову дадалі ў папулярны гэнератар субтытраў У мабільным дадатку Сaptions зьявілася магчымасьць аўтаматычна дадавац
Беларускую мову дадалі ў папулярны гэнератар субтытраў У мабільным дадатку Сaptions зьявілася магчымасьць аўтаматычна дадаваць субтытры на беларускай мове, паведамляе «Свабода». Зьяўленне беларускай мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасьць кожнаму не толькі гэнераваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах. Пра даданьне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Напярэдадні Сaptions выпусьціла апавяшчэнне: «Нам прыемна абвясьціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Дзякуем вам за галасаваньне і цярпеньне!».

+3
У Расеі выкрадаюць мужчын, алкаголікаў і малаімучых, а потым адпраўляюць іх на вайну ва Украіну, прымушаючы падпісваць кантракт З восені 2024 года ў Іванаўскай вобласці РФ зьніклі некалькі мясцовых жыхароў. Усіх іх у выніку знайшлі ў адной і той жа вайсковай частцы ў Ленінградскай вобласьці. Мясцовая жыхарка распавяла аб тым, што ў сьнежні трое невядомых мужчын выкралі яе сужыцеля, пакуль той прыбіраў снег на вуліцы. У той жа дзень выкралі і сына суседкі жанчыны. “Вельмі шмат такіх выпадкаў. Зьнікаюць людзі "антысацыяльнага" ладу жыцьця», — распавядае блогер. «Тата сышоў на працу і не вярнуўся дадому. Сьледам пайшоў дзядзька, пасьпеў патэлефанаваць. Сказаў, што яго вязуць нярускія ў невядомым кірунку», — распавядае пра свайго бацьку і дзядзьку мясцовая жыхарка Вікторыя. Па словах сваякоў, большасьць выкрадзеных не мелі пастаяннага заробку, часта злоўжывалі алкаголем, а некаторыя нават не мелі ўласнага тэлефона ці банкаўскага рахунку. Тым не менш, як сьцвярджаюць блізкія, пасля падпісаньня кантракту з Мінабароны на іх імёны нейкім чынам адкрываліся рахункі ў банку. Ці застаюцца выплаты за службу выкрадзеным ці іх прысвойваюць выкрадальнікі, сваякам высьветліць не ўдалося. 21 студзеня дадому да мясцовай жыхаркі Антаніны Савельевай прыйшлі вайскоўцы і паведамілі, што яе выкрадзены сын памёр 10 студзеня ад страты крыві ў Харкаўскай вобласьці. Праз некалькі дзён яго цела даставілі ў труне.