WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر752
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
-130 روز
آرشیو پست ها
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️19 кастрычніка, Варшава — лекцыя пра Максіма Багдановіча
"БАГДАНОВІЧ — ГЕНІЙ ПАЭЗІІ І АДРАДЖЭНЬНЯ"
📌 Чытае: Галіна Пазьняк
✍️ Падчас лекцыі паразважаем, у чым сутнасьць генія Максіма Багдановіча, яго творчай індывідуальнасьці; як выяўляецца творчае крэда Паэта; як ён разумее ролю мастацтва (паэзіі) у жыцьці; як спалучаецца "нацыянальнае" і "агульначалавечае" ў яго творчасьці.
🤝 Даведаемся, у якіх галінах мастацтва Багдановіч – першаадкрывальнік; у чым бачыў Паэт шчасьце; якую ідэю ўвасобіў У. Г. Мулявін у сваёй праграме "Вянок" і інш.
⏰ КАЛІ: 19 кастрычніка (нядзеля), 15:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь"
— Беларускі Дом у Варшаве
У Беларусі ўтвараюцца чэргі на запраўках. Лукашэнка вінаваціць ва ўсім аматараў кавы
Выглядае на тое, што ў Беларусі з'яўляюцца першыя прыкметы паліўнага крызісу, якія пашыраецца ў Расее.
На АЗС утвараюцца чэргі, з якімі Лукашэнка даручыў разабрацца з дапамогай МУС.
"Машину поставили. - "Президент, приди, наведи порядок!" Вы что там, с ума посходили? Вы просили? Просили. Я принял решение - на каждой заправке должны быть сопутствующие товары и кофеек. - "Сегодня не можем подъехать, заправиться, потому что не там автомобили стоят… Поручите Кубракову, чтобы он там до понедельника навел железный порядок" — заявіў Лукашэнка
Беларускі пашпарт апусьціўся ў глабальным рэйтынгу пашпартоў
Брытанская кампанія Henley & Partners, якая спэцыялізуецца на пытаньнях грамадзянства, апублікавала абноўлены рэйтынг пашпартоў на 2025 год.
Лідар — Сынгапур: ягоныя грамадзяне могуць падарожнічаць у 193 краіны бязь візы. Другое месца: Паўднёвая Карэя — 190 напрамкаў. Трэцяе: Японія — 189 краінаў.
На апошніх месцах: Афганістан (24 напрамкі), Сірыя (26) і Ірак (29).
Упершыню за 20 гадоў пашпарт ЗША выпаў з топ-10 — цяпер ён толькі на 12-м месцы (180 напрамкаў).
Беларусь апусьцілася ў сьпісе на 66-е месца, маючы 80 бязьвізавых краінаў (на адну меней, чым раней).
🇵🇱 Польшча — 7-е месца (185 напрамкаў)
🇱🇻 Латвія — 10-е (182)
🇱🇹 Летува (Літва) — 11-е (181)
🇺🇦 Украіна — 33-е (144)
🇷🇺 Расея — 50-е (114)
На гэты момант вядома мінімум пра 88 затрыманых па "справе Гаюна"
«Вясна» паведамляе пра як мінімум 88 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманьні адбываюцца да гэтага часу па ўсёй Беларусі, але большая частка — у Гомельскай вобласьці.
З пачатку верасьня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічаньне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасьля поўнамаштабнага расійскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасьля таго, як спецслужбы атрымалі доступ да чат-бота праекта. Тады заснавальнік блогер Антон Матолька прызнаў, што гэта адбылося праз яго памылку.
+4
Остры паліўны крызіс у Расее пашыраецца
У Навасібірску і Бярдзку паведамляюць пра праблемы з палівам. Так, найбуйнейшая незалежная сетка заправачных станцыяў «Прайм» з 8 кастрычніка не прадае АІ-92 і АІ-95.
У самой кампаніі заявілі, што прычына адсутнасьці бэнзіну АІ-92 — у спыненьні адгрузак з нафтаперапрацоўчых заводаў, а АІ-95 — нібыта з-за павышанага попыту. З-за гэтага ён «скончыўся раней за плянаваныя тэрміны».
«Цяпер гэтыя віды паліва адпускаюцца толькі паводле кантрактаў прадпрыемствам і арганізацыям, якія забясьпечваюць бясьпеку і жыцьцядзейнасьць гораду Навасібірску», — гаворыцца ў камэнтары на партале 2ГІС.
На іншых прыватных АЗС тым часам істотна павысіліся цэны.
АІ-92 і АІ-95 таксама адсутнічаюць на многіх запраўках Бярдзку, пішуць мясцовыя СМІ. На запраўках сеткі «Газойл» 92-ы адпускаюць толькі па талёнах.
«Омскі НПЗ павярнуў аб’ёмы на цэнтральную частку Расеі, у сувязі з гэтым — дэфіцыт. У нас бэнзін закуплены, і мы чакаем паставак чыгункай. Але лягістыка павялічылася, адгрузкі з НПЗ затрымліваюць удвая. Папярэдне — яшчэ тыдзень будзем без паліва», — заявіў уладальнік сеткі АЗС «Альянс Плюс» выданьню «Бярдзк онлайн».
Раней РБК паведамляў, што амаль 40% магутнасьцяў першаснай перапрацоўкі нафты ў РФ спынілі працу. Каля 70% простаёў зьвязаныя з атакамі ўкраінскіх беспілотнікаў.
Так выглядае расейская нафтабаза ў акупаванай Феадосіі пасьля атакі ўкраінскіх дронаў
Гэтай ноччу былі ўражаныя аб’екты, якія працуюць на расейскую ваенную машыну, у прыватнасьці:
▪️ Марскі нафтавы тэрмінал у Феадосіі — БПЛА трапілі як мінімум у пяць рэзэрвуараў. На тэрыторыі нафтабазы фіксуецца маштабны пажар.
▪️ Падстанцыя 220 кВ «Кафа» у Феадосіі, якая зьяўляецца часткай энэргамосту Расея — Крым. Там пашкоджаныя сілавыя трансфарматары, закрытая разьмеркавальная ўстаноўка, дыспетчарская, а таксама памяшканьне з ахоўнай аўтаматыкай. Назіраюцца перапады напружаньня.
▪️ Падстанцыя 330 кВ «Сымфэропаль» — на аб’екце прагрымела серыя выбухаў.
Тры гады таму, 10 кастрычніка 2022, абарвалася жыцьцё беларускага ваяра Міхася "Юнгера" Шавельскага.
Свой баявы шлях Міхась пачынаў у Палку Каліноўскага, а завяршыў у батальёне "Тэрор".
У сваім апошнім баі "Юнгер" спрабаваў выратаваць свайго параненага пабраціма, але загінуў ад аскепка танкавага снарада.
"Эўразвяз павінен пачаць гуманітарны дыялог з Менскам пра вызваленьне палітвязьняў. Бо Беларусь – гэта частка Эўропы"
Тацьцяна Хоміч дала камэнтар Радыё Рацыі з нагоды сустрэчы ў рамках міжпарламенцкага Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”:
"Я насцярожана стаўлюся да гэтай фразы “гандаль палітвязьнямі”. У мяне не павернецца язык так сказаць ні пра маю сястру, ні пра іншых палітвязьняў. Яны і так пакутуюць, знаходзячыся ў турмах. Я думаю, гуманітарны ў сэнсе, што зараз у Беларусі фактычна гуманітарны крызіс. Гэта тычыцца людзей, якія знаходзяцца ў турмах. Размова можа быць пра саступкі, якія могуць зрабіць краіны Захаду для вызваленьня людзей. Я думаю, што не павінна тут быць ілюзій – гэта адбывалася і будзе адбывацца заўсёды, для таго, каб нечага дасягнуць, трэба рабіць саступкі. Трэба весьці перамовы, рабіць прапановы, як мы бачылі зрабілі ЗША, кантакты, візіт, які адбыўся ў чэрвені спецпасланьніка ЗША Келага. Магчыма, мэта візіту была іншая. Але гэта дазваляе вызваліць людзей. Я думаю, што трэба разглядаць розныя накірункі, саступкі, магчымасьці, у тым ліку і адмену санкцый ці паслабленьне санкцый, як гэта было з "Белавія"
Амбасадары ЭЗ узгаднілі адмову ад расейскіх нафты і газу з 2028 году — праз 6 год пасьля нападу на Ўкраіну, — паведамляе Reuters
Repost from Беларускі Дом
Шаноўныя мамы і таты дзетак, якія пражываюць у Варшаве!
Беларускі Дом у Варшаве запрашае дзяцей ва ўзросце 8–10 гадоў прыняць удзел у новым адукацыйна-творчым праекце "Беларускі лялькавы тэатр: творчыя майстэрні".
🎭На працягу серыі заняткаў дзеці:
- створаць уласных лялек і дэкарацыі для сваіх спектакляў
- навучыцца працаваць у камандзе, дзяліць ролі і браць на сябе адказнасць
- завядуць новыя знаёмствы
- асмеляцца выказваць свае думкі і камунікаваць з аднагодкамі і дарослымі на беларускай мове,
- пазнаёмяцца з традыцыямі лялек
- авалодаюць асновамі сцэнічнай культуры,
- падрыхтуюць уласны лялечны спектакль і прадставяць яго перад публікай
Заняткі будуць адбывацца штосуботу а 14:00 ў Беларускім Доме (Kryniczna 6)
Удзел у занятках БЯСПЛАТНЫ
🕰 Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка а 12:00
Летува зьнізіла ўзровень аховы Ціханоўскай. У год яе абслуга абыходзілася ў 1 млн. эўра
Як паведамяле летувійскі партал LRT.lt, ахова С. Ціханоўскай і суправаджальныя выдаткі абыходзіліся дзяржаве прыкладна 1 мільён еўра ў год. У гэтую суму ўваходзіла кругласутачная фізічная ахова ў Летуве і за мяжой, аўтамабілі для суправаджэньня, утрыманьне месца пражываньня, а таксама карыстаньне VIP-терміналамі ў аэрапортах.
У 2024 годзе толькі выдаткі на VIP-тэрміналы для Ціханоўскай склалі 129 тыс. еўра, у 2023 годзе — 92 тыс. еўра.
+1
У Гомелі дзеля ўсталяваньня помніку расейскаму генэралу Ракасоўскаму зьнішчылі цэлы сквер
Абуральны факт заўважыла выданьне Флагшток.
Колькасьць дэпартаваных з Польшчы беларусаў зменьшылася на 11%
Колькасьць дэпартаваных беларусаў з Польшчы зменьшылася, паведамляе польская Памежная служба (SG).
Фіксуецца скарачэньне каля 11%, кажа паручнік Конрад Швед з Галоўнай камендатуры SG.
— Што тычыцца выкананых рашэньняў, якія абавязваюць грамадзян Беларусі да вяртаньня, толькі ў гэтым годзе да канца верасьня яны былі вынесеныя ў дачыненьні да 955 чалавек. 863 беларусы самі дабравольна выехалі з Польшчы, а прымусова мы вывезлі на мяжу 92 асобы. Калі параўнаць з мінулымі гадамі, летась такіх рашэньняў было 1075, то бок мы канстатуем змяншэньне на 11%.
Асноўныя прычыны дэпартацыі – гэта нелегальнае знаходжанне ды нелегальная працаўладкаваньне ў Польшчы, тлумачаць польскія памежнікі.
Крыніца: Польскае Радыё
+8
Мясцовыя выбары ў Грузіі: ва ўсіх муніцыпалітэтах перамагла кіроўная партыя, у краіне распачаліся пратэсты
Яўка на выбарах склала 40,93%. Ва ўсіх муніцыпалітэтах перамаглі прадстаўнікі ўладнай партыі "Грузінская мара". Іхныя вынікі ў розных рэгіёнах вагаюцца ад 70 да 91% галасоў.
На гэтым фоне ў краіне распачаліся пратэсты і беспарадкі. Тым часам улады паведамілі аб знаходцы "схрона з баепрыпасамі", быццам падрыхтаванага апазыцыяй для арганізацыі беспарадкаў.
+1
Ва Ўкраіне надалі званьне Гэроя Ўкраіны 16-гадоваму школьніку, якога расстралялі за стужку на заплечніку ў колерах нацыянальнага сьцягу
Трагедыя здарылася яшчэ ў 2014 годзе ва акупаваным расейцамі Данецку.
У пачатку ліпеня 2014 года Сьцяпан Чубенка адправіўся да сябра ў Кіеў. Аднак неўзабаве пасля вызваленьня Краматорска ад расійскіх сілаў ён паехаў дадому цягніком, які ішоў праз заняты расіянамі Данецк. На тым этапе вайна не была поўнамаштабнай, яна была гібрыднай: без дакладнай лініі фронту, а транспарт спачатку хадзіў так, як хадзіў у мірны час, праз блокпасты.
У школьніка на заплечніку была маленькая сіне-жоўтая стужка, а ў сумцы ляжаў шалік львоўскага футбольнага клуба «Карпаты». Гэтых сімвалаў аказалася дастаткова, каб баевікі з батальёна «Керч» знялі яго з цягніка.
У выніку, хлопец быў затрыманы, цярпеў ад катаваньняў, а пазьней быў расстраляны.
У жніўні 2021 года імя Сьцяпана Чубенкі надалі школе, у якой ён вучыўся, а ў сьнежні 2021 года паставілі помнік у адным з паркаў Краматорска.
"Выводзіў у поле і расстрэльваў мужчынскае насельніцтва"
Кадыраў назваў гіенай і заклікаў адправіць пад трыбунал генерала, дэпутата Дзярждумы РФ Ўладзіміра Шаманова — былога камандуючага акупацыйнай расейскай групоўкай у Чачні ў 1996 годзе
25 верасьня ў Дзяржаўнай Думе ў першым чытаньні быў прыняты законапраект, паводле якога тры чачэнскія гарады — Сэрноводскае, Шэлкоўская і Наўрская — будуць перайменаваныя ў Сэрноводск, Тэрэк і Нэрвэ. На пасяджэньні выступіў дэпутат Дзярждумы, генерал-палкоўнік Ўладзімір Шаманаў, які раскрытыкаваў ініцыятыву.
«У Чачэнскай Рэспубліцы парламент прапануе перайменаваць казачыя станыцы, якія маюць свае гістарычныя назвы. Мала таго, што спачатку рускоязычнае насельніцтва выгналі адтуль, цяпер і назвы вы цярэце. Гэта гісторыя нашага дзяржавы. Што вы творыце, я вас пытаю?!» — сказаў тады ён.
Глава Чачні Рамзан Кадыроў у адказ на словы Шаманова заклікаў адпраўляць яго пад трыбунал і на вайну ва Ўкраіну.
«Зварочваюся да цябе асабіста, Шаманаў. Калі слова "патрыёт" для цябе не пусты звон, збірай сваіх такіх жа прыхільнікаў і адпраўляйся на перадавую ў зону СВА. Паглядзім на твае "ўменні". Твой «багаты досвед», які ты назапасіў, цэнячыся над мірным насельніцтвам, нам вядомы не па чутках. Таму ты ня маеш маральнага права сядзець у Думе і выдаваць сябе за "народнага абаронцу". Перастань хавацца за дэпутацкім мандатам і гучнымі словамі», — напісаў Кадыроў.
Глава Чачні абвінавачыў генерал-палкоўніка ў тым, што той «выводзіў у поле і расстрэльваў мужчынскае насельніцтва».
Шаманаў — герой Расеі, былы камандуючы ПДВ, у 1996 годзе быў камандуючым групоўкай у Чачні.
Дэфіцыіт паліва дабраўся да Хабараўскага краю РФ. Украіна зьнішчыла каля 40% магутнасьцяў расейскіх НПЗ
Жыхары Хабараўскага краю ўжо некалькі дзён скардзяцца на дэфіцыт бэнзіну і публікуюць у сацсетках відэа доўгіх чаргаў на аўтазапраўкі.
1 кастрычніка ў анэксаваным Крыме яшчэ больш абмежавалі продаж бэнзіну ў адныя рукі — да 20 літраў.
Раней паведамлялася, што каля 40% магутнасьцяў расейскіх НПЗ спынілі працу, зь іх 70% простаев зьвязаныя з атакамі ЎСУ.
Самы папулярны ў Беларусі сэрвіс па продажы квіткоў «Квіткі.бай» ліквідуюць
Як стала вядома «Бюро», юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу па продажы білетаў «Квіткі.бай» – «Квіткі Бел» – знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэньне ўласнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасня.
Напрыканцы жніўня паведамілася, што кіраўніцтва кампаніі было затрыманае – старонкі «Квіткі.бай» у сацсетках былі выдаленыя, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя.
Праца сайта пасля «тэхнічнага збою» ўсё ж была адноўленая, аднак з'явілася паведамленьне, што «Квіткі.бай» часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаньнях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.
Мяркуецца, што затрыманьне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць звязанае з чатам «ОргBY», які прызналі экстрэмісцкім фарміраваньнем. Паводле версіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненьне дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.
Упершыню за доўгі час на выездзе ў Польшчу нікога няма ў чарзе
Паводле звестак ДМК, да 8 гадзін раніцы ў пункце пропуску «Брэст» у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу не было ні легкавушак, ні аўтобусаў. У абедзвюх графах — па нулях.
+4
У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг
Як паведамляе Вясна, Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 32 кнігі ў спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданьняў. Сярод іншых, у спіс дадалі творы Сашы Філіпенкі «Слон» і «Чырвоны крыж».
Агулам у спісе 173 пазіцыі. Сярод іх кнігі па беларускай гісторыі, а таксама творы Муракамі.
