fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
752
مشترکین
+224 ساعت
+37 روز
-630 روز
آرشیو پست ها
❗️Reuters: Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі забіты Пра гэта паведамляюць эўрапейскія і ізраільскія СМІ са спасылкай на свае к
❗️Reuters: Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі забіты Пра гэта паведамляюць эўрапейскія і ізраільскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы. Паводле Reuters, цела аяталы знойдзена пад заваламі яго палаца Афіцыйнага пацьверджаньня з Ірана пакуль няма.

Трамп: "У нас цудоўныя адносіны з Беларусьсю" 27 лютага на прэс-канфэрэнцыі журналіст распытаў Дональда Трампа пра яго стаўле
Трамп: "У нас цудоўныя адносіны з Беларусьсю" 27 лютага на прэс-канфэрэнцыі журналіст распытаў Дональда Трампа пра яго стаўленьне да Беларусі: Журналіст: Спадар Прэзыдэнт, ці плянуеце вы аднавіць адносіны з Беларусьсю? Ці плянуеце вы аднавіць дыпляматычныя і іншыя адносіны з Беларусьсю? З Беларусьсю ў Эўропе? Трамп: Так, я добра ведаю Беларусь, вядома. Працягвайце. Журналіст: Вы плянуеце аднавіць адносіны зь імі? Трамп: У нас цудоўныя адносіны. Я вельмі паважаю іхнага лідара. З Беларусьсю ў нас выдатныя адносіны. Журналіст: У вас ёсьць нейкія ўмовы для іх? Што да зьняцьця санкцыяў? Трамп: Мне вельмі падабаецца іхны лідар.

Буданаў: На тэрыторыі Расеі павінны сфармавацца некалькі рэгіянальных дзяржаў Толькі тады сьвет зможа адчуваць сябе ў бясьпец
Буданаў: На тэрыторыі Расеі павінны сфармавацца некалькі рэгіянальных дзяржаў Толькі тады сьвет зможа адчуваць сябе ў бясьпецы, — кіраўнік ОП Украіны Кірыл Буданаў у інтэрвію ліванскаму СМІ. Асноўныя тэзісы: ▪️ За 12 гадоў вайны Расея стала бяднейшай ва ўсіх сэнсах: эканамічным, палітычным і дэмаграфічным. ▪️ Нават пасьля завяршэньня баявых дзеяньняў нельга здымаць санкцыі з Расеі. ▪️ Замарожаныя расейскія актывы і большая частка будучых даходаў павінны пайсьці на рэпарацыі і аднаўленьне Ўкраіны. ▪️ Не варта разьлічваць на падзеньне Пуціна — неабходна дамагчыся зьнікненьня Расеі як імпэрыі. ▪️ Палітыка Пуціна істотна не адрозьніваецца ад палітыкі царскай або савецкай эпохі. Таму не варта чакаць, што Расея зьменіцца праз унутраныя фактары. ▪️ У Расеі назапасіліся ўнутраныя праблемы, яна ня можа перамагчы Ўкраіну. Таму настаў час заканчваць вайну. Ці разумее гэта кіраўніцтва РФ — іншае пытаньне. ▪️ Я ня чуў, каб ЗША ўсталёўвалі нейкія канкрэтныя дэдлайны па завяршэньні вайны. Як вядома, Буданаў уваходзіць у склад украінскай перамоўнай групы, таму ягоныя заявы адлюстроўваюць пазыцыю Кіева ў кантэксьце міжнародных кансультацыяў наконт завяршэньня вайны і будучай архітэктуры бясьпекі.

Выдадзены зборнік беларускіх патрыятычных песень, які стаў вынікам 100-гадовай працы беларусаў Зборнік стварыла сьпявачка Тац
+1
Выдадзены зборнік беларускіх патрыятычных песень, які стаў вынікам 100-гадовай працы беларусаў Зборнік стварыла сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава пры падтрымцы Фундацыі "Вольная Беларусь" і іншых ахвярадаўцаў. Зборнік патрыятычных песень з нотамі "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш" складаецца з 37-мі песень, да кожнай з якіх прыкладаецца QR-code для праслухоўваньня. Можна сказаць, што гэты зборнік — вынік 100-гадовай працы Беларусаў, але фантастычную ўнікальную працу, якую ў іншых краінах робяць цэлыя калектывы, Тацьцяна Грыневіч-Матафонава зрабіла амаль што адна. Гэта яшчэ адна цаглінка ў скарбонку Беларускай культуры! Праслухать песьні можна па спасылцы: https://youtube.com/playlist?list=PLnt-LApic1exy_yx3dxYybqJCEB7MKzuJ&si=4HD2IefKHYHrqyR-

ЗША сталі радзей адмаўляць беларусам у візах, Ізраіль — часьцей адмаўляць ва ўезьдзе Як паведамляе devby, беларусы сталі атры
ЗША сталі радзей адмаўляць беларусам у візах, Ізраіль — часьцей адмаўляць ва ўезьдзе Як паведамляе devby, беларусы сталі атрымліваць менш адмоваў па турыстычных і дзелавых візах у ЗША. Сьвежыя дадзеныя па грамадзянах розных краінаў апублікаваў Дзярждэпартамэнт ЗША. За 2025 фінансавы год (з 1 кастрычніка 2024 да 30 верасьня 2025) у візе катэгорыі B было адмоўлена 26,58% заяўнікаў з грамадзянствам Беларусі. Гэта менш за 28,79% адмоваў у 2024 фінансавым годзе. Доля адмоваў для грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы значна ніжэйшая — каля 12%, 19% і 21% адпаведна. Прыкладна 21% адмоваў — сярод азэрбайджанцаў. Сярод украінцаў і расейцаў працэнт вышэйшы — 33,92% і 40,38% адпаведна. З 21 студзеня ЗША прыпынілі выдачу іміграцыйных візаў — па працы або для ўзьяднаньня з сям’ёй — грамадзянам 75 краінаў, у тым ліку беларусам. На неіміграцыйныя візы (турыстычныя, студэнцкія і іншыя) гэтыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца. Між тым Пасольства Ізраілю ў Беларусі паведаміла пра пачашчэньне адмоваў ва ўезьдзе. Беларусы могуць знаходзіцца ў Ізраілі без візы да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага пэрыяду, але перад паездкай неабходна загадзя аформіць дазвол праз сыстэму абавязковага папярэдняга апавяшчэньня ETA-IL. Аднак гэта не гарантуе ўезду — канчатковае рашэньне прымае памежная служба. Адна з асноўных прычынаў адмовы — спроба выкарыстаць турыстычную паездку для пошуку працы або працаўладкаваньня. Таксама могуць адмовіць празь недакладную інфармацыю, супярэчлівыя адказы, утойваньне сапраўдных намераў або адмову супрацоўнічаць з памежнікамі. Нават наяўнасьць зваротных квіткоў і браніраваньня жытла не гарантуе ўезду. Падкрэсьліваецца, што заяўленая мэта візыту павінна адпавядаць фактычным намерам і прадстаўленым дакумэнтам, а любыя разыходжаньні могуць стаць падставай для адмовы.

Рубіа: "Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа працягвае ўзмацняць ціск на Маскву" Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональд
Рубіа: "Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа працягвае ўзмацняць ціск на Маскву" Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа працягвае ўзмацняць ціск на Маскву, заявіў дзяржаўны сакратар Марко Рубіо, паведамляе "Радіо Свобода". Ён адзначыў, што ўладам ЗША ўдалося ўвесці дадатковыя санкцыі супраць расейскай нафтавай кампаніі «Роснєфть» і што ЗША па-ранейшаму прадаюць зброю Ўкраіне, працягваюць санкцыі супраць Расеі і намагаюцца пасадзіць бакі за стол перамоваў адносна заканчэньня вайны ўкраінскай. Паводле Рубіо, вайну варта вырашаць перамоўным шляхам, і ЗША па-ранейшаму імкнуцца быць тымі, хто можа спрыяць гэтаму працэсу.

🤯 Урсула фон дэр Ляен на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заклікала паскорыць рамонт нафтаправоду «Дружба», каб аднавіць
🤯 Урсула фон дэр Ляен на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заклікала паскорыць рамонт нафтаправоду «Дружба», каб аднавіць пастаўкі ў ЭЗ расейскай нафты Паводле словаў кіраўніцы Эўракамісіі, аднаўленьне працы трубаправоду важнае для стабільнасьці энэргазабесьпячэньня краінаў рэгіёну. У Брусэлі разьлічваюць, што рамонтныя працы будуць завершаныя як мага хутчэй, каб пазьбегнуць перабояў з пастаўкамі: «Мы ўсе згодныя, што рамонт гэтага важнага трубаправоду павінен быць завершаны як мага хутчэй, каб забясьпечыць надзейныя пастаўкі энэрганосьбітаў і павысіць устойлівасьць энэргетычнай сыстэмы рэгіёну». Нагадаем, што менавіта праз пашкоджаньне «Дружбы» абвастрылася спрэчка з Вугоршчынай і Славаччынай, якія атрымліваюць па ёй расейскую нафту: Будапэшт зьвязвае з аднаўленьнем паставак блякаваньне рашэньняў ЭЗ адносна Ўкраіны, а Браціслава ўжо спыніла аварыйныя пастаўкі электраэнэргіі.

24 лютага 1935 года нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Барадулін
+3
24 лютага 1935 года нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Барадулін

Нацыянальна-вызвольны Рух "Вольная Беларусь" апублікаваў мемарандум да 4-га году паўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расеі суапраць Украіны: "Мы ўспрымаем барацьбу ўкраінцаў супраць маскоўскіх агрэсараў таксама і як нашу беларускую барацьбу і заклікаем усіх беларусаў добрай волі у сьвеце дапамагаць украінцам усімі магчымымі сродкамі: ад ахвяраваньняў і матэрыяльнай падтрымкі да асабістага ўдзелу ў ваенных дзеяньнях. Зыходзячы з ацэнкі існуючай сітуацыі, агульнай палітыкі Расеі, мы зазначаем, што толькі перамога Украіны ў вайне (вызваленьне ўсіх акупаваных тэрыторыяў) можа спрыяць міру і бясьпецы ў Эўропе". Чытаць цалкам: https://warta.media/3927

Больш за 200 беларускіх палітвязьняў асудзілі за салідарнасьць з Украінай — «Вясна» Паводле праваабаронцаў, пасьля 24 лютага
Больш за 200 беларускіх палітвязьняў асудзілі за салідарнасьць з Украінай — «Вясна» Паводле праваабаронцаў, пасьля 24 лютага 2022 году ў Беларусі за падтрымку Ўкраіны асудзілі больш за 200 чалавек. Сярод іх: • псыхоляга з Маладэчна Жанну Дашкевіч — за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» і нібыта фінансаваньне ўдзелу ў вайне за мяжой • былога вайскоўца Ўладзіслава Кашчэева і яго жонку Тацьцяну — за «здраду дзяржаве», імаверна ў сувязі з Украінай • курсанта МУС Ільлю Нарышкіна — асудзілі на 15 гадоў, бо, як мяркуецца, хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў • айцішніка Віталя Лескаўца — за данаты на дапамогу Ўкраіне • музыканта Яўгена Глушкова — на 9 гадоў за перадачу зьвестак пра вайсковы аэрадром і тэхніку Людзей караюць вялікімі тэрмінамі — да 15 гадоў калёніі, у тым ліку за данаты, фота, відэа і перапіску. Паводле «Вясны», усяго крымінальныя справы за салідарнасьць з Украінай былі ўзбуджаныя як мінімум супраць 403 чалавек. Асобна праваабаронцы адзначаюць масавы перасьлед па так званай «справе Гаюна» — людзей затрымліваюць і судзяць за фота і відэа перамяшчэньня расейскай вайсковай тэхнікі, якія яны дасылалі ў чат-бот «Беларускі Гаюн».

ЗСУ контратакуюць: з канца студзеня пад кантроль вернутыя 8 населеных пунктаў на Аляксандраўскім кірунку, — галоўнакамандуючы ЗСУ Сырскі Паводле ягоных словаў, падразьдзяленьні ДШВ і сумежныя часткі аднавілі кантроль над 400 кв. км тэрыторыі. Гаворка ідзе пра тэрыторыю на стыку Данецкай, Днепрапятроўскай і Запароскай абласьцей.

❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кн
❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Менску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў. Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасьцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленьне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове. Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй (на фота) — невядома, піша @christianvision.

❗️Цэлае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданьні беларускіх кніг, прызнаналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» Беларускае выдав
❗️Цэлае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданьні беларускіх кніг, прызнаналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher прызнанае «экстрэмісцкім фармаваньнем». Адпаведнае рашэньне было прынятае КДБ 16 лютага. На сайце выдавецтва пазначана, што «еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзiму. Мы захоўваем асабістыя кантакты з беларусамі ўнутры краіны і прыцягваем іх да працы, каб падтрымаць матэрыяльна і захоўваць адзіную інтэлектуальную прастору».

У Беларусі лукашысты запускаюць новы канал прапаганды «ВоенТВ» Рэжым Лукашэнкі імкнецца зьмяніць грамадзкую сьвядомасьць і па
У Беларусі лукашысты запускаюць новы канал прапаганды «ВоенТВ» Рэжым Лукашэнкі імкнецца зьмяніць грамадзкую сьвядомасьць і пасьлядоўна ўзмацняе мілітарызацыю інфармацыйнай і грамадзкай прасторы Беларусі. На тэлебачаньні ў Беларусі запускаюць новы канал вайсковай тэматыкі «ВоенТБ», які будзе трансляваць праграмы ўзора расейскай прапаганды. Сымбалічна, што «ВоенТБ» запускаюць менавіта 23 лютага — у т.зв. «дзень абаронцаў айчыны». Аўдыторыі фактычна зьбіраюцца навязваць патрэбны ўладзе і Крамлю погляд — праз адмыслова падабраныя фільмы, мультфільмы і вобразы «правільных» герояў.

Шаноўныя Беларусы! Фонд "Вольная Беларусь" аб'яўляе збор сродкаў на выданьне зборніка патрыятычных песень з нотамі "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш". У зборніку прыкладаюцца QR code для праслухоўвання кожнай з 37-мі песень. Можна сказаць, што гэты зборнік — вынік 100-гадовай працы Беларусаў, але фантастычную ўнікальную працу, якую ў іншых краінах робяць цэлыя калектывы, Таццяна Грыневіч-Матафонава зрабіла амаль што адна. Яшчэ адзін зборнік у скарбонку Беларускай культуры! Наклад 1000 асобнікаў. Кошт друку - 8694,00 zł, альбо 2452 $, альбо 2062 EUR. Распаўсюджванне гэтай інфармацыі таксама дапамога!!! 📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ (лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS) НУМАРЫ РАХУНКАЎ 📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472 📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290 📍EUR : PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303 📌БАНК: mBank Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa SWIFT: BREXPLPWMBK 📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE (Просім пісаць менавіта гэту назву пераводу). ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK Польскі злоты - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK NIP: 9522236025 REGON: 524 099 665 ❗️Зьвяртаем увагу, што перавод з тэрыторыі Беларусі небясьпечны ❗️ Просім устрымацца ад пераводаў з Беларусі.

Памёр колішні палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна" са спасылкай на @nashaniva. Дзяніс працаваў апе
Памёр колішні палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна" са спасылкай на @nashaniva. Дзяніс працаваў аператарам на тэлеканале «Беларусь-1». Быў затрыманы ў канцы 2020 года па справе «Прэс-клуба». Вызвалены 23 жніўня 2021 года на падставе памілаваньня.

❗️Затрыманы руплівец беларускага дубляжу кіно, стваральнік праекта «Кінаконг» Андрэй Кім Андрэй Кім — вядомы папулярызатар бе
❗️Затрыманы руплівец беларускага дубляжу кіно, стваральнік праекта «Кінаконг» Андрэй Кім Андрэй Кім — вядомы папулярызатар беларускай мовы, стваральнік ініцыятывы па перакладу замежных фільмаў на беларуску мову, быў затрыманы разам з жонкай. Прычыны арышту невядомыя, піша @holybelawood Кінаконг — беларускі кінапраект і кінадыстрыбутар са слоганам «Кіно па-беларуску», заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваньнем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі. «Кінаконг» стаў адным з найбольш вядомых ініцыятываў, якія папулярызаваў беларускамоўны дубляж і рабіў сусьветнае кіно даступным па-беларуску. Сярод поўнамэтражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г.д. Гэтыя паказы неаднаразова збіралі поўныя залі і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне. Расейскі акупацыйны рэжым праводзіць тэрор усяго беларускага да Дня роднай мовы.

❗️ У Менску напярэдадні Дня роднай мовы акупацыйны рэжым разграміў беларускія выдавецтвы і кнігараспаўсюднікаў Паводле інфарм
❗️ У Менску напярэдадні Дня роднай мовы акупацыйны рэжым разграміў беларускія выдавецтвы і кнігараспаўсюднікаў Паводле інфармацыі «Вясны», цягам тыдню было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі». Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «НН» — паводле рэсурсу, ператрусы і затрыманьні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем'ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны. Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў; як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай. Таксама сёньня стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу. Паведамленьне пра гэта з'явіліся ў яго фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэньняў у допісе няма.

Афіцыйна: Грамадскае аб’яднанне «Каліноўцы» цяпер у сацсетках Вітаем, сябры! Гэта нашы афіцыйныя рэсурсы. Грамадскае аб’яднан
Афіцыйна: Грамадскае аб’яднанне «Каліноўцы» цяпер у сацсетках Вітаем, сябры! Гэта нашы афіцыйныя рэсурсы. Грамадскае аб’яднанне «Каліноўцы» — гэта супольнасць ветэранаў Палка імя Кастуся Каліноўскага, іх сем’яў і ўсіх, хто спрыяе і дапамагае беларускаму грамадскаму руху ва Украіне. Мы працуем у цесным узаемадзеянні з Палком па наступных накірунках: • Памяць: шанаванне палеглых ваяроў і мемарыялізацыя іх укладу ў перамогу. • Юрыдычная і матэрыяльная падтрымка: падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў, а таксама сем’яў дзейных байцоў і загінулых ваяроў. • Адвакатаванне: абарона правоў усіх беларускіх ваяроў, ветэранаў і чальцоў іх сем’яў. • Культура: папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі. • Рэпутацыя: узмацненне і падтрымка станоўчага вобраза беларусаў ва Украіне. Падпісвайцеся на нашы старонкі, каб заставацца ў курсе падзей і дзейнасці аб’яднання. Ваша падтрымка і распаўсюд інфармацыі маюць для нас вялікае значэнне. Толькі разам мы — грамада! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
+6
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы