WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر749
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
-830 روز
آرشیو پست ها
У расейскім Туапсе ў выніку ўдалай украінскай атакі на НПЗ па вуліцах расьцякаюцца палаючыя нафтапрадукты
❗️Сярод вызваленых і вывезеных у Польшчу таксама грамадзянін Польшчы Гжэгаж Гавэл
Гжэгажа Гавэла раней затрымлівалі ў Беларусі па абвінавачаньні ў «шпіянажы».
Манах ордэна кармелітаў, ураджэнец Кракава, нібыта быў падазраваны ў атрыманьні сакрэтных матэрыялаў, зьвязаных з вучэньнямі «Захад-2025».
Джон Коўл паведамляе, што ў межах абмену вызваленыя тры палякі і два грамадзяніна Малдовы
"Сёньня, у маёй ролі спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта Трампа ў Беларусі, мая каманда і я дапамаглі дамагчыся вызваленьня трох палякаў і двух малдаван.
Гэты гістарычны вынік стаў магчымы дзякуючы лідэрству прэзыдэнта Трампа, Крыса Ўэлбі Сьміта і ягонай каманды ў Дзярждэпартамэнце, а таксама цеснай каардынацыі з шэрагам надзейных партнэраў. Мы дзякуем Польшчы, Малдове і Румыніі за іх неацэнную падтрымку ў гэтай справе, а таксама гатоўнасьці прэзыдэнта Лукашэнкі да канструктыўнага ўзаемадзеяньня са Злучанымі Штатамі.
Пры прэзыдэнце Трампе Амэрыка падтрымлівае сваіх саюзьнікаў і дасягае дыпляматычных перамог, на якія ніхто іншы ня здольны" — напісаў Джон Коўл
Анджэя Пачобута сустракае ў Польшчы прэмьер-міністр краіны Дональд Туск
Адбываўся абмен вязьнямі паміж Беларусьсю і Польшчай. Вызвалены палітвязень Анджэй Пачобут і чатыры палякы. Польшча аддааі рэжыму пяць затрыманых
"Тое, што адбываецца, з'яўляецца кульмінацыяй складанага і працяглага перамоўнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам выведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні прэзідэнта Беларусі", — паведаміла дзяржагенцтва БелТА.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі 28 красавіка правёў шэраг сустрэчаў у Варшаве, у тым ліку перамовы з прэзыдэнтам Польшчы і міністрам замежных справаў .
«Прэзыдэнт Польшчы Кароль Навроцкі прыняў у панядзелак спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла», — гаворыцца ў паведамленьні канцылярыі польскага прэзыдэнта.
На апублікаванай фатаграфіі таксама відаць супрацоўнікаў апарату прэзыдэнта і прадстаўнікоў амбасады ЗША.
Лукашэнка загадаў вяртаць забруджаныя радыяцыяй землі ў гаспадарчы ўжытак "чаго б нам ні каштавала"
Толькі па Гомельскай вобласьці за год такім чынам вярнулі ва ўжытак 1,3 тыс. га. забруджаных земляў. Паведамляе Белта.
Сваю заяву Лукашэнка зрабіў 27 красавіка падчас наведваньня Нараўлянскага раёну:
«Трэба адраджаць гэтыя землі. Чаго б нам ні каштавала — трэба вярнуцца да тых земляў, якія ў нас былі ў савецкія часы. І мы можам гэта зрабіць».
«Гэтыя так званыя чарнобыльскія землі… Так званыя, бо я памятаю, як тады палітыку рабілі на гэтым, павыводзілі (землі з абароту. — Заўв. БЕЛТА). А цяпер ня так проста іх уводзіць, — зьвярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Мы выпрацавалі пэўную схему, сыстэму. Трэба глядзець на раён, на землі, колькасьць гектараў і будаваць комплексы (малочна-таварныя комплексы. — Заўв. БЕЛТА). Бо вакол комплексу заўсёды будзе нармальная абстаноўка. Кармы патрэбныя — будуць нармальна апрацоўваць зямлю».
У Расіі за два дні затрымалі каля 150 чалавек, якія былі ў вышуку ў Беларусі
Гэта адбылося ў межах спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Вышук», паведамляе Вясна.
У Беларусі працягваецца спад у апрацоўчай прамысловасьці
У першым квартале 2026 году спад у апрацоўчай прамысловасьці Беларусі склаў 3,4%, у Менску — 8,6%.
Пры гэтым найбольшыя запасы на складах — у Менску. Калі ў Беларусі ў цэлым аб’ём запасаў за першы квартал склаў 85,1% месячнага аб’ёму вытворчасьці, то ў Менску — 115,9%. Гэта больш за вызначаную ўрадам норму 60 працэнтаў.
Доля стратных арганізацыяў у эканоміцы Беларусі вырасла з з 25% да 31,9%.
Крыніца: Радыё Свабода
40 год Чарнобылю.
Як Расея асаджала на беларускі народ радыяцыйныя ападкі:
https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
Зянон Пазьняк: "Чарнобыль маглі ўзарваць наўмысна"
Лідар Вольнай Беларусі выпусьціў зварот да 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.
У звароце агучваюцца галоўныя чарнобыльскія злачынствы Масквы супраць Беларусі, якія Зянон Пазьняк называе "чарнобальскім генацыдам":
— замоўчваньне інфармацыі пра катастрофу
— неаказаньне дапамогі насельніцтву
— вывад людзей на дэманстрацыі ў час найбольшай радыяцыі
— спланаванае асаджэньне радыяцыі на Беларусь
https://youtu.be/iAVAKrcmU7M
68‑гадовага пенсіянера будуць судзіць за антырасейскія каментары і падтрымку Ўкраіны
Следчы камітэт сьцвярджае, што 68-гадовы жыхар Валожынскага раёна нібыта быў завербаваны ўкраінскай ваеннай разведкай і збіраў інфармацыю аб мясцовых супрацоўніках міліцыі: асабістыя дадзеныя і нумары тэлефонаў.
Акрамя шпіянажу, пенсіянеру інкрымінуюць распальваньне нацыянальнай варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК) праз антырасійскія каментары.
+4
24 красавіка 1944 году нарадзіўся Зянон Пазьняк — нацыянальны беларускі дзяяч, пад лідэрствам якога беларусы здабылі Незалежнасьць
Зянон Пазьняк усё сваё жыцьцё прысьвяціў змаганьню за вольную і незалежную Беларусь.
У 1988 годзе ён стаў стваральнікам і лідарам Беларускага Народнага Фронту — народнага палітычнага руху, які здабыў Незалежнасьць Беларусі.
Сёньня Зянон Пазьняк працягвае актыўную палітычную дзейнасьць і змаганьне, з'яўляецца лідарам Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".
Шчыра віншуем!
Расея фінансавала прасоўваньне моўнага закону ва Ўкраіне, які надаваў расейскай мове статус рэгіянальнай
«Схемам» удалося знайсьці доказы расейскага ўплыву на прасоўваньне ва Ўкраіне так званага моўнага закону 2012 году, вядомага як «закон Ківалава-Калесьнічэнкі». Яго прыняцьце суправаджалася бойкамі ў парлямэнце і вулічнымі пратэстамі.
Гэты закон фактычна дазваляў выкарыстоўваць найболей распаўсюджаныя ў рэгіёнах мовы, перадусім расейскую, на роўні з украінскай або заместа яе. У 13 з 27 тэрытарыяльных адзінак Украіны расейская атрымала статус рэгіянальнай.
Журналісты ўсталявалі, што Расея каардынавала прасоўваньне гэтай ініцыятывы і фінансавала зьвязаныя зь ёй захады да і пасьля прыняцьця закону. Сродкі накіроўваліся на публічныя падзеі, мэдыйныя публікацыі і друк матэрыялаў для ўкраінскай і міжнароднай аўдыторыі.
Паводле дадзеных расследаваньня, суаўтар закону Вадзім Калесьнічэнка атрымліваў фінансаваньне прынамсі двойчы ў 2012–2013 гадах — агулам каля 3,3 млн рублёў. Нягледзячы на тое, што ў 2018 годзе закон прызналі неканстытуцыйным, ягоныя палажэньні дагэтуль выкарыстоўваюць асобныя суды.
https://www.youtube.com/watch?v=v_XLIKrHaB4
Нямецкі генэрал Кашке: "РФ праваліла ўсе стратэгічныя мэты ў вайне супраць Украіны"
Калі паглядзець на Расею, дык яны правалілі кожную стратэгічную мэту, якую перад сабой ставілі. Гэта датычыць як першых дзён, так і апошніх чатырох гадоў, і асабліва мінулай зімы, калі яны спрабавалі зламаць устойлівасьць вялікага ўкраінскага народу,— паведаміў кіраўнік спэцыяльнага штабу ў пытаньнях Украіны пры Міністэрстве абароны Нямеччыны Ёахім Кашке падчас 18-га Кіеўскага бясьпековага форуму.
Ён падкрэсьліў, што Украіна вытрымала дзякуючы адвазе народу і міжнароднай падтрымцы, а цяпер ужо ідзе гаворка пра разьвіцьцё стратэгічнага партнэрства.
Цяпер мы бачым зваротны працэс, таму хочам разьвіць нашае партнэрства, нашыя адносіны з вялікім украінскім народам да ўзроўню стратэгічнага партнэрства. Бо мы лічым, што ёсьць чаму павучыцца і ёсьць шмат таго, да чаго нам трэба рыхтавацца,— заявіў генэрал.
Кашке заклікаў саюзьнікаў засяроджвацца на пазытыўнай дынаміцы і нарошчваньні магчымасьцяў НАТО. Нямеччына, паводле ягоных словаў, і надалей будзе заставацца побач з Украінай.
+7
Сенсацыйная архелагаічная знаходка ў Гродна: знойдзеныя муры царквы ХІІ стагоддзя, дэталі якой паўтараюць знакамітую Каложскую царкву
Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі гродзенскага Новага замка прынеслі чарговую гістарычную сенсацыю. У сярэдзіне красавіка даследчыкі раскрылі фрагмент сцяны ХІІ стагоддзя, архітэктурныя дэталі якой дакладна паўтараюць знакамітую Барысаглебскую (Каложскую) царкву.
Падчас пашырэньня траншэі археолагі выявілі кладку з плінфы, форма яе ўласьцівая выключна Каложы, якая лічыцца вяршыняй эвалюцыі гарадзенскай архітэктурнай школы XII стагоддзя.
Даследчыкі ўжо вызначылі, што перад імі знаходзіцца паўднёвы фасад храма: на фотаздымках справа ад пілястры бачны край бакавога ўваходнага праёма і нават фрагмент фігурнага абрамленьня партала.
Таксама ў раскопе знойдзены рэшткі керамічных збаноў-галаснікоў, якія мясцовыя майстры ўмуроўвалі ў сцены для паляпшэньня акустыкі.
Яшчэ ў 2018 годзе на Новым замку ўжо знаходзілі рэшткі мураванага храма васьмісотгадовай даўніны, які папярэдне ідэнтыфікавалі як летапісную Васкрасенскую царкву, што згадваецца ў інвентарах да пажару 1613 года. Гісторыкам яшчэ давядзецца высветліць: ці з'яўляецца знойдзеная цяпер сцяна з дасканалай пілястрай часткай усё той жа Васкрасенскай царквы, ці гродзенская зямля хавала яшчэ адзін, зусім невядомы дагэтуль манументальны аб'ект.
У любым выпадку, гэтая знаходка пацвярджае, што храм будаваўся на піку тэхналагічных магчымасьцяў гродзенскай арцелі дойлідаў, якую часта звязваюць з імем Пятра Міланега.
Крыніца: Спадчына
+1
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падарыў Алесю Бяляцкаму мініятуру з выявай Тадэвушка Касьцюшкі
Падчас сустрэчы ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і Алесь Бяляцкі абмяняліся падарункамі.
Бяляцкі прэзентаваў прэзідэнту Польшчы кнігі беларускіх пісьменьнікаў і атрымаў ад Наўроцкага мініяцюру з выявай Тадэвуша Касьцюшкі — ураджэнца Беларусі, гэроя беларускага, польскага і амэрыканскага народаў.
Алесь Бяляцкі: "Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі"
Алесь Бяляцкі выказаўся ў падтрымку беларускай мовы падчас сустрэчы ў Варшаве:
"Безумоўна, калі мы робім штосьці для беларусаў і для беларускай культуры, мы павінны выкарыстоўваць беларускую мову, таму што гэта элемент нашай духоўнай культуры. І калі мы хочам захавацца народам на бліжэйшыя 200 гадоў, мы павінны выкарыстоўваць беларускую мову, таму што без мовы мы размыемся, нас проста расцягнуць на кускі. Гэта зразумелая сітуацыя. Таму абсалютна правільна: трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі. Вось там трэба выдаваць беларускіх пісьменнікаў па-руску"
Пэтэр Мад’яр заклікаў Зяленскага адкрыць «Дружбу»
Паводле словаў лідэра «Тысы», ягоная каманда валодае інфармацыяй, што трубаправод можа аднавіць перапампоўку нафты ўжо найбліжэйшымі днямі. Пра гэта ён заявіў журналістам, яго цытуе Telex.
Палітык таксама адзначыў, што ён не знаёмы з украінскім прэзыдэнтам і яны яшчэ не размаўлялі, аднак ні Вугоршчына, ні ЭЗ не пагодзяцца на ўмовы, калі гаворка будзе ісьці пра шантаж.
«Гэта ўсё адно, як калі б мяне запрасілі на вячэру, я б прыняў запрашэньне, а потым пачаў шантажаваць, што калі на стол пададуць не лечо, дык я зраблю тое ці іншае», — сказаў Мад’яр.
