WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر751
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-67 روز
-1730 روز
آرشیو پست ها
+4
Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі
Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў.
Каардынацыйная Рада заплаціла яшчэ аднаму расейскаму блогеру, каб ён рэкламаваў "выбары"
Выбарыў Каардынацыйную Раду цяпер рэкламуе і Максім Кац. Узгадваньне пра іх з'явілася ў роліку расійскага апазіцыянера.
Ужо двойчы рэклама выбараў з'явілася ў іншага расійскага блогера Ільлі Варламава. Яго прадстаўнікі пацвердзілі @euroradio, што гэта была камерцыйная інтэграцыя.
Рубіа: Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы
Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы. Украінцы стварылі новыя тактыкі, тэхніку і тэхналёгіі, сфармаваўшы ўнікальную гібрыдную асымэтрычную вайну, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што расейская армія штомесяц губляе ў пяць разоў больш вайскоўцаў.
У Расеі скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Ніна Літвінава. Прычынай яна назвала вайну і рэпрэсіі
У Маскве памерла праваабаронца і навукоўца Ніна Літвінава — паводле папярэдніх зьвестак, яна скончыла жыцьцё самагубствам.
У перадсьмяротнай запісцы Літвінава патлумачыла свой крок вайной Расеі супраць Украіны і рэпрэсіямі ўнутры краіны.
«З таго часу як Пуцін напаў на Ўкраіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы»,— напісала яна. Пра сьмерць паведаміла яе сястра, журналістка Маша Слонім, якая заявіла, што «яе забіў Пуцін». Ніна Літвінава была вядомым марскім біёлягам, удзельніцай дысыдэнцкага і праваабарончага руху, а апошнія гады дапамагала палітвязьням разам з «Мэмарыялам».
Замежныя дабраахвотнікі ва Ўкраіне атрымалі права на легалізацыю службы
Дзякуючы супольным намаганьням БДК, РДК, профільных групаў, прадстаўнікоў Офісу Прэзыдэнта, народных дэпутатаў і дзяржаўных структураў ва Ўкраіне ўдалося ўрэгуляваць пытаньне легалізацыі замежных дабраахвотнікаў.
10 траўня 2026 году набылі моц Закон Украіны №4730-IX і зьмены ў працэдурах Дзяржаўнай міграцыйнай службы, якія афіцыйна надалі дзеючым замежным вайскоўцам права на атрыманьне пасьведчаньня на часовае пражываньне.
Адгэтуль замежны дабраахвотнік, які праходзіць службу паводле кантракту, можа атрымаць часовае пасьведчаньне:
— на ўвесь тэрмін кантракту;
— і яшчэ на 6 месяцаў пасьля заканчэньня службы.
Для грамадзянаў Беларусі асобна прадугледжаная магчымасьць афармленьня дакумэнтаў нават з пратэрмінаваным пашпартам.
Фактычна новыя нормы даюць:
— законнае знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны;
— афіцыйны статус праз ДМС;
— магчымасьць легальнага афармленьня дакумэнтаў, пражываньня і іншых адміністрацыйных працэдураў падчас службы
💔Два гады калоніі за 200 сторыс у падтрымку Украіны. Ганне і яе брату патрэбна дапамога
Ганна Курыс — 23-гадовая дзяўчына, якую асудзілі за больш чым 200 сторыс з архіву ў Instagram з крытыкай вайны. Яе паўтара года пратрымалі ў зняволенні, а пасля выправадзілі з краіны.
«Зараз я жыву ў Вільні разам з 19-гадовым братам, якому таксама прыйшлося з’ехаць з Беларусі пасля пагроз з боку сілавікоў. Але ён чакае дакументы і пакуль не можа працаваць. Мы фактычна пачынаем жыццё з нуля. Я скончыла курсы манікюру і спрабую знайсці працу. Пакуль усе выдаткі на нас дваіх ляжаць на мне. Але самастойна мы не справімся, і нам патрэбна дапамога з аплатай жылля і ежы, а мне для працы трэба набыць матэрыялы. Таму я звяртаюся па падтрымку».👉Падтрымаць Ганну на BYSOL 🔹Былая палітзняволеная: «На мяне склалі рапарт за намаляванае крэйдай кацяня»
Каардынацыйная рада, верагодна, выдаткавала $8000 расійскаму блогеру, каб ён прарэкламаваў "выбары"
Аб гэтым піша Эўрарадыё.
Расійскі блогер Ільля Варламаў ужо двойчы прарэкламаваў у сваіх відэа выбары ў Каардынацыйную раду.
Свежы ролік пра галасаваньне на выбарах у КР выйшаў у Варламава ўчора. Ён не адрозніваецца ад папярэдняга, таму ў нас узнікла думка, што блогер рэкламуе наш протапарламент хаця і ад чыстага сэрца — але і не проста так.
Мы запыталіся пра кошт рэкламы ў прадстаўніка Ільлі Варламава. І атрымалі вось такі адказ:
"Інтэграцыя — гэта рэкламны ролік даўжынёй 60-120 секунд, які мы цалкам ствараем паводле вашага брыфу. Кошт інтэграцыі на 37-й хвіліне (трэці слот): $4000"
+1
Сядзібу, дзе ў маладосьці працаваў Янка Купала, ператварылі ў сьметнік
Як паведамляе канал "Orsha.eu", у Сяньненскім раёне даўно і безвынікова спрабуюць прадаць паўразбураную сядзібу «Беліца» — гісторыка-культурную каштоўнасьць 2-й катэгорыі. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ больш праблематычна: падчас праверкі стану гістарычных мясьцін пракуратура Сяньненскага раёну зафіксавала на тэрыторыі былой сядзібы сьметнік бытавога сьмецьця і драўняных адкідаў.
Сядзіба, якая знаходзіцца ў аграгарадку Полымя, была пабудаваная ў стылі позьняга клясыцызму на пачатку ХІХ стагодзьдзя. Яе апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Сьвяцкія. Усе будынкі зьяўляюцца гісторыка-культурнымі помнікамі XVIII–XIX стагодзьдзяў. У 1903–1904 гадох у сядзібе «Беліца» працаваў паэт Янка Купала. Аднак гістарычная каштоўнасьць аб’екту не стала перашкодай для тых, хто ўладкаваў там беспарадак.
Зрэшты, статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці аб’ектаў Сяньненшчыны ігнаруюць і мясцовыя ўлады: раённая пракуратура ўстанавіла, што на васьмі помніках археалёгіі, якія маюць статус каштоўнасьцяў 3-й катэгорыі, адсутнічаюць ахоўныя шыльды.
Прарасейскі рэжым Лукашэнкі рэалізуе сістэмнае зьнішчэньне беларускай гістарычнай спадчыны.
Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы
Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі Польшчы пацвердзіла прыём заявы кіраўніка беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслава Іванюка пра магчымае злачынства ў сувязі з нядаўняй хакерскай атакай на рэсурс.
“Супрацоўнікі, якія прымалі заяву, паставіліся да справы вельмі сур’ёзна. Як мяне запэўнілі, яшчэ на гэтым тыдні справа будзе перададзена ў пракуратуру, а, магчыма, таксама ў Агенцтва ўнутранай бяспекі”, — напісаў кіраўнік праекта на сваёй старонцы ў “Інстаграме”.Сайт бібліятэкі пацярпеў ад хакерскай атакі 7 траўня. Тады Іванюк паведаміў, што “атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей”. Пазней стала вядома, што архіў бібліятэкі ўдалося аднавіць. Сайт пакуль не працуе. Крыніца: Позірк
Repost from Мая Краіна Беларусь
Маляваныч просіць падтрымкі
Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку звярнуўся да беларусаў з просьбай падтрымаць ютуб-праект. Які разлічаны на дзіцячую аўдыторыю і іх бацькоў.
Аляксандр Ждановіч просіць актыўна падпісвацца на канал, а па магчымасці і падтрымаць яго на Патрэоне.
🤍❤️🤍Падпісваймася на: https://www.youtube.com/@baybusby
Былая палітзьняволеная і праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, выступіла з першай публічнай відэазаявай з заклікам не спыняць гуманітарны трэк і спрыяць вызваленьню больш як сотні жанчын, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў беларускіх турмах з палітычных матываў.
«І я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы ім вярнуцца ў свае сем’і, у свае дамы, у свае жыцьці. Просты дыялёг прадстаўнікоў ЗША зь беларускай дзяржавай даў нам гэты шанец і ўсё яшчэ дазваляе трымаць дзьверы ў нармальнасьць прыадчыненымі. За апошні год дзякуючы амэрыканскаму перамоўнаму трэку свабоду атрымалі сотні чалавек. Сотні сем’яў уздыхнулі з палёгкай. Сотні сем’яў атрымалі магчымасьць працягнуць сябе ў дзецях. Сотні сем’яў могуць ізноў узбагачаць сабой грамадзтва і сьвет у цэлым.
Я спадзяюся, што гуманітарны трэк будзе працягнуты і да яго далучыцца ўсё больш людзей добрай волі, якія таксама ўбачаць каштоўнасьць у найхутчэйшым вызваленьні людзей і нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі. Бо няма нічога важнейшага за маленькае жыцьцё маленькага чалавека. На дварэ травень 2026 году. Я жывая і вольная. Я — маленькі чалавек, чыё маленькае жыцьцё было ўратаванае».
Марфу Рабкову асудзілі на 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі. Яна правяла за кратамі каля пяці з паловай гадоў — з верасьня 2020-га да сакавіка 2026-га. На волю выйшла 19 сакавіка 2026 году дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ЗША і беларускімі ўладамі аб вызваленьні палітвязьняў.
З Беларусі здымуць санкцыі ў міжнародным спорце, аднаасова захоўваючы іх супраць Расеі
МАК парэкамэндаваў зьняць зь Беларусі ўсе санкцыі ў міжнародным спорце. Адпаведнае рашэньне прыняў выканаўчы камітэт арганізацыі.
Пазыцыя МАК азначае, што Беларусь цалкам адновяць у правах у міжнародным спорце, у тым ліку з поўным допускам да ўдзелу ў спаборніцтвах пад нацыянальнай сымболікай.
Адначасова МАК парэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям пакінуць у сіле санкцыі супраць Расеі, якой цяпер дазволена ўдзельнічаць у турнірах пад «нэйтральным» сьцягам.
Чарговы ўдар па беларускай культуры: сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org не працуе пасля хакерскай атакі
Мінулай ноччу невядомыя ўзламалі і вывелі з ладу адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры. У выніку атакі знішчаны плён больш чым 25-гадовай працы каманды — зараз рэсурс цалкам недаступны, паведаміў у Facebook Яраслаў Іванюк, заснавальнік анлайн-бібліятэкі.
Стваральнікі праекта прама звязваюць інцыдэнт са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
"Ва ўмовах узмацненьня рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасьці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі".
Каманда бібліятэкі падкрэслівае, што не здаецца. Праект абавязкова будзе адбудаваны, хоць працэс аднаўленьня архіваў і зойме шмат часу.
Старонку мастака Алеся Пушкіна, якога лукашысты забілі ў турме, прызналі «экстрэмісцкай»
Гаворка пра Facebook-акаўнт мастака — цяпер ён афіцыйна пад забаронай. Разам з ім у спіс дадалі і іншыя старонкі і акаўнты, у тым ліку звязаныя з грамадскімі дзеячамі і беларускімі ініцыятывамі.
Алеся Пушкіна забілі ў турме ў ліпені 2023 года. Яго асудзілі на 5 гадоў калоніі за «зьнявагу сімволікі» і «распальваньне варожасьці».
Аўдыторыя Z-блогераў пачынае масава расчароўвацца
Пра гэта напісалі ў Z-канале «Міг Расеі».
«Ведаем некалькі адмінаў буйных Z-патрыятычных каналаў, у якіх уключаныя камэнтары. Усе яны адзначаюць рэзкую зьмену настрояў сваіх падпісчыкаў. У які бок — тлумачыць ня трэба. Прычым пачалося гэта прыкладна з канца мінулага году. На пытаньне: “а можа, ЦІПСО?”, адказваюць — там людзі, якія пішуць нам гадамі, а наплыў ботаў ці нават жывых укропрапагандыстаў мы б заўважылі», — заявілі там.
Гэтую публікацыю пракамэнтаваў іншы Z-блогер, Аляксандар Картавых. Паводле яго, ягоная аўдыторыя «паступова шалее і злуецца».
«Ужо нават салав’ёўскія страцілі ранейшы ахоўніцкі імпэт і нешта невыразна мармычуць сабе пад нос. У такім рэжыме калектыўнага псыхозу (чытаць голасам Арэстовіча) запас трываласьці ў грамадзтва застаўся на паўтара-два месяцы. Пасьля чаго пачнуцца тэрмінальныя зьмены, і якраз да верасьня ўсё скончыцца, калі рухацца па цяперашнім курсе, не зьвяртаючы», — лічыць ён.
Картавых сьцьвярджае, што правёў апытаньне ў двух чатах з адміністратарамі буйных Z-каналаў «з агульнай аўдыторыяй у трэць Тэлегі».
«Амаль усе адчуваюць набліжэньне нейкай бяды, усе нэрвовыя і ніхто ні ў чым не ўпэўнены. Гэтыя людзі, па ідэі, павінны кіраваць калектыўным бессьвядомым. Але яны самі сядзяць, нічога не разумеюць, што адбываецца».
Да абмеркаваньня далучыўся яшчэ адзін праваенны канал «Распрацоўшчык БПЛА»:
«Да сказанага хачу дадаць, што злуецца і IT-супольнасьць, дзе ўжо вельмі хочуць паглядзець, як вас, дарагія заканадаўцы, без нас будуць ціснуць з аднаго боку кітайцы, а з другога — амэрыканцы з Palantir. А найвышэйшай якасьцю расейскага чыноўніка стане здольнасьць дагадзіць кітайцу, каб ён прадаў хоць нешта. А за кітайцамі будзем стаяць мы і ехідна хіхікаць».
Яшчэ адзін аўтобус не прапусьцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі
Гаворка пра аўтобус, які выехаў зь Менску ўчора а 22:00. Пасьля праверкі яго не прапусьцілі ў Літву, паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
Пасажыры правялі на мяжы каля 3,5 гадзіны. Пазьней за дадатковую плату іх пагадзіўся давезьці да Вільні кіроўца іншага аўтобуса. У аэрапорт яны прыбылі прыкладна а 5-й раніцы.
Нагадаем, што ўчора раніцай, 5 траўня, у пункце пропуску «Меднікі» разьвярнулі рэйсавы аўтобус, які накіроўваўся зь Менску ў Коўна, з адпраўленьнем з аўтавакзалу «Цэнтральны» а 04:00.
— Аўтобус не прапусьцілі праз мяжу літоўскія мытнікі. Нам сказалі, што не паедзем далей праз паліва, больш нічога не тлумачылі. Давялося выклікаць таксі да Вільні з найбліжэйшай запраўкі з боку Літвы. Ці прапусьцілі аўтобус пасьля — ня ведаю: трэба было сьпяшацца на самалёт, — распавёў адзін з пасажыраў.
На пачатку траўня ў Літве ўступілі ў сілу папраўкі да закону «Аб абмежавальных мерах у сувязі з вайсковай агрэсіяй супраць Украіны». Яны працягнулі дзейныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі і ўвялі новыя.
Адно з новаўвядзеньняў закранула паліва. Цяпер увозіць з Беларусі ці Расеі паліва ў стандартных баках транспартных сродкаў забаронена, калі яго аб’ём перавышае 200 літраў. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2027 году.
Як паведамляла мытня Літвы, пры выяўленьні перавышэньня нормы ў 200 літраў транспартны сродак не дапусьцяць на тэрыторыю Літвы і Эўразьвязу і разьвярнуць назад у краіну выезду.
У выпадку нязгоды кіроўцы з такім рашэньнем да яго могуць быць ужытыя санкцыі, уключна з магчымым арыштам транспартнага сродку.
У Менску ліквідуюць дзяржаўны Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва
У Мінску закрываюць дзяржаўную інстытуцыю культуры з больш чым дзесяцігадовай гісторыяй. Апошнія месяцы працы засталіся Нацыянальнаму цэнтру сучаснага мастацтва — у Інстраграме інстытуцыі з’явілася паведамленне пра «апошнюю» акцыю Ноч музеяў, якую ладзіць установа, піша Reform.news.
Інфармацыю пра закрыццё НЦСМ пацвердзілі Reform.news дзве незалежныя крыніцы з культурніцкіх колаў. Інстытуцыя будзе працаваць да восені — потым каля 50 супрацоўнікаў установы застануцца без працоўнага месца.Працягваецца перасьлед беларускай культуры.
Павел Усаў: "Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку"
Беларускі палітолаг падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі ў Расеі:
"Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку, пачаўшы ад Шахназарава, скончваючы Царовым і Губаравым.
З апошняга:
- Украіна апярэджвае Расею па прадукцыі дронаў;
- Украіна перайшла ў дронава-ракетную наступальную аперацыю;
- Украіна выбівае нафтавую і вытворчую інфраструктуру;
- Расея нічым не можа адказаць і закрыць неба;
- Украіна атрымоўвае лепшыя перамоўныя пазіцыі;
Матвіенка — мы павінны ўвесьці 12-ы працоўны дзень у гэтыя цяжкія для "радзімы" часы.
Ну і самае для йх драматычнае, гэта тое, што Парад на 9 траўня будзе без вайсковай тэхнікі, то бок усе йх эксперты адзначаюць поўную вычэрпанасьць вайсковых рэсурсаў. Адначасова, наўпрост намякаюць пра неэфектыўнасьць ў палітычных і вайсковых дзеяньнях.
То бок, ў мінулым фанатычная прапаганда дае збой, а гэта горш чым катастрофа ў Туапсэ.
Таксама відаць разгубленасьць Крамля ў пошуках выхаду. Так ці інакш, у "Z супольнасьці" назіраецца прыгожынская тэндэнцыя 2023: "дзе дроны", "дзе перамога"!!!"
Крыніца: https://t.me/usovpavel
«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»
Журналіст «Свабоды» Дзьмітры Гурневіч падзяліўся сваім захапленьнем ад працы беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў, якія, нягледзячы на «эру тык-токаў і ютуба», запусьцілі гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта» (https://www.karonavitauta.org/). «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў.
Вось ёсьць жа ў кагосьці імпэт. Група беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў нашай мінуўшчыны запусьціла гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». У эру тык-токаў і ютуба нам прапануюць ізноў чытаць. І гэта цікава. Тым больш што там — сэнсацыя на сэнсацыі. Я пра такое і не чуў. Сайт працуе на беларускай і расейскай мовах. Там ужо каля 20 артыкулаў, і штотыдзень зьявіцца некалькі новых. Там файныя тэмы і сюжэты, многія зь якіх для мяне з абсалютна новымі цікавымі паваротамі.
Напрыклад, «Цень Вітаўта. Гэта яна “падчышчала” за вялікім князем» — пра дыпляматку, візіянэрку, харызматычную асобу Ганну Кейстутавіч, жонку князя Вітаўта. Сучасьнікі Ганны сьцьвярджалі, што яна была адной з найпрыгажэйшых жанчын ва Ўсходняй Эўропе. І надта дзелавой і эфэктыўнай.
Як пачыналі беларускія анархісты. Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Ўсходняй Эўропы. Горад Горадня і Беласток, які тады адміністрацыйна ўваходзіў у Гарадзенскую губэрню, — гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імпэрыі.
Кіраваць вечна. Сакрэты дыеты Ягайлы, Жыгімонта, Казіміра.
Ці ведаеце, што каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні? А рыбны рэцэпт ад нясьвіскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імпэрскай кухні Аўстра-Вугоршчыны?
Чым беларусы зьдзіўлялі сьвет у ХІХ стагодзьдзі. Пра гісторыю ўдзелу беларусаў у сусьветных выставачных форумах. Ці шмат хто ведае, што ў Лёндане срэбным мэдалём была ўзнагароджаная аўсянка, якая выраблялася ў Ляўках Горацкага павету? Беларускую тытунёвую прадукцыю адзначылі срэбнымі мэдалямі на міжнародных выставах у Амстэрдаме (1883), Новым Арлеане (1885), на сусьветнай выставе 1889 году ў Парыжы і залатым мэдалём на міжнароднай выставе ў Турыне ў 1911 годзе.
Разьдзел «Постаці». І там ізноў неспадзяванка. Францішак Папроцкі — першы галоўны рэдактар першай рэгулярнай газэты ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нарадзіўся ў Беларусі 10 чэрвеня 1723 году, імаверна, на Меншчыне.
Шыкоўна, што ва ўсёй гэтай цемры людзям хочацца рабіць. «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў. Дзякуй, добрыя людзі! Я заліп — заліпайце і вы.
Украіна — першая краіна, у якой прыватная СПА ўваходзіць у агульную сыстэму абароны. Так прыватныя кампаніі абараняюць цывільныя аб’екты — каб не нагружаць франтавыя сыстэмы.
Навучыць чалавека без досьведу могуць крыху больш як за месяц. Як працуе такая СПА — у відэа DW.
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
