fa
Feedback
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

رفتن به کانال در Telegram

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org Сайт https://belaruscabinet.org

نمایش بیشتر
2 857
مشترکین
-224 ساعت
-57 روز
-2030 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئیه '26
ژوئیه '26
+39
در 8 کانال‌ها
ژوئن '26
+53
در 26 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+63
در 12 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+38
در 13 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+75
در 20 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+54
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+52
در 22 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+89
در 17 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+43
در 10 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+30
در 5 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+36
در 8 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+85
در 16 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+37
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+36
در 11 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+43
در 17 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+38
در 7 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+66
در 9 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+60
در 17 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+102
در 24 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+56
در 9 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+65
در 11 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+93
در 17 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+67
در 37 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+88
در 16 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+73
در 14 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+68
در 15 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+139
در 19 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+124
در 8 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+116
در 24 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+115
در 24 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+169
در 25 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+228
در 28 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+61
در 31 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+82
در 21 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+193
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+205
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+105
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+385
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+45
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+77
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+104
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+142
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+209
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+149
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+539
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+2 139
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
28 ژوئیه+2
27 ژوئیه0
26 ژوئیه0
25 ژوئیه+2
24 ژوئیه+1
23 ژوئیه+1
22 ژوئیه0
21 ژوئیه+1
20 ژوئیه+6
19 ژوئیه+2
18 ژوئیه+1
17 ژوئیه+2
16 ژوئیه+1
15 ژوئیه+2
14 ژوئیه+2
13 ژوئیه+1
12 ژوئیه+1
11 ژوئیه0
10 ژوئیه+1
09 ژوئیه+3
08 ژوئیه0
07 ژوئیه+4
06 ژوئیه0
05 ژوئیه+2
04 ژوئیه+1
03 ژوئیه+2
02 ژوئیه+1
01 ژوئیه0
پست‌های کانال
28 ліпеня, у Дзень памяці абаронцаў Украіны, добраахвотнікаў і мірных жыхароў, якія былі забітыя, закатаваныя або загінулі ў
+1
28 ліпеня, у Дзень памяці абаронцаў Украіны, добраахвотнікаў і мірных жыхароў, якія былі забітыя, закатаваныя або загінулі ў расійскім палоне, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і яе намесніца Анастасія Махамет пракаментавалі трагедыю расійскага палону і лёс беларускіх добраахвотнікаў, якія дагэтуль застаюцца ў няволі. Вольга Зазулінская падкрэсліла, што гэтая дата мае асаблівае значэнне і для беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну. Яна звярнула ўвагу на тое, што трагедыя Аленаўкі стала адным з самых страшных сімвалаў таго, што адбываецца з людзьмі ў расійскім палоне, а за кожным палонным стаяць ягоныя родныя, якія месяцамі і гадамі жывуць паміж надзеяй і невядомасцю.
«Мы асабліва востра разумеем гэта сёння яшчэ і таму, што ў расійскім палоне застаюцца беларусы, якія сталі на абарону Украіны. Пра двух з іх мы не маем дакладнай інфармацыі: не ведаем, дзе яны знаходзяцца, у якім яны стане і нават не можам з упэўненасцю сказаць, што яны жывыя. Гэтая невядомасць не павінна станавіцца нормай вайны».
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет дадала, што праблема расійскага палону — гэта не толькі пытанне чалавечага спачування, але і выканання міжнароднага гуманітарнага права. Паводле яе слоў, дзяржава, якая ўтрымлівае ваеннапалонных, абавязаная гарантаваць ім бяспеку, доступ да медыцынскай дапамогі і інфармацыю пра іх стан.
«Трагедыя Аленаўкі паказала, да чаго можа прыводзіць сітуацыя, калі людзей ізалююць ад знешняга кантролю, а доступ незалежных міжнародных структур да месцаў утрымання абмяжоўваецца. Менавіта таму пытанне доступу да палонных і пацвярджэння іх стану — гэта не фармальная гуманітарная працэдура, а пытанне жыцця».
Нагадаем, што ў ноч з 28 на 29 ліпеня 2022 года ў былой папраўчай калоніі ў Аленаўцы, якая на той момант знаходзілася пад кантролем Расіі, адбыўся выбух. Загінулі дзясяткі ўкраінскіх ваеннапалонных, яшчэ больш за сотню атрымалі раненні.

2
Беларускі добраахвотнік «Соня» падзякаваў Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету і яго Кіраўніцы Святлане Ціханоўскай за інфармацый
Беларускі добраахвотнік «Соня» падзякаваў Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету і яго Кіраўніцы Святлане Ціханоўскай за інфармацыйную падтрымку збору Для нас гэта найлепшая навіна — збор закрыты, аўтамабіль для разведгрупы ўжо набыты, а значыць, яе байцы змогуць і надалей выконваць баявыя задачы на перадавой. Дзякуем кожнаму, хто зрабіў свой унёсак. Мы і надалей будзем падтрымліваць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў, якія сваёй барацьбой набліжаюць свабоду Украіны і дэмакратычную будучыню Беларусі. Жыве Беларусь!
373
3
7 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Гэта дата, якая стала адной з ключавых вех на шляху+1
7 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Гэта дата, якая стала адной з ключавых вех на шляху да беларускай незалежнасці. Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская адзначыла, што для многіх гэта можа здавацца проста гістарычнай датай, але насамрэч за ёй стаяць людзі, якія хацелі, каб Беларусь сама вырашала свой лёс, мела ўласныя законы, палітыку і будучыню. «Пасля Чарнобыля, пасля адкрыцця праўды пра Курапаты, пасля рухаў за свабоду ў суседніх краінах усё больш беларусы адчувалі: мы маем права быць асобнай краінай». Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуў увагу, што ў беларускай гісторыі ёсць некалькі дат, якія могуць прэтэндаваць на статус Дня Незалежнасці. Гэта і 25 сакавіка — Дзень Волі, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, і 25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыя аб суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. На думку Паўла Баркоўскага, менавіта 27 ліпеня найбольш абгрунтавана можна лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі. «Але ўсё ж менавіта дата 27 ліпеня — дзень падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі ў 1990 годзе — мае найбольшае права лічыцца сапраўдным днём Незалежнасці, калі Беларусь не толькі дэ юрэ, але ўжо і дэ факта змагла атрымаць права на самастойнае дзяржаўнае існаванне». Барацьба за незалежнасць Беларусі не скончылася ў 1991 годзе. Сёння беларусы працягваюць адстойваць сваю свабоду, дэмакратыю і права жыць у незалежнай краіне. Але свабоду нельга навечна схаваць за кратамі. Беларусь жыве! І будзе жыць незалежнай!
389
4
Скрадзеная незалежнасць 27 ліпеня — найважнейшая дата для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Менавіта 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта дата — нараджэнне нашай сучаснай дзяржавы, кульмінацыя змагання, якое беларусы вялі супраць імперскай савецкай машыны. Гэта супольная перамога беларускага народа. Гэта галоўнае дзяржаўнае свята ў перыяд з 1991 па 1996 год. Сёння гэта яшчэ і сімвал скрадзенай незалежнасці — калі Лукашэнка перанёс Дзень Незалежнасці на іншую дату, намагаючыся перапісаць нашу гісторыю. 27 ліпеня застаецца нашым арыенцірам у барацьбе за свабоду, якую мы мусім весці зноў. І гэта мэта нашай барацьбы — вярнуць Беларусь беларусам. Каб нашы дзяржаўныя святы былі адлюстраваннем гісторыі беларускага народа, а не вынікам рашэнняў аднаго чалавека. Чалавека, які па нейкай прычыне лічыць, што ён і ёсць Беларусь, хаця, як мы ўсе добра ведаем, з самага пачатку быў супраць незалежнасці нашай краіны. Незалежнасць не з’явілася сама па сабе тады і не адновіцца сама па сабе зараз. За ёй стаяць людзі — шмат людзей розных перакананняў і палітычных поглядаў, але аб’яднаных адной мэтай. Нам усім важна пра гэта памятаць. Асабліва тым, хто зараз працуе ў сістэме: памятайце, што сапраўдны вораг беларускай дзяржаўнасці — гэта Лукашэнка і тыя, каму ён служыць. А служыць ён дакладна не беларускаму народу. 27 ліпеня — сапраўдны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І калі мы зноў зможам свабодна адзначаць свята нашай дзяржавы, гэта будзе значыць адно: Беларусь вярнулася да нармальнасці, а цёмная старонка нашай гісторыі скончана. Жыве Беларусь!
309
5
Вадзім Кабанчук: заявы Хрэніна пра адсутнасць умацаванняў на мяжы з Украінай не адпавядаюць рэчаіснасці Прадстаўнік па абарон
Вадзім Кабанчук: заявы Хрэніна пра адсутнасць умацаванняў на мяжы з Украінай не адпавядаюць рэчаіснасці Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук пракаментаваў заяву міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, які заявіў, што Беларусь не будуе ўмацаваныя раёны на мяжы з Украінай. Пры гэтым Хрэнін адзначыў, што ў Беларусі ўжо створаныя пяць умацаваных раёнаў уздоўж заходняй і паўночнай межаў, аднак на паўднёвым кірунку іх будаўніцтва нібыта не плануецца. Паводле яго слоў, паведамленні пра ўмацаванні на мяжы з Украінай з'яўляюцца часткай інфармацыйнай атакі. «Гэта робіцца толькі з адной мэтай — стварыць напружанне ў нашым грамадстве, ды і ва ўкраінскім таксама, убіць клін і зрабіць з нас лютымі ворагамі», — заявіў Хрэнін. Кабанчук адзначыў, што заявы беларускіх уладаў супярэчаць фактам. «Мы бачым, што работы па ўмацаванні мяжы з Украінай вядуцца ўжо не першы год. Існуюць спадарожнікавыя здымкі, а таксама фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць будаўніцтва новых абарончых збудаванняў на асобных участках мяжы», — пракаментаваў Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. Прадстаўнік АПК таксама нагадаў, што падобныя запэўніванні беларускіх і расійскіх уладаў ужо гучалі напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. «Тады і расійскія чыноўнікі, і Віктар Хрэнін сцвярджалі, што ніякай вайны не будзе. Аднак прайшло зусім няшмат часу — і тэрыторыя Беларусі была выкарыстана для нападу на Украіну», — адзначыў Кабанчук. На яго думку, сённяшнія заявы рэжыму не павінны ўспрымацца як падстава для супакаення. «Беларускім дэмакратычным сілам, Украіне і краінам-суседзям варта зыходзіць з найгоршага сцэнару і загадзя рыхтавацца да магчымых пагроз. Асобную ўвагу неабходна звярнуць і на дэзінфармацыйную кампанію, якую сёння праводзіць рэжым Лукашэнкі», — падкрэсліў Вадзім Кабанчук.
546
6
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэн
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка пракаментавалі ўключэнне Мазырскага НПЗ у новы пакет санкцый Еўрапейскага саюза Святлана Ціханоўская выказала меркаванне, што ўключэнне Мазырскага НПЗ у 21-ы пакет санкцый Еўрапейскага саюза — прамы вынік дзеянняў рэжыму. Завод страціў украінскі рынак пасля таго, як рэжым Лукашэнкі ўцягнуў Беларусь у расійскую агрэсію супраць Украіны, а пастаўкі паліва ў Расію зрабілі прадпрыемства часткай ваеннай лагістыкі агрэсара. «Мазырскі НПЗ — гэта вельмі наглядны і балючы прыклад таго, як памылкі Лукашэнкі руйнуюць нашую эканоміку і дабрабыт беларусаў. Самае страшнае — што за рашэнні рэжыму заўсёды плацяць звычайныя людзі», — адзначыла Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Што азначаюць новыя санкцыі для беларускай эканомікі? Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка тлумачыць: гаворка ўжо не пра еўрапейскі рынак, які завод страціў некалькі гадоў таму. Пад санкцыі трапіў не толькі Мазырскі НПЗ, але і створаная «Беларускай нафтавай кампаніяй» трэйдавая структура, праз якую беларускія нафтапрадукты прадаваліся ў Расіі. Такім чынам Еўрасаюз абмежаваў увесь ланцужок, які выкарыстоўваўся для падтрымкі расійскай ваеннай эканомікі. «Гэта не сімвалічны жэст, а ўдар па канкрэтнай бізнес-мадэлі, у якую рэжым загнаў адно з ключавых прадпрыемстваў краіны», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка. Цяпер Мазырскі НПЗ будзе пазбаўлены доступу да еўрапейскага абсталявання, запчастак, каталізатараў і ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Адначасова санкцыйны статус павышае рызыкі для банкаў, трэйдараў, страхавых кампаній і іншых замежных партнёраў. Гэта азначае менш пакупнікоў, большыя дысконты і новыя страты для прадпрыемства. «Праблема не ў санкцыях. Праблема ў тых, хто зрабіў іх непазбежнымі. Каб Беларусь вярнулася ў еўрапейскі тэхналагічны і эканамічны кантур, рэжым павінен спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларусаў», — адзначыла Аліса Рыжычэнка.
440
7
Без зменаў унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі чакаць змены палітыкі Еўрасаюза марна «Прыняцце 21-га пакета с
Без зменаў унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі чакаць змены палітыкі Еўрасаюза марна «Прыняцце 21-га пакета санкцый ЕС — гэта надзвычай важнае пасланне рэжыму Лукашэнкі, што без зменаў унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі чакаць змены палітыкі Еўрасаюза марна», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, каментуючы прыняцце новага санкцыйнага пакета ЕС. У новым санкцыйным пакеце быў пашыраны спіс прадукцыі, забароненай да экспарту ў Беларусь. Таксама ЕС ўвёў дадатковыя абмежаванні на імпарт тавараў з Беларусі. Падрабязней пра іншыя дэталі санкцый у дачыненні да Беларусі за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны можна азнаёміцца на сайце НАУ. «Стаўленне цывілізаванага свету да рэжыму Лукашэнкі не змянілася. Яго па-ранейшаму выразна ўспрымаюць як саўдзельніка агрэсіі супраць Украіны. Пустыя словы Лукашэнкі пра жаданне міру, якія не падмацоўваюцца дзеяннямі, а наадварот — мы назіраем нарашчванне ваеннай падтрымкі рэжымам агрэсара, падрыхтоўку да агрэсіўных дзеянняў, успрымаюцца як хлусня. Нягледзячы на тое, што рэжым кінуў каласальныя сілы на тое, каб прадухіліць новыя санкцыі, замарозіць іх ці хаця б аслабіць, — у дыктатара нічога не выйшла. Ціск не проста працягваецца, ён узмацняецца. Колькі б рэсурсаў рэжым ні траціў на спробы дамовіцца, ілюзій у еўрапейцаў няма. Мы, у сваю чаргу, Кабінет, НАУ і іншыя ініцыятывы, працягнем дамагацца поўнага перакрыцця ўсіх схем абыходу санкцый і ўзмацнення ціску на дыктатуру з мэтай прымусіць яго спыніць злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў», — адзначыў Павел Латушка.
382
8
❗️Не можаце абнавіць пашпарт і рызыкуеце страціць законныя падставы знаходжання ва Украіне? Што трэба ведаць. Для многіх бела+9
❗️Не можаце абнавіць пашпарт і рызыкуеце страціць законныя падставы знаходжання ва Украіне? Што трэба ведаць. Для многіх беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта стала сур'ёзнай праблемай. Без дзейнага пашпарта немагчыма абнавіць пасведку на пражыванне, але вяртанне ў Беларусь для многіх небяспечнае. У такой сітуацыі ўкраінскае заканадаўства прадугледжвае законны механізм — заява про визнання біженцем або особою, яка потребує додаткового захисту. Сабралі галоўнае ў картках.
506
9
Штучны інтэлект для рэформы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Як гэта працуе на практыцы? Прадстаўніца Аб’яднанага Перахо
Штучны інтэлект для рэформы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Як гэта працуе на практыцы? Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка запрашае на сайд-івэнт, дзе ўпершыню будзе прадстаўленая новая платформа, якая з дапамогай штучнага інтэлекту: ▪️ аналізуе фінансавы стан беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў; ▪️ дапамагае выяўляць іх асноўныя эканамічныя праблемы; ▪️ прапануе магчымыя сцэнары іх трансфармацыі ў межах будучай рэформы дзяржаўнага сектара. Гэта не канцэпцыя і не тэорыя, а рэальны інструмент, які ўжо сёння можа выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы будучай рэформы дзяржаўнага сектара Беларусі. Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія «Штучны інтэлект: алгарытм свабоды ці лічбавы аўтарытарызм?», падчас якой эксперты абмяркуюць магчымасці ШІ для дэмакратыі, бяспеку даных і рызыкі выкарыстання новых тэхналогій. 📍 Калі: 7 жніўня 2026 года 📍 Дзе: Канферэнцыя «Новая Беларусь», Варшава 👉 Зарэгістравацца можна па спасылцы: ТУТ *Уваход будзе адкрыты для ўсіх, аднак пры вялікай колькасці ахвочых перавага будзе аддавацца зарэгістраваным удзельнік*цам.
433
10
Памяці Юрыя Хашчавацкага Юрый Хашчавацкі — асоба легендарная ў найноўшай гісторыі Беларусі. Ён вядомы як рэжысёр-дакументаліс+4
Памяці Юрыя Хашчавацкага Юрый Хашчавацкі — асоба легендарная ў найноўшай гісторыі Беларусі. Ён вядомы як рэжысёр-дакументаліст, які ўвесь свой творчы шлях прысвяціў драматычным эпізодам гісторыі сваёй краіны. Найбольшую славу рэжысёру прынесла яго дакументальная стужка, у якой ён выказаў сваё бачанне найноўшай гісторыі і ўласную грамадзянскую пазіцыю, — фільм «Звычайны прэзідэнт» (1996). Аналізуючы першыя крокі пасля прыходу да ўлады ў краіне Аляксандра Лукашэнкі, рэжысёр вельмі трапна адлюстраваў гэта ў кінаэстэтыцы вядомага савецкага дакументальнага фільма «Звычайны фашызм», што звярнула ўвагу на палітычныя падзеі ў тады яшчэ малавядомай свету Беларусі не толькі дома, але і на міжнародным узроўні. За свае працы кінарэжысёр атрымаў прызнанне на прэстыжных кінафестывалях у Сан-Францыска, Берліне і Нью-Ёрку. Ягоная кінамова дастаткова лаканічная і выразная, яна імкнецца заставацца жывым сведчаннем эпохі. Акрамя сваіх безумоўных творчых заслуг, Юрый Хашчавацкі доўгі час заставаўся для беларускага грамадства ўвасабленнем высокіх маральных якасцяў і дэмакратычных перакананняў. Ён быў актыўным чальцом Рады беларускай інтэлігенцыі. Пры стварэнні грамадскай Назіральнай рады тэлеканала «Белсат» у снежні 2008 г. стаў адным з яе членаў. Ніякія, аднак, заслугі чалавека не характарызуюць яго больш, чым тое, якім чынам гэтая асоба захаваецца ў народнай памяці. І тут якраз няма аніякіх сумневаў, што памяць пра яго будзе доўгай і светлай. Аб’яднаны пераходны кабінет выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам Юрыя Хашчавацкага ў сувязі з цяжкай стратай.
415
11
У вас ёсць пытанні, якія б вы хацелі задаць? Прыходзьце на асабістыя размовы 28 ліпеня! Сустрэча са Святланай Ціханоўскай адб
У вас ёсць пытанні, якія б вы хацелі задаць? Прыходзьце на асабістыя размовы 28 ліпеня!  Сустрэча са Святланай Ціханоўскай адбудзецца 28 ліпеня, у аўторак, з 17:00 да 18:00 па Мінску ў анлайн-фармаце. Гэтым разам да Святланы Ціханоўскай далучыцца Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта добрая магчымасць не толькі паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай, але і абмеркаваць праблемы сацыяльнага кшталту з Вольгай Зазулінскай. Таксама вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі і распавесці пра праблемы.  Каб трапіць на размову са Святланай і Вольгай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.  Усё, што трэба ведаць пра асабістыя размовы, у тым ліку правілы ўдзелу і бяспекі, можна прачытаць тут.
287
12
У інтэрв'ю «Філіну» намеснік прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні па пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін расказ
У інтэрв'ю «Філіну» намеснік прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні па пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін расказаў, якія высновы ўжо можна зрабіць па выніках прыёмнай кампаніі. Эксперт звяртае ўвагу на некалькі ключавых тэндэнцый: 🤝 Нягледзячы на высокі конкурс на асобныя спецыяльнасці, медыцынскія ВНУ сутыкнуліся з нізкімі прахаднымі баламі і недаборам. Адной з прычын Лаўрухін называе абавязковае пяцігадовае размеркаванне, пашырэнне мэтавага набору і адсутнасць перспектыў прафесійнага росту. «Медыцынская адукацыя сёння вядзе да тупіковай кар'ернай траекторыі. Маладыя людзі разумеюць, што могуць апынуцца ў правінцыі без магчымасці змяніць сваё жыццё,» — адзначыў Андрэй Лаўрухін. 🤝 Нечакана высокі конкурс на спецыяльнасць «Прыкладная фізіка» эксперт звязвае з развіццём прыкладных тэхналогій і абароннай прамысловасці. Не выключана, што частка абітурыентаў разглядае гэтую сферу як запатрабаваную менавіта ў ваеннай галіне. 🤝 Яшчэ адна нечаканая тэндэнцыя — рост конкурсу на педагагічныя спецыяльнасці, у тым ліку ў БДУ. Пры гэтым, як адзначае Лаўрухін, умовы працы настаўнікаў не палепшыліся, а ідэалагічная нагрузка толькі ўзрасла. Таму прычыны росту цікавасці да педагагічнай адукацыі пакуль патрабуюць асобнага аналізу. 🤝 Захоўваецца высокая цікавасць да спецыяльнасцяў «Правазнаўства» і «Міжнародныя адносіны». Паводле Андрэя Лаўрухіна, гэтыя кірункі традыцыйна лічыліся ўваходам у эліту і магчымасцю атрымаць сацыяльны капітал і карысныя сувязі. Мяркуючы па высокіх конкурсах, такая матывацыя захоўваецца і сёння — моладзь па-ранейшаму імкнецца трапіць у эліту, якой бы яна ні была цяпер. «І гэты выбар сведчыць пра тое, што частка грамадства ўнутры краіны ў пэўным сэнсе перагарнула старонку пасля 2020 года. Гэта ўскоснае сведчанне таго, што легітымацыя рэжыму Лукашэнкі найбольш лаяльнай часткай грамадства адбываецца, а сістэма працягвае працаваць у штатным рэжыме». Такія тэндэнцыі адлюстроўваюць змены ў тым, як беларуская моладзь уяўляе сваю будучыню.
415
13
Намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет прыняла ўдзел ва ўстаноўчым пасяджэнні міжфракцыйнага дэп
Намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет прыняла ўдзел ва ўстаноўчым пасяджэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання, прысвечаным пытанням атрымання грамадзянства і легалізацыі замежных абаронцаў Украіны. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі адну з ключавых праблем: нават маючы дзейны кантракт і ваенны білет, многія замежныя вайскоўцы не могуць аформіць неабходныя дакументы праз адсутнасць пашпарта. Гэта стварае рызыку, што людзі, якія гадамі законна абараняюць Украіну, могуць апынуцца без прававога статусу. Анастасія Махамет падкрэсліла, што праблема патрабуе неадкладнага вырашэння: «Дзеючыя вайскоўцы, якія не змогуць зайсці ў працэдуру легалізацыі праз адсутнасць пашпарту, 10 лістапада 2026 года страцяць усе законныя падставы для знаходжання ва Украіне. Гэта, хутчэй за ўсё, прывядзе да разрыву кантрактаў з гэтымі людзьмі з прычыны іх нелегальнага статусу, у якім яны фактычна не вінаватыя, бо не маюць механізму для выканання патрабавання закона». У рамках сустрэчы абмяркоўваліся новыя змены ў заканадаўстве, якія прывялі да такой сітуацыі, а сама праблема разглядалася з розных бакоў. Адзначаліся многія пазітыўныя змены, але акцэнт быў на крытычных прабелах. «У нас дзіўная сітуацыя, калі людзі, якія раней скасавалі кантракты і ўжо паспелі атрымаць легалізацыю або статус бежанца, у тым ліку ў Польшчы, цяпер маюць магчымасць падаць дакументы на легалізацыю ва Украіне нават без пашпарта, а людзі, якія працягваюць службу паводле кантракта, такой магчымасці не маюць і не могуць працягнуць тэрмін свайго законнага знаходжання ва Украіне». Цяпер працягваецца пошук рашэнняў гэтай праблемы.
461
14
15 ліпеня намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет прыняла ўдзел у пасяджэнні Украінскага клуба бя
15 ліпеня намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет прыняла ўдзел у пасяджэнні Украінскага клуба бяспекі, арганізаваным пры падтрымцы Фонду Ганса Зайдэля. Сустрэча была прысвечаная трансфармацыі сектара бяспекі і абароны ў кантэксце прыцягнення замежных добраахвотнікаў. У сваім выступе яна адзначыла, што кантракт паміж дзяржавай і замежным добраахвотнікам не павінен заканчвацца разам са службай. «Украіна ўжо выбудавала сістэму прыцягнення замежнікаў і заключэння з імі кантрактаў, але дагэтуль не стварыла зразумелай сістэмы падтрымкі пасля завяршэння службы. Менавіта на гэтым этапе чалавек найчасцей застаецца сам-насам з найбольш складанымі праблемамі», — адзначыла Анастасія Махамет. Падчас выступу былі ўзнятыя пытанні лячэння і рэабілітацыі пасля раненняў, легалізацыі, атрымання грамадзянства, прававога і сацыяльнага статусу замежных ветэранаў, а таксама падтрымкі сем’яў загінулых, зніклых без вестак і палонных вайскоўцаў. Асобная ўвага была нададзеная беларускім добраахвотнікам, якія пасля службы не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь, але пры гэтым часта не маюць зразумелага механізму, які дазваляў бы ім застацца і працягнуць жыццё ва Украіне. У дыскусіі таксама выступіў Руслан Мірашнічэнка, заснавальнік і былы камандзір 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна абароны Украіны. Ён звярнуў увагу на сістэмныя праблемы працы з замежнымі добраахвотнікамі: адсутнасць адзіных стандартаў, дакументаў на зразумелых мовах, адаптаванага медыцынскага суправаджэння, празрыстых магчымасцяў кар’ернага росту, у прыватнасці атрымання афіцэрскіх пасад, і наладжанай камунікацыі з сем’ямі загінулых і зніклых без вестак. «Украіна дэкларуе намер павялічыць колькасць замежнікаў у войску, але дагэтуль не стварыла адзінай дзяржаўнай сістэмы іх прыцягнення, праходжання службы і далейшай абароны», — адзначыў Руслан Мірашнічэнка. Асобна ўдзельнікі абмеркавалі статус замежных добраахвотнікаў у расійскім палоне, права ўдзельнікаў баявых дзеянняў на пастаяннае пражыванне і грамадзянства, а таксама неабходнасць улічваць заканадаўства краіны паходжання добраахвотніка пры арганізацыі рэкрутынгу. Удзел беларускіх добраахвотнікаў зрабіў дыскусію асабліва практычнай: гаворка ішла не пра тэарэтычныя мадэлі, а пра рэальныя праблемы, з якімі людзі сутыкаюцца падчас службы і пасля яе. Для Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы гэтая праца — не толькі абарона правоў беларусаў. Мы зацікаўленыя ў перамозе Украіны і лічым, што сістэмная і адказная палітыка ў дачыненні да ўсіх замежных добраахвотнікаў — неабходная ўмова даверу і развіцця інтэрнацыянальнага складніка Сіл абароны Украіны.
440
15
123qwe
2
16
Памяці Святланы Курс Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неве+4
Памяці Святланы Курс Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неверагодных глыбіні і маштабу, носьбіт прыгожай у сваёй кантраверсійнасці беларускасці, абсалютны маральны аўтарытэт для беларускай інтэлігенцыі. Балюча, што хвароба забрала жыццё ў той, хто ўмела так яго любіць і радавалася нават дробным момантам — і тым, што здарыліся, і тым, што толькі павінныя былі адбыцца. Святлана давала рады надаць ўсяму беларускаму амаль сакральнае значэнне і прымусіць навакольных ганарыцца і сваёй нацыянальнасцю, і сваёй гісторыяй, і сваім характарам. Пры гэтым яна транслявала збалансаваныя натуральную любоў да навакольных і асцярожнасць там, дзе гэта з’яўляецца пытаннем выжывання і нашага развіцця. Святлана — гэта чалавек, кніг і інтэрв’ю якой ніколі не будзе дастаткова, а яе ўнёсак у беларускую культуру і ў тое, каб беларусы не гублялі аптымізму, складана пераацаніць. Аптымізм — гэта тое, чым мы ёй абавязаныя. Аб’яднаны пераходны кабінет выказвае спачуванні сям’і і блізкім спадарыні Святланы.
658
17
Памяці Святланы Курс Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неве+3
Памяці Святланы Курс Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неверагодных глыбіні і маштабу, носьбіт прыгожай у сваёй кантраверсійнасці беларускасці, абсалютны маральны аўтарытэт для беларускай інтэлігенцыі. Балюча, што хвароба забрала жыццё ў той, хто ўмела так яго любіць і радавалася нават дробным момантам — і тым, што здарыліся, і тым, што толькі павінныя былі адбыцца. Святлана давала рады надаць ўсяму беларускаму амаль сакральнае значэнне і прымусіць навакольных ганарыцца і сваёй нацыянальнасцю, і сваёй гісторыяй, і сваім характарам. Пры гэтым яна транслявала збалансаваныя натуральную любоў да навакольных і асцярожнасць там, дзе гэта з’яўляецца пытаннем выжывання і нашага развіцця. Святлана — гэта чалавек, кніг і інтэрв’ю якой ніколі не будзе дастаткова, а яе ўнёсак у беларускую культуру і ў тое, каб беларусы не гублялі аптымізму, складана пераацаніць. Аптымізм — гэта тое, чым мы ёй абавязаныя. Аб’яднаны пераходны кабінет выказвае спачуванні сям’і і блізкім спадарыні Святланы.
37
18
Павел Латушка прыняў удзел у фестывалі «Беларуская гасцёўня» на Падляшшы З мая па верасень у гарадах, гмінных цэнтрах і вёска+3
Павел Латушка прыняў удзел у фестывалі «Беларуская гасцёўня» на Падляшшы З мая па верасень у гарадах, гмінных цэнтрах і вёсках па ўсім Падляшскім ваяводстве Польшчы праходзяць фестывалі беларускай песні і культуры. Арганізатарам фэстаў з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, якое сёлета адзначыла сваё 70-годдзе. Гэтым разам адначасова з фестывалем «TUTAKA», у вёсцы Бандары ў гміне Міхалова прайшоў і фестываль «Беларуская гасцёўня», які праводзіцца ўжо 25 гадоў. На фестывалі выступілі 14 рэгіянальных калектываў з розных гарадоў і вёсак Падляшша, сярод якіх — хор «Крыніца», які існуе ўжо 43 гады і быў заснаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам. На фэсце таксама прысутнічаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка. Падчас фестывалю адбылася сустрэча Паўла Латушкі з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. У ходзе яе былі абмеркаваны магчымасці ўзаемнага супрацоўніцтва і падтрымкі беларусаў. Раней Беларусь аказвала спрыянне ў развіцці культуры беларускай меншасці ў Польшчы. Аднак на дадзены момант дзяржава Беларусь адмовілася ад гэтай падтрымкі і практычна спыніла любую дапамогу беларускай меншасці ў Польшчы. Павел Латушка падчас размовы са старшынёй праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Базылем Сегенем адзначыў важнасць аб’яднання беларускай дыяспары і беларускай меншасці ў правядзенні розных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і развіццё беларускай песні і культуры. Фестывалі праходзяць пры падтрымцы Міністэртсва ўнутраных спраў і мясцовых уладаў Польшчы, за што Павел Латушка выказаў удзячнасць польскаму боку. «Лічу вельмі важным, каб беларуская дыяспара, якая зараз пражывае ў Польшчы, ведала пра гэтыя мерапрыемствы. Гэта ўнікальная магчымасць наведваць беларускія культурныя падзеі ў Польшчы і азнаёміцца з беларускім народным мастацтвам. Перакананы, што кожны, хто цікавіцца беларускай культурай, атрымае вялікую асалоду ад прысутнасці на дадзеных мерапрыемствах», — адзначыў Павел Латушка. Галоўнай падзеяй, якая падводзіць вынікі фэстаў, з’яўляецца гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня», на якім сёлета Павел Латушка заснаваў штогадовую прэмію найлепшаму выканаўцу.
1 714
19
Павел Латушка прыняў удзел у фестывалі «Беларуская гасцёўня» на Падляшшы З мая па верасень у гарадах, гмінных цэнтрах і вёска+2
Павел Латушка прыняў удзел у фестывалі «Беларуская гасцёўня» на Падляшшы З мая па верасень у гарадах, гмінных цэнтрах і вёсках па ўсім Падляшскім ваяводстве Польшчы праходзяць фестывалі беларускай песні і культуры. Арганізатарам фэстаў з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, якое сёлета адзначыла сваё 70-годдзе. Гэтым разам адначасова з фестывалем «TUTAKA», у вёсцы Бандары ў гміне Міхалова прайшоў і фестываль «Беларуская гасцёўня», які праводзіцца ўжо 25 гадоў. На фестывалі выступілі 14 рэгіянальных калектываў з розных гарадоў і вёсак Падляшша, сярод якіх — хор «Крыніца», які існуе ўжо 43 гады і быў заснаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам. На фэсце таксама прысутнічаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка. Падчас фестывалю адбылася сустрэча Паўла Латушкі з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. У ходзе яе былі абмеркаваны магчымасці ўзаемнага супрацоўніцтва і падтрымкі беларусаў. Раней Беларусь аказвала спрыянне ў развіцці культуры беларускай меншасці ў Польшчы. Аднак на дадзены момант дзяржава Беларусь адмовілася ад гэтай падтрымкі і практычна спыніла любую дапамогу беларускай меншасці ў Польшчы. Павел Латушка падчас размовы са старшынёй праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Базылем Сегенем адзначыў важнасць аб’яднання беларускай дыяспары і беларускай меншасці ў правядзенні розных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і развіццё беларускай песні і культуры. Фестывалі праходзяць пры падтрымцы Міністэртсва ўнутраных спраў і мясцовых уладаў Польшчы, за што Павел Латушка выказаў удзячнасць польскаму боку. «Лічу вельмі важным, каб беларуская дыяспара, якая зараз пражывае ў Польшчы, ведала пра гэтыя мерапрыемствы. Гэта ўнікальная магчымасць наведваць беларускія культурныя падзеі ў Польшчы і азнаёміцца з беларускім народным мастацтвам. Перакананы, што кожны, хто цікавіцца беларускай культурай, атрымае вялікую асалоду ад прысутнасці на дадзеных мерапрыемствах», — адзначыў Павел Латушка. Галоўнай падзеяй, якая падводзіць вынікі фэстаў, з’яўляецца гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня», на якім сёлета Павел Латушка заснаваў штогадовую прэмію найлепшаму выканаўцу.
71
20
Павел Латушка: У бліжэйшы час можа адкрыцца акно магчымасцяў, і, калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар «Я думаю для нас
Павел Латушка: У бліжэйшы час можа адкрыцца акно магчымасцяў, і, калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар «Я думаю для нас самая галоўная тэма круглага стала і дзе нам занйсці трэба паразуменне з большай часткай наменклатуры — гэта незалежнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка на панэльнай дыскусіі «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?», арганізаванай Народным антыкрызісным упраўленнем, падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA». У дыскусіі таксама прынялі ўдзел спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак. Падчас дыскусіі Павел Латушка падкрэсліў, што ёсць некалькі перадумоў для круглага стала: – сотні тысяч беларусаў дэпартаваныя са сваёй Радзімы, сем’і якіх засталіся ў Беларусі, і ўсе з гэтага церпяць і жадаюць аб'яднацца; – стомленасць грамадства ад Лукашэнкі і негатыўнае стаўленне да яго; – напружанасць у грамадстве, звязаная з рэпрэсіямі, якія не спыняюцца; – стагнацыя ў эканоміцы і драматычная дэмаграфічная сітуацыя з нараджэннем дзяцей; – рэальны фактар вайны і аслабленне Расіі; «У сцэнары круглага стала важна ўлічваць ролю Украіны. Бо Украіна, як і Еўрапейскі саюз, зацікаўлена ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай краінай і гарантавала бяспеку на межах Украіны і ЕС. Як забяспечыць гэту бяспеку? Паверыць зноў Лукашэнку? Я думаю, што ўжо ніхто не паверыць Лукашэнку. Толькі праз дэмакратычныя змены» Павел Латушка адзначыў тры галоўныя тэмы патэнцыйнага круглага стала: 1. Незалежнасць. «Як былы чыноўнік і член урада, перакананы, што абсалютная большасць дзяржаўных службоўцаў высокага ўзроўню хочуць, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай». 2. Недапушчэнне вайны. 3. Транзіт улады. Што з'яўляецца найбольш цяжкім пытаннем для сённяшніх дзяржаўных службоўцаў. «Мы палітыкі і мы не можам сядзець і чакаць, мы павінны рыхтавацца да канкрэтных палітычных сітуацый. Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў». Стратэгія дасягнення нацыянальнага дыялогу праз выкарыстанне інструмента круглага стала зацверджана Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай.
647