fa
Feedback
Народное Антикризисное Управление

Народное Антикризисное Управление

رفتن به کانال در Telegram

Объединение экспертов в сферах права, экономики, дипломатии и медиа, чьи уникальные компетенции призваны содействовать достижению общих целей беларуского демократического движения. Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate Чат-бот: @nau_by_bot

نمایش بیشتر
1 670
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-1930 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئیه '26
ژوئیه '26
+10
در 1 کانال‌ها
ژوئن '26
+9
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+18
در 2 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+19
در 4 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+18
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+9
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+6
در 1 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+9
در 2 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+6
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+10
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+13
در 4 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+15
در 4 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+12
در 5 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+4
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+10
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+16
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+23
در 2 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+20
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+28
در 4 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+26
در 5 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+28
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+16
در 7 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+18
در 6 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+31
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+21
در 5 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+25
در 7 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+23
در 4 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+30
در 7 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+11
در 7 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+36
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+38
در 11 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+53
در 4 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+29
در 10 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+52
در 24 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+34
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+33
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+19
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+29
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+131
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+43
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+81
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+43
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+635
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+35
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+78
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+87
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+258
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+64
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+63
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+731
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+199
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+651
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+365
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+1 007
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+815
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+7 174
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
28 ژوئیه0
27 ژوئیه0
26 ژوئیه+1
25 ژوئیه+2
24 ژوئیه0
23 ژوئیه0
22 ژوئیه0
21 ژوئیه+1
20 ژوئیه0
19 ژوئیه0
18 ژوئیه0
17 ژوئیه+2
16 ژوئیه0
15 ژوئیه+1
14 ژوئیه0
13 ژوئیه0
12 ژوئیه0
11 ژوئیه+1
10 ژوئیه0
09 ژوئیه0
08 ژوئیه0
07 ژوئیه+1
06 ژوئیه0
05 ژوئیه0
04 ژوئیه0
03 ژوئیه0
02 ژوئیه+1
01 ژوئیه0
پست‌های کانال
Этнацыд беларусаў У Беларусі сапраўдная трагедыя. Прама сёння адбываецца сістэмны этнацыд і культурны генацыд беларускага народа. https://youtu.be/w9rZbdL9hsA У Расіі і Беларусі прымаюцца законы пра «генацыд савецкага» і «генацыд беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны. Пракуратура раней Шведа а цяпер Гары выкарыстоўвае гістарычную трагедыю як палітычную дубінку супраць апанентаў. Але пакуль яны прыкрываюцца мінулым, у сучаснай Беларусі здзяйсняецца сапраўдны этнацыд. Этнацыд — гэта свядомая палітыка знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці народа. Яго найважнейшая складовая — культурны генацыд, гэта значыць накіраванае знішчэнне мовы, культуры і гістарычнай памяці групы людзей, ператварэнне іх у паслухмяных манкуртаў. Менавіта гэта робіцца ў Беларусі з 2020 года. У відэа Павел Латушка прывёў прыклады антыдзяржаўнай палітыкі Лукашэнкі: https://youtu.be/w9rZbdL9hsA

2
Калі акно магчымасцяў адкрыецца, мы павінны мець сцэнар Падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA», які прайшоў ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы, Народнае антыкріснае ўпраўленне арганізавала панэльную дыскусію «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?». https://youtu.be/PLg0BGuHBQM У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак. «Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў», — адзначыў Павел Латушка. «Калі мы кажам пра круглы стол, я пагаджуся з тэзісам, што нельга проста ўзяць гістарычны досвед Польшчы і перакласці стоадсоткава на Беларусь. Сітуацыя змянілася, тэхналогіі змяніліся, палітычны, геапалітычны кантэкст — усё рознае, але, мне падаецца, ва ўсіх мірных транзітах — круглы стол у Польшчы, круглыя сталы ў ГДР, транзіт улады ў Іспаніі — заўсёды была адна важная рэч — гатоўнасць да гэтага палітычных эліт, як апазіцыйных, так і ў першую чаргу наменклатурных», — падкрэсліў Арцём Брухан. «Наша задача — быць гатовымі да розных сцэнароў. Я асабіста абіраю круглы стол як тое, што хутчэй за ўсёдапаможа захаваць жыцці беларусаў. Гэта мусіць быць наш паслядоўны шлях да дэмакратыі. Ён хутчэй за ўсёдаўжэйшы, але ён і найменш стратны для людзей», — зазначыла Станіслава Гліннік «Круглы стол — гэта вялікі, мусіць быць, грамадскі кансенсус. Гэта мусіць быць згода ўсёй палітычнай апазіцыі на тое, каб гэта ўвогуле стартавала. І пытанне, калі ўжо пераходзіць канкрэтна, дзе ён мае адбывацца. У Польшчы круглы стол адбываўся ў Польшчы. Пытанне: дзе мае быць праведзены беларускі круглы стол?», — сцвердзіў Яўген Вапа. «Хуткасць развіцця і трансфармацыі польскай палітыкі, эканомікі, усяго ў Польшчы не такая, як мы жадалі з самага пачатку. Чаму? Таму што мы далі камуністам занадта шмат. Праблема не ў тым, што мы не дайшлі да дэмакратыі, што мы зараз знаходзімся ў дрэннай сітуацыі. Не. Польшча, на шчасце, з’яўляецца ў гэтым рэгіёне Еўропы самым лепшым прыкладам пазітыўнай трансфармацыі з дыктатуры да дэмакратыі, але мы патрацілі 10–15 гадоў», — адзначыў Марыюш Машкевіч. «Усё, што ў гісторыі здарылася пры маім жыцці, было для мяне неспадзяванкай, і таму я сабе ўяўляю кожны сцэнар, прычым хай будзе круглы стол як адзін са сцэнароў, але таксама могуць быць іншыя. Кожны варыянт магчымы, трэба да кожнага варыянта прынамсі маральна падрыхтавацца», — падкрэсліў Алег Латышонак. Поўную версію дыскусіі глядзіце на ютуб-канале НАУ: https://youtu.be/PLg0BGuHBQM
1 143
3
Музею Вольнай Беларусі — 4 гады❤️ 17 ліпеня 2022 года Музей Вольнай Беларусі, праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, адк
Музею Вольнай Беларусі — 4 гады❤️ 17 ліпеня 2022 года Музей Вольнай Беларусі, праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, адкрыў свае дзверы ў Варшаве. За гэты час Музей разам з партнёрамі рэалізаваў дзясяткі выставачных праектаў, канцэртаў, тэатральных імпрэз, дзіцячых праграм, адукацыйных сустрэч, дыскусій і круглых сталоў. Наша музейная калекцыя папоўнілася амаль 700 артэфактамі, а архіў — тысячамі лічбавых сведчанняў, якія захоўваюць памяць пра падзеі найноўшай беларускай гісторыі. Да свайго 4-годдзя Музей Вольнай Беларусі падыходзіць у статусе намінанта на прэстыжную еўрапейскую музейную прэмію. Мы трапілі ў лонг-ліст Прэміі «Еўрапейскі музей года» і Музейнага прыза Савета Еўропы (EMYA-2027) і чакаем далейшых вынікаў. І гэта не ўсе прыемныя навіны! Па замове музея «Poczta Polska» выдала калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з нашага фонду. Маркі надрукаваныя вельмі абмежаваным накладам, кожная з іх існуе толькі ў некалькіх экзэмплярах. У Дзень народзінаў Музей Вольнай Беларусі дае старт дабрачыннаму аўкцыёну. Для сяброў і прыхільнікаў Музея мы выстаўляем лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла. Удзельнічаць у аўкцыёне можна да 30 ліпеня. Усе сродкі, сабраныя падчас аўкцыёну, будуць накіраваныя на далейшую працу Музея — набыццё новых артэфактаў і стварэнне выстаў. Спасылка на аўкцыён: https://www.ebay.pl/itm/358802729073 Калі вы хочаце павіншаваць Музей з чатырохгоддзем і падтрымаць нашу працу – пакіньце данат па спасылцы https://freebelarus.museum/donations. А яшчэ выдатным падарункам для Музея будзе артэфакт з вашай асабістай гісторыяй! Калі ў вас ёсць тое, што можа расказаць аб вашым удзеле ў важных для краіны грамадска-палітычных падзеях — прыносьце, перадавайце, расказвайце! Мы ўсё яшчэ не дома. Але разам працягваем захоўваць тое, што не павінна знікнуць. Мы глыбока ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае Музей Вольнай Беларусі! А ў Дзень народзінаў ваша ўвага асабліва прыемна!
334
4
Ад 9 ліпеня пачынае працу адноўленая фондавая выстава Музея Вольнай Беларусі «Кропка ўваходу» 17 ліпеня 2022 года ў Варшаве ў
Ад 9 ліпеня пачынае працу адноўленая фондавая выстава Музея Вольнай Беларусі «Кропка ўваходу» 17 ліпеня 2022 года ў Варшаве ўпершыню адчыніліся дзверы музея. За гэты час Музей Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам НАУ, эвакуяваў з Беларусі і атрымаў ад наведвальнікаў больш за 680 экспанатаў. Праз калекцыянаванне артэфактаў сучаснай Беларусі мы імкнёмся асэнсаваць стан нашага грамадства — у яго гераічных памкненнях і трагічных выкліках, у яго салідарнасці і надзеі. «Кропка ўваходу» — гэта ўваход у сучасны беларускі кантэкст праз артэфакты, якія захоўваюць памяць пра барацьбу за свабоду, годнасць і дэмакратыю. На выставе дэманструюцца найноўшыя паступленні ў фонды музея, прынятыя цягам апошняга месяца, і экспанаты, якія найлепш раскрываюць спецыфіку музейнай калекцыі. Асобнае месца займае калекцыя рэчаў беларускіх палітвязняў — адзін з найважнейшых збораў Музея Вольнай Беларусі. Упершыню на выставе будуць прадстаўлены: – асабістыя рэчы Віктара Бабарыкі, Максіма Знака, ксяндза Генрыха Акалатовіча; – партрэт, які напісаў у зняволенні Алесь Пушкін; – артэфакт з Курапатаў і інш. Таксама вы пабачыце сімвалы беларускіх пратэстаў 2020 года, рэчы беларускіх ваяроў з Украіны і іншыя прадметы, што перадаюць дух барацьбы беларускага народа за свабоду і дэмакратыю. Мы працягваем захоўваць для беларускай культуры тое, што не павінна знікнуць. Запрашаем наведаць выставу «Кропка ўваходу», каб разам паразважаць над гісторыяй сучаснай Беларусі праз рэчы, якія сталі яе жывымі сведкамі. *Пра падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
383
5
Канчатковы разгром у Люксембургу: «Беларуськалій», БКК і Галаваты прайгралі чарговы суд ЕС 18 чэрвеня 2026 года Суд Еўрапейскага саюза вынес канчатковае рашэнне па аб’яднанай справе калійных гігантаў і іх кіраўніцтва. Зняць санкцыі і размарозіць актывы не ўдалося. Суд цалкам адхіліў апеляцыі. Еўрапейская Феміда аказалася глухой да аргументаў нанятых рэжымам юрыстаў пра тое, што фармулёўкі санкцый «невыразныя», а самі прадпрыемствы нібыта проста займаюцца эканомікай. Чаму суд пакінуў санкцыі ў сіле? Суд дэталёва распісаў, чаму ААТ «Беларуськалій», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) і Іван Галаваты законна знаходзяцца ў «чорных спісах»: Галоўны кашалёк рэжыму: «Беларуськалій» забяспечвае 20% сусветнага экспарту калію. Гэта ключавая крыніца валютнай выручкі для рэжыму. Суд пацвердзіў, што выплата шматмільённых дывідэндаў дзяржаве — гэта прамая фінансавая падтрымка рэжыму. Трэйдар пад прыцэлам: БКК спрабавала даказаць, што яна толькі пасярэднік. Суд парыраваў: БКК валодае манапольным правам на экспарт і карыстаецца прэферэнцыямі ад дзяржавы. Акрамя таго, санкцыі супраць БКК неабходныя, каб «Беларуськалій» не мог абыходзіць абмежаванні праз гэтую кампанію. Асабістыя сувязі Галаватага: Былы гендырэктар калійнага гіганта прызнаны асобай, якая асабіста атрымлівае выгаду з лаяльнасці рэжыму. Суд нагадаў пра яго крэсла у Савеце Рэспублікі, дзяржузнагароды з рук Лукашэнкі і ўваходжанне ва «ўзкае кола давераных асоб». Рэпрэсіі супраць рабочых: Суд асобна вылучыў ролю кіраўніцтва ў падаўленні грамадзянскай супольнасці. Пасля выбараў 2020 года шахцёраў, якія абвясцілі забастоўку, запалохвалі, пазбаўлялі прэмій і звальнялі. Цытата з матэрыялаў суда: «Супрацоўнікі "Беларуськалія", якія бралі ўдзел у забастоўках і мірных пратэстах... падвергліся запалохванням і звальненням з боку кіраўніцтва кампаніі... Такім чынам, "Беларуськалій" нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі». «Рашэнне суда ЕС — гэта важны прэцэдэнт. Спроба аспрэчыць такія паняцці, як «падтрымка рэжыму Лукашэнкі», правалілася. Суд пацвердзіў: калі буйны бізнес корміць дыктатуру і душыць пратэсты ўласных рабочых, то еўрапейскія санкцыі супраць яго — абсалютна законныя, апраўданыя і прапарцыйныя. Рашэнне канчатковае і абскарджванню не падлягае. Санкцыі ЕС застаюцца ў сіле», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
412
6
Заява Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, партнёра Музея вольнай Беларусі Рэжым Лукашэнкі ўжо трэці раз унёс старонкі Музея
Заява Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, партнёра Музея вольнай Беларусі Рэжым Лукашэнкі ўжо трэці раз унёс старонкі Музея вольнай Беларусі ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Учора ў гэты спіс былі ўключаны старонка і лагатып Музея ў Facebook. Раней інстаграм Музея вольнай Беларусі, праекта Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, таксама быў некалькі разоў уключаны ў так званы спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэты крок — чарговае сведчанне таго, што рэжым выкарыстоўвае абвінавачванні ў «экстрэмізме» як банальны інструмент для барацьбы з іншадумствам. Калі ўсё беларускае і незалежнае абвяшчаецца «экстрэмізмам», наша галоўная зброя — гэта салідарнасць і падтрымка. Ва ўмовах наймаштабнейшых у Еўропе XXI стагоддзя рэпрэсій вельмі важна заставацца салідарнымі. Падтрымліваць Музей вольнай Беларусі і ўсе беларускія культурніцкія ініцыятывы, якія нягледзячы ні на што працягваюць сваю важную асветніцкую дзейнасць — гэта наш супольны абавязак. Культура — гэта тое, што трымае наш код і не дае нас зламаць. Як падтрымаць Музей прама зараз? Калі вы зараз знаходзіцеся ў Варшаве, шчыра запрашаем вас на адкрыццё выставы «Дэпатрыяцыя». • Калі: 9 чэрвеня, 18:00 • Дзе: Музей Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11/1)
1 757
7
Павел Латушка дамовіўся пра актывізацыю супрацоўніцтва з Украінай у санкцыйным ціску супраць рэжыму Лукашэнкі Важнасць працяг
Павел Латушка дамовіўся пра актывізацыю супрацоўніцтва з Украінай у санкцыйным ціску супраць рэжыму Лукашэнкі Важнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з саветнікам-упаўнаважаным Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславам Власюком. У сустрэчы прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан. «Наш агульны прыярытэт сёння — разам з Украінай жорстка супрацьстаяць любым тэндэнцыям і спробам аслаблення еўрапейскіх санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі», — адзначыў па выніках сустрэчы Павел Латушка. Палітык перадаў канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу рэжыму Лукашэнкі, інстытутаў так званай саюзнай дзяржавы, атачэння Лукашэнкі, прапагандыстаў і службовых асоб, датычных да рэпрэсій у Беларусі. Таксама была адзначаная важнасць максімальнага ўзмацнення кантролю за транзітам тавараў праз Беларусь у трэція краіны і далейшага пашырэння блакавальных санкцый супраць беларускіх банкаў, якія застаюцца падключанымі да расійскай сістэмы СПФС (сістэма перадачы фінансавых паведамленняў). Арцём Брухан прадставіў украінскаму боку інфармацыю і матэрыялы пра ролю так званай саюзнай дзяржавы ў агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі незалежнасці Беларусі. Бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў пытаннях санкцый у дачыненні да ваенна-прамысловага комплексу, фінансавага сектара, а таксама прапаганды, якая дзейнічае ў інтарэсах «рускага свету». Адзначана важнасць узаемадзеяння на ўзроўні Еўрапейскага саюза па далейшай гарманізацыі санкцыйнага ціску ў гандлі на Расію і рэжым Лукашэнкі. «Санкцыі за вайну і санкцыі за рэпрэсіі супраць беларускага народа павінны дапаўняць адны адных. Аслабленне ціску на Лукашэнку недапушчальнае ні ў адным з кірункаў. Толькі сумесныя і сінхронныя дзеянні Украіны і дэмакратычных сіл Беларусі дапамогуць пазбавіць рэжым рэсурсаў», — падкрэсліў па выніках сустрэчы Павел Латушка. @CabinetBelarus
429
8
Лукашенко боится выборов Павел Латушко про желание режима вести переговоры с ЕС и о том, как диктатор боится выборов в Координационный совет. https://youtu.be/012DR1SH5bQ
487
9
Лукашенко в Гаагу! Вслед за Литвой Украина оплатила билет для Лукашенко в Гаагу, правда уже в рамках другого уголовного проце
Лукашенко в Гаагу! Вслед за Литвой Украина оплатила билет для Лукашенко в Гаагу, правда уже в рамках другого уголовного процесса. Сегодня в ходе заседания Комитета министров Совета Европы в Кишиневе от имени 37 государств было утверждено решение об утверждении Расширенного частичного соглашения о создании специального трибунала за преступление агрессии против Украины. Особо хочется подчеркнуть, что в своем заявлении по случаю данного события Министр иностранных дел Украины Андрей Сибига прямо назвал фамилию Лукашенко в числе тех, кто подпадает под юрисдикцию данного трибунала. Важно отметить, что в том числе это результат работы, которая была проделана мной и делегацией Координационного совета в Парламентской ассамблее Совета Европы. В ходе участия в сессиях ПАСЕ были приняты резолюции, сформировавшие рамки Специального трибунала с юрисдикцией, которая позволяет рассчитывать на привлечение к ответственности Лукашенко. Соответствующая поправка об ответственности Лукашенко была подготовлена командой Народного антикризисного управления и внесена мною как делегатом КС в ПАСЕ; в ней говорится о том, что «Ассамблея подчеркивает, что юрисдикция специального трибунала должна распространяться на предполагаемые преступления агрессии, совершенные так называемым беларуским руководством». Это прямой результат работы и важной роли, которую играет Координационный Совет в борьбе с режимом Лукашенко. В настоящий момент команда Народного антикризисного управления собирает доказательства совершения Лукашенко и его сообщниками акта агрессии в отношении Украины, которые будут переданы созданному Специальному трибуналу. Голосуйте на выборах в КС: https://rada2026.svaepeera.com
333
10
Лукашенко хочет воевать? Павел Латушко про милитаристскую риторику диктатора и о переговорах Лукашенко с представителями США. https://youtu.be/52cBdQuS2Es
325
11
Музей Вольнай Беларусі на мапе Варшаўскай ночы музеяў-2026! Музей Вольнай Беларусі, які з’яўляецца праектам Народнага антыкры
Музей Вольнай Беларусі на мапе Варшаўскай ночы музеяў-2026! Музей Вольнай Беларусі, які з’яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, запрашае далучыцца да выставы «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці». Старажытны гук, жывая памяць і рытм, які не знікае — адкрыем гэта разам! Праект прысвечаны дудам — музычнаму інструменту, які стагоддзямі фарміраваў музычнае аблічча Еўропы. Дударская традыцыя ў Беларусі была перарваная ў сярэдзіне XX ст., але з 1980-х паспяхова адроджаная некалькімі пакаленнямі энтузіястаў. Экспазіцыя пабудавана на кантрасце паміж гістарычнай праўдай пра аўтэнтычнага вясковага музыку і нацыянальным рамантычным наратывам, створаным інтэлігенцыяй у ХІХ–ХХ стагоддзях, які ператварыў дудара ў прарока і нацыянальнага вешчуна. Што вас чакае: 🕓 16:00 — адкрыццё выставы «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал» Падарожжа праз час, дзе дуда — не проста інструмент, а код культуры. 🕕 18:00 & 20:00 — аўтарскія экскурсіі з Яўгенам Барышнікавым — музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі. Жывыя гісторыі, гукі і сэнсы. 🕖 19:00–23:00 — «Дударская майстэрня». Дакраніцеся да таямніцы стварэння дуды і паспрабуйце сябе ў ролі дудара. 🕚 23:00–02:00 — дударскі опэн-эйр. Жывая музыка, вядомыя беларускія і польскія дудары, танцы пад адкрытым небам — ноч, якая дыхае рытмам. Гэта не проста падзея — гэта сустрэча з жывой традыцыяй, якая гучыць сёння. Не прапусціце ноч, калі мінулае становіцца сучаснасцю. Калі: 16 мая 2026 Дзе: Музей Вольнай Беларусі — Foksal, 11, 00-327 Варшава
271
12
Павел Латушка і Арцём Брухан сустрэліся з Алесем Бяляцкім Вельмі прыемна было прывітаць у офісе Народнага антыкрызіснага ўпра+3
Павел Латушка і Арцём Брухан сустрэліся з Алесем Бяляцкім Вельмі прыемна было прывітаць у офісе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальника праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Чалавека-легенду, які з’яўляецца гонарам беларускага народа. Падчас нашай са спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэчы з Алесем Бяляцкім адбыўся вельмі карысны абмен думакамі і падыходамі пра ўнутрапалітычную сітуацыю ў краіне і пра выклікі, з якімі мы будзем разам змагацца. Казалі пра тое, што супрацоўнічалі і будзем працягваць сумесную працу з праваабарончым цэнтрам «Вясна» у пытаннях збору доказаў і прыцягнення да адказнасці вінаватых у здзяйсненні злачынстваў супраць беларускага народа. З Алесем Бяляцкім у нас таксама агульная пазіцыя адносна важнасці працягу ціску на Лукашэнку, які разумее толькі мову сілы. Падчас сустрэчы ўзгаднілі сумесныя падыходы да камунікацыі з еўрапейскімі партнёрамі. Таксама я адзначыў важнасць працы інстытутаў дэмакратычных сіл — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады. Распавёў пра дзейнасць Кабінета, а Арцём Брухан — пра ход выбараў у Каардынацыйную Раду. Кніга «За беларускае жыццё…», якую падпісаў спадар Алесь Бяляцкі, заўсёды знаходзілася ў маім кабінеце. Гэтаксама і яго фотаздымак быў побач на працягу ўсіх апошніх гадоў, пакуль я запісваў відэа ў медыяпакоі НАУ. Гэта служыла напамінам усім гледачам як пра самога спадара Алеся, так і пра лёс усіх палітычных зняволеных, за свабоду якіх мы працягваем змагацца.
327
13
«Бітва за Беларусь»: новы даклад пра сістэмнае знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці Ноччу з 6 на 7 мая 2026 года адбылася хакерская атака на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org. Серверы бібліятэкі былі проста вычышчаныя. На іх захоўвалася больш за 70 тысяч розных беларускіх публікацый — кнігі, газеты, часопісы, аўдыякнігі, відэа– і аўдыяматэрыялы пра Беларусь. Гэта яшчэ адна чорная старонка барацьбы рэжыма Лукашэнкі з беларушчынай. У межах падтрымкі працы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі нядаўна выйшаў кароткі агляд Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прысвечаны палітыцы рэжыму па выкараненні беларускай культуры і прасоўванні ідэалогіі «рускага свету». Дадзены агляд быў прэзентаваны на сайд-івенце «Як працуе рускі свет: ідэалогія і практыка гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы» падчас вясновай сесіі ПАРЕ ў красавіку 2026 года. Пра што гэты агляд? Аўтары праводзяць жахлівую паралель: тое, што адбываецца ў Беларусі пасля 2020 года, па сутнасці паўтарае працэсы на акупаваных тэрыторыях Украіны, але ў больш прыхаваных маштабах. Гэта сістэмная праца па замене беларускасці на «рускамірскі» наратыў. Асноўныя франты гэтай «бітвы»: – Забарона літаратуры: у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены кнігі класікаў і сучасных аўтараў. Ліквідаваныя вядучыя незалежныя выдавецтвы. – Вайна з гісторыяй: дэмантаж помнікаў нацыянальным героям пры адначасовай устаноўцы манументаў расійскім дзеячам, такім як Аляксандр Неўскі. – Рэпрэсіі ў культуры: атакі на культурныя праекты, закрыццё выстаў і фестываляў, а таксама русіфікацыя тэатраў. – Барацьба з беларускім бачаннем мінулага і сучаснасці: пераслед рэдактараў беларускай Вікіпедыі і ўкараненне «адзіных падручнікаў гісторыі» сумесна з Расіяй. – Задушэнне мовы: у 1994 годзе 58% мінскіх першакласнікаў вучыліся на беларускай мове, цяпер гэты паказчык упаў да крытычных 5%. Як працуе механізм знішчэння? Працэс запускаецца праз даносы прарасійскіх «псеўдаактывістаў» і падхопліваецца прапагандыстамі і сілавікамі. Што рабіць? Даклад прапануе не толькі дыягназ, але і план выратавання: 1. Стварэнне анлайн-сістэмы нацыянальнай адукацыі, акрэдытаванай у ЕС. 2. Маштабная алічбоўка архіваў і бібліятэк на абароненых серверах. 3. Падтрымка дзеячаў культуры і моўных школ у дыяспары. Беларуская ідэнтычнасць — гэта галоўны бар’ер на шляху паглынання краіны. Захаваць яе — значыць захаваць шанец на незалежную будучыню. Поўны тэкст даклада даступны па спасылцы.
1 571