fa
Feedback
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

رفتن به کانال در Telegram

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. abbabusiness.org facebook.com/abbabusiness.org instagram.com/abba_business_ linkedin.com/company/abbabusiness youtube.com/@abbabusiness tiktok.com/@abbabusiness

نمایش بیشتر
1 244
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
-930 روز
آرشیو پست ها
Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы? Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі ка
Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы? Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі каранямі атрымаюць магчымасць убачыць, як працуе «закуліссе» гэтай сістэмы - лагістыка, пастаўкі і аперацыйныя працэсы, якія штодня забяспечваюць працу тысяч крамаў. Сетка, якая налічвае ўжо больш за 12 000 крамаў па ўсёй Польшчы, з’яўляецца адной з самых дынамічных мадэляў франчайзінгу ў Еўропе. Мы запрашаем вас на інстытуцыйны візіт у лагістычны цэнтр Żabka. У межах візіту ўдзельнікі: ✅ Пабываюць у лагістычным цэнтры Żabka і ўбачаць, як арганізаваны шлях тавараў - ад паступлення на склад да камплектацыі заказаў для крамаў. ✅ Даведаюцца, як працуе адна з найбуйнейшых франчайзінгавых сетак у Польшчы. ✅ Пазнаёмяцца са структурай кампаніі і прынцыпамі кіравання сеткай. ✅ Пачуюць пра магчымасці супрацоўніцтва і ролю замежнікаў у экасістэме франшыз. Гэта рэдкая магчымасць паглядзець на сістэму Żabka знутры і лепш зразумець, як у Польшчы арганізаваны маштабны рытэйл. Праграма дня: 13:00 — збор на Gdańsk Główny і трансфер у лагістычны цэнтр (жадаючыя могуць дабрацца самастойна: Będzieszyn, CL Żabka) 14:00 — кава і інструктаж па тэхніцы бяспекі 15:00 — экскурсія па лагістычным цэнтры 16:00 — прэзентацыя ў канферэнц-зале: Структура сеткі Żabka, мадэль працы і некалькі слоў пра ролю замежнікаў у сетцы 17:00+ — трансфер назад на Gdańsk Główny 📅 Дата: 09.04.2026 👨‍🦰Узрост: 18+ 💬 Мова: Экскурсія і прэзентацыя будуць праходзіць па-польску ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---visit-to-Zabka-logistics-centre-OJbaC2O-YVrpbhgu Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння 26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыясп
+3
Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння 26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыяспары на практычны варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі “Business Future: Make AI Work for You Today”, прысвечаны таму, як штучны інтэлект і новыя тэхналогіі ўжо сёння могуць дапамагчы развіваць бізнес. AI ужо змяняе спосабы, якімі кампаніі працуюць з кліентамі, ствараюць кантэнт, будуюць маркетынг і канкуруюць на рынку. Падчас сустрэчы мы паглядзім на гэтыя інструменты не як на тэорыю, а як на практычныя рашэнні, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы. У межах варкшопу ўдзельнікі даведаюцца: 🔹 Як новыя тэхналогіі могуць дапамагчы атрымаць канкурэнтную перавагу для вашага бізнесу 🔹 Як алгарытмы сацыяльных сетак уплываюць на ахоп, бачнасць і рост аўдыторыі 🔹 Як AI-інструменты могуць падтрымліваць інавацыі і развіццё брэнда Гэта практыка–арыентаваны варкшоп, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі паслухаць экспертаў, але і паспрабаваць інструменты на практыцы. 💻 Вазьміце з сабой ноутбук — падчас сустрэчы будуць hands-on заданні, каб вы маглі адразу пратэставаць новыя інструменты і рашэнні. У праграме таксама прадугледжаны 1:1 кансультацыі з экспертамі, дзе можна будзе абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашага бізнесу. 📩 Падрабязная праграма будзе даслана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі. 📅 Дата: 26.03.2026 📍 Лакацыя: Warszawa, Centralny Dom Technologii, ul. Krucza 50 💬 Мова варкшопу: Польская ✨ Дрэскод: business (дзелавы) 🕘 Час: 09:30-16:00 ⚠️ Падзея прызначана выключна для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы. ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная. 👉 Рэгістрацыя па спасылцы ў замацаваных сторыс. Арганізавана ў межах праекта #BelarusianDiasporaInitiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы
Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы па муайтай (U12 і U14). Александр - тытулаваны баец і трэнер па муай-тай і кікбоксінгу з Беларусі. У пачатку 2026 года Kruk Gym (сябра АВВА) адзначыўся шэрагам гучных вынікаў: ад нацыянальных тытулаў, да перамог на прэстыжных турнірах. Наступны вялікі этап — Чэмпіянат Польшчы Muaythai PZMT/IFMA (U18, Senior, Masters), які пройдзе 13–15 сакавіка 2026 у Opatówku, і арганізатарам выступае Kruk Gym Kalisz. Гэта велізарнае спартыўнае мерапрыемства, якое збярэ разам найлепшых спартсменаў з усёй Польшчы. Арганізацыя чэмпіянату такога ўзроўню — гэта не толькі гонар, але і пацвярджэнне высокага арганізацыйнага ўзроўню клуба і яго значнасці ў структурах польскага муай-тай. Мы ганарымся, што Аляксандр Крук не толькі дасягае высокіх вынікаў у сваёй справе, але і свядома падтрымлівае ABBA і нашы каштоўнасці. 🔴 Калі вы працуеце з праектамі ў сферах спорту, моладзевых праграм, адукацыі, развіцця супольнасцяў, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (CSR) або падтрымкі талентаў — будзем радыя злучыць вас з Аляксандрам і Kruk Gym Kalisz для магчымых партнёрстваў, спонсарскай дзейнасці і іх падтрымкі.

ABBA афіцыйна ўключана ў Раду Прадпрымальнікаў (Rada Przedsiębiorców) — кансультатыўны і экспертны орган пры Упаўнаважаным па
+9
ABBA афіцыйна ўключана ў Раду Прадпрымальнікаў (Rada Przedsiębiorców) — кансультатыўны і экспертны орган пры Упаўнаважаным па Справах Малога і Сярэдняга Бізнесу (Rzecznik MŚP) 🔥 Далучайцеся да нашай супольнасці 📩

У дзесяцідзённай праграме «Open World» (BusinessDevelopment) - у ЗША прымуць удзел амбасадары ABBA ў рэгіёнах - Дзіяна Малінч
У дзесяцідзённай праграме «Open World» (BusinessDevelopment) - у ЗША прымуць удзел амбасадары ABBA ў рэгіёнах - Дзіяна Малінчык (Познань) і Раман Цімафееў (Вроцлаў) 🔥 Мэта праграмы «Open World» - садзейнічаць узаемаразуменню паміж краінамі-ўдзельніцамі і Злучанымі Штатамі, даючы магчымасць лідарам(-кам) знаёміцца з амерыканскім палітычным і грамадскім жыццём, а таксама абменьвацца ідэямі і досведам з амерыканскімі калегамі. Мы ўпэўнены, што ўдзел прадстаўнікоў ABBA ў праграме «Open World» будзе спрыяць далейшаму развіццю бізнес-супольнасці і ўмацаванню міжнародных партнёрскіх сувязяў. Шматгадовае супрацоўніцтва ABBA з міжнароднымі інстытуцыямі, у тым ліку ў рамках праграм федэральнага ўзроўню ЗША, стала асновай для рэалізацыі падобных прафесійных абменаў. Удзел нашых амбасадараў адбываецца ў кантэксце стабільнага партнёрства і экспертнага ўкладу ABBA ў развіццё бізнес-экасістэмы. Мы вельмі удзячныя наступным структурам, дзякуючы якім гэтая ініцыятыва стала магчымай: – Congressional Office for International Leadership (COIL); – U.S. Mission to Belarus; – American Councils for International Education. Мы лічым важным не толькі захоўваць такія магчымасці , але і развіваць іх. ABBA паслядоўна падтрымлівае і рэкамендуе актыўных прадстаўнікоў супольнасці для ўдзелу ў міжнародных праграмах, працягваючы фарміраваць устойлівыя партнёрствы і прадстаўляць этычны бізнес з беларускімі каранямі на міжнародным узроўні 🇺🇸🤍❤️🤍🤝

Бясплатны візіт на адну з самых заўважных стартап- і тэх-імпрэз Паўночнай Еўропы — Latitude59 (Талін, Эстонія). Belarusian Di
Бясплатны візіт на адну з самых заўважных стартап- і тэх-імпрэз Паўночнай Еўропы — Latitude59 (Талін, Эстонія). Belarusian Diaspora Initiative (BDI) адкрывае адбор на Study Visit (навучальна-нетворкінгавы візіт) у Талін для выбраных беларускіх стартапаў, якія працуюць за мяжой: 19–23 мая 2026, паралельна з Latitude59 - флагманскай стартап- і тэхналагічнай канферэнцыяй у Таліне. Што гэта: Гэта 4-дзённая куратарская праграма сустрэч у Таліне з інвестарамі і будаўнікамі стартап-экасістэмы (ecosystem builders - акселератары, інкубатары, фонды, супольнасці і іншыя людзі/арганізацыі, якія развіваюць стартап-асяроддзе) + паўнавартасны ўдзел у Latitude59. Latitude59 пройдзе 20–22 мая 2026, а Study Visit — 19–23 мая 2026, каб вы паспелі і на спадарожныя мерапрыемствы вакол канферэнцыі (дадатковыя/паралельныя падзеі), і на асноўную праграму. Для каго: Запрашаем падавацца беларускія стартапы, якія працуюць за мяжой ў ЕС, з рэгістрацыяй у ЕС, або са статусам перамяшчэння, з інавацыйным прадуктам і тэхналагічнай бізнес-мадэллю, арыентаванай на хуткі рост (high-growth). Перавага - камандам, якія ўжо маюць пацверджанне рынкам (першыя продажы/карыстальнікі/партнёры) і могуць годна прадставіць праект на сустрэчах па-англійску. Што ў праграме: ✔️ Удзел у Latitude59: доступ да асноўнай праграмы, workshops, і зоны ўдзельнікаў/выстаўкі, а таксама нетворкінгу. ✔️ Агульны беларускі стэнд у міжнароднай зоне) і сустрэчы з удзельнікамі экасістэмы. ✔️ Візіт у AI & Robotics Estonia (AIRE) — Еўрапейскі цэнтр лічбавых інавацый (EDIH), які працуе з AI і робататэхнікай і развівае экасістэму вакол гэтых тэхналогій у Эстоніі. ✔️ Варкшоп і нетворкінг-бранч з EstoniAI — адной з ключавых AI-супольнасцяў у Эстоніі. Праект пакрывае ўсе асноўныя выдаткі ўдзелу: уваходныя білеты на Latitude59, дарогу ў/з Таліна і пражыванне (4 ночы). Як падацца: Адкрыты набор - дасылайце профіль стартапа і pitch deck (прэзентацыю для інвестараў) сюды: https://q.surveypal.com/Latitude-59 🚨Дэдлайн: да 12 сакавіка 2026. Не ўпусціце шанец: падайце заяўку і зрабіце крок да міжнародных кантактаў, інвестараў і новага ўзроўню для вашага стартапа. Рэалізуецца ў межах праекту BelarusianDiasporaInitiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

🎉 Каманда ABBA мела гонар зноў прыняць удзел у Diplomatic Opening of the Year 2026 👇 Для нашай асацыяцыі асабліва каштоўна,
+5
🎉 Каманда ABBA мела гонар зноў прыняць удзел у Diplomatic Opening of the Year 2026 👇 Для нашай асацыяцыі асабліва каштоўна, што ўжо некалькі гадоў запар мы прысутнічаем на Diplomatic Opening of the Year, арганізаваным Krajowa Izba Gospodarcza, і прадстаўляем голас беларускага бізнесу за мяжой на такім высокім узроўні. Дзякуем арганізатарам і партнёрам за давер і магчымасць быць часткай прасторы, дзе сустракаюцца прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, кіраўнікі ваяводстваў Польшчы, прадстаўнікі польскіх міністэрстваў і ведамстваў, банкаўскага сектара, рэгіянальных гандлёва‑прамысловых палат, бізнес‑асацыяцый і міжнароднай супольнасці. Такія падзеі ствараюць унікальную пляцоўку для змястоўнага дыялогу і стратэгічнага нэтворкінгу. У межах афіцыйнай часткі і панэльных дыскусій значная ўвага была нададзена перспектывам развіцця польскай эканомікі, ролі міжнароднага супрацоўніцтва і пытанням усходняга суседства, якія сёння патрабуюць асабліва ўзважанага падыходу і адказнага партнёрства. Для ABBA ўдзел у такіх сустрэчах – гэта не толькі магчымасць абмену досведам, але і працяг нашай працы па ўмацаванні іміджу асацыяцыі і незалежнага беларускага бізнесу, развіццю дзелавых сувязяў, падтрымцы канструктыўнага дыялогу паміж бізнес‑супольнасцямі. Дзякуем усім партнёрам за адкрытасць да супрацоўніцтва і атмасферу моцнай прафесійнай супольнасці 🙌

«Будучыня пачынаецца з клопату» Да Міжнароднага дня жанчын мы запрашаем вас на варкшоп «Механізмы фінансавай бяспекі для жанч
«Будучыня пачынаецца з клопату» Да Міжнароднага дня жанчын мы запрашаем вас на варкшоп «Механізмы фінансавай бяспекі для жанчын, якія думаюць наперад», які адбудзецца 7 сакавіка 2026 года 🌹🌹🌹 У цёплай атмасферы мы пагаворым пра тое, як свядома паклапаціцца пра сваю будучыню, будучыню сям’і і дзяцей у эміграцыі, як захаваць тое, што ўжо створана, і як адчуць большую ўпэўненасць у заўтрашнім дні ў такія складаныя часы. Гэты івент для: ✨ Жанчын, якія хочуць сістэмна падумаць пра сваю фінансавую будучыню. ✨ Маці і прадпрымальніц, якія думаюць пра абарону сям’і і доўгатэрміновыя рашэнні; ✨ Усіх, хто хоча не проста зарабляць, але і разумна захоўваць і абараняць тое, што ўжо ёсць. Спікерка варкшопу - Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары. Падчас сустрэчы вы даведаецеся: ✨ Як працуюць механізмы доўгатэрміновай фінансавай абароны ў Польшчы; ✨ Як міжнародныя страхавыя рашэнні могуць стаць часткай асабістай стратэгіі бяспекі; ✨ Як жанчыны могуць прымаць свядомыя фінансавыя рашэнні без складанай тэорыі. Гэта не агляд усіх фінансавых інструментаў - мы засяродзімся на практычных рашэннях, звязаных з доўгатэрміновай абаронай і планаваннем, якія існуюць у Польшчы і якія даступныя кожнай жанчыне. 📅 Дата: 07.03.2026 🕑 Час: 14:00–19:00 💬 Мова варкшопу: польская; Мова нэтворкінгу: польская, беларуская, украінская, расейская. ✨ Дрэскод: business (дзелавы) 📍Лакацыя: раён Fabryka Norblina (падрабязнасці пасля рэгістрацыі) ⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная 👉Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---workshop-4--long-term-financial-security/0 Рэалізуецца ў межах праекта BelarusianDiasporaInitiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

Мы шчыра ўдзячныя за падтрымку, якую ABBA атрымлівае сёння на федэральным узроўні ў Злучаных Штатах. Для нас гэта важны і свядомы знак даверу. На сённяшні дзень Міністэрства Гандлю ЗША падтрымлівае адзіную беларускую бізнес-асацыяцыю – ABBA. Мы цэнім гэта і ўспрымаем гэта як прызнанне ролі незалежнага беларускага бізнесу за мяжой. Для нас фундаментальна важна, каб дзяржаўныя і інстытуцыйныя структуры бачылі і паважалі бізнесы, створаныя людзьмі з беларускімі каранямі – кампаніі, якія працуюць у Злучаных Штатах і краінах Еўрапейскага Саюза, плацяць падаткі, ствараюць працоўныя месцы і робяць рэальны ўнёсак у эканомікі краін, дзе яны дзейнічаюць. Гэта актыўныя, эканамічна значныя прадпрымальнікі і прафесіяналы, уклад якіх свядома прызнаецца і высока цэніцца на федэральным і еўрапейскім узроўнях. Гэтыя людзі – не абстрактная «дыяспара», а частка эканамічнай сістэмы Злучаных Штатаў і Еўрапейскага Саюза, крыніца ведаў, інвестыцый, стабільнасці і доўгатэрміновага развіцця. Мы ўдзячныя за гэтае разуменне, за партнёрства і за падтрымку, якую сёння аказваюць беларускай бізнес-супольнасці як у Злучаных Штатах, так і ў Еўрапейскім Саюзе. Інтэрв'ю: Zmarak Khan - Намеснік галоўнага юрысконсульта ў Міністэрстве гандлю Злучаных Штатаў Sierž Naūrodski - Віцэ-прэзідэнт асацыяцыі ABBA, Кіраўнік па Літве, Латвіі і Эстоніі

У Варшаве адбылася трохдзённая стратэгічная сесія ABBA пры падтрымцы Дэпартамента Гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce) і
У Варшаве адбылася трохдзённая стратэгічная сесія ABBA пры падтрымцы Дэпартамента Гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce) і міжнароднай экспертцы Тэйтум Альбертын, якая валодае вельмі моцным бэкграўндам і унікальным вопытам і ведамі, у тым ліку ў галіне пабудовы асацыяцый ва ўмовах вымушанай эміграцыі. Сесія была прысвечана ролі ABBA як незалежнай нацыянальна арыентаванай бізнес-асацыяцыі і доўгатэрміноваму прадстаўніцтву беларускага бізнесу на міжнароднай арэне ва ўмовах сучаснай складанай геапалітычнай абстаноўкі. ABBA ўжо больш за чатыры гады паслядоўна і метадычна працуе на міжнародным узроўні. За гэты час асацыяцыя выбудавала ўстойлівыя партнёрствы з амерыканскімі і еўрапейскімі інстытуцыямі – не ў фармаце разавых візітаў або сімвалічных сустрэч, а праз сістэмную, рэгулярную працу і доўгатэрміновыя стратэгічныя дамоўленасці і партнёрствы. Адной з ключавых задач ABBA зʼяўляецца інстытуцыйная ўстойлівасць пры захаванні поўнай незалежнасці і пастаяннае прысутнасць бізнесу з беларускімі каранямі ў міжнародным эканамічным дыялогу. Наша роля значна шырэй, чым унутраная работа асацыяцыі. Па меркаванню нашых партнераў і экспертаў - ABBA фарміруе прафесійны і пазітыўны вобраз незалежнага беларускага бізнесу за мяжой, які ўносіць свой уклад у эканомікі тых краін, дзе яны прысутнічаюць, паказваючы, што беларускія прадпрымальнікі – гэта самастойныя, адказныя і надзейныя партнёры, якія працягваюць працаваць і развівацца, прытрымліваючыся бізнес-этыкі нягледзячы на складаны кантэкст. Падпісаная дарожная карта з Дэпартаментам гандлю ЗША, супрацоўніцтва з Еўрапейскай камісіяй, Eurochambres, гандлёва-прамысловымі палатамі шэрагу еўрапейскіх краін, удзел у міжнародных форумах і працоўных фарматах забяспечваюць пазнавальнасць незалежнага беларускага бізнесу ў больш шырокай міжнароднай бізнес-супольнасці – далёка за межамі самой асацыяцыі. Менавіта такая старанная, сталая і інстытуцыйная праца дазваляе беларускаму бізнесу захоўваць сваё месца ў міжнароднай бізнес-экасістэме і не быць зведзеным да стэрэатыпаў або палітычных ярлыкоў. Дзякуем усім мемберам ABBA, так сама ўсім партнерам і тым бізнесам, якія пастаянна ўдзельнічаюць і дапамагаюць у рэалізацыі нашых задач і мэтаў. Разам – мы пабудуем яшчэ больш паспяховую і моцную асацыяцыю і супольнасць.

«Змены ў 2026 годзе: KSeF + падатковая аптымізацыя на практыцы для прадпрымальнікаў» Падатковая сістэма ў Польшчы ў 2026 годз
«Змены ў 2026 годзе: KSeF + падатковая аптымізацыя на практыцы для прадпрымальнікаў» Падатковая сістэма ў Польшчы ў 2026 годзе перажыве значныя змены. Уступяць у сілу новыя абавязкі, зменіцца метад справаздачнасці, а KSeF стане ключавым элементам штодзённых бізнес-працэсаў. Гэта не толькі выклік, але і магчымасць для аптымізацыі фінансаў кампаніі і ўкаранення бяспечных і законных рашэнняў па падатковай аптымізацыі. Падчас сустрэчы мы абмяркуем: ✔️ Якія змены насамрэч адбудуцца ў 2026 годзе, ✔️Як падрыхтаваць вашу кампанію да новых патрабаванняў ✔️ Як выкарыстоўваць гэтыя змены для павышэння эфектыўнасці і зніжэння выдаткаў. Вебінар правядуць: 👉 Юлія Шасток - спецыяліст па падаткаабкладанні і ўкараненні бухгалтарскіх працэсаў 👉 Рафаэл Губнер - эксперт у галіне фінансаў, сістэм выстаўлення рахункаў і KSeF 📅 14 студзеня 2026 г. ⏰ 11:00–12:00 💻 Платформа: ClickMeeting Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/1Cl_W4aFP4n6Tn1QVQ8r2BtMRn9Zpg4bJAnAcJBp4mY4/viewform?edit_requested=true Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.

Пачні 2026 год правільна! 🔥 ABBA разам з Krajowa Izba Gospodarcza запрашаюць на варкшоп: «Навыкі вядзення перамоў і стварэнн
Пачні 2026 год правільна! 🔥 ABBA разам з Krajowa Izba Gospodarcza запрашаюць на варкшоп: «Навыкі вядзення перамоў і стварэнне брэнда ў Польшчы». Пачынаць год з правільных ведаў – значыць эканоміць сабе гады памылак і тысячы злотых. 13 студзеня 2026 года з 09:30 да 16:30 адбудуцца варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі, арганізаваныя ў рамках праекта «Belarusian Diaspora Initiative» (BDI). Падчас варкшопа: ✔️ Вы даведаецеся, як эфектыўна весці дзелавыя перамовы ва ўмовах польскага рынку ✔️ Даведаецеся пра інструменты для стварэння моцнага і надзейнага брэнда вашай кампаніі ✔️ Зможаце абмеркаваць свае бізнес-выклікі падчас індывідуальных сустрэч з трэнерамі ✔️ Вы ўсталюеце каштоўныя кантакты і абмяняецеся досведам з іншымі прадпрымальнікамі. 📍 ul. Trębacka 4, Warszawa, Krajowa Izba Gospodarcza 📅 13 студзеня 2026 г. 🎯 Для людзей з Беларусі, якія вядуць або плануюць весці бізнес у Польшчы 💬 Бясплатны ўдзел (патрабуецца рэгістрацыя і верыфікацыя) Мова спікераў – польская, мова нэтворкінгу – любая зручная. 🔴 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/CCI-Poland---workshop-3--negotiation-and-branding/0 Рэалізуецца ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

Дарагія сябры, прадстаўнікі беларускай бізнес-дыяспары, партнёры Напярэдадні Каляд і Новага года мы хочам шчыра павіншаваць в
Дарагія сябры, прадстаўнікі беларускай бізнес-дыяспары, партнёры Напярэдадні Каляд і Новага года мы хочам шчыра павіншаваць вас з гэтымі светлымі святамі і пажадаць вам развіцця, устойлівасці і сілы для росту — у бізнесе і ў жыцці. Няхай 2026 год прынясе вашым праектам новыя магчымасці, надзейных партнёраў і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Мы жадаем, каб беларускі бізнес за мяжой не толькі развіваўся эканамічна, але і заставаўся апорай для нашай дыяспары, крыніцай узаемнай падтрымкі і салідарнасці. Місія ABBA — падтрымка сумленнага, адказнага і незалежнага беларускага бізнесу, які падзяляе дэмакратычныя каштоўнасці. Мы шчыра ганарымся тым, што нас атачаюць людзі, для якіх важныя не толькі фінансавыя вынікі, але і этыка, давер, чалавечыя адносіны і адказнасць перад грамадствам. Так, бізнес — гэта пра грошы і прыбыткі. Але мы верым, што ён таксама пра каштоўнасці. Пра выбар дзейнічаць сумленна. Пра гатоўнасць падтрымліваць адно аднаго і ўносіць свой унёсак у развіццё супольнасці. Мы перакананыя: чым больш людзей — не толькі беларусаў — будуць укараняць у сваю дзейнасць этычныя і адказныя практыкі, тым лепшым будзе свет вакол нас. Крок за крокам, маленькімі, але паслядоўнымі дзеяннямі, мы здольныя ўплываць на многае. І менавіта ў гэтым мы бачым сілу нашай супольнасці. Жадаем вам міру, веры ў сябе і сваіх партнёраў, унутранай раўнавагі і натхнення. Няхай новы год стане годам росту, супрацоўніцтва і добрых змен. Жыве Беларусь🤍❤️🤍 Слава Украіне💙💛 Мы - частка Еўропы 🇪🇺🌎 З цёплымі пажаданнямі, Праўленне Асацыяцыі ABBA

Repost from N/a
Прадстаўляем пераможцаў прэміі Free Belarus Business Award 2025!​🌟 Каб вызначыць лаўрэатаў прэміі, міжнароднае журы ацэньвал
Прадстаўляем пераможцаў прэміі Free Belarus Business Award 2025!​🌟 Каб вызначыць лаўрэатаў прэміі, міжнароднае журы ацэньвала бізнэсы з беларускімі каранямі не толькі паводле фундаментальных крытэрыяў, але ўлічвала тых, хто гатовы стаць лепей, вучыцца, пераасэнсоўваць, расці і рухацца далей, нават калі шлях няпросты. Паводле сумарных ацэнак па ўсіх крытэрыях уладальнікамі прэміі Free Belarus Business Award 2025 становяцца: 👉 Alesia_foodblog 👈 👉 KushnerCoaching 👈 👉 MB Statue GDS & VS 👈 👉 DUSZA BEAUTY 👈 👉 ZrobSam 👈 Асобна адзначым кампанію 👉 Banalytics 👈, якая заняла шостае месца і атрымлівае спецыяльны прыз прэміі. Гэтыя бізнесы паказалі не толькі ўстойлівыя вынікі працы, але і патэнцыял «Быць Лепей» у самых складаных умовах, захоўваючы чалавечнасць, адказнасць і падтрымку супольнасцяў вакол сябе. Кожны з 5 уладальнікаў прэміі Free Belarus Business Award 2025 атрымлівае: ✅ Спецыяльны прыз прэміі - паглыблены курс па бізнес‑камунікацыі і пабудове брэнда ад Сяргея Дарафеева ✅ Сертыфікат вартасцю €500 на курсы на платформе Coursera. Сяргей — медыя‑прадзюсар і выкладчык з больш як 20‑гадовым досведам у журналістыцы і медыя‑менеджменце. Ён дапамагае кампаніям, якія ведаюць вартасць свайго прадукту, але не заўсёды могуць перадаць яго каштоўнасць кліентам, наладзіць самапрэзентацыю, перамовы і эфектыўную працу з медыя.​ Мы спадзяёмся, што гэтая прэмія стане для вас крокам наперад — да новага росту, мацнейшага брэнду, больш яснай камунікацыі і большай упэўненасці ў сабе. Дзякуй вам за выбар Be Better! Мы побач і гатовыя падтрымаць.​ Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Як наймаць у Польшчы без стрэсу: варкшоп з юрыстамі і практыкамі 🔥🔥🔥 16 снежня з 09:30 да 16:00 у Варшаве запрашаем: - Ула
Як наймаць у Польшчы без стрэсу: варкшоп з юрыстамі і практыкамі 🔥🔥🔥 16 снежня з 09:30 да 16:00 у Варшаве запрашаем: - Уладальнікаў бізнесу - Фаундараў стартапаў - Кіраўнікоў каманд і офісаў у Польшчы - Прадпрымальнікаў, якія ўжо працуюць або толькі плануюць працаваць у Польшчы на інтэнсіў «Польскае права і рэгуляцыі для прадпрымальнікаў». Гэта практычны варкшоп з магчымасцю аднаасобных кансультацый для тых, хто хоча наймаць каманду, абараняць брэнд і будаваць структуру бізнесу ў Польшчы без юрыдычных «сюрпрызаў».​ Што будзе: ✅ Як Польская гандлёва-прамысловая палата працуе з прадпрымальнікамі і падтрымлівае бізнес у выгнанні. – Julia Czarnecka, спецыялісткі аддзела міжнародных сувязяў Krajowa Izba Gospodarcza. ✅ Adrianna Śniadowska з THINKTANK & CSM – пра кантэкст польскай бізнес-экасістэмы і ролю аналітычных і адукацыйных платформаў для прадпрымальнікаў.​ ✅ Сесія «Найм у Польшчы без стрэсу: практычны ўводны блок для прадпрымальнікаў» з адвакатам Krzysztof Wawrzyniak: агляд працоўнага права, тыпы працоўных дагавораў, абавязкі працадаўцы і юрыдычныя рызыкі, пра якія звычайна даведваюцца занадта позна.​ ✅ Блок «Абарона вашага брэнда: юрыдычны ABC для прадпрымальнікаў» з Michał Smagowicz: што такое брэнд і інтэлектуальная ўласнасць у польскім кантэксце і як абараніць назву, лагатып, візуальную ідэнтыку і know-how кампаніі.​ 💥 Q&A, абмеркаванне з удзельнікамі, абед і нэтворкінг з экспертамі і іншымі прадпрымальнікамі.​ Чаму варта быць: ✔️ За адзін дзень вы атрымаеце структураванае разуменне працоўнага права і базавых юрыдычных рамак для бізнесу ў Польшчы. ✔️ Зможаце задаць свае канкрэтныя пытанні пра найм, кантракты, адказнасць працадаўцы, абарону брэнда і IP у жывым фармаце.​ ✔️ Выйдзеце з кантактамі экспертаў і разуменнем, што рабіць наступнымі крокамі менавіта ў вашай сітуацыі.​ Дата: 16 снежня 2025, 9:30–16:00 Месца: Centrum Konferencyjne Zielna, St. Zielna 37, Варшава​ Удзел бясплатны, месцаў няшмат, патрэбна рэгістрацыя.​ Рэгістрацыя: 👉СПРАСЫЛКА👈 Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Як пагаварыць з горадам і інвестарам у адзін дзень: візіт у Krajowa Izba Gospodarcza🔥 15 снежня ў Варшаве запрашаем: - Улада
Як пагаварыць з горадам і інвестарам у адзін дзень: візіт у Krajowa Izba Gospodarcza🔥 15 снежня ў Варшаве запрашаем: - Уладальнікаў бізнесу - Фаундараў стартапаў - Лідараў супольнасцяў і - Усіх хто сур’ёзна плануе будаваць доўгатэрміновы бізнес у Польшчы на інстытуцыйны візіт у Krajowa Izba Gospodarcza: сустрэчы з мясцовымі ўладамі і інвестыцыйнымі агенцтвамі ў Варшаве. Гэта практычны дзень для тых, хто хоча мець у Польшчы не толькі кантакты ў мэсэджарах, але і рэальных партнёраў у інстытуцыях. Што будзе: ✅ Адкрыццё візіту разам з Julia Czarnecka, спецыялісткай аддзела міжнародных сувязяў Krajowa Izba Gospodarcza, і Adrianna Śniadowska з THINKTANK & CSM, якія дадуць рамку, як глядзець на польскую бізнес-экасістэму і магчымасці для дыяспарнага бізнесу. ✅ Сесія з Łukasz Polinceusz, намеснікам бурмістра раёна Praga-Południe ў Варшаве, пра інструменты падтрымкі прадпрымальнікаў і добрыя практыкі супрацоўніцтва горада і бізнесу + Q&A.  ✅ Блок з Polish Investment and Trade Agency (PAIH) і Polish Agency for Enterprise Development (PARP) пра тое, як інвестыцыйная і прадпрымальніцкая інфраструктура Польшчы можа працаваць на ваш бізнес.  ✅ Размова з Dr Justyna Glusman, намесніцай бурмістра раёна Ochota, пра тое, як горад, бізнес і супольнасць могуць разам зрабіць развіццё больш устойлівым. Чаму варта быць: 💥 За адзін дзень вы атрымаеце прамы доступ да прадстаўнікоў Krajowa Izba Gospodarcza, двух варшаўскіх раёнаў і нацыянальных агенцый. 💥 Зможаце задаць свае пытанні пра рэлакацыю, рост, інвестыцыі і праграмы падтрымкі ў жывым фармаце, а не праз формы на сайтах. 💥 Вы паедзеце дадому з канкрэтнымі кантактамі і разуменнем, як далей рухацца ў польскай экасістэме, а не толькі з чарговымі нататкамі ў нататніку. 🗓 Дата: 15 снежня 2025, 10:00-16:00 📍Месца: Centralny Dom Technologii, Варшава​​ 👉 Удзел бясплатны, месцаў няшмат, патрэбна рэгістрацыя. Рэгістрацыя:  https://q.surveypal.com/CCI-Poland---Institutional-visit-1/0 Мова спікераў – польская, мова нэтворкінгу – любая зручная. Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Дерзкий текст немного - мне нравится!)

Як пагаварыць з горадам і інвестарам у адзін дзень: візіт у Krajowa Izba Gospodarcza🔥 15 снежня ў Варшаве запрашаем: - Улада
Як пагаварыць з горадам і інвестарам у адзін дзень: візіт у Krajowa Izba Gospodarcza🔥 15 снежня ў Варшаве запрашаем: - Уладальнікаў бізнесу - Фаундараў стартапаў - Лідараў супольнасцяў і - Усіх хто сур’ёзна плануе будаваць доўгатэрміновы бізнес у Польшчы на інстытуцыйны візіт у Krajowa Izba Gospodarcza: сустрэчы з мясцовымі ўладамі і інвестыцыйнымі агенцтвамі ў Варшаве. Гэта практычны дзень для тых, хто хоча мець у Польшчы не толькі кантакты ў мэсэджарах, але і рэальных партнёраў у інстытуцыях. Што будзе: ✅ Адкрыццё візіту разам з Julia Czarnecka, спецыялісткай аддзела міжнародных сувязяў Krajowa Izba Gospodarcza, і Adrianna Śniadowska з THINKTANK & CSM, якія дадуць рамку, як глядзець на польскую бізнес-экасістэму і магчымасці для дыяспарнага бізнесу. ✅ Сесія з Łukasz Polinceusz, намеснікам бурмістра раёна Praga-Południe ў Варшаве, пра інструменты падтрымкі прадпрымальнікаў і добрыя практыкі супрацоўніцтва горада і бізнесу + Q&A.  ✅ Блок з Polish Investment and Trade Agency (PAIH) і Polish Agency for Enterprise Development (PARP) пра тое, як інвестыцыйная і прадпрымальніцкая інфраструктура Польшчы можа працаваць на ваш бізнес.  ✅ Размова з Dr Justyna Glusman, намесніцай бурмістра раёна Ochota, пра тое, як горад, бізнес і супольнасць могуць разам зрабіць развіццё больш устойлівым. Чаму варта быць: 💥 За адзін дзень вы атрымаеце прамы доступ да прадстаўнікоў Krajowa Izba Gospodarcza, двух варшаўскіх раёнаў і нацыянальных агенцый. 💥 Зможаце задаць свае пытанні пра рэлакацыю, рост, інвестыцыі і праграмы падтрымкі ў жывым фармаце, а не праз формы на сайтах. 💥 Вы паедзеце дадому з канкрэтнымі кантактамі і разуменнем, як далей рухацца ў польскай экасістэме, а не толькі з чарговымі нататкамі ў нататніку. 🗓 Дата: 15 снежня 2025 📍Месца: Centralny Dom Technologii, Варшава​​ 👉 Удзел бясплатны, месцаў няшмат, патрэбна рэгістрацыя. Рэгістрацыя:  https://q.surveypal.com/CCI-Poland---Institutional-visit-1/0 Мова спікераў – польская, мова нэтворкінгу – любая зручная. Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Стартап-экасістэма Польшчы знутры: як польскія інстытуты могуць дапамагчы беларускім deep tech-бізнесам?​ 10–11 снежня 2025 г
Стартап-экасістэма Польшчы знутры: як польскія інстытуты могуць дапамагчы беларускім deep tech-бізнесам?​ 10–11 снежня 2025 года ў Варшаве запрашаем: - Прадстаўнікоў беларускіх deep tech-кампаній - Лідараў стартапаў - R&D-каманд, - Спецыялістаў, - Ментароў - Экасістэмных будаўнікоў - і іншых зацікаўленых на інстытуцыйны візіт «Deep Tech Ecosystem in Poland – Fostering Venture Creation & Impact».​ Гэта двухдзённая, практыка–арыентаваная праграма навучання і нэтворкінгу. Падчас візіту ўдзельнікі атрымаюць прамы доступ да польскіх арганізацый падтрымкі бізнесу, карпарацый і інвестараў:​ ✔️ Fundacja MOST – працуе на скрыжаванні сацыяльнай інтэграцыі і эканамічнага ўзмацнення, падтрымлівае мігрантаў і спецыялістаў у выгнанні, у тым ліку тых, хто стварае інавацыйныя і тэхналагічныя бізнэсы.​ ✔️ PKO BP – сустрэча з прадстаўнікамі банка і/або яго інавацыйных структур пра фінансавыя і карпаратыўна-вэнчурныя інструменты для deep tech і R&D-каманд.​ ✔️ Сесія з інвестарамі CEE, якія спецыялізуюцца на deep tech, AI, industry 4.0, hardware і science-based праектах: што шукаюць інвестары, як падрыхтаваць праект да pre-seed і seed-фінансавання.​ ✔️ Нэтворкінг – магчымасць паглыбіць кантакты, абмеркаваць канкрэтныя ідэі супрацоўніцтва і звязаць удзельнікаў праграмы з адпаведнымі інстытутамі, ментарамі і інвестарамі. Мэты візіту будуць: ✅ Мацнейшыя масты паміж беларускімі deep tech-кампаніямі і ключавымі польскімі арганізацыямі ✅Новыя магчымасці для акселерацыі, інкубацыі ў інавацыйных праграмах ✅Практычная дарожная карта для далейшага трансгранічнага супрацоўніцтва​ Мы ствараем падзеі, дзе вы можаце атрымаць веды + кантакты + разуменне польскага бізнес-клімату яшчэ да канца года, каб у 2026-м пачаць рух значна хутчэй і мацней. Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя да 8 снежня. 🔴Спасылка на рэгістрацыю: https://q.surveypal.com/Belbiz---Institutional-visit-1/0?fbclid=IwY2xjawOg-7RleHRuA2FlbQIxMABicmlkETFvTkJDWGxQZVVDdjZlT0g2c3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHgTlRm-2IlpAe0cP86AO-ihxGHXKcUE37kB963ybjHNBB3yBdTYFY8j3vbZd_aem_R_EPauR0pva4h4jt1_K4YA Колькасць месцаў абмежаваная.​ Мова спікераў – польская, мова нэтворкінгу – любая зручная. Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.