cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. FB: http://shorturl.at/lMO37 instagram.com/abba_business_ LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF YouTube: http://shorturl.at/adfrZ tiktok.com/@abbabusiness

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
1 603
مشترکین
+224 ساعت
-17 روز
-1230 روز
توزیع زمان ارسال

در حال بارگیری داده...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تجزیه و تحلیل انتشار
پست هابازدید ها
به اشتراک گذاشته شده
ديناميک بازديد ها
01
⚡️Не прапусціце маштабную сустрэчу беларусаў у Канадзе: 35 З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня-2 верасня. Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. Традыцыя Сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 г. У гэтым годзе АВВА далучаецца да арганізацыі і ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Далучайцеся да ўдзелу! У праграме: ▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі" (ладзіцца дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесоўцу, уладальніку GVA Lighting, мецэнату, сябру АВВА, Уладзіміру Грыгорыку). ▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый". ▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў. ▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў. ▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў. ▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады. ▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш. 🔣 Праграма з'езду. 👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. ⭐️ Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл [email protected]. Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
3 6746Loading...
02
⚡️Запрашаем на бізнес-вячэру і нэтворкінг-івэнт у Таліне 11 ліпеня. У добрай сяброўскай атмасферы паразмаўляем пра бясплатную прафесійную адукацыю ў Еўразвязе і ЗША, фінансавую падтрымку ў Эстоніі і ЕЗ, развіццё бізнесу на рынку ЗША. Далучайцеся! У праграме: ▫️Бізнес-вячэра (АВВА не пакрывае кошт вячэры). ▫️Нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША. ▫️Эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне. ▫️Нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.  Для каго: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць. Госці сустрэчы: прадстаўнікі праўлення АВВА, у тым ліку Прэзідэнт Асацыяцыі Яўген Буры і Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША, Алесь Аляхновіч. ⏰11 ліпеня, 18:00-21:00. Спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. 👉 Рэгіструйцеся зараз. Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!
4 0457Loading...
03
🔴 Запісвайцеся на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў. Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню. Што ўключае кансультацыя: ▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана. ▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана. ▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў. ⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах. 👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў. Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
4 1919Loading...
04
🔴 Як беларускім бізнесоўцам за мяжой пашыраць свае магчымасці і быць канкурэнтназдольнымі? Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі на сустрэчы сяброў АВВА ў Варшаве. У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук. Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца: ▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА. ▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой. ⭐️Такія нэтворкінг-сустрэчы мы праводзім кожны месяц. Гэта выдатная магчымасць адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы, абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. Сачыце за абвесткамі ў нашых сацсетках і далучайцеся да сустрэчаў! ✔️Далучайцеся да АВВА! З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету! Фота: Alexey Pilipenko
4894Loading...
05
🔥 У Канаду на сустрэчу беларускай дыяспары: далучайцеся да супольнасці беларускіх бізнесоўцаў! 31 жніўня-1 верасня пройдзе 35-ты з'езд беларусаў Паўночнай Амерыкі. Упершыню на сустрэчы адбудзецца бізнес-панэль, якую арганізоўвае АВВА. Запрашаем бізнесоўцаў з Канады, ЗША, Еўропы далучыцца да гэтай маштабнай падзеі! Падрабязней пра сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі глядзіце на сайце Згуртавання Беларусаў Канады. ⭐️Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл [email protected] да 15 чэрвеня. Далучайцеся да АВВА! Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|[email protected]
4102Loading...
06
🔴 Запісвайцеся на індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве. ▪️Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця? ▪️Шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве? ▪️Хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця бізнесу ў Літве? Прадстаўляем унікальную магчымасць абмеркаваць стратэгію і перашкоды для вашага бізнесу ў Літве разам з партнёрам АВВА — Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK). Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты LDK пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.   Алгарытм правядзення кансультацыі: 1️⃣ Атрыманне і разгляд заяўкі. 2️⃣ Зваротная сувязь ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе кансультацыі запланаваныя офлайн, фармат онлайн магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам. 3️⃣ Першая кансультацыя і вызначэнне плану наступных сустрэчаў, калі ёсць патрэба далейшай супрацы. Час і працяглаць кансультацыі залежыць ад складанасці пытання і аб'ёму неабходнай дапамогі. 4️⃣ Атрыманне зваротнай сувязі (водгуку) адносна кансультацыі. ✔️Увага! Кансультацыі маюць выключна рэкамендацыйны характар і НЕ ўключаюць: ▫️Падрыхтоўку пісьмовых заключэнняў кансультантам. ▫️Адвакатаванне кансультантам інтарэсаў кансультаванага бізнесу. ▫️Суправаджэнне або прадстаўленне інтарэсаў у дзяржаўных установах Літвы, судах, банках і фінансавых арганізацыях. ▫️Падрыхтоўку кансультантам стратэгіі або бізнес-плана. ▫️Змяненне або дапаўненне кансультантам праектаў стратэгіі або бізнес-плана. ▫️Удзел кансультанта ў перамовах з бізнес-партнёрамі з Літвы. ▫️Любыя дзеянні, што супярэчаць заканадаўству Літвы і Еўразвязу. 👉 Запоўніць заяўку на кансультацыю. ✔️Нагадваем, што таксама мы праводзім бясплатныя онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Падрабязнасці і запіс па спасылцы. Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
79514Loading...
07
⭐️ Магчымасці для бізнесоўцаў і творчых беларусаў: конкурсы ад АВВА з грашовай прэміяй для пераможцаў. Гарачы дэдлайн: Да 10 чэрвеня прымаем заяўкі на конкурс беларускіх бізнесаў III Free Belarus Business Award. ▪️Агульны прызавы фонд конкурсу складае €15 000. ▪️Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: "Бізнес-лэдзі", "Арт-бізнес", "Эка-бізнес". ▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн. ▪️Усе падрабязнасці ў канале @freebelarusbusinessaward. ✔️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. ▪️Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500. Рэгламент конкурсу. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. ✔️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500. Рэгламент конкурсу. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
4043Loading...
08
🔴 Круглы стол з уладамі Уроцлава: новыя магчымасці для сяброў АВВА і падтрымка Асацыяцыі на высокім узроўні. 6 чэрвеня мы правялі круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Уроцлава, а таксама Нацыянальнай і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловых палатаў. З вітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прэзідэнт гораду. Вынікі канферэнцыі: ▪️Мы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку па праграмах фінансавання бізнесу, якой у хуткім часе падзелімся з сябрамі АВВА. Абмяркоўваліся шляхі прыярытэтнага прадстаўлення сябрам АВВА інфармацыі пра магчымасці для атрымання фінансавання, а таксама пра ўдзел у праграмах для замежнікаў. ▪️Улады Уроцлава запэўнілі ў максімальнай падтрымцы сяброў Асацыяцыі. Яны адзначылі, што абраныя арыентыры, смеласць і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям заслугоўваюць павагі, а бізнес-этыка зараз карыстаецца вялікім попытам у грамадстве. ▪️Прызначаны амбасадар АВВА ва Уроцлаве — Раман Цімафееў, уладальнік кампаніі Lasera Plus. Звяртайцеся да яго з пытаннямі і прапановамі: [email protected]. ▪️У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 чалавек, мы атрымалі новыя заяўкі на ўступленне ў Асацыяцыю. 🙌 Дзякуем усім за актыўны ўдзел, давер і адданасць каштоўнасцям сумленнага бізнесу! Далучайцеся да нашых падзеяў, далучайцеся да АВВА!
4593Loading...
09
⭐️Тры галоўныя парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады. Шчыра пра бізнес — гэта ў нас! Больш глядзіце на YouTube. ✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа. На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.
3882Loading...
10
⚡️Запрашаем бізнесоўцаў сектару HORECA на Круглы стол у Вільні. Абмяркуем развіццё сферы HORECA у Літве з Прэзідэнткай Асацыяцыі гатэляў і рэстаранаў Літвы Эгле Шышкаускене (Egle Šiškauskienė). Супольна пашукаем адказы на пытанні, якія хвалююць беларускі бізнес: ▫️Асаблівасці і перспектывы рынку HORECA Літвы. ▫️Ці даступна дзяржаўная/еўрапейская дапамога ў сектары? ▫️Парады па маркетынгу і развіцці бізнесу. ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы. Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх кавярняў, рэстаранаў, хостэлаў і гатэляў у Літве. ⏰ 10 чэрвеня, 16:30. 📍 Вільня, дакладнае месца сустрэчы вы даведаецеся пасля рэгістрацыі.
4 60112Loading...
11
🔥 Амерыканскае прадстаўніцтва АВВА пашыраецца! Вітаем амбасадара Асацыяцыі па Сакрамента (Каліфорнія, ЗША). Сяргей Вакульчык — кiраўнік кампаніі Moulding Base, якая займаецца імпартам і продажамі будаўнічых матэрыялаў з дрэва, такіх як ліштва, карнізы, молдынгі, дзверы і іншыя матэрыялы для ўнутранага і знешняга аздаблення дамоў. Цяпер АВВА будуе інстытут амбасадарства, у планах — стварэнне Рады экспертаў з беларускімі каранямі, куды змогуць далучыцца прафесіяналы з розных сфер, а таксама ў распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. ▪️Звяртайцеся да прадстаўнікоў і амбасадараў АВВА па Злучаных Штатах, калі маеце прапановы па супрацы, запыты на падтрымку беларускага бізнесу ў ЗША, ідэі па развіцці беларускай бізнес-супольнасці: ▫️Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША [email protected]. ▫️Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА ў штаце Мінесота, [email protected]. ▫️Мікалай Мурзянкоў, амбасадар АВВА ў Каліфорніі, [email protected]. Прадстаўніцтва АВВА ў Каліфорніі знаходзіцца па адрасе Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054. ▫️Сяргей Вакульчык, амбасадар АВВА па Сакрамента, [email protected]. 🙌 Далучайцеся да АВВА, будзьце ў шэрагу найлепшых, актыўных і смелых бізнесоўцаў! Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету! #ABBA_USA #ABBA_members
4563Loading...
12
🔴 Бізнес і беларуская мова: ці сумяшчальна гэта? Мы ў АВВА ўпэўненыя, што так! Беларускія бізнесоўцы ўсё часцей выкарыстоўваюць родную мову як у працоўных зносінах, так і ў прыватным жыцці. Як адбываецца абеларушванне бізнесу, распавяла Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА, у праграме "Мова нанова" на @belsat. У выпуску: ▫️Ці ёсць беларускамоўныя мільянеры? ▫️Як зрабіць свядомы моўны выбар? ▫️Беларуская і ангельская — мовы зносінаў у АВВА. Гэта афіцыйная пазіцыя Асацыяцыі. ▫️Ці складана перайсці на беларускую мову і дзе ўзяць натхненне на гэты крок? Прыемнага прагляду! 🫶
4122Loading...
13
⚡️Апошні дзень рэгістрацыі на бізнес-канферэнцыю ва Уроцлаве, Польшча. Паспейце далучыцца! Мерапрыемства 6 чэрвеня пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА. У праграме: ▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў. ▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza). ⏰ 13:30 — пачатак рэгістрацыі. 14:00-18:00 — канферэнцыя. Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню. На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя. У праграме: ▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава. ▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). ▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА. ▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву. ▫️Пытанні і адказы. ▫️Нэтворкінг. ⏰ 18:00 — пачатак рэгістрацыі. 18:30-20:00 — бізнес-івэнт. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. 👉 Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня. Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
3 94111Loading...
14
⚡️Не прапусціце магчымасць выйграць €5000 на развіццё бізнесу! Застаўся тыдзень, каб даслаць заяўку на ўдзел у конкурсе III Free Belarus Business Award. Пра конкурс: ▪️Агульны прызавы фонд складае €15 000. ▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн. ▪️Могуць удзельнічаць: ▫️Камерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г., з не менш за 50% беларускага статутнага капіталу; ▫️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў ЕЗ не раней за жнівень 2020 г. Фізічная асоба не павінна пражываць на тэрыторыі РБ і РФ, мець легальны статус і банкаўскі рахунак на тэрыторыі краіны па-за межамі РБ і РФ. ▪️Намінацыі III Free Belarus Business Award: ▫️Бізнес-лэдзі; ▫️Арт-бізнес; ▫️Эка-бізнес. ▪️Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі. ▪️Для ўдзелу трэба запоўніць анкету на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле. ▪️Конкурс праходзіць у 2 этапы. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі анкету з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты. ▪️Прадстаўнікі бізнесаў, якія пройдуць у 2 этап, запрашаюцца на цырымонію абвяшчэння пераможцаў, якая адбудзецца напрыканцы верасня ў Варшаве. ✔️Дасылайце заяўкі да 10 чэрвеня, 23.59 (час СЕТ). Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]. За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні ЕЗ #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
3755Loading...
15
🔻З прыемнасцю дзелімся адным з апошніх аглядаў нашых партнёраў — даследчага цэнтру CASE. Даследаванне прадстаўляе прыклады добрай практыкі, звязанай з адукацыяй для ўстойлівага развіцця, адукацыяй лідарскіх навыкаў жанчын у паўночных краінах, а таксама падыходамі да арганізацыйнай устойлівасці. ▪️Даследаванне будзе цікавае не толькі тым, хто займаецца развіццём жаночага лідарства ў сваёй арганізацыі, але і кожнаму, хто хацеў бы ўвесці прынцыпы адказнага кіравання ў сваю працу, але не ведае з чаго пачаць. Чытаць/спампаваць Гэты агляд — частка праекту «EmpowerHer: жаночае лідарства для ўстойлівага развіцця», які рэалізуецца CASE, LIDERE, Fremtenkt і АВВА пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers.
3965Loading...
16
€20 675 з €23 400 сабралі на дабрачынным зборы для дзяцей палітвязняў. Далучайцеся да падтрымкі! Дапаможам беларускім дзеткам, сем'і якіх сутыкаюцца з выклікамі і цяжкасцямі, адчуць радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства. Сабраныя грошы пойдуць на: ▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры. ▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш. ▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў. Заданаціць. ⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем! У праграме: ▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве. ▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. ▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія! ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы. Дабрачынны збор арганізаваны: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, ABA, Dissidentby, АВВА.
5391Loading...
17
✔️Будзьце ў кантакце з беларускай бізнес-супольнасцю замежжа — падпісвайцеся на акаўнты АВВА ў сацыяльных сетках! На нашых старонках вы знойдзеце актуальную інфармацыю пра беларускі бізнес за мяжой, спасылкі на надыходзячыя мерапрыемствы, сустрэчы сяброў АВВА, канферэнцыі, форумы, запіс на кансультацыі і інш. Знаходзьце партнёраў, знаёмцеся з беларускімі бізнесоўцамі замежжа, удзельнічайце ў дыскусіях і далучайцеся да бізнес-супольнасці! АВВА ў: ▫️linkedin ▫️Instagram ▫️Facebook ▫️YouTube ▫️TikTok ▫️Telegram ⭐️Далучайцеся да АВВА! Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да лепшых магчымасцяў, падтрымка нацыянальнай бізнес-дыяспары, кансультацыі спецыялістаў сусветнага ўзроўню, гарантыі сумленнасці вашага бізнесу і давер па ўсім свеце. Маеце пытанні? Звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]
5661Loading...
18
⚡️Бізнес-панэль упершыню адбудзецца на з'ездзе беларусаў Паўночнай Амерыкі! 31 жніўня-1 верасня пройдзе традыцыйная сустрэча беларускай дыяспары Канады і ЗША, якая адбываецца кожныя 2 гады з 1952 года. У гэты раз з'езд адбудзецца ў пашыраным фармаце і прыме шмат новых дэлегатаў з ЗША, Канады і Еўропы. АВВА з'яўляецца партнёрам сустрэчы і прымае ўдзел у арганізацыі панэльнай дыскусіі "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый". ⭐️Першы дзень з'езду пройдзе на тэрыторыі кампаніі GVA Lighting, сусветнага лідара ў вытворчасці інавацыйных, экалагічных сістэм асвятлення для архітэктурных аб’ектаў. Бізнес належыць беларускаму бізнесоўцу, мецэнату, сябру АВВА і Згуртавання беларусаў Канады, Уладзіміру Грыгорыку. Раім паглядзець: Інтэрв'ю Уладзіміра Грыгорыка "Еўрарадыё". Выступ на I Беларускім бізнес-форуме АВВА ў Вашынгтоне. ✔️Запрашаем бізнесоўцаў з Еўропы, ЗША і Канады далучыцца да Сустрэчы! Рэгіструйцеся па спасылцы. Сябрам і партнёрам АВВА мы гатовыя выдаваць рэкамендацыйныя лісты для пасольства Канады. Гэтыя дакументы могуць быць дадатковай падставай для атрымання візы, але не гарантуюць яе. #Canada2024
3 8445Loading...
19
Чым адметныя бізнес-івенты, якія апошнім часам ладзіла альбо плануе зладзіць АВВА? Ці атрымліваецца ў беларускага бізнесу знайсці сваё месца за мяжой і ці атрымліваецца спраўляцца з выклікамі, што перад імі паўстаюць? Чаму АВВА столькі ўвагі надае “палітызаваным” дабрачынным праектам і навошта асацыяцыі свой гімн? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын: https://youtu.be/qQ8F6JTqv98
4461Loading...
20
💶15 000 для беларускіх бізнесаў: працягваецца прыём заявак на конкурс III Free Belarus Business Award. Запрашаем да ўзелу! Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: ▫️Бізнес-лэдзі ▫️Арт-бізнес ▫️Эка-бізнес Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе? ▪️Камерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 года, і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу або 50% долі беларускіх удзельнікаў; ▪️ІП, грамадзяне РБ, зарэгістраваныя ў Еўрапейскім Звязе не раней за жнівень 2020 г. ✔️Як узяць удзел? ▫️Азнаёміцца з умовамі і крытэрамі ацэньвання намінацый. ▫️Даслаць заяўку да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. ⚡️Засталося 2 тыдні на падачу. Чакаем вашыя заяўкі! За ходам конкурсу сачыце ў: Telegram/ Instagram/ Facebook. #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
5075Loading...
21
🫶 Далучайцеся да White Dress Event у Вільні! Ужо ў гэтую суботу, 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень дзяцей, абмяркоўваем важныя аспекты жыцця беларускіх дзяцей у Літве, знаёмімся і дзелімся досведам. У праграме: ▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве. ▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, з удзелам прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Падводзім вынікі дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі. ▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. Калі ваш бізнес жадае прыняць удзел у кірмашы, калі ласка, паведаміце аб гэтым у форме рэгістрацыі. ▫️Плённы нэтворкінг, падчас якога вы зможаце распавесці пра свой бізнес, тавары або паслугі. ☀️ Субота, 1 чэрвеня, 16:00-18:00, Вільня. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. Дрэс-код #WhiteDressEvent: вопратка белага колеру. 👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Падтрымайце дабрачынны сбор на дзяцей беларускіх палітзнаволеных! Акцыя арганізаваная: BYSOL, Краіна для Жыцця, By_Help, Dissidentby, АВВА.
4 78214Loading...
22
🎵Абвяшчаем конкурс на найлепшы гімн для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️ Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
55310Loading...
23
📢 Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў на канферэнцыю 6 чэрвеня ва Уроцлаве, Польшча. Мерапрыемства пройдзе ў 2 этапы. На першую частку запрашаюцца сябры АВВА. У праграме: ▫️Выступы ваяводы, маршалка і прэзідэнта горада Уроцлаў. ▫️Выступы прадстаўнікоў Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты (Krajowa Izba Gospodarcza) і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловай палаты (Dolnośląska Izba Gospodarcza). ⏰ 13:30 — пачатак рэгістрацыі. 14:00-18:00 — канферэнцыя. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню. На другую частку івэнту запрашаем прадстаўнікоў беларускага бізнесу, патрэбная рэгістрацыя. У праграме: ▫️Падводзім вынікі сустрэчы з мясцовымі ўладамі Уроцлава. ▫️Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам у ЕЗ удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). ▫️Прэзентацыя дзейнасці і бліжэйшых планаў АВВА. ▫️Афіцыйнае адкрыццё прадстаўніцтва АВВА ва Уроцлаве, знаёмства з амбасадарам Асацыяцыі па Уроцлаву. ▫️Пытанні і адказы. ▫️Нэтворкінг. ⏰ 18:00 — пачатак рэгістрацыі. 18:30-21:00 — бізнес-івэнт. 📍Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. Рэгіструйцеся па спасылцы да 5 чэрвеня. Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
58910Loading...
24
⚡️Запрашаем сяброў АВВА на бізнес-вячэру ў Варшаве. 4 чэрвеня з працоўным візітам у Варшаве будзе знаходзіцца Віктар Шаўчук, амбасадар АВВА па штаце Мінесота, уладальнік бізнесу MGM Wine & Spirits. ⭐️ У вас будзе магчымасць прыняць удзел у брейнсторме і распрацоўцы новых праектаў АВВА: ▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА. ▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. Таксама абмяркуем тэму: Адукацыйныя магчымасці з падтрымкай АВВА: як беларусам удзельнічаць у грантавых праграмах (Most+, INSEAD). Раман Цімафееў, уладальнік бізнесу Lasera Plus, падзеліцца сваім досведам удзелу ў адукацыйных праграмах і распавядзе, як Асацыяцыя дапамагае трапіць на навучанне. 🙌 Вас чакае карысны нэтворкінг у добрай сяброўскай атмасферы, магчымасць абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. ⏰ 4 чэрвеня, 18:00, Варшава. 📍Спасылку на рэгістрацыю і дэталі івэнту вы атрымаеце на электронную скрыню.
4 66810Loading...
25
📢 Бізнес-вячэра ABBA ў Рызе адбудзецца ўжо ў наступны аўторак, 28 траўня. Далучайцеся! Гэта сустрэча для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц з Латвіі і іншых краінаў, якія хочуць пашырыць свае дзелавыя кантакты, даведацца пра новыя магчымасці, а таксама разам сфармуляваць пазіцыю вырашэння праблем беларускага бізнесу ў ЕЗ. Супольна абмяркуем штодзённыя праблемы беларускага бізнесу ў Латвіі і стратэгічныя аспекты: ▪️Магчымасці пашырэння бізнесу на іншыя краіны. ▪️Патрэбы ў знешнім фінансаванні. ▪️Гранты на адукацыю ў ЕЗ. Спецыяльная тэма: В2B Marketing Strategies. Удзельнік праграмы INSEAD Executive Education Раман Цімафееў падзеліцца ведамі пра сучасны В2В маркетынг ад найлепшай бізнес-вучэльні Еўропы INSEAD. Раман — сябра АВВА, уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus. 👉 Рэгістрацыя на бізнес-вячэру. 28 траўня, 18:00-21:00. Cпасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. ⭐️ Нагадваем, што АВВА дапамагае бізнесоўцам праходзіць павышэнне кваліфікацыі: сябрам АВВА мы выдаем рэкамендацыйныя лісты для залічэння на адукацыйныя праграмы. Далучайцеся да АВВА, карыстайцеся лепшымі магчымасцямі для вашага бізнесу!
4 4818Loading...
26
Самая прыязная для беларускага бізнэсу — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш Апублікаваныя новыя даныя. https://nashaniva.com/343378 Без VPN — па гэтай спасылцы.
4013Loading...
27
Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ Толькі 24% беларускіх прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі бізнэс у краінах Эўразьвязу, задаволеныя падтрымкай краін, якія іх прынялі. Самая прыязная — Польшча. У краінах Балтыі ўмовы рэлякацыі, легалізацыі беларусаў істотна пагоршыліся, кажуць у бізнэс-асацыяцыі АВВА. https://smarturl.click/Ee61L
510Loading...
28
⚡️ Абвяшчаем конкурс на лепшы мерч для Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой! Мы запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел у Конкурсе адкрыты для фізічных асоб, прадпрымальнікаў і арганізацый (юрыдычныя асобы і ІП), зарэгістраваных за мяжой Беларусі і Расеі. Удзел могуць узяць як асабістыя аўтары, так і калектывы. З рэгламентам конкурсу і крытэрамі ацэнкі заявак можна азнаёміцца па спасылцы. ⭐️Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной з сябрамі і знаёмымі, якім цікавы ўдзел у конкурсе! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
76018Loading...
29
❤️ Сябры! Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, заклікаем падтрымаць дабрачынны збор для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі. Грошы пойдуць на: ▫️Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры. ▫️Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш. ▫️Спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў. Ужо сабрана €16 450 з €25 000, 160 дзетак з 200 дакладна атрымаюць дапамогу. Давайце зробім так, каб кожны маленькі беларус і беларуска адчулі радасць шчаслівага і бяспечнага дзяцінства! Заданаціць. ⭐️ Падвядзенне вынікаў збору пройдзе ў межах бізнес-мерапрыемства #WhiteDressEvent у Вільні 1 чэрвеня. Запрашаем! У праграме: ▫️Размаўляем пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве. ▫️Задаем юрысту пытанні аб правах дзяцей, прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні. ▫️Размаўляем з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю. ▫️Кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. ▫️Нэтворкінг, добрыя фота, пазітыўная энергія! Падрабязнасці. ✔️Рэгіструйцеся па спасылцы.
4 7958Loading...
30
⚡️Запрашаем беларускіх бізнесоўцаў і экспертаў для кантакту і супрацы. Зараз прэзідэнт АВВА Яўген Буры знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і дасягненнямі за некалькі тыдняў паездкі: "Столькі нэтворкінгу, столькі новых знаёмстваў з супер-прафесійнымі, дасведчанымі і паспяховымі бізнесоўцамі я не атрымліваў ніколі. Гэта велізарны і вельмі карысны досвед, які спатрэбіцца не толькі мне, але і сябрам, камандзе АВВА, а калісьці — і Вольнай Беларусі. Я атрымаў магчымасць доўгі час знаходзіцца побач з моцнымі бізнесменамі, натхняцца імі, атрымліваць інсайты, пазнаваць і лепш разумець праблемы і перавагі бізнесу ў ЗША. Цяпер у мяне (а значыць і ў АВВА) велізарная колькасць новых кантактаў, аднадумцаў і людзей, гатовых укладаць свой час, досвед і рэсурсы ў нашу агульную справу, суправаджаць працэсы, быць ментарамі і інвестарамі". Будзем ўдзячныя за вашыя ідэі і прапановы па наступных, ужо рэалізуемых АВВА напрамках: ▪️VII беларускі бізнес форум АВВА ў Еўразвязе (Варшава, 20 верасня). ▪️АВВА форум у Крэмніевай даліне (сакавік 2025). ▪️Экспертная Рада АВВА. ▪️Развіццё сеткі Амбасадараў АВВА. ▪️Адукацыйныя магчымасці для беларускага бізнесу, у тым ліку ў ЗША. ▪️Крэдытны саюз для беларускага бізнесу ў ЗША. ▪️Палітычны прытулак для сяброў АВВА ў ЗША. ▪️Аўтаматызацыя, ШІ ў бізнес-працэсах. Яўген Буры будзе знаходзіцца ў Каліфорніі яшчэ некалькі тыдняў. Таксама ў сэрцы Крэмніевай даліны, у горадзе Санта-Клара, месціцца прадстаўніцтва АВВА (Santa Clara Square Offices, 2445 Augustine Dr Santa Clara, CA 95054). Запрашаем да кантакту: ▫️Яўген Буры, прэзідэнт ABBA [email protected] |+1 408 5934638. ▫️Мікалай Мурзянкоў, дарадца і прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі, [email protected]. ▫️Афіцыйныя кантакты Асацыяцыі: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]. Далучайцеся да АВВА! Мы працуем, каб ваш бізнес развіваўся і станавіўся яшчэ больш паспяховым.
4 6367Loading...
00:35
Video unavailableShow in Telegram
⚡️Не прапусціце маштабную сустрэчу беларусаў у Канадзе: 35 З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня-2 верасня. Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей ў замежжы, арганізаваная дыяспарай і для дыяспары. Традыцыя Сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 г. У гэтым годзе АВВА далучаецца да арганізацыі і ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Далучайцеся да ўдзелу! У праграме: ▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі" (ладзіцца дзякуючы галоўнаму спонсару Сустрэчы, беларускаму бізнесоўцу, уладальніку GVA Lighting, мецэнату, сябру АВВА, Уладзіміру Грыгорыку). ▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый". ▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў. ▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў. ▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў. ▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады. ▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш. 🔣 Праграма з'езду. 👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. ⭐️ Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл [email protected]. Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
نمایش همه...
video_2024-06-14_14-05-54.mp44.05 MB
🔥 7👍 2 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Запрашаем на бізнес-вячэру і нэтворкінг-івэнт у Таліне 11 ліпеня. У добрай сяброўскай атмасферы паразмаўляем пра бясплатную прафесійную адукацыю ў Еўразвязе і ЗША, фінансавую падтрымку ў Эстоніі і ЕЗ, развіццё бізнесу на рынку ЗША. Далучайцеся! У праграме: ▫️Бізнес-вячэра (АВВА не пакрывае кошт вячэры). ▫️Нефармальнае абмеркаванне з праўленнем АВВА тэмаў, звязаных з развіццём бізнесу ў ЕЗ і ЗША. ▫️Эксклюзіўная інфармацыя пра адукацыю і фінансаванне. ▫️Нэтворкінг з прадстаўнікамі беларускага бізнес-кам'юніці.  Для каго: для беларускіх прадпрымальнікаў з Эстоніі і іншых краінаў Еўразвязу, якія маюць уласны бізнес ці збіраюцца яго адчыняць. Госці сустрэчы: прадстаўнікі праўлення АВВА, у тым ліку Прэзідэнт Асацыяцыі Яўген Буры і Віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік АВВА ў ЗША, Алесь Аляхновіч. ⏰11 ліпеня, 18:00-21:00. Спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. 👉 Рэгіструйцеся зараз. Прыходзьце і запрашайце сваіх калегаў!
نمایش همه...
👍 3🔥 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔴 Запісвайцеся на бясплатныя онлайн-кансультацыі па падрыхтоўцы бізнес-планаў. Гэтая паслуга распрацаваная адмыслова для сяброў АВВА. Кансультацыі правядуць дасведчаныя эксперты міжнароднага ўзроўню. Што ўключае кансультацыя: ▫️Зваротнаю сувязь ад эксперта па кожнаму з элементаў бізнес-плана. ▫️Парады па паляпшэнні структуры бізнес-плана. ▫️Дапамогу ў паляпшэнні фінансавых паказчыкаў і разлікаў для банкаў ці іншых фінансавых структураў. ⚡️Звярніце ўвагу: кансультацыі НЕ прадугледжваюць падрыхтоўку, змену ці дапаўненне экспертам бізнес-плана, падрыхтоўку пісьмовых высноваў, прадстаўленне інтарэсаў у банках, удзел у перамовах па крэдытах. 👉 Запоўніце заяўку на кансультацыю і мы звяжамся з вамі для ўзгаднення дэталяў. Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
نمایش همه...
👍 6 5🔥 3👏 2
🔴 Як беларускім бізнесоўцам за мяжой пашыраць свае магчымасці і быць канкурэнтназдольнымі? Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі на сустрэчы сяброў АВВА ў Варшаве. У нэтворкінгу прынялі ўдзел сябры Асацыяцыі з Вроцлава і Варшавы, віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын і амбасадар АВВА ў штаце Мінесота Віктар Шаўчук. Мы абмеркавалі новыя праекты АВВА, над якімі ўжо ідзе праца: ▫️Адукацыйныя праекты для сяброў АВВА. ▫️Праект АВВА Invest Club для пашырэння магчымасцяў фінансавання для беларускіх бізнесоўцаў за мяжой. Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве, падзяліўся сваім досведам удзелу ў адукацыйных грантавых праграмах Most+ і INSEAD. Трапіць на навучанне ў прэстыжныя ўніверсітэты дапамагла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой. ⭐️Такія нэтворкінг-сустрэчы мы праводзім кожны месяц. Гэта выдатная магчымасць адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы, абмеркаваць важныя для вас бізнес-пытанні, выказаць свае запыты і патрэбы. Сачыце за абвесткамі ў нашых сацсетках і далучайцеся да сустрэчаў! ✔️Далучайцеся да АВВА! З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі. Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету! Фота: Alexey Pilipenko
نمایش همه...
14🔥 5👏 3
01:02
Video unavailableShow in Telegram
🔥 У Канаду на сустрэчу беларускай дыяспары: далучайцеся да супольнасці беларускіх бізнесоўцаў! 31 жніўня-1 верасня пройдзе 35-ты з'езд беларусаў Паўночнай Амерыкі. Упершыню на сустрэчы адбудзецца бізнес-панэль, якую арганізоўвае АВВА. Запрашаем бізнесоўцаў з Канады, ЗША, Еўропы далучыцца да гэтай маштабнай падзеі! Падрабязней пра сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі глядзіце на сайце Згуртавання Беларусаў Канады. ⭐️Сябрам і партнёрам АВВА мы аказваем візавую падтрымку. Калі вы зацікаўленыя ў паездцы, калі ласка, звяртайцеся на мэйл [email protected] да 15 чэрвеня. Далучайцеся да АВВА! Па пытаннях сяброўства ў Асацыяцыі звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram|[email protected]
نمایش همه...
video_2024-06-10_18-37-05.mp49.68 MB
🔥 7 3👏 2💯 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔴 Запісвайцеся на індывідуальныя кансультацыі па развіцці бізнесу ў Літве. ▪️Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з нечаканымі перашкодамі для развіцця? ▪️Шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў у Літве? ▪️Хочаце абмеркаваць з літоўскай бізнес-асацыяцыяй стратэгію развіцця бізнесу ў Літве? Прадстаўляем унікальную магчымасць абмеркаваць стратэгію і перашкоды для вашага бізнесу ў Літве разам з партнёрам АВВА — Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK). Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты LDK пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.   Алгарытм правядзення кансультацыі: 1️⃣ Атрыманне і разгляд заяўкі. 2️⃣ Зваротная сувязь ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе кансультацыі запланаваныя офлайн, фармат онлайн магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам. 3️⃣ Першая кансультацыя і вызначэнне плану наступных сустрэчаў, калі ёсць патрэба далейшай супрацы. Час і працяглаць кансультацыі залежыць ад складанасці пытання і аб'ёму неабходнай дапамогі. 4️⃣ Атрыманне зваротнай сувязі (водгуку) адносна кансультацыі. ✔️Увага! Кансультацыі маюць выключна рэкамендацыйны характар і НЕ ўключаюць: ▫️Падрыхтоўку пісьмовых заключэнняў кансультантам. ▫️Адвакатаванне кансультантам інтарэсаў кансультаванага бізнесу. ▫️Суправаджэнне або прадстаўленне інтарэсаў у дзяржаўных установах Літвы, судах, банках і фінансавых арганізацыях. ▫️Падрыхтоўку кансультантам стратэгіі або бізнес-плана. ▫️Змяненне або дапаўненне кансультантам праектаў стратэгіі або бізнес-плана. ▫️Удзел кансультанта ў перамовах з бізнес-партнёрамі з Літвы. ▫️Любыя дзеянні, што супярэчаць заканадаўству Літвы і Еўразвязу. 👉 Запоўніць заяўку на кансультацыю. ✔️Нагадваем, што таксама мы праводзім бясплатныя онлайн-кансультацыі па юрыдычных пытаннях, падаткаабкладанні пры адкрыцці і/ці развіцці бізнесу, кадравых і фінансавых пытаннях. Падрабязнасці і запіс па спасылцы. Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
نمایش همه...
🔥 7👍 5 4
Photo unavailableShow in Telegram
⭐️ Магчымасці для бізнесоўцаў і творчых беларусаў: конкурсы ад АВВА з грашовай прэміяй для пераможцаў. Гарачы дэдлайн: Да 10 чэрвеня прымаем заяўкі на конкурс беларускіх бізнесаў III Free Belarus Business Award. ▪️Агульны прызавы фонд конкурсу складае €15 000. ▪️Бізнесоўцы могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: "Бізнес-лэдзі", "Арт-бізнес", "Эка-бізнес". ▪️Удзел бясплатны, фармат — онлайн. ▪️Усе падрабязнасці ў канале @freebelarusbusinessaward. ✔️Конкурс на найлепшы мерч для АВВА. ▪️Запрашаем дызайнераў да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500. Рэгламент конкурсу. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. ✔️Конкурс на найлепшы гімн для АВВА. Запрашаем творцаў да стварэння ўнікальнага гімна, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты). Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры €500. Рэгламент конкурсу. Дасылайце вашыя прапановы да 1 жніўня. Падзяліцеся гэтай навіной! Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас на мэйл [email protected]
نمایش همه...
🔥 10👏 4 3
🔴 Круглы стол з уладамі Уроцлава: новыя магчымасці для сяброў АВВА і падтрымка Асацыяцыі на высокім узроўні. 6 чэрвеня мы правялі круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Уроцлава, а таксама Нацыянальнай і Ніжнесілезскай гандлёва-прамысловых палатаў. З вітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся прэзідэнт гораду. Вынікі канферэнцыі: ▪️Мы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку па праграмах фінансавання бізнесу, якой у хуткім часе падзелімся з сябрамі АВВА. Абмяркоўваліся шляхі прыярытэтнага прадстаўлення сябрам АВВА інфармацыі пра магчымасці для атрымання фінансавання, а таксама пра ўдзел у праграмах для замежнікаў. ▪️Улады Уроцлава запэўнілі ў максімальнай падтрымцы сяброў Асацыяцыі. Яны адзначылі, што абраныя арыентыры, смеласць і адданасць дэмакратычным каштоўнасцям заслугоўваюць павагі, а бізнес-этыка зараз карыстаецца вялікім попытам у грамадстве. ▪️Прызначаны амбасадар АВВА ва Уроцлаве — Раман Цімафееў, уладальнік кампаніі Lasera Plus. Звяртайцеся да яго з пытаннямі і прапановамі: [email protected]. ▪️У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 чалавек, мы атрымалі новыя заяўкі на ўступленне ў Асацыяцыю. 🙌 Дзякуем усім за актыўны ўдзел, давер і адданасць каштоўнасцям сумленнага бізнесу! Далучайцеся да нашых падзеяў, далучайцеся да АВВА!
نمایش همه...
👏 13 5🔥 3👍 1
00:28
Video unavailableShow in Telegram
⭐️Тры галоўныя парады для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Прадстаўляем новы фармат на ют'юб-канале Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой: размовы з паспяховымі беларускімі бізнесоўцамі. Лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады. Шчыра пра бізнес — гэта ў нас! Больш глядзіце на YouTube. ✔️Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа. На відэа: Раман Цімафееў — уладальнік кампаніі ва Уроцлаве ў галіне медычнага і касметалагічнага абсталявання Lasera Plus, сябра АВВА.
نمایش همه...
video_2024-06-06_13-42-17.mp425.85 MB
👍 8🔥 5 3💯 2

👍 10 5👏 3🔥 2