fa
Feedback
МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN

МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN

رفتن به کانال در Telegram

Мы – група перакладчыкаў, якіх яднае агульная мэта: стварэнне якасных беларускіх лакалізацый. VK: vk.com/by_reservation FB: fb.com/rezervation

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
222
مشترکین
-224 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+230 روز
آرشیو پست ها
На фоне фактычна поўнай адсутнасці беларускамоўных матэрыялаў па настольных ролевых гульнях не падзяліцца першым відэа нашага калегі, дзе ён расказвае самую базавую базу пра RPG, мы проста не можам. Відэа першае, але, вядома, не апошняе! Таму глядзіце, каментуйце і падпісвайцеся на Сябра з Кепкай!

На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавік
На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавікоў ды крыху дапоўніць і сістэматызаваць назбіраны матэрыял. У выніку атрымаўся вось такі невялічкі картачны слоўнічак. Безумоўна, пададзены ў ім матэрыял патрабуе далейшай дапрацоўкі і дапаўнення, таму чакаем вашых заўваг і прапаноў.

У анлайн-слоўніка Verbum.BY ёсць адна вельмі карысная функцыя. Каб шукаць паводле пачатковай часткі слова, трэба ў полі пошук
У анлайн-слоўніка Verbum.BY ёсць адна вельмі карысная функцыя. Каб шукаць паводле пачатковай часткі слова, трэба ў полі пошуку дадаць у канцы зорачку — так на запыт зорн* пошук выдасць вам і зорны, і зорнасць, і ўсе астатнія словы, што пачынаюцца з зорн-. Гэтая функцыя была рэалізавана даўно, але толькі ўчора мы раптам зразумелі, што нідзе 😮 на сайце пра яе не расказваецца. Тэрмінова выпраўляем гэты прыкры недахоп — цяпер пра такі функцыянал напісана на старонцы, якую вы бачыце, калі на ваш запыт не знайшлося ніводнага слова.

А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі пра
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5. Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0. @kambeg, вы прасілі беларусізаваць лісток персанажа для D&D2024 — мы зрабілі. @trtrtrky, дадалі крыху пра пачвар — быў пільны запыт на тое, як па-беларуску будуць звацца undead. Пра колюча-рэжучыя прадметы будзе ў наступным абнаўленні «Дапаможніка». Чытайце, абмяркоўвайце, выкарыстоўвайце, падтрымлівайце нашу працу, расказвайце пра яе тым, каму гэта можа быць цікава!

«У рамках калегіяльнай працы над «Дапаможнікам для перакладчыкаў фэнтэзі» з мэтай апрабацыі і праверкі прымяняльнасці бягучых тэрміналагічных напрацовак Агульнарэспубліканская камісія па ўнармаванні ролевай і фэнтэзійнай тэрміналогіі прадстаўляе...» Прасцей кажучы, каб на практыцы праверыць, што мы панапрыдумвалі ў «Дапаможніку», быў зроблены пераклад лістка персанажа (Character Sheet) для 5-й рэдакцыі (2014 г.) ролевай сістэмы Dungeons & Dragons. Вядома, у далейшым у яго могуць быць унесены змяненні, але спадзяёмся, што ў нас не атрымаўся «першы блін цмоку». Калі вы гуляеце ў D&D, паспрабуйце выкарыстаць гэты лісток ў гульні і абавязкова паведаміце, што з гэтага атрымалася і што вы думаеце — зваротная сувязь з вамі і вашы водгукі вельмі важныя для нас. Загадзя вялікі дзякуй.

Навіны, якія звычайна не пішуць у СМІ: адзін з нашых валанцёраў трапіў пад каварны ўдар беларускага зефіру. Пацярпелы ўжо ідзе на папраўку. Давайце ўсе разам пазычым яму добрага здароўя.

Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2. У ім
Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2. У ім: * слоўнікі праверкі арфаграфіі згенераваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 07.01.2026, куды дададзены геаграфічныя назвы, якія адсутнічаюць у базе * дададзена тыпаграфская раскладка клавіятуры Што такое тыпаграфская раскладка? Яна ўяўляе сабой стандартную беларускую раскладку, дапоўненую дадатковымі літарамі і сімваламі для больш простага і зручнага ўводу тэксту. Яна дазваляе без пераключэння на іншыя раскладкі і выкарыстання старонніх утыліт лёгка ўводзіць розныя дадатковыя літары кірыліцы (Ґ, Ї, И, Щ ...), знакі прыпынку («» “” — ...) і іншыя карысныя сімвалы, а таксама ставіць на́ціск — усё гэта робіцца з дапамогай утрымання клавішы AltGr (правы Alt) або спалучэння клавіш Alt + Ctrl. Спампаваць, як заўсёды, можна адсюль: 👉 https://spell.by-reservation.com 👈 Падтрымаць развіццё праекта можна праз 👉 https://www.patreon.com/c/by_reservation 👈

«Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы Што ж, настала пара падсумаваць зробленае. Чатыры месяцы таму, у снежні 2025-га, мы паклікалі ўсіх ахвочых далучыцца да нашай справы ‒ і людзі адгукнуліся на наш кліч! Але... * 11 чалавек папярэдне пагадзіліся, але калі азнаёміліся з працэсам арганізацыі працы і аб'ёмам задач, вырашылі не далучацца да нашай працы расчытвання БелЭн. * 10 чалавек пагадзіліся ўзяцца за працу і атрымалі ад нас пробную порцыю старонак, але за мінулыя чатыры месяцы так і не зрабілі нічога 🙁 * Яшчэ адзін чалавек зрабіў заданне, але якасць выканання аказалася крытычна нізкай. Навошта мы расказваем гэта? Каб арганізатары будучых валанцёрскіх ініцыятыў загадзя знялі ружовыя акуляры і мелі рэальныя суадносіны колькасці ахвочых і тых, хто будзе рабіць на практыцы. А цяпер добрыя весткі: сіламі астатніх 9 валанцёраў (у іх лік уваходзяць і людзі, прыцягнутыя намі яшчэ да нашага агульнага клічу) сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том! Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі (а гэта 2599 старонак) нашай ініцыятывай апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак. Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы, як і падтрымаць нас на Patreon або Boosty.

Калі хто не ведае, то ў кінапрасторы mooon ужо 2-і дзень ідзе паказ фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Дзве вежы», другой часткі кінатрылогіі Пітэра Джэксана, У БЕЛАРУСКІМ ДУБЛЯЖЫ! А таму, як казаў Гандальф, «бяжыце, дурні (па білеты)» – https://mooon.by/afisha/events/valadar-pyarscyonkau-dzve-vezhy-4220 . Другога шансу паглядзець фільм можа і не быць! А мы прадстаўляем невялікі аналіз вынікаў паказу першай часткі і спробамі разабрацца што, чаму і да чога. Мяркуем, вам будзе цікава азнаёміцца з нашымі думкамі і вывадамі (PDF-файл далучаны да гэтага допісу).

Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»! Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнаг
Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»! Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак. Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся. А каб наша праца працягвалася далей (чарнавікоў за гады́ назбіралася багата!) – падтрымайце нас на Patreon або Boosty.

Слоўнікі і энцыклапедыі для Verbum.BY: «лютая» справаздача Гэтым разам усё будзе максімальна коратка. * Працягваем працу над «Беларускай Энцыклапедыяй» – апублікавалі чарговыя некалькі соцень апрацаваных старонак. Больш падрабязная і разгорнутая справаздача аб праведзенай працы будзе ў сакавіку. * Перапрацавалі «Нямецка-беларускі слоўнік» Кур’янкі (2006) – максімальна наблізілі фарматаванне да арыгінальнага кніжнага, паправілі прапушчаныя раней намі памылкі распазнавання і арыгінальныя памылкі друку, дапоўнілі спіс абрэвіятур, замянілі варварызмы, мёртванароджаныя і ніколі неўжываныя словы рэальна існуючымі. Цяпер карыстацца слоўнікам будзе куды зручней і бяспечней. Падрабязнасці таксама апублікуем пазней. * Працуем над абнаўленнем спэлчэкера – у хуткім часе будзе рэліз. І пры канцы невялічкі анонс: неўзабаве прадставім адну даўно абяцаную намі рэч. Якую? Пакуль сакрэт!

Весткі ад нашых таварышаў з «гераічнага» фронту Нарэшце, пасля паўгода працы, стрымер-каточак ShagraeL_BY прадстаўляе раннюю
Весткі ад нашых таварышаў з «гераічнага» фронту Нарэшце, пасля паўгода працы, стрымер-каточак ShagraeL_BY прадстаўляе раннюю версію свайго беларускага перакладу Heroes of Might and Magic IV (HoMM4)! Бягучая версія (0.6.5) беларусізацыі змяшчае пераклад інтэрфейсу гульні, шасці кампаній асноўнай гульні, навучальнага сцэнара, рэдактара мап і wrapper-а (праграмы, якая дазваляе дастасоўваць гульню 2002 года да сучасных манітораў вялікай раздзяляльнасці), а таксама частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі чатырох кампаній). Паступова беларусізацыя будзе ўдасканальвацца і абнаўляцца: выяўленыя памылкі будуць папраўляцца, а яшчэ неперакладзенае — даперакладацца. Спампоўвайце актуальную версію беларусізацыі HoMM4, а таксама сачыце за навінамі і абнаўленнямі ў Telegram-канале ShagraeL_BY. Гуляйце ў беларускіх Герояў, як мы! Гуляйце ў беларускіх Герояў з намі! Гуляйце ў беларускіх Герояў лепей за нас!

Фінальная версія беларусізацыі Герояў 2 і пачатак працы на Героямі 8 Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — перакл
Фінальная версія беларусізацыі Герояў 2 і пачатак працы на Героямі 8 Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — перакладзена ўсё, акрамя рэдактара мап (проста не браліся за яго) і кампаній (адсутнічае тэхнічная магчымасць). Мала таго — яна запампавана на github і трапіць у наступную (1.1.13) афіцыйную зборку fheroes2, таму недзе пад Новы год беларусізацыя будзе даступная кожнаму ахвочаму прама «з каробкі». А пакуль яе можна спампаваць тут. Абнавілі беларусізацыі Герояў 3, ERA3 і HoTA. Узяліся за пераклад дэманстрацыйнай версіі Heroes of Might and Magic: Olden Era, каб на момант афіцыйнага выхаду гульні, які мусіць адбыцца ў 1-м квартале 2026, быць максімальна падрыхтаванымі і забяспечыць беларусізацыю поўнай версіі гульні як мага хутчэй. А ў якасці доказу, што мы не хлусім :-), вось вам скрыншоцік.

Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc.
Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка! Гульню можна спампаваць тут, рэліз у Steam таксама плануецца. Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!

Слоўнікі і энцыклапедыі для Verbum.BY: (не)планавая справаздача Нешта даўнютка мы не давалі справаздач — гэтак некаму можа і здацца, што мы зусім загультаявалі. А гэта не так, бо мы: * дарабілі да канца «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) Булыкі. * сваімі цэпкімі рукамі дацягнуліся да папярэдніка БелЭн — 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969—76), яна ж БелСЭ. Не, якімі б амбітнымі мы ні былі, за поўнае расчытванне БелСЭ брацца не плануем. Але адсканавалі, распазналі і расчыталі том паказальнікаў, які змяшчае прадметны, імянны і геаграфічны паказальнікі на тое, дзе што на якіх канкрэтна старонках канкрэтных тамоў знаходзіцца (пакуль апрацавалі толькі прадметны і геаграфічныя паказальнікі), і ў будучыні плануем проста пасканаваць тамы БелСЭ і выставіць у інтэрнэт у агульны доступ. * працягваем расчытваць астатнія тамы «Беларускай Энцыклапедыі» — апрацавалі яшчэ з паўтысячы старонак, добра што знайшліся валанцёры-памочнікі, за што ім велічэзны дзякуй. Калі хто хоча далучыцца да руціннай працы расчытвання БелЭн — запрашаем у каманду! А яшчэ нашу працу можна падтрымаць праз платформы Patreon або Boosty.

ЭТАПЫ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ІТ-ТЭРМІНАЛОГІІ (КАРОТКІ НАРЫС) (частка 3) 2017 — НАШЫЯ ДНІ: ЭПОХА GOOGLE Смартфоны становяцца неад’емнай часткай жыцця бадай кожнага чалавека. Пачынаючы з версіі 7.x (8.х?) у «ванільным» Android беларуская мова ёсць «з каробкі»: ядро сістэмы і ўсё асноўнае адпачатку збеларусізавана кампаніяй Google, староннім вытворцам застаецца толькі лакалізаваць свае фірменныя абалонкі і софт. Тэрміналогія Google грунтуецца на ўжо апрабаваным на Samsung матэрыяле і з’яўляецца яе лагічным працягам — яна развіваецца, папаўняецца і ўдасканальваецца кампаніяй Google дагэтуль. Зараз мы знаходзімся менавіта на гэтым этапе развіцця ІТ-тэрміналогіі. Уласна кажучы, на гэтым можна наш гістарычны агляд можна завяршаць, але мы лічым патрэбным зрабіць яшчэ пару ўдакладненняў. 1. АЛЬТЭРНАТЫЎНАЕ МОВАЗНАЎСТВА Усё апісанае вышэй адбываецца ў рэальным жыцці, дзе app паходзіць ад application, якое ў сваю чаргу паходзіць ад application program, якому ў беларускай мове адпавядае тэрмін «прыкладна́я (дастасоўная) праграма». Але ў жыцці, акрамя іншага, існуюць яшчэ альтэрнатыўная гісторыя (як «Новая Храналогія» Фаменкі), альтэрнатыўная медыцына (з лячэннем раку содай) і альтэрнатыўнае мовазнаўства. У асяроддзі прыхільнікаў альтэрнатыўнай нормы беларускае мовы, «тарашкевіцы» і «прасунутай наркамаўкі» ўсё ідзе сваім альтэрнатыўным шляхам. Так, у 2000-я там бытуе слова «прыкладанне». Пасля 2010-га, калі ў выніку палітычных падзей частка актывістаў з’язджае ва Украіну, пачынае весці рэй слова «дадатак» (паколькі ва ўкраінскай ў якасці адпаведніка англ. application ужываецца слова «додаток»). Пасля падзей 2020, ізноў пасля ад’езду вялікай колькасці людзей у Польшчу, пачынаецца папулярызацыя слова «аплікацыя» (бо ў польскай камп’ютарнай тэрміналогіі выкарыстоўваецца тэрмін aplikacja). Таксама мусім адзначыць, што ва ўяўленні альтэрнатыўшчыкаў з 2010 году — пасля стварэння і працы Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі — у беларускай ІТ-тэрміналогіі нічога новага і вартага не адбывалася. І нават вынікаў той калегіяльнай дамоўленасці, якую з боку альтэрнатыўных мовазнаўцаў прынялі Ю.Бушлякоў, Зм.Саўка і В.Вячорка, альтэрнатыўшчыкі з нейкіх прычын не прытрымліваюцца. Зрэшты, нядаўна зарэгістраваны ў Познані Інстытут беларускае мовы (не блытаць з мінскім Інстытутам мовазнаўства АН РБ!) з’яўляецца адказным за «тарашкевіцу» і, адпаведна, альтэрнатыўную норму беларускай мовы, таму з прапановамі, заўвагамі і пажаданнямі наконт «правільнай» беларускай ІТ-тэрміналогіі звяртацца неабходна ў гэту ўстанову. 2. «КАБІНЕТНЫЯ» СЛОЎНІКІ І ПРАЦЫ Таксама нельга абмінуць працы так званай «кабінетнай навукі» — усё тое, што робіцца або без уліку рэальнага становішча спраў, а таму малапрымяняльнае ў рэальным жыцці, або проста для атрымання навуковых ступеняў і, як цяпер кажуць, хайпу. Да такіх прац можна залічыць «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» Савіцкага (як 1-ю (2009), так і 2-у (2014) рэдакцыю), які ў 2010-х ўключыў сябе ў асноўным тое, што ўстарэла і выйшла з ужытку яшчэ ў канцы 90-х, «Русско-белорусский словарь: информатика, телекоммуникации и связь, физика» (2022) Арцямёнка, які арыентуецца выключна на рускамоўную тэрміналогію, артыкулы для школьнай адукацыі аб правільнасці тэрміну «дадатак» як адпаведніка англ. application, якія поўнасцю ігнаруюць існаванне афіцыйнай беларусізацыі Windows ад MS, і шэраг іншых. Дзякуй за ўвагу.

ЭТАПЫ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ІТ-ТЭРМІНАЛОГІІ (КАРОТКІ НАРЫС) (частка 2) 1999-2009: «ДЗІКАЯ» ТЭРМІНАЛОГІЯ Адыходзяць у нябыт «спектрумы», IBM-сумяшчальныя персанальныя камп’ютары паступова перастаюць быць фінансава недаступнымі для большасці насельніцтва Беларусі, і ўжо ў сярэдзіне 2000-х з прадметаў раскошы пераходзяць у разрад бытавой тэхнікі. Гэты этап ідзе пад сцягамі двух знакавых суполак. Першая — створаная ў 2002 рассылка Belarusian i18n list <i18n@mova.org>. Гэтая канферэнцыя амаль дзесяцігоддзе (хай і са зменным поспехам) трымала пальму пяршынства ў стварэнні беларускай ІТ-тэрміналогіі і беларусізацыі софту, найперш Linux’а (так, быў час, калі беларускія лінуксоіды былі лакаматывам беларускамоўнай computer science!) Другая — нават не суполка, а адзін чалавек: Алег Азароўскі, стваральнік беларуска-руска-беларускага перакладчыка «Белазар» і сайта-агрэгатару беларусізацый «Софт па-беларуску» (сайт існуе і дагэтуль, а не абнаўляецца). Праграмы перакладаюцца (найчасцей з рускіх перакладаў, што не можа не накласці пэўны адбітак на тагачасную тэрміналогію), тэрміны шукаюцца, падбіраюцца, выдумляюцца, адкідваюцца, назапашваюцца. Адным словам, праца ідзе. 2010: ГРУПА ПА ЎНАРМАВАННІ БЕЛ ІТ-ТЭРМІНАЛОГІІ У 2007 ствараецца сайт “Беларускі кампутарны слоўнік”, ён жа kamputerm.org, які ставіць сабой задачу сабраць усе магчымыя варыянты бел ІТ-тэрмінаў у адным месцы. У 2010 на базе гэтага інтэрнэт-рэсурсу ствараецца Група сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі, у якую ўвайшлі ахвочыя праграмісты, мовазнаўцы, перакладчыкі і проста зацікаўленыя карыстальнікі. Фактычна гэта апошні праект, у якім супрацоўнічаюць прадстаўнікі акадэмічнага («наркамаўкі») і альтэрнатыўнага («тарашкевіцы») мовазнаўства. Група збіраецца на працоўныя сустрэчы па 2014 уключна, у выніку чаго дасягаюцца адносныя кансэнсус (часам вымушаны) і згода ў асноўных камп’ютарных тэрмінах, актуальных для новага часу. 2012: ЭПОХА MICROSOFT Сярод перакладаў на іншыя мовы кампанія Microsoft бярэцца і за беларусізацыю Windows 8 і Windows Phone 8, а пазней і Office 2016. У спадчыну беларускім перакладчыкам дастаюцца ранейшыя ўнутраныя напрацоўкі кампаніі, у тым ліку гласарыі, якасць якіх магла быць і лепшай. Пазней усё-ткі ўдаецца дамовіцца з MS на «мяккую перазагрузку» і збольшага прывесці тэрміналогію да ладу. Аднак варта памятаць, што беларускую тэрміналогію MS можна (і трэба!) лічыць кампраміснай: былі папраўлены толькі яўныя і крытычныя хібы (напр. «прыкладанне»), а другасныя і малазначныя (напр. «разрознасць») давялося пакінуць без змен. Таксама падчас працы над беларусізацыяй Windows практыка паказвае, што шэраг рашэнняў Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі быў мёртванароджаным, паколькі прымяняць іх у рэальным жыцці, а не ў рамках невялікага абмежавана адабранага набору тэрмінаў, аказваецца немагчымым. 2015-16 : ЭПОХА SAMSUNG Смартфоны таннеюць і пакрысе выцясняюць камп’ютары. У 2014 карпарацыя Samsung для сваіх будучых смартфонаў на АС Tizen заказвае ў тым ліку і беларускую лакалізацыю. Паколькі перакладчыкам былі развязаны рукі і гласарый укладаўся з нуля, было вырашана «нарэшце зрабіць усё правільна», укараніўшы шэраг рашэнняў і прапаноў, якія раней не трапілі ў тэрміналогію MS. Некаторыя з іх аказаліся ўдалымі (так варыянт «абагуліць» для англ. share хутка выцесніў «падзяліцца», а «відарыс» для image замяніў «выява»), некаторыя — не (уведзенае «упадабанае» для favorites з пашырэннем папулярнасці сацсетак перайшло на like). Сама ж беларусізацыя стала даступная на смартфонах Samsung з Android 6.0 у 2016.

ЭТАПЫ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ІТ-ТЭРМІНАЛОГІІ (КАРОТКІ НАРЫС) (частка 1) Нарыс не прэтэндуе на ўсёабдымнасць і ставіць за мэту коратка растлумачыць чаму ў сучаснай беларускай ІТ-тэрміналогіі нешта менавіта так, а не неяк іначай. У рамках гэтага нарысу словы «беларускі», «беларускамоўны» і падобныя наўмысна прапускаюцца, калі таго дазваляе кантэкст. 1969-1984: «НУЛЯВЫ» ЭТАП Пра існаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім слова «компуторъ» ведае толькі Валянцін Вячорка :-), а таму адразу пераходзім да БССР 1960-х. Гэта час, калі праграмісты сустракаліся гэтак жа часта, як фізікі-ядзершчыкі (другія, дарэчы, сустракаліся часцей), камп’ютары займалі цэлыя залі, а кібернетыка і генетыка толькі нядаўна перасталі быць «продажными девками импералиализма». А таму ў стварэнні нацыянальнай тэрміналогіі ў нагэтулькі вузкай галіне банальна не было патрэбы. Між тым, годам з’яўлення беларускай ІТ-тэрміналогіі можна лічыць 1969-ы — калі свет пабачыў першы том «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі», у якім змясціліся артыкулы «Аналогавыя вылічальныя машыны (АВМ)» (менавіта праз О — аналОгавыя), «Арыфметычны блок» і «Алгол» (назва мовы праграмавання). Ну і само сабой «Алгарытм». У 3-м томе (1971 г.) ужо былі артыкулы «Вылічальная машына», «Вылічальная машына “Мінск”», «Вылічальная тэхніка» і «Вылічальны цэнтр». Для навін у СМІ і навукова-папулярных публікацый гэтага было больш чым дастаткова. 1985-1989 Пры канцы 1970-х у свеце з’яўляюцца персанальныя камп’ютары, у маі 1981 ў СССР распрацоўваецца «ЭВМ индивидуального пользования “Электроника НЦ-8010”», а пасля і іншыя бытавыя і вучэбныя камп’ютары, у тым ліку наша мінская «Няміга». Выкладанне інфарматыкі спярша ўводзіцца ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах (1983-84), а потым (1985-86) і ў сярэдняй школе. Ідзе «Перабудова», па СССР адбываецца абуджэнне нацыянальна-арыентаваных сіл, на 1986/87 плануецца выпуск школьнага падручніка па інфарматыцы на нацыянальных мовах усіх рэспублік, у тым ліку беларускай. Паваротным пунктам можа лічыць «Русско-белорусский словарь по микроэлектронике» (1990) Матсана, які хай і быў банальнай выбаркай адпаведных тэрмінаў з «Русско-белорусского словаря» Глебкі, Коласа і Крапівы, усё-ткі стаў першым спецыялізаваным слоўнікам у сферы беларускага ІТ. 1991-1999 Абвяшчаецца незалежнасць Беларусі, IBM-сумяшчальны камп’ютар з матрычным прынтарам каштуе як аднапакаёўка ў Маскве, клон ZX Spectrum’а — як аўтамабіль. Далей усё з кожным годам таннее, і настае пяцігодка павальнага панавання «спектрумаў». Асноўнай задачай і праблемай стаіць як прымусіць гэтыя цуды тэхнічнай думкі набіраць, адлюстроўваць на экране і друкаваць на прынтары хоць бы базавую кірыліцу, не тое што беларускія І і Ў. Выходзіць «Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы» (1992) Савіцкага, першы слоўнік па інфарматыцы, а затым і «Тлумачальны руска-англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы» (1994) Бузы, які сваёй грунтоўнасцю і якасцю поўнасцю задавальняе патрэбы свайго часу. У школах з’яўляюцца падручнікі па інфарматыцы на беларускай мове. Робяцца першыя беларусізацыі праграмнага забеспячэння. А ў 1995 адбываюцца дзве знакавыя рэчы — у Беларусі праводзіцца рэферэндум, у выніку якога моўная палітыка кардынальна змяняецца, а беларусізацыя краіны скасоўваецца, а выхад у свеце Windows 95 абвяшчае канец эпохі MS-DOS. Абедзве падзеі ў звязцы прычыняюцца да пэўнай «замарозкі» на колькі гадоў развіцця беларускай ІТ-тэрміналогіі, што стварае пэўнае адставанне ў гэтай галіне, якое давядзецца пазней наганяць і наганяць.

Беларуская Энцыклапедыя — ужо на Verbum.BY! Так, вераломна, без абвяшчэння вайн... без гучных анонсаў легендарная «Беларуская Энцыклапедыя» была апублікавана ў паўнатэкставым выглядзе, расчытаная і папраўленая. І хоць з 18-і тамоў пакуль апрацаваны толькі 5 (для астатніх 13-і тамоў у якасці часовага рашэння апублікаваны толькі загалоўкі артыкулаў), няма карцінак і табліц, але, спадзяемся, гэта стане толькі першым крокам у найважнейшай справе па распазнаванні і расчытванні беларускамоўных энцыклапедый. Вядома, нехта спытае: «Што ж такога важнага ў гэтай самай Беларускай Энцыклапедыі?» Адказваем: «Беларуская Энцыклапедыя» (БелЭн) — энцыклапедыя ўніверсальнага тыпу, якая змяшчае тэксты самай рознай тэматыкі. І нягледзячы на тое, што на цяперашні час пададзеная ў ёй інфармацыя дзе-нідзе ўстарэла і з'яўляецца няпоўнай, ва многіх галінах навукі, тэхнікі, грамадскага і культурная жыцця БелЭн дагэтуль застаецца адзінай крыніцай навуковых тэкстаў і, што галоўнае, тэрміналогіі. Таксама БелЭн змяшчае ў сябе шмат замежных уласных назоваў — як імёнаў і прозвішчаў славутых асоб, так і назваў геаграфічных аб'ектаў. Зрэшты, БелЭн можна выкарыстоўваць як слоўнік — як тлумачальны (артыкулы змяшчаюць лаканічныя фармуліроўкі, блізкія да сваёй форме да ТСБМ/ТСБЛМ), так і проста слоўнік беларускай мовы (у энцыклапедыі ёсць нямала слоў, не зафіксаваных якімі-небудзь слоўнікамі беларускай мовы і граматычнай база Інстытута мовазнаўства). Таму карыстайцеся на здароўе! А калі хто хоча падтрымаць нашу працу, то зрабіць гэта можна праз Patreon або Boosty 😉 P.S. А «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) мы дапоўнілі артыкуламі на чарговыя дзве літары — Н і О.

P.S. А вось вам і сама малітва супраць страху (не ўлезла ў папярэдні допіс): Няможна баяцца. Страх забівае розум. Страх — гэта малая смерць, што вядзе да поўнага зніштажэння. Смела сустрэну свой страх. Дазволю прайсці яму па мне і скрозь мяне. І калі ён міне, угледжуся ўнутраным зрокам на шлях яго. Там, дзе прайшоў страх, не застанецца нічога. Застануся толькі я.