fa
Feedback
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

رفتن به کانال در Telegram
6 799
مشترکین
-124 ساعت
-57 روز
-2930 روز
آرشیو پست ها
🌿 Новыя магчымасці Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве Пераезд у новую краіну — гэт
🌿 Новыя магчымасці Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве   Пераезд у новую краіну — гэта заўсёды выклік. Асабліва калі хочацца не проста жыць, а адчуваць сябе патрэбным, мець зносіны, развівацца і жыць актыўна. Мы адкрываем у Варшаве Клуб новых магчымасцяў 58+ — прастору для беларусаў і ўкраінцаў старэйшых за 58 гадоў, дзе можна сустрэць новых людзей, даведацца нешта карыснае і цікава праводзіць час разам. Гэта не проста сустрэчы. Гэта супольнасць, падтрымка і новыя магчымасці. У клубе вас чакаюць: 🗣 Тэматычныя сустрэчы размовы і дыскусіі на важныя тэмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, карысная інфармацыя пра жыццё ў Польшчы, лічбавая граматнасць і іншыя актуальныя пытанні. 🎨 Арт-тэрапія і розныя віды творчасці, якія дапамагаюць расслабіцца, адкрыць новыя захапленні і проста атрымаць задавальненне ад працэсу. 🇵🇱 Размоўны клуб польскай мовы 2 гадзіны жывой практыкі на тыдзень у невялікай групе, каб лягчэй і смялей размаўляць па-польску ў паўсядзённым жыцці. 🏛 Сумесныя выхады ў горад: паходы ў музеі і экскурсіі па Варшаве. 🔴Фармат клуба: Адкрываем 2 групы: 1️⃣ для кожнай з груп сустрэчы раз на тыдзень па 2 гадзіны (на выбар: аўторак або пятніца з 17:00 па 19:00) па адрасе: Oleandrów 6-2 2️⃣ для кожнай з груп раз на тыдзень размоўны клуб польскай мовы. (Дні вызначаюцца пасля запісу — у залежнасці ад узроўню ведання мовы) СТАРТ ГРУП: 17 сакавіка УДЗЕЛ У КЛУБЕ БЯСПЛАТНЫ. Адзінае патрабаванне - гэта рэгулярны ўдзел. Запіс у Клуб новых магчымасцяў: 📱Telegram: @CBS_kontakt 📞 +48 666 918 712 📱 праз наш інстаграм: cbs_help   Калі вам 58+ і хочацца новых ведаў, руху і жыцця ў супольнасці — гэты клуб для вас.

🚗 Хотите обменять беларусское водительское удостоверение на польское, но боитесь контакта с беларусскими властями? Выход ест
🚗 Хотите обменять беларусское водительское удостоверение на польское, но боитесь контакта с беларусскими властями? Выход есть! Обмен водительского удостоверения в Польше может пройти без участия органов Республики Беларусь, если вы: ▶️ получили в Польше статус беженца, политическое убежище или дополнительную защиту; ▶️ имеете польскую гуманитарную визу; ▶️ обладаете гуманитарным ВНЖ (разрешением на временное пребывание, выданным на основании гуманитарной визы). Что это означает на практике? Польские органы: ▶️ не проводят проверку данных в стране выдачи прав; ▶️ не направляют ваше удостоверение в Беларусь; ▶️не уведомляют беларусские власти о выдаче польских водительских прав. ⚖️ Такой порядок прямо предусмотрен польским законодательством (§ 14 ч. 12 постановления Министра инфраструктуры от 5 августа 2025 года). ROZPORZĄDZENIE MINISTRA INFRASTRUKTURY z dnia 5 sierpnia 2025 r. w sprawie wydawania dokumentów stwierdzających uprawnienia do kierowania pojazdami

Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя. В определённых случаях
Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя. В определённых случаях оно распространяется и на других людей — тех, кто: ▶️ сопровождает заявителя; ▶️ находится от него в зависимости — по возрасту, состоянию здоровья или по экономическим причинам. Кто именно может быть включён в такое ходатайство? ▶️супруг или супруга, если брак признаётся польским законодательством; ▶️ несовершеннолетние дети заявителя и/или его супруга, включая усыновлённых (при условии, что такие дети не состоят в браке). Важно: Если у заявителя родился ребёнок уже во время рассмотрения дела, то он также может быть включён в ходатайство о международной защите.

🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень «Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такі
🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень «Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такія пажаданні, але ад іх робіцца няёмка, а не прыемна? Вы маеце права не нацягваць на сябе ветлівую ўсмешку і наўпрост прамаўляць, што гэта не тое, што вам хацелася б пачуць. 🤔Што такое гэтае «простае жаночае шчасце»? І з якога моманту шчасце ўвогуле стала дзяліцца на жаночае і мужчынскае? А яшчэ — з якой нагоды жанчыны павінны радаваць мужчын? ✨Радаваць варта перадусім сябе. І, калі ёсць жаданне, дзяліцца сваёй радасцю з іншымі. ❓І хто сказаў, што дзень жанчын — толькі 8 сакавіка? Дзень жанчыны — гэта кожны дзень. Гэта кожны дзень, калі жанчыны могуць быць сабой, жыць сваё жыццё і не адпавядаць чужым чаканням. 📜 Камуністычны рэжым, у якім раслі нашы бацькі, моцна змяніў сэнс 8 сакавіка. Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і эмансіпацыю ператварыўся ў дзень кветак і кампліментаў. Савецкая традыцыя такога святкавання часткова засталася і ў сучаснай Беларусі. Але вада камень точыць. 🤍 Мы, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, віншуем нашых неверагодных жанчын. Жадаем вам быць такімі, якімі вы самі хочаце быць. Бо ніхто, акрамя вас, не ведае, як для вас лепш.

🗓️ 12 сакавіка 2026 / чацвер 🕰 17:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Варшава 🎟 уваход свабодны Ужо 12
🗓️ 12 сакавіка 2026 / чацвер 🕰 17:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Варшава 🎟 уваход свабодны Ужо 12 сакавіка (чацвер), запрашаем у Варшаву (Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa) на цёплую размову пра кнігу, якая многім адкрывае Беларусь нанова. Мы сустрэнемся, каб пагаварыць пра «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — без цэнзуры, так, як тэкст быў задуманы аўтарам. Гэта нагода не толькі паразмаўляць пра літаратуру, але і пра мову, памяць і пра тое, што робіць нас беларусамі. Удзельнікі сустрэчы: ♦️ Яраслаў Іванюк — выдавец, кіраўнік фонда Kamunikat.org раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. ♦️Уладзімір Арлоў — пісьменнік, узгадае Караткевіча, падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Пачуем між іншым пра сланы ў цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі.

Граждане Беларуси могут подавать заявления на получение польского проездного документа для иностранца на упрощённых условиях
Граждане Беларуси могут подавать заявления на получение польского проездного документа для иностранца на упрощённых условиях до 30 июня 2026 года. Фактически это уже пятое продление подряд — каждый раз на полгода. Изначально эти правила действовали с 1 июля по 31 декабря 2023 года. Почему их продолжают продлевать? Потому что всё больше граждан Беларуси в Польше вынуждены оформлять польский проездной документ — и государство это признаёт. Цифры говорят сами за себя: ➡️в 2025 году (по состоянию на 31 октября) беларусам выдали 4 573 таких документа; ➡️в 2021 году — всего 12. Польский проездной документ — документ, предназначенный для иностранца, у которого нет действительного (заграничного) паспорта. Например, когда иностранец утратил паспорт или срок его действия закончился и нет возможности получить новый документ.

Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна. 🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Ба
Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна. 🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу! Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у Беларусі з яго нават смяяліся, калі ён пачынаў гаварыць на беларускай мове 🫤 Думаеце гэта спыніла маладога чалавека? Якое там! Сюй, расчараваны мінчукамі, спачатку вярнуўся ў Кітай, але неўзабаве зразумеў, што раз, прачытаўшы Караткевіча ў арыгінале, больш не зможа трымаць у сабе скарб валодання мовай класіка. І студэнт знайшоў выйсце. Ён пераехаў у Кракаў, дзе амаль адразу знайшоў сабе беларускамоўную кампанію. У інтэрв’ю выданню «Мост» Сюй з усмешкай расказаў:
«У Беларусі ў мяне не было ніводнага (беларускамоўнага сябра ці знаёмага), а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі».
Мы, ЦБС, запрашаем Сюя і ўсіх аматараў беларускай мовы ў госці. Будзем глядзець разам футбол па-беларуску, піць гарбату, займацца ляпнінай і дзясяткамі іншых актыўнасцяў. З Днём роднай мовы, сябры!🤍 Беражыце сябе❤️ Беражыце мову 🤍

Если цель вашего пребывания в Польше, на основании которой вы получили ВНЖ, изменилась или прекратилась, помните: у вас есть
Если цель вашего пребывания в Польше, на основании которой вы получили ВНЖ, изменилась или прекратилась, помните: у вас есть 15 рабочих дней, чтобы сообщить об этом воеводе. ❗️Если этого не сделать, могут возникнуть проблемы в будущем — в частности, отказ в следующем разрешении на временное пребывание. Как это работает на практике? Воевода может отказать вам в новом ВНЖ, если вы не уведомили его о том, что цель вашего пребывания в Польше изменилась, и подаёте новое заявление на ВНЖ. Важно подчеркнуть, что это не автоматический отказ. Воевода рассматривает каждую ситуацию отдельно учитывает конкретные обстоятельства. Распространенные примеры, когда цель пребывания может измениться: ▶️ вы получили ВНЖ для учёбы, но бросили университет и решили работать; ▶️ разрешение выдали для воссоединения с семьёй, но отношения, на которых оно основывалось, прекратились. ✔️Вывод простой: если что-то изменилось — лучше вовремя сообщить. Это может сэкономить вам много нервов при следующей подаче.

🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30 💰 БЕЗКАШТОЎНА Кожную сераду мы малюем. Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойм
🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30 💰 БЕЗКАШТОЎНА Кожную сераду мы малюем. Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойму. Арт-тэрапію праводзіць мастачка, дацэнтка Акадэміі дызайну і мастацтва з Украіны — і гэта сапраўды крутая магчымасць паспрабаваць нешта новае ў вельмі простай і жывой атмасферы. @nadia_mir_art дзякуй табе велічэзны, што ты з намі ❤️ ‼️Гэта сустрэчы для ўсіх былых палітвязняў — незалежна ад таго, калі вы выйшлі на волю. Тут можна: 🎨 выпусціць напружанне на паперу 🖌 нешта лепш зразумець пра сябе ☕ папіць гарбаты ці кавы 🙂 проста пабыць сярод сваіх Без абавязку адкрывацца. Без “трэба гаварыць”. Без ацэнак. Сустрэча доўжыцца 1,5–2 гадзіны. 📩 Запіс праз Telegram: @CBS_Коntakt Прыходзьце. Будзе спакойна, цёпла і па-сапраўднаму.

Сёння не стала Рамана Цымберава, выдаўца і заснавальніка выдавецтва Czabor Publishing 💔 Гэта вялікая і балючая страта для бе
Сёння не стала Рамана Цымберава, выдаўца і заснавальніка выдавецтва Czabor Publishing 💔 Гэта вялікая і балючая страта для беларускай кнігі і ўсёй культурнай супольнасці. Цэнтр Беларускай Салідарнасці меў гонар супрацоўнічаць з Раманам і разам з ім выдаваць беларускія кнігі. Гэта было партнёрства, пабудаванае на ўзаемным даверы, адказнасці і агульным разуменні, навошта і для каго існуе беларуская кніга. А колькі ў нас было планаў на гэты год… Раман часамі з усмешкай казаў: калі са мной нешта здарыцца, вы павінны забраць усе кнігі і распарадзіцца імі на сваё меркаванне — але з адказнасцю. Яшчэ дадаваў: глядзіце салдацікаў маіх не разгубляйце 😭 Не разгубляем, Раман. Сёння ў прасторы ЦБС на Oleandrów 6-2, знаходзіцца кніжная крама Рамана Цымберава. Гэта не проста крама — гэта месца, дзе жыве ягоная справа. Жыве і будзе жыць, мы абяцаем. Мы не забудзем цябе, сябра🖤 Светлая памяць.

ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium 📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна пра
ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium 📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна праблемы адкрыцця асабістых банкаўскіх рахункаў для грамадзян і грамадзянкаў Беларусі ў Польшчы. Банк паведамляе, што на дадзены момант не мае магчымасці адкрываць рахункі асобам, якія валодаюць выключна часовым пасведчаннем асобы замежніка. Прычынай названыя абавязковыя патрабаванні фінансавай бяспекі, якія вынікаюць з польскага заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML/CFT), у прыватнасці артыкула 34 адпаведнага закона. 🫤 Разам з тым банк прызнае сацыяльную значнасць і актуальнасць гэтай праблемы. 🙄 У сваім адказе Millennium паведамляе, што працуе над унутранымі зменамі, якія ў будучыні могуць дазволіць адкрыццё асабістых рахункаў для гэтай катэгорыі кліентаў. Аднак канкрэтныя тэрміны ўкаранення такіх зменаў пакуль не вызначаныя. Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае маніторынг сітуацыі і настойліва дамагаецца сістэмнага рашэння, якое дазволіць беларусам і беларускам у Польшчы мець доступ да базавых фінансавых паслуг.

Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка па
Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка палітзняволеных 🤍 Ужо больш за месяц у ЦБС вы прыносіце вопратку, абутак, тэхніку і побытавыя рэчы для палітзняволеных. Мы радыя мець магчымасць перадаваць усё гэта далей. Дзякуй кожнай і кожнаму 🙏 Шмат хто пытаецца: куды можна заданаціць на набыццё неабходнага для палітзняволеных? І ў нас ёсць адказ 💛 ЦБС адкрыў асобны рахунак, сродкі з якога ідуць выключна на набыццё патрэбнага для палітзняволеных. Не на працу фонду, прасторы ці калектыву — толькі на іх непасрэдныя патрэбы. СПАСЫЛКА ДЛЯ ДАНАТАЎ Важна адзначыць розніцу паміж зборамі фонду беларускай салідарнасці @bysol і зборам ЦБС. Bysol па-ранейшаму праводзіць персанальныя і вялікія зборы пасля вызвалення. Гэтыя сродкі перадаюцца непасрэдна палітзняволеным, і яны самі вырашаюць, як і на што іх выкарыстоўваць 🫶🏻 Збор ЦБС ідзе выключна на набыццё канкрэтных рэчаў: артапедычнага абутку, коўдраў, рондаляў, дробнай бытавой тэхнікі і іншага неабходнага 🧥🛏️🥘🥔 З цягам часу палітзняволеныя змогуць працаваць, зарабляць і набываць усё патрэбнае самастойна. Але вельмі важна падтрымаць іх на старце адаптацыі 🤝 Таксама важна: вы можаце набыць патрэбнае самастойна. Мы рэгулярна пішам пра актуальныя патрэбы, і многія адгукаюцца на канкрэтныя запыты. Так, напрыклад, мы падарылі палітвязынцы на дзень народзінаў прафесійны міксер — яна пячэ торты 🎂 Мы таксама знайшлі і перадалі палітзняволеным добрую тэхніку, якая ўжо была ва ўжыванні, але можа яшчэ доўга служыць💻 Таму вы заўсёды можаце дапамагчы персанальна. Калі маеце жаданне — пішыце нам у Тэлеграме: @cbs_kontakt , у наш інстаграм ці на пошту: info@belaruscenter.eu, і мы падзелімся актуальнымі патрэбамі 💌 ❗️І напрыканцы важна сказаць: ЦБС аказвае дапамогу ўсім палітзняволеным, незалежна ад даты вызвалення. Наша падтрымка не абмяжоўваецца толькі тымі, хто выйшаў 13 снежня. Калі вам патрэбная дапамога, вопратка, абутак ці побытавыя рэчы — вы можаце прыйсці ў ЦБС. Кожная былая палітзняволеная і кожны былы палітзняволены могуць звярнуцца да нас 🤍

Студзень у лічбах і справах ⚖️ 📊 Публікуем статыстыку працы Аддзела прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці за студ
+7
Студзень у лічбах і справах ⚖️ 📊 Публікуем статыстыку працы Аддзела прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці за студзень 2026 года. У цяперашні час праца Аддзела сканцэнтраваная на аказанні прававой дапамогі былым палітычным зняволеным — незалежна ад таго, калі менавіта чалавек выйшаў з турмы. Кіраўніца Аддзела прававой дапамогі Вольга Добравольская каардынуе гэтую працу і асабіста суправаджае складаныя справы, каб кожны чалавек меў доступ да дакументаў, абароны і права на годнае жыццё 🫶 У каруселі — асноўныя справы і вынікі працы за месяц ◀️▶️

ЦБС працягвае падтрымліваць беларускія ініцыятывы. Пагоня зрабіла ўнікальную рэч: каманда @bkspahonia стала першай беларускай
ЦБС працягвае падтрымліваць беларускія ініцыятывы. Пагоня зрабіла ўнікальную рэч: каманда @bkspahonia стала першай беларускай камандай, якая атрымала дазвол на выступ у афіцыйным польскім чэмпіянаце ⚽️🇵🇱 Гэта натхняльны прыклад таго, што настойлівасць і ўпартасць перамагаюць бюракратычныя перашкоды, і што за свае мэты трэба змагацца да канца. Але Пагоня — гэта значна больш, чым футбол. Гэта каманда, якая не толькі выступае ў афіцыйных польскіх турнірах і развівае беларускую футбольную супольнасць, гэта каманда, якая застаецца важным голасам салідарнасці па-за межамі футбольнага поля. Сёння каманда звяртаецца да вас па падтрымку 🙌 Калі вы верыце ў беларускую справу і ў сілу салідарнасці — падтрымаеце каманду, накіраваўшы 1,5% свайго падаходнага падатку. Як гэта зрабіць? У сваёй падатковай дэкларацыі пазначце: KRS: 0000883672 Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności Мэта: BKS Pahonia Разам уздымаем беларускую справу! ⚽️✊🏻🫶🏻 Жыве Беларусь!

Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням. ЦБС шукае выйсце. Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема адн
+2
Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням. ЦБС шукае выйсце. Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема аднаго чалавека насамрэч з’яўляецца праблемай цэлай супольнасці. І менавіта з такімі кейсамі мы працуем у Цэнтры Беларускай Салідарнасці. Вось ужо больш за месяц былыя палітвязні з Беларусі, вызваленыя 13 снежня 2025 года, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. А без іх немагчыма нармальна функцыянаваць у сучасным свеце. Кіраўніца Дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская звярнулася з гэтай праблемай да Фінансавага амбудсмена Польшчы (Rzecznik Finansowy). 📩 Фінансавы амбудсмен ужо адрэагаваў на наш зварот і накіраваў афіцыйныя запыты ў тры буйныя банкі Польшчы: • PKO BP S.A. • Bank Millennium S.A. • Santander Bank Polska S.A. Амбудсмен просіць банкі, у прыватнасці: ➡️ растлумачыць, ці можа часовае пасведчанне асобы замежніка быць падставай для адкрыцця рахунку; ➡️ паведаміць, ці магчыма ўвесці спецыяльныя працэдуры, якія палегчаць доступ да банкаўскіх паслуг для грамадзян Беларусі (у тым ліку былых палітвязняў), што звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы. Акрамя таго, амбудсмен звярнуўся у Саюз банкаў Польшчы з прапановай змяніць агульныя практыкі адкрыцця рахункаў для беларусаў у такой сітуацыі. Фінансавы амбудсмен паабяцаў афіцыйна праінфармаваць ЦБС пра вынікі перамоваў як з асобнымі банкамі, так і з Саюзам банкаў Польшчы. 🔍 Адказ амбудсмена можна прачытаць у каруселі ◀️▶️ Мы працягваем працаваць не толькі з канрэтнымі выпадкамі, але і з прычынамі, якія робяць гэтыя праблемы сістэмнымі.

Дзякуючы экспертнай падтрымцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці, польскі сенатар Адам Боднар падрыхтаваў і агучыў афіцыйную заяв
Дзякуючы экспертнай падтрымцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці, польскі сенатар Адам Боднар падрыхтаваў і агучыў афіцыйную заяву пра выклікі, з якімі штодня сутыкаюцца грамадзяне Беларусі пры легалізацыі побыту ў Польшчы. Палітык выступіў падчас 51-га пасяджэння Сената РП XI кадэнцыі (28 студзеня 2026 года). У сваёй прамове сенатар: ▶️ нагадаў пра рэпрэсіі і пратэсты ў Беларусі, ▶️ апісаў рэальную сітуацыю беларусаў і беларусак, якія жывуць у Польшчы, ▶️ накіраваў канкрэтныя пытанні да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, ▶️ і — што асабліва важна — засяродзіўся на сістэмных зменах, звязаных з польскім праязным дакументам для замежнікаў. Гэтая тэма непасрэдна ўплывае на тысячы людзей. 🎥 Запіс выступу можна паглядзець па спасылцы. Мы шчыра дзякуем пану Адаму Боднару за адкрытасць, давер і супрацоўніцтва, а таксама ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай працы. Асобныя словы падзякі — дырэктарцы аддзелу прававой дапамогі ЦБС Вользе Дабравольскай за прафесійную падтрымку ў падрыхтоўцы заявы. Дарэчы, працу нашай каляжанкі асобна адзначылі з трыбуны Сената 😍 Мы робім усё магчымае, каб знайсці сістэмнае, справядлівае і чалавечнае вырашэнне праблемаў, з якімі сутыкаюцца нашыя суайчыннікі на шляху легалізацыі ў Польшчы. Дзякуй за давер 🫶

12 снежня 2025 года Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон аб унясенні зменаў у Закон аб іншаземцах і некаторыя інш
12 снежня 2025 года Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон аб унясенні зменаў у Закон аб іншаземцах і некаторыя іншыя законы. Новаўвядзенні прадугледжваюць лічбавізацыю працэдур, звязаных з легалізацыяй побыту, у прыватнасці: ➡️ заявы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе праз сістэму MOS 2.0 — падача дакументаў непасрэдна ў органах стане немагчымай; ➡️ для падачы заявы ў MOS 2.0 іншаземец павінен мець Profil Zaufany або кваліфікаваны электронны подпіс; ➡️ іншаземцам будуць выдаваць электроннае пацвярджэнне падачы заявы, якое заменіць ранейшую «чырвоную пячатку» ў пашпарце. ⚠️Таму каб пазбегнуць праблем у будучыні, рэкамендуем загадзя стварыць Profil Zaufany.

У некаторых выпадках да заявы на дазвол на побыт трэба далучыць падатковую дэкларацыю разам з пацвярджэннем яе падачы ў адпав
+6
У некаторых выпадках да заявы на дазвол на побыт трэба далучыць падатковую дэкларацыю разам з пацвярджэннем яе падачы ў адпаведную падатковую інспекцыю. Такім пацвярджэннем з’яўляецца UPO (Urzędowe Poświadczenie Odbioru), якое можна спампаваць у сістэме e-Urząd Skarbowy. ◀️▶️ У каруселі — кароткая інструкцыя, як знайсці і спампаваць гэты дакумент.

Перш за ўсё хочам сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй 🤍 За ўсё, што вы прыносіце да нас у ЦБС, за кожную дробязь, за ўвагу і кл
Перш за ўсё хочам сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй 🤍 За ўсё, што вы прыносіце да нас у ЦБС, за кожную дробязь, за ўвагу і клопат. Ваша дапамога сапраўды неацэнная, і тут без перабольшвання — проста няма слоў. Хочам зараз вас крыху папрасіць. У нас з панядзелка па нядзелю — пастаянная “тусоўка” 😎😊 Да нас прыходзяць былыя палітвязні: на кансультацыі, размовы, па гарбату, каву, проста пабыць сярод сваіх. А мы не супраць, бо абажаем іх і шчыра рады, што яны прыходзяць. Часам у нас не проста размовы, а сапраўдная трудатэрапія 😄 Хтосьці з нашых вольных дапамагае з парадкам, хтосьці — з дробнымі справамі, хтосьці проста сядзіць з кубкам гарбаты і маўчыць. І гэта ўсё — нармальнае, жывое жыццё. Мы адкрыты з раніцы да позняга вечара, і ўсе гэта ведаюць 💛 Таму ёсць рэчы, якія ў нас разлятаюцца з хуткасцю святла ⚡️ Напрыклад: • гарбата і кава ☕️ • аднаразовыя кубачкі 🥤 • печыва, шакалад і розныя смакалычкі 🍪🍫 Здаецца дробязі, але менавіта з гэтага пачынаецца клопат. Таму калі будзе ў каго магчымасць нам гэта дакупіць, мы будзем вельмі ўдзячныя 😇 Таксама шмат хто з былых палітвязняў ужо раз’ехаўся — у хостэлы, шелтары, здымныя кватэры. І калі раптам у каго-небудзь ёсць магчымасць дапамагчы з больш “бытавымі” рэчамі, то нам спатрэбяцца: 🪶электрачайнікі 🪶прасы 🪶мікрахвалёўкі, пыласосы (разумеем, што гэта ўжо не дробязі 💸) Калі гаворка пра пасцель — пасцельная бялізна, коўдры, падушкі — толькі новыя, калі ласка 🛏️ Мы ведаем: кожны дапамагае так, як можа. І любая падтрымка — маленькая ці большая — для нас вельмі важная. Калі вы гатовыя нешта набыць або проста хочаце дапамагчы — напішыце нам у Telegram: @CBS_kontakt. Мы ўсё падкажам і дамовімся, як зручней. 🤍 Мы тут для людзей — кожны дзень. 🤍 Мы вельмі рады, што яны давяраюць нам. 🤍 Дзякуй, што вы побач з намі.

Мы аказваем сістэмную і рэальную дапамогу былым палітвязням: ⚖️ праводзім юрыдычныя кансультацыі, 🧠 арганізуем індывідуальны
Мы аказваем сістэмную і рэальную дапамогу былым палітвязням: ⚖️ праводзім юрыдычныя кансультацыі, 🧠 арганізуем індывідуальныя і групавыя заняткі з псіхолагам, 🎓 арганізуем заняткі польскай мовы 📚праводзім заняткі для дзетак, у тым ліку і дзетак з асаблівасцямі. Гэтым разам, дзякуючы нашаму пяцігадоваму супрацоўніцтву з гатэлем Arche, мы змаглі зрабіць, здавалася б, немагчымае: ⏰ а 5-й раніцы засяліць нашых вызваленых у гатэль. Дырэктарка гатэля, якая даведалася літаральна ў той жа ранак, што мы сустракаем былых палітвязняў, за некалькі гадзін арганізавала для нас 83 нумары. Гэта прыклад сапраўднай салідарнасці — не на словах, а ў дзеяннях ❤️ 📚 Ужо праз тыдзень пачынаюцца стацыянарныя заняткі па польскай мовеу малых групах, з прафесарам польскай мовы, з разуменнем таго, што людзям патрэбная не проста мова, а інструмент для новага жыцця. ❗️І галоўнае, што мы хочам сказаць выразна і без двухсэнсоўнасцяў: Мы дапамагаем АБСАЛЮТНА ўсім былым палітвязням. Для нас не мае значэння: ⏳ калі чалавек быў вызвалены, 🚍 у які час ён прыехаў, 📅 колькі дзён ці тыдняў прайшло з моманту вызвалення. На сённяшні дзень наш безумоўны прыярытэт — усе былыя палітвязні. Калі вам патрэбныя: 📖 заняткі па польскай мове ⚖️ юрыдычная дапамога 🧠 псіхалагічная падтрымка 👶 дадатковыя заняткі або дапамога для вашых дзяцей 🤝 нейкія іншыя пытанні 🙏 калі ласка, звяртайцеся да нас. Мы тут. Мы працуем. Мы не пакідаем. Мы вельмі стараемся дапамагчы. 📩 Напішыце нам на e-mail: info@belaruscenter.eu / helena.n@belaruscenter.eu 📲 або звяжыцеся праз Telegram: @CBSschool ❤️ Цэнтр Беларускай Салідарнасці — гэта месца, дзе вас пачуюць і падтрымаюць.