fa
Feedback
dissidentby

dissidentby

رفتن به کانال در Telegram

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку. Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

نمایش بیشتر
1 332
مشترکین
+224 ساعت
+27 روز
+1230 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '26
+4
در 1 کانال‌ها
اوت '26
+25
در 12 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+19
در 9 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+33
در 14 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+16
در 7 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+13
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+77
در 11 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+16
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+17
در 8 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+56
در 23 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+17
در 4 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+17
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+83
در 32 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+27
در 18 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+12
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+12
در 11 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+16
در 10 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+20
در 18 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+18
در 13 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+29
در 9 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+26
در 7 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+37
در 34 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+25
در 15 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+26
در 4 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+38
در 20 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+51
در 22 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+20
در 14 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+13
در 17 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+27
در 42 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+43
در 25 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+19
در 5 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+25
در 11 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+63
در 14 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+25
در 24 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+29
در 17 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+42
در 16 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+34
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+26
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+46
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+30
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+35
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+19
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+33
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+78
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+47
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+60
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+44
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+45
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+53
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+167
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+54
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+36
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+135
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+48
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+77
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+59
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+103
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+109
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+84
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+71
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+128
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+186
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+131
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+100
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+1 315
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
03 سپتامبر+2
02 سپتامبر0
01 سپتامبر+2
پست‌های کانال
📕 З чаго пачаць пошук працы ў Польшчы: правы, досвед і новыя магчымасці Пасля вызвалення і вымушанага пераезду ўсё даводзіцц
+3
📕 З чаго пачаць пошук працы ў Польшчы: правы, досвед і новыя магчымасці Пасля вызвалення і вымушанага пераезду ўсё даводзіцца пачынаць нанова. Іншая краіна, іншая мова, іншыя законы. І адразу трэба шукаць працу ў сістэме, пра якую амаль нічога не ведаеш. Гэта нармальна, што напачатку ўсё можа здавацца цяжкім і незразумелым. Мы падрыхтавалі дзве практычныя сустрэчы разам з эксперткай Таццянай Міндак, каб гэтыя першыя крокі былі крыху лягчэйшыя. На першай разбяромся, як працуе польскае працоўнае права. На другой пагаворым, як будаваць кар'еру пасля 50. Расклад: 🟡 7 верасня: «Працоўнае права ў Польшчы» 🟡 14 верасня: «Сіла досведу: развіццё кар'еры пасля 50» Абедзве сустрэчы праходзяць анлайн, пачатак а 18:00 па варшаўскім часе. 🔜 Рэгістрацыя па спасылцы Чакаем усіх, для каго актуальнае пытанне пошуку працы ў Польшчы! Будзем рады бачыць вас — на адной сустрэчы або на абедзвюх 💛

2
🎁 Павіншуйце палітзняволеных з днём нараджэння! У наступным месяцы ажно 30 чалавек будуць святкаваць дзень народзінаў у зняв
🎁 Павіншуйце палітзняволеных з днём нараджэння! У наступным месяцы ажно 30 чалавек будуць святкаваць дзень народзінаў у зняволенні. Як можна іх павіншаваць? ⏺даслаць ліст або тэлеграму праз наш сайт ⏺правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце ⏺дапамагчы сабраць перадачу ⏺зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі!) 👀 Спіс людзей, якія святкуюць народзіны ў версні – на нашым сайце. * Калі сайт не працуе, інфармацыю можна атрымаць праз наш бот: @dissidentby_bot ❕ Калі ласка, правяряйце месцазнаходжанне чалавека перад адпраўкай лістоў – яно можа змяніцца. Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвай VPN | Чысці кэш | Не пакідай свае асабістыя даныя
211
3
🔻 УВАГА! НАШ TELEGRAM-БОТ ПРЫЗНАЛІ «ЭКСТРЭМІСЦКІМІ МАТЭРЫЯЛАМІ» ❓ Што гэта значыць? Наш праект ужо прызнаны «экстрэмісцкім ф
🔻 УВАГА! НАШ TELEGRAM-БОТ ПРЫЗНАЛІ «ЭКСТРЭМІСЦКІМІ МАТЭРЫЯЛАМІ» ❓ Што гэта значыць? Наш праект ужо прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» — гэта крымінальная адказнасць за ўдзел і падтрымку. Цяпер наш бот, праз які можна атрымаць інфармацыю з сайта, прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». За іх распаўсюджванне і захоўванне караюць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП. Гэта прадугледжвае штраф / арышт да 15 сутак за кожны асобны эпізод / канфіскацыю тэхнікі. Катэгорыя лягчэйшая, але не бяспечная. Пад «распаўсюджванне» падпадае нават рэпост, лайк, каментар ці спасылка на нас. Пад «захоўванне» — скрыншот у галерэі ці нашы матэрыялы ў кэшы мэсэнджара. ❗️Вывад просты: не пакідайце лічбавага следу і прыбярыце той, што ўжо ёсць. —— ❓ Што рабіць, калі вы ў Беларусі ці збіраецеся туды? 🙅 адпішыцеся ад нашых рэсурсаў (Instagram, Telegram, Х, Threads, Facebook, YouTube), ад данатаў (Patreon, PayPal, праз наш сайт) і выдаліце ўсе чэкі, калі яны ў вас засталіся 🙅 прыбярыце лайкі, каментары, рэпосты, скрыншоты, захаванае і архівы — усё, што звязвае вас з намі 🆗 чытайце нас праз VPN і ў ананімным рэжыме браўзера 🆗 калі пішаце нам у Telegram, уключыце таймер аўтавыдалення і выдаляйце перапіску са свайго боку (тое самае тычыцца ўсіх, хто вам дапамагае) 🆗 дапамажыце родным наладзіць бяспеку на іх тэлефонах 🚀 Калі вы не ў Беларусі — падтрымлівайце нас інфармацыйна і фінансава. Усе сродкі ідуць на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі. —— 🦫 Не ўпэўненыя, ці ўсё прыбралі? Напішыце КіберБабру. Гэта каманда па лічбавай бяспецы, якая бясплатна і ананімна кансультуе. У іх вы можаце даведацца, як пачысціць акаўнты, наладзіць дэвайсы, падрыхтавацца да пераходу мяжы. Канал @cyberbeaver, бот @cyberbeaverhelp, сайт cyberbeaver.help. 📌 Інструкцыі па бяспецы для ўсіх мэсэнджараў тут. 📌 Партызанскі Telegram ад Кіберпартызанаў тут. —— Мы працягваем працаваць і дапамагаць — вы заўсёды можаце на нас разлічваць. Толькі, калі ласка, беражыце сябе. Салідарнасць мацней за рэпрэсіі ❤️‍🔥
226
4
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 13 чалавек 🔽 1. Валерый Мельнікаў 2. Андрэй Слесарэнка 3. Максім Хвязько 4. Д
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 13 чалавек 🔽 1. Валерый Мельнікаў 2. Андрэй Слесарэнка 3. Максім Хвязько 4. Дзяніс Голубеў 5. Глеб Ганчароў 6. Юрый Філаменка 7. Віктар Гурын 8. Генадзь Татарынскі 9. Ларыса Новікава 10. Паліна Фралова 11. Яўген Міласэрдаў (прызнаны постфактум) 12. Вадзім Пашкоўскі (прызнаны постфактум) 13. Вадзім Жарабілаў (прызнаны постфактум) ❗️Усяго ж за тыдзень на сайце з'явіліся 22 новыя імёны. Пра многіх людзей з гэтага спісу мы амаль нічога не ведаем. Шмат у каго на сайце няма ні фота, ні гісторыі, толькі імя. На жаль, менавіта да іх звяртаюцца радзей за ўсё (цяжка напісаць чалавеку, нават твару якога вы не бачылі). Калі вы ведаеце кагосьці са спісу — падзяліцеся любымі дэталямі: як чалавек выглядае, чым жыў да зняволення, што з ім здарылася. Нават невялікая дэталь ператварае радок у спісе ў жывога чалавека, якому хочацца напісаць. Зрабіць гэта можна ананімна на старонцы кожнага палітвязня (вось як). Дзякуй за вашу падтрымку 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
228
5
🔴30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў У 2010 годзе гэты дзень абвясціла Генеральная Асамблея ААН. Дату з
🔴30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў У 2010 годзе гэты дзень абвясціла Генеральная Асамблея ААН. Дату звязалі з Міжнароднай канвенцыяй для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, якая абавязвае дзяржавы расследаваць і караць такія злачынствы. Гвалтоўнае знікненне — гэта калі чалавека затрымліваюць ці выкрадаюць прадстаўнікі дзяржавы, а потым адмаўляюць гэта, хаваюць лёс і месцазнаходжанне. Такім чынам чалавека свядома пакідаюць па-за абаронай закона, а сям'я гадамі жыве ў невядомасці. У 1999–2000 гадах без следу зніклі апазіцыйныя палітыкі Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. Справы дагэтуль не раскрытыя, а вінаватыя не пакараныя. Сёння многія палітзняволеныя месяцамі застаюцца фактычна ў поўнай ізаляцыі — без лістоў, сувязі і звестак пра іх стан. Памятаць пра ахвяр гвалтоўных знікненняў — значыць не адварочвацца ад тых, чый лёс спрабуюць схаваць сёння.
372
6
🚨 Заведзена завочная крымінальная справа супраць заснавальнікаў і праваабаронцаў Dissidentby. 28 жніўня 2026 года ў Беларусі+1
🚨 Заведзена завочная крымінальная справа супраць заснавальнікаў і праваабаронцаў Dissidentby. 28 жніўня 2026 года ў Беларусі распачата спецыяльнае (завочнае) крымінальнае вытворчасць супраць заснавальнікаў нашай арганізацыі Марыны Касінеравай і Вячаслава Касінерава. Улады прад'явілі нам наступныя абвінавачванні па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь: ▪️ ч.1 ст.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (Марыне таксама прад'яўлена ч.2 ст.361-1 за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні) ▪️ ч.4 ст.16 і ч.3 ст.130 — распальванне сацыяльнай варожасці ў ролі арганізатараў ▪️ ч.4 ст.16 і ст.369-1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у ролі арганізатараў ▪️ ч.4 ст.16 і ч.1 ст.368 — абраза Прэзідэнта ў ролі арганізатараў ▪️ ч.2 ст.361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці У краіне, дзе адсутнічаюць правы, любая праваабарончая дзейнасць будзе з'яўляцца злачынствам. Але мы працягваем працаваць. Ніводзін з нашых праектаў не спыняецца. Мы будзем і надалей падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і, дакументаваць рэпрэсіі і адстойваць правы беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму. 💜 Калі для вас гэта бяспечна, вы заўседы можаце падтрымаць нашу працу праз данат - dissidentby.com/support
335
7
🔥 ЁГА Ў БЕЛАСТОКУ ЎЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ 30 жніўня сустракаемся ў цэнтры горада на невялічкую ёга-практыку. Без спешкі і чака
🔥 ЁГА Ў БЕЛАСТОКУ ЎЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ 30 жніўня сустракаемся ў цэнтры горада на невялічкую ёга-практыку. Без спешкі і чаканняў ад сябе, толькі спакойны рух, дыханне і добрая кампанія 😎 Прыходзьце самі, клічце блізкіх — правядзём гэты час з карысцю для цела і душы! 📍 Беластока · 30 жніўня · усе падрабязнасці пасля рэгістрацыі З сабой патрэбна толькі спартовая форма, усё астатняе за намі ✨ 🆗 Рэгістрацыя
300
8
ПРАЦЯГВАЕМ ВЕБІНАРЫ ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Палітычны пераслед і вымушаная эміграцыя — гэта не толькі страта волі ці дом
ПРАЦЯГВАЕМ ВЕБІНАРЫ ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Палітычны пераслед і вымушаная эміграцыя — гэта не толькі страта волі ці дома. Часта гэта яшчэ і страта звыклага жыцця, прафесіі, сацыяльных роляў, адчування прыналежнасці і ўяўленняў пра сябе. «Хто я цяпер?» і «Як жыць далей?» — гэтыя пытанні могуць гучаць яшчэ доўга пасля таго, як знешне жыццё, здаецца, наладзілася. Таму гэтым разам мы прапануем пагаварыць пра пошук новых сэнсаў. Абмяркуем ⤵️ 🔵што такое крызіс сэнсаў 🔵як паступова, крок за крокам, нанова выбудоўваць сваю ідэнтычнасць 🔵дзе шукаць апоры, каб будаваць новае жыццё 🗣️ Эфір правядзе Дар'я Давыдзька — сямейная псіхалагіня, якая працуе ў Volnyja з заснавання. 🫷 Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі. Дата: 9 верасня Час: 18:00 па Варшаве Фармат: анлайн Нават калі здаецца, што зямля сышла з-пад ног, магчыма знайсці новую апору. Прыходзьце шукаць яе разам з намі і запрашайце блізкіх 🫂
374
9
❓ ЯК НАПІСАЦЬ ТЫМ, КАМУ ЛІСТЫ ПАТРЭБНЫЯ БОЛЬШ ЗА ЎСЁ Кожны палітзняволены заслугоўвае падтрымкі — але камусьці пішуць часта,+2
❓ ЯК НАПІСАЦЬ ТЫМ, КАМУ ЛІСТЫ ПАТРЭБНЫЯ БОЛЬШ ЗА ЎСЁ Кожны палітзняволены заслугоўвае падтрымкі — але камусьці пішуць часта, а хтосьці месяцамі не атрымлівае ні радка. На нашым сайце можна знайсці менавіта тых, каму лістоў не хапае. Як гэта зрабіць — распавядаем у картках 🔽 Давайце не пакінем нікога без лістоў. Падзяліцеся з сябрамі, давайце пісаць тым, каму зараз не піша ніхто 💜 📌 Спіс палітзняволеных
314
10
ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖 Серыя анлайн-сустрэч для валанцёраў і былых палітзняволенных ШІ ўвайшоў у штодзённае жыццё і працу так ш+5
ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖 Серыя анлайн-сустрэч для валанцёраў і былых палітзняволенных ШІ ўвайшоў у штодзённае жыццё і працу так шчыльна, што разбірацца ў ім — ужо не раскоша, а звычайная неабходнасць. Прыкладна як умець карыстацца пошукам у інтэрнэце. За чатыры сустрэчы мы разбяром, што ШІ ўмее сёння, пакажам практычныя прыёмы на кожны дзень, навучымся адрозніваць праўду ад упэўнена пададзенай выдумкі і зазірнем у тое, куды ўсё рухаецца далей. Пасля курса вы зможаце ўпэўнена карыстацца ШІ ў побыце і працы, заўважаць фэйкі і падробкі, не губляцца сярод новых інструментаў і разумець, як усё гэта змяняе прафесіі. Без страху і лішняй магіі вакол тэмы. Расклад: 🔵 10 верасня: ШІ: змест папярэдніх серый 🔵 17 верасня: Лайфхакі на кожны дзень 🔵 24 верасня: Упэўнена — не значыць праўда 🔵 1 кастрычніка: Што далей: жыццё і праца побач з ШІ Усе сустрэчы праходзяць па чацвяргах у 18:00 па Варшаве, анлайн. 📌 Вядзе сустрэчы Максім — 18 гадоў у ІТ, кіраваў ІТ-працэсамі і ўкараненнем зменаў у буйных праектах у фінансавым сектары і энергетыцы, займаўся аўдытам працэсаў і ўнутраным кантролем, а апошнія гады працуе з ШІ-агентамі і аўтаматызацыяй рабочых працэсаў. Каб далучыцца, дастаткова запоўніць кароткую форму рэгістрацыі — спасылку на сустрэчу і ўсе падрабязнасці дашлем вам асобна. 🔜 Рэгістрацыя Прыходзьце на ўсе чатыры сустрэчы або толькі на тую, якая зачапіла 🔥
487
11
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ Вітаю, у мяне сябар нядаўна вызваліўся. Які ёсць механізм атрымання фінансавай дапамогі, куды ск
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ Вітаю, у мяне сябар нядаўна вызваліўся. Які ёсць механізм атрымання фінансавай дапамогі, куды скласці заяву? Дзякуй! Пасля вызвалення, асабліва калі чалавек апынуўся за мяжой, сапраўды узнікае шмат пытанняў. Мы сабралі галоўнае ў гайдзе «Новыя крокі». ШТО ЎНУТРЫ: 🧠 Псіхалагічная дапамога Падтрымка пры ПТСР і цяжкіх перажываннях. 🩺 Медыцына Рэабілітацыя і медычнае абслугоўванне, як аформіць страхоўку ў Польшчы, Літве ці Грузіі. 📋 Легалізацыя Міжнародная абарона, ВНЖ, абскарджанне адмоў. 🗣 Мова Бясплатныя моўныя курсы і платформы для самастойнага навучання. 💼 Праца і перападрыхтоўка Складанне рэзюмэ, сайты вакансій, стажыроўкі, валанцёрства і курсы новай прафесіі. 🤝 Кам'юніці Беларускія чаты і суполкі ў новай краіне. У кожным падзеле вы знойдзеце канкрэтныя кантакты і спасылкі па краінах (Польшча, Літва, Грузія). ✏️ А яшчэ можна пакінуць заяўку на дапамогу з працаўладкаваннем і перападрыхтоўкай на нашым сайце.
279
12
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 1 чалавека 🔽 1. Арыстарх Крукоўскі ❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 5
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 1 чалавека 🔽 1. Арыстарх Крукоўскі ❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 5 новых чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. Кожнаму з іх патрэбная не толькі ўвага, але і вельмі канкрэтныя рэчы. Дапамажыце нам сабраць чарговую перадачу ў калонію! Нават пара еўра мае значэнне: за гэтыя грошы можна купіць гарбату, шкарпэткі, мыла, сурвэткі ці ролтан. На волі гэта дробязь з кішэні, а за кратамі — рэчы, якіх чакаюць месяцамі. 📦 Дапамагчы сабраць перадачу Дзякуй за вашу падтрымку 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
322
13
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі [X] чалавек 🔽 1. - 2. - ❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт [Y] новых чал
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі [X] чалавек 🔽 1. - 2. - ❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт [Y] новых чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. Кожнаму з іх патрэбная не толькі ўвага, але і вельмі канкрэтныя рэчы. Дапамажыце нам сабраць чарговую перадачу ў калонію! Нават пара еўра мае значэнне: за гэтыя грошы можна купіць гарбату, шкарпэткі, мыла, сурвэткі ці ролтан. На волі гэта дробязь з кішэні, а за кратамі — рэчы, якіх чакаюць месяцамі. 📦 Дапамагчы сабраць перадачу Дзякуй за вашу падтрымку 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
12
14
🔴23 жніўня — Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму Гэты дзень абвясціў Еўрапарламент у 2008 годзе, а ў 2009-м яго падтрыма
🔴23 жніўня — Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму Гэты дзень абвясціў Еўрапарламент у 2008 годзе, а ў 2009-м яго падтрымала Парламенцкая асамблея АБСЕ. Дату прымеркавалі да пакта Молатава-Рыбентропа 1939 года, якім два таталітарныя рэжымы падзялілі Еўропу. У шэрагу краін гэты дзень ведаюць таксама як Дзень чорнай стужкі — Black Ribbon Day — знак жалобы па ахвярах абодвух рэжымаў. Для Беларусі сталінскі тэрор — не абстракцыя. Тысячы беларуса:к прайшлі праз расстрэлы, лагеры, высылку за веру, паходжанне, мову ці «не тыя» погляды. Толькі ў Курапатах у 1937-1941 гадах паводле розных ацэнак НКУС расстраляў ад 30 да 250 тысяч чалавек. Прайшло больш за 80 гадоў, а палітычныя рэпрэсіі так і не скончыліся. Памятаць пра ахвяр сталінізму — значыць не адварочвацца ад тых, каго рэпрэсуюць сёння.
430
15
📣 А ёга для вольных у Варшаве ўжо заўтра, 22 жніўня! Ёга — гэта мяккі спосаб скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе. Запрашаем разам з іншымі вольнымі далучыцца да нас у прыгожым месцы ў цэнтре Варшавы, каб размяць цела і пабавіць час разам. Досвед не патрэбны, з сабой толькі спартовая форма. Рэгістрацыя яшчэ адкрыта ❤️‍🔥 🔜 Сустракаемся ў 11:00. Запоўніце кароткую форму, і мы дашлем усе падрабязнасці.
435
16
📡 Справа «Гаюна». Каля 200 чалавек пад пераследам, больш за 170 ужо асуджаныя. Паводле пацверджаных дадзеных, у справе «Гаюн
📡 Справа «Гаюна». Каля 200 чалавек пад пераследам, больш за 170 ужо асуджаныя. Паводле пацверджаных дадзеных, у справе «Гаюна» ужо каля 200 фігурантаў, з якіх 180 імёнаў вядомыя публічна. 176 чалавек ужо атрымалі прысуды. Усіх судзяць па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». НОВЫЯ тэндэнцыі і практыка па справах “Гаюна”: 📎 Калі ўстанаўліваюць асобу чалавека, які накіроўваў паведамленні ў бот „Беларускага Гаюна", яму або ёй прапануюць або зрабіць ахвяраванне ў памеры некалькіх тысячаў еўра на карысць Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання або панесці крымінальную адказнасць. Большасць людзей пагаджаюцца заплаціць. Пры гэтым ім не выдаюць на рукі дакументаў аб закрыцці крымінальнай справы. Агульныя тэндэнцыі і практыка па справах “Гаюна”: ⭐️9 сакавіка 2023 года уступіў у сілу закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які дапоўніў арт. 361-4 фразай «са штрафам або без штрафу». Адсюль два тыпы прысудаў: - для эпізодаў да 9.03.2023 суды прымяняюць рэдакцыю арт. 361-4 ад 2021 года, дзе не было магчымасці прызначыць штраф. - для эпізодаў пасля гэтай даты аўтаматычна дадаецца штраф, згодна з новай рэдакцыяй ⭐️Памер пакарання залежыць ад колькасці эпізодаў і нават ад таго, што менавіта было на фота або відэа ⭐️Дзяржава практыкуе своеасаблівы “рэкет” грошай. Падчас следства людзям прапануюць рабіць «дабрачынныя ўзносы» у розныя арганізацыі нібыта як змякчальную акалічнасць. Такая практыка ўжо існуе для тых, хто пераследуецца за "данаты". Тым не меньш, па нашых статыстычных дадзеных, на прысуд такія ўзносы не маюць уплыву. 💬 Калі вам вядома пра пераслед і судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт або звярнуцца па кантакту ў апісанні канала. 📎 Справа “Гаюна” гэта масавы крымінальны пераслед людзей, якія дасылалі ў бот "Беларускі Гаюн" фота і інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
620
17
✨ ЁГА Ў БЕЛАСТОКУ ✨ Эміграцыя пасля зняволення — гэта калі жыць даводзіцца вучыцца нанова, і псіхічна, і фізічна. Ёга дапамаг
✨ ЁГА Ў БЕЛАСТОКУ ✨ Эміграцыя пасля зняволення — гэта калі жыць даводзіцца вучыцца нанова, і псіхічна, і фізічна. Ёга дапамагае распачаць аднаўленне менавіта з цела: праз спакойны рух і дыханне адпусціць напружанне і вярнуць адчуванне апоры пад нагамі. 🔥 Таму 30 жніўня збіраемся на заняткі ёгай у Беластоку. Досвед не патрэбны! Прыходзьце, нават калі ніколі не стаялі на карымаце 💜 Дата: 30 жніўня Працягласць: 1 гадзіна Месца: Беласток З сабой бярыце толькі спартовую форму. Усё астатняе мы забяспечым! Для рэгістрацыі запоўніце кароткую форму ⤵️ Зарэгістравацца Пасля гэтага мы звяжамся з вамі і дашлем падрабязнасці (у тым ліку месца і час). Будзем рады кожнай і кожнаму ❤️‍🔥
328
18
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ Які парадак атрымання лістоў у зняволеных і як адпраўніку абараніць сябе? 1️⃣Які парадак атрыман
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ Які парадак атрымання лістоў у зняволеных і як адпраўніку абараніць сябе? 1️⃣Які парадак атрымання лістоў? Любы ліст, які трапляе ў папраўчую ўстанову ці СІЗА, спачатку правярае цэнзар:ка. Калі ліст адпраўлены звычайным спосабам (у тым ліку канвертам першага класа), пасля праверкі яго прыносяць чалавеку ў камеру. Калі ліст заказны — чалавека звычайна выклікаюць у кабінет, каб уручыць яго. На жаль, гарантый няма. Ліст могуць знішчыць яшчэ на этапе праверкі, ці нават на вачах у чалавека. Гэта робіцца дзеля рэпрэсій і дадатковага ціску. 2️⃣Пра што нельга пісаць? Памятайце, што лісты не прыватныя. Іх чытаюць цэнзар:кі, а часам і аператыўныя супрацоўні:цы. Таму ў лісце не варта: • абмяркоўваць падрабязнасці крымінальнай справы • крытыкаваць прадстаўні:ц улады • востра рэагаваць на палітычныя падзеі • ужываць нецэнзурную лаянку 3️⃣Як абараніць сябе пры адпраўцы? Пры адпраўцы можна пазначыць не свае дадзеныя: адрас блізкіх / знаёмых / неіснуючы адрас / выдуманыя імя і прозвішча. Але памятайце: адказ прыйдзе менавіта на той адрас, які вы напішаце. Не паведамляйце падрабязнасцяў свайго жыцця, калі не хочаце, каб іх хтосьці выкарыстаў. Калі ў вас ёсць кантакт з блізкімі зняволенага (ці магчымасць яго знайсці) — лісты можна перадаваць праз іх. ❓ А калі ліст не дойдзе? У нашым Банку лістоў можна напісаць ліст або загрузіць фота ўжо адпраўленага, каб ён дачакаўся свайго адрасата. Пасля вызвалення чалавек прачытае ўсё, што яму пісалі. 📩 Напісаць і захаваць ліст
309
19
❤️‍🔥 Марфа Рабкова забрала свае лісты з Банка лістоў і падзялілася пачуццямі пасля таго, як нарэшце змагла іх прачытаць. А ш+5
❤️‍🔥 Марфа Рабкова забрала свае лісты з Банка лістоў і падзялілася пачуццямі пасля таго, як нарэшце змагла іх прачытаць. А што ўвогуле такое Банк лістоў і як ён працуе? Распавядаем у картках! 📩 Напісаць бясплатна 🔜Захаваць свае лісты ў Банк
395
20
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 2 чалавек 🔽 1. Аляксандр Чуковіч 2. Уладзімір Карчэўны ❗️ Усяго ж за тыдзень
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 2 чалавек 🔽 1. Аляксандр Чуковіч 2. Уладзімір Карчэўны ❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 7 новых чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. Кожнаму з іх вы можаце напісаць ліст проста зараз, праз наш сайт. Ліст не мусіць быць доўгім ці «правільным». Дастаткова расказаць пра надвор'е за акном, падзяліцца навінамі ці напісаць свой любімы верш. Нават калі ліст не пройдзе праз цэнзуру, ён не знікне: мы захаваем яго ў Банку лістоў, дзе ён дачакаецца свайго чалавека да вызвалення. 📩 Напісаць і даслаць ліст Дзякуй за вашу падтрымку 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
379