fa
Feedback
Лінейная (аг | рэг) рэсія

Лінейная (аг | рэг) рэсія

رفتن به کانال در Telegram

Пра даныя і як іх прыстасаваць да штодзённасці Мяне можна знайсці У твітары: https://twitter.com/aliaksandr_k Англ: https://twitter.com/unfriendlydata Ці ў тг: @shurackapalieski

نمایش بیشتر
1 273
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
-1130 روز
آرشیو پست ها
https://t.me/balzam1906/2578 Тэкст: "Вучоныя сцвярджаюць, што дастаткова ўсяго 2337 крокаў у дзень, каб знізіць рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў" Рэальнасць: 1. Аўтары мета-аналізу пабілі колькасць крокаў на 4 кварцілі 2. Узялі самы ніжні, 2337 крокаў, і адносна яго разлічылі зніжэнне рызыкі супраць 3982, 6661 і 10143 крокаў 3. Гэта зроблена проста для зручнасці 3. З гэтага ніяк не выцякае, што 2337 крокаў у дзень дастаткова. "Дастаткова" тут увогуле неасэнсаваная катэгорыя 4. Што відавочна з графіку з гэтага ж даследавання — там і 100 крокаў "дастаткова", каб знізіць рызыку (адносна 0 крокаў)

Ці сварыліся з вамі праз тое, што вы хутка крочыце? Ці выказвалі вам прэтэнзіі за зруйнаваны шпацыр? Узрадуйцеся. Хуткасць карэлюе з IQ. Тыя, хто крочыць хутчэй усіх разумнейшыя за тых, хто ледзь пляцецца. На 16 балаў. 16 — гэта даволі шмат, больш за стандартную дэвіяцыю. Таксама, ваш IQ ва ўзросце 3 год карэлюе з тым, як хутка вы будзеце хадзіць у 45 год. Чым больш — тым хутчэй. Выбарка са 938 чалавек, з Новай Зеландыі, за якімі сачылі ад нараджэння да 45 год.

Добрай раніцы Народ у Аўстраліі хацеў змагацца з падлеткавай цяжарнасцю. Школьніц з 57 школ рандамізавалі ў кантрольную і экс
Добрай раніцы Народ у Аўстраліі хацеў змагацца з падлеткавай цяжарнасцю. Школьніц з 57 школ рандамізавалі ў кантрольную і эксперыментальную групу, эксперыментальную запісалі на "віртуальны сімулятар немаўля" — камп’ютарную праграму, якая знаёміць школьніц з цяжарам мацярынства. І сачылі за імі да 20 год. Праграма не проста не спрацавала. Праграма спрацавала наадварот: у эксперыментальнай групе нарадзілася на 77% больш дзяцей. У твітэры народ угарае, што можна раскаціць праграму на ўсе школы і перамагчы дэмаграфічны крызіс. Графі адтуль ж.

Мой любімы аргумент у калянавуковых дэбатах — “гэта не можа быць праўдай таму што не можа быць праўдай”. Гучыць не вельмі ака
Мой любімы аргумент у калянавуковых дэбатах — “гэта не можа быць праўдай таму што не можа быць праўдай”. Гучыць не вельмі акадэмічна, га? Сачыце за рукамі. У 2011 годзе была апублікаваная папера пра суддзяў і ўмоўна-датэрміновае вызваленне з турмаў. Апынулася, што напачатку працы яны выносяць станоўчыя вердыкты ў 65% выпадкаў. А перад самым абедам — толькі ў 5%! А пасля абеду зноў вяртаюцца роўна на 65%! Гіпотэза, якую прыдумалі аўтары, прыгожая ў сваёй банальнасці: суддзі проста галодныя перад абедам. Галодныя і злыя. На аўтараў адразу накінуліся крытыкі. Нехта рабіў сімуляцыі, нехта шукаў памылкі ў аналізе, нехта рабіў свой. Памылкі знайшлі, альтэрнатыўныя тлумачэнні прыдумалі, усё як мае быць. Але больш за ўсё мне спадабалася лінія разважання Daniel Lakens: • Падзенне з 65 да 5% — гіганцкае, 13-кратнае • Памер гэтага эфекту, у стандартызаваных статыстычных адзінках, амаль роўны розніцы паміж ростам мужчын і жанчын • Калі вы запытаецеся ў сваёй бабулі хто вышэйшы — мужчыны ці жанчыны, бабуля будзе ведаць адказ • Таму, такі моцны эфект могуць мець толькі трывіяльныя факты: факты, пра якія мы не толькі ў курсе, а вакол якіх пабудаванае нашае грамадства • А раз пра галодных суддзяў (і спецыялістаў іншых прафесій) бабуля не ў курсе, эфект не можа быць настолькі вялікім Падзенне ўсё яшчэ можа прысутнічаць, натуральна. Проста не да 5%, скажам, а да 55%. Гэта ўсё яшчэ цікава, проста мае іншыя практычныя наступствы.

Паўтары гады таму я вам распавядаў, як зорка Ted Talks фальсіфікаваў даныя сваіх эксперыментаў. Але гісторыя робіцца яшчэ леп
Паўтары гады таму я вам распавядаў, як зорка Ted Talks фальсіфікаваў даныя сваіх эксперыментаў. Але гісторыя робіцца яшчэ лепш. У паперы, пра якую ідзе размова, насамрэч некалькі эксперыментаў. З рознымі аўтарамі. І вось ускрылася, што ў адным з эксперыментаў, які быў праведзены іншай аўтаркай, таксама фальсіфікавалі даныя. Яшчэ раз: у адной і той жа навуковай паперы, якая аналізуе несумленнасць, ёсць некалькі незалежных эксперыментаў, у кожным з якіх фальсіфікавалі даныя. На гэтым смешнае не заканчваецца. Злавілі прафесарку Гарварда за руку роўна такім ж чынам, як папярэдняга фальсіфікатара — праз аналіз даных у эксэль-файлах. З іх бачна, што яна рукамі дадала туды новых удзельнікаў і змяніла ім значэнні пераменных так, каб атрымаць вынікі на карысць сваёй гіпотэзы. Робіцца ці гэтая гісторыя яшчэ лепш? Канешне. Яна вырашыла падаць на рабят, якія выкрылі фальсіфікацыю, у суд. Я пагартаў па дыяганалі пазоў і адна з яе асноўных прэтэнзій у тым, што рабяты, якія выкрылі фальсіфікацыі — мужчыны. Каб не было адчування, што я жартую, я прымацаваў скрыншот. А некаторыя яшчэ лічаць, што акадэмія — гэта нудна.

Адна з маіх любіх гісторый пра паводзіны людзей і статыстыку —яна пра рост мужчын на сайтах і прыладах для знаёмстваў. Чытаем
+1
Адна з маіх любіх гісторый пра паводзіны людзей і статыстыку —яна пра рост мужчын на сайтах і прыладах для знаёмстваў. Чытаем першы графік: у Bumble мужчыны з ростам 6 футаў (~183 см) трапляюць у дыяпазон пошуку ~60% жанчын. А вось мужчыны на прыступку ніжэй, 5'11 (гэта на ~2.5 см менш) — ужо толькі 30%. Аналагічна, толькі ў іншы бок, пры пераходзе ад 6'11 да 7. Чытаем другі графік: рост, які пазначаюць самі мужчыны (блакітная плошча) супраць рэальнага размеркавання росту мужчын (чырвоная лінія). Тое, што пазначаны рост заўважна вышэй сярэдняга па краіне гэта ладна — мабыць анлайн-дэйтынгам займаюцца больш высокія мужчыны. Што забаўна, гэта правал у ростах, які пачынаецца пасля 5'9 (~175 см) і скончваецца пікам роўна на 6 футах. Як кажуць эканамісты: попыт, прапанова і асіметрыя інфармацыі. Таксама рэкамендаваў б амерыканскім мужчынам крыху ніжэй 6 футаў пераязджаць у краіны з метрычнай сістэмай — упэўнены, што там пералом прыходзіцца на 180 санціметраў. Прыгожыя лікі — гэта важна.

Як мянялася псіхалагічнае здароўе старшакласнікаў у залежнасці ад палітычнай арыентацыі Гісторыя даволі простая: прыкладна да
Як мянялася псіхалагічнае здароўе старшакласнікаў у залежнасці ад палітычнай арыентацыі Гісторыя даволі простая: прыкладна да 2010-ых ліберальныя школьнікі і школьнікі кансерватыўныя адчувалі сябе аднолькава. А пасля 2010, у ліберальных старшакласнікаў пачынаюцца заўважныя праблемы з менталачкай. Ну напрыклад: у 2000 годзе, прыкладна 20% усіх школьнікаў лічылі, што жыццё бессэнсоўнае. У 2020 годзе, кансерватыўныя старшакласнікі засталіся на 20%, а ліберальныя дабраліся да 40%. Аналагічна па амаль усіх астатніх пытаннях. Чаму менавіта 2010? Цяжка сказаць. Напрыклад, гэта перыяд масавага выбуху сацыяльных сетак і смартфонаў. У мяне заняло пэўны час знайсці, адкуль гэтыя даныя. Я на 80% упэўнены, што адсюль

Працягваю сачыць за прыгодамі даных Вардамацага. Бачу, што паспрабавалі выправіць. Бачу, што не атрымалася. Вырашыў дапамагчы
Працягваю сачыць за прыгодамі даных Вардамацага. Бачу, што паспрабавалі выправіць. Бачу, што не атрымалася. Вырашыў дапамагчы рабятам, інакш гэта доўга будзе цягнуцца. Калі ў каго-небудзь ёсць знаёмыя ў "Беларускай аналітычнай майстэрні" — перадайце, калі ласка

У беларускай сацыялогіі мяне турбуюць не толькі даныя Вардамацкага Вы маглі сустракаць апытанні Chatham House — пра падтрымку
У беларускай сацыялогіі мяне турбуюць не толькі даныя Вардамацкага Вы маглі сустракаць апытанні Chatham House — пра падтрымку вайны ва Ўкраіне і г.д. Ужо год з іхнімі выбаркамі адбываецца трансфармацыя, а менаівта расце колькасць людзей сталага ўзросту і падае колькасць усіх астатні. Даволі драматычна — з 14% да 24%. Па іншых сацыя-дэмаграфічных паказчыках назіраецца падобнае, проста не настолькі драматычнае. Праблема ці гэта? На маю думку — так. У СМІ часта абмяркоўваць змены ў некалькі працэнтных пунктаў. Калі адказ на пытанне змяніўся на 3 працэнтныя пункты, а колькасць пенсіянераў у выбарцы — на 10, у мяне няма ўпэўненасці, што дынаміка, якую я бачу, не тлумачыцца (няхай і часткова) дэмаграфічнай трансфармацыяй іхніх выбарак. Так, даныя ў іх пераўзважаныя, каб быць больш падобнымі на дэмаграфію краіны. Але можна і выбарку ў 90% пенсіянераў пераўзважыць, было б жаданне. Фундаментальную праблему гэта не вырашае. Тым не меней, яны вялікія малайцы, што выкладаюць свае данныя ў публічны доступ. У адрозненні ад іншых нашых сацыяльных вучоных. Код для пабудовы графіка — тут.

Дзеля справы развіцця беларускага сегменту тг каналаў, Дзялюся парачкай калянавуковых, калястатыстычных і адукацыйных каналаў 🔸adu.place Канал пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі 🔸Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі Канал пра рандомныя цікавыя факты з інтэрнэтаў. У тым ліку пра графікі, графікі я паважаю 🔸Адвечна думка🤔/Adwieczna dumka🤔 Канал аб філасофіі, сацыялогіі і беларускай літаратуры. 🔸Arte et humanitate Пра выяўленчае мастацтва. Мала чаго ведаю пра мастацтвы, дапамагае мне адчуць сябе не прамым як слуп аналізатараў лічбаў, а чалавекам цывілізаваным, культурным

Я ўжо тлумачыў, чаму скептычна стаўлюся да даных Вардамацкага Адна уласцівасць ягоных даных, якая мяне весяліць — гэта працэн
Я ўжо тлумачыў, чаму скептычна стаўлюся да даных Вардамацкага Адна уласцівасць ягоных даных, якая мяне весяліць — гэта працэнты, якія не б’юцца ў 100% на ступень, якую нельга патлумачыць акругленнем. Вось і зноў. На гэтым графіку за снежань 2021 былі згубленыя цэлыя 5%. У іншых перыядах сітуацыя часам не меней драматычная. Гіпотэза, якая можа прыйсці да галавы – ёсць катэгорыя назіранняў, якую дропнулі, забылі паказаць на графіку і не сталі пералічваць працэнты. Чаму гэта малапраўдападобная гіпотэза можна зразумець, уважліва пачытаўшы графік. Яшчэ раз. Памылкі ў аналізе даных робяць усе і заўсёды, гэта нармальна. Што ненармальна, гэта іхняя колькасць і пастаянства ў прэзентацыях Вардамацкага

Дзе людзі знаходзяць сваё каханне Даныя па ЗША з 1940 па 2017 год. Цікавыя трэнды: • 40% пар у 2017 сустрэліся анлайн • Кольк
Дзе людзі знаходзяць сваё каханне Даныя па ЗША з 1940 па 2017 год. Цікавыя трэнды: • 40% пар у 2017 сустрэліся анлайн • Колькасць людзей якія пачалі сустракацца ў школе ўпала з ~28 да 5%. Думаю, згуляла ролю развіццё кантрацэпцыі і агульны трэнд на больш познія шлюбы. Школьным парачкам цяпер прасцей распадацца • З 1960-ых па 2000-ыя гэтае падзенне кампенсавалася сустрэчамі ў каледжы. 21 стагоддзе, аднак, каледжы таксама не пашкадавала - падзенне з 10 да 4% • З 2000-ых пачынаюць падзенне знаёмствы на працы. Магчыма згулялі ролю больш строгія карпаратыўныя палітыкі • Таксама з 2000-ых пачынаюць упэўнена расці знаёмствы ў барах і рэстарацыях. Я лічу, што значная частка гэтага росту — людзі, якія пазнаёміліся анлайн, але пазначаюць месцы першага спаткання як месцы знаёмства • Падзенне знаёмстваў праз царкву і сям’ю. Тут таксама ўсё зразумела.

Вырашыў праверыць, дзе ў нас самая беларусізаваная эміграцыя 1. Даныя па чатах узяў адсюль. Толькі буйныя чаты з 1000+ удзель
Вырашыў праверыць, дзе ў нас самая беларусізаваная эміграцыя 1. Даныя па чатах узяў адсюль. Толькі буйныя чаты з 1000+ удзельнікаў 2. У кожным чаце браў паведамленні ад удзельнікаў за сакавік-травень 2023 3. Мову вызначаў праз гэтую бібліятэку. Так, ёсць памылкі 4. Прапорцыя падлічаная ад агульная колькасці паведамленняў за гэты перыяд Калі я нейкія чацікі ўпусціў, можаце напісаць мне ў каментарыі

Даследчыкі навучыліся з дапамогай LLM (ваш ChatGPT) атрымліваць 95% карэляцыю з этычнымі ацэнкамі, якія ў сярэднім дае чалавек. Шкала наступная: -4 — вельмі неэтычна, 4 — вельмі этычна. Адказы на пытанні, якія вас даўно хвалявалі, па версіі GPT4: 1. Чалавек спрабуе адчыніць вокны ў маршрутцы бо яму спякотна і не хапае паветра 2. Чалавек спрабуе зачыніць вокны ў маршрутцы каб яго не прадула 0.12 vs -0.12 3. Хлопец прапанаваў заплаціць за каву пасля спаткання з дзяўчынай 4. Хлопец прапанаваў падзяліць рахунак за каву пасля спаткання з дзяўчынай 1.12 vs 0.12 5. Падчас пратэстаў супраць рэпрэсій, людзі залазілі на лавачку ў абутку 6. Падчас пратэстаў супраць рэпрэсій, людзі здымалі абутак перад тым, як залезці на лавачку -0.76 vs 1.84 7. Чалавек шануе лакальную мову, але размаўляе на мове суседняй імперыялістычнай краіны 8. Чалавек шануе лакальную мову і перайшоў на яе з мовы суседняй імперыялістычнай краіны 0.12 vs 1.52 На выказванні "Чалавек — агентура, але не маргінэз" GPT4 паламаўся і не здолеў даць ацэнку

Не паспеў на першамай, але ўсё роўна: задаволенасць працай, заробкам і эканамічнай сітуацыяй у розных частках свету (лінк). Б
Не паспеў на першамай, але ўсё роўна: задаволенасць працай, заробкам і эканамічнай сітуацыяй у розных частках свету (лінк). Больш за ўсё задаволеныя сваім заробкам у Азіі, потым у Афрыцы і менш за ўсё ў Еўропе. Эканамічнай сітуацыяй таксама больш за ўсё задаволеныя ў Азіі і ў Афрыцы. Не дай бог вам жыць і працаваць у Еўропе, карацей.

Забаўны аналіз эфекту латарэй. Выйграць можна розныя сумы, аналіз прывязаны да ~140.000$ для зручнасці. Даныя са Швецыі. Мужч
Забаўны аналіз эфекту латарэй. Выйграць можна розныя сумы, аналіз прывязаны да ~140.000$ для зручнасці. Даныя са Швецыі. Мужчыны, якім пашчасціла ў латарэю: для нежанатых, на 30% павышаецца шанец жаніцца, для жанатых – на 40% падае рызыка разводу, і на 13.5% павялічваецца колькасць дзяцей. Для жанчын: нічога не мяняецца, апроч росту верагоднасці разводу цягам наступных 2 год – у 2 разы. Але на разводы цягам 10 год эфекту няма. Гіпотэза аўтараў: вялікая сума дапамагае раней выйсці са шлюбаў, якія і так развальваліся.

Не паспеў выйсці GPT-4, як выйшла 5 версія Midjourney. Ну штош: 1. Канстанцін Астрожскі 2. Стэфан Баторый 3. Эмілія Плятэр 4.
+3
Не паспеў выйсці GPT-4, як выйшла 5 версія Midjourney. Ну штош: 1. Канстанцін Астрожскі 2. Стэфан Баторый 3. Эмілія Плятэр 4. Бона Сфорца (усё з партрэтаў, даступных у гугле)

Гуляўся ўвесь вечар з GPT-4: 1. Усё яшчэ блытае крыху з украінскай, блытае склоны і стварае англіцызмы. 2. Але агулам разумее
Гуляўся ўвесь вечар з GPT-4: 1. Усё яшчэ блытае крыху з украінскай, блытае склоны і стварае англіцызмы. 2. Але агулам разумее беларускую куды лепш, чым GPT-3. 3. Лічыць беларусаў непахіснымі аптымістамі.

А як вы карыстаецеся нейрасеткамі? Апроч тэхнічнай часткі мяне цікавіць практычны бок пытання: як б прыстасаваць навамодныя н
+1
А як вы карыстаецеся нейрасеткамі? Апроч тэхнічнай часткі мяне цікавіць практычны бок пытання: як б прыстасаваць навамодныя нейронкі да народнай гаспадаркі маіх штодзённых патрэбаў. Падзялюся прыкладамі Я вучу Midjourney генерыраваць мне дызайны інтэр'ераў. Ідэя ў тым, каб перад рамонтам накляпаць 10-15 канцэпт-артаў на пакой і паказаць іх спецыялістам, замест таго, каб тлумачыць словамі, чаго я хачу. На карцінках два прыклады. Першы промпт: “прасторная сталовая ў стылі Праванс у блакітных колерах”. Другі: “спальня, хайтэк, мінімалізм, чорна-бела-шэрыя колеры” Таксама спрабую навучыць яе маляваць татуіроўкі. Атрымліваецца слабей, чым з дызайнам інтэр’ераў, прыклады паказваць не буду, каб зберагчы вашую псіхіку. Карыстаюся ChatGPT для таго, каб правіць свае тэксты англійскай. Часам, калі пішу вялікі, але нецікавы мне тэкст, пішу зусім абы-як і прашу перапісаць у прыгожым стылі. Перажываю, што аблянуюся і развучуся пісаць, але такая цана прагрэсу. Ведаю, што мае сябры карыстаюцца генератарамі карцінак для таго, каб ствараць лагатыпы, ці ілюстрацыі да навін і іншыя падобныя рэчы. Выглядае зручна. Падзяліцца ў каментах, якую вы карысць знаходзіце ў нейронках, а я пабег глядзець новую Жыццё-Маліна з Акудовічам.

Пакуль мы гуляемся з ChatGPT, рабяты вучаць нейрасетку чытаць думкі. Ідэя, калі тлумачыць проста: бяром парачку чалавек, пака
Пакуль мы гуляемся з ChatGPT, рабяты вучаць нейрасетку чытаць думкі. Ідэя, калі тлумачыць проста: бяром парачку чалавек, паказваем ім 10.000 карцінак, даныя мазгавой актыўнасці збіраем праз фМРТ. Далей на ўваход нейронкі падаем даныя фМРТ, а ў якасці значэнняў, якія трэба прадказаць - карцінкі і вывучваем сувязі. Пасля таго, як мадэль навучылі, удзельнікам эксперыменту паказваем 982 карцінкі, а мадэллю карыстаемся ў якасці “дэкодара” даных з фМРТ. Прыклады на скрыншоце: першая калонка - арыгінальныя карцінкі, усе наступныя - рэканструкцыя з фМРТ для чатырох удзельнікаў даследавання. Да паперы пакуль ёсць пэўныя метадалагічныя пытанні, але выглядае забаўна.