cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы. 🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў. ⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg Чат: @polskistudent Па пытаннях: @by4by Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 299
Obunachilar
-324 soatlar
-117 kunlar
-1430 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

👍 Што вас чакае ў суботу? ▫️ 16:00 - праграма Stories. Госць - Ігра Банцэр, вядомы актывіст, музыка і шмат, хто яшчэ. А хто? Даведаецеся заўтра :) 🎫 Уваход вольны, па рэгістрацыі: https://evently.pl/events/5260-stories-igar-bancer-muzyka-aktyvist ▫️18:30 - афтэр-паці пасля прайда роўнасці ў Варшаве. Вас чакае вечар з музыкай, гутаркамі на важныя сацыяльныя тэмы, грылем, дзе кожны можа прынесці нешта сваё для смажання. 📍 Dożynkowa 6a, Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
👍 9 3 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
✔️Студэнцкае жыццё ў Літве: магчымасці і далягляды! 🚀Вам распавядуць пра кошт жыцця ў Літве: колькі каштуе арэнда жылля/інтэрната, які сярэдні пражытачны мінімум для студэнта, як эканоміць грошы — зніжкі для студэнтаў, бюджэтныя крамы і рэстараны. 🚀Атрымаеце інфармацыю, як атрымаць студэнцкі ВНЖ: якія дакументы патрэбны, каб прыехаць вучыцца ў ЕГУ. 🚀Пагаворыце пра здароўе: якія медыцынскія паслугі і страхоўкі даступныя для студэнта, якія цікавыя месцы ёсць у Вільні для спорту і адпачынку. 🚀Паінфармуюць вас пра студэнцкія праекты, стажыроўкі і практыкі: як іх знайсці, чаму варта наведваць студэнцкія клубы і мерапрыемствы. 🚀Будуць практычныя парады: якія ёсць карысныя мабільныя прыкладанні для студэнтаў у Літве, як эфектыўна планаваць час і сумяшчаць вучобу з прафесійнай занятасцю або асабістым жыццём. 🚀 Спікеры: студэнты і выпускнікі, якія падзеляцца сваім досведам жыцця ў Літве. 🚀 Адбудзецца прэзенатцыя унікальнай бакалаўрскай праграмы «Бізнес-эканоміка»: кар'ерныя перспектывы, гасцявых лектараў, умовы паступлення і навучання ў Школе эканомікі і бізнесу BISEB. 🚀 Удзельнікі мерапрыемства змогуць задаць любыя пытанні і атрымаць адказы. 🔗 Рэгістрацыя па спасылцы: https://biseb.org/studentslife Жыві і вучыся па-новаму! Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
5 2🔥 2👍 1
💝 Як ты там, родны горад? Гэта графіка з серыі работ беларускага мастака Юрыя Таўбкіна. 👉 Прызнайцеся: сумуеце? Ці не? Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
14💔 6🔥 3❤‍🔥 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
✔️ Запрашаем вас на беларускі нэтворкінг ! 🚀 Галоўная мэта клуба: стварэнне сацыяльных сувязяў і даверу паміж беларусамі. У нас будзе 3 раўнда і адна гульня. У кожным раундзе вы апынецеся ў невялікай групе з 3-5 новымі людзьмі 👦🏻👧🏼 і атрымаеце тры цікавыя пытанні❔, каб размова была захапляльнай. Вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, стварыць сувязі і пасябраваць з удзельнікамі. Пасля нетворкінга звычайна ходзім у бар працягваць зносіны. 👉 А яшчэ, падчас мерапрыемства вы зможаце адпраўляць ананімныя запіскі✉️ адзін аднаму, пакідаючы іх у спецыяльнай паштовай скрыні на вашым стале. У канцы сустрэчы мы выявім скрынкі з валянцінкамі і вы атрымаеце сваю "пошту")📨 Дэталі: Дэвіз: no politics - just fun🥳 Хто: удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязей. Кошт: 🆓. 👉 Што вас чакае чытайце тут Рэгістрацыя - у чаце клуба праз ➡️ апытанне 📅 14.06 ⏳19:00 - 21: 00 📍Dożynkowa 6A Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
6👍 3 2
00:54
Video unavailableShow in Telegram
🇺🇸Як праходзіць прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак? Паглядзіце, вось як было ў Вільні 🙌 Напрыканцы чэрвеня прэзентацыі таксама пройдуць у такіх гарадах Польшчы як Кракаў, Вроцлаў, Познань і Варшава 🇵🇱 🔗Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб прыняць удзел у мерапрыемстве: https://forms.office.com/r/EFZ3u4VQeJ Да сустрэчы! 🗓 28 чэрвеня, 18:00 📍 Dożynkowa, 6a, Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
269871138_An_U8hKz11OBS2KgW4rApcF_t1_rcqjpIKE26HtFGmWA9zrBlhjID.mp47.30 MB
👍 4 3 2❤‍🔥 2 2
Photo unavailableShow in Telegram
📣Падлеткавы клуб WYSPA запрашае на сустрэчу, на якой вы будзеце гуляць у інтэлектуальныя гульні! 👉 На гульнях можна будзе паказаць свой розум 👌😁, а таксама паварушыць мазгамі💥. Бяры сяброў, сабяры свае думкі, веды і прыходзь! Будзе весела і інтэлектуальна🥸😁 🗓 13 чэрвеня, 18:00 📍 Dożynkowa, 6a, Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
👍 6 3 2 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Трэнер_кі на адукацыйны курс! 🚀 Маеш веды і досвед ў арганізацыі і правядзенні нефармальных адукацыйных праграм? Выкарыстоўваеш цэласны і інклюзіўны падыход у навучанні? Далучайся да «Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business» у якасці трэнер_кі! 👉 Калі ў цябе ёсць: 🔹Пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатар_ак 🔹Разуменне беларускага кантэксту і асаблівасцей правядзення адукацыйных праграм ва ўмовах эміграцыі 🔹Вольнае валоданне беларускай і/альбо рускай мовай 📚 Што трэба будзе рабіць? 🔹Падрыхтаваць і правесці абраныя табой блокі праграмы 🔹Падрыхтаваць неабходныя навучальныя матэрыялы 🔹Своечасова даваць зваротную сувязь удзельні_цам на выкананыя хатнія заданні 🔹Прысутнічаць на ўступнай сустрэчы–знаёмстве з групай вучняў (анлайн) 🔹Узяць удзел у анлайн–сессіі тренер_ак перад пачаткам праграмы. 🗓 Вочныя сесіі пройдуць у Вільнюсе (жнівень–верасень 2024) Дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня 2024. Больш інфармацыі тут: спасылка 📩 Засталіся пытанні? Пішы! [email protected] Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
👍 4❤‍🔥 2 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
🚶‍♂️ Варшаўскія экскурсіі! 👉 Разам з пераносам сталіцы ў Варшаву ў 1596 годзе, горад сутыкнуўся з праблемай пашырэння яго межаў. Шмат хто хацеў жыць ці ў ці блізка да сталіцы. Таму навокал муроў, тым больш на тракце, які вёў на поўдзень, да старой сталіцы - Кракава, паўставала шмат шляхецкіх сядзібаў - палацаў. Два стагоддзі сталічнасці надалі Каракаўскаму прадмесцю элітарны характар, да якога ў часы 19 і 20 стагоддзя дайшлі кавярні, рэстараны, гатэлі ці тэатры. Хоць сёння гэта з большага турыстычны раён, на Кракаўскім прадмесці дагэтуль прысутныя важныя інстытуты і арганізацыі. ❓Хто быў вынаходнікам бутэрброд? ❓У колькіх кватэрах у Варшаве жыў Шапен? ❓Ці ў бані можна прапасці? ❓Колькі галоваў у Міцкевіча? ❓Куды поўз Мік Джагер? ❓Дзе даследвала першыя хімічныя рэакцыі Марыя Складоўская-Кюры? ❓Чым заканчвалася Кракаўскае прадмесце? Ужо ў бліжэйшы чацвер спрабуем з найбольш важнымі персонамі і падзеямі салона Варшавы! 🔗 Запісы: https://forms.gle/cpqAFYzrcLNCMDXYA 🗓 13.06.2024 ⌚️ 18:00 📍Месца сустрэчы: помнік Мікалая Каперніка Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
7👍 5🔥 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
🇺🇲 “Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі” запрашаюць усіх зацікаўленых на прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларускіх грамадзян і грамадзянак у Варшаве! На прэзентацыі супрацоўнікі і супрацоўніцы “Амерыканскіх радаў” распавядуць пра існуючыя прафесійныя і акадэмічныя праграмы абмену з поўным фінансаваннем для: - старшакласнікаў(-ніц) і студэнтаў(-ак); - настаўнікаў(-ніц) і выкладчыкаў(-чыц); - даследчыкаў(-чыц) і навуковых супрацоўнікаў(-ніц); - прадпрымальнікаў(-ніц) і дасведчаных маладых спецыялістаў(-ак) у розных прафесійных галінах. 👉🏻 Акрамя таго, вы даведаецеся аб дзейнасці Кансультацыйнага цэнтра EducationUSA, які з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для тых, хто хоча самастойна паступіць у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры. 🔗Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб прыняць удзел у мерапрыемстве: https://forms.office.com/r/EFZ3u4VQeJ 💻Любыя пытанні можна накіроўваць на [email protected] 🗓 28 чэрвеня, 18:00 📍 Dożynkowa, 6a, Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
8👍 6🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
✌Сябры, вітанкі! 👉 12 чэрвеня мы збіраемся, каб напісаць і адправіць лісты беларускім палітвязням. У Беларусі зараз больш за 1500 палітвязняў. Далучайцеся! 📣 Па гэтай спасылцы кожны можа падтрымаць нашу справу і стаць часткай нашай каманды, нават не выходзячы з дому Запрашаем і будзем вельмі рады бачыць. Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць! 🕊 🗓12 чэрвеня 2024 ⌚️18.00 📍 Dożynkowa, 6a, Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Hammasini ko'rsatish...
👍 5❤‍🔥 4 2💔 1