cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
756
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-67 روز
-1830 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Repost from Dapamoga
🤍 Кадры з сённяшняй акцыі салідарнасьці ў Вільні. Жыве Беларусь!
نمایش همه...
6.35 MB
6.28 KB
8
Учора ў «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: Вацлаў Іваноўскі (7.6.1880-7.12.1943) меў усё сваё жыццё надзею ўбачыць Беларусь вольнай краінай і рабіў дзеля гэтага усё магчымае. Яму, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, драматургу, доктару тэхнічных навук і міністру асветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча, давялося перажыць савецкую, польскую і нямецкую акупацыі бацькаўшчыны. Пасля захвату БНР саветамі, В. Іваноўскі застаўся ў Менску, спадзеючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. Пасля арышту ў траўні 1919 саветамі - быў інтэрніраваны ў Смаленск і пераканаўся ў памылковасці арыентацыі на савецкую Расею. В. Іваноўскі ўвайшоў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску, а ў лютым-сакавіку 1920 як упаўнаважаны рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне федэрацыі Польшчы і Беларусі. Падзел Беларусі пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці, ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы прафесара і кіраўніка кафедры Варшаўскай політэхнікі. Але ужо ў першыя месяцы нямецкай акупацыі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні і паклаў на гэты раз надзею адрадзіць беларускую дзяржаўнасць на супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі уладамі. Адначасова ён мужна хаваў ад сьмерці ў сваём маёнтаку Лябёдка дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання —Эму Альберг (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995) і тайна падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёваў. Беларуская асветніцкая дзейнасць В. Іваноўскага знайшла падтрымку генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ: Іваноўскі быў у 1942м быў прызначаны на пасаду бургамістра Менска, а у 1943 з’яўляўся старшынём Беларускай рады даверу і ўзначальваў Беларускую народную самапомач. У 1943-м В. Іваноўскага цяжка паранілі у выніку тэрарыстычнага замаху невядомых на вуліцы, і ён загінуў на наступны дзяень ў шпіталі, пакінуты без лекарскай дапамогі. На многія гады імя В. Іваноўскага было выкрасленая з гісторыі беларускай культуры і нацыянальнага руху. Асуджэнне яго як «ворага народа» савецкімі ўладамі было выкліканае не толькі яго пазіцыяй часоў нямецкай акупацыі, яно датычылася ўсёй яго дзейнасці ўвогуле. З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы— у тым ліку дзякуючы працам гісторыка Юрыя Туронка. 16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё на менскіх Кальварыйскіх могілках надмагільнага помніка В. Іваноўскаму. Разам да вызвалення Бацькаўшчыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыПамятаем
نمایش همه...
Менск Разам | Media

9
🔥 ВІЛЬНЮС, УЖО СЁННЯ Рады прадставіць вам супрацу рэжысёра і актора Паўла Гарадніцкага і «Прававой ініцыятывы» — монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. 📍«Паслязаўтра будзе заўтра» — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы. На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачамі героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё. Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба з розных бакоў міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» («РСП»), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку. Прыходзьце на спектакль і запрашайце сяброў і сябровак! БУДУЦЬ АНГЛІЙСКІЯ СУБТЫТРЫ! 📌 Калі: 30.06, 19:00 📌 Дзе: A. Jakšto g. 9 📌 Набыць квiткi
نمایش همه...
❤‍🔥 8 2
Беларусы выпусцілі цішоткі з незвычайнай выявай Асмалоўкі Праект Lizpinium https://www.instagram.com/lizpinium/ выпусціў цішоткі з беларускімі прынтамі, сярод іх: “Сваю Асмалоўку нашу з сабой” і “Саламяныя павукі”. У прынце “Сваю Асмалоўку нашу з сабой” праект стылізаваў выгляд на гэты гістарычны раён зверху. Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны. У прынце “Саламяныя павукі” аўтары спалучылі абрысы Беларусі з абрысамі традыцыйных беларускіх вырабаў – саламяных павукоў. Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам мноства элементаў і спалучэнняў. Аўтары нагадваюць: “Перш за ўсё, ані Беларусь, ані беларуская культура немагчымыя без нас з вамі! То не забывайцеся, калі ласка, на гэта”.
نمایش همه...
11
Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаў У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі. Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі. Рэжым, які Вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатоўнасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным. Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона Вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны. Народныя амбасады Беларусі гатовыя аказаць падтрымку і дапамогу тым, хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок, або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах. Кантакт для сувязі: [email protected] Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
نمایش همه...

👍 7 6
​​Вось ты рыхтуеш пост у падтрымку Ліды і Фаніпаля, а дзікае паляванне ўжо ў Глыбокім. І кожны дзень чуваць пра затрыманні ў розных кутках Беларусі. І ведаеце што. Шмат гадоў па Беларусі цыркулявалі нейкія недарэчныя стэрэатыпы. Пенсіянеры за луку! Дзеці і моладзь сядзяць у сацсетках, іх беларушчына не цікавіць. Як і рабочых, і медыкаў, і ўсіх, хто працуе на госпрадпрыемствах. Гэта ў Менску сустракаюцца людзі свядомыя, ну можа ў абласных цэнтрах сёе-тое, а астатняя Беларусь - яна па-за палітыкай. А зараз думаеш - і што гэта было? Мо прапаганда прафесійна працавала, ці проста беларусы ў Беларусь не верылі. І раптам уся краіна бурапеніць. Пенсіянеры і медыкі ідуць маршамі. Рабочыя крычаць "сыходзь!" Дзеці ў "сваех сацсетках" публікуюць ролікі на беларускай мове. Усе гарады выходзяць разам - і 9 жніўня, і потым. І вось зноў старая песня круціцца на новы лад: усе актыўныя з'ехалі, а хто застаўся - тыя па-за палітыкай (ці ябацькі). Зноў беларусы высвятляюць, хто правільны, а хто не. А пацукі тым часам не высвятляюць - яны ведаюць: тыя людзі нікуды не зніклі. На месцы людзі. І пенсіянеры, і моладзь. З Менска, ці Ліды, ці Фаніпаля, ці Глыбокага,  ці любога іншага горада, ці вёскі. Ці аграгарадка, дзе жывуць каровы, якіх сніць лука і пра якіх потым распавядае "элехтарату". А "элехтарата" ўжо і няма. Вораг верыць у нас, а мы чаму сумняваемся? Шмат чаго яшчэ здарыцца, але здарыцца і момант, калі мы ўзгадаем нас сучасных і падумаем: "ну і што гэта было, няўжо зноў прапаганда спрацавала?" Беларусь разам! Свабоду Беларусі! Жыве Беларусь!
نمایش همه...

❤‍🔥 20 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
🙏 Сябры! У батальёне "Волат" трывае збор сродкаў на станцыі РЭБ. 🛰 Кожны актыўны беларус разумее, як важна быць нябачным, калі вораг побач. У Беларусі, зараз, дэанамізацыя - гэта шлях за краты. Кошт высвятлення ворагам месца дыслакацыі нашых хлопцаў ва Ўкраіне -  жыццё нашых ваяроў. Большая частка сродкаў ужо сабрана. Засталася адносна невялікая сума грошаў да збору - каля дзвух тысяч еўра. Давайце разам закроем гэтую патрэбу. Прапаную, кожнаму, хто за мяжой, пералічыць столькі грошаў, колькі звычайна ён плаціць за каву ☕️ (~ 1-5€ ці 5-20zł). Можна адправіць і больш. Але давайце зробім гэта абавязкова да панядзелка
З рэшты чэлендж: #кавадляволата Да панядзелка, калі вы ў бяспецы, перавесці кошт аднаго куфліка кавы на рахунак "Волата" для прыдбання станцый РЭБ.
Пост на канале ваўкалака: https://t.me/URBANfront23/192 Збор: https://send.monobank.ua/jar/6zL4NtKtnF Revolute: http://revolut.me/aliaks2yin Дапаможам тым, каго сіпаты баіцца да сьмерці! ____ #навіны_паплечнікаў #акцыі_барацьбы ⚡️@bguild
نمایش همه...
17👍 1
Repost from Historyja
Photo unavailableShow in Telegram
26 чэрвеня 1941 года супрацоўнікі НКУС (НКВД) расстралялі 5 тысяч палітвязняў, прыгнаных з менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня
نمایش همه...
💔 12 4❤‍🔥 2
Прэзідэнт элект Святлана Ціханоўская і Міністр Прэзідэнт Фландрыі Ян Янбон, разам з мастачкай Ганнай Каран, адчынілі выставу “Адзенне свабоды” у Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі. Каб нагадаць еўрапейскаму грамадству пра адсутнасць свабоды на Беларусі і пра змаганне за яе. На адкрыцці выставы прысутнічалі еўрапейскія, бельгійскія і беларускія палітыкі. #МыРазам
نمایش همه...
19 1
03:17
Video unavailableShow in Telegram
Сёньня ў Амбасаду Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art-Project) у Бэрліне адбыліся чытаньня «экстрэмісцкага твору» Паўла Севярынца Шаноўны спадар Павал! Для антыбеларускага рэжыму, які больш за 4 гады трымае Вас за кратамі ў жудасных умовах, нават Вашыя словы «Люблю Беларусь!» — страшэнны экстрэмізм. Мы ганарымся Вамі, слаўным беларускім творцам і шчырым патрыётам! Мы чытаем і будзем чытаць Вашыя цудоўныя кнігі! Няхай беражэ Вас Бог і воіны-беларусы, якія праз вызваленне Украіны вызваляюць Беларусь! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыРазам
نمایش همه...
FILE 2024-06-25 20:47:09.mp438.90 MB
16😢 1
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.