es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 273
Suscriptores
Sin datos24 horas
+87 días
+930 días
Archivo de publicaciones
Так праходзілі "Дзяды" у 1990-м. Шэсці ў Курапаты доўгія гады былі традыцыйнымі акцыямі беларускай апазіцыі. На іх заўжды збіралася шмат людзей. Нават у апошнія гады СССР шэсце дазвалялі праводзіць. Роўна 5 гадоў таму ў Мінску прайшло апошняе (пакуль) шэсце на Дзяды. І то быў першы з 1988 раз, калі акцыю да Дня памінання продкаў разагналі сілавікі.

Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш
Падчас маштабных рэстаўрацыйных работ у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» каля Гродна знойдзена жывапісная спадчына з больш чым 200-гадовай гісторыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 рэгіён» «Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — падкрэсліў Ігар Ганяеў, дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» і кіраўнік работ па аднаўленні інтэр’ераў. Гэты і іншыя роспісы, выяўленыя ў трох ключавых залах і на параднай лесвіцы, выкананы ў гістарычнай тэхніцы XVIII стагоддзя — тэмпернай фарбай па тынкоўцы. Намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук адзначыў, што цяпер рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах і параднай лесвіцы. Сярод аўтараў партрэтаў — вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ. Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу вельмі добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры. Чытаць на сайце або без VPN.

У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды Нядаўна ў Махачкале на пасяджа
У таварыстве Мядзінскага прыдумалі паставіць у Беларусі новы помнік і прапагандысцкія білборды Нядаўна ў Махачкале на пасяджанні Экспертна-кансультацыйнага расійска-беларускага савета па гісторыі намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аўсіенка расказаў, якія помнікі з'явяцца ў Беларусі (іх пералік тут). Да ранейшых дадалася новая ідэя – «у прыгарадзе Віцебска» ўсталююць мемарыял ваеннаму разведчыку Аляксандру Васільевічу Трусаву. У сеціве ёсць невялікая інфармацыя, што ўраджэнец в. Папоўкі Віцебскай вобласці быў генерал-маёрам інжынерных войскаў. Акрамя таго, Аўсіенка расказаў: «У 2026 г. плануецца ўсталяваць ля пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь у Польшчу, Літву і Латвію білборды… пра колькасць савецкіх ваяроў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне гэтых краін ад фашысцкіх злачынцаў, а таксама колькі мірных жыхароў былі знішчаныя ў канцлагерах». Ініцыятыву падтрымаў кіраўнік РВГТ Мядзінскі. Пра рэакцыю прадстаўнікоў Беларусі (Кавалені, Лакізы) не паведамляецца.

«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах бел
«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» — інтэрнэт-праект, дзе можна паслухаць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х гадах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Учора на канале была выкладзена паэма Пятра Глебкі «Карменсіта», фактычна забароненая ў савецкі час з-за ідэалагічнага зместу. «Пятро Глебку рэпрэсіі — ў нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак лёс аўтара — прыклад перамогі аўтарытэта над вялікай рызыкай трапіць пад сталінскі каток», — распавядае пра твор каманда праекта. Паэма «Кармэнсіта» ўпершыню прагучала са сцэны опернага тэатра ў Мінску. Пасля гэтага яе негалосна забаранілі, пад няміласць трапіў сам Глебка. У творы — пошук выйсця са становішча, дзе вельмі мала прасторы для выбару. Reform.news удалося знайсці ў сеціве фрагмент тэлеспектакля паводле «Карменсіты» ў пастаноўцы Віктара Карпілава, ажыццёўлены на БТ у 1980 годзе. У галоўных ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Андрэй Кашкер, Раман Еўраеў, Эдуард Піно. Чытаць на сайце або без VPN.

Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР) 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краў
Сёння — 106 гадоў “Ваяцкаму маршу” (гімну БНР) 30 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэкст хутка стаў вядомы як Ваяцкі марш і замацаваўся як гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.

Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі і даследчык савецкіх рэпрэсій, тлумачыць у эфіры Белсат, што адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, якія наступствы гэта трагедыя мела для беларускай культуры і нацыянальнага развіцця, чым абумоўлена было гэтае зверства сталінскага рэжыму і як цяперашні рэжым у Беларусі замоўчвае ці нават апраўдвае гэтыя злачынствы.

«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі» Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстыту
«Курапаты — не толькі пра 1930-я. Гэта шырэйшая частка беларускай гісторыі» Гісторык Аляксандр Пашкевіч, сябра нашага Інстытута, у інтэрв’ю «Салідарнасці» тлумачыць, чаму Курапаты — гэта і пра 1990-я, і пра 2000-я, і пра сёння: народны мемарыял, супраціў забудове, вандалізм, рэакцыя ўладаў і рызыкі для тых, хто спрабуе даглядаць месца памяці. Пашкевіч адзначае, што цяпер улады фактычна пакідаюць мемарыял занепадаць, караючы тых, хто яго бароніць, але і не наважваючыся «перапісваць» яго пад іншы наратыў. 🔗 Чытаць інтэрв’ю цалкам на Салідарнасці

«Чорная ноч»: расстрэльвалі не толькі літаратараў — службоўцаў, рэктараў, работнікаў саўгасаў Радыё Свабода публікуе матэрыял
«Чорная ноч»: расстрэльвалі не толькі літаратараў — службоўцаў, рэктараў, работнікаў саўгасаў Радыё Свабода публікуе матэрыял пра расстрэлы ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. Акрамя 22 вядомых пісьменнікаў, сярод ахвяраў былі і дзясяткі дзяржаўных і адукацыйных дзеячаў — ад наркамаў і пракурора да рэктараў ВНУ, выкладчыкаў і студэнтаў. Гісторык Ігар Станкевіч (дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі) тлумачыць кантэкст «Вялікага тэрору», механізмы катаванняў і тое, чаму пік расстрэлаў у Беларусі прыйшоўся на зіму 1937–1938 гг. Таксама абмяркоўваюцца пытанні месцаў расстрэлаў і пахаванняў. Чытаць на Свабодзе

🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспа
🕍💔 29 кастрычніка 1952 года: Акт культурнага вандалізму — савецкія ўлады знішчылі ў Пінску найстарэйшую сінагогу Рэчы Паспалітай. 29 кастрычніка 1952 года стаўся днём незваротнай страты для беларускай і еўрапейскай культурнай спадчыны: па рашэнні савецкіх уладаў у Пінску была знішчана гістарычная сінагога. Гэты храмавы будынак меў асаблівае значэнне, бо на той момант ён быў найстарэйшым з захаваных на велізарнай тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Гэты акт з'яўляецца яркім прыкладам варварскага савецкага вынішчэння храмавага дойлідзтва, якое сістэматычна знішчала помнікі рэлігійнай архітэктуры і культуры, ігнаруючы іх гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Сінагога, якая перажыла стагоддзі і войны, была асуджана да зносу ў рамках бязлітаснай антырэлігійнай кампаніі і таталітарнага імкнення сцерці рэлігійную, а таксама шматнацыянальную гісторыю рэгіёна. Знішчэнне найстаражытнейшага храма сімвалізуе драматычную страту яўрэйскай спадчыны Палесся, якую нельга аднавіць. Мая Краіна Беларусь

На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі пам
На Мядзельшчыне адкрылі памятны знак удзельнікам Першай сусветнай Паміж вёскамі Занарач і Стахаўцы 17 кастрычніка адкрылі памятны знак «Героям Першай сусветнай вайны» — з выявай Георгіеўскага крыжа. У гэтых месцах у 1916-м праходзіла Нарачская наступальная аперацыя, якая завяршылася для Расійскай імператарскай арміі поўным правалам і стратай забітымі і параненымі каля 80 тысяч чалавек. Памятны знак устаноўлены «па ініцыятыве і пры асабістай падтрымцы» некалькіх прыватных асоб і прадстаўнікоў улад. Урачыстыя перапахаванні ўдзельнікаў Першай сусветнай, якія ваявалі на баку Расійскай імперыі, у Беларусі праходзяць рэгулярна, а вось новыя помнікі адчыняюцца нячаста. За апошнія гады самым прыкметным стала адкрыццё ў 2024-м у Смаргоні комплексу з трыма манументамі: «Крылаты геній салдацкай славы», «Салдаты Першай сусветнай», «Бежанцы». Будаўніцтва фінансавалася «Саюзнай дзяржавай». Але нават гэтую цырымонію кіраўніцтва краіны не наведала: тэма Першай сусветнай застаецца для дзяржаўнай ідэалогіі перыферыйнай.

Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае
Крыж у гонар змагароў за Вольную Беларусь у Гданьску — збор сродкаў Беларускае культурнае таварыства “Хатка” (Гданьск) збірае сродкі на ўсталяванне памятнага крыжа на Гарнізонных могілках. Мэта — стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці пра тых, хто змагаўся за свабодную дэмакратычную Беларусь і часта не мае вядомага месца пахавання (ад высылак да расстрэлаў у Курапатах і катавальнях НКВД). 👉 Падрабязнасці і ахвяраванні: https://zrzutka.pl/2hsvrw

Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створ
Ініцыятыва Maldzis выкупіла першую беларускамоўную карту Беларусі Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту Беларусі, меркавана створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. У супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by была падрыхтаваная і выйшла ў свет лімітаваная падарункавая копія. Смоліч - адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай акадэміі навук і першы прафесар геаграфіі ў БССР. На карце адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала. Да асаблівасцяў мапы належыць і тое, што яна перадае спрадвечна беларускія назвы ў напісанні геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін. Чытаць на сайце або без VPN.

Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычн
Музей пры Нацбанку папоўніўся срэбранымі зліткамі XV стагоддзя Музейны фонд Нацбанка папоўніўся двума ўнікальнымі нумізматычнымі комплексамі ХV ст., паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка: «Яго дбайнае вывучэнне дазволіць перагледзець і ўдакладніць існуючыя веды пра грашовую гаспадарку на беларускіх землях у той перыяд. Падобныя комплексы… павінны мець статус дзяржаўнага значэння». Комплексы знайшлі каля в. Княжыцы Магілёўскага р-на ў к. 1990-х і ў 2004-м. У іх – 39 зліткаў, а таксама 700 пражскіх грошаў. Зліткі маюць вагу ад 82 да 104 г. (на здымку), большасць – з кляймамі «заходняга» тыпу (скрыжаванымі ключамі, каронай і г.д.). Наведаць «Музей грошай» пры Нацбанку можна бясплатна, але толькі па папярэднім запісе і ў складзе арганізаванай групы. У 2016 годзе ў «Банкаўскім весніку» даследнікі Алена Глазунава і Ілля Шталенкаў пісалі, што тэрмін «літоўскія трохгранныя» для абазначэння срэбраных зліткаў, знойдзеных у розных частках ВКЛ, цалкам апраўданы, паколькі яны маюць рэгіянальныя асаблівасці.

Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі» Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларус
Ігар Станкевіч: «Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі» Гутарка з Ігарам Станкевічам — дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі і стваральнікам анлайн-курса «Радавод». Ён тлумачыць, чаму беларусам важна звяртацца да каранёў і як генеалогія дапамагае разумець сябе і краіну: з чаго пачаць пошук (сямейныя фота, архівы, успаміны родзічаў, дакументы), як праз асабістыя гісторыі адкрываецца “вялікая гісторыя”, чаму «калі людзі не маюць каранёў, імі лягчэй маніпуляваць», і як тэма трансгенерацыйнай траўмы (рэпрэсіі, страты) адгукаецца ў сучаснасці. Станкевіч таксама распавядае пра бясплатны шасцітыднёвы анлайн-курс (платформа «Нацыя лідараў»; старт — 10 лістапада, запіс — да 9 лістапада). 🔗 Чытаць інтэрв’ю на Budzma.org

На пограничной заставе "Дивин" открыли памятник Герою Советского Союза Алексею Лопатину – з Беларуссю ён ніяк не звязаны. Магчыма, гэта адказ Украіне, дзе зачынілі музей у яго гонар і пазбавіліся ад іншых знакаў памяці https://belta.by/society/view/na-pogranichnoj-zastave-divin-otkryli-pamjatnik-geroju-sovetskogo-sojuza-alekseju-lopatinu-744938-2025/

«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (11 клас)» Zerkalo прачы
«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (11 клас)» Zerkalo прачытала другую частку новага школьнага падручніка і называе яго фактычна савецкім па духу і стылі: апора на міф пра “савецкі народ”, ідэалізацыя ролі КПСС, мінімізацыя тэмы рэпрэсій у БССР, падмена нацыянальнай оптыкі — “агульнасавецкай”. Сярод аўтараў — каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага (дэкан гістфака БДУ); навуковы кансультант — Ігар Марзалюк (дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы). Прыводзяцца прыклады фрагментаў, дзе рыторыка цалкам паўтарае савецкія клішэ: «вызначальная роля савецкага народа і КП(б) ў перамозе», «уз’яднанне беларускіх земляў у 1939 г.» як безумоўна пазітыўная падзея, савецкія выбары — «свабодныя і ўсеагульныя» без згадвання рэпрэсій і адсутнасці альтэрнатывы; міжнародная роля СССР апісваецца праз штампы «мірная місія», «інтэрнацыянальны доўг» і т.д. 🔗 Чытаць на Zerkalo

Ірына Кашталян: «Гісторыя не адназначная, не чорна-белая» Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гіст
Ірына Кашталян: «Гісторыя не адназначная, не чорна-белая» Гісторык Ірына Кашталян, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, разважае, чаму гістарычны досвед патрэбуе нюансаў: як пазбягаць простых падзелаў на “сваіх” і “чужых”, чаму важна бачыць кантэкст і асобныя гісторыі людзей, і што дае грамадству праца з памяццю без ідэалагічных шораў. Размова пра адказнасць даследчыкаў і пра тое, як публічная гісторыя можа дапамагчы пераадольваць палярызацыю. 🔗 Чытаць на «Салідарнасці»

У Магілёве адкрылі памятную дошку ўдзельніку абароны Кітая ад Японіі Месяц таму на Магілёўскай кадэцкай вучэльні адкрылі дошк
У Магілёве адкрылі памятную дошку ўдзельніку абароны Кітая ад Японіі Месяц таму на Магілёўскай кадэцкай вучэльні адкрылі дошку Яўгену Нікалаенку, з дня нараджэння якога споўнілася 120 гадоў. Паведамляецца, што ён першым з магіляўчан атрымаў званне героя Савецкага Саюза «за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў 1937 - 1938 гадах у небе Кітая». Нагадаем, што з 1937-га Кітай ваяваў супраць Японіі, атрымліваючы дапамогу ад ЗША і СССР, які дапамагаў самалётамі. Па афіцыйнай інфармацыі ўраджэнец в. Вудага Чэрыкаўскага павету Яўген Нікалаенка ўдзельнічаў «добраахвотнікам» у вайне і асабіста збіў два японскія самалёты. У жніўні 1938-га ён удзельнічаў у баі над Уханем. Тая бітва была адной з самых буйных у вайне: пад камандаваннем Чан Кайшы было больш за мільён салдат, загінула каля ста савецкіх пілотаў. У адкрыцці мемарыяльнай дошкі ўдзельнічала Ван Сяамэй, дырэктар Інстытута Канфуцыя Магілёўскага дзяржуніверсітэта. Установа па вывучэнні кітайскай мовы і культуры адчынілася там год таму і стала 7-й у Беларусі.

У мінскай гімназіі адкрылі Музей народнага мастака Беларусі У гімназіі № 75 цяпер знаходзяцца карціны Паўла Масленікава: 10 п
У мінскай гімназіі адкрылі Музей народнага мастака Беларусі У гімназіі № 75 цяпер знаходзяцца карціны Паўла Масленікава: 10 прац перадалі з фонду Магілёўскага абласнога мастацкага музея ім. П. Масленікава. Сталічная гімназія таксама носіць яго імя. Для навучэнцаў карціны – у вольным доступе. Экскурсіі – па папярэднім запісе. У музеі плануюць праводзіць выставы і іншых мастакоў. Павел Масленікаў (1914 - 1995) – ураджэнец вёскі Нізкая Вуліца Магілёўскага павету. Ён прызнаны майстар пейзажнага жывапісу. Званне народнага мастака Беларусі атрымаў у 1994-м. Пайшоў з жыцця 30 гадоў таму. Пра мастака коратка ўзгадваў Зянон Пазьняк, апісваючы лёс сябра Лявона Баразны, з якім пазнаёміўся падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце: «Праз пару гадоў ціск пайшоў і на Лявона. Ягоная былая вясковая жонка панапісвала на яго («какой он негодяй») кучу лістоў у інстытут, у Міністэрства культуры, у Саюз мастакоў. Рэктар Павел Масленнікаў — чалавек здаровага сэнсу, які ведаў тую «справу», выкідваў іх у сметніцу».

Вільня, Варшава, Лондан, Стакгольм – дзе пройдуць мерапрыемствы да “Ночы расстраляных паэтаў” Мерапрыемствы да Дня памяці рас
Вільня, Варшава, Лондан, Стакгольм – дзе пройдуць мерапрыемствы да “Ночы расстраляных паэтаў” Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў пройдуць сёлета ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Любліне, Вільнюсе, Лондане, Рызе, Таліне, Лондане, Сан-Францыска, Стакгольме, Таліне і іншых гарадах свету. 26 кастрычніка беларусаў запрашаюць прайсці па Вільні ў памяць аб рэпрэсаваных беларускіх дзеячах, якія жылі тут. 29 кастрычніка ў літоўскай сталіцы пр. Гедыміна, 28 пакажуць спектакль "Крывавая ноч". У гэты ж дзень у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal 11) адбудзецца Паэтычная сустрэча «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Падрабязней чытаць на сайце або без VPN.