es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 273
Suscriptores
Sin datos24 horas
+87 días
+930 días
Archivo de publicaciones
Былы барочны палац Сапегаў-Агінскіх у Гародні: невядомы помнік у святле новых даследаванняў 📆 28 траўня ⏱️18:00 📍Варшава, С
Былы барочны палац Сапегаў-Агінскіх у Гародні: невядомы помнік у святле новых даследаванняў 📆 28 траўня ⏱️18:00 📍Варшава, Старамесцкая плошча, 27 Пра існаванне барочнага палаца XVII ст. на Падолі ў Гародні вядома даўно. У XIX ст. будынак стаў часткай былога комплексу піваварнага завода. Аднак дагэтуль ніякіх даследаванняў не праводзілася — невядома, што захавалася і як гэта выглядала першапачаткова. З пачаткам рэканструкцыі і прыстасавання комплексу завода з'явілася магчымасць правесці даследаванні па выяўленні і аналізу канструктыўных элементаў палаца XVII ст. Вынікі дазваляюць вызначыць асноўныя этапы будаўніцтва, рэканструяваць першапачатковы выгляд палаца⛪️, сфармуляваць гіпотэзу адносна аўтарства праекта, а таксама пазначыць праблемы і даследчыя пытанні, якія могуць стаць адпраўной кропкай для далейшых даследаванняў. 👉 Выкладчык Раман Забела — беларускі архітэктар-рэстаўратар помнікаў, грамадскі актывіст, былы палітзняволены. Уваход вольны! Арганізатар: Stowarzyszenie historyków sztuki

👁 У Браславе адзначылі 960-годдзе горада на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 960-гадовы юбілей горада Браслава сустрэлі на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», піша reform.news. 🗡 Свята пачалося з шэсця ваяроў, здабычы «жывога агню», адбыліся выступы народнага гурта архаічных спеваў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Па традыцыі фестываль уключае ў сябе рыцарскія баі, майстар-класы па рамёствах, спектаклі ў стылі этна, кірмаш. Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

«Падарожжы Дылетанта» вяртаюцца Пасля некалькіх гадоў перапынку ўлюбёнае беларускае шоу не аднаго пакалення — «Падарожжы Дылетанта» і ягоны вядоўца Юры Жыгамонт — зноў выправіліся ў вандроўку. Гэтым разам — у Гервяты, што на Гарадзеншчыне. Тут знаходзяцца стары млын і адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі неагатычных касцёлаў. Аднаўленне праграмы выклікала абурэнне прарасійскіх актывістаў, заўважыла "Наша Ніва". «Знянацку, раптам і на радасць усім экстрэмістам вылез з-пад плінтуса Юрась Жыгамонт», — напісаў Азаронак. І дадаў: «Ва Украіне ўсё таксама пачыналася з “цікавостак”». Прапагандыст Гігін падкрэсліў, што «Падарожжы Дылетанта» — гэта «частка тыповага змагарскага багажу», якая ў свой час «нанесла нямала шкоды, фарміруючы альтэрнатыўнае „краязнаўства“ нацыяналістычнага гатунку». Беларускамоўная праграма пра розныя цікавыя мясціны нашай краіны ў тэлевізійным фармаце з’явілася ў 2002 годзе. Яна выходзіла спачатку на дзяржаўных тэлеканалах «БТ», «СТБ», а ў 2016 годзе перайшла ў інтэрнэт. З таго часу створана некалькі сотняў выпускаў пра гісторыю беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак. У 2021 годзе Юры Жыгамонт, па слядах сваіх вандровак, выдаў кнігу «Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам».

101 год таму пачалося будаўніцтва кургана Міцкевіча ў Наваградку 27 траўня 1924 года ў Наваградку быў закладзены вуглавы каме
+2
101 год таму пачалося будаўніцтва кургана Міцкевіча ў Наваградку 27 траўня 1924 года ў Наваградку быў закладзены вуглавы камень Кургана Бессмяротнасці ў памяць пра паэта Адама Міцкевіча, які паходзіў з гэтых мясцін. Ідэя належала суддзі Леону Дабашынскаму. Камітэт па ўшанаванні памяці Міцкевіча ўзначаліў тагачасны навагрудскі ваявода Уладзіслаў Рачкевіч, а патранат над праектам узяў на сябе прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі. Курган пачалі ўзводзіць на месцы так званага Малога замка. Падчас цырымоніі быў зачытаны заснавальніцкі акт, які змясцілі ў свінцовую капсулу і замуравалі ў падмурак кургана. Будаўніцтва працягвалася сем гадоў і завершылася 28 чэрвеня 1931 года. На адкрыцці прысутнічаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, а таксама прадстаўнікі навукі, культуры і грамадскасці. Курган дасягнуў вышыні 15 метраў, а дыяметр падмурка склаў 30 метраў. Крыніца: Wirtualna Białoruś

🔴 Галоўная таямніца «літвінізму» Доўгі час разумныя людзі ламаюць галовы, скуль жа ўзяўся так званы літвінізм. Каму ён патрэ
🔴 Галоўная таямніца «літвінізму» Доўгі час разумныя людзі ламаюць галовы, скуль жа ўзяўся так званы літвінізм. Каму ён патрэбны? Хто замоўца? Урэшце, чаму гэты праект надалей жыве? Няхай сам праект амаль безасабовы, але ён — гучыць, прагаворваецца. Пра яго размаўляюць. Гучыць — значыць існуе. 🧐 Беларусы паціскаюць плячыма. У Літве ў гэтым бачаць ледзьве не замах на нацыянальную бяспеку. Ну, а спецслужбы ўсходніх суседзяў рэгулярна падліваюць масла ў агонь: графіці «Вільня наша», шалёныя відэазвароты ды іншыя правакацыі. Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.

Repost from Historyja
На мемарыяльнай дошцы Тарашкевічу ў Вільні амаль сцерся надпіс, цяжка расчытаць. Крыніца: Gorliwy Litwin
На мемарыяльнай дошцы Тарашкевічу ў Вільні амаль сцерся надпіс, цяжка расчытаць. Крыніца: Gorliwy Litwin

Тарашкевіча катавалі і змусілі даць паказанні на 249 чалавек У Archiwum Akt Nowych у Варшаве знойдзена копія дакументу з архі
+1
Тарашкевіча катавалі і змусілі даць паказанні на 249 чалавек У Archiwum Akt Nowych у Варшаве знойдзена копія дакументу з архіву КДБ, паводле якога Браніслава Тарашкевіча пасля смяротнага прысуду 5.01.1938 амаль 10 месяцаў утрымлівалі ў асобным рэжымкным корпусе НКВД, дзе пад катаваннямі змусілі даць паказанні на 249 чалавек. Корпус у гарадской турме арганізаваў кіраўнік аднаго з аддзелаў НКВД БССР Аляксандр Гепштэйн з санкцыі наркама Барыса Бермана і дазволу Масквы. Тут утрымліваліся 270 чалавек, ад якіх "шляхам збіцця і катаванняў" атрымлівалі "дадатковыя сведчанні" на іншых асобаў. Толькі 38 вязняў корпусу, у тым ліку Тарашкевіч, далі паказанні на 3489 чалавек. У корпусе ствараліся асабліва цяжкія ўмовы для тых, хто "не прызнаваўся". Тыя, хто "прызнаваўся" і даваў "паказанні", ставіліся ў прывілеяваныя ўмовы і атрымлівалі ўзмоцненую пайку. Наглядчыкам корпуса быў нехта Алекаў. 29 лістапада 1938 г. зняволеных корпуса незаконна расстралялі, акты аб выкананні прысудаў падрабілі і аформілі заднім чыслом.

Repost from Historyja
Прапойскае антысавецкае паўстанне Уздым 1919 года, які быў здзейснены на тэрыторыі Прапойскага раёну. Жыхары супрацьстаялі ба
Прапойскае антысавецкае паўстанне Уздым 1919 года, які быў здзейснены на тэрыторыі Прапойскага раёну. Жыхары супрацьстаялі бальшавіцкай палітыцы ваеннага камунізму ды крадзяжы харчавання. Паўстанцы забівалі савецкіх акупантаў і забіралі зброю. Паводле некаторых звестак, антысавецкія выступы на Магілёўшчыне працягваліся да 1930-х гг.

5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта Сярод іншага а
5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта Сярод іншага адбудзецца прэзентацыя-дыскусія з нагоды публікацыі кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай» і прэзентацыя даследавання «Няскончанае паўстанне. Падзеі 1863 - 1864 гг. у наратывах беларускіх медыя 2010 - 2024 гадоў» (Андрэй Казакевіч, Інстытут «Палітычная сфера»). Удзел у дыскусіях таксама возьмуць Аляксандр Смалянчук, Васіль Герасімчык, Лукаш Адамскі і іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі. 5 чэрвеня, Варшава, ul. Foksal 11, пачатак а 16.00. Форум імя Рамана Скірмунта праводзіцца раз на год, а таксама па меры неабходнасці пры з’яўленні важных тэм для абмеркавання. Яго місія – выпрацоўка рэкамендацый, па якіх кірунках могуць развівацца адносіны Польшчы з беларускім грамадствам.

Repost from Спадчына
У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царст
+4
У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царства Польскага, горадзе Варшава. Геніяльная ідэя пабудаваць велізарны праваслаўны храм у горадзе, дзе не было і не прадбачылася ніякіх праваслаўных, прыйшла райскаму генерал-губернатару Іосіфу Гурку, беларусу па паходжанні. Будаўніцтва блаславіў імператар Аляксандра III. Праектаваў сабор вядомы архітэктар Бенуа, а ўнутраным аздабленнем пад кіраўніцтвам Пакроўскага займаліся першакласныя пецярбургскія мастакі Васняцоў, Бруні, Кошалеў, нейкі Думітрашка і многія. Будавалі храм 6 гадоў, яшчэ 12 аздаблялі. Для сабора былі набраны 12 мазаічных пано па эскізах Віктара Васняцова і Андрэя Рабушкіна. Як толькі палякі здабылі незалежнасць, яны скавырнулі гэты "падарунак рускіх імператараў", які быў нічым іншым, як спробай аслупаваць тэрыторыю. Мазаікі Васняцова, якія ўпрыгожвалі галоўныя парталы сабора, былі перавезены ў Баранавічы і размешчаны на фасадах мясцовай царквы. Іншыя фрагменты аселі ў варшаўскіх царкве і нацмузеі. Цяпер гэта адзін з найлепшых прыкладаў мастацтва стылю мадэрн у Беларусі, які патрабуе рэстаўрацыі. #мазаікі #Баранавічы #Варшава

Кароткі курс па найноўшай гісторыі Беларусі ад Паўла Валатовіча. Год 1994. Візіт Біла Клінтана ў Менск, ухваленне Канстытуцыі, скандал са старшынём парламента Станіславам Шушкевічам і прэзідэнцкія выбары - першыя і апошнія адносна дэмакратычныя ў гісторыі нашай краіны, Паца-Ваца і першы бой з рускім мірам. Глядзіце выпуск цалкам.

Сёння – Міжнародны дзень герояў барацьбы з таталітарызмам У 2019 г. гэты дзень «як даніну павагі ўсім, хто, змагаючыся з тыра
Сёння – Міжнародны дзень герояў барацьбы з таталітарызмам У 2019 г. гэты дзень «як даніну павагі ўсім, хто, змагаючыся з тыраніяй, праявіў гераізм і сапраўдную любоў да чалавецтва» ухваліў Еўрапарламент. Ён прымеркаваны да дня расстрэлу капітана Вітольда Пілецкага - 25 мая 1948 г. У 1940 г. Пілецкі добраахвотна быў вывезены ў Аўшвіц, каб на ўласныя вочы пабачыць злачынствы нацыстаў і распавесці аб іх усяму свету. Праз два гады ён уцёк з канцлагера, далучыўся да Варшаўскага паўстання, а пасля вайны - да антыкамуністычнага падполля. Ён збіраў звесткі ўжо аб савецкіх рэпрэсіях НКВД, турмах і дэпартацыях у Сібір. Яго арыштавалі ў 1947 г., жорстка катавалі, абвінавацілі ў шпіянажы. Пры апошнім бачанні з жонкай ён сказаў, што Аўшвіц у параўнанні савецкай з турмой – дзіцячая забава. Пілецкага расстралялі. Камуністычная прапаганда называла героя «здраднікам і наймітам імперыялістаў». Яго цела да гэтага часу не знойдзена. Гісторыя Пілецкага – гэта прыклад мужнага супрацьстаяцьстаяння таталітарнай сістэме.

Repost from Наша Ніва
Памёр Уладзімір Сідарцоў Памёр вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта БДУ Улад
Памёр Уладзімір Сідарцоў Памёр вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Сідарцоў. Яму было 89 гадоў. https://nashaniva.com/368630 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368630

СССР разрабаваў Нямеччыну пасля перамогі: што дасталася Беларусі? Малавядомыя факты Малавядомая старонка перамогі ў Другой сусветнай вайне – гэта тое, колькі было вывезена рэчаў з Германіі: адзенне, посуд, гадзіннікі, завадскія лініі і нават веласіпедныя насосы. Асобная гісторыя, што адзін з сімвалаў Менска – гэта таксама скрадзеная рэч. Вы будзеце здзіўленыя. Мікіта Мелказёраў у праграме "Загляне сонца" распавядае пра ўсе гэтыя трафеі і тлумачыць, што тут не так.

+2
Рэсталінізацыя Расеі У маскоўскім метро аднавілі гарэльеф са Сталіным. Цяпер там моляцца вернікі. Напярэдадні 9 траўня бюст тырана з’явіўся ў Мажайску. Колькасць помнікаў Сталіну ў Расеі перавысіла 120. 90% з іх паўсталі пры Пуціне. У рэстаўрацыі сталінізму ўдзельнічае РПЦ. Святары асвячваюць помнікі і іконы правадыра. Так, у 2023 г. на адкрыцці манумента ў Вялікіх Луках бацюшка падкрэсліў, што Царква пацярпела ад Сталіна, але «зараз ёсць мноства новапакутнікаў і вызнаўцаў, якія дапамагаюць у адраджэнні радзімы». Сплаў ідэалогіі савецкага аўтарытарызму (сталінізму) з традыцыйным праваслаўем называюць праваслаўным сталінізмам. У Беларусі, нягледзячы на тэрор сталінскага маштаба, улады афіцыйна не падтрымліваюць аднаўленне помнікаў Сталіну. Бюст тырана ёсць у пасёлку Свіслач, а таксама на т. зв. Лініі Сталіна. За рэабілітацыю яго вобраза ў публічнай прасторы і аднаўленне помнікаў выступаюць носьбіты таталітарных ідэалогій: камуніст Сыранкоў, прарасейская актывістка Бондарава і праўладны палітолаг Дзермант.

Помста за падтрымку атамана У 1920-я базай партызанскага антысавецкага атраду Юркі Моніча былі вёскі Малыя і Вялікія Жаберычы
Помста за падтрымку атамана У 1920-я базай партызанскага антысавецкага атраду Юркі Моніча былі вёскі Малыя і Вялікія Жаберычы, Радзіца. Моніч быў тутэйшы, з Малых Жаберычаў, тутэйшымі былі і яго паплечнікі. Таму мясцовыя актыўна падтрымлівалі атрад і атамана. На знішчэнне партызанаў з Масквы кінулі часткі асаблівага прызначэння. Яны ачапляні вёскі і арыштоўвалі ці расстрельвалі ўсі, хто да іх трапляў. Яшчэ напрыканцы 1923 г. большасць паплечнікаў Моніча - каля 75 чалавек - была арыштаваная, 22 з іх у лютым 1924 г. - расстраляныя. Сам Юрка Моніч загінуў 23 траўня 1924 г. падчас сутычкі з саветамі. Нягледзячы на разгром атрада, саветы не забыліся пра нелаяльнасць мясцовага насельніцтва. Помста прыйшла падчас Вялікага тэрора ў 1937-38 гг. Толькі з гэтых трох вёсак саветы расстралялі пад Воршай больш за 40 чалавекі: з Радзіцы - 12, з Малых Жаберычаў - мінімум 8, з Вялікіх - 22. На фатаздымку два браты і сястра Ашкеры з Малых Жаберычаў. Агулам саветы расстралялі шэсць чалавек з гэтай сям'і.

Помста за падтрымку атамана У 1920-я базай партызанскага антысавецкага атраду Юркі Моніча былі вёскі Малыя і Вялікія Жаберычы
+2
Помста за падтрымку атамана У 1920-я базай партызанскага антысавецкага атраду Юркі Моніча былі вёскі Малыя і Вялікія Жаберычы, Радзіца. Моніч быў тутэйшы, з Малых Жаберычаў, тутэйшымі былі і яго паплечнікі. Таму мясцовыя актыўна падтрымлівалі атрад і атамана. На знішчэнне партызанаў з Масквы кінулі часткі асаблівага прызначэння. Яны ачапляні вёскі і арыштоўвалі ці расстрельвалі ўсі, хто да іх трапляў. Яшчэ напрыканцы 1923 г. большасць паплечнікаў Моніча - каля 75 чалавек - была арыштаваная, 22 з іх у лютым 1924 г. - расстраляныя. Сам Юрка Моніч загінуў 23 траўня 1924 г. падчас сутычкі з саветамі. Нягледзячы на разгром атрада, саветы не забыліся пра нелаяльнасць мясцовага насельніцтва. Помста прыйшла падчас Вялікага тэрора ў 1937-38 гг. Толькі з гэтых трох вёсак саветы расстралялі пад Воршай больш за 40 чалавекі: з Радзіцы - 12, з Малых Жаберычаў - мінімум 8, з Вялікіх - 22. На фатаздымку два браты і сястра сям'і Ашкераў з Малых Жаберычаў. Агулам саветы расстралялі шэсць чалавек з гэтай сям'і.

Repost from Historyja
Некаторыя могуць не паверыць, але ў свой час на АНТ (ОНТ) нават з'явіўся кароткі дакументальны фільм пра антысавецкага партызана Юрку Моніча. Зразумела, што ў рамках цэнзуры, так што вельмі асцярожны, з некаторымі недасказаннямі, маніпуляцыямі і на расейскай мове. Тым не менш як на лукашэнкаўскія (расейскія) стандарты нават смелы. https://www.youtube.com/watch?v=3qXYwaq87TU

Repost from Historyja
23 траўня 1924 года ў баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч (сапр. Ягор Адамавіч) - беларускі партызан, адзін з правадыроў зб
+3
23 траўня 1924 года ў баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч (сапр. Ягор Адамавіч) - беларускі партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасць Беларусі ў 1919-1924 гг. Да таго ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне і Слуцкім паўстанні.

23 траўня 1910 г., Гародня — пахаванне Элізы Ажэшкі, польска-беларускай пісьменніцы (крыніца). Ажэшка актыўна падтрымлівала в
+2
23 траўня 1910 г., Гародня — пахаванне Элізы Ажэшкі, польска-беларускай пісьменніцы (крыніца). Ажэшка актыўна падтрымлівала вызваленчае паўстанне 1863–1864 гадоў. У траўні—чэрвені 1863 года яна хавала ў сябе аднаго з кіраўнікоў збройнага змагання — Рамуальда Траўгута, якога пазней расейскія ўлады павесілі ў Варшаўскай цытадэлі. За гэта яе муж, Пётр Ажэшка, быў арыштаваны і ў сакавіку 1865 г. сасланы ў Пермскую губерню. Пісьменніца двойчы вылучалася на Нобелеўскую прэмію. З канца 1870-х жыла ў сваёй улюбёнай Гародні. Тут нарадзіўся адзін з яе самых вядомых раманаў — "Над Нёманам", які паказваў панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гародні і Вільні пасля паўстання 1863–1864 гг. Дзеянне рамана адбывалася на тэрыторыі сучаснага Мастоўскага раёна. Да вайны рукапіс твора захўвалася ў Гародні. 🎧 Паслухаць пра раман "Над Нёманам" можна тут. Францішак Багушэвіч назваў пісьменніцу "каралевай жывога слова і пакутлівай праўды". Эліза Ажэшка пахаваная на каталіцкіх фарных могілках у Гародні.