es
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 272
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
-1330 días
Archivo de publicaciones
Ужо сёння ў Варшаве!!! АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ 📆 20 сакавіка (чацвер) ⏰18.30 📍Варшаўс
Ужо сёння ў Варшаве!!! АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ 📆 20 сакавіка (чацвер) ⏰18.30 📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх). Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе. На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху. Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі

БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА 📆 22 сакавіка ⏱ 13:00 (мясцовы час) 📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)
БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА 📆 22 сакавіка  ⏱ 13:00 (мясцовы час)  📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)  Напярэдадні Дня Волі ў межах праекту "Кава з гісторыкам" паразмаўляем аб падзеях, якія сталі важным этапам на шляху да беларускай дзяржаўнасці.  Мы пагаворым пра беларускі шлях да ідэі дзяржаўнасці, спробу яе рэалізацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а таксама пра месца БНР у нашай гісторыі. Выступоўца Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН. Сардэчна запрашаем. Пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі і Беларускага Інстытута публічнай гісторыі

Пацвердзілася гомельскае паходжанне сям’і Маі Плісецкай У Гомелі знойдзеныя архівы бацькі і дзядзькі вядомай балерыны. Бацька Маі Плісецкай быў з Гомеля. У фондзе Гомельскага палітэхнічнага тэхнікуму за 1918 год маецца асабістая справа на Маісея Плісецкага. Таксама ў архіве тэхнікума ёсць справа на дзядзьку Маі Плісецкай, Вульфа. У прыватнасці, у дакументах захавалася просьба залічыць на падрыхтоўчае аддзяленне тэхнікуму. Таксама захавалася пасведчанне аб нараджэнні Маісея і Вульфа.

Repost from Historyja
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя міт
+8
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.

АД РАГВАЛОДА ДА БНР літаратурна-гістарычная сустрэча ⏰Чацвер, 20 сакавіка, а 18:00 📍Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19 (пад
АД РАГВАЛОДА ДА БНР літаратурна-гістарычная сустрэча ⏰Чацвер, 20 сакавіка, а 18:00 📍Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19 (падземны пераход) 👉УВАХОД ВОЛЬНЫ! Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк распавядуць пра ключавыя моманты беларускай гісторыі – ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць вядомых даследчыкаў гісторыі і атрымаць адказы на пытанні пра мінулае і сучаснасць нашай краіны. Таксама на сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтараў. Организаторы: Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Kolegium Europy Wschodniej и Бібліятэка Kamunikat Падрабязней тут

ПОМНІК КНЯЗЯ ЮЗЕФА ПАНЯТОЎСКАГА І ГОМЕЛЬ. ЯКАЯ СУВЯЗЬ? Помнік князя Юзафа Панятоўскага — даволі пазнавальны сімвал сучаснай В
+3
ПОМНІК КНЯЗЯ ЮЗЕФА ПАНЯТОЎСКАГА І ГОМЕЛЬ. ЯКАЯ СУВЯЗЬ? Помнік князя Юзафа Панятоўскага — даволі пазнавальны сімвал сучаснай Варшавы. Сёння ён знаходзіцца каля Прэзідэнцкага палаца (быўшага палаца Радзівілаў). Статуя была адліта ў Варшаве ў 1830 годзе, і першапачаткова ўстаноўка помніка была запланавана на плошчы Красінскіх. Аднак адкрыццё не адбылося з-за паўстання 1830 года супраць Расійскай імперыі. У 1836 годзе помнік быў разабраны, а праз шэсць гадоў расейскі цар Мікалай І перадаў манумент свайму намесніку ў Польшчы, генералу Івану Паскевічу, які быў вядомы сваім удзелам у падаўленні паўстання. Паскевіч усталяваў помнік у сваёй рэзідэнцыі ў Гомлі, дзе ён знаходзіўся на тэрасе палаца побач з артылерыяй да 1922 года. У рамках акцыі вяртання незаконна вывезеных культурных каштоўнасцяў, вядомай як рэвіндыкацыя, паводле Рыжскага дагавора, помнік быў перададзены Польшчы, і ў 1922 годзе вярнуўся ў Варшаву. Да Другой сусветнай вайны помнік знаходзіўся перад палацам Сасаў у Варшаве. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года немцы ўзарвалі помнік. Сёння рэшткі арыгінальнага манумента знаходзяцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Сучасны помнік — гэта новая адліўка, зробленая ў 1948–1951 гадах. Юзаф Антоні Понятоўскі (1763–1813) — вядомы польскі генерал і палітычны дзеяч, адзін з галоўных герояў вайсковых падзей напалеонаўскай эпохі. Ён быў пляменнікам апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Понятоўскага. Понятоўскі загінуў у 1813 годзе ў бітве пад Лейпцыгам, вядомай як "Бітва народаў". На здымках: Помнік Панятоўскага ў Гомлі падчас нямецкай акупацыі. Сучасны выгляд помніка ў Варшаве. Рэшткі арыгінальнага помніка. Даваенны выгляд статуі.

18 сакавіка — даволі сумны дзень у гісторыі Беларусі. Глядзіце самі: ▪️У 1921 у гэты дзень падпісалі Рыжскую дамову, у выніку
18 сакавіка — даволі сумны дзень у гісторыі Беларусі. Глядзіце самі: ▪️У 1921 у гэты дзень падпісалі Рыжскую дамову, у выніку якой тэрыторыю Беларусі падзялілі на дзве часткі. ▪️А ў 1990 упершыню абралі дэпутатам Лукашэнку, які, акрамя ўсяго, у 1991 не галасаваў за незалежнасць краіны. Можа, нават і не сумны, а трагічны дзень, як лічыце?

Выйшла кніга пра дыпламата Ульянава, які займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі У выдавецтве «Беларуская наву
Выйшла кніга пра дыпламата Ульянава, які займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія гісторыка Вольгі Бароўскай «Алесь Ульянаў: старонкі жыцця (1901 - 1937)». У 1920-х ён знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Польшчы (у тым ліку быў в.а. пасла СССР). Займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў нацыянальнага адраджэння. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925-м, на якой прынялі рашэнне пра роспуск ураду БНР і прызнанне Мінску адзіным беларускім культурным і палітычным цэнтрам. Ульянаў таксама супрацоўнічаў з ГПУ, з'яўляўся «спецыялістам» па інтэлігенцыі. Арыштаваны 24 траўня 1937 году. На 305 старонках манаграфіі праз біяграфію асобы Ульянава робіцца спроба паказаць асаблівасці ўнутрыпалітычнага развіцця Савецкай Беларусі, яе ўзаемаадносіны з Польшчай, Заходняй Беларуссю. Упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак 192 дакументы.

АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ 📆 20 сакавіка (чацвер) ⏰18.30 📍Варшаўскій універсітэт (ul. Do
АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ 📆 20 сакавіка (чацвер) ⏰18.30 📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх). Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе. На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху. Арганізатары: Беларускі Інстытут публічнай гісторыі Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі

На здымках: 1. Польская і бальшавіцкая памежныя камісіі вызначаюць “рыжскую мяжу” пад Радашковічамі. Вясна 1921 гады. 2. Салд
+1
На здымках: 1. Польская і бальшавіцкая памежныя камісіі вызначаюць “рыжскую мяжу” пад Радашковічамі. Вясна 1921 гады. 2. Салдаты Войска Польскага ля першых польскіх памежных слупоў. Вясна 1921 года, Беларусь. Крыніца: pikabu.ru

Якуб Колас і Міхась Чарот пра падзел Беларусі паводле Рыжыскага міру Якуб Колас, «Беларускаму народу»: "Нас падзялілі - хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы! К д’яблу граніцы! Нашы тут гоні, бары!" На падзел краіны праз год адрэагаваў і пралетарскі паэт Міхась Чарот: "Заціхла бура, і сонца гляне Над родным краем балот і ніў, К жыццю наш вольны край паўстане І свету скажа, што ён шчэ жыў. Няхай і стогне, няхай і плача. Слязьмі хай мые падзелаў след, Як моцным стане — у бой паскача І крыўду скажа на цэлы свет. Міхась Чарот, «Заціхла бура, і сонца гляне"

Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіц
Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР да Бярэзіны наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне. Бальшавікі былі гатовы аддаць і Менск. Аднак уключэнне Менску ў склад адроджанай Другой Рэчы Паспалітай быў галоўнай воссю спрэчкі ў польскай дэлегацыі. У той час у палітыцы Польшчы існавалі дзве асноўныя канцэпцыі: федэратыўная Юзафа Пілсудскага і інкарпарацыйная - яе прытрымліваліся польскія нацыянал-дэмакраты, у тым ліку Раман Дмоўскі. Федэратыўная канцэпцыя палягала на ідэі стварэння "Міжмор'я" - саюза Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны, дзе Менск мог стаць часткай Польшчы або аўтаномным цэнтрам у межах польскай федэрацыі. Пры гэтым інкарпарацыйная ідэя разглядала ўключэнне ў склад Польшчы толькі тэрыторый з пераважна польскім насельніцтвам, без Беларусі і большай часткі Украіны. Ідэя Рамана Дмоўскага ўрэшце перамагла, і польскі бок адмовіўся ад прапановы бальшавікоў. У выніку Рыскай мірнай дамовы Менск застаўся на савецкім баку. А савецка-польская мяжа пралягла ў 30-40 кіламетрах ад сталіцы БССР. На здымку: Юзаф Пілсудскі і польскія вайскоўцы на плошчы Свабоды ў Менску.19 верасня 1919 г.

Рыжскі мірны дагавор 1921 года 18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпіса
+2
Рыжскі мірны дагавор 1921 года 18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, які завяршыў польска-савецкую вайну 1919–1921 гадоў. Беларускія дэлегацыі ад БССР і БНР не былі дапушчаны да перамоваў. Польскі бок адмовіўся прызнаць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР, а РСФСР не жадала ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў. У выніку ад імя БССР выступалі прадстаўнікі бальшавіцкага ўраду РСФСР. БНР спрабавала прыцягнуць увагу еўрапейскіх дзяржаў да несправядлівага пагаднення, але тыя падтрымалі Польшчу і праігнаравалі інтарэры беларусаў. У выніку савецка-польская мяжа падзяліла Беларусь напалову: Заходняя Беларусь з плошчай у 110 тыс. км² і насельніцтвам 4,5 млн жыхароў адышла да Польшчы. Пры гэтым у другім артыкуле дамовы было запісана, што бакі,"згодна з прынцыпам самавызначэння народаў, прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі". Рыжскі мір асудзілі БНР, беларускія палітычныя партыі, нацыянальная інтэлігенцыя (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка), а таксама Усебеларускія канферэнцыі 1921 і 1925 гадоў. Тагачасны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Аркадзь Смоліч пісаў: «Межы праведзены па жывому целу Беларусі...» Дагавор таксама не прызнала і асудзіла Украінская Народная Рэспубліка. Ілюстрацыі: 1. перамовы ў Рызе; 2. карыкатура 1921 г. на ганебны рыжскі паздел Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі; 3. мапа падзеленай Беларусі.

Repost from Historyja
16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне. Бальшавікі
+2
16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне. Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасць і харчавання на патрэбы бальшавіцкай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасля чаго людзі разышліся па дамах. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстання, многія былі расстраляныя.

🔴 Ужо заўтра! У Вільні абмяркуюць каланіяльныя праекты продкаў беларусаў ☕️ 15 сакавіка Цэнтар беларускай супольнасьці й кул
🔴 Ужо заўтра! У Вільні абмяркуюць каланіяльныя праекты продкаў беларусаў ☕️ 15 сакавіка Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць усіх жадаючых на Каву з гісторыкам Віктарам Якубавым. Разам паспрабуем разабрацца, што такое імперыя і каланіялізм у эпоху Новага часу, як удзельнічалі продкі беларусаў у суседскіх і ці мелі ўласныя каланіяльныя праекты. 💘 Уваход вольны. Данаты вітаюцца. Дзе і калі? Дата: 15 сакавіка. Час: 18:00 (час мясцовы). Месца: Vilniaus, 20, Vilnius.

Repost from Historyja
Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адмініст
+1
Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі вязняў. Праз некалькі дзён выступ быў падаўлены атрадамі “чырвоных”. Частка паўстанцаў адышла на захад, частка была схопленая бальшавікамі. 24 сакавіка пяць кіраўнікоў паўстання былі расстраляныя: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Язэп Янушкевіч. У міжваенны час у іх памяць быў усталяваны помнік, знішчаны ў час Другой сусветнай вайны.

Беларусы стварылі 3D-мадэль Крэўскага замка "Мы стварылі мастацкую 3D рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой адлюстравалі магч
+2
Беларусы стварылі 3D-мадэль Крэўскага замка "Мы стварылі мастацкую 3D рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой адлюстравалі магчымы выгляд крэпасці з трыма вежамі. Гэта прыкладная, але наглядная візуалізацыя таго, якім замак мог быць у мінулым. Цяпер кожны можа апынуцца перад Крэўскім замкам у любой кропцы свету! Дзякуючы дапоўненай рэальнасці (AR), яго можна ўбачыць праз смартфон – у сваім горадзе, у двары ці нават у пакоі", - напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук адна з удзельніц праекту Алеся Пархоменка. Паглядзець мастацкую рэканструкцыю ў AR можна тут.

У БССР ссылалі ў канцлагеры задоўга да нацыстаў "Заключыць у канцэнтрацыйны лагер тэрмінам на тры гады." Такія фармулёўкі час
+4
У БССР ссылалі ў канцлагеры задоўга да нацыстаў "Заключыць у канцэнтрацыйны лагер тэрмінам на тры гады." Такія фармулёўкі часта сустракаюцца ў пратаколах Асобых нарадаў АДПУ ў справах рэпрэсаваных у 1920-х гадах – прыкладна да 1933 года. Пазней савецкія ўлады замянілі назву канцлагеры на папраўча-працоўныя лагеры (глядзі дакумент за 1937 год), але сутнасць іх ад гэтага не змянілася. Пра савецкія канцэнтрацыйныя лагеры беларускія гісторыкі пісалі мала. Гэтая тэма ў БССР і сёння не з'яўляецца "дэсертабельнай", то бок навуковая праца на яе аснове не будзе абаронена – цэнзура не прапусціць. У масавай свядомасці канцлагеры асацыююцца найперш з нацысцкімі лагерамі смерці. Між тым канцэнтрацыйныя лагеры для ваеннапалонных існавалі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны ў розных краінах. Але менавіта бальшавікі першымі стварылі сістэму канцлагераў для грамадзянскіх асоб, зраілі з яе канвеер для прамысловага знявэчання і знішчэня іншадумцаў і нязгодных. Першыя лагеры бальшавікі заснавалі яшчэ ў 1918 годзе па ініцыятыве Леніна і Дзяржынскага. Ужо ў 1919 годзе яны афіцыйна зацвердзілі сетку канцлагераў для "ворагаў рэвалюцыі". У 1923 годзе сетку перадалі пад кіраванне АДПУ (папярэднік НКВД). Першапачаткова савецкая ўлада арганізоўвала лагеры на закрытых тэрыторыях: у былых манастырах, маёнтках, фабрыках і заводах. Пра гісторыю першага канцлагера ў самым сэрцы Менска раім прачытаць тут. 10 лістапада 1930 года Савет Народных Камісараў СССР створыў цэлую сістэм ГУЛАГ - Галоўнае ўпраўленне лагераў, якая аб'ядноўвала дзясяткі лагераў па ўсім Саюзе. Камуністы выкарыстоўвалі лагеры для "перавыхавання" іншадумцаў і нязгодных грамадзян. Так званае перавыхаванне адбывалася праз прымусовую, рабскую працу за міску пахлёбкі. Тыя, хто трапляў туды, гарантавана гублялі здароўе, а часта і жыццё. Таму гэтыя месцы таксама можна называць лагерамі смерці. Сістэма ГУЛАГу дасягнула апагею ў 1937-1938 гадах, калі праз савецкія лагеры прайшлі мільёны людзей. ГУЛАГ і рэпрэсіі былі падмуркам савецкай сістэмы. Тэрор і рэпрэсіі застаюцца падмуркам і сённяшняй улады. Дакументы з Archiwum akt nowych.

У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце, паведамляе reform
У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце, паведамляе reform.news. У Беларусі запусцілі платформу Xraytours, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны. Для рэканструкцыі страчаных структур у віртуальным асяроддзі выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі 3D-мадэлявання. Платформа прапануе інтэрактыўныя туры з дапоўненай рэальнасцю, дзе карыстачы могуць даследаваць гістарычныя месцы і ўбачыць рэканструяваныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце. Стваральнікі платформы выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне для гістарычных даследаванняў і 3D-мадэлявання для стварэння дакладных і рэалістычных копій помнікаў, якія затым інтэгруюцца ў дадатак AR для стварэння захапляльнага і інтэрактыўнага досведу. «Наша плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў. У віртуальным асяродзьдзі, злучаючы мінулае й сучаснасьць, вы можаце вывучаць кожную дэталь, адчуць атмасфэру таго часу й атрымаць новы досьвед, якога няма ў традыцыйных музэях ці падарожжах. Мы імкнемся зрабіць гісторыю даступнай і зразумелай для кожнага, незалежна ад яго месцазнаходжаньня», — пішуць стваральнікі Xraytours. Кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.

Алег Дзярновіч кіраўнік раскопак Крэўскага замка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларус
Алег Дзярновіч кіраўнік раскопак Крэўскага замка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: "Ня будзем спяшацца з высновамі, але пэўна можна сцвярджаць, што мы выявілі падмурак нейкай канструкцы". В. Абуховіч паказваў тут яшчэ адну браму Крэўскага замка. Крыніца Krajaznauca Historyk