1 271
Suscriptores
Sin datos24 horas
+17 días
-1530 días
Archivo de publicaciones
Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі журналіста Арцёма Сізінцава „На ,Старт‘ і ў ,Тэмпе‘“!
📆 22 траўня ⏰ 18.30 📍Варшава, ul. Wileńska 23
📆1 чэрвеня ⏰16:00 📍Вільня, Vilniaus, 20
Гэта маштабная работа пра гісторыю ножнага шпурляку (футболу) на Аршаншчыне, якая таксама закранае агульны дыскурс разьвіцьця віду ў Беларусі. На прэзэнтацыі згадаем розныя аспэкты, якія сустракаюцца ў кнізе: гісторыю Воршы і мясцовых клюбаў, сьмешныя моманты з паядынкаў, жаночы футбол, стадыёны, вядомых гульцоў... Будзе магчымасьць задаць пытаньні аўтару і выдаўцам, падзяліцца сваім досьведам і прыдбаць кнігу.
Repost from Orsha.eu навіны пра Оршу
Юбілей «Аршанскага маладняка». Сёлета спаўняецца 100 гадоў знакамітаму часопісу.
«Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925–1928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб’яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з 1923 па 1928 гады. Першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі. Агулам выйшла 7 нумароў «Аршанскага маладняка».
У 1926 большая частка рэдакцыі часопіса апынулася ў Горках, дзе была заснавана Горацкая студыя Аршанскай філіі «Маладняка». Такім чынам з трэцяга нумара часопіс пачаў друкавацца ў Горках.
У «Аршанскім маладняку» публікаваліся апавяданні, вершы і іншыя тэксты маладых і таленавітых беларускіх творцаў. Сярод іншых, Максіма Гарэцкага, Тодара Кляшторнага, Алеся Дземідовіча, Алеся Вечара і многіх іншых.
Працяг матэрыяла ў нас на сайце.
Repost from De facto. Беларуская навука
Як праваслаўныя святары выжывалі ў БССР у 1930-х
Пра гэта піша Віктар Кулічэнка ў часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» (том 69). У перыяд паміж 1934 і 1937 гг. святары чаргавалі перыяды адсідкі і знаходжання на волі і маглі выконваць сакраменты-таінствы – нелегальныя хрышчэнні, адпяванні, шлюбы. Гэта былі незаконныя заробкі, цэрквы былі зачыненыя (на здымку – Вазнясенскі сабор у Оршы).
Спыненне сакраментаў было немагчыма нават пры поўнай ізаляцыі ўсяго духавенства: іх пачалі ажыццяўлялі асобы, якія не мелі на гэта права. НКУС БССР у студзені 1937 г. налічвала каля 100 дзейных і не маючых прыходу святароў. Яшчэ было каля 300, якія знялі сан. У чэрвені 1938 г. на ўліку ў НКУС знаходзілася 15 «папоў», з іх 13 знялі сан, каля 400 было расстраляна або асуджана.
Пасля 17 верасня 1939 г., калі адбылося ўз'яднанне заходніх і ўсходніх беларускіх земляў, змагацца трэба было з новымі тысячамі клірыкаў і мільёнамі вернікаў. Абмежаваць у новых умовах эканамічны складнік рэлігійнай дзейнасці было немагчыма.
Партыя аматараў піва, Радыё Бі-Эй, пашпарт незалежнай Беларусі. Гісторык Павел Валатовіч на сваім канале #IMBY заспавядае пра чарговы, 1993 год незалежнай Беларусі. Глядзіце новы выпуск пра найноўшую гісторыю нашай краіны.
Repost from Наша Ніва
Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку
Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 мая, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў. Гэта ўжо не першы такі выдатак.
https://nashaniva.com/368138
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368138
Repost from Будзьма беларусамі!
17 траўня 1934 года расстраляны Алесь Салагуб
Алесь нарадзіўся на Вілейшчыне, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Там акурат пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі, далучыўся да БСРГ (“Грамады”). Сядзеў у сумнавядомай турме Лукішкі ў Вільні, якую зведала багата нашых палітыкаў і паэтаў таго часу.
Салагуб – яскравы прадстаўнік заходнебеларускай турэмнай паэзіі (як Максім Танк ці Міхась Васілёк). Ужо ў паваенны час быў выдадзены ягоны “Лукішскі дзённік”. Друкаваўся таксама ў “Студэнцкай думцы”, “Маланцы”, “Беларускай ніве” ды інш. У 1928-м нелегальна перайшоў мяжу з БССР.
У тыя гады ў Саюзе да паліт-перабежчыкаў ставіліся яшчэ паблажліва. У 1931-м Алесь нават скончыў БДУ, паступіў у Аспірантуру пры АН БССР. Пісаў для “Звязды”, “Полымя рэвалюцыі”, выпусціў зборнік турэмнай паэзіі. У 1933 Салагуб быў арыштаваны па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”. Расстраляны. Рэабелітаваны ў 1956-м.
Repost from жыццё-маліна
⚡️Новая маліна – на канале!
Госць – гісторык Віктар ЯКУБАЎ, з якім мы паразмаўлялі пра тое, як беларусы 500 гадоў біліся з Масквой. За гэты час было больш за 20 войнаў, сярод якіх былі бліскучыя перамогі, а, калі верыць крыніцам, то Альгерд нават меў магчымасць захапіць Крэмль.
Асобная частка – пра тое, як рускія ваявалі, навошта вынішчалі гарады, чаму Іван Жахлівы – маньяк і як выглядала бітва тых часоў (спойлер: вы будзеце здзіўленыя).
Некалькі сцвярджэнняў, якія вам спадабаюцца:
▪️ беларусы – вяршыня эвалюцыі;
▪️ беларусы – найстрашнейшы вораг.
Фініш – несуцяшальны прагноз на тое, што будзе з сітуацыяй у Беларусі далей, калі за аснову браць гістарычны досвед. Але неяк прарвёмся! Прышпільвайцеся – будзе цікава!
🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі: https://youtu.be/yZ1cPI-OPpY?si=HVq53wv2zlYoOcay
Repost from Спадчына
+1
Галоўная сінагога канца XVI - пачатку XVII стагоддзя — адно з найстарэйшых збудаванняў у Мінску, якое дажыло да XX стагоддзя.
У 1920-я гг. гэты помнік архітэктуры даследаваўся спецыялістамі Інстытута Беларускай Культуры. У выніку ён быў приняты пад дзяржаўную ахову ў 1926 г. У час Другой сусветнай вайны будынак Мінскай галоўнай сінагогі не быў пашкоджаны. Пасля вайны яго аднойчы даследавалі спецыялісты аддзела па ахове помнікаў Камітэта па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, і ў 1947 г. ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў архітэктуры Беларускай ССР рэспубліканскага значэння.
Нягледзячы на ахоўны статус, у 1965 г. гэты помнік гісторыі і архітэктуры быў разбураны пры рэканструкцыі вул. Няміга. Як успамінаў архітэктар С. Мусінскі (1920-2008), канчатковую кропку ў яго лёсе паставіў асабіста першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў.
У XXI ст. большая частка мураваных падземных кан-струкцый будынка Мінскай галоўнай сінагогі, хоць яны мелі статус помніка археалогіі, была знішчана нават без правядзення адпаведных археалагічных даследаванняў, а ўсё для таго, каб пабудаваць на іх месцы многаўзроў-
невы гараж стаянку.
#Мінск #сінагогі #знішчэнне
Репатриации „Kwestia polska” na sowieckiej Białorusi - Okupacja sowiecka Przystanek Historia https://przystanekhistoria.pl/pa2/tematy/okupacja-sowiecka/87517,Kwestia-polska-na-sowieckiej-Bialorusi.html
Repost from Будзьма беларусамі!
🎶 Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Беларускую дуду плануюць уключыць у спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым расказала дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон.
«Цяпер у дударскім грамадстве Беларусі вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з’явай і ўключэнні музычнага інструмента ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Мы думаем, што гэта атрымаецца зрабіць, як атрымалася з выцінанкай і саломапляценнем», — адзначыла Вольга Якабсон.Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from De facto. Беларуская навука
Як паказвалася гісторыя беларусаў і іх суседзяў на старонках газет «Наша Доля» і «Наша Нива» ў 1906 - 1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у 57-м выпуску беластоцкага выдання «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Першая кніга па гісторыі Беларусі на беларускай мове (аўтарства Вацлава Ластоўскага) убачыла свет толькі ў 1910 г. Аднак матэрыялы на гістарычную тэматыку ў «Нашай Ниве» публікаваліся з першых нумароў.
Пераважаў падыход, згодна з якім гісторыя Беларусі і Літвы разглядалася як адно цэлае. Адбывалася «інтэграцыя» ў беларускі нацыянальны наратыў дзеячаў і падзей часоў ВКЛ і польскага нацыянальна-вызваленчага руху ХІХ ст., як ураджэнцаў Беларусі (Адам Міцкевіч), так і не звязаных з ёю (Шыман Канарскі). Спроба ўпісаць апошняга ў беларускі нацыянальны пантэон аказалася няўдалай.
Беларускія нацыянальныя дзеячы арыентаваліся на саюз і з іншымі суседнімі народамі — літоўцамі (літвінамі), палякамі, украінцамі, звяртаючыся да агульных з імі старонак мінуўшчыны.
‼️ Ужо праз 2,5 гадзіны ‼️ Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў
📆 15 траўня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
Беларускія нацыянальныя праекты ХХ ст. заўсёды будаваліся на ідэі наяўнасці асобнай беларускай этнічнай культуры. Крыніцай ведаў аб гэтым былі этнаграфія беларусаў. Аднак яе роля ў стварэнні дыскурса нацыябудаўніцтва была амаль не заўважная на фоне гістарычнай навукі, філалогіі ці літаратуры.
Пра ролю этнаграфіі ў нацыябудаванні беларусаў паразмаўляем на сустрэчы Беларускага дыскусійнага клуба.
+3
Як знайсці сваякоў, вывезеных на працу ў Нямеччыну падчас вайны
Падчас Другой сусветнай вайны з Беларусі былі вывезены дзясяткі тысяч людзей — на прымусовую працу (астарбайт), у лагеры, гета. Зараз гэтыя імёны паступова становяцца даступнымі.
🗂 Дзе шукаць:
Arolsen Archives – міжнародная база пра астарбайтараў і вязняў:
🌐 https://arolsen-archives.org/ru/ - тут можна знайсці спісы і карткі на остарбайтэраў
Архіў Генпракуратуры Беларусі – спісы жыхароў, забітых або вывезеных падчас вайны (па рэгіёнах):
🌐 http://prokuratura.gov.by - сярод дакументаў часам трапляюцца лісты да сваякоў з Нямеччыны і нават фатаздымкі.
Памяць народа – архіў удзельнікаў вайны і часам цывільных асоб:
🌐 https://pamyat-naroda.ru
📝 Што ведаць для пошуку:
Прозвішча, імя, год нараджэння
Вёска/мястэчка паходжання
Прыкладны перыяд (1942–1944 гг.)
📩 Калі не знаходзіце — можна скіраваць у Нацыянальны архіў Беларусі афіцыйны запыт .
Repost from Зеркало | Новости
«Наша Ніва»: Администраторку беларусской Википедии посадили на сутки.
Это не первый такой случай — в марте исчез редактор раздела на «тарашкевице».
https://news.zerkalo.io/life/99281.html?tg=9
Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
15 траўня 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб "Пагоня" ў якасці дзяржаўнага герба.
Канферэнцыя “Крыніцы і кантэксты: новыя перспектывы даследавання гісторыі рэлігіі і царквы на землях Рэчы Паспалітай” ў Варшаве
📆 Дата: 15 і 16 траўня
⏰ Час: з 9.00 (час варшаўскі)
📍 Месца: Варшаўскі ўніверсітэт, Wydział “Artes Liberales”, Biała Willa, ul. Dobra 72, Варшава
Варшаўскі ўніверсітэт і Беларускі інстытут ў Празе ладзяць у Варшаве навуковую канферэнцыю.
Вось трошку цікавых дакладаў з праграмы:
👉 Акт аб заснаванні езуіцкага калегіума ў Віцебску ад 1637 года
👉 Litterae Annuae Полацкага калегіума канца XVI – пачатку XVII ст.
👉 «З павагай да святой старажытнасці». Хронікі Дамініканскія манастыры ў Пінску і Падкамені з другой паловы XVIII ст. як diaria rerum memorabilium.
👉 Царкоўныя справы ў Савецкай Беларусі ў дакументах
Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Мінску (1924–1938)
Секцыі можна наведаць свабодна ў якасці слухача.
Працоўныя мовы: беларуская, польская, ангельская.
Праграма на польская тут.
Repost from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне).
У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.
Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.
Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.
Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
Repost from Historyja
+4
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум.
У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Паўстанне, якое не адбылося
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая, піша «Новы Час».
⛓️ 400 смяротных прысудаў найбольш актыўным удзельнікам паўстання. Канфіскацыя 3454 шляхецкіх маёнткаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў мяцяжы. Кантрыбуцыя на агульную суму 34 мільёны рублёў. Высылка ў аддаленыя раёны імперыі звыш 38 тысяч паўстанцаў і тых, хто ім спачуваў. Гэта далёка не поўны спіс рэпрэсій, што абрынуліся на жыхароў Польшчы і экс-ВКЛ пасля падаўлення паўстання 1863 года.
Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
¡Ya disponible! Investigación de Telegram 2025 — los principales insights del año 
