1 272
Suscriptores
Sin datos24 horas
+87 días
+930 días
Archivo de publicaciones
Што Пятру Машэраву не можа дараваць рэжым Лукашэнкі
Для савецкай сістэмы ўлады гэта было незвычайна: палітык заходняга тыпу, які яўна мог бы выйграць і на сапраўдных дэмакратычных выбарах. У беларускім праекце дэkoder'а мы расказваем пра Пятра Машэрава — чалавека, які кіраваў савецкай Беларуссю пятнаццаць гадоў.
Машэраў карыстаўся вялікай папулярнасцю не толькі сярод беларусаў, але і за межамі БССР. Прывабны знешне, які валодае выразным пявучым голасам і акцёрскімі дадзенымі, Машэраў умеў знайсці агульную мову і з лідэрамі сацкраін, і з жыхарамі ўласнай рэспублікі. Сваім службовым верталётам ён рэгулярна карыстаўся, каб наведаць самыя аддаленыя куткі Беларусі, часам па некалькі на дзень.
Лідэр і сімвал «партызанскай групы» ў кіраўніцтве беларускай Кампартыі, ён ніколі не згадваў пра цёмную (з савецкага пункту гледжання) частку свайго мінулага. Рэжым Лукашэнкі, які зрабіў стаўку на эксплуатацыю настальгіі па савецкім часе, Машэрава відавочна недалюблівае і ў гэтым - сапраўды рэдкі выпадак - сыходзіцца з беларускімі нацыянал-дэмакратамі. Як так выйшла?
Чытайце на dekoder.org гнозу гісторыка Віктара Шадурскага.
Repost from Historyja
27 ліпеня 1992 года. Рэпетыцыя параду да Дня Незалежнасці ў Менску пад нацыянальнымі беларускімі сімваламі.
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 ліпеня 1990 года, была прынята Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.
Дзень незалежнасці 27 ліпеня ў нашай краіне адзначаўся з 1991 да 1996 года.
Афіцыйныя ўлады адмянілі свята 27 ліпеня пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня.
Repost from Наша Ніва
Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне
Пахаванне заснавальніка беларускага мовазнаўства цяпер выглядае годна. Аднак пытанне пра сістэму догляду месцаў памяці за мяжою застаецца.
https://nashaniva.com/373090
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373090
На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху
Пасля публікацыі пра жаданне пазбавіць руіны касцёлы ў Язвінах ахоўнага статусу мясцовыя ўлады заяўлялі, што гэта ўсё фэйк. Аднак новыя звесткі паказваюць, што гэта мэтанакіраваная палітыка, якая праводзіцца па ўсёй вобласці.
https://nashaniva.com/373055
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373055
Пачатак вышэй
Відаць, аўтары публікацыі вырашылі ў якасці матэрыялаў для палітычнай агітацыі і патрыятычнага выхавання сучасных беларускіх пагранічнікаў прапанаваць падборку архіўных дакументаў аб барацьбе пагранічных войск НКУС з польскімі «ваенна-фашысцкімі арганізацыямі», якія імкнуліся «аднаўлення былой Польшчы шляхам узброенага паўстання».
А яшчэ здзіўляе апошняя фразу ў прадмове: «Поиск биографических данных об упоминаемых лицах осуществлен по открытым спискам жертв политических репрессий в СССР». Бо у кантэксце тых сведчанняў, якія прадстаўлены ў надрукаваных дакументах, у непадрыхтаванага чытача можа скласціся падманлівае ўражанне, што ахвяры рэпрэсій - гэта выключна прыхільнікі і ўдзельнікі тых самых польскіх «ваенна-фашысцкіх» арганізацый.
Навошта ў часопісе Інстытута пагранічнай службы апублікавалі дакументы НКУС пра «палітычную сітуацыю» ў Беларускай акрузе ў 1940-м?
У сціплай прадмове аўтары не зрабілі спробы хоць якога-небудзь крытычнага асэнсавання матэрыялаў, якія яны апублікавалі. А змест дакументаў дэманструе «палітычную абстаноўку» выключна аднабакова і ў абсалютна антыпольскім ключы. Узнікае пытанне, чаму гэтыя дакументы публікуюцца менавіта зараз і ў выданні Інстытута пагранічнай службы?
Сцвярджаецца нібы дакументы раней мелі сакрэтны грыф, але пазней былі рассакрэчаныя, аднак матэрыялы гэтыя даступныя для вывучэння даследчыкаў ўжо досыць даўно, бо яны захоўваюцца ў вядомым для спецыялістаў фондзе 4п, опіс 1 (Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, 1918–1941 гг.) у НАРБ.
На нашу думку, адказ можа палягаць у тым, што цяперашні міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай патрабуе пэўнага ідэалагічнага абгрунтавання, у тым ліку для службаў, якія непасрэдна ўцягнутыя ў дадзены канфлікт.
Працяг ніжэй
У Сцяпанках Жабінкаўскага раёна да шчэнту згарэла дращляная барочная Свята-Міхайлаўская царква. Храм пабудавалі ў 1780 годзе. Царква была прапанаваная на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Як лічыце, калі варта адзначаць Дзень незалежнасці Беларусі
Калі адзначаць Дзень Незалежнасці ў Беларусі?
Дзень Незалежнасці — гэта свята, якое мае складаную гісторыю і дагэтуль выклікае немалыя дыскусіі ў грамадстве.
Афіцыйна Дзень Незалежнасці з 1996 года адзначаецца 3 ліпеня ў дзень вызвалення Менску ад нацыстаў у 1944 годзе. Аднак з 1991 па 1996 год Дзень Незалежнасці святкавалі 27 ліпеня - у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе - і многія беларусы лічаць гэту дату больш адпаведнай падзеі здабыцця Незалежнасці.
Ускладняе сітуацыю яшчэ адна пазіцыя, у адпаведнасці з якой для святкавання найбольш пасуе дата надання Дэкларацыі сілы канстытуцыйнага закона 25 жніўня 1991 года. А можа варта адзначаць галоўнае дзяржаўнае свята 25 сакавіка ў дзень абвяшчэння незалежнасці Бераускай Народнай Рэспублікі?
Дзень Незалежнасці — гэта не толькі дата ў календары, але і важны сімвал, які адлюстроўвае, як беларусы ўспрымаюць сваю гісторыю і будучыню. Таму праблема з "множнасцю" дзён Незалежнасці датычная не толькі выбару даты, але і глыбейшых пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай памяці і палітычнага сэнсу свята.
Напярэдадні 27 ліпеня Беларускі Інстытут публічнай гісторыі зладзіў дыскусію аб тым, якая даты бліжэй да вытокаў незалежнасці. У дыскусіі ўзялі ўдзел: Андрэй Казакевіч - доктар палітычных навук, Валер Карбалевіч - журналіст і палітолаг, Юры Дракахруст - журналіст і палітолаг, Кацярына Дэйкала - кандыдатка юрыдычных навук. Правёў дыскусію акадэмічны дырэктар БІПГ, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.
Repost from Наша Ніва
На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы
Адначасова з гакам з выявай галавы барана, вынятым з раскопу ўмацаванняў на Менцы, з дна возера ў Польшчы паднялі гак з выявай чалавечага твару. Абодва месцы вельмі важныя для гісторыі дзяржаўнасці краін, а незвычайныя знаходкі датуюцца адным і тым жа часам.
https://nashaniva.com/372444
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372444
Repost from De facto. Беларуская навука
Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні выклаў у вольны доступ выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску, складзенага пасля роспуску Таварыства Ісуса на мяжы 1773 і 1774 гадоў. Гэты рукапіс, які ў цяперашні час захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя В. Вернадскага ў Кіеве, дае выключна каштоўны матэрыял для разумення гісторыі старажытнага Мінска. Езуіты пасяліліся ў горадзе ў другой палове XVII стагоддзя, каб развіць шырокую рэлігійную і адукацыйную дзейнасць. Пра гэта сведчыць былы езуіцкі касцёл, які стаіць на рыначнай плошчы і сёння служыць кафедральным саборам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Уступ да манаграфіі прадстаўляе паходжанне і развіццё калегіума на фоне гісторыі горада. У першай частцы інвентара апісаны не толькі будынкі калегіума, але і яго фонд. Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца бібліятэчны каталог і аптэчны інвентар. У другой частцы абмяркоўваюцца памешчыцкія маёнткі.
У Гомелі адкрылі памятную дошку з імёнамі пісьменнікаў
Напачатку ліпеня на будынку рэдакцыі «Гомельскай праўды» адкрылі памятную дошку, на якой адліты імёны 8 пісьменнікаў, чый лёс быў звязаны з абласной газетай. Гэта празаікі і паэты Іван Шамякін (1921 - 2004), Раман Сабаленка (1907 - 1975), Паўлюк Трус (1904 - 1929), Анатоль Грачанікаў (1938 - 1991), Мікалай Мятліцкі (1954 - 2021), Міхась Даніленка (1922 - 2019), Аляксандр Капусцін (1924 - 1996).
Памятная дошка аформлена на беларускай мове – як і адкрытая месяц таму ў Гомелі памятная дошка навукоўцу Анатолю Свірыдзенку (на будынку Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага).
У 2023 годзе ў Гомелі адкрылі памятную дошку ў гонар пісьменніка Васіля Ткачова – на доме, дзе ён жыў. У 2024-м адкрылі мемарыяльную дошку дзіцячаму пісьменніку Івану Сяркову – на будынку тэлерадыёкампаніі «Гомель». Яны таксама аформлены на беларускай мове.
Repost from Naračanščyna | Нарачанскі край
Нарачанскі рыбак на вокладцы часопіса "Беларускі летапіс", верасень 1938 года
У гэтым нумары былі апублікаваныя падарожныя нататкі Андрэя Чэмера (сапраўднае імя — Аляксей Анішчык) пра ваколіцы Нарачы:
Яшчэ ўчора было цёпла і сонечна, а сяньня неба ахінулі хмары, падуў халодны вецер. Раптоўна і грозна набліжаецца бура. Хутка ўмацоўваем нашыя палаткі, хаваемся ў сярэдзіну. Бліскае маланка, возера гамоніць гнеўна і магутна. Вецер штораз мацнейшы, штораз раптаўнейшы сьвішча і енчыць бязустанку. Зрываецца віхор, маланкі разьдзіраюць неба, грымоты тысячным рэхам напаўняюць цемень начы. Трывожныя словы перабягаюць з вуснаў на вусны, непакой закрадаецца ў сэрца. Раптам гучны трэск — і чуем шум падаючага дзерава... Словы замерлі на вуснах... Ураган!.. Стогне лес і Нарач, пена навальніцы бомбардуе брэзэнт палаткі. Зноў трэск і лопат... У сіняватым сьвятле маланкі спасьцерагаем шырокую плахту сарванага шатра суседняга абозу... Пасьля чулі мы ад рыбакоў, што такое буры не памятае Нарач ад 30 гадоў.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
+1
🕯Барацьба з памяццю: у Гродзенскай вобласці з мемарыяла прыбралі надпіс і змянілі яго сэнс
На тэрыторыі касцёла ў вёсцы Войстам 🐻 Смаргонскага раёна вернікі заўважылі, што з помніка знік арыгінальны подпіс, піша выданне katolik.life.
Мемарыял быў усталяваны ў гонар ахвяр фашызму і камунізму і прысвечаны падзеям 1 і 17 верасня 1939 года — нападу Германіі на Польшчу і ўварванню СССР, з чаго пачалася Другая сусветная вайна.
Першапачаткова подпіс на помніку быў па-польску — «ofiarom faszyzmu i komunizmu». Цяпер на яго месцы — цытата з Евангелля па-беларуску: «Хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною, той не варты Мяне». Па меркаванні вернікаў, гэта цалкам змяняе сэнс манумента і выглядае недарэчна.
Акрамя таго, з мемарыялу прыбралі фігуру Багародзіцы з Целам Хрыста. Калі і па чыёй ініцыятыве гэта было зроблена — невядома. Вядома толькі, што касцёл у Войстаме ўваходзіць у маршрут рэлігійнага турызму, таму не выключана, што парафіі маглі даць «рэкамендацыю» прыбраць няўгодны надпіс.
Гісторыя касцёла таксама няпростая — яго пабудавалі ў 1939 годзе, калі гэты край яшчэ ўваходзіў у склад міжваеннай Польшчы перад далучэннем да СССР.
Гэта ўжо не першы выпадак «карэкціроўкі памяці» ў Беларусі: раней у мінскім касцёле Святой Тройцы прыбралі крыж у памяць аб святары Вінцэнце Гадлеўскім, які быў расстраляны нацыстамі, а ў Зэльве каля праваслаўнай царквы знік помнік Ларысе Геніюш. У касцёле ў Солах затынкавалі фрэску «Цуд над Віслай».
Repost from Будзьма беларусамі!
❌ Адной каштоўнасцю менш: руіны касцёла ў Брэсцкай вобласці пазбаўляюць статусу
Пра намер «захаваць помнік архітэктуры» паведамляў райвыканкам у верасні мінулага года.
🧐 Касцёл Святога Духа каля вёскі Язвіны Драгічынскага раёна маюць намер пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта даведаўся katolik.life з абвешчанага тэндару. Драгічынскі сельвыканкам размясціў дзяржзакупку на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’екта «руіны Святадухаўскага касцёла».
Працяг па спасылцы. 🔗 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from Historyja
15 ліпеня 1410 года мела месца адна з самых вялікіх бітваў сярэднявечнай Еўропы - бітва пад Грунвальдам, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна.
Ці з'явіцца ў Беларусі Музей Халакосту? Каментар гісторыка
10 ліпеня было падпісана пагадненне аб стварэнні Музея Халакоста і Супраціву ў Наваградку. Што можа азначаць гэтая падзея, пракаментаваў гісторык, сябра "Беларускага інстытуту публічнай гісторыі" Аляксей Братачкін.
Ён нагадаў, што ў савецкі час гісторыя габрэяў у час Другой сусветнай вайны практычна адразу пераўтварылася ў гісторыю «савецкіх мірных грамадзянаў». У незалежнай Беларусі агульнанацыянальны музей, прысвечены Халакосту, так і не з'явіўся. Тэматыка Халакосту галоўным чынам прасоўвалася ў выніку працы нізавых ініцыятыў ці ж у якасці дадатковага эфекту развязкі палітычных праблем і чарговай лібералізацыі ў адносінах з Германіяй ці іншымі краінамі, ЕЗ/ЗША ў цэлым.
У рамках канцэпцыі «генацыду беларускага народа» гісторыя габрэяў размываецца. Цалкам каментар Аляксей Братачкіна чытайце тут.
Repost from Наша Ніва
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?
Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні.
https://nashaniva.com/372373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372373
