es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 272
Suscriptores
Sin datos24 horas
+87 días
+1230 días
Archivo de publicaciones
На здымках: 1. Польская і бальшавіцкая памежныя камісіі вызначаюць “рыжскую мяжу” пад Радашковічамі. Вясна 1921 гады. 2. Салд
+1
На здымках: 1. Польская і бальшавіцкая памежныя камісіі вызначаюць “рыжскую мяжу” пад Радашковічамі. Вясна 1921 гады. 2. Салдаты Войска Польскага ля першых польскіх памежных слупоў. Вясна 1921 года, Беларусь. Крыніца: pikabu.ru

Якуб Колас і Міхась Чарот пра падзел Беларусі паводле Рыжыскага міру Якуб Колас, «Беларускаму народу»: "Нас падзялілі - хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы! К д’яблу граніцы! Нашы тут гоні, бары!" На падзел краіны праз год адрэагаваў і пралетарскі паэт Міхась Чарот: "Заціхла бура, і сонца гляне Над родным краем балот і ніў, К жыццю наш вольны край паўстане І свету скажа, што ён шчэ жыў. Няхай і стогне, няхай і плача. Слязьмі хай мые падзелаў след, Як моцным стане — у бой паскача І крыўду скажа на цэлы свет. Міхась Чарот, «Заціхла бура, і сонца гляне"

Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіц
Бальшавікі хацелі саступіць Менск палякам Пачас перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іёфэ прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР да Бярэзіны наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Ўкраіне. Бальшавікі былі гатовы аддаць і Менск. Аднак уключэнне Менску ў склад адроджанай Другой Рэчы Паспалітай быў галоўнай воссю спрэчкі ў польскай дэлегацыі. У той час у палітыцы Польшчы існавалі дзве асноўныя канцэпцыі: федэратыўная Юзафа Пілсудскага і інкарпарацыйная - яе прытрымліваліся польскія нацыянал-дэмакраты, у тым ліку Раман Дмоўскі. Федэратыўная канцэпцыя палягала на ідэі стварэння "Міжмор'я" - саюза Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны, дзе Менск мог стаць часткай Польшчы або аўтаномным цэнтрам у межах польскай федэрацыі. Пры гэтым інкарпарацыйная ідэя разглядала ўключэнне ў склад Польшчы толькі тэрыторый з пераважна польскім насельніцтвам, без Беларусі і большай часткі Украіны. Ідэя Рамана Дмоўскага ўрэшце перамагла, і польскі бок адмовіўся ад прапановы бальшавікоў. У выніку Рыскай мірнай дамовы Менск застаўся на савецкім баку. А савецка-польская мяжа пралягла ў 30-40 кіламетрах ад сталіцы БССР. На здымку: Юзаф Пілсудскі і польскія вайскоўцы на плошчы Свабоды ў Менску.19 верасня 1919 г.

Рыжскі мірны дагавор 1921 года 18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпіса
+2
Рыжскі мірны дагавор 1921 года 18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, які завяршыў польска-савецкую вайну 1919–1921 гадоў. Беларускія дэлегацыі ад БССР і БНР не былі дапушчаны да перамоваў. Польскі бок адмовіўся прызнаць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР, а РСФСР не жадала ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў. У выніку ад імя БССР выступалі прадстаўнікі бальшавіцкага ўраду РСФСР. БНР спрабавала прыцягнуць увагу еўрапейскіх дзяржаў да несправядлівага пагаднення, але тыя падтрымалі Польшчу і праігнаравалі інтарэры беларусаў. У выніку савецка-польская мяжа падзяліла Беларусь напалову: Заходняя Беларусь з плошчай у 110 тыс. км² і насельніцтвам 4,5 млн жыхароў адышла да Польшчы. Пры гэтым у другім артыкуле дамовы было запісана, што бакі,"згодна з прынцыпам самавызначэння народаў, прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі". Рыжскі мір асудзілі БНР, беларускія палітычныя партыі, нацыянальная інтэлігенцыя (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка), а таксама Усебеларускія канферэнцыі 1921 і 1925 гадоў. Тагачасны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Аркадзь Смоліч пісаў: «Межы праведзены па жывому целу Беларусі...» Дагавор таксама не прызнала і асудзіла Украінская Народная Рэспубліка. Ілюстрацыі: 1. перамовы ў Рызе; 2. карыкатура 1921 г. на ганебны рыжскі паздел Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі; 3. мапа падзеленай Беларусі.

Repost from Historyja
16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне. Бальшавікі
+2
16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне. Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасць і харчавання на патрэбы бальшавіцкай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасля чаго людзі разышліся па дамах. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстання, многія былі расстраляныя.

🔴 Ужо заўтра! У Вільні абмяркуюць каланіяльныя праекты продкаў беларусаў ☕️ 15 сакавіка Цэнтар беларускай супольнасьці й кул
🔴 Ужо заўтра! У Вільні абмяркуюць каланіяльныя праекты продкаў беларусаў ☕️ 15 сакавіка Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць усіх жадаючых на Каву з гісторыкам Віктарам Якубавым. Разам паспрабуем разабрацца, што такое імперыя і каланіялізм у эпоху Новага часу, як удзельнічалі продкі беларусаў у суседскіх і ці мелі ўласныя каланіяльныя праекты. 💘 Уваход вольны. Данаты вітаюцца. Дзе і калі? Дата: 15 сакавіка. Час: 18:00 (час мясцовы). Месца: Vilniaus, 20, Vilnius.

Repost from Historyja
Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адмініст
+1
Уначы з 14 на 15 сакавіка 1919 года пачалося антысавецкае паўстанне ў Нясвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі вязняў. Праз некалькі дзён выступ быў падаўлены атрадамі “чырвоных”. Частка паўстанцаў адышла на захад, частка была схопленая бальшавікамі. 24 сакавіка пяць кіраўнікоў паўстання былі расстраляныя: Мячыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Станіслаў Іваноўскі, Аляксандар Шыдлоўскі, Язэп Янушкевіч. У міжваенны час у іх памяць быў усталяваны помнік, знішчаны ў час Другой сусветнай вайны.

Беларусы стварылі 3D-мадэль Крэўскага замка "Мы стварылі мастацкую 3D рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой адлюстравалі магч
+2
Беларусы стварылі 3D-мадэль Крэўскага замка "Мы стварылі мастацкую 3D рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой адлюстравалі магчымы выгляд крэпасці з трыма вежамі. Гэта прыкладная, але наглядная візуалізацыя таго, якім замак мог быць у мінулым. Цяпер кожны можа апынуцца перад Крэўскім замкам у любой кропцы свету! Дзякуючы дапоўненай рэальнасці (AR), яго можна ўбачыць праз смартфон – у сваім горадзе, у двары ці нават у пакоі", - напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук адна з удзельніц праекту Алеся Пархоменка. Паглядзець мастацкую рэканструкцыю ў AR можна тут.

У БССР ссылалі ў канцлагеры задоўга да нацыстаў "Заключыць у канцэнтрацыйны лагер тэрмінам на тры гады." Такія фармулёўкі час
+4
У БССР ссылалі ў канцлагеры задоўга да нацыстаў "Заключыць у канцэнтрацыйны лагер тэрмінам на тры гады." Такія фармулёўкі часта сустракаюцца ў пратаколах Асобых нарадаў АДПУ ў справах рэпрэсаваных у 1920-х гадах – прыкладна да 1933 года. Пазней савецкія ўлады замянілі назву канцлагеры на папраўча-працоўныя лагеры (глядзі дакумент за 1937 год), але сутнасць іх ад гэтага не змянілася. Пра савецкія канцэнтрацыйныя лагеры беларускія гісторыкі пісалі мала. Гэтая тэма ў БССР і сёння не з'яўляецца "дэсертабельнай", то бок навуковая праца на яе аснове не будзе абаронена – цэнзура не прапусціць. У масавай свядомасці канцлагеры асацыююцца найперш з нацысцкімі лагерамі смерці. Між тым канцэнтрацыйныя лагеры для ваеннапалонных існавалі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны ў розных краінах. Але менавіта бальшавікі першымі стварылі сістэму канцлагераў для грамадзянскіх асоб, зраілі з яе канвеер для прамысловага знявэчання і знішчэня іншадумцаў і нязгодных. Першыя лагеры бальшавікі заснавалі яшчэ ў 1918 годзе па ініцыятыве Леніна і Дзяржынскага. Ужо ў 1919 годзе яны афіцыйна зацвердзілі сетку канцлагераў для "ворагаў рэвалюцыі". У 1923 годзе сетку перадалі пад кіраванне АДПУ (папярэднік НКВД). Першапачаткова савецкая ўлада арганізоўвала лагеры на закрытых тэрыторыях: у былых манастырах, маёнтках, фабрыках і заводах. Пра гісторыю першага канцлагера ў самым сэрцы Менска раім прачытаць тут. 10 лістапада 1930 года Савет Народных Камісараў СССР створыў цэлую сістэм ГУЛАГ - Галоўнае ўпраўленне лагераў, якая аб'ядноўвала дзясяткі лагераў па ўсім Саюзе. Камуністы выкарыстоўвалі лагеры для "перавыхавання" іншадумцаў і нязгодных грамадзян. Так званае перавыхаванне адбывалася праз прымусовую, рабскую працу за міску пахлёбкі. Тыя, хто трапляў туды, гарантавана гублялі здароўе, а часта і жыццё. Таму гэтыя месцы таксама можна называць лагерамі смерці. Сістэма ГУЛАГу дасягнула апагею ў 1937-1938 гадах, калі праз савецкія лагеры прайшлі мільёны людзей. ГУЛАГ і рэпрэсіі былі падмуркам савецкай сістэмы. Тэрор і рэпрэсіі застаюцца падмуркам і сённяшняй улады. Дакументы з Archiwum akt nowych.

У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце, паведамляе reform
У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце, паведамляе reform.news. У Беларусі запусцілі платформу Xraytours, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны. Для рэканструкцыі страчаных структур у віртуальным асяроддзі выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі 3D-мадэлявання. Платформа прапануе інтэрактыўныя туры з дапоўненай рэальнасцю, дзе карыстачы могуць даследаваць гістарычныя месцы і ўбачыць рэканструяваныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце. Стваральнікі платформы выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне для гістарычных даследаванняў і 3D-мадэлявання для стварэння дакладных і рэалістычных копій помнікаў, якія затым інтэгруюцца ў дадатак AR для стварэння захапляльнага і інтэрактыўнага досведу. «Наша плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў. У віртуальным асяродзьдзі, злучаючы мінулае й сучаснасьць, вы можаце вывучаць кожную дэталь, адчуць атмасфэру таго часу й атрымаць новы досьвед, якога няма ў традыцыйных музэях ці падарожжах. Мы імкнемся зрабіць гісторыю даступнай і зразумелай для кожнага, незалежна ад яго месцазнаходжаньня», — пішуць стваральнікі Xraytours. Кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.

Алег Дзярновіч кіраўнік раскопак Крэўскага замка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларус
Алег Дзярновіч кіраўнік раскопак Крэўскага замка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: "Ня будзем спяшацца з высновамі, але пэўна можна сцвярджаць, што мы выявілі падмурак нейкай канструкцы". В. Абуховіч паказваў тут яшчэ адну браму Крэўскага замка. Крыніца Krajaznauca Historyk

Repost from Спадчына
На месцы трэцяй вежы Крэўскага замка нарэшце выявілі цэлую нервюрную цагліну. Нервюры гэта рэбры каркасных гатычных скляпення
На месцы трэцяй вежы Крэўскага замка нарэшце выявілі цэлую нервюрную цагліну. Нервюры гэта рэбры каркасных гатычных скляпенняў, якія выступаюць вонкі. Відаць, нервюрныя скляпенні былі вынайдзены арабамі яшчэ ў X стагоддзі. У Еўропу яны патрапілі дзякуючы першым крыжовым паходам у Палесціну. Найбольш старадаўнія прыклады ў Заходняй Еўропе адносяцца да сярэдзіны XII стагоддзя. Адтуль яны ўжо прыйшлі і да нас. #Крэва #замкі

15 сакавіка (субота) 2025 года ў 15:00 Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыю Аляксандра Гужалоўскага “Музеі Беларусі
15 сакавіка (субота) 2025 года ў 15:00 Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыю Аляксандра Гужалоўскага “Музеі Беларусі ў віхуры вайны” ў рамках выставы “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957”. Гісторыя музеяў Савецкай Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны – малавывучаная старонка гісторыі айчыннай музейнай справы і культуры ў цэлым. У лекцыі будуць разгледжаны працэс эвакуацыі музейных калекцый з усходняй часткі рэспублікі, разрабаванне нацыстамі збораў беларускіх музеяў, якія засталіся на акупаванай тэрыторыі, спробы іх выратавання прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, а таксама вяртанне эвакуіраванага і нарабаванага з Усходу і Захаду. Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Месца правядзення: галоўны корпус (Леніна, 20), першы паверх, зала №4. Наведаць лекцыю магчыма па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Са справы аднаго з рэпрэсаваных і рэабілітаваных жыхароў БССР. У архівах пракуратуры багата такіх паперак з "экстремистской"
Са справы аднаго з рэпрэсаваных і рэабілітаваных жыхароў БССР. У архівах пракуратуры багата такіх паперак з "экстремистской" сімволікай. Дарэчы пасля рэферэндуму 1995 года лукашэнкаўская ўлада адмовілася ад нацыянальных сімвалаў на карысць савецкім. А тут папера за верасень 1996 года. Пытанне: ці можна поводле дзеючага зараз заканадаўства РБ лічыць пракуратуру ці дзяржархівы экстремистской арганізацыяй за незаконнае захоўванне забароненай сімволікі?

Repost from MOST
Полька Камілія Юзэфаўна нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Кульбакі ў пяці кіламетрах ад Гродна і ўсё жыццё пражыла ў Гродне. П
Полька Камілія Юзэфаўна нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Кульбакі ў пяці кіламетрах ад Гродна і ўсё жыццё пражыла ў Гродне. Публікуем яе ўспаміны. Як пілі гарбату ў яўрэя Блёмберга, якая кава была ў кубіках, як хадзілі на «прываткі» і як гэтае мірнае жыццё скончылася. Мы падрыхтавалі гэты тэкст сумесна з рэдакцыяй Hrodna.life. https://mostmedia.io/2025/03/11/kamilija-palochka/?utm_source=tg

Repost from Historyja
Кожны раз, калі нехта кажа пра ўспаміны Салжаніцына, згадваецца аповесць "У капцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча, якая з'яўляецца адным з першых у свеце апісаннем савецкіх лагераў. https://www.youtube.com/watch?v=y2d4A2StDjc

Repost from Historyja
9 сакавіка 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езду прымае Другую Устаўную грамату, якой была абвешчана Беларус
9 сакавіка 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езду прымае Другую Устаўную грамату, якой была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазней павінен быў зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.

Repost from Historyja
Калі дзень жанчын (8 сакавіка) стаў святам у Беларусі? Яшчэ пасля бальшавіцкага перавароту, феміністка і камуністка Аляксандр
+5
Калі дзень жанчын (8 сакавіка) стаў святам у Беларусі? Яшчэ пасля бальшавіцкага перавароту, феміністка і камуністка Аляксандра Калантай пераканала Леніна, каб Міжнародны (Інтэрнацыянальны) дзень жанчын зрабіць святам. Але як выходны дзень 8 сакавіка стала указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 8 траўня 1965 года. Такім чынам, з 1966 года, Савецкі Саюз стаў адной з першых дзяржаў, дзе свята адзначалася на дзяржаўным узроўні і гэты дзень адначасова абвясцілі выхадным. Падобна было ў падкантрольных СССР дзяржавах Камуністычнага (Сацыялістычнага) блоку. У дакуменце паведамлялася:
...в ознаменование выдающихся заслуг советских женщин в коммунистическом строительстве, в защите Родины в годы Великой Отечественной войны, их героизма и самоотверженности на фронте и в тылу, а также отмечая большой вклад женщин в укрепление дружбы между народами и борьбу за мир.
Свята на дзяржаўным узроўні было пацверджана указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.

Repost from Спадчына
Лекцыя краязнаўца Вадзіма Зелянкова «Як пераназывалі мінскія вуліцы: гісторыя, філалогія, логіка» #Мінск #тапаніміка https://www.youtube.com/watch?v=kJlM0T0Dek4&list=WL&index=1