WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más751
Suscriptores
-124 horas
+27 días
-330 días
Archivo de publicaciones
Rzeczpospolita: За 2 месяцы 2025 году з Польшчы дэпартавалі 240 беларусаў
"Пазбаўляемся тых, каму не належала атрымліваць гуманітарную візу" — такі дзіўны каментар даў неназваны супрацоўнік польскай памежнай службы газеце.
Усяго было дэпартавана 1300 асоб. На першым месцы — грузіны. На другім — беларусы. На трэцім — малдаване. Ці патрапілі пад дэпартацыю расейцы — не зразумела.
Крыніца: https://www.rp.pl/przestepczosc/art41993301-gwaltownie-rosnie-liczba-cudzoziemcow-deportowanych-z-polski
+6
Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025
Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар 107-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Арганізавалі мерапрыемства Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь і Беларускі Дом у Варшаве.
На канферэнцыі былі зачытаныя навукова-папулярныя даклады пра Беларускую Народную Рэспубліку і падзеі тых часоў.
Выступіў лідар руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк, прафэсар і гісторык Алесь Смалянчук, мастацтвазнаўца і даследьнік Валеры Буйвал, намесьнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык (па відэа).
Натхнёнае прачытаньне вершаў беларускіх адраджэнскіх паэтаў у неафіцыйнай частцы імпрэзы не пакінула нікога раўнадушным. Вершы чыталі Галіна Пазьняк, Алег Лазоўскі, Тацьцяна Малашчанка.
Завяршылася імпрэза кульмінацыйным міні-спіктаклем паводле п’есы Зянона Пазьняка “Інсургенты”, прысьвечанаму паўстанцам Кастуся Каліноўскага і гістарычнай падзее іх пахаваньня ў 2019 годзе ў Вільні. Чытаў урывак п’есы сам аўтар.
Repost from Зянон Пазьняк
ДЗЕНЬ ВОЛІ
Паважаныя землякі, дарагія Беларусы.
Віншую нас ўсіх зь Днём Волі!
Гэта вялікі гістарычны Дзень. 107 гадоў таму, 25 Сакавіка 1918 года, ажыцьцявілася нашая першачарглвая задача, перамагла Нацыянальная ідэя. Нашыя разумныя продкі засьведчылі Незалежнасьць беларускай нацыянальнай дзяржавы -- Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Унікальнасьць БНР у тым, што яе народны мандат гістарычна легітымны і жыве па сёньняшні дзень у постаці існуючай Рады БНР. Гэта важна. Пакуль існуе Рада БНР, краіна мае рэальны ідэал, накіраваны да свабоды і незалежнасьці Беларусі.
Жыве Беларусь!
25 Сакавік 2025 г.
Зянон Пазьняк
Як цудоўна, што ў інтэрнэце з'яўляецца абсалютна разнастайны кантэнт на беларускай мове! Прапануем падтрымаць падпіскамі!
https://youtu.be/Z7WIDAfejas?si=LnkpFXNP0mXrzvYa
+3
Тым часам у польскай Варшаве намагаюцца вярнуць гораду яго гістарычны твар, зьнішчаны вайной і саветамі. Шэрую тынкоўку замяняюць гістарычнымі дэталямі.
На фота гістарычная камяніца 1901 году пабудовы.
+9
Працягваецца барбарскае вынішчэньне Беларусі: у Заслаўі зьнесьлі гістарычную забудову пачатку XX стагодзьдзя
У гістарычным цэнтры Заслаўя да лукашэнкаўскіх "Дажынак 2025" зносяць гістарычную забудову, якая была пазбаўлена ахоўнага статусу. У пачатку лютага зьнеслі драўляную краму па вуліцы Савецкай, 34, а ў аўторак, 18 сакавіка, зьнеслі карчму пачатку XX стагоддзя па вуліцы Савецкай, 36.
22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага
"Расейскія міратворцы" — у выніку расейскай атакі па Запарожжы загінула цэлая сям'я
Целы дачкі і бацькі ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў, а за жыцьцё маці сямейства змагаліся медыкі, аднак траўмы аказаліся занадта цяжкія.
Пяцёра іншых пацярпелых усё яшчэ застаюцца ў бальніцах.
На відэа — гадзіньнік, які вісеў у доме сям'і. На ім — фота загінулай 14-гадовай дзяўчынкі.
Хочаш вярнуцца дадому — дапамажы мне ваяваць.
https://youtu.be/cQDSg4PHPK8?si=HpOLvjxLVrJMzyoj
"Гарыць абсалютна ўвесь завод" — у выніку ўкраінскай атакі цалкам зьнішчана расейская нафтабаза "Каўказская"
Патушыць нафтабазу безвынікова спрабавалі з 19 сакавіка. Але ў выніку выбуху чарговага рэзервуару з палівам яна была фактычна цалкам зьнішчаная.
+1
❗️Правакацыя рэжыму супраць каналу "WARTA"
Як стала вядома, cпецслужбы скарысталі лагатып і назву нашага канала "WARTA" дзеля таго, каб падманным шляхам запісаць інтэрвью з беларускімі палітэмігрантамі.
Правакатарамі быў створаны Тэлеграм-акаўнт "@warta_1978", а ў профіль акаўнта быў загружаны скрадзены лагатып нашага каналу (стылізаваная літара "W").
Ад імя гэтага акаўнта спецслужбы пісалі актывістам эміграцыі з прапановай запісаць відэа пра свае праблемы ў эміграцыі. Як мы ўбачылі, шэраг людзей паверылі ў гэты падман і запісалі інтэрвью, якія потым былі прадэманстраваныя на беларускім тэлебачаньні ў прапагандысцім фільме.
Падрабязьней пра правакацыю можна пачытаць на рэсурсе "НН" (https://nashaniva.com/364105).
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️НЯДЗЕЛЯ, 23 САКАВІКА, ВАРШАВА
КАНФЭРЭНЦЫЯ ДА ДНЯ ВОЛІ
Запрашаем на асьветніцкую канфэрэнцыю, прымеркаваную да 107-й гадавіны аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Вас чакаюць выступы:
прафэсара Алеся Смалянчука,
Дэпутатаў Незалежнасьці Сяргея Навумчыка (відэа) і Зянона Пазьняка,
мастацтвазнаўцы Валеры Буйвала.
Таксама будзе мастацкае чытаньне твораў Беларускай літаратуры і гісторыі.
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”
⏰ КАЛІ: 23 сакавіка (нядзеля), 17.00
На канале “Беларускі Крок” выйшла відэа-інтэрв’ю з вельмі цікавым чалавекам Мар'юшам Каліцінскім – палякам, які цудоўна размаўле на беларускай мове і ведае беларускую літаратуру.
Марыюш вывучае беларусістыку ў Варшаўскім унівэрсітэце, піша дысэртацыю па творчасьці Рыгора Барадуліна.
Падчас гутаркі ў Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Ню-Ёрку Марыюш распавядае пра сваё захапленьне і інтэрэс беларускай літаратурай і культурай, пра рэлігію і духоўнасьць, а таксама пра тое, як ён прадстаўляў Беларусь на канфэрэнцыі ў Гарвардзкім унівэрсітэце.
Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=MX4wQmHMWzI&t
Сталo вядома пра сьмерць 41-гадовага былога палітвязьня з Гародні Алеся Авсюкевіча
Авсюкевіч памёр 11 кастрычніка 2024 года. Невядома, ці знаходзіўся ён яшчэ на «хіміі», ці на той момант яна ўжо скончылася. Пазначаная прычына сьмерці — R99, «іншыя неўдакладненыя прычыны сьмерці». Гэта азначае, што лекар адразу не быў упэўнены ў прычыне сьмерці чалавека або падазраваў крымінальны сьлед. Напрыклад, такі ж код у базах стаіць у дадзеных пра сьмерць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і палітвязьня Вітольда Ашурка, піша «Наша Ніва».
Алесь Авсюкевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гродна паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса — «Абраза Лукашэнкі». Авсюкевіч быў у базе «Беспарадкі», у сьпіс экстрэмістаў яго ўключылі 28 кастрычніка 2022 года. Звычайна гэта адбываецца адразу пасьля таго, як крымінальны прысуд уступае ў сілу.
Алесю Авсюкевічу было 41 год. Ён працаваў рабочым — на «Цеплавых сетках» і іншых прадпрыемствах.
Беларусы паведамляюць аб масавых праблемах з адкрыцьцём бізнэс-рахункаў у Польшчы
Выглядае, што ў Польшчы змянілася палітыка ў дачыненьні адкрыцьця бізнэс-рахункаў беларусам. З'яўляюцца паведамленьні аб масавых адмовах у адкрыцьці рахункаў для бізнэсу ў розных польскіх банках.
Аб праблеме напісаў заснавальнік стартапу Vochi, бізнэс-анёл Ілля Лясун, які зараз жыве ў Варшаве.
Ільля з жонкай вырашылі зарэгістраваць кампанію, каб арганізаваць інвестыцыйную дзейнасьць у Польшчы. Па ягоных словах, зрабіць гэта было вельмі лёгка. Праблемы пачаліся пазьней, калі муж і жонка захацелі адкрыць бізнес-рахунак — шэсьць банкаў адхілілі іх заяўку.
"Некаторыя з іх казалі, што мы мігранты, некаторыя нічога не казалі. Я не разумею, як гэта магчыма ў Эўропе" — паведамляе Ільля.
У каментарах чалавек з амерыканскім грамадзянствам здзіўляецца і прыводзіць свой досьвед: маўляў, ён, таксама імігрант, адкрыў ажно тры кампаніі ў Польшчы — якія могуць быць праблемы з лікам?
Крыніца: https://devby.io/be/news/izvestnyi-aitishnik-otkryl-kompaniu-v-polshe-shest-bankov-otklonili-zayavku-na-schyot-by
❗️ЗША аднавілі ваенную дапамогу Украіне і абмен разведдадзенымі ў ранейшым аб'ёме, — СМІ са спасылкай на Пентагон
Венгрыя падтрымала працяг санкцый супраць Расіі пасля званка дзяржсакратара ЗША Рубіё кіраўніку венгерскага МЗС Сіярта, — Politico
Газета зазначае, што гэта стала "прыемным сюрпрызам" для палітыкаў ЭЗ, якія выступаюць за жорсткі курс у дачыненьні да Расіі.
🤯 Экс-прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі дадалі яшчэ 4,5 гады турмы "за незаконнае перасячэньне мяжы" Грузіі
Міхаіл Саакашвілі — грузінскі палітык, лідэр Рэвалюцыі Руж, падчас якой ад улады быў адхілены савецкі аўтарытарны кіраўнік Шэварнадзэ. Саакашвілі правёй у Грузіі маштабныя рэформы, ператварыўшы карумпаваную савецкую краіну ў аднаго з лідэраў рэгіёну, сучасную, дынамічную і перспектыўную дзяржаву.
Улада Саакашвілі імкнулася адарваць Грузію са сферы расейскага ўплыву, ментальна і эканамічна. У значнай ступені гэта ўдалося здзейсьніць, але прарасейскія сілы, ў выглядзе партыі "Грузінская Мара", узялі рэванш.
Літаральна на мінулым тыдні лідэр грузінскай рэвалюцыі быў асуджаны 9 год, а да гэтага яшчэ на 6 год.
Па версіі следства палітык прыбыў у Батумі марскім шляхам, у труме карабля, схаваўшыся ў кузаве аўтамабіля з малаком. Затым яго кіроўца-саўдзельнік перавёз Саакашвілі на загадзя арандаваную кватэру. Але праз некалькі дзён ужо ў Тбілісі палітык быў арыштаваны.
❗️Разам, па сукупнасьці пакараньняў агульны турэмны тэрмін Саакашвілі складае 12,5 гадоў, да красавіка 2034 года.
Драматычнае відэа: маці ўпершыню бачыць сваех дзяцей пасьля 4 год у лукашысцкім канцлагеры
Як паведамляе Вясна, былая палітзняволеная Антаніна Канавалава з'ехала з Беларусі — яна ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей. Відэа ў Facebook падзялілася яе маці, Ганна Канавалава.
У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насьця.
Вядома, што ў Антаніны за час зняволеньня моцна сапсаваўся зрок — ёй нават прызначылі трэцюю групу інваліднасці. 15 сьнежня яна выйшла на волю.
З'явілася інавацыйная платформа, якая дазваляе ладзіць віртуальныя падарожжы па беларускай страчанай гістарычнай спадчыне
Стваральнікі паведамляюць, што праект https://xraytours.com/ ставіць перад сабой задачу захаваньня й аднаўленьня страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі. Выкарыстоўваючы перадавыя тэхналёгіі 3D-мадэляваньня, дапаўненай і віртуальнай рэальнасьці. Стварае дакладныя рэканструкцыі, якія вяртаюць да жыцьця спадчыну, што зьнікла з рэальнага сьвету. Гэты праэкт ня толькі адраджае гістарычныя аб’екты, але й надае ім новае жыцьцё ў віртуальнай прасторы, даючы магчымасьць дасьледаваць іх як ніколі раней.
Плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў. У віртуальным асяродзьдзі, злучаючы мінулае й сучаснасьць, вы можаце вывучаць кожную дэталь, адчуць атмасфэру таго часу й атрымаць новы досьвед, якога няма ў традыцыйных музэях ці падарожжах. Стваральнікі імкнуцца зрабіць гісторыю даступнай і зразумелай для кожнага, незалежна ад яго месцазнаходжаньня.
