WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más751
Suscriptores
-124 horas
+27 días
-330 días
Archivo de publicaciones
+5
24 красавіка нарадзіўся Зянон Пазьняк — беларускі палітык, археолаг, грамадскі дзяяч, мастацтвазнаўца, пісьменьнік. Унук беларускага даваеннага дзеяча Янкі Пазняка. Лідэр Нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь".
🥳Сёньня Дзень народзінаў Зянона Пазьняка!
Рэдакцыя «Варты» віншуе Зянона Станіслававіча і прапануе сваім чытачам артыкулы, прысьвечаныя дзейнасьці гэтага выбітнага дзяяча Беларусі, апублікаваныя на рэсурсах «Варта» і «БНС «Вольная Беларусь»:
ТОП-18 прагнозаў Зянона Пазьняка, якія збыліся
Цікавыя факты з біяграфіі Зянона Пазьняка
47 кніг, выдадзеных Зянонам Пазьняком
Супрацоўніцу Рускага Дома ў Кіргізіі арыштавалі за вярбоўку наймітаў
Супрацоўніца Рускага дома ў кіргізскім горадзе Ош Наталля Сякерына арыштаваная па падазрэньні ў вярбоўцы наймітаў, піша ТАСС са спасылкай на прэс-службу кіргізскага Вярхоўнага суда.
Разам з Сякерынай затрыманы яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку супрацоўнік прэс-службы мэрыі Оша Сяргей Лапушкін.
Сякерынай пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы па артыкуле аб вярбоўцы, фінансаваньні і забеспячэньні наймітаў.
У той час, як улады Кіргізіі праводзяць нацыянальную палітыку, у акупаванай лукашыскай Беларусі ў кожным абласным горадзе існуе па некалькі "рускіх дамоў", якія з'яўляюцца рассаднікам "рускага міру" і расейскай агентуры.
Белчыгунка прапанавала Літве, Польшчы і Латвіі аднавіць чыгуначнае злучэньне
Гэта было зроблена падчас пасяджэньня Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгуначных адміністрацый Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак у Варшаве, у якім брала ўдзел і беларуская дэлегацыя.
«У ходзе Пленарнага пасяджэньня Беларуская чыгунка звярнулася да членаў Канферэнцыі генеральных дырэктараў АСЧК ад Літоўскай Рэспублікі (завочна), Латвійскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча з прапановай аб аднаўленьні прамога пасажырскага злучэньня Беларусь — Літва, Беларусь — Латвія, Беларусь — Польшча», — гаворыцца ў паведамленьні Белчыгункі.
Пасажырскае чыгуначнае злучэньне паміж Беларуссю і Польшчай, Літвой і Латвіяй было прыпынена падчас кавіду ў сакавіку 2020 года, а потым не аднавілася з-за санкцый.
Кранальнае відэа: пасьля абстрэлу Харкава 18/04 з-пад завалаў ўратавалі кацяня. Далі яму сымбальчнае імя Фенікс
Апублікаваны ўнікальны запіс выкананьня духоўнага беларускага гімну "Магунтны Божа"
Унікальны гістарычны запіс, датаваны 1957 годам, апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Зянон Пазьняк.
"Трэцяга лістапада 1957 годзе адбылося адчыненьне новай беларускай царквы ў Брукліне (Нью-Ёрк) на Атлянтык эвэню, 401. Моц беларусаў сабралася ў сьвятыні -- сотні асоб. Узьнёсла сьпяваў хор. Кожная Багаслужба па сёньняшні дзень заканчваецца ў беларускіх цэрквах сьпяваньнем духоўнага гімна "Магутны Божа".
І вось ва ўрачысты дзень адкрыцьця сьвятыні беларусы запісалі гэты сьпеў на магнітную стужку. І хоць тады магнітныя прыборы і мікрафоны былі недасканалыя, яны ўсё ж адлюстравалі, данесьлі пасію гэтага гімну.
Мушу сказаць, што тут найлепшае выкананьне гімну, якое калі-небудзь было зроблена і запісана. Сакрэт просты. Гімн Веры сьпяваецца голасам духу. Гэта малітва, ськіраваная да Бога й Айчыны. Таму яна гучыць сакральна. Прафэсійнае ж харавое, опэрнае і іншае сьвецкае сьпяваньне дасканала выконвае мастацкі твор.
Гэты запіс 1957 года застаўся ў Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Мне яго пераслаў слаўны стараста Сабору і выдатны чалавек Аляксандар Хомчанка. Вялікая яму падзяка. Я рады, што цяпер на сьвята Уваскрасеньня Хрыстова больш беларусаў зможа паслухаць гэты гімн. Тут запіс яго зьмешчаны на гэтай старонцы"
— падпісаў запіс Зянон Пазьняк.
https://youtu.be/IaaYasfVkPQ
Чэхія ўпершыню ў гісторыі стала цалкам незалежнай ад расійскай нафты, - прэм'ер-міністр краіны Пётр Фіяла
Гэта стала магчымым пасля пашырэньня Трансальпійскага нафтаправода, які ішоў з Італіі ў Германію. Першыя павялічаныя аб'ёмы нафты па гэтым нафтаправодзе ўжо паступілі на цэнтральную нафтабазу у Чэхіі.
Такім чынам краіна зараз можа перапампоўваць да 8 млн. тон сырой нафты ў год з заходніх трубаправодаў, што цалкам пакрывае спажываньне чэшскіх НПЗ.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
+6
Са сьвятам Валікдня!
Хрыстос Уваскрос — і Беларусь адродзіцца!
Памятайма, што маем Сьцяг Хрыста — Бел-Чырвона-Белы!
Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!
1954
Беларус збіраўся ўзарваць у Наварасійску пункт збору расійскіх вайскоўцаў, — ФСБ РФ
ФСБ паведаміла, што затрымала грамадзяніна Беларусі пры спробе падарваць пункт збору вайскоўцаў у Наварасійску (Краснадарскі край).
«Затрыманы замежны грамадзянін 2000 года нараджэньня, датычны да збору разведвальнай інфармацыі і падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту ў інтарэсах Службы бяспекі Украіны», — паведамілі ў ФСБ Расіі.
На допыце, відэа якога было апублікавана ФСБ, ён заявіў, што збіраўся здзейсніць тэракт у красавіку, каб сарваць перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй.
Супраць яго заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 30 і ч. 1 арт. 205 КК РФ — падрыхтоўка да здзяйсненьня тэрарыстычнага акту.
У ФСБ адзначылі, што затрыманы нібыта прызнаў віну і цяпер супрацоўнічае са следствам.
YouTube пачаў рабіць аўтаматычныя субтытры для беларускамоўных відэа
На папулярнай відэа-платформе з'явілася функцыя аўтаматычнай генерацыі субтытраў на беларускай мове пад беларускамоўнымі відэа.
Цяпер пад большасцю відэа на беларускай мове даступныя аўтаматычныя субтытры. Гэтая навіна падвышае ўзровень прадстаўленасьці беларускай мовы ў інтэрнэце і робіць кантэнт на ёй больш даступным для людзей з усяго сьвету.
МУС Грузіі прапанавала ўскладніць іншаземцам атрыманьне прытулку
Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі ўнесла на разгляд парлямэнту пакет паправак «для ўзмацненьня барацьбы зь нелегальнай міграцыяй і ўдасканаленьня правілаў наданьня міжнароднай абароны».
У прыватнасьці, МУС Грузіі прапануе:
— уключыць у заканадаўства нормы аб выправаджэньні замежнага грамадзяніна з Грузіі і забароне на ўезд у краіну на пэўны тэрмін;
— павялічыць штрафы для іншаземцаў, якія парушаюць правілы знаходжаньня на тэрыторыі краіны;
— істотна спрасьціць працэдуру выправаджэньня іншаземцаў, якія незаконна знаходзяцца ў Грузіі.
Акрамя таго, дзеля «перадухіленьня злоўжываньняў працэдурай наданьня прытулку» ўводзяць паскораную працэдуру разгляду хадайніцтваў аб прытулку для іншаземцаў, якія не падалі заяўку цягам месяца з моманту ўезду ў краіну. Таксама ўводзяць новы мэханізм, паводле якога пытаньне наданьня прытулку будуць разглядаць на мяжы Грузіі бяз допуску іншаземца на яе тэрыторыю, калі яго ўезд нясе пагрозу дзяржаўнай бясьпецы.
Паводле афіцыйных зьвестак, толькі ў сакавіку 2025 году з краіны выправадзілі 97 замежных грамадзян, сярод іх былі і грамадзяне Беларусі.
На пачатку 2025 году ў Грузіі жылі прыблізна 12 тысяч грамадзян Беларусі. У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданьні прытулку.
26 сакавіка суд у Тбілісі скасаваў рашэньне міграцыйнага дэпартамэнту Грузіі аб адмове ў прытулку беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку. Цяпер прашэньне аб наданьні прытулку павінны перагледзець.
Крыніца: Радыё Свабода
На міжнароднай мовазнаўчай канферэнцыі ў Кіеве забаранілі беларускую мову
Аб гэтым паведамляе "Будзьма Беларусамі!". 9-10 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Дыялекты ў сінхраніі і дыяхраніі: даследчыя парадыгмы ў сучаснай дыялекталогіі». Канферэнцыю ладзіць аддзел дыялекталогіі Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны. У запрашэньні да ўдзелу паведамляецца, што падчас канферэнцыі можна карыстацца любой славянскай мовай, акрамя беларускай і расейскай.
«Працоўныя мовы – украінская і іншыя славянскія (акрамя расейскай і беларускай), англійская», – напісана ў афіцыйным паведамленьні Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны.📸 Фота з выставы, прысвечанай беларускім героям, якія загінулі на вайне ва Украіне. «Дом вольнай Беларусі» ў Львове
"Экстрэмистское формирование "Ксёндз Барок"
Апагей антыбеларускага маразму: беларускага ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмсцкім фарміраваньнем". Адпаведнае рашэньне было прынятае МУС 16 красавіка.
Ксёндз Вячаслаў Барок выступае з беларускіх нацыянальных пазіцый, падтрымлівае Незалежнасьць, беларускую мову, культуру і беларускі Касьцёл. Зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.
📱 Створаны мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы
Каманда праекта mova.by стварыла новы мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы. Ён прызначаны як для пачаткоўцаў, так і для тых, хто хоча падтрымліваць і развіваць свае веды.
MOVA дапаможа вывучаць словы, запомніць іх надоўга і выкарыстоўваць у жыцці!Крыніца: Будзьма Беларусамі!
Спрастоўваем фэйкі: ці сапраўды Трамп назваў расейскі ўдар па Сумах проста "памылкай"? Насамрэч, не.
У СМІ шырока разыйшлася інфармацыя аб тым, што Трамп быццам бы назваў расейскі ўдар па Сумах "памылкай".
Але ж калі паслухаць арыгінальны тэкст заявы Трампа, то становіцца зразумелым, што гэта чарговая маніпуляцыя і скажэньне словаў ад СМІ.
Арыгінальны тэкст гучэў так: "I think it was terrible. And I was told they made a mistake. But I think it's a horrible thing".
Што перакладаецца літаральна так: "Я мяркую, гэта было жудасна. Мне сказалі, што яны зрабілі памылку. Але я лічу, што гэта жудасная рэч".
То бок, не Трамп назваў удар памылкай, а "яму сказалі, што гэта была памылка". І што ён усё роўна лічыць гэта жудасным.
Зянон Пазьняк ад імя Руху “Вольная Беларусь” выказаў спачуваньні украінцам
Сёньня ў Вербную нядзелю ў вялікае хрысьціянскае сьвята, калі ўсе канфэсіі сьвяткуюць разам, калі моц людзей у цэнтры горада Сумы былі на вуліцах, прыйшлі ў храм пасьвяціць вярбу, расейскія варвары накіравалі ў гэтых людзей дзьве балістычныя ракеты з касетным зарадам. З2 асобы загінулі, больш за 80 паранена. Прытым расейскія прапагандысты ў Расеі ёрнічаюць, што разбамбілі ў Сумах "ваенны аб'ект".
Дык хто яны, гэтыя варвары! Яны ня людзі ў абліччах людзей. Гэта сатанінскія істоты, ворагі чалавецтва. А нехта яшчэ спадзяецца схіліць іх да міру і спыненьня вайны. Але мусіць быць пакараньне злачынцаў і яно будзе.
Выказваем найглыбейшае спачуваньне сем'ям загінулых украінцаў. Расплата забойцаў не абміне. Украіна жыве і будзе жыць. Слава Украіне! Героям слава!
Зянон Пазьняк: Дванаццаты красавік
Дзень 11-га красавіка і ноч 12-га красавіка зьяўляюцца адначасна і змагарным часам беларускай Фронтаўскай палітыкі, і таксама сьведчаньнем антыканстытуцыйнай агрэсіі, пачаткам дзяржаўнага перавароту антыбеларускай, антынацыянальнай улады Лукашэнкі.
Масквой і Лукашэнкам быў задуманы антыканстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі, які сьведчыў аб падрыхтоўцы прававай базы для ўсталяваньня антынацыянальнай палітыкі і антыбеларускай улады ў Беларусі.
Гэтыя падзеі — матэрыял для развагаў над гераізмам змаганьня і над масавай псіхалогіяй дыктатуры.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2767
Repost from Historyja
+3
У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазіцыі БНФ, якія напярэдадні абвясцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Пачаўся антыканстытуцыйны пераварот.
Сумленне нацыі Васіль Быкаў пракаментаваў тады:
"Ужо пэўна, што на Беларусі ня будзе парламенту, ня будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы. Краінай кіруе прэзідэнцкая хунта, а як кіруе хунта – мы добра ведаем з нядаўняга вопыту. Беларусь падае яшчэ глыбей у прорву палітыка-эканамічнага крызісу, на выйсце з якога страчваюцца апошнія спадзяванні. Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама".
Расейская прапаганда актыўна працуе ў польскім сегменце інтэрнэту. Галоўныя наратывы: "Палякі і расейцы — браты", "украінцы — ворагі"
Расейскія спецслужбы вядуць масіраваную кампанію па дэзінфармацыі ў сацсетках, накіраваную на жыхароў Польшчы. Найбольшую турботу ў экспертаў выклікае цікток, дзе прапагандысцкія — і часта антыўкраінскія — наратывы атрымліваюць вялікія ахопы.
На думку Матэвуша Бронцэля, стваральніка вядомага ваенна-інфармацыйнага праекта WarNewsPL, у ціктоке, арыентаваным перш за ўсё на моладзь, спецслужбы працуюць больш чым паспяхова. Патэнцыял гэтай платформы велізарны, і профіляў з расійскай прапагандай на польскай мове там мноства — яны штучна прасоўваецца ботамі.
Падрабязьней: https://www.the-warsaw.pl/125036/rossija-seet-dezinformaciju-v-polskih-socsetjah-osobenno-uspeshno-specsluzhby-rf-rabotajut-v-tiktoke-dobivajas-rosta-antiukrainskih-nastroenij-v-polshe/
