WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más749
Suscriptores
Sin datos24 horas
+27 días
-830 días
Archivo de publicaciones
Ціханоўская заклікала Эўропу "не капіраваць палітыку Трампа ў дачыненьні да Лукашэнкі" і "быць пасьлядоўнымі ў санкцыях"
+1
⚡️ За адзін дзень Украіна зьнішчыла:
— расейскі Су-34
— Ан-26 над Крымам з 30 акупантамі на борце
— хімічны завод у Ніжнекамске — стратэгічнае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства, адно з найбуйнейшых у Эўропе
Зьявілася аплікацыя з аўдыёкнігамі беларускіх клясыкаў, у тым ліку ва ўласным выкананьні
У Беларусі зьявілася першая мабільная аплікацыя для праслухоўваньня аўдыёкніг на беларускай мове. Яна называецца «Чытанка» і была прадстаўленая на XXXIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, піша БелТА.
У аплікацыі каля 155 беларускіх мастацкіх твораў, а ўсяго — больш за 250 кніг, якія фармуюць культурны фонд краіны і раскрываюць багацьце беларускай мовы і літаратуры. У «Чытанцы» ёсьць разьдзел для самых маленькіх слухачоў з творамі дзіцячых пісьменьнікаў на беларускай і расейскай мовах. Праект распрацаваны пры падтрымцы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі.
Аплікацыя даступная на Android і iOS і пастаянна абнаўляецца. Любімыя кнігі можна адзначыць і захаваць для хуткага доступу, а таксама падзяліцца імі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Ёсьць функцыя рэгуляваньня хуткасьці праслухоўваньня і вяртаньня да месца, на якім карыстальнік спыніўся. Таксама ёсьць разьдзел, дзе вядомых клясыкаў можна паслухаць у іх уласным выкананьні.
У Саюзе пісьменьнікаў лічаць, што аплікацыя будзе цікавая нават аматарам папяровых кніг. «Такія аплікацыі падыходзяць дарослым, чые дзеці яшчэ не пачалі вывучаць творчасьць клясыкаў. Гэта таксама магчымасьць пазнаёміцца з творамі сучасных аўтараў. Для пісьменьнікаў гэта выдатная магчымасьць наладзіць сувязь з чытачом і стварыць адчуваньне жывой сустрэчы з добрай беларускай літаратурай», — адзначылі там.
Трамп падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне палітвязьняў і анансаваў сустрэчу на «Радзе міру»
"На мінулым тыдні мой пасланец у Беларусь, Джон Коул, пасьля перамоваў з вельмі паважаным прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, дамогся вызваленьня яшчэ 250 палітычных зьняволеных! Гэта даводзіць агульную колькасьць зьняволеных, якіх ласкава вызваліў прэзыдэнт Лукашэнка, да значна больш як 500 з траўня мінулага году. Я хацеў бы выказаць сваю найшчырую ПАДЗЯКУ прэзыдэнту за гэта і з нецярпеньнем чакаю сустрэчы зь ім на наступным пасяджэньні Рады міру!
Прэзыдэнт ДОНАЛЬД Дж. ТРАМП"
Ціханоўская і Лябедзька заклікалі ў Вільні ня весьці перамовы з Лукашэнкам
30 сакавіка ў літоўскім Сейме адбыўся круглы стол «Беларусь і Літва: выклікі і/ці магчымасьці».
На ім Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што яе дыпляматычны дарадца Дзяніс Кучынскі едзе ў Вашынгтон, каб пераканаць амэрыканскі бок не чыніць ціску на ўрад Літвы за пазыцыю адносна падаўжэньня санкцый супраць беларускага калію.
На думку Ціханоўскай, Лукашэнка ня здольны на самастойную зьнешнюю палітыку і весьці зь ім перамовы бессэнсоўна, бо ён зноў падмане.
«Пакуль у Беларусі застаецца рэжым Лукашэнкі, ён уяўляе пагрозу суседзям і ўсёй Эўропе», — лічыць Ціханоўская.
+6
У Варшаве прайшла імпрэза ў гонар Дня Волі
У нядзелю 29 сакавіка беларусы сабраліся ў Беларускім доме, каб адзначыць 108 гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі падзеі выступілі Рух "Вольная Беларусь" і Беларускі дом у Варшаве.
Зянон Пазьняк павіншаваў прысутных праз відэазварот (у гэты ж дзень лідар "Вольнай Беларусі" ўдзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Волі ў Нью-Ёрку). Перад гасьцямі выступіў доктар палітычных навук Павел Усаў, які падкрэсьліў, што гэты дзень -- "сьвята незалежнасьці, волі і адраджэньня".
Гісторык Раман Смольскі прачытаў для прысутных лекцыю пра тое, як і ў якіх умовах стваралася БНР, як абвяшчалася яе незалежнасьць.
Сябра Вольнай Беларусі Віктар Каралькоў распавёў пра традыцыі змаганьня і адзначэньня Дня Волі ў сучаснай Беларусі. Найперш гэтая традыцыя павязаная з нашым нацыянальным Сьцягам, які беларусы традыцыйна ўздымаюць і вывешваюць у гэты дзень. Таксама быў запрэзентаваны зборнік патрыятычных песьняў Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш".
Для прысутных выступіў і польскі гісторык з лекцыяй пра "Усходнюю палітыку апазыцыі ПНР у 1976-1989 гадах". У лекцыі былі прадэманстраваныя гістарычныя дакументы пра польска-беларускую падпольную супрацу, агучаныя факты аб тым, як фармавалася польская апазыцыйная палітыка ў адносінах да Беларусі, Украіны, Расеі ва ўмовах змаганьня за незалежнасьць у 1980-я гады.
Акторка і рэжысёрка Юлія Шаўчук прачытала беларускія нацыянальныя вершы з часоў змаганьня за незалежнасьць БНР. З натхняльным канцэртам выступіў сьпявак, музыка асьветнік Сяржук Доўгушаў.
Завяршылася ўсё супольным выкананьнем нацыянальнага гімну "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
Рэжым ліквідавў арганізацыю, якая дапамагала дзецям, хворым на рак
Як паведамляе партал НН, дзейнасьць арганізацыі "КіндэрВіта" спынілі паводле рашэньня калегіі Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Мінгарвыканкаму. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычына ў тым, што дзейнасьць арганізацыі не адпавядала мэтам і задачам, прапісаным у статуце.
Чыноўнікі запэўнілі, што мера «выкананая ў строгай адпаведнасьці» з дэкрэтам №1 «Аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі (спыненьні дзейнасьці) суб’ектаў гаспадараньня», а зрабілі гэта «ў сувязі з выяўленьнем неадпаведнасьці дзейнасьці, якая ажыцьцяўляецца, статутным мэтам арганізацыі». У чым праявілася гэтая неадпаведнасьць, яны не патлумачылі.
У той жа час у ведамстве адзначылі, што рашэньне можна было абскардзіць у судзе, але заснавальнікі гэтага рабіць не сталі, а замест таго, маўляў, пачалі фармаваць нэгатыўную грамадзкую думку праз публікацыі ў сацыяльных сетках.
Пра закрыцьцё KinderVita стала вядома 25 сакавіка, хоць само рашэньне было прынятае 19 сакавіка. Заснавальнікі арганізацыі паведамлялі, што на працягу пяці гадоў працавалі законна, адкрыта паказвалі справаздачы і былі сумленнымі з падпісчыкамі. Яны адзначылі, што вымушаныя падпарадкавацца рашэньню ўладаў, нават калі не згодныя з ім.
Цяпер арганізацыя плянуе на працягу месяца завяршыць усе справы: сабраныя ахвяраваньні накіруюць на дапамогу хворым дзецям, а рэшткі рэчаў — цацкі і сродкі гігіены — перададуць у анкалягічны цэнтар.
Прадстаўнікі KinderVita таксама выказалі надзею, што ў будучыні змогуць зноў займацца дабрачыннасьцю, і падзякавалі ўсім, хто падтрымліваў іх працу і дапамагаў дзецям.
Ліквідацыяй арганізацыі былі перадусім шакаваныя бацькі хворых дзяцей, якім яна дапамагала. Яны запісалі і разьмясьцілі ў сацыяльных сетках зварот да Лукашэнкі.
«Кожны дзень «КіндэрВіта» аказвае неверагодную падтрымку і клопат. Яны радуюць дзетак падарункамі, ладзяць забаўляльныя мерапрыемствы, майстар-клясы. Арганізуюць збор грашовых сродкаў для цяжка хворых дзяцей. Для ўсіх нас «КіндэрВіта» — гэта ня проста арганізацыя. Гэта — добры чараўнік, які дорыць нашым дзецям радасьць і вяртае бестурботнае дзяцінства, дзе няма сьлёз, пакутаў, болю», — падкрэсьліваецца ў звароце.
«Не забірайце ў дзяцей са сьмяротным дыягназам апошняе — усьмешку!» — заклікалі людзі.
Прэзідэнт Летувы Наўседа спрабаваў адгаварыць Джона Коўла ад "гандлю палітвязьнямі"
Такія высновы можна зрабіць з паведамленьняў летувійскіх СМІ.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, які сустракаўся са спэцпасланьнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, заявіў, што спрабаваў пераканаць яго быць больш асьцярожным у зносінах з беларускім кіраўніком.
«Я праактыўна спрабаваў пераканаць, што трэба быць вельмі асьцярожнымі, размаўляючы з беларускім дыктатарам», — сказаў ён журналістам у Брусэлі.
«Так, магчыма, ён можа ствараць такі нібыта спрыяльны фон для ілюзіяў або спробаў думаць, што ён можа наблізіцца да Захаду, але існуе вельмі шмат аб’ектыўных прычынаў, чаму ён гэтага зрабіць ня можа», — адзначыў Наўседа.
Ён таксама паведаміў, што пытаньне санкцыяў супраць Беларусі на сустрэчы не абмяркоўвалася.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што ў дачыненьні да Менску варта зьвяртаць увагу на рэальныя дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, а не на ягоныя словы.
«Гэтыя рэальныя дзеяньні паказваюць, што ён ні на колькі не набліжаецца да Захаду — разьмяшчаючы “Арэшнік”, дапамагаючы Расеі ў атаках дронамі па Ўкраіне, сваёй агрэсіўнай рыторыкай, “балёнамі” і іншымі дзеяньнямі. Няма ніякіх падставаў лічыць, што нешта прынцыпова мяняецца», — сказаў Наўседа.
Паводле яго, намаганьні ЗША па вызваленьні людзей з беларускіх турмаў варта вітаць, але Менск выкарыстоўвае і гэта ў сваіх мэтах.
«Бачачы, што яму выгадна “гандляваць” вызваленьнем палітвязьняў і атрымліваць з гэтага карысьць, ён, наадварот, матываваны затрымліваць яшчэ больш людзей, каб у будучыні мець гэты рычаг для атрыманьня яшчэ большай выгоды. Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола», — адзначыў ён.
Як паведамлялася, прадстаўнік ЗША падчас візыту ў Літву сустрэўся таксама з прэм’ер-міністаркай Інгай Ругінене і абмеркаваў гібрыдныя атакі з боку Менску.
Коўл таксама сустракаўся з эўрадэпутатам Пятрасам Гражулісам, дэпутатамі Сэйму Ігнасам Вегеле і Рымасам Ёнасам Янкунам.
Паводле Наўседы, гэта можа сьведчыць пра тое, што цяперашняя адміністрацыя Белага дому шукае палітычныя сілы або дзеячаў, якіх лічыць ідэалягічна блізкімі.
На сёньня Летува — гэта найбольш пасьлядоўны апалагет санкцыяй супраць Беларусі і беларусаў. Вынікам гэтай палітыкі становіцца яшчэ большае ўцягваньне Беларусі ў палітычную арбіту Расеі.
Наўроцкі падпісаў амністыю для грамадзян Польшчы, якія ваююць у шэрагах ЗСУ
Польскія грамадзяне, якія далучыліся да ЗСУ ў пэрыяд з 6 красавіка 2014 году без дазволу Міністэрства абароны, вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці.
▪️Раней польскае заканадаўства забараняла грамадзянам служыць у войску іншай краіны без дазволу Міністэрства абароны
Украіна здолела паралізаваць каля 40% расейскага экспарту нафты
Расейскія нафтавыя кампаніі паведамілі пакупнікам пра магчымасьць абвяшчэньня форс-мажору па пастаўках нафты праз балтыйскія парты Прыморск і Ўсьць-Луга пасьля ўдараў УСУ. Пра гэта піша Reuters.
Парты падвяргаліся масіраваным абстрэлам тройчы. Прыморск прыпыніў пагрузку нафты 22 сакавіка пасьля таго, як у порце ўзьнік пажар на паліўных рэзэрвуарах. У Ўсьць-Лузе пажар на тэрміналах порту і транспартнай інфраструктуры працягваецца да гэтага часу.
У выніку спыненьня працы двух партоў было паралізавана каля 40% расейскага экспарту нафты, што стала найбуйнейшым збоем паставак нафты ў сучаснай гісторыі краіны.
Кіраўніцтва Ўсьць-Лугі мяркуе аднаўленьне экспарту ў сярэдзіне красавіка 2026 году.
Праз атаку БПЛА ў Ўсьць-Лузе прыпыніў працу і газавы комплекс «Новатэк», які перапрацоўвае газавы кандэнсат у нафту, керасін і мазут. Экспарт нафты з заводу прыпынены.
Усё гэта аказвае значны ўплыў на даходы Расеі ад экспарту нафты, якія выкарыстоўваюцца для фінансаваньня вайны, а таксама часткова кампэнсуе часовае зьмякчэньне санкцыяў ЗША, пішуць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.
❗️Расея рэалізуе стратэгію паўзучай акупацыі і захопу Беларусі
Замежная выведка Ўкраіны: Расея наўмысна выціскае сваех грамадзян у Беларусь.
«Масква актыўна стварае перадумовы для пераезду ляяльных грамадзян у Беларусі — і робіць гэта сыстэмна, з разьлікам на пэрспэктыву. Мова ідзе пра памяркоўных прадстаўнікоў расейскага грамадзтва, а не прапуцінскіх актывістаў. Менавіта яны маюць шанец пасьпяхова асымілявацца на чужой, але не варожай тэрыторыі і пры патрэбе ператварыцца на крытычную масу „карэннага расейскага насельніцтва ў Беларусі“ — той, што будзе патрабаваць абароны праз неабходнасьць вывучэньня беларускай мовы. Сцэнар вядомы, інструмэнтар таксама», — адзначаецца ў паведамленьні выведкі.Паводле ўкраінскай выведкі, Масква вырашае адразу дзьве задачы: пазбаўляецца грамадзян, якія пакуль здольныя думаць, і мэтадычна цэмэнтуе на будучыню свой уплыў на Беларусь.
МАК забараніў удзел трансгендэраў у жаночых спаборніцтвах
Міжнародны алімпійскі камітэт увёў новыя правілы ўдзелу ў жаночых спаборніцтвах, якія пачнуць дзейнічаць з Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе. Згодна з імі, да стартаў будуць дапускацца толькі асобы з жаночым біялягічным полам, які будзе пацьвярджацца генэтычным тэстам.
Новыя нормы таксама прадугледжваюць, што спартоўцы, якія зьдзейсьнілі трансгендэрны пераход, ня змогуць браць удзел у жаночых спаборніцтвах.
У МАК заявілі, што такія абмежаваньні будуць распаўсюджвацца на ўсе турніры пад эгідай арганізацыі і тлумачацца пытаньнямі справядлівасьці ў спорце.
+5
⚡️ У Дзень Волі ў Мінеапалісе (ЗША) беларусы адкрылі Беларускі Цэнтр
25 Сакавіка ў Мінеапалісе (ЗША) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага Цэнтру, адмыслова прымеркаванага да Дня нацыянальнага беларускага сьвята Дня Волі.
Цэнтр паўстаў дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, пры падтрымцы беларускай дыяспары. Гэта новая кропка прыцягненьня і яднаньня беларусаў у ЗША. У Цэнтры будуць праводзіцца беларускія імпрэзы і мерапрыемствы, аказацца дапамога ўцекачам.
Удзельнікі адкрыцьця паведамляюць:
"Дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, які моцна спрычыніўся да вялікай беларускай падзеі, сьвята атрымалася ўрачыстым. Прысутныя шчыра віталі старшыню КХП-БНФ і НВР “Вольная Беларусь” Зянона Пазьняка, дэпутата Незалежнасці Юры Беленькага і дэпутата Менскага гарадскога савета 21-га скліканьня Галіну Пазьняк.
З вялікім сьвятам, дарагі беларусы!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!"
"Працуем над гэтай мэтай" - пасланнік Трампа адказаў Кацярыне Андрэевай
Джон Коул адрэагаваў на заклік вызваленай беларускай журналісткі Кацярыны Андрэевай вызваліць палітвязьняў у Беларусі.
У сацсетцы X ён напісаў каротка: «Working towards that goal» («Працуем над гэтай мэтай»).
Беларусь вымірае: за мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек. І гэта без уліку эміграцыі
Як паведамляе партал НН, кожны год краіна страчвае па буйным раённым цэнтры. І гэта без уліку тых сотняў тысяч, хто з'ехаў у эміграцыю.
Па стане на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі жылі 9 056 080 чалавек. Паводле падлікаў Белстата, за год насельніцтва скарацілася на 53 200 чалавек.
Падобная хуткасьць адтоку фіксуецца ўсе апошнія гады.
Змяшчэньне колькасьці насельніцтва Беларусі:
за 2025 — на 53 тысячы
за 2024 — на 47 тысяч
за 2023 — на 45 тысяч
за 2022 — на 55 тысяч
за 2021 — на 94 тысячы
за 2020 — на 61 тысячу.
Аднак трэба разумець, што афіцыйная статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасьць насельніцтва нашмат меншая.
Да прыходу Лукашэнкі ва ўладу ў Беларусі жыло 10 мільёнаў 243 тысячы (1994 г.), потым колькасьць стала рэзка зьніжацца. У 2001 апусцілася ніжэй за 10 мільёнаў, у 2010‑м — ніжэй за 9,5 мільёна. За часы лукашысцкага рэжыму Беларусь страціла больш за 10% насельніцтва.
Арыштаваны Зьміцер Санько — патрыярх беларускага кнігадрукаваньня, адзін з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы
Як паведамляе партал НН, быў арыштаваны галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія». Мяркуючы па наяўнай інфармацыі гаворка ідзе пра крымінальную справу.
3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі выдуманую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Адпаведнае рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
Гэтае рашэньне стала працягам масавых затрыманьняў беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Менску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адпраўлялі на суткі па адміністрацыйных пратаколах, складзеных, як цяпер звычайна, з надуманых падставаў.
У сьпісе людзей, якіх улады лічаць зьвязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяродзьдзі імёны. Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.
Людзі, якіх затрымалі ў гэтай справе, былі вельмі розныя: адзін — вядомы перакладчык, другі — кніганоша з «Белага легіёну», трэці — бізнэсовец.
Сёньня стала вядома, што Алеся Яўдаху выпусьцілі з СІЗА КДБ, а Багдановіча — з ІЧУ. Але ў засценках КДБ застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зьміцер Колас.
Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналёгія» Зьмітра Санько ў лютым ужо затрымлівалі, але не арыштоўвалі. Цяпер зьявілася інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, відаць, гаворка ідзе пра крымінальную справу.
Зьміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі. Кандыдат біялягічных навук і адначасова мовазнаўца, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, а з 1978 году зьвязаў сваё жыцьцё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (цяпер «Беларуская навука»). З 1995 году — больш за 30 гадоў — быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналёгія», якое спыніла дзейнасьць пасьля лютаўскіх арыштаў.
31 сакавіка Зьмітру Саньку споўніцца 76 гадоў.
❗️У Гомелі адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў беларускага народнага абраду «Гуканьне вясны»
Паводле інфармацыі @viasnaHomel, жыхароў Гомеля затрымалі пасля мерапрыемства, якое адбылося ў суботу, 21 сакавіка, у закрытым двары аднаго з рэстаранаў.
Паведамляецца, што мерапрыемства было ўзгодненае з аблвыканкамам і не праводзілася на плошчы ці вуліцы, а ў прыватнай прасторы. У святкаваньні ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку дзеці.
Па словах крыніцы, суд над некаторымі ўдзельнікамі адбываўся ўчора ў будынку аднаго з РАУСаў, а суддзі пры гэтым былі з судоў розных раёнаў. У выніку, адзін чалавек атрымаў 15 содняў арышту, а іншыя — штрафы не меней, як 100 базавых велічыняў.
Праўдападобна, што суды працягваюцца і сёньня.
Ідзе акупацыйная вайна супраць усяго беларускага.
Беларускія народныя сьпевы ў менскім аўтобусе
Відэа выклаў на сваёй старонцы калектыў "Братка беларус"
Беларусь жыве!
«Мы адчувалі сябе вечнымі закладнікамі» — Кацярына Андрэева падзякавала Дональду Трампу
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева у лісьце да прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп выказала падзяку за ўдзел у вызваленьні палітвязьняў ды заклікала працягнуць гэтыя намаганьні.
«Лічу, што гэтая гуманітарная місія мае гістарычнае значэньне. Да вашых перамоваў з Менскам многія з нас страцілі надзею. Мы адчувалі сябе вечнымі закладнікамі, без яснага будучага і надзеі на справядлівасьць.»
«У чэрвені 2025 году, калі я стала сьведкай першых вызваленьняў жанчын у межах дамоўленасьцяў паміж Вашынгтонам і Менскам, надзея вярнулася да мяне.»
У звароце Андрэева асобна падкрэсьлівае, што многія палітвязьні, у тым ліку ейны муж Ігар Ільяш, усё яшчэ застаюцца за кратамі, і просіць працягнуць намаганьні дзеля іхнага поўнага вызваленьня.
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️НЯДЗЕЛЯ, 29 САКАВІКА, ВАРШАВА
ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВАРШАВЕ
Запрашаем на cьвяточную імпрэзу, прымеркаваную да 108-й гадавіны аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У праграме:
▪️Відэа-віншаваньне ад Зянона Пазьняка.
▪️Урачыстыя выступы:
— Павел Усаў, палітолаг
— Раман Смольскі, настаўнік гісторыі
— Віктар Каралькоў, сябра НВР "Вольная Беларусь"
▪️Вершы, чытаньні:
Юлія Шаўчук
▪️Сьпевы, музыка:
— Сяржук Доўгушаў
Пасьля імпрэзы можна набыць новыя выданьні «Вольнай Беларусі»: Т. Грыневіч, "Зборнік Беларускіх патрыятычных песень з нотамі", кнігі З. Пазьняка .
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”
⏰ КАЛІ: 29 сакавіка (нядзеля), 16.00
Арганізатары: Беларускі Дом
і НВР "Вольная Беларусь"
