WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más751
Suscriptores
+224 horas
+37 días
-630 días
Archivo de publicaciones
❗️ У Менску напярэдадні Дня роднай мовы акупацыйны рэжым разграміў беларускія выдавецтвы і кнігараспаўсюднікаў
Паводле інфармацыі «Вясны», цягам тыдню было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі».
Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «НН» — паводле рэсурсу, ператрусы і затрыманьні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем'ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны.
Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў; як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.
Таксама сёньня стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу. Паведамленьне пра гэта з'явіліся ў яго фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэньняў у допісе няма.
Repost from Грамада «Каліноўцы»
Афіцыйна: Грамадскае аб’яднанне «Каліноўцы» цяпер у сацсетках
Вітаем, сябры! Гэта нашы афіцыйныя рэсурсы. Грамадскае аб’яднанне «Каліноўцы» — гэта супольнасць ветэранаў Палка імя Кастуся Каліноўскага, іх сем’яў і ўсіх, хто спрыяе і дапамагае беларускаму грамадскаму руху ва Украіне. Мы працуем у цесным узаемадзеянні з Палком па наступных накірунках:
• Памяць: шанаванне палеглых ваяроў і мемарыялізацыя іх укладу ў перамогу.
• Юрыдычная і матэрыяльная падтрымка: падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў, а таксама сем’яў дзейных байцоў і загінулых ваяроў.
• Адвакатаванне: абарона правоў усіх беларускіх ваяроў, ветэранаў і чальцоў іх сем’яў.
• Культура: папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі.
• Рэпутацыя: узмацненне і падтрымка станоўчага вобраза беларусаў ва Украіне.
Падпісвайцеся на нашы старонкі, каб заставацца ў курсе падзей і дзейнасці аб’яднання. Ваша падтрымка і распаўсюд інфармацыі маюць для нас вялікае значэнне.
Толькі разам мы — грамада!
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
+6
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Шаноўнае спадарства!
З нагоды Дня роднай мовы, 21 лютага 2026 года, у Варшаве ў краме «Вырай» адбудзецца дыктоўка на беларускай мове. Пачатак — а 16:00.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, дыктоўка будзе даступная анлайн у гэты ж дзень на нашым канале. Пачатак трансляцыі — таксама а 16:00.
Спасылка: https://www.youtube.com/watch?v=apLye4e1A2s
У Менску ў падпольных умовах людзі праводзяць мяккую беларусізацыю
Адна з мігрантак падзялілася з парталам devby сваемі ўражаньнямі ад вяртаньня ў Беларусь. З матэрыялу вынікае, што насуперак акупацыйнай русіфікатарскай палітыцы людзі імкнуцца да пашырэньня беларускай мовы.
"Я вярталася ў Беларусь у 2025 пасля чатырох гадоў за мяжой — проста таму, што адзін этап у жыцьці падыйшоў да канца, а перспектывы другога за мяжой ніяк не праглядаліся. Ніякіх асаблівых чаканьняў у сувязі з гэтым у мяне не было — я была ў Мінску некалькі разоў наездамі і ведала, што цэнтр горада панылы, поўны сьцягоў і відэакамер.
Магчыма, гэта адсутнасьць чаканьняў ад горада і гатоўнасьць сысьці ва ўнутраную міграцыю сталі прычынай таго, што мая індывідуальная рэальнасць аказалася лепшай, чым уяўлялася.
Па-першае, у Мінску засталіся сябры, якія тэхнічна ўвялі ў свой круг зносін і актыўнасцяў. Па-другое, нейкія цікавыя актыўнасці ў горадзе аб’ектыўна жывыя. Ёсць моўныя клубы, спартыўныя супольнасці, проста пэўныя кропкі прыцягненьня ў горадзе накшталт касьцёлаў з цудоўнымі канцэртамі арганнай і народнай музыкі (і там аншлагі). Па-трэцяе, вы не паверыце, але ў Мінску нібыта падспудна працягваецца мяккая беларусізацыя. Ну, ці мне так здаецца, таму што я востра лаўлю любыя праявы беларускасьці.
«Дана мол», напрыклад, у гэтым годзе збудаваў «Калядны кiрмаш» — феерычную інсталяцыю з батлейкай і лаўкамі, персанажы якіх сыпалі прыказкамі на мове. Народ два месяцы таўпіўся вакол гэтых казачных домікаў. У асноўным, канешне, глядзелі і фоткаліся, але і слухалі таксама. А некаторыя бацькі з дзецьмі спрабавалі паўтараць за гандлярамі.
Рускамоўная сяброўка прыязджала ў госьці — хацела паслухаць мову. Я растлумачыла, што акрамя як «трымайцеся за поручні» у транспарце, без шансаў. Але рэальнасьць тут жа мяне абверглa: выпадковы знаёмы аказаўся беларускамоўным, у касьцёле ўдалося паслухаць службу па-беларуску, а потым і «Дана мол» пацешыў.
Такімі культурнымі адкрыццямі, ды і проста прыгожымі фоткамі Мінска вельмі хочацца дзяліцца з тымі, хто сумуе па горадзе за мяжой. Падзелішся, а потым сябе асаджваеш: ці сапраўды гэта ў радасць атрымальніку, ці не наступаеш на балючы мазоль?
Што яшчэ кінулася ў вочы? З сумнага: двары і пад’езды сталі нібыта бруднейшыя, у цёплыя (і не толькі) дні вецер даносіць у горад нейкі гнаявы смурод, крамы мяняюць шыльды, і новыя назвы быццам арыентаваныя на беднага пакупніка. Яшчэ вонкавая рэклама паўсюдна культывуе казіно і ваенную гісторыю, але тут усё зразумела. Зімой яна крыху згладжваецца навагоднімі дэкарацыямі: ёлкі ў гэтым годзе былі вельмі прыгожыя.
Дарогі ў маім раёне сталі навейшыя і шырэйшыя, у зонах адпачынку наставілі новых лавак і інсталяцый, а вось транспарт стаў хадзіць нібыта горш. На вуліцах і ў крамах прыкметна дадалося мігрантаў — азіятаў і афрыканцаў (праверка для тых вяртанцаў, хто пакутаваў за мяжой ад ксенафобіі).
Беларусы? Мне здаецца, яны такія ж. Усміхаюцца рэдка, у транспарце сядзяць, уткнуўшыся ў тэлефоны, у паліклініцы ветліва паднімаюць ногі перад прыбіральшчыцай са швабрай, дзверы ў метро па-ранейшаму прытрымліваюць. Калі звяртаешся — чулыя. Прадаўцы ў крамах — сама душэўнасць. У аддзеле пасцельнай бялізны прадавачка як з родным дзеліцца з вамі сакрэтам — як таньней справіць нестандартны камплект, калі на тканіну такія цэны. Сталыя жанчыны ў фітнес-клубе абмяркоўваюць паездкі да дзяцей у Польшчу, частуюць гарбатай і завуць у госці.
Увогуле, Мінск як Мінск з папраўкай на 2026-ы. Будзённы, розны, жывы. Так, гэта не Мінск 2019-га, калі культурнае жыццё віравала і ў цэлым было радасна і з запалам, але ў ім па-ранейшаму ёсць прастора для жыцьця.
Здаецца, палярныя ўяўленьні мігрантаў — аб тым, што іх горад такі ж цудоўны, якім яны яго запомнілі некалькі гадоў таму, ці, наадварот, пустынны і шэры — гэта перш за ўсё праекцыі іх унутраных перажываньняў. А рэальнасьць сама па сабе і дзесьці пасярэдзіне"
ЗША рыхтуюцца ўкласьці ў Армэнію $13 млрд., каб адцягнуць яе ад Расеі
Армэнія рыхтуецца прыняць інвэстыцыі ад Злучаных Штатаў, якія могуць перавысіць $13 млрд, што складае амаль палову гадавога ВУП краіны і дапаможа аслабіць яе залежнасьць ад Расеі. Гэта вынікае з матэрыялу Bloomberg.
Падчас нядаўняга візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Джэя Дзі Вэнса ў Ерэван быў падпісаны дагавор пра грамадзянскае ядзернае партнёрства на суму да $9 млрд, а таксама праект па разьвіцьці штучнага інтэлекту каля $4 млрд. Такія інвэстыцыі могуць істотна павысіць прывабнасьць Армэніі для капіталу і тэхналёгій.
Шалёная русіфікацыя: дзеці на Гомельшчыне не змаглі перакласьці ніводнага беларускага слова
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы афіцыйны рэсурс Кармянскага райвыканкаму размясціў у сацсетках ролік, які, фактычна, адлюстраваў вынікі шалёнай русіфікацыі, якая адбываецца ў Беларусі ўжо 32 гады з прыходам да ўлады Лукашэнкі і расейскіх акупантаў.
Раёнка, якая выходзіць цалкам на рускай мове, правяла «моўны квіз» і прапанавала вучням сярэдняй школы №1 у гарадскім пасёлку Карма на Гомельшчыне перакласьці беларускія словы на рускую мову. Ніхто з апытаных дзяцей не даў правільнага адказу, заўважыў «Флагшток».
Словы, прапанаваныя для перакладу, былі такія: хмарачос, дыван, конік, плот, імбрык, шкарпэткі, вэлюм і кіях.
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️СУБОТА, 21 ЛЮТАГА, ВАРШАВА
✍️БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ
Запрашаем на беларускую дыктоўку прымеркаваную да Міжнароднага Дня Роднай (Беларускай) Мовы.
Тэкст чытае Зянон Пазьняк! Гэта добрая нагода сабрацца разам, праверыць свае веды і выказаць пашану нашай мове!
Па выніках дыктоўкі, удзельнікаў чакаюць прызы!
Адначасна, гэта добрая магчымасьць, каб набыць нацыянальныя сувеніры і беларускія кнігі ў краме Вырай.
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
📍ДЗЕ: Варшава, al. Armii Ludowej 12, крама “Vyraj”
⏰ КАЛІ: 21 лютага (субота), 16:00
У калоніі за размову на беларускай мове палітвязьня называлі «фашыстам»
Аб гэтым распавёў Вясьне адзін з палітвязьняў:
«У мяне была перапіска па-беларуску, адразу паўсталі пытаньні. Пыталіся, навошта, чаму, ці даўно. Потым яшчэ адзін супрацоўнік прыехаў у ЦІП і пачаў вучыць жыцьцю і распавядаць, што ўсе гэтыя апазіцыянеры прысвоілі сабе беларускую мову і што мне лепш "пры выпадковым патрульным" па-беларуску не гаварыць... Часам рэагавалі рэзка негатыўна, адразу — "ах ты, фашыст"».
У некаторых месцах зняволеньня за выкарыстаньне беларускай мовы даюць дадатковыя пакараньні: могуць выпісаць рапарты або адправіць у ШІЗА.
❗️Перасьлед беларускай культуры — як мінімум трое чалавек кінулі ў ІЧУ пасьля затрыманьняў у культурніцкай прасторы "Парасон"
У творчай прасторы "Парасон" адбыліся допыты і затрыманьні.
Паводле інфармацыі Вясны, як мінімум трое затрыманых знаходзяцца на Акрэсьціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Арт-прастора знаходзіцца ў Мінску. На яе сайце пазначана, што «кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасьцямі. Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага сьвету»
+2
Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфіяў Напалеона Орды
11 лютага — дзень нараджэньня Напалеона Орды. Да гэтай даты ініцыятыва Maldzis набыла 30 ягоных літаграфіяў на польскім аўкцыёне.
19 зь іх прысьвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам у межах сучаснай Беларусі, астатнія — тэрыторыям сучасных Літвы, Украіны і Польшчы.
Літаграфіі створаныя ў 1870-я гады ў Варшаве паводле малюнкаў Орды і зь ягонымі арыгінальнымі подпісамі. Яны ўваходзілі ў «Album Widoków Historycznych Polski».
Сярод беларускіх сюжэтаў — Ліда, Крэва, Нясьвіж, Мір, Наваградак, Гомель, Камянец, Скокі, Высокае ды іншыя мясьціны.
Літаграфіі набылі на польскім аўкцыёне за сродкі беларускіх ахвярадаўцаў.
У будучыні калекцыю плянуюць перадаць у музэй Напалеона Орды ў адноўленай сядзібе ў Варацэвічах. Пакуль жа яны будуць экспанавацца за мяжой.
Беларускую частку калекцыі (19 літаграфій) можна будзе пабачыць на выставе MALDZIS “Беларусь Напалеона Орды”, якая пройдзе ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі з 28-га лютага да 8-га сакавіка 2026-га года.
Беларусы раскупілі амаль усе квіткі на "Уладара Пярсьцёнкаў", агучанага па-беларуску
А акупаванай Беларусі кожны фільм у пракаце на беларускай мове — унікальная і значная падзея.
Як паведамляе НН, у Мінску і Гродне паказваюць першую частку «Валадара пярсцёнкаў», агучаную па-беларуску. Тым, хто хоча трапіць на паказы, трэба паспяшацца — квіткі раскупаюць загадзя.
Паказваць будуць рэжысёрскую версію стужкі «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка», сеансы распачнуцца 12 лютага. Ладзяць іх у кінатэатрах сеткі mooon, што ў мінскіх гандлёвых цэнтрах Dana Mall i Palazzo і ў гродзенскім Triniti.
«Брацтва пярсьцёнка» выйшла яшчэ ў 2001 годзе, то-бок гэта не апошні блакбастар з рэкламай паўсюль. Да таго ж, рэжысёрская версія мае працягласць ажно ў 3 гадзіны 50 хвілін, што можа напужаць некаторых гледачоў.
І тым не менш, ужо цяпер квіткі на некаторыя сеансы раскупленыя цалкам. Гаворка пра сеансы 12 і 13 лютага ў 18 гадзін, якія адбудуцца ў Dana Mall, а таксама на нядзельны сеанс у 14.10 у тым жа кінатэатры.
Месцы на іншыя сеансы таксама хутка раскупаюць. Напрыклад, калі захочацца пайсці на сеанс 12 лютага ў 18 гадзін у Palazzo, знайсці добрае месца па цэнтры ўжо будзе складана. Лічаныя месцы даступныя на сеансе ў Dana Mall, які адбудзецца 14 лютага ў 14.10. Засталося літаральна некалькі сеансаў, дзе выбар месцаў яшчэ вялікі.
Пракатчыкам давялося яшчэ і запланаваць дадатковыя сеансы — замест раней абяцаных чатырох дзён паказу фільм будзе ў пракаце тыдзень. Новыя дні паказаў, з 16 па 18 лютага, з'явіліся ўсяго некалькі гадзін таму, але купляюць квіткі і на іх.
+9
❗️Працягваюцца рэпрэсіі за беларускую культуру: у творчай прасторы "Парасон" адбыліся затрыманьні і допыты
Менская прастора "Парасон" займалася беларускай культурніцкай і асьветніцкай дзейнасьцю: праводзіла лекцыі па беларускай культуры і гісторы, навукова-папулярныя лекцыі на беларускай мове, майстар-класы па беларускіх традыцыйных вырабах.
ЗША захапілі чарговы танкер «ценявога флоту» РФ
Вайскоўцы ЗША захапілі ў Індыйскім акіяне падсанкцыйны танкер Aquila II. Паводле заяваў, судна перавозіла вэнэсуэльскую нафту і накіроўвалася ў бок Кітаю.
«Судна Aquila II дзейнічала насуперак забароне, усталяванай прэзыдэнтам Трампам на працу судоў, што падпадаюць пад санкцыі, у Карыбскім басэйне. Міністэрства вайны адсочвала і палявала на гэтае судна ад Карыбскага мора да Індыйскага акіяна», — паведамілі ў Міністэрстве вайны ЗША.
Паводле зьвестак парталу Opensanctions, танкер ходзіць пад сьцягам Панамы, аднак фактычна належыць кампаніі SUNNE CO LIMITED, якая 10 студзеня 2025 году трапіла пад санкцыі ЗША за дзейнасьць у энэргетычным сэктары Расеі.
+1
⚡️Палякі сабралі больш за 10 мільёнаў злотых (каля 2,5 мільёны эўра) на генератары для Кіева
На гэта момант да збору пад назвай "Цяпло з Польшчы да Кіева" далучылася ўжо больш за 75 000 чалавек.
Полякі актыўна дапамагаюць Кіеву перажыць гуманітарную катастрофу, выкліканую знішчэньнем рашыстамі гарадской энэргетычнай інфраструктуры.
Падтрымаць збор можна тут: https://pomagam.pl/a7emy8
За падтрымку Ўкраіны, па «справе Гаюна», затрымана ўжо ня меньш за 175 чалавек
Як паведамляе «Вясна», на гэты момант вядома пра як мінімум 175 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.
"Беларускі Гаюн" — праект блогера Антона Матолькі (бот і канал на расейскай платформе Тэлеграм), створаны 20 лютага 2022 году, куды неабыякавыя беларусы дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне тэхнікі расейскіх акупантаў па тэрыторыі Беларусі.
Даволі цьмяным чынам у лютым 2025 г. спецслужбы атрымалі доступ да ўсіх кантактаў гэтага чат-боту. Як патлумачыў Антон Матолька, адбылося гэта праз ягоную памылку. У выніку, ужо год у Беларусі адбываюцца арышты і судзілішчы патрыётаў бацькаўшчыны.
Прокрэмлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназаваньня афіцыйна абвясьцілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расеі. Паводле іх сыстэмы раньняга папярэджаньня, сытуацыя ўжо адпавядае фармальным крытэрам крызісу: доля праблемных актываў перавысіла 10 %, а раней быў зафіксаваны крызіс «дрэнных даўгоў».
Аналітыкі адзначаюць таксама высокія рызыкі ўцёкаў укладчыкаў, хоць пакуль гэты працэс застаецца схаваным. Пад сыстэмным банкаўскім крызісам разумеецца сытуацыя, калі выконваецца хаця б адно з наступных:
— доля праблемных актываў больш за 10 %;
— масавае зьняцьце грошай кліентамі;
— прымусовая рэарганізацыя або нацыяналізацыя банкаў, ці масавая дакапіталізацыя на суму больш за 2 % ВУП.
У Цэнтры адзначаюць, што пакуль крызіс мае «ўмераны» характар, аднак можа паглыбіцца ў выпадку далейшага пагаршэньня сытуацыі ў банкаўскім сэктары.
Праект «Будзьма беларусамі!», які займаецца папулярызацыяй беларускай гісторыі і культуры, прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Адпаведнае рашэньне прынятае МУС 2 лютага.
Паводле ведамства, дачыненьне да ініцыятывы маюць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.
«Будзьма беларусамі!» — гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыбленьня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў.
Новы сірыйскі ўрад афіцыйна прызнаў нацыяльныя правы курдаў
Урад Сырыі дасягнуў пагадненьня з «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС) — курдскім альянсам нацыянальных апалчэньняў. Курдзкія ўзброеныя фармаваньні і інстытуты паступова будуць уключаныя ў дзяржаўныя структуры.
Пасол ЗША ў Турэччыне і спэцпасланьнік па Сырыі Том Барак назваў пагадненьне «фундамэнтальнай і гістарычнай вяхой на шляху Сырыі да нацыянальнага прымірэньня, адзінства і ўстойлівай стабільнасьці».
Гэтаму папярэднічалі тыдні баёў. Сырыйскім войскам удалося адваяваць шырокія раёны на паўночным усходзе краіны, якія больш за 10 гадоў знаходзіліся пад кантролем «Сырыйскіх дэмакратычных сілаў». Пасьля значных тэрытарыяльных страт альянс пагадзіўся на спыненьне агню, у выніку чаго істотная частка тэрыторыяў перайшла пад кантроль ураду, аднак сутыкненьні працягваліся.
Як і раней падпісанае пагадненьне з 14 пунктаў, новая дамова прадугледжвае адыход сілаў СДС з лініі судакрананьня, уступленьне іхных байцоў у сырыйскую армію і дзяржаўныя структуры, а таксама інтэграцыю адміністрацыйных і грамадзянскіх органаў СДС у дзяржаўную сыстэму.
Як паведамілі ў СДС, з іхных байцоў будуць створаныя тры брыгады, якія ўвойдуць у склад аднаго падразьдзяленьня сырыйскай арміі. У заяве СДС, апублікаванай у X, гаворыцца, што дасягнутая дамоўленасьць наконт грамадзянскіх і адукацыйных правоў курдзкага насельніцтва, а перамешчаным асобам будзе дазволена вярнуцца дадому.
Паводле пагадненьня, Дамаску пераходзяць турмы, а таксама нафтавыя і газавыя радовішчы, якія знаходзіліся пад кантролем СДС. Да гэтага сырыйскія войскі ўжо ўзялі пад кантроль аб’ект «Амар» — найбуйнейшае нафтавае радовішча краіны — пасьля таго як СДС адышлі з гэтых пазыцыяў. Раней армія захапіла стратэгічна важную плаціну Табка на рацэ Эўфрат.
Курды ўнесьлі значны ўклад у разгром «Ісламскай дзяржавы» і пазьней пры падтрымцы ЗША кантралявалі амаль траціну тэрыторыі Сырыі. У сьнежні 2024 году, пасьля падзеньня рэжыму Башара Асада, якое паклала канец 13-гадовай грамадзянскай вайне, СДС некаторы час захоўвалі кантроль над тэрыторыямі на паўночным усходзе Сырыі.
Прэзыдэнт Сырыі Ахмэд аш-Шараа, былы кіраўнік паўстанцаў, паабяцаў аб’яднаць падзеленую краіну. Яшчэ ў сакавіку 2025 году паміж ягоным урадам і СДС было падпісанае пагадненьне аб інтэграцыі, аднак дамова застопарылася, і бакі абвінавачвалі адно аднаго ў яе зрыве.
Нарэшце, пасьля новай эскаляцыі 18 студзеня гэтага году было заключанае перамір’е, пасьля чаго аш-Шараа заявіў, што спадзяецца, што гэта дазволіць Сырыі «скончыць са станам раздробленасьці і рухацца да адзінства і прагрэсу». Ён выдаў указ аб прызнаньні культурных, моўных і грамадзянскіх правоў курдаў, зрабіўшы курдзкую мову дзяржаўнай, надаўшы грамадзянства курдам без грамадзянства і абвясьціўшы іхны Новы год нацыянальным сьвятам.
Гэта першае афіцыйнае прызнаньне нацыянальных правоў курдаў з моманту здабыцьця Сырыяй незалежнасьці ў 1946 годзе.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
❤️ 2 лютага 1838 нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, вядомы таксама як Кастусь Каліноўскі - беларускі кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64, адзін са стваральнікаў беларускага нацыянальнага руху.
Каго любіш?
