WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más749
Suscriptores
Sin datos24 horas
+27 días
-830 días
Archivo de publicaciones
Пэтэр Мад’яр заклікаў Зяленскага адкрыць «Дружбу»
Паводле словаў лідэра «Тысы», ягоная каманда валодае інфармацыяй, што трубаправод можа аднавіць перапампоўку нафты ўжо найбліжэйшымі днямі. Пра гэта ён заявіў журналістам, яго цытуе Telex.
Палітык таксама адзначыў, што ён не знаёмы з украінскім прэзыдэнтам і яны яшчэ не размаўлялі, аднак ні Вугоршчына, ні ЭЗ не пагодзяцца на ўмовы, калі гаворка будзе ісьці пра шантаж.
«Гэта ўсё адно, як калі б мяне запрасілі на вячэру, я б прыняў запрашэньне, а потым пачаў шантажаваць, што калі на стол пададуць не лечо, дык я зраблю тое ці іншае», — сказаў Мад’яр.
Вялікабрытанія анансавала найбуйнейшы ў гісторыі пакет БПЛА для Ўкраіны
Гаворка ідзе пра больш як 120 000 дронаў, якія перададуць цягам 2026 году.
У сьпіс дапамогі ўвойдуць дальнабойныя ўдарныя, разьведвальныя, рэкагнасцыровачныя і лягістычныя беспілотнікі, а таксама марскія сродкі, правераныя ў баях.
Пастаўкі ва Ўкраіну ўжо пачаліся ў красавіку, паведамілі ў брытанскім Міністэрстве абароны.
+1
У Вольна Баранавіцкага раёну ўлады пасьпілоўвалі старадаўнія дрэвы
Адбылося гэта падчас рэканструкцыі барочнага храму. Старажытныя дрэвы складалі частку сядзібна-паркавага ансамбля XVIII—XIX стагоддзяў.
Іран зноў абвясьціў аб закрыцьці Армузкай пратокі і абстраляў два караблі
Вайсковае камандаваньне Ірану абвясьціла пра аднаўленьне «строгага кантролю» над Армузкім пралівам, абвінаваціўшы ЗША ў блякадзе сваіх суднаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Цэнтральнага штабу Ірану «Хатам аль-Анбія», піша іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars.
Ён адзначыў, што амэрыканскі бок неаднаразова парушаў абяцаньні, працягваючы «займацца пірацтвам пад выглядам так званай блякады».
Сёньня прынамсі два гандлёвыя судны заявілі пра атаку падчас спробы прайсьці праліў. Учора Трамп сказаў, што «Іран пагадзіўся ніколі больш не закрываць Армузкі праліў».
Кошт нафты рэзка ўпаў пасьля заявы Ірану пра поўнае адкрыцьцё Армузкага праліву
Іран заявіў, што адкрывае Армузкі праліў для ўсіх камэрцыйных суднаў на час дзеяньня перамір’я паміж Лібанам і Ізраілем.
Цана эталённага гатунку Brent знаходзілася каля адзнакі 96 даляраў за барэль, а пазьней апусьцілася да менш як 90 даляраў.
Уладзімер Зяленскі: "Расея зноў спрабуе ўцягнуць у сваю вайну Беларусь"
"Фіксуем спробы акупацыйнага кантынгенту правесьці перагрупаваньне сілаў — найбольш імаверна з мэтай кампэнсаваць дэфіцыт асабовага складу. У сувязі з гэтым становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасьць узброеных сілаў.
Паводле дадзеных выведкі, на памежжы Беларусі адбываецца разьвіцьцё дарог да тэрыторыі Ўкраіны і наладжваньне артылерыйскіх пазыцыяў. Лічым, што Расея зноў спрабуе ўцягнуць у сваю вайну Беларусь. Даручыў адпаведнымі каналамі папярэдзіць фактычнае кіраўніцтва Беларусі пра гатоўнасьць Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасьць. Характар і наступствы нядаўніх падзеяў у Вэнэсуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак" — паведаміў Зяленскі.
У Беларусі скасавалі фестываль нацыянальнай культуры, які праводзіўся з 1967 году
Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт скасаваў сваё рашэньне «Аб арганізацыі і правядзеньні Міжнароднага свята традыцыйнай культуры „Браслаўскія зарніцы“».
Як адзначаецца ў апублікаваным 16 красавіка на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні, ухваленым 11 сакавіка, яно было ўзгоднена з іншымі арганізатарамі фестывалю — з Міністэрствам культуры, Віцебскім аблвыканкамам, Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасьці і Браслаўскім раённым аб’яднаньнем музеяў.
«Браслаўскія зарніцы» вядуць сваю гісторыю з 1967 году, а з 2009-га фестываль набыў статус міжнароднага. У ім традыцыйна ўдзельнічалі танцоры, музыкі, выканаўцы песен з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі.
У межах фэстывалю з 2012 году праводзілі і свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Планавалася, што сёлета праграму «Браслаўскіх зарніцаў» адкрые тысячны зводны хор, піша «Свабода».
15 красавіка 1943 году ў выніку "аперацыі" савецкіх партызанаў была спаленая вёска Дражна
Партызанамі было спалена 37 хат і забіта 25 чалавек, у тым ліку 15 жанчын і дзяцей. Ніхто ня быў пакараны за злачынствы. У 2008 годзе людзі паставілі крыж, але яго прыбралі лукашысты.
«Рускія дамоў» — скандуе вугорская моладзь пасьля разгромнай паразы прарасейскай партыі Віктара Орбана на парламенцкіх выбарах
Беларус узначаліў «Масад»
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прызначыў новым кіраўніком выведкі Масад ўраджэнца беларускага Мазыра Раман Гофман.
Гофман уступіць на пасаду 2 чэрвеня 2026 году — ягоная кадэнцыя разьлічаная на пяць гадоў. Да гэтага ён займаў пасаду вайсковага сакратара кіраўніка ўраду, кансультуючы прэм’ера ў пытаньнях бясьпекі і абароны.
Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры і пераехаў у Ізраіль у 1990 годзе ва ўзросьце 14 гадоў. Служыў у бранятанкавых войсках, удзельнічаў у антытэрарыстычных апэрацыях і стаў першым прадстаўніком хвалі рэпатрыяцыі зь былога СССР, які дасягнуў званьня брыгаднага генэрала і атрымаў пад камандаваньне дывізію.
У кастрычніку 2023 году, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, ён атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацыяў.
Беларус узначаліў «Масад»
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прызначыў новым кіраўніком выведкі Масад ўраджэнца беларускага Мазыра Раман Гофман.
Гофман уступіць на пасаду 2 чэрвеня 2026 году — ягоная кадэнцыя разьлічаная на пяць гадоў. Да гэтага ён займаў пасаду вайсковага сакратара кіраўніка ўраду, кансультуючы прэм’ера ў пытаньнях бясьпекі і абароны.
Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры і пераехаў у Ізраіль у 1990 годзе ва ўзросьце 14 гадоў. Служыў у бранятанкавых войсках, удзельнічаў у антытэрарыстычных апэрацыях і стаў першым прадстаўніком хвалі рэпатрыяцыі зь былога СССР, які дасягнуў званьня брыгаднага генэрала і атрымаў пад камандаваньне дывізію.
У кастрычніку 2023 году, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, ён атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацыяў.
Рэкордная яўка на сёньняшніх выбарах у Вугоршчыне: на 13:00 прагаласавала больш за 54%
Прэм’ер краіны Орбан пасьля галасаваньня заявіў журналістам, што «прыехаў перамагчы». На пытаньне, ці лічыць сябе сябрам Пуціна пасьля нядаўняй публікацыі іх размовы Bloomberg, адказаў, што Вугоршчына імкнецца да сяброўскіх адносінаў з лідарамі ўсіх вялікіх дзяржаваў.
Лідэр апазыцыйнай «Тісы» Мадзьяр заявіў, што краіна абірае «паміж Усходам і Захадам, прапагандай і сумленным дыскурсам, заняпадам або прыцягненьнем сродкаў ЭЗ». Мадзьяр таксама сказаў, што партыя «Фідэс» Орбана можа рыхтаваць фальсыфікацыі і правакацыі ў многіх акругах.
ЗША і Іран не дасягнулі дамовы пра спыненьне вайны, мы вяртаемся ні з чым, — Джэй Дзі Вэнс
Паводле віцэ-прэзыдэнта, ЗША ня бачаць гатоўнасьці Ірану адмовіцца ад магчымасьці распрацоўкі ядзернай зброі. Таксама Вэнс дадаў, што іранскія чыноўнікі адмовіліся прыняць умовы дамовы, якія былі «даволі гнуткімі».
Прадстаўнік МЗС Ірану Бакаі заявіў, што Іран і ЗША не змаглі заключыць дамову ў Ісламабадзе адносна завяршэньня вайны праз рознагалосьсі па «двух-трох ключавых пытаньнях». Ён дадаў, што Тэгеран будзе заставацца на сувязі з Пакістанам, пасярэднікам у перамовах, але не паведаміў, ці плянуе працягваць іх з ЗША.
+3
У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году Лукашэнка ўвёў у Парламент войска і распачаў дзяржаўны антыбеларускі пераварот
11–12 красавіка 1995 году сталі пераломным момантам для Беларусі — пачаткам антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталяваньня антыбеларускага рэжыму.
Масквой і Лукашэнкам быў задуманы антыканстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі аб ўвядзеньні расейскай мовы ў якасьці дзяржаўнай, аб замене дзяржаўнага нацыянальнага сьцяга і гэрба Пагоня на савецкія сымвалы і інш.
Дэпутаты БНФ спрабавалі спыніць незаконны рэфэрэндум праз галадоўку ў парлямэнце. "У выніку галасаваньня праваліліся ўсе антыканстытуцыйныя пытаньні, прыдуманыя маскоўска-гэбоўскай камандай Лукашэнкі (акрамя аднаго). З Лукашэнкам здарылася гістэрыка. Ён доўга крыкліва лямантаваў і потым выйшаў з залі разам з аховай. Галадоўка працягвалася" — узгадваў Зянон Пазьняк.
Ноччу ў парлямант па загаду Лукашэнкі ўвялі войска, цэлы батальён (600 салдат -- "Альфа" і іншыя). Дэпутатаў жорстка зьбілі ваенныя і вывезьлі ў розныя канцы Менска.
Раніцай супраць Лукашэнкі была ўзбуджаная крымінальная справа, але з-за нерашучасьці і баязьлівасьці старшыні Вярхоўнага Савету крымінальнай справе не далі ход. Лукашэнка застаўся ва ўладзе, а рэферэндум зацьвердзілі.
Што было далей, усе мы ведаем. Беларусь страціла яшчэ адзін шанец на нацыянальнае і дэмакратычнае развіцьцё.
+3
У Вялікай Бераставіцы зраўнялі з зямлёй помнік грамадзянскай архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя — драўляны заезны двор
На апублікаваных праектам vandrvm фотаздымках, на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Чкалава, дзе стаяў заезны двор, цяпер пустая пляцоўка з пяском і камянямі, што засталіся ад помніка грамадзянскай архітэктуры, на фасадзе якога вісела савецкая ахоўная шыльда.
Гэты П-падобны ў пляне аб’ём на масіўным бутавым падмурку быў рэдкім узорам традыцыйнага гасьцінічнага комплексу, які спалучаў памяшканьні для начлегу, карчму і ўнутраны двор для коней і фурманак. Будынак меў выразныя рысы народнага драўлянага дойлідзтва: галоўны фасад быў дэкараваны фігурнай шалёўкай і завяршаўся высокім трохвугольным шчытом.
Аб’ект быў прызнаны помнікам і ўнесены ў савецкі «Збор помнікаў гісторыі і культуры» 1986 году. Аднак пры фармаваньні сучаснага Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў заезны двор па незразумелых прычынах проста «выпаў» з пераліку помнікаў і пазбавіўся якой-небудзь аховы.
Апошні шанец уратаваць помнік быў змарнаваны зусім нядаўна. У верасьні 2024 году быў зацьверджаны праект зонаў аховы для суседніх аб’ектаў — рэштак касьцёлу кармэлітаў і брацкай магілы на Ратушнай плошчы. Дакумэнтацыю распрацоўвала ААТ «Белрэстаўрацыя», і якасьць гэтай працы выклікае шмат пытаньняў. Праект аказаўся настолькі павярхоўным і пазбаўленым аналізу навакольнага гістарычнага асяродзьдзя, што заезны двор, які тэрытарыяльна трапляў у межы зоны рэгуляваньня забудовы, не быў ніякім чынам вылучаны і ніякі рэглямэнт не абараняў яго ад зносу.
Крыніца: Спадчына
«Хвала Алаху!» Трамп заявіў пра пачатак разьмінаваньня Армузкага праліву
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што амэрыканцы ў якасьці паслугі дапамагаюць ачышчаць Армузкі праліў ад мінаў у інтарэсах усіх краінаў сьвету, уключна з Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Францыяй і Нямеччынай.
«Неверагодна, але ў іх няма ні сьмеласьці, ні волі, каб выканаць гэтую працу самастойна. Аднак, што вельмі цікава, пустыя нафтавозы з многіх краінаў накіроўваюцца ў ЗША, каб ЗАГРУЗІЦЦА нафтай», — напісаў Трамп.
Таксама ён яшчэ раз паўтарыў, што ЗША выйгралі вайну з Іранам, а не прайгралі.
«Іх флёт зьнішчаны, іх ваенна-паветраныя сілы зьнішчаныя, іх зэнітная артылерыя не існуе, радары не працуюць, іх ракетныя і бесьпілётныя заводы амаль зьнішчаныя разам з самімі ракетамі і бесьпілётнікамі, і, што самае важнае, іх шматгадовыя “лідары” больш не з намі, хвала Алаху!» — напісаў прэзыдэнт ЗША.
Раней газэта The New York Times са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў паведамляла, што Іран ня можа цалкам адкрыць Армузкі праліў, бо ня ў стане выявіць і абясшкодзіць усе міны, якія сам жа ўсталяваў у акваторыі.
У Ерусаліме сышоў Благадатны агонь у храме Гробу Гасподняга
Вынос агню з капліцы Кувукліі сымбалізуе Ўваскрасеньне Хрыста — выхад «Сьвету праўдзівага» з гробу.
Часьцінку Благадатнага агню перавязе ў Расею дэлегацыя Фонду Андрэя Першазванага да велікоднага набажэнства ў храме Хрыста Збавіцеля.
Праваслаўны Вялікдзень будуць адзначаць 12 красавіка, каталіцкае сьвята прайшло 5 красавіка.
+1
У Вільні шукаюць дзяцей, каб стварыць беларускамоўную групу садка
Каманда Stembridge, якая апынулася ў Літве пасьля перасьледу ў Беларусі, займаецца арганізацыяй беларускамоўнай групы дзяцей у дзіцячым садку. Групу адкрыюць, калі набярэцца мінімум 15 дзетак. Зараз прымаюць заяўкі на малых ад 2 да 6 гадоў да канца чэрвеня.
«Мы хочам стварыць бясьпечную, сучасную і стымулюючую адукацыйную прастору ў Вільні, дзе маленькія беларускія дзеткі змогуць захоўваць сваю ідэнтычнасьць і родную мову, адначасова атрымліваючы найлепшую інтэграцыю ў літоўскае грамадзтва праз білінгвальную мадэль навучаньня. Мы, беларускія пэдагогі і каманда Stembridge, а таксама бацькі, якія апынуліся ў Літве, — усе мы аднойчы сутыкнуліся з адным і тым жа пытаньнем: як зрабіць так, каб дзіця не страціла сябе ў новым асяродзьдзі?
Адказ, які мы знайшлі — не хавацца ад рэчаіснасьці і не растварацца ў ёй. А ствараць прастору, дзе беларускае і літоўскае існуюць побач натуральна. Размаўляючы па-літоўску, вы ня станеце літоўцам — як не станеце брытанцам, размаўляючы па-ангельску. Мы падтрымліваем свае карані і ўнікальнасьць у шматнацыянальным сьвеце», — гаворыцца ў звароце.
У садку дзеткі-беларусы будуць засвойваць адразу тры мовы — беларускую, літоўскую і ангельскую.
Беларуская — галоўная мова камунікацыі, гульняў, эмоцыяў і творчасьці. Гэта ня толькі народныя казкі, але і мова, на якой абмяркоўваюць робататэхніку, глядзяць мультфільмы, слухаюць сучасную музыку і сустракаюцца з цікавымі людзьмі.
Літоўская мова ўводзіцца паступова праз гульні і зносіны з дзеткамі з партнэрскага садка Gervuogė («Ажыны») і інтэграцыю ў культурнае жыцьцё Вільні.
Ангельская мова будзе прысутнічаць у бытавых зносінах. Актыўныя заняткі пачынаюцца ў групе Preschool.
Таксама каманда абяцае актыўную працу з бацькамі — камусьці гэта можа дапамагчы нават з інтэграцыяй у літоўскае грамадзтва.
Групу адкрыюць, калі набярэцца мінімум 15 дзетак. Цяпер прымаюць заяўкі на малых ад 2 да 6 гадоў. Група можа быць аднаго ўзросту або зьмешаная — усё залежыць ад заявак. Збор заявак працягнецца да канца чэрвеня.
Усе ліцэнзіі і дазволы на адукацыю ўжо ёсьць, усё паводле закону і з гарантыяй бясьпекі і якасьці, кажуць у садку. Новы корпус на Грунвальдзкай (Žalgirio g.), 135 зроблены спэцыяльна для дзетак: сьвятло нармальнае, вэнтыляцыя працуе, усё эрганамічна, матэрыялы бясьпечныя.
Старонка ініцыятывы, дзе падаць заяўку: https://stembridge.lt/kids/bel
Беларускі выдавец Зьміцер Колас застаецца ў зьняволеньні
Яму інкрымінуюць "кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем". Відаць, пад "экстрэмісцкім фармаваньнем" рэжым мае на ўвазе выдавецтва, якое друкуе кнігі на беларускай мове.
Па інфармацыі НН, выйшаў на свабоду заснавальнік выдавецтва «Тэхналогія» Вацлаў Багдановіч. Адпусцілі і яго дачку Вікторыю. Выйшаў на свабоду і 75‑гадовы ветэран выдавецкай справы Зміцер Санько.
Зняволеным застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зміцер Колас. Імаверна, ён знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па інфармацыі выдання, яму выставілі абвінавачванне па артыкуле 361‑3 КК — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем. Чаму найгоршая доля выпала менавіта Коласу, пакуль незразумела.
Таксама як высветлілася, цягам лютага і сакавіка ператрусы прайшлі ў некалькіх іншых беларускіх дзеячоў інтэлігенцыі, ветэранаў культуры. У Мінску ходзяць размовы, што іх пры гэтым збівалі, зневажалі, у іх канфіскоўвалі кнігі з асабістых бібліятэк.
Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі
Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў беларускай справе.
Гісторык па адукацыі Сяржук быў адным з яркіх прадстаўнікоў нацыянальнага адраджэньня канца 1980-х. У 1987 годзе ён стаў старшынём культавай моладзевай арганізацыі «Талака», якая адыграла важную ролю ў абуджэньні беларускай сьвядомасьці.
З 1991 года ён жыў у Вільні, дзе працягваў сваю дзейнасьць: працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны, аднаўляў і ўзначальваў Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, выдаваў газету Vilnia i kraj. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь».
Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень.
Ягоная праца — гэта прыклад адданасьці, прынцыповасьці і любові да сваёй краіны.
